radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнікі атакавалі расейскі порт Усць-Луга, узьнік пажар

https://smarturl.click/xVl6Y

Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандр Дразьдзенка пацьвердзіў інфармацыю пра атаку бесьпілётнікаў на порт Усць-Луга.

Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся раніцай, і падчас адбіцьця атакі нібыта зьнішчылі дзесяць бесьпілётнікаў.

Тым не меней паведамляецца, што абломкі бесьпілётнікаў сталі прычынай пажару на тэрмінале «Наватэк», як распавёў расейскі чыноўнік. На месцы здарэньня працуюць пажарныя і супрацоўнікі МНС. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не пацярпеў.

З-за гэтай сытуацыі рэйсы ў галоўным аэрапорце Санкт-Пецярбурга «Пулкава» часова прыпыненыя.

На фота пажар на тэрмінале «Наватэк» пасьля атакі дронаў у 2024 годзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вы ведаеце пра абвяшчэньне Незалежнасьці 25 жніўня 1991 году? ТЭСТ

Праверце сябе.

https://smarturl.click/kDjk

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР абвясьціў Незалежнасьць Беларусі.

Гэтаму папярэднічалі стагодзьдзі змаганьня беларусаў за волю сваёй Бацькаўшчыны.

Прапануем вам спраўдзіць, наколькі добра вы ведаеце жнівеньскія падзеі 91-га.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьбіты ўкраінскі бесьпілётнік спрычыніў пажар на Курскай АЭС у Расеі

https://smarturl.click/L3ELX

Пацярпелых няма, узровень радыяцыі на месцы і ў навакольлі не перавышаў норму.

На Курскай АЭС у Расеі ўспыхнуў пажар пасьля таго, як расейскія вайскоўцы зьбілі ўкраінскі бесьпілётнік, які ляцеў паблізу станцыі, паведаміла прэс-служба станцыі.

«Пасьля ўдару бесьпілётнік дэтанаваў, што прывяло да пашкоджаньня дапаможнага трансфарматара», — гаворыцца ў заяве.

Пацярпелых няма, але ў выніку выбуху магутнасьць трэцяга энэргаблёка станцыі была зьніжана да 50 працэнтаў, паведаміла прэс-служба.

Узровень радыяцыі на месцы і ў навакольлі не перавышаў норму, дадалі ў прэс-службе.

Неадкладных камэнтароў з Украіны не было.

Пакуль незразумела, у якой частцы станцыі адбыўся пажар.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) неаднаразова папярэджвала аб небясьпецы баявых дзеяньняў вакол атамных электрастанцый з таго часу, як Расея пачала паўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну ў лютым 2022 года.

На фота Курская АЭС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Архіяпіскап Аляскі папрасіў прабачэньня ў вернікаў за сустрэчу з Пуціным

https://smarturl.click/0BmLv

У заяве, накіраванай на імя прадстаяцеля Праваслаўнай царквы ў Амэрыцы мітрапаліта Ціхана, Аляксій піша аб тым, што хоча прынесьці «шчырыя прабачэньні» перад тымі, хто зьведаў боль, пакуты ці зьдзіўленьне ў сувязі зь яго ўчынкам. «Я глыбока шкадую аб скандале, які справакаваў», — піша Аляксій.

Мітрапаліт Ціхан у сваёй заяве адзначыў, што архіяпіскап сустрэўся з Пуціным па сваёй ініцыятыве, без бласлаўленьня Сыноду. Ён падкрэсьліў, што царква па-ранейшаму асуджае вайну і заклікае да неадкладнага яе спыненьня.

Праваслаўная царква ў Амэрыцы — аўтакефальная. Яе прыхаджане — праваслаўныя жыхары ЗША і Канады, сярод якіх нямала выхадцаў з Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямеччына аднавіла выдачу гуманітарных візаў для беларусаў

https://smarturl.click/AxALy

Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. Дарадца па прававых пытаньнях Ціханоўскай Леанід Марозаў апублікаваў адпаведную заяву:

«Мы вітаем рашэньне Нямеччыны аднавіць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў. Безумоўна, беларускія дэмакратычныя сілы і Офіс Сьвятланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі, калі прыём заяў быў прыпынены. Мы вялі працу з нашымі нямецкімі партнэрамі, уздымалі гэтую праблему на ўсіх узроўнях — і сёньня бачым вынік гэтых намаганьняў».

Аб тым, што Нямеччына прыпыніла выдачу гуманітарных віз, якія атрымлівалі і беларусы, стала вядома 24 ліпеня сёлета. Узмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі стала часткай пагадненьня новай кіроўнай кааліцыі.

З пачатку 2022 году гуманітарныя візы атрымалі каля 3000 расейцаў. Па гэтай жа праграме з 2020 па 2024 гады Нямеччына прыняла 267 грамадзян Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала спыніць зьдзек з жанчын-палітвязьняў

https://smarturl.click/6WOLj

Спыніць зьдзек з жанчын-палітвязьняў заклікала дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.

«У Беларусі прынамсі 178 жанчын знаходзяцца ў турмах як палітвязьні. Яны сутыкаюцца з прыніжэньнямі, адмовай у мэдычнай дапамозе і пагрозамі страціць дзяцей. Гэтая жорсткасьць павінна спыніцца. Ніводная жанчына не павінна падвяргацца гвалту за „злачынства“ — імкненьне да свабоды», — напісала дэмакратычная лідэрка ў сацсетцы «Х».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 1184 палітвязьні. Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў больш — 1315 чалавек. Розныя ініцыятывы могуць выкарыстоўваць розныя крытэры ацэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зьнізіла цэны на малако і масла для Расеі

https://smarturl.click/qBkZw

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчааньня пастановай № 71 ад 22 жніўня чарговы раз скарэкціравала мінімальныя экспартныя цэны на малочныя прадукты. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 23 жніўня.

Міністэрства зьнізіла на 30 расейскіх рублёў да 350 расейскіх рублёў за кіляграм цану на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цьвёрдых відах, з утрыманьнем тлушчу больш за 1,5%. Таксама зьніжаныя цэны на сьметанковае масла на тыя ж 30 расейскіх рублёў. Цяпер масла тлустасьцю 80% і больш можна пастаўляць у Расею не таньней за 620 расейскіх рублёў за кіляграм.

Гэта другое зьніжэньне цэнаў на малочную прадукцыю ў гэтым месяцы. Пастанова Мінсельгасхарчу № 69 ад 13 жніўня ўжо карэктавала расцэнкі на некаторыя віды прадукцыі беларускай вытворчасьці, што рэалізуецца па зьнешнегандлёвых дамовах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства адукацыі вызначыла парадак захоўваньня ў школах тэлефонаў, карыстацца якімі цяпер забаронена

https://smarturl.click/9oMLD

Міністэрства адукацыі пастановай № 136 ад 1 жніўня ўнесла зьмены ў правілы бясьпекі адукацыйнага працэсу ў розных установах адукацыі. Дакумэнт уступае ў сілу з 1 верасьня. У правілах вызначана, што пры ўваходзе ва ўстанову адукацыі навучэнцы павінны перавесьці тэлефон у бясшумны рэжым і пакінуць яго ў спэцыяльным месцы для захоўваньня. Варыянты месцаў захоўваньня у пастанове пералічваюцца:

▪️індывідуальныя ячэйкі для захоўваньня асабістых рэчаў навучэнцаў;

▪️ячэйкі (кейсы) для захоўваньня прыладаў мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) навучэнцаў адной клясы;

▪️гардэробныя памяшканьні (пры наяўнасьці асобных памяшканьняў для кожнай клясы);

▪️асобнае памяшканьне (шафа) для захоўваньня ячэек (кейсаў) з прыладамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), якое замыкаецца на ключ;

▪️іншыя варыянты.

Вучні змогуць забіраць свае тэлефоны пасьля заканчэньня заняткаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Украіны параіў Менску «не набліжацца да межаў» падчас верасьнёўскіх вайсковых манэўраў

https://smarturl.click/13ALe

«Захоўваць розум, не набліжацца да межаў і не правакаваць сілы абароны Ўкраіны» заклікаў украінскі МЗС улады ў Менску напярэдадні верасьнёўскіх вайсковых манэўраў на тэрыторыі Беларусі ў рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы.

МЗС падкрэсьлівае, што рэжымы ў Маскве і Менску «ўяўляюць непасрэдную пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Польшчы, дзяржаў Балтыі і ўсёй Эўропы, а таксама перашкаджаюць мірным намаганьням прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні вайны».

Украінскае МЗС заяўляе таксама, што Ўкраіна «ніколі не была і ня будзе пагрозай беларускаму народу», зь якім яна хоча «жыць у міры», мае «агульнае мінулае», якое «ўзыходзіць да княжацкіх часоў і Вялікага княства Літоўскага», і будучыню — «у эўрапейскай сям’і народаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Лукашэнка насамрэч сказаў пра размову з Трампам. Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/7v92e

Лукашэнка ў інтэрвію журналістам беларускіх дзяржаўных мэдыя шмат хваліў Трампа, ва ўсім падтрымаў Расею, казаў, што Беларусь гатовая падключыцца да гарантый бясьпекі Ўкраіне.

Можна меркаваць, ідзе гандаль аб вызваленьні палітвязьняў.

Лукашэнка адрынуў любыя прапановы аб перамовах з палітычнымі праціўнікамі.

Тэма палітвязьняў у перамоўным працэсе паміж Вашынгтонам і Менскам у значнай ступені зьявілася ў выніку высілкаў беларускай апазыцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: прымусовая дэпартацыя — гэта працяг палітычнага тэрору

https://smarturl.click/E1d90

22 жніўня Лукашэнка адрэагаваў на заклікі Трампа выпусьціць 1300 палітвязьняў:

«Хочаце паўтары або дзьве тысячы? Забірайце да сябе, вязіце іх туды...»


Сьвятлана Ціханоўская адказала:

• За кратамі — звычайныя беларусы: лекары, настаўнікі, студэнты, пэнсіянэры, людзі з інваліднасьцю.

• Лукашэнка хлусліва называе іх «бандытамі».

• Дэпартацыя — несправядлівае пакараньне і працяг тэрору.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на 3,7 млн эўра

https://smarturl.click/xVlee

На падпольнай тытунёвай фабрыцы ў Коўні затрымалі 11 чалавек, у тым ліку грамадзян Беларусі.

Прадпрыемства працавала каля году. Там выпускаліся падробныя цыгарэты такіх вядомых тытунёвых брэндаў як Marlboro, Camel, Winston, Prince.

Дасудовае расьсьледаваньне вядзецца па чатырох артыкулах КК:

• арганізацыя і ўдзел у злачынным аб’яднаньні;

• незаконнае захоўваньне акцызных тавараў у асабліва буйным памеры;

• выкарыстаньне чужога таварнага знаку;

• выкраданьне дакумэнту.

Усіх падазраваных узялі пад варту.

Крыніца — Lietuvos kriminalinės policijos biuras

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцам вядома пра 191 палітвязьня ў сытуацыі асаблівай рызыкі праз хваробы і ўзрост

https://smarturl.click/L3EXe

📌 Сярод іх:
• 72 чалавекі з цяжкімі праблемамі здароўя
• 9 — з інваліднасьцю
• 27 — старэйшыя за 60 гадоў
• 9 — з мэнтальнымі разладамі
• 39 — у складаных сямейных абставінах

Найстарэйшы — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка, асуджаны за «абразу Лукашэнкі», цяпер у псыхіятрычным шпіталі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Амкадор» калісьці лічыўся вітрынай беларускага машынабудаваньня, а цяпер стаіць на мяжы каляпсу.

Амаль мільярд рублёў даўгоў, правал інвэстыцый і залежнасьць ад бюджэтных датацый ператварылі завод у «чорную дзірку» для эканомікі.

Як так сталася?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 З кім цяпер сябруе Лукашэнка? Падзеі тыдня аналізуе Валер Карбалевіч

https://youtu.be/ckCQznTsJnM

Вайна ва Ўкраіне зблізіла рэжымы Беларусі і 🇮🇷Ірана – яны апынуліся ў адной кааліцыі. Але на фоне спробаў наладзіць дыялёг паміж Менскам і ЗША візыт іранскага прэзыдэнта выглядае нясвоечасовым.

У той жа час Лукашэнка хоча аднавіць супрацу з 🇨🇳Кітаем у будаўніцтве ракет, а «Палянэз» узброіць ядзернымі боегалоўкамі.

❤️ Падзеі тыдня аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарадзкая рада Франкфурта-на-Майне абмяркуе ўшанаваньне Васіля Быкава

2 верасьня рада нямецкага горада Франкфурта-на-Майне, дзе 2 гады жыў Васіль Быкаў, будзе разглядаць прапанову беларускай ініцыятывы ўсталяваць тут памятную шыльду Быкаву, піша Reform.news.

Гэтае пытаньне стаіць другім пунктам парадку пасяджэньня рады горада, пасьля чаго будуць дадзены адказы на пытаньні і прапановы прысутных.

У 2001-2002 гадах Васіль Быкаў разам з жонкай Ірынай жыў і працаваў у выгнаньні ў гэтым нямецкім горадзе, тут сярод іншага ён запісаў успаміны Барыса Кіта, зь якім блізка сябраваў пад час свайго знаходжаньня ў Нямеччыне.

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў нарадзіўся ў 1924 годзе, памёр у 2003 годзе.

На фота Васіль Быкаў з Барысам Кітом у Франкфурце-на-Майне. 2001

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і Ціханоўская павіншавалі Ўкраіну з Днём Незалежнасьці

https://smarturl.click/qBk7w

Лукашэнка не згадаў Зяленскага і вайну, але пажадаў Украіне «мірнага неба» і «знайсьці ўласны адказ на сёньняшнія выклікі».

Беларускі рэжым падтрымлівае поўнамаштабную ваенную агрэсію Расеі, якая працягваецца ва Ўкраіне з 24 лютага 2022 года.

Ціханоўская заявіла, што ў Беларусі і Ўкраіны адзін і той жа вораг:

«Расейскі імпэрыялізм прынёс вайну на вашую зямлю і зрабіў Беларусь закладніцай супраць волі беларускага народа. Але мы ведаем: вашая перамога дасьць шанец на свабоду і Беларусі».

На фота сьцяг Украіны ў Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м

https://smarturl.click/8pVL0

1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска Рэчы Паспалітай пацярпела паразу.
1814 — ангельцы ўзялі Вашынгтон і спалілі Белы дом.
1979 — пачаў працаваць Сьвіслацкі гісторыка-краязнаўчы музэй.
1991 — Пачатак надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР. Украіна абвясьціла незалежнасьць.
1991 — Міхаіл Гарбачоў сыходзіць з пасады генэральнага сакратару КПСС.
2020 —У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас акцыі пратэсту ў Берасьці.

Нарадзіліся: лекар Аўгустын Пацэвіч, рэвалюцыянэр Іван Пуліхаў, пісьменьнік Хорхэ Люіс Борхэс, грамадзка-палітычны дзяяч Юльян Саковіч, мастак Янка Раманоўскі, пэдагог Ядвіга Грыгаровіч.

Памерлі: лекар і грамадзкі дзяяч Іван Здановіч, расейскі пісьменьнік Сяргей Даўлатаў, літаратуразнавец Аляксей Гардзіцкі, пэдагог і антысавецкі падпольшчык Уладзімер Кісель, паэтка Ала Канапелька.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 жніўня

📌 МЗС Украіны параіў Менску «не набліжацца да межаў» падчас верасьнёўскіх вайсковых манэўраў

📌 Чэргі на ўезд у Польшчу зноў павялічыліся, у Літву і Латвію — зьменшыліся

📌 Нямеччына аднавіла выдачу гуманітарных візаў для беларусаў

📌 Са сьцяны браслаўскага касьцёлу зьнікла польская мэмарыяльная шыльда

📌 Мінадукацыі вызначыла парадак захоўваньня ў школах тэлефонаў, карыстацца якімі цяпер забаронена

📌 «За сто эўра можна шмат чаго купіць». Як ідзе дзіцячы збор BySol перад школай

📌 Былы зьняволены крымскі журналіст Свабоды Ўладзіслаў Есіпенка расказаў пра арышт, катаваньні токам, расейскі суд і турму ў Крыме

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Са сьцяны браслаўскага касьцёлу зьнікла польская мэмарыяльная пліта

https://smarturl.click/zdZJo

Дошка знаходзілася на сьцяне касьцёлу з 2009 году, піша katolik. life. Тады яе прывезьлі з Польшчы і ўсталявалі ўдзельнікі паломніцтва з Варшавы, сябры польскай Нацыянальнай асацыяцыі браслаўцаў (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian) — ураджэнцаў Браслаўшчыны і іх нашчадкаў.

Выданьне піша, што пакуль няясна, было гэта ўказаньнем мясцовых уладаў ці праявай самацэнзуры касьцельнага кіраўніцтва, але падкрэсьлівае, што зьнікненьне ў касьцёлах мэмарыяльных прадметаў, якія не адпавядаюць цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі (у гонар Пілсудзкага, Варшаўскай бітвы або Арміі Краёвай) стала ў апошнія гады трэндам у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы зьняволены крымскі журналіст Свабоды Ўладзіслаў Есіпенка расказаў пра арышт, катаваньні токам, расейскі суд і турму ў Крыме

https://smarturl.click/MGxob

«Казалі, што я не дажыву да суду, проста зьнікну»,— гісторыя журналіста-фрылансэра праекту Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Крым.Рэаліі» Ўладзіслава Есіпенкі, які здымаў відэаматэрыялы для нашага радыё ў Крыме, а пасьля адбыў больш за 4 гады ў расейскіх катоўнях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэргі на ўезд у Польшчу зноў павялічыліся, у Літву і Латвію — зьменшыліся

https://smarturl.click/L3EoX

5.190 легкавых аўтамабіляў і 116 аўтобусаў чакала выезду зь Беларусі ў Эўразьвяз на 10 гадзін 23 жніўня, сьведчыць аналіз апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту з памежных пераходаў. Суткі раней на гэты час было 5.340 машын і 100 аўтобусаў

Найбольш загружаным напрамкам застаецца Польшча. На 10 гадзін 23 жніўня ў пункце пропуску Берасьце было 4.660 легкавых аўтамабіляў (4.630 у гэты ж час суткі раней).

Пасьля рэзкага росту нязначна зьменшыліся чэргі на ўезд у краіны Балтыі. У пункце пропуску Грыгароўшчына сабралася 100 легкавых аўтамабіляў (120 суткі раней), у Беняконях — 280 (340), у Каменным Логу — 150 (250). Чаргі аўтобусаў у гэтым кірунку не было.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крысьціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы ў бегу на 100 мэтраў

https://smarturl.click/4OVLg

Крысьціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы ў клясычнай лёгкаатлетычнай дысцыпліне — у бегу на 100 мэтраў. Спартоўка паказала час 11,38.

«Мой першы залаты мэдаль чэмпіянату Польшчы», — напісала Крысьціна ў Instagram і падзякавала за падтрымку трэнэру, свайму клюбу і сям’і.

«За маёй спіной складаны сезон, у якім мне прыйшлося змагацца з траўмамі. На шчасце, я набіраю абароты, а да чэмпіянату свету яшчэ шмат часу. Я яшчэ патрэніруюся і спадзяюся, што мы добра выступім у Токіа ў эстафеце», — прыводзіць infosport. pl каментар новаспечанай чэмпіёнкі краіны ў спрынце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎒 «За сто эўра можна шмат чаго купіць». Як ідзе дзіцячы збор BySol перад школай

https://smarturl.click/JnW9D

Фонд BySol зьбірае па 💶100 эўра для дзяцей палітвязьняў — на адзеньне, абутак, канцтавары і заплечнікі.

Сёлета паступіла 244 заяўкі, ужо сабралі для 82 дзяцей.

Прадстаўнік BySol Зьміцер Ягораў адзначае:

• значная частка семʼяў зьвяртаецца штогод, што паказвае іх стабільна цяжкі матэрыяльны стан;

• у Беларусі падаваць заяўкі рызыкоўна, але тыя, хто ўжо атрымліваў дапамогу, працягваюць давяраць;

• нягледзячы на скандал з кіраўніком фонду Андрэем Стрыжаком, колькасьць ахвяраваньняў ня зьменшылася.

🗓 Масавыя зборы для дзяцей палітвязьняў BySol ладзіць з 2021 году тройчы на год — перад школай, Калядамі і вакацыямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🗓 Ужо сёньня — 86 гадоў таму падпісалі пакт Молатава–Рыбэнтропа

https://smarturl.click/8pV97

А таксама:
476 — канец Заходняй Рымскай імпэрыі 🏛
1430 — сарваная каранацыя Вітаўта 👑
1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы ⚔️
1943 — канец бітвы на Курскай дузе 🔥
1956 — савецкія танкі ў Будапэшце 🚩
1989 — «Балтыйскі шлях» — 2 млн чалавек за незалежнасьць 🇱🇹🇱🇻🇪🇪
2020 — прайшоў «Марш новай Беларусі» ✊

🍃 Нарадзіліся: мастак Міхал Андрыёлі, пісьменьнік Аляксандар Грын, паэт Пімен Панчанка, украінскі паэт Сяргей Жадан, Мікола Дзядок.

🕯 Памерлі: Ян Чачот, Васіль Русак, Анатоль Астрэйка, Міхась Стральцоў, Вячаслаў Шыдлоўскі, Алесь Ліпай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 жніўня

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў

• Фабрыка цацак, вытворца машын, холдынг зь мільярдным доўгам: гісторыя падзеньня «Амкадору»

Падзеі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам. Беларускі Нобэль для Трампа. Сэрбскія «кашалькі» Лукашэнкі. Беларусаў не пускаюць у ЭЗ?

• Лукашэнка выказаўся аб магчымасьці памілаваньня асуджаных: «ня варта разлічваць, што выпусьцім бандытаў»

• Dana Holdings Limited, зь якой ЗША зьнялі санкцыі, перастала існаваць у чэрвені 2025 году

• «Бюро»: НАК, які ўзначальвае Віктар Лукашэнка, стаў сузаснавальнікам сеткі крамаў алькаголю

• У Смаргонях сарваная частка аўтобусных маршрутаў — у аўтапарку не хапае амаль траціны кіроўцаў

Хроніка перасьледу 22 жніўня. Тры прысуды і абнаўленьне ўсіх рэпрэсіўных сьпісаў. Сайт і сацсеткі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс

• Украіна трэці раз пацэліла ў помпавую станцыю ва Ўнечы, Будапэшт заявіў аб спыненьні паставак нафты з Расеі

• Зяленскі: Расея спрабуе сарваць сустрэчу з Пуціным

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман: «Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трампам гэта будзе прадстаўлена як трыюмф»

• «Я ўпэўнены, што калі Бяляцкі будзе вызвалены, ён будзе запрошаны, і Трампам гэта будзе прадстаўлена як трыюмф, што ніхто ня мог выцягнуць Нобэлеўскага ляўрэата з турмы, а ў Трампа гэта атрымалася».

• «Я ня думаю, што [Трампа] так ужо асабліва цікавіць лёс беларускіх палітзьняволеных, гэта не ягоная тэматыка, ён не змагар за правы чалавека і за свабоды, але як чалавек, які разумее, як працуе гэтая камунікацыя, ён бачыць выдатны шанец прадставіць гэта як перамогу».

• «Лукашэнка амаль тыдзень не рабіў ніякіх камэнтароў датычна заяваў Трампа. А сёньня адрэагаваў. З майго пункту гледжаньня гэта зьвязана з тым, што канчатковае рашэньне ён яшчэ не прыняў. Ён чакае, як будуць нейкія перамовы паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі. Калі ён аддасьць палітзьняволеных, асабліва знакамітых палітзьняволеных, больш такога рэсурса ў яго ўжо не будзе».

🔸 Гутарка цалкам — https://smarturl.click/4OV1m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьвітаньне зь Яраславам Еўдакімавым пройдзе ў Менску

Пра гэта расейскаму агенцтву ТАСС паведаміла ўдава артыста Ірына Крапіўніцкая.

Паводле ТАСС, Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх. Ён лячыўся і памёр у Менску 22 жніўня ва ўзросьце 78 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: Адмова Лукашэнкі ад «круглага стала» — шлях да старты сувэрэнітэту

Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца садзіцца за «круглы стол» з апанэнтамі. Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка назваў гэта крокам, які «паглыбляе крызіс і вядзе да страты сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны».

Латушка падкрэсьліў: пры Лукашэнку Беларусь аказалася ўцягнутай у вайну супраць Украіны, учыніла акт агрэсіі, стала арэнай найбуйнейшых рэпрэсіяў у Эўропе.

Сёньня Латушка разам са сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханам сустрэліся ў Варшаве з амбасадарамі і часовымі паверанымі краін, што ўдзельнічалі ў сустрэчы з Трампам і Зяленскім — 🇬🇧 🇩🇪 🇮🇹 🇫🇮 🇫🇷.

Пазыцыя Кабінэту — без вырашэньня беларускага пытаньня немагчыма стварыць надзейныя гарантыі бясьпекі ва Ўсходняй Эўропе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сайт і сацсеткі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс

https://smarturl.click/vdjeg

Такое рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 20 жніўня.

Таксама ў сьпіс трапілі

Tutaka — сацсеткі музычнага фэсту.

Symbolismby — старонка ў Instagram.

«Сакартвело — Беларусь» — суполка ў Telegram.

Сергей Беспалов — старонка ва «Ўкантакце».

«Отряд имени Ильи „Литвина“ — Одесса» — старонка ў Facebook.

Крыніца — «Вясна»

На фота — выстава ў падтрымку палітвязьняў у ЭГУ, 2023 год

Читать полностью…
Subscribe to a channel