Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ільля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра сыход з гурту «Пятля прыхільнасьці»
https://smarturl.click/w4q3A
«Асноўнай прычынай зьявілася жаданьне рухацца далей і перайсьці на наступны ўзровень. Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і зьбіраюся прысьвяціць яму ўвесь свой час».
Да адносна нядаўняга часу рэпэртуар гурту быў расейскамоўным. У 2023 годзе гурт упершыню выпусьціў трэк па-беларуску, «Жыцьцё як жах». У 2024 годзе ў гурту выйшаў цалкам беларускамоўны альбом «Супэрпазыцыя».
Да стагодзьдзя Другой Усебеларускай канфэрэнцыі: Як «перагортваць старонку» 2020 году?
Ці ёсьць для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі нейкі варыянт паміж капітуляцыяй і бескампрамісным змаганьнем, спробамі «застацца на старонцы 2020 году»? Над гэтым пытаньнем разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/6WnYg
📌 Паразуменьне з прыхільнікамі Лукашэнкі для дэмакратычнай супольнасьці можа вырашыць дылему паміж капітуляцыяй і бескампрамісным змаганьнем.
📌 У красавіку 2020 году грамадзтва не пачула папярэджаньня Яўгена Прэйгермана аб палітычнай катастрофе, да якой набліжаецца Беларусь.
📌Прапанова «перагарнуць старонку» — гэта прапанова адмовіцца ад крэда, паводле якога ўлада ня мае ніякай рацыі, зьмены могуць адбыцца толькі празь яе зрынаньне.
З пачатку верасьня на беларускіх мэтэастанцыях зафіксавалі 17 рэкордаў цяпла
https://smarturl.click/9oGYj
Чацьвёрты дзень запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца рэкорды цяпла, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэта.
5 верасьня было адноўлена сем лякальных рэкордаў, самы стары зь іх трымаўся 57 гадоў.
6 верасьня Белгідрамэт прагназуе да 30 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусі.
Трамп трэці раз згадаў пра вызваленьне беларускіх вязьняў і ўпершыню ўжыў фармулёўку «палітычныя»
https://smarturl.click/139gO
5 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Менск вядуць перамовы пра вызваленьне часткі з 1400-1500 затрыманых у Беларусі, большасьць зь якіх — палітвязьні.
Раней Трамп называў лічбу 1300 зьняволеных і не ўжываў слова «палітычныя».
Трамп падзякаваў Аляксандру Лукашэнку, назваўшы яго «паважаным чалавекам», «моцным лідэрам» і «моцнай асобай», і нагадаў, што нядаўна былі вызваленыя 16 чалавек. (Грамадзкасьці вядома пра 14 вызваленых палітвязьняў)
«Веру, што многія з гэтых 1400 таксама будуць вызваленыя неўзабаве. Гэта будзе вялікая падзея», — сказаў Трамп.
Галоўнае за 5 верасьня
• «Час вызваленьня насьпеў», — сваякі палітвязьняў і праваабаронцы выступілі з маніфэстам
• Актывісты беларускай ініцыятывы «Кібэрпартызаны» заявілі пра атаку на сайт БМЗ
• Белстат прыйшоў да высновы, што ў Беларусі зьніжаецца доля жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту
• АПК падтрымаў Паўла Латушку, ён падаў у суд на Вольгу Карпушонак
• Беларусь паміж Кітаем, Расеяй і Захадам: новы геапалітычны вузел. Аналіз Валера Карбалевіча
• Як беларусам «гвалтам» навязвалі беларускую мову. Тлумачым з Гурневічам
• Менск выказаў Варшаве пратэст з нагоды «акту шпіянажу», прэм’ер Польшчы абвінаваціў Беларусь у правакацыі
• Чаму зьменшылі маштаб вучэньняў «Захад-2025»? Адказвае палітоляг Казакевіч
• На тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі пачаліся манэўры «Жалезны кулак», якія праводзіць армія ЗША
• У Вільні пачаў працу «Мысьлярскі клюб». Што яшчэ адбываецца на Тыдні беларускай культуры ў Літве. ФОТА
• Уваскрашаць памерлых. Гісторыя беларускага зумэра «Нэкраманта», які ваюе за Ўкраіну
«Мы вярталі адчуваньне падмурку». У Вільні прэзэнтавалі перавыданьне «Майстроўні»
https://smarturl.click/lALG5
У Вільні 5 верасьня адбылася прэзэнтацыя перавыданьня кнігі Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду»
Гэта аповед пра моладзевую суполку 1980-х, што вяртала беларусам мову, традыцыі і пачуцьцё нацыянальнага падмурку.
📖 Кніга ўпершыню выйшла 10 гадоў таму ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», цяпер яе перавыдаў Kamunikat.org.
«Майстроўня» пачыналася са сьпеваў беларускіх песень, але хутка ператварылася ў шырокі культурны і грамадзкі рух, які паўплываў на цэлае пакаленьне.
«Галоўнае — героі кнігі расказваюць пра тое, як яны сталі сьвядомымі беларусамі. А хто такі „сьвядомы беларус“? Гэта той, хто для Беларусі нешта робіць, а ня толькі гаворыць па-беларуску», — сказаў Сяргей Дубавец.Читать полностью…
Адкуль едуць у Беларусь працоўныя мігранты?
https://smarturl.click/JngvL
За студзень–чэрвень 2025 году ў краіну прыехалі 21 259 замежнікаў (17 145 мужчын і 4114 жанчын), піша «Люстэрка» са спасылкай на МУС.
🇹🇲 Амаль палова — з Туркмэністану (10 055 чалавек).
📌 Далей: Расея (2124), Украіна (1864), Кітай (1831), Узбэкістан (1804).
📌 З Пакістану — пакуль толькі 120.
📊 За ўвесь 2024 год у Беларусь прыехалі працаваць 33 818 іншаземцаў.
🇪🇺 Большасьць жыхароў ЭЗ падтрымліваюць пашырэньне зьвязу
https://smarturl.click/nVJx4
Больш за палову жыхароў Эўрапейскага зьвязу (56%) выступаюць за далейшае пашырэньне. Найбольшую падтрымку гэтая ідэя мае ў Швэцыі (79%), Даніі (75%) і Літве (74%). Найменш падтрымліваюць пашырэньне ў Аўстрыі, Чэхіі і Францыі.
67% людзей у веку 15-24 — за пашырэньне. Сярод асноўных пераваг называюць узмацненьне ўплыву зьвязу, новыя рынкі збыту і павелічэньне магчымасьцяў для працаўладкаваньня.
🇺🇦 Уступленьне Ўкраіны падтрымліваюць 52% апытаных, але Вугоршчына пакуль блякуе гэты працэс.
🇹🇷 Найменшую падтрымку сярод усіх кандыдатаў мае Турэччына.
🇫🇮 Фінскія памежнікі дапамогуць Латвіі стрымліваць паток мігрантаў зь Беларусі, які вырас больш як удвая
https://smarturl.click/AxGBM
5 верасьня памежная служба Фінляндыі абвясьціла, што на просьбу Рыгі накіруе сваіх супрацоўнікаў у Латвію для падтрымкі ў стрыманьні патоку мігрантаў зь Беларусі.
Фінскія памежнікі будуць працаваць у Латвіі да 22 верасьня.
Улады адзначаюць, што ціск на латвійскую мяжу з Беларусьсю значна вырас у 2025 годзе.
Да дапамогі ўжо далучыліся таксама Эстонія і Літва.
Фінляндыя яшчэ ў 2023 годзе цалкам закрыла мяжу з Расеяй, абвінаваціўшы Маскву ў «міграцыйнай атаке».
🇱🇻 Сёлета латвійскія памежнікі спынілі 9387 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусі, што на 126% больш, чым летась на гэтую ж дату.
➕ У СНД пасьля выхаду зь яе шэрагаў Грузіі, Украіны і Малдовы прыдумалі новы фармат інтэграцыі
https://smarturl.click/zdqXZ
Восем краін Садружнасьці незалежных дзяржаў (усе, апрача Малдовы), у тым ліку Беларусь, падрыхтавалі праект рашэньня наконт фармату «Садружнасьць незалежных дзяржаў плюс».
Такую ідэю ў 2024 годзе падаў прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.
ℹ️ СНД была створана ў 1991 годзе пасьля распаду СССР.
1991 — пасьля распаду СССР утвораная Садружнасьць незалежных дзяржаў. Увайшлі 11 рэспублік (усе, акрамя Балтыі і Грузіі).
1993 — Грузія далучылася да СНД.
2005 — Туркмэністан зьмяніў статус: стаў асацыяваным сябрам-назіральнікам, але з ліку заснавальнікаў не выйшаў.
2008 — Грузія выйшла з арганізацыі пасьля вайны з Расеяй.
2014 — Украіна спыніла ўдзел і заявіла пра выхад пасьля анэксіі Крыму і пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе.
2022 — Малдова спыніла ўдзел у мерапрыемствах СНД пасьля поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны.
2024 — Малдова пачала працэс юрыдычнага выхаду з дамоваў і пагадненьняў СНД.
🇺🇸 Трамп: «Здаецца, мы згубілі Індыю і Расею»
https://smarturl.click/qB1od
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social realDonaldTrump/posts/115151159839778614">выклаў фота з саміту ШАС у Кітаі, дзе разам ідуць Сі Дзіньпін, Пуцін і Модзі.
«Здаецца, мы згубілі Індыю і Расею, якія перайшлі да глыбокага і цёмнага Кітая. Жадаю ім доўгай і квітнеючай сумеснай будучыні!» — напісаў ён.
Менск выказаў Варшаве пратэст з нагоды «акту шпіянажу», прэм’ер Польшчы абвінаваціў Беларусь у правакацыі
https://smarturl.click/20g7A
МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага Польшчы і ўручыла ноту пратэсту з-за «акту шпіянажу» грамадзяніна Польшчы Гжэгаша Гавэла. Паводле КДБ, ён быў затрыманы ў Лепелі з ксэракопіяй сакрэтнага дакумэнта пра вучэньні «Захад-2025».
Менск заявіў пра «парушэньне прынцыпаў добрасуседзтва» і запатрабаваў ад Варшавы «ўстрымацца ад правакацыяў».
У Польшчы раней заявілі, што гэтая гісторыя — чарговая правакацыя ўладаў Беларусі.
Уся праўда пра міты вакол Закону «Аб мовах», прынятага 35 гадоў таму
1 верасьня 1990 году ўступіў у сілу Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай.
📌 Ці праўда, што ўсім трэба было перайсьці на беларускую мову за тыдзень?
📌 Ці забаранялася ў Беларусі расейская мова?
📌 Ці былі пратэсты расейскамоўных?
Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
На Меншчыне адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы
https://smarturl.click/3QGWp
На праваслаўных могілках каля касьцёлу Сьвятога Мацея ў Аколіцы Менскага раёну выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча.
🗞 Financial Times: заходнія дыпляматы далі зразумець Лукашэнку, што вызваленьне палітвязьняў — цана за ўдзел у любых перамовах
https://smarturl.click/E1Myz
Артыкул «Ці можа Беларусь выйсьці зь ценю Расеі?» сёньня сярод асноўных публікацый на галоўнай старонцы сайта ўплывовага выданьня. Зварот Менску да Кітаю прапаноўваўся як спосаб дывэрсыфікацыі зьнешніх адносінаў Беларусі, не правакуючы Крэмль.
Пра тое, як Лукашэнка імкнецца выйсьці з-пад уплыву Крамля, спрабуе наладзіць дыялёг з Захадам напісала ўплывовае брытанскае дзелавое выданьне Financial Times.
МЗС Польшчы заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Беларусь
https://smarturl.click/j7ZWj
Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамэндуе грамадзянам краіны пакінуць Беларусь, «выкарыстоўваючы даступныя камэрцыйныя і прыватныя сродкі», і настойліва раіць устрымацца ад паездак у Беларусь, паведаміла радыёстанцыя RMF24.
«Гэта не дэмакратычная краіна і не дружалюбная да Польшчы. Я хацеў бы, каб да гэтых папярэджаньняў ставіліся як мага сур’ёзьней», — цытуе RMF24 прэс-сакратара міністэрства Паўла Ўроньскага.
Раней міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі адрэагаваў на затрыманьне польскага грамадзяніна, якога прапагандысцкі канал у Беларусі назваў «польскім шпіёнам».
Зяленскі адказаў Пуціну, запрасіўшы таго ў Кіеў
https://smarturl.click/lALEq
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запрасіў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна на перамовы ў Кіеў, падкрэсьліўшы, што сам ён у Маскву паехаць ня можа.
«Ён можа прыехаць у Кіеў. Я не магу паехаць у Маскву, калі мая краіна пад ракетамі, пад атакай кожны дзень. Я не магу паехаць у сталіцу гэтага тэрарыста», — заявіў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію амэрыканскаму каналу ABC News. Зяленскі дадаў, што прапанова Пуціна сустрэцца ў Маскве накіравана на зацягваньне перамоўнага працэсу, бо расейскі кіраўнік разумее немагчымасьць такой сустрэчы.
Пуцін двойчы на гэтым тыдні заяўляў пра гатоўнасьць сустрэцца зь Зяленскім у расейскай сталіцы.
📵 «Пачаў пляншэт з сабой насіць». Што адбываецца ў школах праз тыдзень пасьля забароны мабільнікаў
https://smarturl.click/zdqQZ
Паразмаўлялі з бацькамі беларускіх школьнікаў і настаўніцай пра тое, як забарона на мабільнікі адаб’ецца на вучнях і іхным жаданьні вучыцца.
👩👦 Частка бацькоў задаволеная: «Хоць крыху пабудуць без тэлефонаў». Але многія дзеці шукаюць абыходныя шляхі — напрыклад, пачалі насіць у школу пляншэты. Бацькам стала складаней кантактаваць зь дзецьмі па побытавых пытаньнях.
👩🏫 Настаўнікі адзначаюць: пакуль вялікай розьніцы ў актыўнасьці вучняў няма. Яны самі ня надта ў захапленьні ад забароны — тэлефон патрэбны хаця б на перапынках.
⚠️ Агульная праблема, падкрэсьліваюць пэдагогі, у іншым: бракуе кваліфікаваных настаўнікаў. Забарона на тэлефоны сама па сабе якасьць адукацыі ня палепшыць.
Ужо сёньня. Чатыры гады таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака
https://smarturl.click/kZLWX
📅 6 верасьня
1492 — Калюмб пачаў сваю першую экспэдыцыю.
1790 — Чатырохгадовы Сойм ухваліў непадзельнасьць земляў Рэчы Паспалітай.
1933 — абмен вязьнямі ў Коласаве: Францішак Аляхновіч вярнуўся ў Польшчу, Браніслава Тарашкевіча перадалі СССР.
1941 — габрэяў у Нямеччыне абавязалі насіць зорку Давіда.
1952 — у Жэнэве падпісалі Ўсясьветную канвэнцыю аб аўтарскім праве.
1991 — СССР прызнаў незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі. Чачэнія абвясьціла незалежнасьць.
1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм «Маладога Фронту».
2020 — у Беларусі прайшоў «Марш адзінства» — больш за 170 тысяч удзельнікаў.
🍃 Нарадзіліся: Салямон Майман, Іван Грыгаровіч, Мікола Дварэцкі, Леанід Рахленка, Мікалай Пінігін, Валянцін Мазец.
🕯 Памерлі: Піліп Казімір Абуховіч, Сюлі-Прудом, Кандрат Лейка, Уладзімер Марзон, Акіра Курасава, Лючана Павароці.
У Пакістане абвясьцілі пра 261 вакансію на працу ў Беларусі
https://smarturl.click/vdGa2
У Пакістане ўпершыню афіцыйна абвясьцілі пра набор на працу ў Беларусі. На сайце Бюро эміграцыі з’явіліся 261 вакансія: у будаўніцтве, на перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў, а таксама іншыя. Заробкі прапануюць ад 500 $ да 1800 BYN, паведаміў «Позірк».
📌 Раней Лукашэнка казаў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч пакістанскіх работнікаў.
У судовым працэсе над журналістам Ігарам Ільяшом абвешчаны перапынак да 12 верасьня
https://smarturl.click/e0XR9
У Менскім гарадзкім судзе 4 і 5 верасьня заслухалі вынікі псыхалінгвістычнай экспэртызы 15 артыкулаў журналіста Ігара Ільяша.
Аўтар экспэртызы — загадчык катэдры тэорыі і мэтодыкі выкладаньня расейскай мовы як замежнай філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Ён адказваў на пытаньні пракурора, абароны і самога падсуднага.
Перапынак на падрыхтоўку гэтай экспэртызы цягнуўся з сакавіка.
Ільяша абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмізму» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».
📱 Як беларусам «гвалтам» навязвалі беларускую мову. Тлумачым з Гурневічам
Беларусам «гвалтам» навязвалі іх родную мову. Гэтым пэрыядам найноўшай беларускай гісторыі Лукашэнка палохае беларусаў усе апошнія 30 гадоў. Дзе праўда — тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
https://youtu.be/eZIvHbts_xE
Хроніка перасьледу 5 верасьня
https://smarturl.click/DY2Bv
• Праваабаронцы абвясьцілі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная лічба вырасла да 1198.
• МУС дадало яшчэ 68 чалавек у «сьпіс экстрэмістаў». Цяпер у ім 5745 асобаў.
🇬🇧 52-гадовую Юлію Фэнэр, якая мае беларускае і брытанскае грамадзянствы, асудзілі на 7 гадоў за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзел у пратэстах».
• Маладую маці зь Віцебску, Тацяну Маханёк, асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» — верагодна, да «хіміі».
• У Віцебску за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі асудзілі Сяргея Тулінава.
• У Гомлі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» асудзілі шматдзетную маці Анастасію Раеўскую. Прысуд — верагодна, «хатняя хімія».
⌨️ У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў улады дадалі яшчэ 7 рэсурсаў. («Вясна»)
🇺🇸 Беларускі дэмакратычны актывіст Артур Сянько (1989 г.н.) чакае суду пад арыштам у ЗША суду пра дэпартацыю. У Беларусі яму пагражае палітычны перасьлед за абразу прадстаўніка ўлады (reform.news).
Беларусь паміж Кітаем, Расеяй і Захадам: новы геапалітычны вузел. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/0BG2W
Геапалітычная роля рэгіёну Ўсходняй Эўропы ўзрастае. Гэта цяпер пярэдні край супрацьстаяньня паміж Захадам і Ўсходам, паміж дэмакратыяй і дыктатурай. Павялічваецца міжнародная вага Беларусі. Калі ідзецца пра пагрозу вайны ў Эўропе, то «беларускі балькон» — неабходны элемэнт у любым ваенным супрацьстаяньні.
1️⃣ Апошні форум у Кітаі сьведчаць пра тое, што дыктатуры хутчэй прымаюць рашэньні пра падтрымку адна адной, чым дэмакратыі.
2️⃣ Рэжым Лукашэнкі — чыньнік дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне. Да канца не зразумела, у якой ступені афіцыйны Менск напружвае абстаноўку па ўласнай ініцыятыве, а ў якой — з падачы Масквы.
3️⃣ Лукашэнка ладзіць спробы балянсаваць паміж Расеяй, Кітаем, а цяпер і ЗША. Аднак тактыка балянсаваньня разбураецца непераадольнай канфрантацыяй з ЭЗ.
4️⃣ Міжнародная суб’ектнасьць Беларусі моцна залежная ад нявырашанага пытаньня суб’ектнасьці беларускага грамадзтва, ад дэмантажу дыктатуры. Бо геапалітычны выбар Лукашэнкі (паварот ад Эўропы да Азіі) — ня выбар беларускага народу.
🇵🇱 У Польшчы расказалі, якія дадатковыя фартыфікацыі збудуюць, каб адгарадзіцца ад Беларусі
https://smarturl.click/L3nQR
Праект «Усходні шчыт» (Tarcza Wschód)
📍 Мэта — умацаваньне мяжы Польшчы з Беларусьсю і Расеяй.
📏 Маштаб — да 100 км углыб краіны.
💰 Бюджэт — каля 10 млрд злотых (звыш $2,7 млрд).
🤝 Фінансаваньне: Польшча, ЭЗ і NATO.
📆 Тэрміны: 2024–2028 гг.
🛡 Што прадугледжана:
• фартыфікацыі для «каналізацыі руху» агрэсара;
• выкарыстаньне прыродных тэрыторый і дрэнажных каналаў;
• пад’язныя шляхі для тэхнікі вагой да 65 т (раней — 40 т);
• рэзэрвовыя маршруты на выпадак узрыву мастоў;
• сэнсары для назіраньня за праціўнікам па другі бок мяжы;
• элемэнты радыёэлектроннай барацьбы.ё
Пуцін пагражае: эўрапейскія жаўнеры стануць ва Ўкраіне «законнымі цэлямі»
https://smarturl.click/y6omj
Калі ва Ўкраіне зьявяцца замежныя вайскоўцы, Расея будзе разглядаць іх як законныя цэлі, асабліва падчас вайны. Пра гэта 5 верасьня заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Днём раней прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што 26 краінаў «Кааліцыі ахвочых» гатовыя ўдзельнічаць у паваенных гарантыях бясьпекі для Ўкраіны, у тым ліку з магчымасьцю разгортваньня войскаў (паводле дыпляматычных крыніц — да 30 тысяч чалавек).
Пуцін жа заявіў, што па дасягнеьні міру патрэбы ў замежных вайскоўцах ва Ўкраіне ня будзе.
Павал Латушка падаў у суд на Вольгу Карпушонак
https://smarturl.click/9oGm5
Кіраўнік Народнага атыкрызіснага ўпраўленьня і намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка падаў у Польшчы пазоў супраць дэлегаткі Каардынацыйнай рады Вольгі Карпушонак, якая 30 жніўня абвінаваціла яго ў сэксуальных дамаганьнях.
Карпушонак заявіла пра гатоўнасьць «пацьвердзіць свае словы фактамі», але пакуль не зрабіла гэтага.
Латушка назваў іх «паклёпам і хлусьнёй» і зьвязаў з апэрацыяй КДБ.
Латушка патрабуе абавязаць Карпушонак апублікаваць абвяржэньне ў Facebook, дзе зьявіліся абвінавачаньні.
«Я буду дамагацца абароны сваіх гонару і годнасьці ўсімі магчымымі прававымі спосабамі», — напісаў ён.
Аб’яднаны пераходны кабінэт выказаў яму поўную падтрымку. НАУ заявіла, што абвінавачанні — гэта спецаперацыя КДБ.
Дзе цяпер Карпушонак, невядома.
Ксяндза Завальнюка, які быў пробашчам закрытага ўладамі Чырвонага касьцёла, накіравалі на новае месца
https://smarturl.click/w4qzn
Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але, як даведаліся вернікі, сьвятара прызначаюць пробашчам парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве.
Што яшчэ вядома?
Улады Літвы хочуць дэпартаваць сям’ю беларускіх палітэмігрантаў, яны намагаюцца абскардзіць гэтае рашэньне
https://smarturl.click/aRX6X
У Літве сямʼя Рамана і Натальлі Гладкіх, якая ў Беларусі актыўна ўдзельнічала ў пратэстах 2020 годзе, апынулася пад пагрозай дэпартацыі — Дэпартамэнт міграцыі Літвы абавязаў іх добраахвотна пакінуць тэрыторыю краіны да 5 верасьня.
Да эміграцыі Раман працаваў інжынэрам—энэргетыкам на ДРЭС у горадзе Новалукомль Віцебскай вобласьці. У знак пратэсту ён выйшаў з прафсаюза, адмовіўся падпісацца за Аляксандра Лукашэнку і разам з жонкай удзельнічаў у акцыях пратэсту. Калі сілавікі 12 лістапада 2020 году ў Менску забілі актывіста Рамана Бандарэнку, Раман Гладкіх далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі.
Працоўныя мігранты будуць здаваць тэст на веданьне адной зь дзяржаўных моў Беларусі
https://smarturl.click/vdGLy
У прыватнасьці, тэст будуць здаваць кіроўцы, афіцыянты, цырульнікі, прадаўцы, санітары, адміністратары, акушэры, лекары-спэцыялісты, мэдсёстры і мэдбраты, памочнікі лекараў і фэльчары. Якую мову здаваць, беларускую або расейскую, вырашаць самі мігранты, на свой густ.
Згодна з пастановай, іншаземныя грамадзяне павінны адказаць на пытаньні тэсту цягам 30 хвілін. Вынік будзе лічыцца станоўчым, калі колькасьць правільных адказаў склала 50 і больш адсоткаў.