radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Запарожжы ў выніку расейскага авіяўдару загінулі тры чалавекі

Тры чалавекі сталі ахвярамі расейскага ўдару па Запарожжы, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны. Яшчэ два чалавекі параненыя.

У ДСНС удакладнілі, што ратавальнікі разблякавалі цела жанчыны на месцы разбуранага прыватнага жылога дому.

«Акрамя таго, ратавальнікі патушылі пажар двухпавярховага будынка і пяці аўтамабіляў, які ўзьнік у выніку ўдару па аўтастаянцы. Псыхолягі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый аказалі дапамогу пяці грамадзянам. На месцы здарэньня працуюць усе экстраныя службы: піратэхнікі, якія праводзяць агляд зоны ўзьдзеяньня, а таксама мэдыцынская брыгада ДСНС», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥈Беларуска Марыя Жодзік заваявала адзіны мэдаль для Польшчы на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы

https://smarturl.click/zdDyn

Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая пасьля падзей 2020 году выступае за Польшчу, здабыла срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы ў Токіё.

28-гадовая Марыя Жодзік у фінале скачкоў у вышыню пераадолела плянку на рэкордным для сябе ўзроўні 2 мэтры. Гэтую ж вышыню скарыла яшчэ толькі адна скакуха — аўстралійка Нікала Оліслагерс. Паколькі аўстралійка ўзяла яе зь першай спробы, а беларуска — з трэцяй, Оліслагерс стала пераможцай, а Жодзік срэбнай мэдалісткай.

Гэты мэдаль стаў адзіным для зборнай Польшчы на гэтым чэмпіянаце сьвету.

У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Але рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўтрымаўся, і гэта закрыла атлетыцы дарогу ў нацыянальную каманду. Як і шэраг іншых спартоўцаў, яна вымушаная была пакінуць Беларусь.

Фота: AP

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне ВВС: таемная сетка, якую фінансуе Расея, спрабуе сарваць выбары ў Малдове

https://smarturl.click/GgwMQ

Журналісты BBC украніліся ў сетку, якую каардынуюць праз Telegram, і высьветлілі як яна працуе, каб сарваць парлямэнцкія выбары, якія адбудуцца ў Малдове 28 верасьня.

Рэкрутам абяцалі плаціць тры тысячы малдоўскіх леяў (170 даляраў у эквіваленце) на месяц за публікацыі ў TikTok і Facebook праз расейскі «Промсвязьбанк», які знаходзіцца пад санкцыямі і лічыцца афіцыйным банкам Міністэрства абароны Расеі. Апроч таго, гэты банк зьяўляецца акцыянэрам адной з кампаній Ілана Шора — зьбеглага малдоўскага алігарха, якога падазраюць у крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сыстэмы Малдовы. Цяпер ён хаваецца ў Расеі і намагаецца ўплываць на палітыку ў Малдове.

Удзельнікі сеткі павінны пісаць аб тым, што цяперашні ўрад Малдовы плянуе фальсыфікацыю вынікаў выбараў, прэзыдэнтка Мая Санду садзейнічае гандлю дзецьмі, а для сяброўства ў ЭЗ грамадзяне Малдовы павінны стаць часткай ЛГБТ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанэзэ, які накіраваўся ў ЗША для ўдзелу ў пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН, таксама заявіў аб прызнаньні Дзяржавы Палестына.

«Пачынаючы з сёньня, нядзелі 21 верасьня 2025 году, Аўстралійскі Саюз афіцыйна прызнае незалежную і сувэрэнную дзяржаву Палестына», — адзначаецца ў заяве аўстралійскага прэм’ера.

Паводле яго, прызнаньне незалежнай Палестынскай Дзяржавы адлюстроўвае даўнюю прыхільнасьць Аўстраліі рашэньню аб дзьвюх дзяржавах, якое заўсёды было адзіным шляхам да сталага міру і бясьпекі для ізраільскага і палестынскага народаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аэрапортах Эўропы праблемы з рэгістрацыяй пасажыраў праз атаку хакераў, скасавалі дзясяткі рэйсаў

https://smarturl.click/DYj53

У аэрапортах Бэрліну (Нямеччына), Лёндану (Вялікая Брытанія) і Брусэлю (Бэльгія) другі дзень запар адбываюцца збоі ў сыстэмах рэгістрацыі пасажыраў і багажу.

Як паведамілі агенцтвы dpa і AFP, збоі адбыліся праз атаку хакераў на IT-правайдэра Collins Aerospace увечары 19 верасьня. Гэтая кампанія працуе ў сфэры авіяцыйнай і касьмічнай тэхнікі, а таксама распрацоўвае сыстэмы для ваенных цэляў.

Collins Aerospace надавала паслугі па рэгістрацыі і абслугоўваньні пасажыраў у аэрапортах Бэрліну, Брусэлю, Дубліна і Лёндану.

У аэрапорце ў выніку атакі сыстэмы рэгістрацыі і пасадкі на самалёты вымушаныя былі перанакіраваць або скасаваць 44 з 257 заплянаваных на 21 верасьня рэйсаў.

На фота: пасажыры стаяць у чэргах на рэгістрацыю ў аэрапорце Хітроў (Лёндан) пасьля хакерскай атакі 20 верасьня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бабініцкім псыханэўралягічным інтэрнаце правялі вучэньні ў рэагаваньні на пажар

Супрацоўнікі Аршанскага аддзелу надзвычайных сытуацыяў правялі тактычна-спэцыяльныя вучэньні на тэрыторыі Бабініцкага псыханэўралягічнага дому-інтэрнату.

Як паведамілі на сайце Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі, паводле сцэнару вучэньняў у выніку кароткага замыканьня электраправодкі цеплавэнтылятара ў жылым пакоі загарэўся дыван і агонь перайшоў на іншыя паверхні. Пасьля таго як адрэагавала сыгналізацыя, пэрсанал пачаў эвакуаваць пацыентаў. У жылых пакоях на момант інцыдэнту знаходзіліся тры чалавекі.

У вучэньні залучаныя 15 адзінак пажарнай тэхнікі і больш за 30 супрацоўнікаў асабовага складу ўпраўленьня надзвычайных сытуацыяў.

Крыніца фота: Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада бясьпекі ААН разгледзіць пытаньне парушэньня Расеяй паветранай прасторы Эстоніі

Эстонскі ўрад упершыню за апошнія 34 гады ініцыяваў тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН для разгляду пытаньня аб парушэньні Расеяй паветранай прасторы Эстоніі.

«19 верасьня тры ўзброеныя расейскія зьнішчальнікі на 12 хвілін увайшлі ў паветраную прастору Эстоніі і тым самым парушылі тэрытарыяльную цэласнасьць Эстоніі і прынцып Хартыі ААН аб устрыманьні ад пагрозаў сілай», — заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна, паведаміла агенцтва BNS.

Кіраўнік МЗС Эстоніі нагадаў, што перад гэтым інцыдэнтам расейскія дроны ўварваліся ў паветраную прастору Польшчы, адзін дрон зафіксаваны ў паветры над Румыніяй.

«Усе гэтыя інцыдэнты — частка маштабнага шаблёну, якім Расея стварае эскаляцыю рэгіянальнай і глябальнай напружанасьці. Падобныя дзеяньні Расеі патрабуюць міжнароднай рэакцыі. Дзеяньні Расеі не адпавядаюць абавязкам, прынятым сталым сябрам Рады бясьпекі, і былі непрымальныя ў выпадку кожнага іншага ўдзельніка ААН», — сказаў Маргус Цахкна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крыме назвалі беларускіх пабрацімаў Сімферопалю і Феадосіі

https://smarturl.click/OL17A

«У нас ужо горад Віцебск стаў пабрацімам гораду Сімферопаль, а горад Наваполацак Віцебскай вобласьці — пабрацімам гораду Феадосіі, і гэтак далей. Там ёсьць шэраг эканамічных праектаў, культурных і сацыяльных», — паведаміў кіраўнік рэгіянальнай нацынальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Крыму» Раман Чагрынец у этэры крымскага тэлеканалу «Крым 24».

Беларусь пачала ўмацоўваць кантакты з анэксаваным Расеяй Крымам пасьля расейскага поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе:

ℹ️У верасьні 2022 году пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і горад Севастопаль,
ℹ️У сакавіку 2023 году дамову аб супрацы падпісалі Віцебскі аблвыканкам і акупацыйныя ўлады Крыму.
ℹ️У чэрвені 2024 году ўлады Віцебску і Віцебскай вобласьці падпісалі пагадненьні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопалю, Феадосіі і Сакаўскім раёнам Крыму, а таксама падпісалі пратакол намераў аб стварэньні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск — Крым».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Чэхіі: на правакацыі Расеі супраць краін NATO трэба адказваць вайсковымі мэтадамі

Прэзыдэнт Польшчы Пэтр Павэл заявіў, што Расея вядзе агрэсіўную вайну ня толькі супраць Украіны, а і правакуе краіны NATO, правяраючы рашучасьць Альянсу і гатоўнасьць да абароны.

«Гэта абсалютна безадказныя паводзіны Расеі», – сказаў Пэтр Павэл, камэнтуючы парушэньне Расея паветранай прасторы Эстоніі і Польшчы, паведаміла ruski.radio.cz.

Паводле яго, парушэньне паветранага прастору можа стаць падставай для выкарыстаньня абаронных мэханізмаў арганізацыі, «уключна зь зьнішчэньнем парушальніка».

«Калі мы будзем толькі на словах асуджаць расейскія правакацыі, яны будуць працягвацца. Расея заўсёды адказвае: «Таму што мы можам». Адзіны спосаб іх спыніць – жорсткая рэакцыя, у тым ліку вайсковымі мэтадамі. [...] Паддавацца злу проста немагчыма», – заявіў прэзыдэнт Чэхіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Міжнародны дзень міру; дзень нараджэньня Віктара Івашкевіча

Падзеі 21 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Гэтую дату Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе, задумаўшы такі дзень дзеля ўмацаваньня ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.

У гэты дзень у 1959 годзе нарадзіўся Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

https://smarturl.click/qBxmO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трапны стрэл з адлегласьці 4 км. Украінскі снайпэр пабіў рэкорд

Кулі ўкраінскага снайпэра трапілі ў двух расейскіх салдат з адлегласьці 4 км. Гэта новы рэкорд самага далёкага трапнага стрэлу снайпэра. Яшчэ нядаўна гэты вынік здаваўся немагчымым. Жаўнеру дапамагалі дрон і штучны інтэлект.

Вось дэталі рэкорду.

https://smarturl.click/MGnzx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Закрыцьцё Польшчай пераходаў зь Беларусьсю не спыняе мігрантаў, якія штурмуюць мяжу. Вось статыстыка

Мяжу Польшчы зь Беларусьсю цалкам закрылі ў ноч на 12 верасьня. Занепакоенасьць Варшавы выклікалі вучэньні «Захад-2025». Але 16 верасьня ўлады краіны заявілі, што мяжа застанецца закрытай і пасьля расейска-беларускіх манэўраў.

Аднак гэта ня значыць, што зь Беларусі ў Польшчу не трапляюць людзі.

https://smarturl.click/OL1mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 18 верасьня

• МУС Польшчы заявіла, што мяжа зь Беларусьсю застаецца закрытай, бо сытуацыя застаецца напружанай, там шмат бесьпілётнікаў

• Польшча разьлічвае на дапамогу Кітаю ў крызісе на беларускай мяжы, — кіраўнік МЗС Сікорскі

• Пачаўся суд над фігурантамі «малочнай справы», у тым ліку раней набліжанымі да Лукашэнкі чыноўнікамі і мэнэджарамі

• Зрэзаў скуру. Гутарка з хлопцам, якога прымусілі зьнішчыць татуяваньне з Пагоняй у калёніі

«Мне засунулі бутэльку ў рот, каб засталася мая ДНК». Мікола Дзядок пра падкінутыя «кактэйлі Молатава», катаваньні ў турме і анархізм

• КДБ абвясьціў «экстрэмісцкім фармаваньнем» дасьледчы цэнтар BEROC

• Збор грошай вызваленым палітвязьням на BySol перавысіў 110 тысяч эўра

• МУС Беларусі: Бяз пашпарта беларусы ня могуць выяждаць за мяжу

• Колькасьць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Літве ад пачатку году скарацілася больш як на 10%

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла пра актыўнасьць дронаў на мяжы зь Беларусьсю. Яна застанецца закрытай

Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў, што Польшча адкрые мяжу зь Беларусьсю тады, калі гэта будзе бясьпечна. Пакуль жа гэта ня так.

«Учора ўвечары памежная служба назірала ўзмацненьне актыўнасьці беларускіх і расейскіх бесьпілётнікаў, якія спрабавалі перасячы польскую паветраную прастору», – сказаў ён.

«Відавочна, што сытуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца вельмі і вельмі напружанай», — дадаў Кервіньскі.

17 верасьня беларускае МЗС заявіла, што праз 10 дзён пачне «прымяняць прадугледжаныя законам меры» да амаль паўтары тысячы польскіх фураў, якія не пасьпелі пакінуць Беларусь да закрыцьця мяжы. Выехаць празь мяжу зь Літвой ці Латвіяй Беларусь ім не дазваляе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 17 верасьня

• «ПіК Свабоды». Калі палякі адкрыюць мяжу?

• МЗС прыгразіў польскім перавозчыкам у заяве пра «добрасуседзкі» працяг дазволу на выезд на 10 дзён

• Лукашэнка выказаўся пра сытуацыю са Статкевічам, згадаўшы турму: «Забралі яго»

• «Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зьняволеньне і салідарнасьць беларусаў

Пяць мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня

• Вызваленьне палітвязьняў, дэпартацыя ці экспатрыяцыя? Разьбіраемся, што адбылося. ВІДЭА

• Палітвязьнямі ў Беларусі прызналі яшчэ 17 чалавек

• «Вясна»: На 170 памілаваных — 283 новых палітвязьняў

• Міністэрства гандлю ЗША патлумачыла, якія санкцыі супраць «Белавія» засталіся ў сіле

• Куды цяпер беларусы едуць адпачываць. Тлумачым з Гурневічам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Усясьветны дзень без аўтамабіля; 86 гадоў з дня савецка-нямецкага параду ў Берасьці

https://smarturl.click/qBxWW

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.

На фота: супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 верасьня на Радыё Свабода

📌Беларусь умацоўвае сувязь з анэксаваным Расеяй Крымам: сталі вядомыя пабрацімы Сімферопалю і Феадосіі

📌У Менску заявілі, што расейскія вайскоўцы пасьля вучэньняў «Захад-2025» вярнуліся ў месцы дысьлякацыі ў Расеі

📌Расейскі вайсковы самалёт зноў парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам

📌Вялікая Брытанія, Аўстралія і Канада прызналі Палестынскую дзяржаву

📌Хто жыве ў Горватавым «Доме». Ліст да менскага сябра пра «панскі прыгнёт»

📌Беларуская мова і беларуская рок-музыка. Моўны тэст

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі вайсковы самалёт зноў парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам

https://smarturl.click/8pmYx

Два зьнішчальнікі Eurofighter Вайскова-паветраных сіл Нямеччыны на патрабаваньне NATO паднялі ў паветра па трывозе праз зьяўленьне расейскага вайсковага самалёту комплекснай выведкі Іл-20М у паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Як паведаміла агенцтва dpa, расейскі самалёт-выведнік знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы бяз пляну палёту і не выходзіў на сувязь.

Зьнішчальнікі ВПС Нямеччыны суправаджалі расейскі самалёт, пакуль іх не зьмянілі самалёты Швэцыі.

Узброеныя сілы Нямеччыны трымаюць дадатковыя самалёты ў гатоўнасьці для абароны паветранай прасторы на ўсходнім флянгу NATO пасьля шэрагу нядаўніх парушэньняў Расеяй паветранай прасторы краін альянсу.

Апошні інцыдэнт адбыўся 19 верасьня ў паветранай прасторы Эстоніі. Эстонскі ўрад упершыню за апошнія 34 гады ініцыяваў тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, каб абмеркаваць гэты факт.

На фота: зьнішчальнікі Eurofighter, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія і Канада прызналі Палестынскую дзяржаву

https://smarturl.click/w4QmW

«Сёньня, каб аднавіць надзею на мір для палестынцаў і ізраільцян і рашэньне канфлікту шляхам стварэньня дзьвюх дзяржаў, Злучанае Каралеўства афіцыйна прызнае Дзяржаву Палестыну», — заявіў Кір Стармэр на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Аналягічную заяву зрабіў і прэм’ер-міністар Канады Марк Карні.

«Канада прызнае Дзяржаву Палестына і прапануе сваё партнэрства ў стварэньні абяцаньня мірнай будучыні як для Дзяржавы Палестына, так і для Дзяржавы Ізраіль», — адзначаецца ў заяве канадзкага прэм’ера.

Незалежнасьць Дзяржавы Палестына ў цяперашні час прызнаюць каля 150 з 193 дзяржаваў — чальцоў ААН. ЗША і Ізраіль адмаўляюцца прызнаваць яе цяпер. Згодна з рэзалюцыямі ААН, тэрыторыя дзяржавы павінна складацца з Заходняга берагу ракі Ярдан, сэктару Газа і Ўсходняга Ерусаліму, але Ізраіль ня згодны з такімі межамі.

На фота: актывіст трымае сьцяг Палестыны, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску заявілі, што расейскія вайскоўцы пасьля вучэньняў «Захад-2025» вярнуліся ў месцы дысьлякацыі ў Расеі

https://smarturl.click/VRn70

Прэсавая служба ведамства таксама апублікавала фота прыбыцьця першага эшалёну з вайскоўцамі менскай мэханізаванай брыгады, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2025» на расейскіх палігонах.

«Танкавыя, мотастралковыя вайсковыя часткі, падразьдзелы вайсковай СПА і БЛА цягам двух месяцаў праходзілі падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах, пераймаючы досьвед у расейскіх калег. Атрыманыя навыкі былі пасьпяхова выкарыстаныя ў часе вучэньняў „Захад-2025“. Расейскія вайскоўцы, якія бралі ўдзел у супольных стратэгічных вучэньнях, адбылі ў пункты сталай дысьлякацыі ў Расейскай Фэдэрацыі», — сказана ў паведамленьні.

Вучэньні «Захад-2025» праходзілі з 12 па 16 верасьня. На час іх правядзеньня Польшча закрыла сваю мяжу зь Беларусьсю і пакуль яе не адкрыла.

Крыніца фота: прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь зь візытам прыбыў высокапастаўлены прадстаўнік Кампартыі Кітаю

Чалец сталага камітэту палітбюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Кітаю Лі Сі позна ўвечары 20 верасьня прыбыў у Менск.

Як паведаміла агенцтва Сіньхуа, Лі Сі адказвае за пытаньні дысцыпліны, у Менск ён прыбыў на запрашэньне адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

У аэрапорце адбыліся кароткія перамовы з кіраўніком адміністрацыі Дзьмітрыем Крутым. У кантэксьце гэтай сустрэчы дзяржаўная тэлевізія Беларусі назвала два супольныя праекты – індустрыяльны парк «Вялікі Камень» і ініцыятывы ў межах «Аднаго поясу, аднаго шляху». Але апошні праект апынуўся пад пагрозай праз закрыцьцё мяжы з Польшчай.

Некалькі дзён таму міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што разьлічвае на дапамогу Кітаю ў «спыненьні правакацый з боку Беларусі».

Пакуль дзяржаўныя СМІ не паведамляюць, якія сустрэчы плянуе правесьці кітайская дэлегацыя ў Менску.

На фота: сустрэча дэлегацыі ў аэрапорце. Крыніца: «Беларусь сегодня»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея за апошнія сем дзён атакавала Ўкраіну больш як 1500 дронамі, 1280 авіябомбамі і 50 ракетамі

«У гэтай зброі знайшлі тысячы замежных кампанэнтаў, больш за 132 тысячы — з розных краін. Эўропа, Амэрыка, Кітай, Японія і дзясяткі іншых. Усе гэтыя тэхналёгіі дапамагаюць Расеі ствараць зброю ў вялікіх маштабах. Усе дзеля тэрору супраць нашых людзей», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны перакананы, што калі цяпер Расею не спыніць, то яна стане пагрозай для краін Эўропы і Ціхаакіянскага рэгіёну.

«Моцныя санкцыі — інструмэнт, які дапаможа гэта спыніць. Трэба перакрыць усе магчымыя шляхі паставак, абыходу санкцый, ціснуць на краіны і асобныя кампаніі, якія ім дапамагаюць. [...] Мы разьлічваем, што 19-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу будзе сапраўды балючым і што Злучаныя Штаты далучацца да эўрапейцаў», — падкрэсьліў Уладзімір Зяленскі.

На фота: Уладзімір Зяленскі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто жыве ў Горватавым «Доме». Ліст да менскага сябра пра «панскі прыгнёт»

https://smarturl.click/JnR5x

Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

На фота: палац Горватаў ў Нароўлі. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская мова і беларуская рок-музыка. Моўны тэст

https://smarturl.click/8pmJx

Добрая сучасная музыка па-беларуску адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-моўным усьведамленьні ўжо некалькіх гэнэрацыяў. Ці ў вашай памяці жывуць беларускія сьпеўныя цытаты й назвы гуртоў? Праверце сябе.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літву — галоўнага праціўніка БелАЭС — выбралі ў Раду кіраўнікоў МАГАТЭ

У Раду кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) на наступныя гады выбралі адзінаццаць дзяржаваў, у тым ліку Літву.

У першым квартале 2026 году экспэрты МАГАТЭ маюць намер ацаніць бясьпеку эксплюатацыі БелАЭС.

https://smarturl.click/7vaBa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы штам каронавіруса «Стратус» — у Беларусі

Новы штам каранавіруса SARS-CoV-2 XFG атрымаў неафіцыйную назву «Стратус». Па словах спэцыялістаў Міністэрства аховы здароўя, ён «актыўна займае сваю нішу» ў структуры восеньскіх інфэкцый.

На першы погляд «Стратус» выглядае бяскрыўдна: лекары запэўніваюць, што цяжкай цячэньня ён не выклікае. Вось як яго распазнаць.

https://smarturl.click/dwWVJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Затрымалі, паклалі, пачалі зьбіваць, душыць падушкай»

Фрагмэнты інтэрвію палітвязьня Міколы Дзядка для Радыё Свабода.

Цалкам размову глядзіце на Youtube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія ўлады пацьвердзілі, што дом у Вырыках пацярпеў не ад дрону

Міністар-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семоняк пацьвердзіў, што дом у вёсцы Вырыкі, што за 10 км ад белаурскай мяжы, пашкодзіў не залётны дрон.

У інтэрвію Polast News Томаш Семоняк не зрабіў катэгарычнай заявы, але зь ягоных дыпляматычных фармулёвак усё ж стала зразумела, што ў дом трапіла ракета.

Міністар спаслаўся на высновы пракуратуры, якая выключыла вэрсію зь бесьпілётнікам, і спытаўся: «Калі не бесьпілётнік, то што тады?».

Ён пагадзіўся, што памер пашкоджаньняў, бачны на фатаграфіях дому, не адпавядае таму, што мог бы нарабіць дрон. І адзначыў, што інцыдэнт, верагодна, стаў вынікам прымяненьня зброі польскімі або саюзнымі пілётамі падчас апэрацыі па нэўтралізацыі расейскіх бесьпілётнікаў, якіх, як заявіў міністар, было больш за 20.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⛽️🇷🇺 Бэнзін у Расеі імкліва даражэе, у Крамлі робяць выгляд, што праблемы няма. А што ў Беларусі?

https://smarturl.click/AxDD0

Усё больш рэгіёнаў Расеі пачалі сутыкацца з недахопам бэнзіну. Паліўны дэфіцыт закрануў ужо больш за 10 суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Ніжагародзкую, Растоўскую, Разанскую вобласьці, а таксама акупаваны Расеяй Крым. Крэмль праблему з палівам публічна не прызнае, фэдэральныя тэлеканалы запэўніваюць, што прычына ўсяму — нібыта турыстычны сэзон.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС і Мытны камітэт абвясьцілі, што «па-добрасуседзку» даюць палякам яшчэ 10 дзён.

Зь Беларусі да закрыцьця мяжы не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.

Выяжджаць празь Літву ці Латвію Беларусь ім забараніла ў 2023 годзе.

Прычым Мытны камітэт адзначыў, што перавозьнікі могуць зьвярнуцца па працяг дазволу.

А МЗС у пазьнейшай заяве прыгразіла па сканчэньні адтэрміноўкі «прымяніць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб’ёме».

У заяве гаворыцца пра «чалавечнасьць», «здаровы сэнс» і «жэст добрай волі». А Пра зьняцьцё забароны на выезд церазь Літву і Латвію — не.

Напярэдадні ў Польшчы заявілі, што не адкрыюць мяжу да зьнікненьня небясьпекі для польскіх грамадзян у Беларусі.

ℹ️ Перавозьнікаў за парушэньне тэрмінаў выезду могуць пакараць штрафам

да 1260 рублёў — для фізычных асоб

да 30% ад кошту «прадмета парушэньня» — для юрыдычных.

Читать полностью…
Subscribe to a channel