Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇵🇱🇪🇺 У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы пасьля імклівага росту пачнецца спад
https://smarturl.click/b567M
Краіны Эўропы, якія ўступілі ў Эўразьвяз пасьля 2004 году, разьвіваліся ўдвая хутчэй, чым старыя краіны ЭЗ!
Але прагноз эканамістаў на наступнае дзесяцігодзьдзе менш аптымістычны.
🛠 Ва ўсім рэгіёне, асабліва ў Польшчы, зьмяншаецца насельніцтва — а значыць, і колькасьць работнікаў.
🔬Нестае інвэстцый у навуку і новыя тэхналёгіі, што запавольвае эканамічны рост.
🔃 Эканамісты крытыкуюць і так званы «лапікавы капіталізм» — калі законы ствараюцца бязладна і часам супярэчаць адно аднаму.
📱 Халезін пра Ціханоўскага, Стрыжака і Трампа — у эксклюзіўнай размове са Свабодай
https://smarturl.click/mB3Gm
«Для мяне яна [Сьвятлана] — ня жонка Ціханоўскага. Для мяне яна — той палітык, які выконвае мой запыт. Мой запыт такі: каб яна будавала як мага больш мастоў і тунэляў унутры Эўропы, у Штатах, каб максымальна пашырала кола сувязяў і сяброў, бо гэтыя палітыкі цяпер амаль што пасланцы Беларусі. Таму калі хтосьці перашкаджае ёй і адбірае час на штучныя праблемы — мяне гэта не задавальняе. Як сябра, як беларуса».
«BySol — гэта структура. Гэта не адзін Стрыжак, ня толькі Андрэй, які зьбірае і раздае грошы. Гэта каманда. І таму трэба ратаваць структуру... У выпадку Андрэя трэба было сыходзіць адразу».
«Калі б я быў старшынём Нобэлеўскага камітэту, я б патэлефанаваў Дональду Трампу і сказаў: „Мы дамо табе гэтую прэмію, але папрацуй яшчэ дзеля вызваленьня ўсіх палітвязьняў. І пастарайся спыніць вайну ва Ўкраіне“».
У Парыжы сустракаюцца чальцы Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»
https://smarturl.click/VRa8n
Гэта ўжо трэцяя сустрэча. Папярэднія былі ў лістападзе 2023 і сакавіку 2025 году.
Паводле прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы Анатоля Лябедзькі, «ёсьць моцная патрэба ў падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі з боку парлямэнтарыяў і палітыкаў Францыі».
7 кастрычніка ў Нацыянальным сходзе Францыі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Сустрэчы з удзелам прэзыдэнткі Эўрапарлямэнту Рабэрты Мэцолы і беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
У праграме — тры круглыя сталы:
• аб дэмакратычнай пэрспэктыве для Беларусі,
• аб праблемах дапамогі і вызваленьня палітвязьняў,
• аб пэрспэктывах беларускага дэмакратычнага руху.
З 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед
https://smarturl.click/AxMYR
Ня менш як 7565 з іх былі вынесеныя палітычна матываваныя выракі, у тым ліку завочна.
У верасьні праваабарончы цэнтар «Вясна» (https://spring96.org/be/news/118817) зафіксаваў 96 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (уключаючы затрыманьні, вобшукі ды іншае).
Працягваюцца перасьлед за ўдзел у пратэстах 2020 года і за іншадумства, рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.
У справе «Беларускага Гаюна» «Вясна» пацьвердзіла 80 затрыманьняў, аднак насамрэч затрыманых можа быць нашмат больш.
У зьняволеньні застаюцца прадстаўнікі «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, а таксама праваабаронца Наста Лойка.
Масаваны ўдар дронамі па тэрыторыі Расеі і анэксаваным Крыме: у Феадосіі гарыць нафтабаза; у Белгарадзе перабоі з электрычнасьцю
https://smarturl.click/dw8G0
Украіна ў ноч на 6 кастрычніка нанесла атакавала нафтаналіўны тэрмінал ў Феадосіі — найбуйнейшы ў акупаваным Крыме.
Тэрмінал раней ужо атакавалі дроны. Паводле тэлеграм-каналу «Крымский ветер», пасьля папярэдніх удараў з 34 рэзэрвуараў на тэрыторыі нафтабазы ў працоўным стане заставаліся толькі 22.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі пра паражэньне заводу выбуховых рэчываў у Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці Расеі. Аднак кіраўнік рэгіёну Глеб Нікіцін заявіў, што прамысловыя абʼекты не пацярпелі.
Дроны таксама атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Туапсэ і энэргетычную інфраструктуру ў Белгарадзе.
«Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове з Ганнай Соўсь
• расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты,
• тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку,
• разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сыйсьці з BySol,
• і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.
📱 https://www.youtube.com/watch?v=Tdj70VLQbzY
Улады Літвы заявілі, што затрымалі шэсьць чалавек, якія маюць дачыненьне да аэрастатаў
«Пошукі праводзяцца як саміх шароў, якія прызямліліся, так і асоб, якія маюць дачыненьне да кантрабанды цыгарэт шляхам іх перавозкі на метэаралягічных шарах», — паведаміў LRT у панядзелак прадстаўнік памежнай службы Данатас Шкарнуліс.
Усе шасьцёра затрыманых — грамадзяне Літвы.
Літва пачала вайсковыя манэўры Geležinis Vilkas 2025-II каля мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/QbW03
Палявыя тактычныя вучэньні Geležinis Vilkas («Жалезны Воўк») 2025-II будуць праходзіць да 18 кастрычніка, у іх возьмуць удзел каля 3 тысяч жаўнераў зь Літвы, Бэльгіі, Чэхіі, Люксэмбургу, Нідэрляндаў, Харватыі й Нямеччыны, а таксама будзе залучана 650 адзінак вайсковае тэхнікі — танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і бронетранспартэры.
🇫🇷 Новы прэм’ер-міністар Францыі сышоў у адстаўку пасьля месяца працы, ягоны кабінэт так і не сабраўся
https://smarturl.click/zd0Xo
Новы прэмʼер-міністар Францыі Сэбасьцьян Лекарню сышоў у адстаўку ў панядзелак, праз некалькі гадзін пасьля прызначэньня свайго новага кабінэта міністраў.
Яго адстаўка была нечаканай і беспрэцэдэнтнай і азначала чарговае значнае паглыбленьне палітычнага крызісу ў Францыі, піша Reuters.
У Літве знайшлі 10 з 25 аэрастатаў, якія заляцелі зь Беларусі на мінулых выходных
https://smarturl.click/dw8V0
Паводле зьвестак Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (NKMC), у ноч на суботу 25 мэтэаралягічных шароў, якія звычайна выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі, парушылі паветраную прастору Літвы. Пасьля прылёту на літоўскую тэрыторыю іх адразу пачалі шукаць паліцыя і спэцслужбы.
Афіцэр польскай выведкі ў адстаўцы: Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з КДБ Беларусі яшчэ да эміграцыі
https://smarturl.click/4OD4g
Дачыненьні з былым мужам, які свабодна прыяжджаў да яе ў Польшчу зь Беларусі і вяртаўся назад, «былі формай сувязі», мяркуе адстаўная афіцэрка польскай выведкі. Былы муж палітыка быў пад наглядам спэцслужбаў Лукашэнкі, перакананая яна.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка ў рэпартажы чарговы раз заявіў: ён ня верыць, што Мельнікава была агенткай спэцслужбаў Менску.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Яна Булгака
https://smarturl.click/zd0AJ
🌱 6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак (на здымку), фотамастак і этнограф.
Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
🕯 Акрамя таго, 20 гадоў таму, у 2005-м, 6 кастрычніка памёр Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач
У сеціве зьявіўся ролік, на якім паказалі скід забруджаных сьцёкавых водаў з выпускнога калектару ў раку Сьвіслач, Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пачаў разьбірацца.
Фактаў гібелі рыбы ў выніку скіду не зафіксавалі. Адмыслоўцы ўзялі патрэбныя ўзоры вады на месцы здарэньня і недалёка ад яго.
У камітэце мяркуюць, што прычынай скіду могуць быць будаўнікі. Але справу яшчэ расьсьледуюць.
Гэта ўжо ня першае здарэньне, якое адбылося на рацэ сёлета. Раней на Сьвіслачы зафіксавалі разьліў нафтапрадуктаў.
Улады Грузіі пачалі крымінальную справу супраць пратэстоўцаў. Іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў
https://smarturl.click/VRa24
Паводле зьвестак мэрыі Тбілісі, у выніку падзей, якія адбыліся 4 кастрычніка, «былі пашкоджаны фасады помнікаў культурнай спадчыны, частка аканіц і дэкаратыўнае мастацкае асьвятленьне».
Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, затрыманым пагражае да 9 гадоў пазбаўленьня волі. Мяркуецца, што па меры прасоўваньня расьсьледаваньня затрымаюць яшчэ некалькіх чалавек.
🇳🇵 У Нэпале залевы прывялі да гібелі амаль паўсотні чалавек
https://smarturl.click/mB3Ln
Ва ўсходнім горным раёне Ілам некалькі вёсак былі змытыя апоўзьнямі, на паўднёвым усходзе краіны ўзровень вады ў рацэ Косі перавысіў небясьпечную рысу. У сталіцы Катманду некалькі рэкаў затапілі дарогі і мноства дамоў.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі за студзень — жнівень склаў 3,8 мільярда даляраў
https://smarturl.click/L3mgO
Гэта на палову больш, чым летась ($2,5 млрд).
Пазытыўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД (+$1,9 млрд) не кампэнсавала вялікі мінус у гандлі з астатнім сьветам — там дэфіцыт склаў $5,7 млрд.
Асабліва вырас імпарт харчаваньня (+22 %).
🇷🇺 Беларусы пры выезьдзе ў Расею застануцца без інтэрнэту і SMS
https://smarturl.click/ZXQGd
Усе беларускія апэратары — А1, МТС і life:) — паведамілі сёньня, што ў Расеі ўвялі прымусовае 24-гадзіннае блякаваньне мабільнага інтэрнэту і SMS у роўмінгу для толькі што зарэгістраваных у сетках SIM-картак.
Забарона тычыцца інтэрнэту і SMS. Галасавыя званкі павінны працаваць.
Праз 24 гадзіны блякаваньне здымаецца. Але калі SIM-картка будзе неактыўнай цягам трох дзён, яе зноў заблякуюць на содні.
Беларускі апэратар А1 падкрэсьліў, што ня быў загадзя праінфармаваны пра гэтыя зьмены і параіў абанэнтам па магчымасьці карыстацца Wi-Fi-сеткамі.
Аднак тэлеграм-канал Mobile-Review.com піша, што магчымыя праблемы з аўтарызацыяй у Wi-Fi, зьвязаныя з блякаваньнем аўтаматычных тэлефонных званкоў (робатаў), якія выкарыстоўваюцца ў Расеі для аўтарызацыі і падключэньня да Wi-Fi-сетак.
Гэтак у Расеі спрабуюць змагацца з атакамі дронаў, якія кіруюцца праз замежныя «сімкі».
Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава асудзілі на 13 гадоў завочна
https://smarturl.click/y6AXm
Менскі гарадзкі суд пакараў яго за фінансаваньне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасьці (ч. 1 і 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 290-1), паведаміла «Вясна».
Акрамя 13 гадоў зьняволеньня, яго аштрафавалі на 2,1 мільёна рублёў (50 тысяч базавых велічыняў).
Агулам суд вынес тры пастановы:
• 3 гады зьняволеньня — за фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці (361-2, ч. 1).
• 6 гадоў і штраф 49 000 БВ — за фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці паўторна або службовай асобай (361-2, ч. 2).
• 12 гадоў і 1000 БВ — за фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці (290-1, ч. 2).
Канчатковае пакараньне было вызначана шляхам частковага складаньня гэтых тэрмінаў і штрафаў.
Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».
«Працэс перапрацоўкі адкідаў займае дзесяцігодзьдзі». На БелАЭС расказалі, куды адпраўляюць радыяактыўныя адкіды
https://smarturl.click/WRm7Z
Генэральны дырэктар «Беларускай атамнай станцыі» Сяргей Бабовіч у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра перапрацоўку адкідаў пасьля выпрацоўкі паліва на БелАЭС.
«Нашы адкіды, якія адпрацавалі ядзернае паліва, будуць накіроўвацца на перапрацоўку ў Расейскую Фэдэрацыю. Яны будуць перапрацаваны да неабходнай паніжанай актыўнасьці, пасьля чаго праз пэўны час вернуцца да нас у краіну і тут будуць пахаваны», — растлумачыў Бабовіч.
Мэркель заявіла, што Польшча і краіны Балтыі нясуць частку віны за тое, што Пуцін пайшоў вайной супраць Украіны
https://smarturl.click/0BD9v
У інтэрвію вугорскаму сайту «Партызан» былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што з прычыны процідзеі краінаў Балтыі і Польшчы прамыя перамовы паміж Эўразьвязам і Пуціным у 2021 годзе не адбыліся, і ў выніку пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.
Нямецкае выданьне «Bild» адзначыла ў сваім камэнтары, што Мэркель хваліць Менскія пагадненьні, не зважаючы на тое, што
• паміж 2015 і 2021 гадамі расейцы забілі або паранілі больш за 5000 украінскіх жаўнераў,
• агрэсія Пуціна суппаць Украіны пачалася ня толькі пасьля сыходу Мэркель з пасады ў сьнежні 2021, доўжылася і раней.
Расейскія войскі ўдарылі па радзільні ў Сумах
https://smarturl.click/oVOGa
У выніку атакі загарэўся дах будынка. У гэты час унутры знаходзіліся 11 дзяцей, 35 пацыентак і 120 работнікаў. Усім удалося спусьціцца ў сховішча.
Расея ўначы 15 разоў атакавала Харкаў дронамі, ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/5Z7e2
Расейскае войска ў ноч на 6 кастрычніка нанесла ўдар бесьпілётнікамі па Харкаве. Пацярпелі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Назвалі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне
https://smarturl.click/13bge
Нобэлеўскую прэмію ў фізыялёгіі і мэдыцыне за 2025 год прысудзілі Мэры Бранкаў, Фрэду Рамсдэлу і Сімону Сакагуці «за іх адкрыцьці, якія тычацца пэрыфэрычнай імуннай талерантнасьці».
Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў дзьве вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару
https://smarturl.click/aR8Aq
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду дакумэнтаў на міжнародную абарону
https://smarturl.click/oVOza
З 4 верасьня 2025 году ўступілі ў сілу зьмены, унесеныя ў закон ад 12 сакавіка 2022 года «Аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы.
Да 4 сакавіка 2026 году прыпыняецца адлік тэрмінаў разгляду заяў аб прадастаўленьні міжнароднай абароны, якія знаходзяцца на разглядзе Ўпраўленьня па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców)».
Для беларускіх уцекачоў гэта азначае, што калі справа ўжо разглядаецца — тэрмін „замарожваецца“ і не працягваецца да 4 сакавіка 2026 года.
Як улады маніпулююць статыстыкай колькасьці палітвязьняў — аналіз Арцёма Шрайбмана
https://smarturl.click/B4wGw
У праграме «ПіК Свабоды» палітычны аналітык Арцём Шрайбман прааналізаваў наступствы сканчэньня тэрміну даўніны паводле артыкулу 342 КК, а таксама пракамэнтаваў статыстыку колькасьці палітвязьняў за кратамі, якую вядзе праваабарончая супольнасьць.
❤️Галоўнае за 5 кастрычніка на Радыё Свабода
▫️«Ня думала, што так хутка траплю ў польскую школу». Як беларуская настаўніца выкладае матэматыку ў Польшчы
▫️Віленскі аэрапорт зачынялі праз прылёт 25 паветраных шароў зь Беларусі
▫️Школа й шкаляры. Моўны ТЭСТ
▫️Што будуе Лукашэнка, ствараючы Пантэон сваіх герояў — адказваюць гісторык Цімох Акудовіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман
▫️Групу беларускіх турыстаў пасадзілі ў польскі ізалятар за пратэрмінаваную на дзень візу. Пазьней выпусьцілі, але з забаронай прыезду
▫️Расея на пачатак ацяпляльнага сэзону ўдарыла па Ўкраіне. Ёсьць ахвяры і вялікія пашкоджаньні
▫️Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач
Беларускіх турыстаў выпусьцілі з ізалятару ў Польшчы
Як паведаміла адна з удзельніц турыстычнай групы, польскія памежнікі знайшлі аўтобус у бок Беларусі, куды яны падселі. У пашпарты ўсім, хто пратэрмінаваў час дзеяньня візы, паставілі забарону ўезду ў шэнгенскую зону на паўгода.
🔺Колькасьць загінулых пры паводках у Нэпале дасягнула 64 чалавек. Акрамя таго, ёсьць праблемы і ў іншых рэгіёнах. Каля тысячы турыстаў апынуліся ў пастцы на ўсходнім схіле Эвэрэсту ў Тыбэце праз завею, піша Reuters са спасылкай на кітайскія дзяржаўныя СМІ.
Ратавальнікі пачалі расчышчаць шлях да лягераў зь людзьмі. Задзейнічалі сотні мясцовых жыхароў і ратавальных камандаў. Некаторых турыстаў ужо эвакуавалі.
Сьнег пачаўся ў пятніцу ўвечары і працягваўся ўсю суботу. Зь вечару 4 кастрычніка зачынены доступ у ляндшафтны парк Эвэрэсту, спынены продаж білетаў.
Здымкі наступстваў расейскага абстрэлу Львоўшчыны
У выніку ракетнага нападу расейцаў у вёсцы Лапаеўка на Львоўшчыне загінулі чатыры чалавекі, сямейнікі. Іх дом разбураны. Сярод загінулых 15-гадовая дзяўчынка. У выніку нападу ў Львове адбылося некалькі пажараў, у прыватнасці, гарэў індустрыяльны парк Sparrow.
Здымкі ўкраінскай службы Радыё Свабода