Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Мэркель заявіла, што Польшча і краіны Балтыі нясуць частку віны за тое, што Пуцін пайшоў вайной супраць Украіны
https://smarturl.click/0BD9v
У інтэрвію вугорскаму сайту «Партызан» былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што з прычыны процідзеі краінаў Балтыі і Польшчы прамыя перамовы паміж Эўразьвязам і Пуціным у 2021 годзе не адбыліся, і ў выніку пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.
Нямецкае выданьне «Bild» адзначыла ў сваім камэнтары, што Мэркель хваліць Менскія пагадненьні, не зважаючы на тое, што
• паміж 2015 і 2021 гадамі расейцы забілі або паранілі больш за 5000 украінскіх жаўнераў,
• агрэсія Пуціна суппаць Украіны пачалася ня толькі пасьля сыходу Мэркель з пасады ў сьнежні 2021, доўжылася і раней.
Расейскія войскі ўдарылі па радзільні ў Сумах
https://smarturl.click/oVOGa
У выніку атакі загарэўся дах будынка. У гэты час унутры знаходзіліся 11 дзяцей, 35 пацыентак і 120 работнікаў. Усім удалося спусьціцца ў сховішча.
Расея ўначы 15 разоў атакавала Харкаў дронамі, ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/5Z7e2
Расейскае войска ў ноч на 6 кастрычніка нанесла ўдар бесьпілётнікамі па Харкаве. Пацярпелі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Назвалі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне
https://smarturl.click/13bge
Нобэлеўскую прэмію ў фізыялёгіі і мэдыцыне за 2025 год прысудзілі Мэры Бранкаў, Фрэду Рамсдэлу і Сімону Сакагуці «за іх адкрыцьці, якія тычацца пэрыфэрычнай імуннай талерантнасьці».
Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў дзьве вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару
https://smarturl.click/aR8Aq
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду дакумэнтаў на міжнародную абарону
https://smarturl.click/oVOza
З 4 верасьня 2025 году ўступілі ў сілу зьмены, унесеныя ў закон ад 12 сакавіка 2022 года «Аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы.
Да 4 сакавіка 2026 году прыпыняецца адлік тэрмінаў разгляду заяў аб прадастаўленьні міжнароднай абароны, якія знаходзяцца на разглядзе Ўпраўленьня па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców)».
Для беларускіх уцекачоў гэта азначае, што калі справа ўжо разглядаецца — тэрмін „замарожваецца“ і не працягваецца да 4 сакавіка 2026 года.
Як улады маніпулююць статыстыкай колькасьці палітвязьняў — аналіз Арцёма Шрайбмана
https://smarturl.click/B4wGw
У праграме «ПіК Свабоды» палітычны аналітык Арцём Шрайбман прааналізаваў наступствы сканчэньня тэрміну даўніны паводле артыкулу 342 КК, а таксама пракамэнтаваў статыстыку колькасьці палітвязьняў за кратамі, якую вядзе праваабарончая супольнасьць.
❤️Галоўнае за 5 кастрычніка на Радыё Свабода
▫️«Ня думала, што так хутка траплю ў польскую школу». Як беларуская настаўніца выкладае матэматыку ў Польшчы
▫️Віленскі аэрапорт зачынялі праз прылёт 25 паветраных шароў зь Беларусі
▫️Школа й шкаляры. Моўны ТЭСТ
▫️Што будуе Лукашэнка, ствараючы Пантэон сваіх герояў — адказваюць гісторык Цімох Акудовіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман
▫️Групу беларускіх турыстаў пасадзілі ў польскі ізалятар за пратэрмінаваную на дзень візу. Пазьней выпусьцілі, але з забаронай прыезду
▫️Расея на пачатак ацяпляльнага сэзону ўдарыла па Ўкраіне. Ёсьць ахвяры і вялікія пашкоджаньні
▫️Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач
Беларускіх турыстаў выпусьцілі з ізалятару ў Польшчы
Як паведаміла адна з удзельніц турыстычнай групы, польскія памежнікі знайшлі аўтобус у бок Беларусі, куды яны падселі. У пашпарты ўсім, хто пратэрмінаваў час дзеяньня візы, паставілі забарону ўезду ў шэнгенскую зону на паўгода.
🔺Колькасьць загінулых пры паводках у Нэпале дасягнула 64 чалавек. Акрамя таго, ёсьць праблемы і ў іншых рэгіёнах. Каля тысячы турыстаў апынуліся ў пастцы на ўсходнім схіле Эвэрэсту ў Тыбэце праз завею, піша Reuters са спасылкай на кітайскія дзяржаўныя СМІ.
Ратавальнікі пачалі расчышчаць шлях да лягераў зь людзьмі. Задзейнічалі сотні мясцовых жыхароў і ратавальных камандаў. Некаторых турыстаў ужо эвакуавалі.
Сьнег пачаўся ў пятніцу ўвечары і працягваўся ўсю суботу. Зь вечару 4 кастрычніка зачынены доступ у ляндшафтны парк Эвэрэсту, спынены продаж білетаў.
Здымкі наступстваў расейскага абстрэлу Львоўшчыны
У выніку ракетнага нападу расейцаў у вёсцы Лапаеўка на Львоўшчыне загінулі чатыры чалавекі, сямейнікі. Іх дом разбураны. Сярод загінулых 15-гадовая дзяўчынка. У выніку нападу ў Львове адбылося некалькі пажараў, у прыватнасці, гарэў індустрыяльны парк Sparrow.
Здымкі ўкраінскай службы Радыё Свабода
📝 Школа й шкаляры. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/b5626
У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!
Што будуе Лукашэнка, ствараючы пантэон сваіх герояў? Адказваюць гісторык Цімох Акудовіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман
https://smarturl.click/OLQDa
У Беларусі ствараецца своеасаблівы пантэон герояў — у выглядзе барэльефаў на фасадзе новага будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю. Сярод пэрсанажаў шмат годных гістарычных постацяў, хоць ёсьць спрэчныя.
Аднак няма ані Вітаўта, ані Каліноўскага, ані Касьцюшкі, ані Алексіевіч, ані Быкава. Якое значэньне мае стварэньне гэтага пантэону?
Віленскі аэрапорт зачынялі праз прылёт 25 паветраных шароў зь Беларусі
https://smarturl.click/ZXQ62
Больш за палову шароў даляцелі да Вільні і Віленскага павету.
Паветраная прастора Віленскага аэрапорту была зачыненая ў суботу, а 22:16 пасьля таго, як паблізу лётнішча заўважылі магчымыя паветраныя шары. Паветраны рух аднавіўся, а 4:50 раніцы. Абмежаваньні закранулі агулам каля 30 рэйсаў і 6000 пасажыраў.
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Вацлава Гавэла
5 кастрычніка Вацлаву Гаўлу споўнілася б 89 гадоў (ён нарадзіўся ў 1936 годзе). Гавэл быў ня толькі дысыдэнтам, праваабаронцам, лідэрам Аксамітнай рэвалюцыі 1989 г., якая паклала канец дзесяцігодзьдзям камуністычнага кіраваньня ў Чэхаславаччыне, а пазьней апошнім прэзыдэнтам Чэхаславаччыны і першым прэзыдэнтам Чэхіі, ня толькі драматургам і пісьменьнікам. Гэта быў чалавек, які ніколі не губляў аптымізму і пачуцьця гумару.
Болей пра падзеі і даты 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/0BD68
«Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове з Ганнай Соўсь
• расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты,
• тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку,
• разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сыйсьці з BySol,
• і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
📱 https://www.youtube.com/watch?v=Tdj70VLQbzY
Улады Літвы заявілі, што затрымалі шэсьць чалавек, якія маюць дачыненьне да аэрастатаў
«Пошукі праводзяцца як саміх шароў, якія прызямліліся, так і асоб, якія маюць дачыненьне да кантрабанды цыгарэт шляхам іх перавозкі на метэаралягічных шарах», — паведаміў LRT у панядзелак прадстаўнік памежнай службы Данатас Шкарнуліс.
Усе шасьцёра затрыманых — грамадзяне Літвы.
Літва пачала вайсковыя манэўры Geležinis Vilkas 2025-II каля мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/QbW03
Палявыя тактычныя вучэньні Geležinis Vilkas («Жалезны Воўк») 2025-II будуць праходзіць да 18 кастрычніка, у іх возьмуць удзел каля 3 тысяч жаўнераў зь Літвы, Бэльгіі, Чэхіі, Люксэмбургу, Нідэрляндаў, Харватыі й Нямеччыны, а таксама будзе залучана 650 адзінак вайсковае тэхнікі — танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і бронетранспартэры.
🇫🇷 Новы прэм’ер-міністар Францыі сышоў у адстаўку пасьля месяца працы, ягоны кабінэт так і не сабраўся
https://smarturl.click/zd0Xo
Новы прэмʼер-міністар Францыі Сэбасьцьян Лекарню сышоў у адстаўку ў панядзелак, праз некалькі гадзін пасьля прызначэньня свайго новага кабінэта міністраў.
Яго адстаўка была нечаканай і беспрэцэдэнтнай і азначала чарговае значнае паглыбленьне палітычнага крызісу ў Францыі, піша Reuters.
У Літве знайшлі 10 з 25 аэрастатаў, якія заляцелі зь Беларусі на мінулых выходных
https://smarturl.click/dw8V0
Паводле зьвестак Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (NKMC), у ноч на суботу 25 мэтэаралягічных шароў, якія звычайна выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі, парушылі паветраную прастору Літвы. Пасьля прылёту на літоўскую тэрыторыю іх адразу пачалі шукаць паліцыя і спэцслужбы.
Афіцэр польскай выведкі ў адстаўцы: Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з КДБ Беларусі яшчэ да эміграцыі
https://smarturl.click/4OD4g
Дачыненьні з былым мужам, які свабодна прыяжджаў да яе ў Польшчу зь Беларусі і вяртаўся назад, «былі формай сувязі», мяркуе адстаўная афіцэрка польскай выведкі. Былы муж палітыка быў пад наглядам спэцслужбаў Лукашэнкі, перакананая яна.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка ў рэпартажы чарговы раз заявіў: ён ня верыць, што Мельнікава была агенткай спэцслужбаў Менску.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Яна Булгака
https://smarturl.click/zd0AJ
🌱 6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак (на здымку), фотамастак і этнограф.
Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
🕯 Акрамя таго, 20 гадоў таму, у 2005-м, 6 кастрычніка памёр Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач
У сеціве зьявіўся ролік, на якім паказалі скід забруджаных сьцёкавых водаў з выпускнога калектару ў раку Сьвіслач, Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пачаў разьбірацца.
Фактаў гібелі рыбы ў выніку скіду не зафіксавалі. Адмыслоўцы ўзялі патрэбныя ўзоры вады на месцы здарэньня і недалёка ад яго.
У камітэце мяркуюць, што прычынай скіду могуць быць будаўнікі. Але справу яшчэ расьсьледуюць.
Гэта ўжо ня першае здарэньне, якое адбылося на рацэ сёлета. Раней на Сьвіслачы зафіксавалі разьліў нафтапрадуктаў.
Улады Грузіі пачалі крымінальную справу супраць пратэстоўцаў. Іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў
https://smarturl.click/VRa24
Паводле зьвестак мэрыі Тбілісі, у выніку падзей, якія адбыліся 4 кастрычніка, «былі пашкоджаны фасады помнікаў культурнай спадчыны, частка аканіц і дэкаратыўнае мастацкае асьвятленьне».
Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, затрыманым пагражае да 9 гадоў пазбаўленьня волі. Мяркуецца, што па меры прасоўваньня расьсьледаваньня затрымаюць яшчэ некалькіх чалавек.
🇳🇵 У Нэпале залевы прывялі да гібелі амаль паўсотні чалавек
https://smarturl.click/mB3Ln
Ва ўсходнім горным раёне Ілам некалькі вёсак былі змытыя апоўзьнямі, на паўднёвым усходзе краіны ўзровень вады ў рацэ Косі перавысіў небясьпечную рысу. У сталіцы Катманду некалькі рэкаў затапілі дарогі і мноства дамоў.
Расея на пачатак ацяпляльнага сэзону ўдарыла па Ўкраіне. Ёсьць ахвяры і вялікія пашкоджаньні
https://smarturl.click/WRme4
Уначы шэраг украінскіх рэгіёнаў зазнаў удары з боку Расеі. У Львоўскай вобласьці загінулі чатыры чалавекі, столькі ж атрымалі раненьні. У Карпацкім рэгіёне вядома пра аднаго параненага. У Запарожжы пашкоджаныя восем шматпавярховых дамоў, загінула 69-гадовая жанчына, а таксама 10 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 16-гадовае дзіця.
Групу беларускіх турыстаў пасадзілі ў польскі ізалятар за пратэрмінаваную на дзень візу
https://smarturl.click/e07ok
Падарожнікі вінавацяць сваю фірму ў тым, што тур скончыўся пазьней за заплянаваны час. Пра гэта паведаміла чытачка @onlinerby Турысты лічаць, што фірма пакінула іх сам на сам з праблемамі.
🇬🇪 У Грузіі назвалі вынікі мясцовых выбараў: пры байкоце апазыцыі перамагла «Грузінская мара». Затрыманы шэраг апазыцыянэраў
https://smarturl.click/Ggvzg
На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі апублікавалі лічбы з усіх выбарчых участкаў на выбарах у органы мясцовага самакіраваньня, якія адбыліся 4 кастрычніка. Ва ўмовах байкоту з боку шэрагу празаходніх апазыцыйных партый упэўненую перамогу атрымала кіроўная партыя «Грузінская мара».
Паводле папярэдніх лічбаў ЦВК, на выбарах мэраў у Тбілісі, Руставі, Кутаісі, Батумі і Поці перамогу таксама атрымалі кандыдаты ад «Грузінскай мары».
Прэм’ер-міністар краіны і лідэр «Грузінскай мары» Іраклі Кабахідзэ заявіў, што «спроба зрынаньня ўлады правалілася». Ён нагадаў пра пляны ўладаў зьліквідаваць шэраг апазыцыйных партый, у тым ліку «Адзіны нацыянальны рух» колішняга прэзыдэнта Міхеіла Саакашвілі. Акрамя таго, уначы паліцыя затрымала шэраг апазыцыйных палітыкаў.
«Ня думала, што так хутка траплю ў польскую школу». Як беларуская настаўніца выкладае матэматыку ў Польшчы
https://smarturl.click/nV83O
5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.
У Празе зьнікла беларуска
У Чэхіі шукаюць 48-гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенку. https://smarturl.click/L3mye
Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале «Флорэнц» у Празе, дзе яна спрабавала купіць квіток да Варшавы, аднак ёй адмовілі ў продажы. Па словах яе знаёмых, якія публікаюць абвесткі ў сацсетках пра яе зьнікненьне, з прычыны стану здароўя яна магла выглядаць як нецьвярозая. Паведамляецца, што Іна Мацыенка зьвязалася з маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасьля сувязь зь ёй зьнікла.