Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Празе зьнікла беларуска
У Чэхіі шукаюць 48-гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенку. https://smarturl.click/L3mye
Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале «Флорэнц» у Празе, дзе яна спрабавала купіць квіток да Варшавы, аднак ёй адмовілі ў продажы. Па словах яе знаёмых, якія публікаюць абвесткі ў сацсетках пра яе зьнікненьне, з прычыны стану здароўя яна магла выглядаць як нецьвярозая. Паведамляецца, што Іна Мацыенка зьвязалася з маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасьля сувязь зь ёй зьнікла.
Прэм’ерам Японіі ўпершыню можа стаць жанчына
Старшынёй Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі абраная 64-гадовая Санаэ Такаіці. Хутчэй за ўсё, яна стане і прэм'ер-міністрам — тады ўпершыню ў гісторыі Японіі гэтую пасаду зойме жанчына. https://smarturl.click/8pke7
Галасаваньне праводзілі ў два туры, бо нікому з кандыдатаў не ўдалося набраць большасьці. Як піша The Japan Times, у другім туры Такаіці атрымала перамогу над міністрам сельскай гаспадаркі.
Нечарговай сэсіі парлямэнту для зацьвярджэньня новага прэмʼера чакаюць у сярэдзіне кастрычніка.
У Тбілісі пратэстоўцы штурмуюць прэзыдэнцкі палац, сілавікі ўжылі сьлёзацечны газ і вадамёты
У Тбілісі ўдзельнікі акцыі пратэсту паспрабавалі захапіць прэзыдэнцкі палац. Частцы дэманстрантаў удалося трапіць у двор — яго плот быў разбураны. https://smarturl.click/oVOnw
Спэцназ выкарыстаў пярцовы спрэй, сьлёзацечны газ і вадамёт для абароны палаца. Паліцыянты аказаліся не гатовыя да першай спробы штурму будынка, але выклікалі падмацаваньне.
У Грузіі чацьвёртага кастрычніка праходзяць выбары ў органы мясцовага самакіраваньня; іх байкатуе шэраг буйных апазыцыйных сіл, у тым ліку партыя былога прэзыдэнта Мікаэла Саакашвілі. Апазыцыя анансавала сход у цэнтры Тбілісі з мэтай «мірнага зьвяржэньня ўлады».
Анколяг — пра найпершага забойцу жанчын у сьвеце
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах? https://smarturl.click/4ODgm
Кастрычнік ва ўсім сьвеце адзначаецца як месяц інфармаваньня пра рак малочнай залозы з мэтай прыцягненьня ўвагі да праблемы раку малочнай залозы, матывацыі жанчын да праходжаньня абсьледаваньняў і павышэньня агульнай дасьведчанасьці аб захворваньні.
Прапануем з архіваў Свабоды гутарку з анколягам, кандыдатам мэдычных навук Надзяй Пятроўскай пра рак малочнай залозы, яго лячэньне і спосабы раньняй дыягностыкі.
У Чэхіі завяршылася галасаваньне на выбарах, у якіх можа перамагчы партыя экс-прэм’ера Бабіша
Выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 15:00 4 кастрычніка. Вынікаў галасаваньня чакаюць цягам некалькіх гадзін. https://smarturl.click/B4wZx
Большасьць апытаньняў да выбараў паказвалі, што мільярдэр Андрэй Бабіш і яго папулісцкая партыя ANO перамогуць на парлямэнцкіх выбарах, набраўшы каля 30% галасоў. Мільярдэр-папуліст Бабіш у сваёй кампаніі засяроджваўся на абяцаньнях павысіць заробкі і стымуляваць рост эканомікі, а таксама на спыненьні вайсковай дапамогі Ўкраіне.
Пры гэтым, нават калі партыя Бабіша пераможа на выбарах, ёй амаль напэўна давядзецца дамаўляцца пра кааліцыю з маргінальнымі партыямі, што наблізіць краіну да Вугоршчыныі Віктара Орбана і Славаччыны Робэрта Фіцы ў стаўленьні да Ўкраіны і можа прывесьці да спыненьня дапамогі Кіеву і зьмяншэньня энтузіязму наконт удзелу Чэхіі ў заходніх інстытуцыях.
«Армяне і беларусы заслугоўваюць жыцьця ў свабодзе». Ціханоўская ў Капэнгагене сустрэлася з Пашыньянам і шэрагам эўрапейскіх лідэраў
Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці лідэрка беларускіх дэмакратычыных сілаў сустрэлася з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам. https://smarturl.click/VRag4
«Мы цьвёрда падтрымліваем эўрапейскую і дэмакратычную будучыню Армэніі, — напісала палітык 4 кастрычніка ў сацыяльнай сетцы Х. — Армяне і беларусы заслугоўваюць жыцьця ў свабодзе і бясьпецы. Мы вельмі шануем вашу салідарнасьць і з нецярплівасьцю чакаем больш шчыльнай супрацы».
За ўмяшаньне ў выбары ў Чэхіі TikTok закрыў амаль паўсотні акаўнтаў, якія распаўсюджваюць крамлёўскую прапаганду
Пра гэта піша Politico са спасылкай на чэскае ўпраўленьне тэлекамунікацый. https://smarturl.click/QbWg0
Дасьледнікі выявілі 286 акаўнтаў у TikTok з сукупным ахопам ад 5 да 9 мільёнаў праглядаў у тыдзень, якія спрабавалі паўплываць на чэскіх выбарнікаў. У прыватнасьці, іх кантэнт уключаў у сябе «ўслаўленьне Ўладзіміра Пуціна», фэйкі і наратывы, якія легітымуюць расейскую агрэсію ва Ўкраіне, а таксама «дэманстрацыю моцы расейскай арміі.
TikTok у Чэхіі карыстаюцца каля 2,5 мільёнаў чалавек. Усяго прагаласаваць маюць права больш за восем мільёнаў грамадзян.
Чарга на год. Як майстрыха стварае традыцыйныя беларускія строі за мяжой
https://smarturl.click/Ggvk4
Майстрыха Марыя, якая зьехала ў Гданьск, разам з паплечніцай стварыла майстэрню традыцыйнага адзеньня V&M. Яна шые, вышывае і тчэ паясы, аднаўляючы аўтэнтычныя беларускія строі.
Галоўны попыт — сарочкі і паясы. Многія беларусы бачаць менавіта ў вышытай кашулі маркер сваёй беларускасьці.
Сярэдняя цана сарочкі — 400-600 эўра. Калі б цана цалкам адпавядала выдаткаванаму часу — скажам, €8 за гадзіну, вырабы былі б удвая даражэйшыя.
Бальшыня замоў — з ЭЗ, ЗША і Канады ад людзей 30-40 гадоў.
Майстрыха кажа, даход ад вырабу строяў не дазваляе ўтрымліваць сям’ю. Але радасьць ад творчасьці таго вартая.
Ужо сёньня. Гадавіна пераходу на грыгарыянскі каляндар, 45 гадоў гібелі Машэрава і 5 гадоў «Маршу вызваленьня палітвязьняў»
https://smarturl.click/y6A8J
4 кастрычніка 1582 году ўступіла ў дзеяньне булa папы Рыгора ХІІІ, пасьля чаго наступіла адразу 15 кастрычніка.
🗓 Сёньня таксама:
1535 — выйшла першая ў сьвеце Біблія па-ангельску (беларусы мелі сваю дзякуючы Скарыну яшчэ ў 1517).
1957 — СССР запусьціў першы штучны спадарожнік Зямлі.
2020 — у Менску больш як 100 тысяч чалавек выйшлі на «Марш вызваленьня палітвязьняў», больш за 200 чалавек затрымалі.
🍃 Нарадзіліся: Францішак Карпінскі, Францішак Дыянізі Князьнін, Эжэн Пацье, Антон Ясінскі, Язэп Гладкі (Адам Варлыга), Бастэр Кітан, Эн Райс, Марына Вежнавец.
🕯 Памерлі: Рэмбрант, Пятро Сяўрук, Макс Плянк, Джэніс Джоплін, Пятро Машэраў, Часлаў Сіповіч, Яўген Будзінас.
Арцём Шрайбман пра вызваленьне палітвязьняў: «Тое, што гэта пабочны эфэкт, не азначае, што ён ня важны для ЗША»
https://smarturl.click/8pk02
«Я ня думаю, што адносіны цяперашняга прэзыдэнта ЗША зь якой бы то ні было краінай будуюцца на клопаце пра тамтэйшых палітвязьняў. Проста посьпехам для беларускіх палітвязьняў аказалася тое, што памочнікі Трампа здолелі ўнушыць яму ідэю, што гэта магло б быць цікавым дадатковым бонусам у дыялёгу з Менскам».
«Палітвязьні — гэта вельмі зручны, клікабельны індыкатар, каб паказаць, што ты чагосьці дамогся, вызваліўшы іх. Усё астатняе — зьніжэньне ўзроўню рэпрэсій, адмена нейкіх рэпрэсіўных нормаў, чорных сьпісаў пры працаўладкаваньні — ужо цяжка прадаць і амэрыканскаму грамадзтву, і амэрыканскаму прэзыдэнту».
«Калі Лукашэнка адпусьціць усіх, Трамп свае іміджавыя вяршкі здыме, а потым Лукашэнка павольна пачне зноў саджаць людзей, то наўрад ці Трамп абурыцца».
Відэа — https://youtu.be/xjfjo-2qsT8
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало пазоў у Найвышэйшы антыкарупцыйны суд супраць «Гомсельмашу»
https://smarturl.click/j73ld
Паводле міністэрства, даччыныя кампаніі холдынгу «Гомсельмаш» на замову Расеі робяць кампанэнты для боепрыпасаў і дронаў-камікадзэ «Герань-2» тыпу «Шахед».
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны патрабуе канфіскацыі карпаратыўных правоў трох кампаніяў:
• «Гандлёвы дом Гомсельмаш-Украіна»,
• «Гандлёвы дом МТЗ-Беларусь-Украіна»,
• «Промінь-Юг»,
а таксама маёмасных правоў на таварныя знакі.
Кампанія «Промінь-Юг», зарэгістраваная ў Адэсе, на 50% належыць беларускаму дзяржаўнаму прадпрыемству «Гомельскі радыёзавод», якое ўваходзіць у холдынг «Гомсельмаш». У 2023 годзе крыніца Свабоды паведаміла, што «Гомельскі радыёзавод» рамантуе вайсковую тэхніку, якая прыйшла «пабітая» з фронту ва Ўкраіне.
📺 «Сталічнае тэлебачаньне» больш як за мільён эўра купіла права на трансьляцыю новага караоке-шоў у «Музычнай мэдыякампаніі», зьвязанай зь нявесткай Лукашэнкі
https://smarturl.click/nV8q6
34 выпускі караоке-шоў «Шум Пятніцы» каштавалі 3,7 мільёна беларускіх рублёў, вынікае з апублікаванага тэндэру, піша «Бюро».
Спаборнічаць у караоке будуць работнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, пераможцам абяцаюць грашовы прыз.
Весьці перадачу запрасілі сына расейскага сьпевака Алега Газманава — 44-гадовага шоўмэна і дэпутата Радзівона.
Прэм’ера — 10 кастрычніка на «РТР-Беларусь».
«Музычная мэдыякампанія» належыць Палацу Рэспублікі (30%) і прыватнай «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на чалавека з асяродзьдзя Дзьмітрыя Лукашэнкі, чыя жонка — Ганна Лукашэнка. Галоўны яе праект — «Маратон адзінства» перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2025 году.
Лукашэнка — «голуб міру». Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня
https://youtu.be/hzfjCd8S7p0
Міністар замежных спраў Беларусі Рыжанкоў у ААН вінаваціць Захад, а Лукашэнка хоча скарыстаць статус «прыфрантавой дзяржавы» і прапануе сустрэчу Зяленскаму.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карабалевіч падводзіць вынікі тыдня
🇻🇦 У Ватыкане заявілі, што «пільна сочаць» за сытуацыяй з каталіцкай царквой у Беларусі
https://smarturl.click/VRaM7
«Сьвяты Прастол пільна сочыць за сытуацыяй царквы ў Беларусі і выказвае сваю духоўную блізкасьць вернікам і сьвятарам. На цяперашні момант у нас няма дадатковых камэнтароў», — паведамілі ў Ватыкане на афіцыйны запыт выданьня Deutsche Welle.
На здымку ксёндз Анджэй Юхневіч, якога ўлады Беларусі асудзілі на 13 гадоў калёніі
Асноўнае за 29 верасьня
• Стрыжак вырашыў цалкам спыніць супрацу з фондам BySol
• Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра сыход Стрыжака з BySol: «Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэньне»
• «Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 78 чалавек
• «Людзям патрэбнае месца, дзе б яны маглі выдыхнуць». У Італіі адкрываецца часовы прытулак для беларусаў
• «Трампіст» Лукашэнка зноў спрабуе стаць міратворцам ва ўкраінскім канфлікце. Разбор Валера Карбалевіча
• «Ён жыве ў сваім сьвеце». Зяленскі адрэагаваў на заяву Лукашэнкі аб нібыта «добрай прапанове» Пуціна пра мір
• Украінскі праваабаронца Буткевіч параўнаў беларускія турмы і расейскі палон, у якім ён пабываў
• 26–29 верасьня было зафіксавана 220 спробаў нелегальных пераходаў мяжы Беларусі з Польшчай
• Вынік выбараў у Малдове — перамога для Брусэлю і Кішынёва. Аналіз Рыкарда Юзьвяка
На парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі перамагла правая партыя эўраскептыка-мільярдэра Андрэя Бабіша
Пасьля апрацоўкі больш за 97% бюлетэняў на парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі перамагла партыя ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян»), якая знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняга ўрада. ANO набірае каля 35% галасоў. https://smarturl.click/9oZqG
Партыю, якая выступае за скарачэньне падтрымкі Ўкраіны, узначальвае мільярдэр, сельскагаспадарчы магнат і былы прэм’ер-міністра рэспублікі Андрэй Бабіш.
ANO не набірае большасьці ў парлямэнце, партыі давядзецца фарміраваць кааліцыю з іншымі палітычнымі сіламі.Адзін з магчымых сцэнарыяў — стварэньне ўраду меншасьці.
У Тбілісі пратэстоўцы штурмуюць прэзыдэнцкі палац, сілавікі ўжылі сьлёзацечны газ і вадамёты. Фота AFP і карэспандэнтаў грузінскай службы Радыё Свабода
Читать полностью…Галоўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 4 кастрычніка
«Армяне і беларусы заслугоўваюць жыць у свабодзе». Ціханоўская ў Капэнгагене сустрэлася з Пашынянам і шэрагам эўрапейскіх лідараў
Politico: За ўмяшаньне ў выбары ў Чэхіі TikTok закрыў амаль паўсотні акаўнтаў, якія распаўсюджваюць крамлёўскую прапаганду
«Гэта ж нашы людзі». Лукашэнка зноў выступіў за прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў
Бесьпілётнікі атакавалі НПЗ у Ленінградзкай вобласьці Расеі
Аэрапорт Мюнхэна двойчы прыпыняў палёты з прычыны дронаў
Чарга на год. Як майстрыха стварае традыцыйныя беларускія строі за мяжой
Разьвітаньне перад сустрэчай. Думкі наўзбоч кнігі Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты»
Тры шляхі, як беларусам у дыяспары адстойваць свае правы — Арцём Шрайбман пра справу Ваданосавай
«Гэта ж нашы людзі». Лукашэнка зноў выступіў за прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў
Наведваючы 4 кастрычніка Петрыкаўскі раён, Лукашэнка нагадаў, што «адказнасьць у пытаньні прыцягненьня працоўных мігрантаў з-за мяжы ляжыць на кіраўніках прадпрыемстваў і арганізацый». https://smarturl.click/kZn3k
«Да іх трэба ставіцца, як да сваіх людзей. І дзетак навучаць, і лячыць людзей трэба. Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашыя [постсавецкія] рэспублікі. Гэта ж нашы людзі», — сказаў ён.
Аэрапорт Мюнхэну двойчы прыпыняў палёты з прычыны дронаў
Праца аэрапорту была прыпыненая ўвечары ў пятніцу. 23 рэйсы перанакіравалі, 12 рэйсаў у Мюнхэн і 48 вылетаў з гораду скасавалі ці адклалі. Раніцай у суботу аэрапорт пачаў паступова аднаўляць працу, аднак цягам дня чакаюцца затрымкі рэйсаў. https://smarturl.click/XDAgM
Увечары ў чацьвер, калі аэрапорт прыпыняў працу першы раз, капітан самалёта, які накіроўваўся зь Мюнхэну ў Лёндан, паведаміў пасажырам, што ўзьлётна-пасадачныя палосы закрытыя «з прычыны выяўленьня дронаў» і што ў паветра паднятыя паліцэйскія верталёты.
Міністар унутраных справаў Германіі паабяцаў спрасьціць для паліцыі працэдуру запыту вайскоўцам на зьнішчэньне бесьпілётнікаў.
Тры шляхі, як беларусам у дыяспары адстойваць свае правы — Арцём Шрайбман пра справу Ваданосавай
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у «ПіКу Свабоды» адказаў на пытаньне, ці можна разьлічваць, што праблемы беларусаў у дыяспары, падобныя да праблемы сям’і Ваданосавых, будуць вырашаныя ўнівэрсальным спосабам, зьменай эўрапейскага заканадаўства.
Чытаць https://smarturl.click/zd09J
Глядзець відэа https://www.youtube.com/watch?v=xjfjo-2qsT8&t=16s
Разьвітаньне перад сустрэчай. Думкі наўзбоч кнігі Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты»
Кніга экс-дырэктара Радыё Свабода ўвайшла ў кароткі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. https://smarturl.click/mB355
"І я падумаў пра тое, што ніхто з аўтараў беларускай літаратуры столькі не пісаў пра свабоду, ніхто столькі не служыў ёй, не дасьледаваў яе, як Аляксандар Лукашук", піша Сяргей Дубавец.
Як сям’я беларусаў паверыла савецкай прапагандзе і пераехала з Францыі на Данбас
• Што іх там чакала замест абяцанага «лепшага жыцьця»?
• Праз колькі гадоў Алесь Салагуб зноў вярнуўся ў горад, дзе нарадзіўся, — францускі Alès?
• І пры чым тут тагачасны прэзыдэнт Францыі Жак Шырак?
📱 Глядзіце дакумэнтальны фільм Свабоды на Youtube ↓
https://youtu.be/Ea9XTo9PELo
Асноўнае за 3 кастрычніка
• Амаль 700 вайсковых дронаў праляцелі над Беларусьсю за год, ёсьць выбухі і разбурэньні. Чаму ўлады гэта ўтойваюць?
• «Чаму за квіткі на 180 кілямэтраў дарогі трэба плаціць 80 эўра?». Як беларусы цяпер езьдзяць празь мяжу з Эўразьвязам
• Арцём Шрайбман пра вызваленьне палітвязьняў: «Тое, што гэта пабочны эфэкт, не азначае, што ён ня важны для ЗША»
• Лукашэнка — «голуб міру». Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня
• Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес прамежкавае рашэньне
• Дакладчык ПАРЭ камэнтуе 5 канкрэтных сытуацыяў беларусаў у выгнаньні: дэпартацыя, праблемы зь візай і рахункам, шлюб і нараджэньне дзіцяці
• Старшыня ПАРЭ зьвярнуўся да зьняволеных беларускіх журналістаў: «Мы не забудзем пра вас»
• Аэрапорт Мюнхэну закрывалі з прычыны невядомых бесьпілётнікаў
Ва Ўкраіне ад удару дрона загінуў францускі фотажурналіст
Францускі фотажурналіст Антоні Лалікан загінуў раніцай 3 кастрычніка на Данбасе ў выніку ўдару дрона, а ўкраінскі журналіст Георгій Іванчанка пацярпеў, паведамілі Міжнародная і Эўрапейская фэдэрацыі журналістаў.
Абодва журналісты былі ў камізэльках з надпісам «Press».
Фэдэрацыі заявілі, што асуджаюць гэтае ваеннае злачынства і заклікаюць улады выявіць вінаватых.
Украінскія вайскоўцы паведамілі, што Лалікан загінуў ад прыцэльнага ўдару расейскага FPV-дрона.
Гэта адбылося ў раёне горада Дружкаўка Данецкай вобласьці, ад якога каля 20 км да лініі фронту.
Фатаграфіі Антонія Лалікана публікаваліся ў шматлікіх СМІ. Адразу пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расіі ён паехаў ва Ўкраіну дакумэнтаваць падзеі вайны.
Яшчэ адна мігрантка памерла на беларускай мяжы
https://smarturl.click/3Qd7m
2 кастрычніка ў Камянецкім раёне памежнікі знайшлі цела жанчыны «афрыканскай зьнешнасьці» «у непасрэднай блізкасьці ад польскага плота», — паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле камітэту, сёлета на мяжы з ЭЗ загінулі 15 мігрантаў, а ўсяго з 2021 году — 76.
Паводле праваабарончай арганізацыі Human Constanta, яшчэ вясной 2024 году агульная колькасьць мігрантаў, якія загінулі пры спробе трапіць зь Беларусі ў Эўразьвяз, перавысіла 116.
Аляксандар Лукашэнка ня раз заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у ЭЗ праз Беларусь, бо іх туды нібыта паклікалі.
Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў называюць гэта «гібрыднай атакай».
🇱🇹 Міністар культуры Літвы ня зь першага разу адказаў на пытаньне «чый Крым?» і пайшоў у адстаўку
https://smarturl.click/6WDyB
Ігнотас Адамавічус займаў пасаду міністра культуры крыху больш за тыдзень.
У інтэрвію парталу Lrytas.lt 3 кастрычніка міністар назваў пытаньне «чый Крым?» «правакацыйным».
Прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене пазьней заявіла, што гэтае выказваньне непрымальнае, і паведаміла, што ён павінен прыняць рашэньне сысьці ў адстаўку. Неўзабаве так і сталася.
Раней Ігнотас Адамавічус быў камэрцыйным дырэктарам сямейнай кампаніі, якая вырабляе макарону, піша LRT.
25 верасьня ў Вільні сотні людзей выйшлі на пратэст супраць ягонага прызначэньня. На 5 кастрычніка работнікі культуры аб’явілі папераджальны страйк. І ад гэтай ідэі не адмовіліся нават пасьля навіны пра адстаўку міністра.
Дакладчык ПАРЭ камэнтуе 5 канкрэтных сытуацыяў беларусаў у выгнаньні: дэпартацыя, праблемы зь візай і рахункам, шлюб і нараджэньне дзіцяці
https://smarturl.click/QbWQR
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб патрэбах беларускай эміграцыі Поль Галь некалькі гадоў займаецца праблемамі беларусаў у выгнаньні. Яму ўдалося шмат зрабіць, каб пра іх пачулі і пачалі рэагаваць. Але праблемы застаюцца.
На просьбу карэспандэнта Свабоды Поль Галь камэнтуе 5 канкрэтных выпадкаў.
🔖 Амаль 700 вайсковых дронаў праляцелі над Беларусьсю за год, ёсьць выбухі і разбурэньні. Чаму ўлады гэта ўтойваюць?
https://smarturl.click/4ODD1
Беларусь — другая ў сьвеце краіна пасьля Ўкраіны, якая найбольш цярпіць ад расейскіх баявых бесьпілётнікаў. У той час як у эўрапейскіх краінах пачалі фіксаваць адзінкавыя факты залёту дронаў на іхную тэрыторыю толькі цяпер, у Беларусі неба перастала быць «мірным» ужо больш як год таму.
Свабода падлічыла, што за апошнія 14 месяцаў у паветранай прасторы Беларусі было зафіксавана каля 700 дронаў, што заляцелі з тэрыторыі Ўкраіны ці Расеі. Што гэта за дроны і чаму беларускія вайскоўцы зьбіваюць толькі некаторыя зь іх? І пры якіх абставінах Украіна і краіны NATO пачнуць зьбіваць дроны над Беларусьсю?
Асноўнае за 28 верасьня
📌 4,5 года за блог. Гутарка з былым зьняволеным Віталём Бандаруком
📌 «Вельмі хутка». Прадстаўнік Трампа выказаўся пра магчымае вызваленьне Бяляцкага
📌 Як найменей чатыры чалавекі загінулі ад расейскага начнога ўдару па Кіеве. Зяленскі абяцае ўдары ў адказ
📌 Выбары ў Малдове: прэм’ер-міністар паведамляе пра кібэратакі на ЦВК і збой вэб-сайтаў
📌 Паліцыя Малдовы атрымала інфармацыю, што выбарнікаў арганізавана вязуць з Расеі ў Беларусь. Гэта парушэньне закону
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю войска і вайсковай справы ў Беларусі са старажытных часоў? Прайдзіце наш ТЭСТ