radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі дэпутат: Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай, бо тут працаваў офіс Сьвятланы

https://smarturl.click/QbWoJ

Дэпутат Сэйма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку рашэньне ўладаў краіны аб паніжэньні ўзроўню аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у нагу».

«Паддацца папулісцкаму ціску і спыніць ахову лідэркі беларускага апазыцыйнага руху Сьвятланы Ціханоўскай праз Дэпартамэнт бясьпекі без папярэджаньня — гэта жудасная памылка зьнешняй палітыкі, зьнішчэньне працы, зробленай усімі ўрадамі з 2020 года».

«Зьніжаючы статус, мы набліжаем яе да шараговых НДА, — такіх, якія маюць расейцы ў Вільні».

«Калі ў нас ня будзе Сьвятланы, а яна будзе ў палякаў, то замежныя сталіцы ня будуць звяртаць на нас столькі ўвагі».

«Дарэчы, офіс працуе не за наш кошт, мы плацілі толькі за ахову. Сорамна», — напісаў Тамілінас.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніводнага расейскага салдата ў Беларусі пасьля вучэньняў не засталося

https://smarturl.click/nV8wA

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, перадае БелТА.

«Вучэньні прайшлі. Мэты і пытаньні адпрацаваны. Групоўкі войскаў як Расейскай Фэдэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь — усе вернуты ў пункты пастаяннай дысьлякацыі. Гэта значыць сёньня ніводнага расейскага салдата, які прыбываў на вучэньні, на тэрыторыі Беларусі няма», — сказаў ён.


Паводле Вальфовіча, вучэньні паказалі беспадстаўнасьць асьцярогаў, што Беларусь і Расея ствараюць групоўкі «для наступу на Эўропу, захопу нейкіх заходніх тэрыторый і рубяжоў».

«Нам хапае нашай зямлі, якую мы любім, цэнім і будзем, вядома, абараняць усімі магчымымі сродкамі і спосабамі. А мы гэта ўмеем рабіць», — заявіў ён


Ён таксама сказаў выказаўся наконт залётаў на тэрыторыю Беларусі бесьпілётнікаў:

«Бачым і прымаем адэкватныя меры».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек

1. Вадзім Боўфал
2. Ігар Варановіч
3. Віталь Гіра
4. Самір Зал аглы Гулу-задэ
5. Яўген Мельнічук
6. Генадзь Паляйчук
7. Уладзіслаў Піскуновіч
8. Дзьмітры Постнікаў
9. Аляксандар Рудкоўскі
10. Аляксандар Штык
11. Аляксандар Шульга
12. Сяргей Філімонаў

Гэтых людзей сілавікі абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.

Праваабаронцы ж адзначылі, што выступы грамадзян «насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканы недаверам да вынікаў выбараў прэзыдэнта, якія адбыліся 9 жніўня 2020 году і праходзілі з шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі». А сходы грамадзян «не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадзкай бясьпецы».

Цяпер у Беларусі 1205 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1343. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Латвія падоўжыла забарону на палёты ў памежжы зь Беларусьсю і Расеяй на нявызначаны час

Забарона дзейнічае з 20:00 да 7:00.

«Далейшыя рашэньні зьвязаныя з плянаваньнем апэрацыі NATO „Усходні вартавы“, а таксама з каардынацыяй дзеяньняў зь іншымі краінамі Балтыі», — адзначыў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.


На гэтае рашэнье паўплывалі новыя выпадкі парушэньня паветранай прасторы ў іншых краінах NATO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Вільні напужала пара над Астравецкай АЭС

Яе было бачна зь літоўскай сталіцы і ваколіцаў. Хто-ніхто ўстурбаваўся, ці ня дым гэта. Дадатковай трывогі магло надаць тое, што акурат сёньня ў Літве праходзіла праверка сыстэм апавяшчэньня — з сырэнамі, рассылкай экстраных СМС і абвесткамі па радыё і тэлевізіі.

Радыялягічны цэнтар Літвы патлумачыў, што гэта ня дым, а вадзяная пара, якая ўтвараецца пры астуджэньні вады ў ахаладжальных вежах.

«Гэта частка працэсу працы станцыі, яна не ўяўляе пагрозы ні для жыхароў, ні для навакольнага асяродзьдзя», — паведамілі ў RSC.


Радыяцыйны фон у Літве застаецца ў норме.

БелаАЭС месьціцца ўсяго за паўсотні кілямэтраў ад Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥇 Два беларускія чэмпіёны ня змогуць удзельнічаць у Паралімпіядзе

https://smarturl.click/7vpya

23-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокі і 3-разовая чэмпіёнка Сьвятлана Саханенка засталіся па-за паралімпійскімі гульнямі. Прычынай сталі зьмены ў правілах для атлетаў з хваробамі вачэй.

Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканалу СТВ генэральны сакратар Паралімпійскага камітэту Беларусі Мікалай Шудзейка.

Нядаўна зьмяніўся Клясыфікацыйны кодэкс, і высокую ступень міяпіі выключылі зь спісу хвароб, зь якімі атлет мог трапіць на паралімпіяду.

Сьвятлана Саханенка — 3-разовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў 2018 году ў лыжных гонках.

Ігар Бокі з 2010 году заваяваў у плаваньні 79 залатых мэдалёў на найбуйнейшых спаборніцтвах і ўсталяваў 10 сусьветных рэкордаў.

Ён 21 раз станавіўся паралімпійскім чэмпіёнам, 28 разоў — чэмпіёнам сьвету і 30 разоў — чэмпіёнам Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇱 У Ізраілі ўшаноўваюць памяць ахвяраў нападу ХАМАС

https://smarturl.click/p2ygb

Два гады таму баевікі напалі на поўдзень Ізраілю. 1200 чалавек загінулі, 251 трапілі ў закладнікі. Як мяркуецца, на палестынскай тэрыторыі яшчэ ўтрымліваюцца 20 жывых закладнікаў і 28 памерлых.

На фэстывалі Nova ў пустыні Негеў баевікі забілі 360 чалавек. Сёньня там адбыліся галоўныя жалобныя цырымоніі. Акцыі памяці і малітвы праходзяць па ўсім Ізраілі.

Свае спачуваньні выказалі сусьветныя лідэры — 🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен, 🇫🇷 Эмануэль Макрон, 🇬🇧 Кір Стармэр.

Сьвятлана Ціханоўская напісала: «Тэрор і нянавісць ніколі ня мусяць перамагчы. Хай нарэшце запануюць мір і чалавечнасць».


🇪🇬 У Эгіпце тым часам ідуць перамовы паміж Ізраілем і ХАМАС пра вызваленьне закладнікаў і спыненьне агню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны

https://smarturl.click/XDAb6

Янот-паласкун не фіксаваўся на тэрыторыі Беларусі 35 гадоў. Таму яго вяртаньне гэта заалягічная сэнсацыя.

🦝 У XX стагодзьдзі янотаў-паласкуноў з Паўночнай Амэрыкі актыўна расьсялялі ў Эўропе дзеля футравага промыслу.

🦝 У Беларусі іх выпускалі ў прыроду ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя, але апошнія іх назіраньні ў дзікім асяродзьдзі былі яшчэ ў 1980-х гадах.

🦝 З таго часу яноты-паласкуны лічыліся зьніклымі з фаўны краіны.


❗️ Разам з тым, вяртаньне янота-паласкуна ў Беларусь — экалягічны выклік, мяркуюць экспэрты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маладэчне дзяўчына памерла пасьля татуяваньня ў хатніх умовах

Паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, 21-гадовая жыхарка Маладэчна «ў хатніх умовах зрабіла татуяваньне ў вобласьці левага перадплечча».

Аднак празь некалькі дзён пасьля працэдуры «ў яе паднялася высокая тэмпэратура, а таксама ўзьніклі пачырваненьне і ацёк у вобласьці тату».

Судова-мэдычная экспэртыза высьветліла, што сьмерць дзяўчыны наступіла ў выніку пашыранага запаленчага працэсу ў арганізьме, гэта значыць сэпсісу. Гэта працэс «прывёў да паліорганнай функцыянальнай няздатнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай

https://smarturl.click/zd0g6

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская жыве ў Вільні ад жніўня 2020 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія большасьць заходніх краін лічаць сфальсыфікаванымі. Тады ўрад Літвы надаў прадстаўніцтву беларускай дэмакратыі афіцыйны статус, а самой апазыцыянэрцы забясьпечылі пастаянную фізычную ахову як у Літве, так і за яе межамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Апейкін заявіў пра неадпаведнасьці турэцкіх зьвестак у справе зьнікненьня Анатоля Котава

https://smarturl.click/mB3g0

«На сёньня атрымана афіцыйная заява ад пракуратуры Турэччыны, што пашпарт Анатоля Котава адбіўся ў 18.35:54 пры выезьдзе з Турэччыны 21 жніўня праз порт Трабзон. Выезд нібы ажыцьцяўляўся добраахвотна. Сам па сабе гэты факт ні пра што не гаворыць, пакуль ня будзе фота і відэаматэрыялаў. Вялікае пытаньне, ці факт гэта ўвогуле.

Выезд мог ажыцьцяўляцца не добраахвотна, пашпарт мог адбіцца ў сыстэме без прад’яўніка (у порце Трабзон пашпарты здаюць пачкамі пры пасадцы на судна)», — адзначыў паплечнік Котава Аляксандар Апейкін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю

https://smarturl.click/oVO6D

«Чуткі пра тое, што на зону прыехаў сын Тацяны Канеўскай, разьляцеліся імгненна. І людзі, асуджаныя паводле 328 артыкулу, дзякавалі маёй маці, некаторыя пісалі ёй лісты яшчэ ў 2018–19 гадах. Мне адразу стала лягчэй».


Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі зь Дзьмітрыем, сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» .

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Салтаўка вяртаецца да жыцьця: як аднаўляюць разбураны расейцамі самы вялікі спальны раён Харкава

ФОТА І ВІДЭА: https://smarturl.click/kZnxx

Расейскія войскі разбурылі цалкам або пашкодзілі у харкаўскім мікрараёне Паўночная Салтаўка 150 шматкватэрных дамоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Тры гады ўганараваньня Нобэлеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага

Ён у няволі ўжо 4 гады, 2 месяцы і 24 дні.

https://smarturl.click/4ODYd

🗓 7 кастрычніка
1571 — Бітва пры Лепанта, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.
1897 — у Вільні створаны «Бунд» — габрэйскі рабочы зьвяз.
1977 — прынятая апошняя Канстытуцыя СССР.
2001 — пачаліся амэрыканскія ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.
2002 — адноўлены Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

🍃 Нарадзіліся: Міхал Клеафас Агінскі, Іван Насовіч, Ян Булгак, Нільс Бор, Юры Попка, Ізраіль Басаў, Дэсманд Туту, Іван Пташнікаў, Яўген Шыпіла, Уладзімір Пуцін, Вячаслаў Швед.

🕯 У памяці: Эдгар Алан По, Раман Скірмунт, Юльян Сергіевіч, Ганна Паліткоўская.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇴🇲 Беларусы змогуць лятаць у Аман бязь візаў

Такое пагадненьне было падпісана 6 кастрычніка падчас візыту ў Менск аманскага султана Хайсама бэн Тарэка Аль Саіда, перадае БелТА.

• За адзін візыт можна быць у краіне ня больш, як 30 дзён.

• Цягам году — ня больш, як 90 дзён.

• Тэрмін дзеяньня пашпарта павінен заканчвацца не раней, як праз паўгоду.

🏭 Таксама Аман інвэстуе 1,4 млрд даляраў у будаўніцтва новага цэлюлозна-кардоннага камбінату ў Беларусі з гадавой магутнасьцю 800 тысяч тон прадукцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы?

https://youtu.be/XhFczjnyIoY

Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы.

Пакуль прапаганда стварае карціну «паляваньня на беларусаў», рэальнасьць прасьцейшая: большасьць выпадкаў звязаная з парушэньнямі законаў.

Што насамрэч адбываецца і ці можа дэпартацыя закрануць тых, хто ўцёк ад рэпрэсій у Беларусі?

Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будзе з Офісам Ціханоўскай і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху ў Літве? Тлумачаць літоўскія экспэрты

https://smarturl.click/6WDLZ

• Дырэктар літоўскага офісу праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс лічыць, што салідарнасьць зь беларускім дэмакратычным рухам ня спыніцца. Ён называе рашэньне скараціць узровень аховы Ціханоўскай тэхнічным, але сумняецца ў ягонай неабходнасьці.

• Палітычны аглядальнік Вітаўтас Брувярыс кажа, што скарачэньне аховы Ціханоўскай — працяг палітыкі кіроўнай кааліцыі ў Літве, якая ўзяла курс на зьмяншэньне падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Канкрэтна Рэмігіюс Жэмайтайціс, лідэр „Зары над Нёманам“ паставіў сабе мэту выгнаць Ціханоўскую з Літвы. А большая мэта — перазагрузіць адносіны зь Беларусьсю і прасоўваць прарасейскі парадак дня ў літоўскай палітыцы».


Паводле яго, «выцісканьне Ціханоўскай з Літвы» можа быць «часткай вялікага сюжэту».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚽️ Клюбу «Пагоня», заснаванаму беларусамі Варшавы, пасьля некалькіх гадоў дамаганьня дазволілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы

https://smarturl.click/B4wLM

Кіраўніцтва аматарскага клюбу некалькі гадоў змагалася за прызнаньне права выступаць у нацыянальным першынстве Польшчы. Зьвяз футболу Мазавецкага ваяводзтва пастаянна адмаўляў камандзе, спасылаючыся на тое, што ў камандах павінны гуляць пераважна грамадзяне краіны.

Ліга, у якую заявіліся беларусы — восьмая па сіле ў польскай сыстэме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 7 кастрычніка

• Беларусы скардзяцца на рост цэнаў і на тое, што беларускія тавары за мяжой таньнейшыя, чым дома

• У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці

• «Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю

• Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай

• Зьявілася інфармацыя пракуратуры Турэччыны ў справе зьнікненьня Котава, паплечнікі заяўляюць пра неадпаведнасьці

• За пяць дзён кастрычніка колькасьць спробаў незаконна патрапіць зь Беларусі ў ЭЗ вырасла на 80% у параўнаньні з мінулым годам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Туск кажа, што Польшча не зацікаўленая выдаваць Нямеччыне падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку»

https://smarturl.click/aR8nA

Польшча не зацікаўленая выдаваць украінца, экстрадыцыі якога дамагаецца Нямеччына па падазрэньні ў датычнасьці да выбухаў на «Паўночным патоку», заявіў 7 кастрычніка прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў Варшаве з прэм'ер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене.

Пры гэтым ён адзначыў, што рашэньне пра выдачу арыштаванага Ўладзіміра Ж. будзе прымаць суд.

Туск падкрэсьліў, што ніводзін польскі ўрад не падтрымліваў будаўніцтва гэтага газаправоду.

«Праблема для Эўропы, Украіны, Літвы і Польшчы палягае ня ў тым, што „Паўночны паток — 2“ быў падарваны, а ў тым, што яго пабудавалі», — заявіў Туск.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус у Сэрбіі рыхтаваў прарасейскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове

https://smarturl.click/MGAyx

Пра гэта піша чарнагорскае выданьне Vijesti з спасылкай на службы бясьпекі і журналісцкае расьсьледаваньне.

54-гадовы грамадзянін Беларусі Аляксандар Гонтараў разам з расейцам Сяргеем Андрэенкавым, як сьцьвярджаецца, сёлета зь ліпеня да верасьня праводзілі падрыхтоўку больш як 150 прарасейскіх актывістаў для арганізацыі беспарадкаў у Малдове пасьля нядаўніх выбараў. Існаваньне лягера пацьвердзілі сэрбскія ўлады.

Пра Сяргея Андрэенкава паведамляецца, што ён сябра «Адзінай Расеі» і дарадца акупацыйных уладаў на Харкаўшчыне. Свае трэкі з Сэрбіі ён неабачліва публікаваў у сэрвісе Strava (на фота), выявіла Альбанская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📈 За першыя пяць дзён кастрычніка памежныя службы Польшчы, Латвіі і Літвы зафіксавалі 625 спробаў незаконнага пераходу мяжы зь Беларусі

https://smarturl.click/8pkRv

Ад пачатку 2025 году
суседнія краіны ЭЗ паведамілі пра 38 514 такіх выпадкаў — гэта ўжо больш, чым за ўвесь 2024 год (36 291).

Па краінах:
🇱🇹 Літва — 1281 спроба (+27,8 % у параўнаньні з 2024 годам)
🇱🇻 Латвія — 10 357 (+94,8 %)
🇵🇱 Польшча — 26 876 (–1,7 %)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Латвія з 1 лістапада забараняе нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі зь Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/3QdmV

7 кастрычніка ўрад Латвіі зацьвердзіў падрыхтаванае Міністэрствам транспарту распараджэньне аб абмежаваньні перасячэньня латвійска-беларускай і латвійска-расейскай межаў аўтобусамі пры міжнародных нерэгулярных пасажырскіх перавозках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На другім блёку Беларускай АЭС зноў рамонт — плянава-папераджальны

https://smarturl.click/E1w7Z

Пакуль Беларусь плянуе будаўніцтва другой АЭС, першую станцыю чакаюць плянавыя рамонты. Другі блёк зноў аддаюць у рамонт, паведаміў Сяргей Бабовіч, дырэктар станцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прысудзілі Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы

https://smarturl.click/Revdv

Прэмію гэтым разам прысудзілі Джону Кларку, Мішэлю Дэварэ і Джону Мартынісу «за адкрыцьцё макраскапічнага квантава-мэханічнага тунэляваньня і квантаваньня энэргіі ў электрычным ланцугу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля шэрагу дывэрсій краіны ЭЗ пагадзіліся абмежаваць перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў

https://smarturl.click/vdzgw

Прапанаваныя меры абавяжуць расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у сталіцах краін ЭЗ, інфармаваць урады іншых краін аб сваіх плянах паездак перад выездам за межы краіны, якая іх прымае.

На здымку ініцыятар абмежаваньня перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚆 У Горадзенскай вобласьці выявілі дэфэкты на чыгуначным мосьце. Магло дайсьці да катастрофы

https://smarturl.click/JnzVO

На некаторых участках чыгункі ў Дзятлаўскім і Лідзкім раёнах рэйкі былі дрэнна замацаваныя.

Выяўленыя дэфэкты маглі прывесьці да зрушэньня рэек і павышанага зносу каляінаў, а таксама — да аварыі ці сходу цягніка. Да такой высновы прыйшла пракуратура ў час праверкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці

https://smarturl.click/VRa5n

Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7-10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 кастрычніка

• «Вясна»: з 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед

• Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава асудзілі на 13 гадоў завочна

• Як улады маніпулююць статыстыкай колькасьці палітвязьняў, — аналіз Арцёма Шрайбмана

• «Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў

• Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў 2 вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару

• Афіцэр польскай выведкі ў адстаўцы: Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з КДБ Беларусі яшчэ да эміграцыі

• Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне

• Перамога Бабіша на выбарах у Чэхіі можа стаць галаўным болем для Брусэлю і Кіева. Аналіз Рыкарда Юзьвяка

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱🇪🇺 У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы пасьля імклівага росту пачнецца спад

https://smarturl.click/b567M

Краіны Эўропы, якія ўступілі ў Эўразьвяз пасьля 2004 году, разьвіваліся ўдвая хутчэй, чым старыя краіны ЭЗ!

Але прагноз эканамістаў на наступнае дзесяцігодзьдзе менш аптымістычны.

🛠 Ва ўсім рэгіёне, асабліва ў Польшчы, зьмяншаецца насельніцтва — а значыць, і колькасьць работнікаў.

🔬Нестае інвэстцый у навуку і новыя тэхналёгіі, што запавольвае эканамічны рост.

🔃 Эканамісты крытыкуюць і так званы «лапікавы капіталізм» — калі законы ствараюцца бязладна і часам супярэчаць адно аднаму.

Читать полностью…
Subscribe to a channel