Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Беларусі 1 верасьня абмежаваны продаж алькаголю
1 верасня ў некаторых раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаваньні на продаж алькаголю ў сувязі з «Днём ведаў» і пачаткам навучальнага году. Абмежаваньні ў раёнах краіны ўстанаўліваюць мясцовыя ўлады.
Як вынікае з дакумэнтаў на Нацыянальным прававым партале, некаторыя раёны ўводзяць забарону на продаж сьпіртнога на цэлыя содні 1 верасьня. Напрыклад, у Амсьціслаўскім, Івацэвіцкім і іншых раёнах краіны.
Частка раёнаў увяла забарону таксама на содні, але з 8:00 1 верасьня да 8:00 2 верасьня. Напрыклад, такое абмежаваньне дзейнічае ў Хойніцкім раёне.
Традыцыйна ў час правядзеньня школьных мерапрыемстваў па ўсёй краіне забараняюць прадаваць алькаголь у розьніцу. Можна купляць сьпіртоное адно ва ўстановах грамадзкага харчаваньня, якія прадаюць напоі на разьліў. Вынятак таксама зроблены для вясельных урачыстасьцяў, юбілеяў, рытуальных цырымоній.
Прэзыдэнт Літвы і старшыня Эўракамісіі на мяжы зь Беларусьсю: Балтыйская лінія абароны павінна стаць прыярытэтам
https://smarturl.click/vdGqg
🗣 «Я чула, што ў мінулым месяцы літоўска-беларускую мяжу перасеклі два бесьпілётнікі. Дазвольце мне запэўніць вас — калі выпрабоўваецца Літва, выпрабоўваецца ўся Эўропа. Мы з вамі ва ўсіх магчымых адносінах», — адзначыла Урзуля фон дэр Ляен.
👓 Напярэдадні, калі старшыня Эўрапейскай камісіі сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы, журналісты зафіксавалі побач узброеных памежнікаў Беларусі. На іх тварах былі балаклавы. Яны назіралі і фатаграфавалі падзеі на польскім баку мяжы.
35 гадоў «Закону аб мовах». Што мы ведаем пра яго? ТЭСТ
https://smarturl.click/w9y9n
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. 332 дэпутаты падтрымалі закон, 27 прагаласавалі «супраць» і 9 «устрымаліся». У дзеяньне закон уступіў 1 верасьня таго году, 35 гадоў таму.
🖋 Што мы ведаем пра Закон, яго выкананьне і вынікі? Прайдзіце наш тэст!
У Афганістане ў выніку землятрусу загінулі больш за 600 і атрымалі раненьні больш за 1500 чалавек
https://smarturl.click/e0XLk
У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратавальнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, што раскіданыя па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.
Жыхар правінцыі Нангархар паведаміў Радыё Свабода аб вялікай колькасьці разбураных будынкаў. «Усё зраўняла зь зямлёй. Тэрмінова трэба даставіць людзям аптэчкі, прадукты харчаваньня і неабходныя тавары для дома», — сказаў ён.
Уцёкі ад таварыша маёра. Гісторыя беларускай сям’і, якая зьехала за мяжу ад дзяржаўнай ідэалёгіі ў школах
https://smarturl.click/XDpDM
Малы Васіль пачаў казаць на чырвона-зялёныя сьцягі ў горадзе: «Гэта сымбалі нашай зямлі». Ягонай сястры Каміле ў школе прапанавалі кідаць «гранаты» і танцаваць на выбарах. Іхныя бацькі сабралі дзяцей і пераехалі ў Польшчу. Але ня ўсе іх зразумелі.
Ужо сёньня: 35 год таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай
1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.
На беларускую мову пераводзілася камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Беларуская станавілася мовай адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова ва ўнівэрсытэтах і каледжах.
Расейская мова заставалася мовай міжнацыянальных зносінаў.
https://smarturl.click/QbB10
Чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз сталі карацейшымі
Уезду ў Эўразьвяз на 10:00 31 жніўня чакала 3.815 легкавых аўтамабіляў, вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Дзень таму на 10:00 аўтамабіляў, якія чакалі выезду зь Беларусі, было 4.415.
https://smarturl.click/MGXG4
Ад верасьня падаражае праезд трасамі
Камусьці гэтая сума здасца невялікай, але пры рэгулярных паездках дадатковыя эўра за сотні кілямэтраў ператвараюцца ў прыкметны ўдар па гаманцы.
Але самае адчувальнае наступства — гэта рост цэнаў для канчатковага спажыўца, бо транспартныя выдаткі заўсёды перакладаюцца на цану тавараў.
https://smarturl.click/w4q98
Герасімаў: вайна будзе працягнутая, расейскія войскі наступаюць
Расея працягне так званую адмысловую ваенную апэрацыю, гэта значыць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў суботу заявіў начальнік Генштаба расейскіх Узброеных сіл Валеры Герасімаў. Яго выступленьне апублікавала Мінабароны.
Паводле ацэнкі Герасімава, стратэгічная ініцыятыва зараз поўнасьцю знаходзіцца ў расійскіх войскаў. Тое, што падчас летняга наступу ім не ўдалося заняць значныя па плошчы тэрыторыі, ён патлумачыў тым, што ўкраінскія войскі стрымлівалі яго за кошт вялікіх страт. Аб стратах расейскіх войскаў ён не сказаў.
https://smarturl.click/nVJy6
Як Піліп з канапель. Беларускія фразэмы: моўны тэст
Кожная мова самабытная ня толькі гучаньнем і багатая ня толькі словамі. Устойлівыя выразы — фразэалягізмы й прыказкі — адлюстроўваюць нацыянальны характар і ўвасабляюць народную мудрасьць. Ці ведаем іх?
Праверце сябе!
https://smarturl.click/E1Me4
Ужо сёньня: у 1579 годзе войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі
31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.
У гэты ж дзень у 1432 годзе — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
Пра іншыя падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна пачытаць тут.
На фота: Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыя.
Галоўнае за 30 жніўня на Радыё Свабода
📌30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі?
📌«Аказваецца, тэатар можа зьмясьціцца на кухні». Гісторыя горадзенскага актора, які разносіў піццу, а пасьля адкрыў сваю школу
📌«Гісторыя на Свабодзе». Без літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б, — Алег Латышонак
📌У Львове застрэлілі экс-старшыню парлямэнту Ўкраіны Андрэя Парубія. Ён уваходзіў у групу «За дэмакратычную Беларусь»
📌У Літве расставілі перашкоды «зубы цмока» на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю
📌Дэлегатка Каардынацыйнай рады абвінаваціла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, ён абвяргае
📌Праўладныя партыі Беларусі і Расеі дамовіліся аб супрацы. Што вядома
📌Гісторыя Радыё Свабода ў будынках: ад Мюнхэна да Прагі
У Літве расставілі перашкоды – «зубы цмока» – на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/nVJj6
Умацаваньне бясьпекі мяжы зь Беларусьсю зьяўляюцца часткай Балтыйскай лініі абароны.
«Усталяваныя бар'еры – гэта толькі частка вялікай інтэграванай карціны. Мы пачынаем з тактычнага ўзроўню – канкрэтных перашкод на мяжы, а пазьней абʼяднаем увесь інжынэрны сцэнар у адзіную канцэптуальную сыстэму», – сказаў камандуючы Узброенымі сіламі Літвы Раймундас Вайкшнорас.
Паводле яго, каля дзейных пунктаў пропуску перашкоды разьмясьцілі такім чынам, каб пры неабходнасьці іх можна было хутка перамясьціць на дарогі. Цяпер «зубы цмока» ужо ўсталявалі на дарогах пунктаў пропуску ў Шумску, Лаварышках, Райгорадзе і Латэжэры на мяжы зь Беларусьсю, і ў Раманішках – на мяжы з Расеяй.
Неўзабаве супольна зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі правядуць дадатковую ацэнку іншых важных памежных раёнаў, дзе таксама будуць заплянаваныя так званыя «паркі контрамабільнасьці».
Фота Ўзброеных сіл Літвы
Праўладныя партыі Беларусі і Расеі дамовіліся аб супрацы. Што вядома
https://smarturl.click/Re5LD
Як паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТВ, партыі будуць «разам супрацьдзейнічаць нэакаляніялізму і ўмацоўваць палітычны сувэрэнітэт, садзейнічаць расшырэньню памежнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва».
Пасьля 2020 году ў гістарычнай палітыцы Беларусі адбыўся радыкальны пералом.
Масавае зьнішчэньне беларусаў нацыстамі і іх памагатымі падчас Другой сусьветнай вайны афіцыйна прызналі «генацыдам беларускага народу». Новыя тэндэнцыі ў гістарычнай палітыцы заўважныя і ў адносінах да Рэчы Паспалітай: Лукашэнка назваў гэты пэрыяд беларускай гісторыі «акупацыяй беларускай зямлі палякамі» і «этнацыдам беларусаў».
1 лютага 2024-га на пасяджэньні праграмнай камісіі «Адзінай Расеі» амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што Расея і Беларусь дамовіліся аб стварэньні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ.
На ілюстрацыйным фота: зьезд партыі «Белая Русь» у 2018 годзе Ілюстрацыйнае фота
У Львове застрэлілі колішняга старшыню Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэя Парубія
https://smarturl.click/vdjZQ
У Львове праваахоўныя органы высьвятляюць абставіны забойства грамадзка-палітычнага дзеяча.
Загінуў колішні старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны, актыўны ўдзельнік Эўрамайдану, народны дэпутат Андрэй Парубій. У яго стрэлілі пяць разоў.
Мясцовая паліцыя паведаміла, што стральба адбылася ў Сыхаўскім раёне Львова. У выніку атрыманых раненьняў Андрэй Парубій загінуў на месцы.
Андрэй Парубій нарадзіўся ў 1971 годзе. Быў у палітыцы з 1990 году, пачынаў як дэпутат Львоўскай абласной рады.
На фота: Андрэй Парубій, архіў
«Укід», «вярцеп», «неапраўданыя чаканьні». Вядомыя асобы камэнтуюць абвінавачаньні супраць Паўла Латушкі
https://smarturl.click/8pnx7
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях. Сам Латушка назваў абвінавачаньні паклёпам і «працай спэцслужбаў рэжыму».
Шэраг вядомых асобаў пракамэнтавалі абвінавачаньні на сваіх старонках у фэйсбуку. Якая рэакцыя?
У Хоцімску загінула дзіця, якое выпала зь пятага паверху
https://smarturl.click/OL9ea
Як паведамілі ў Сьледчым камітэце, увечары 30 жніўня бацькі 3-гадовага хлопчыка адышлі з дому, калі малы спаў. Праз паўгадзіны яны вярнуліся, але сына не было ў пакоі.
Пошукі прывялі да прачыненага вакна ў дзіцячым пакоі. Бацька хлопчыка ўбачыў маскітную сетку ўнізе. Выбегшы на вуліцу, ён знайшоў сына без прытомнасьці.
Хлопчыка адвезьлі ў лякарню, але выратаваць дзіця не атрымалася. Усе абставіны зараз высьвятляюць сьледчыя.
Што сказалі на саміце ШАС Сі, Пуцін і Лукашэнка
https://smarturl.click/WRBy4
Старшыня КНР Сі Дзіньпін, кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі некалькіх дзясяткаў іншых краін сустракаюцца ў рамках ШАС. Група, якая першапачаткова разглядалася як процівага ўплыву ЗША ў Цэнтральнай Азіі, з гадамі вырасла ў памерах і ўплыве, але ў асноўным застаецца форумам бясьпекі.
Лідэры краін ШАС прынялі Цяньдзіньскую дэклярацыю. У прыватнасьці, краіны дамовіліся аб стварэньні Банку разьвіцьця ШАС. Раней Лукашэнка заяўляў, што карысьць ад адзінага банку будзе толькі ў тым выпадку, калі той будзе працаваць «у кожнай краіне Шанхайскай сыстэмы».
Праблемы з PayPal у Беларусі працягнуцца да кастрычніка
https://smarturl.click/8pnd7
Шэраг беларусаў яшчэ на мінулым тыдні заўважыў праблемы з аплатнай службай PayPal. У службе падтрымкі адказалі на пытаньне аб немагчымасьці праводзіць плацяжы і зьдзяйсьняць пакупкі з прывязанай карткай. Высьветлілася, што праблемы будуць яшчэ пяць тыдняў.
Ва Ўкраіне затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія
Міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што падазраванага ў забойстве затрымалі на Хмяльніччыне. Забойства адбылося ў Львове 30 жніўня. Парубія (на здымку) забілі на вуліцы Яфрэмава, дзе ён жыў, на месцы забойства знайшлі восем гільзаў. Забойца быў замаскаваны пад кур’ера службы дастаўкі.
Андрэй Парубій быў удзельнікам пратэстаў супраць кіраваньня Віктара Януковіча — Рэвалюцыі Годнасьці, дэпутатам парлямэнту. З 2016 па 2019 гг. Парубій быў старшынём Вярхоўнай Рады.
Пажар пасьля падзеньня ўкраінскага дрона ў раёне «палацу Пуціна» тушылі 4 дні
З агнём чатыры дні змагаліся больш за 500 чалавек, было залучана 100 адзінак тэхнікі, у тым ліку Іл-76 і два верталёты Мі-8.
Пажар, які ўспыхнуў каля вёскі Крыніца, ахапіў плошчу 42 гектары. Усяго за 10 кілямэтраў ад Крыніцы знаходзіцца мыс Ідакопас, дзе, як сьцвярджае ў расьсьледаваньні Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК), знаходзіцца так званы «палац» прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
https://smarturl.click/lALAB
Апытаньне: 59% украінцаў выступаюць за спыненьне ваенных дзеяньняў і пошук кампрамісу, 20% – за прамыя перамовы з РФ
Падчас гэтага дасьледаваньня ўкраінцаў пыталіся пра іх палітычныя перавагі. Паводле аўтараў апытаньня, узровень даверу да былога галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны, цяперашняга пасла Украіны ў Вялікабрытаніі Валерыя Залужнага складае 74%, 68% давяраюць прэзыдэнту Уладзіміру Зяленскаму, 59% давяраюць кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Кірылу Буданаву.
https://smarturl.click/b5ya8
Белстат: заробак настаўнікаў перавышае 2500 рублёў
За апошні год заработная плата школьных пэдагогаў вырасла амаль на чвэрць – на 23,3%.
Як і раней, у школах і гімназіях працуюць у асноўным настаўнікі-жанчыны — 83,2% ад агульнага выкладчыцкага складу.
https://smarturl.click/139d5
«Дастаткова саступак». Старшыня Эўракамісіі наведала мяжу зь Беларусьсю
У нядзелю, 31 жніўня, старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы. Пасьля сустрэчы яны апублікавалі заяву для СМІ.
«Мы знаходзімся тут, каля барʼера, які абараняе Польшчу і Эўропу ад гібрыднай вайны, абвешчанай Беларусьсю і Расеяй, ад нелегальнай міграцыі. Гэта не міграцыя; гэта групы людзей, арганізаваныя Лукашэнкам і Пуціным і іх службамі, задача якіх — фізычна атакаваць польскія і эўрапейскія межы», — гаворыцца ў заяве.
https://smarturl.click/AxGdO
«Cамая поўная беларуская кулінарная кніга па-ангельску»
Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.
Паводле заснавальніцы выдавецтва і перакладчыцы Вольгі Яноўскай, «гэта самая поўная беларуская кулінарная кніга на ангельскай мове на сёньняшні дзень». Свабода пагутарыла зь ёй пра гэтую кнігу, працу выдавецтва і чаканыя выданьні.
https://www.svaboda.org/a/33514439.html
У Кітаі Лукашэнку сустракалі танцамі й кветкамі, а ў Сэрбіі віншавалі з днём народзінаў на білбордах
https://smarturl.click/20gMZ
Як паведаміў зьвязаны з прэс-службай Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», у Кітаі Аляксандра Лукашэнку сустракалі ў аэрапорце Цяньдзінь з чырвонай дарожкай, ганаровай вартай і танцамі ў нацыянальных строях, а віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, які да 2020 году быў паслом Беларусі ў Кітаі, павіншаваў яго з днём народзінаў. На гэта Лукашэнка адказаў: «У нас такога сьвята няма».
Тым часам у двух сэрбскіх гарадах — Бялградзе і Нові-Садзе — зьявіліся білборды зь віншаваньнямі Лукашэнку.
Акрамя віншаваньня з народзінамі, на іх напісана «Сэрбія цябе любіць».
Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня споўніўся 71 год, зь іх 31 год ён знаходзіцца пры ўладзе на падставе сфальсыфікаваных вынікаў выбараў.
На фота: віншаваньне Аляксандру Лукашэнку ад сэрбскага незарэгістраванага руху «Нашы», Бялград (Сэрбія), 30 жніўня 2025 году
Гісторыя Радыё Свабода ў будынках: ад Мюнхэну да Прагі
https://smarturl.click/w4qY8
Гісторыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода пачалася ў 1949 годзе з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка амэрыканскай выведкі Алена Далеса.
Першая праграма – чэхаславацкая вэрсія (на чэскай і славацкай мовах) — выйшла ў эфір 4 ліпеня 1950 году, у Дзень незалежнасьці ЗША.
Пазьней дадалі праграмы на мовах іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, паняволеных Савецкім Саюзам, у тым ліку беларускую.
Радыё Свабода стварала гісторыю, а яго будынкі таксама былі гістарычныя.
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, ён зьняпраўджвае
https://smarturl.click/mB185
«Павал асабіста і праз калег запрасіў мяне працаваць у НАУ, паабяцаў пратэкцыю, грошы і спакой. Я разьлічвала, што, выехаўшы ў Польшчу, змагу дыхаць свабодна і забыцца пра ўвесь гэты жах. Я глядзела на яго як на выратавальніка, мне далі працу, я прыйшла ў калектыў, як мне здавалася, ідэйных людзей», — напісала яна.
Паводле яе, у першыя дні пасьле пераезду Павал Латушка запрасіў яе на спатканьне ў рэстаран і намякнуў на магчымыя рамантычныя дачыненьні. На другім спатканьні, калі яна адмовілася ад асабістых дачыненьняў, сутыкнулася з «сэксуальнымі дамаганьнямі» і пагрозамі зьяўленьня праблемаў у Польшчы і выправаджэньня ў Беларусь.
У камэнтары выданьню «Позірк» Павал Латушка зьняпраўдзіў абвінавачаньні Вольгі Карпушонак і назваў іх «паклёпам». «Перакананы, што гэта праца спэцслужбаў рэжыму», — сказаў Латушка.
На фота: Павал Латушка, архіў
Андрэй Парубій у 2020 годзе ўвайшоў у склад міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь».
У сьнежні 2019 году ён заявіў, што Расея і рэжым Пуціна пагражае сувэрэнітэту Беларусі. Ён быў перакананы, што з расейскім прэзыдэнтам нельга дамовіцца.
«Мэта Пуціна адна: узяць цалкам пад кантроль і Малдову, і Беларусь, і Грузію, але я адважуся сказаць, перш за ўсё Ўкраіну ён хоча ўзяць пад кантроль, — заявіў Парубій. — У яго ёсьць маніякальная ідэя: аднаўленьне геапалітычнай моцы Крамля, якая была ў часы Савецкага Саюзу. Але яны разумеюць, што імпэрыя ня мае ніякіх шанцаў без Украіны, таму для яго ключавое пытаньне – гэта параза Ўкраіны, гэта кантроль над ёю», — казаў Андрэй Парубій.
«Гісторыя на Свабодзе». Безь літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б, — Алег Латышонак
https://smarturl.click/6WO2a
Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Цалкам інтэрвію глядзець тут.
Фотакаляж, Алег Латышонак (справа).