radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы. Чаму ж тады? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за два гады работнікаў культуры паменела на паўтары тысячы чалавек

https://smarturl.click/mB3nO

↘️ У 2024 іх было 42,4 тысячы. Гэта на 3,2% менш, чым у 2022-м.

🧓 На 1 год вырас і іхні сярэдні ўзрост — да 45,4.

🎟 Затое ў музэі хадзіць беларусы сталі амаль на 30% часьцей. 155 музэяў летась наведалі 8,7 мільёна чалавек.

Топ-3 музэяў паводле наведвальнасьці

1️⃣ Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

2️⃣ Берасьцейская крэпасьць

3️⃣ Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Крыніца — Белсат (PDF)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Сейму Літвы заявіў, што краіна не зьмяншае, а павялічвае падтрымку Офісу Ціханоўскай

https://smarturl.click/9oZny

У сувязі са зьменай узроўню аховы лідэркі беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай і частковым пераходам яе Офісу на дыстанцыйную працу старшыня літоўскага парлямэнту зьняпраўдзіў сьцьверджаньні, што Літва адмаўляецца ад падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Банкі Беларусі пачалі прымаць даляры з пашкоджаньнямі, бачнымі ў ультрафіялетавым сьвятле

https://smarturl.click/L3mAA

Раней беларусы, бывала, не маглі абмяняць у банках «чорна-белыя» даляры старога выпуску — да 2013 году.

Найбуйнейшы ў краіне «Беларусбанк» паведаміў, што з кастрычніка ўнёс зьмены ў пералік прыкметаў платнасьці замежных банкнотаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Давялося звольніцца». Як зьмены ў польскім заканадаўстве аб міжнароднай абароне паўплывалі на беларусаў

https://smarturl.click/XDA1G

«Я ў безупынным стане чаканьня. Агаломшыла вестка аб «замарожваньні» разгляду справаў пра абарону. Штодзень бачу дыскусіі, як зрабіць больш жорсткай працэдуру легалізацыі іншаземцаў у Польшчы. Гэта жах».


Польшча часова «замарозіла» тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне. Што гэта азначае? Пагаварылі зь беларусамі, якія доўга чакаюць польскага дакумэнту, і з польскай юрысткай, заснавальніцай ініцыятывы «Партызанка».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇹🇯 Таджыкістан праігнараваў ордэр Міжнароднага крымінальнага суду на арышт Пуціна. Той прыляцеў у Душанбэ ўпершыню за тры гады

https://smarturl.click/RevOp

Улады Таджыкістана запыт Міжнароднага крымінальнага суду праігнаравалі. Пуціна ля самалёта сустрэў сам прэзыдэнт краіны Эмамалі Рахмон. У праграме расейскага палітыка ў Душанбэ насычаная праграма.

Раней Пуцін, нягледзячы на ордэр, наведваў Манголію.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. У космас упершыню паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак

https://smarturl.click/B4wOM

🛰 9 кастрычніка 1977 году беларус Уладзімер Кавалёнак (на абодвух фота) зьдзейсьніў першы палёт у космас на караблі «Саюз-25» у якасьці камандзера. Агулам ён тройчы бываў у космасе (1977, 1978, 1981) і правёў там 216 дзён.

🗓 Сёньня таксама
1618 — пачалося Магілёўскае паўстаньне супраць царкоўнай уніі.
1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам узяло Пінск.
1708 — у бітве пад Лясной на Магілёўшчыне расейцы разьбілі швэдзкі корпус Левэнгаўпта.

🍃 Нарадзіліся: Іва Андрыч, Тацяна Аляксеева, Аляксандар Аксёнаў, Джон Ленан, Уладзімер Пічэта, Валярына Кустава.

🕯 Памерлі: Адам Лісоўскі, Эрнэста Чэ Гевара, Павал Пракапеня, Жак Брэль, Сяржук Цімохаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі працы «камісіі па вяртаньні» — 30 чалавек за 2 з паловай гады

https://smarturl.click/ggjdO

30 чалавек вярнуліся ў Беларусь праз «камісію па вяртаньні» з моманту яе заснаваньня ў лютым 2023 году, паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Першы інфармацыйны», перадае «Позірк».

Усяго ў камісію было 323 звароты, 70 зь іх разгледзелі «па сутнасьці». Па астатніх камісіі не хапіла зьвестак.

Сярод іншага камісія разгледзела справы 16 футбалістаў і хакеістаў, якім з палітычных матываў не дазвалялі гуляць у Беларусі, і зрабіла ласку 11 зь іх.

Яшчэ ў студзені 2024 году праваабаронцы паведамілі пра тры выпадкі, калі, нягледзячы на станоўчае рашэньне камісіі людзі па вяртаньні траплялі пад перасьлед.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва зьбіраецца абмежаваць аб’ём паліва ў баках пры ўезьдзе зь Беларусі

https://smarturl.click/13bLD

Пры ўезьдзе ў Літву паліва ў баках не павінна быць больш за 200 літраў, заявіў міністар фінансаў Літвы, перадае Delfi.

Паводле мытнага дэпартамэнту Літвы, 90% грузавікоў заяжджаюць у краіну з поўнымі бакамі, а выяжджаюць з напаўпустымі.

У лютым мытная служба Літвы заявіла, што існуюць сакрэтныя пункты для транзытных грузавікоў, дзе зьліваюць паліва — ад 800 да 1000 літраў за раз. Потым яго прадаюць на «чорным рынку».

🇵🇱 У Польшчы ня больш за 200 літраў паліва можна ўвозіць у баку легкавога аўтамабіля ці аўтобуса. Для грузавікоў норма вышэйшая — 600 літраў. Пры перавышэньні можна заплаціць мыта і ехаць далей.

🇱🇻 У Латвіі дзейнічае абмежаваньне 200 літраў для ўсяго транспарту. Пры перавышэньні давядзецца ехаць назад.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі дэпутат: Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай, бо тут працаваў офіс Сьвятланы

https://smarturl.click/QbWoJ

Дэпутат Сэйма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку рашэньне ўладаў краіны аб паніжэньні ўзроўню аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у нагу».

«Паддацца папулісцкаму ціску і спыніць ахову лідэркі беларускага апазыцыйнага руху Сьвятланы Ціханоўскай праз Дэпартамэнт бясьпекі без папярэджаньня — гэта жудасная памылка зьнешняй палітыкі, зьнішчэньне працы, зробленай усімі ўрадамі з 2020 года».

«Зьніжаючы статус, мы набліжаем яе да шараговых НДА, — такіх, якія маюць расейцы ў Вільні».

«Калі ў нас ня будзе Сьвятланы, а яна будзе ў палякаў, то замежныя сталіцы ня будуць звяртаць на нас столькі ўвагі».

«Дарэчы, офіс працуе не за наш кошт, мы плацілі толькі за ахову. Сорамна», — напісаў Тамілінас.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніводнага расейскага салдата ў Беларусі пасьля вучэньняў не засталося

https://smarturl.click/nV8wA

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, перадае БелТА.

«Вучэньні прайшлі. Мэты і пытаньні адпрацаваны. Групоўкі войскаў як Расейскай Фэдэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь — усе вернуты ў пункты пастаяннай дысьлякацыі. Гэта значыць сёньня ніводнага расейскага салдата, які прыбываў на вучэньні, на тэрыторыі Беларусі няма», — сказаў ён.


Паводле Вальфовіча, вучэньні паказалі беспадстаўнасьць асьцярогаў, што Беларусь і Расея ствараюць групоўкі «для наступу на Эўропу, захопу нейкіх заходніх тэрыторый і рубяжоў».

«Нам хапае нашай зямлі, якую мы любім, цэнім і будзем, вядома, абараняць усімі магчымымі сродкамі і спосабамі. А мы гэта ўмеем рабіць», — заявіў ён


Ён таксама сказаў выказаўся наконт залётаў на тэрыторыю Беларусі бесьпілётнікаў:

«Бачым і прымаем адэкватныя меры».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек

1. Вадзім Боўфал
2. Ігар Варановіч
3. Віталь Гіра
4. Самір Зал аглы Гулу-задэ
5. Яўген Мельнічук
6. Генадзь Паляйчук
7. Уладзіслаў Піскуновіч
8. Дзьмітры Постнікаў
9. Аляксандар Рудкоўскі
10. Аляксандар Штык
11. Аляксандар Шульга
12. Сяргей Філімонаў

Гэтых людзей сілавікі абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.

Праваабаронцы ж адзначылі, што выступы грамадзян «насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканы недаверам да вынікаў выбараў прэзыдэнта, якія адбыліся 9 жніўня 2020 году і праходзілі з шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі». А сходы грамадзян «не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадзкай бясьпецы».

Цяпер у Беларусі 1205 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1343. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Латвія падоўжыла забарону на палёты ў памежжы зь Беларусьсю і Расеяй на нявызначаны час

Забарона дзейнічае з 20:00 да 7:00.

«Далейшыя рашэньні зьвязаныя з плянаваньнем апэрацыі NATO „Усходні вартавы“, а таксама з каардынацыяй дзеяньняў зь іншымі краінамі Балтыі», — адзначыў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.


На гэтае рашэнье паўплывалі новыя выпадкі парушэньня паветранай прасторы ў іншых краінах NATO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Вільні напужала пара над Астравецкай АЭС

Яе было бачна зь літоўскай сталіцы і ваколіцаў. Хто-ніхто ўстурбаваўся, ці ня дым гэта. Дадатковай трывогі магло надаць тое, што акурат сёньня ў Літве праходзіла праверка сыстэм апавяшчэньня — з сырэнамі, рассылкай экстраных СМС і абвесткамі па радыё і тэлевізіі.

Радыялягічны цэнтар Літвы патлумачыў, што гэта ня дым, а вадзяная пара, якая ўтвараецца пры астуджэньні вады ў ахаладжальных вежах.

«Гэта частка працэсу працы станцыі, яна не ўяўляе пагрозы ні для жыхароў, ні для навакольнага асяродзьдзя», — паведамілі ў RSC.


Радыяцыйны фон у Літве застаецца ў норме.

БелаАЭС месьціцца ўсяго за паўсотні кілямэтраў ад Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥇 Два беларускія чэмпіёны ня змогуць удзельнічаць у Паралімпіядзе

https://smarturl.click/7vpya

23-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокі і 3-разовая чэмпіёнка Сьвятлана Саханенка засталіся па-за паралімпійскімі гульнямі. Прычынай сталі зьмены ў правілах для атлетаў з хваробамі вачэй.

Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканалу СТВ генэральны сакратар Паралімпійскага камітэту Беларусі Мікалай Шудзейка.

Нядаўна зьмяніўся Клясыфікацыйны кодэкс, і высокую ступень міяпіі выключылі зь спісу хвароб, зь якімі атлет мог трапіць на паралімпіяду.

Сьвятлана Саханенка — 3-разовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў 2018 году ў лыжных гонках.

Ігар Бокі з 2010 году заваяваў у плаваньні 79 залатых мэдалёў на найбуйнейшых спаборніцтвах і ўсталяваў 10 сусьветных рэкордаў.

Ён 21 раз станавіўся паралімпійскім чэмпіёнам, 28 разоў — чэмпіёнам сьвету і 30 разоў — чэмпіёнам Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚠️ У расейскай базе вышуку ўжо больш за 5 тысяч беларусаў

https://smarturl.click/oVOWe

За мінулыя паўгода ў сьпіс трапілі 1180 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі — цяпер у ім 5 220 чалавек.

Больш за паўтары тысячы беларусаў з базы прыбралі.

У расейскі вышук беларусы трапляюць па запыце ўладаў Беларусі.

Затрымаць людзей з гэтага сьпісу могуць таксама ў краінах, што сябруюць зь Беларусьсю і Расеяй.

ℹ️ Праверыць, ці ёсьць хто ў базе, можна на старонцы «Медиазоны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Драматург Мікалай Халезін паўшчуваў Сяргея Ціханоўскага за ціск на Сьвятлану ў Нью-Ёрку

https://smarturl.click/mB3Gm

«Для мяне яна [Сьвятлана] — ня жонка Ціханоўскага. Для мяне яна — той палітык, які выконвае мой запыт. Мой запыт такі: каб яна будавала як мага больш мастоў і тунэляў унутры Эўропы, у Штатах, каб максымальна пашырала кола сувязяў і сяброў, бо гэтыя палітыкі цяпер амаль што пасланцы Беларусі. Таму калі хтосьці перашкаджае ёй і адбірае час на штучныя праблемы — мяне гэта не задавальняе. Як сябра, як беларуса».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры стаў Ласла Краснагоркаі

https://smarturl.click/WRmwO

Сёлета прэмію ў літаратуры далі вугорскаму пісьменьніку. Ласла Краснагоркаі — празаік і сцэнарыст.

Краснагоркаі лічаць найважнейшым жывым аўтарам Вугоршчыны, чые творы дасьледуюць тэмы постмадэрнісцкай дыстопіі і мэлянхоліі. Швэдская акадэмія ўшанавала яго «за яго пераканаўчую і празорлівую творчасьць, якая сярод апакаліптычнага жаху пацьвярджае сілу мастацтва».

Летась Швэдзкая акадэмія выбрала ляўрэатам паўднёвакарэйскую раманістку Хан Ган. Нарвэскі пісьменьнік і драматург Юн Фосэ перамог у 2023 годзе, а француская пісьменьніца Ані Эрно — у 2022 годзе. А дзесяць гадоў таму прэмію ўпершыню прысудзілі беларусцы — Сьвятлане Алексіевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка бестэрмінова прызначыў на пасаду судзьдзю, які вынес вырак Пачобуту

https://smarturl.click/0BDaM

Аляксандар Лукашэнка зноў прызначыў судзьдзём Горадзенскага абласнога суду Дзьмітрыя Бубенчыка, які знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу за палітычна матываваныя прысуды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навуковае адкрыцьцё: многія гістарычныя дамы ў Рызе пабудаваныя зь беларускай драўніны

https://smarturl.click/VRajR

Беларускі навуковец Максім Ярмохін з Бэрнскага ўнівэрсытэту апісаў 831-гадовую храналёгію гадавых колцаў хвоі з паўночнай Беларусі. Разам з Марысам Зундэ з Інстытуту гісторыі Латвіі ён апублікаваў артыкул у часопісе Dendrochronologia.

Навукоўцы ўзялі ўзоры для храналягізацыі з археалягічных раскопак Полацку і Віцебску, а таксама з дому Данэнштэрна ў Рызе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇱🇵🇸 Ізраіль і ХАМАС заявілі, што дамовіліся аб спыненьні агню і абмене закладнікамі

https://smarturl.click/xVmzQ

Усяго празь дзень пасьля другой гадавіны нападу баевікоў ХАМАС, наступствам якога быў разбуральны наступ Ізраілю на Газу, перамовы ў Эгіпце праз пасярэднікаў прывялі да пагадненьня аб пачатковым этапе 20-пунктавага пляну Дональда Трампа дзеля міру ў палестынскім анкляве.

Навіну аб пагадненьні сустрэлі сьвяткаваньнямі ў Ізраілі, Газе і за яе межамі. Але пагадненьне, абвешчанае Трампам позна ў сераду, 8 кастрычніка, пакінула шмат нявырашаных пытаньняў, якія ўсё яшчэ могуць прывесьці да яго краху, як гэта здарылася з папярэднімі мірнымі намаганьнямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 8 кастрычніка

• Праца ў памяшканьні Офісу Ціханоўскай у Вільні часова прыпыненая пасьля рашэньня Літвы аб паніжэньні ўзроўню яе аховы

→ Прэм’ерка Літвы выказалася пра ахову Ціханоўскай: яна скарэктаваная з улікам узроўню пагрозаў

Што будзе з Офісам Ціханоўскай і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху ў Літве? Тлумачаць літоўскія экспэрты

→ Літоўскі дэпутат: Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай, бо тут працаваў офіс Сьвятланы

• Электракары падаражэюць, сярод новых машын пераважаюць кітайскія маркі беларускай зборкі. Што з аўтарынкам у Беларусі

Беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы? Тлумачым з Гурневічам

Як зьменшыць рэпрэсіі? — меркаваньне прадстаўніцы Хэльсынскага камітэту

Нобэлеўскую прэмію ў хіміі ўручылі за дасьледаваньні новага тыпу малекулярнай архітэктуры

• Ціханоўскі, падагульняючы свае 100 дзён на волі, прызнаў, што зрабіў памылкі

• Нідэрлянды адмовіліся даць візы беларускай жаночай футбольнай камандзе, гульню перанесьлі ў іншую краіну

• Клюбу «Пагоня», заснаванаму беларусамі Варшавы, дазволілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы

• BySol хоча кампэнсаваць пацярпелым шкоду ад дзеяньняў Андрэя Стрыжака

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BySol хоча кампэнсаваць пацярпелым шкоду ад дзеяньняў Андрэя Стрыжака

https://smarturl.click/kZnd6

У сацыяльных сетках фонду BySol зьявілася інфармацыя, што пацярпелым ад сэксуалізаванага гарасмэнту былога кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака будзе кампэнсаваная шкода.

Пацярпелым раяць зьвярнуцца ў фонд, каб падабраць найбольш бясьпечны і далікатны спосаб зносінаў.

ℹ️ 24 верасьня, пасьля ўнутранага разбору праз скандал з дыкпікамі, BySol абвясьціў, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol.

26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ).

29 верасьня Стрыжак вырашыў цалкам спыніць супрацу з фондам BySol.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📈 Цана унцыі золата прабіла рэкордную адзнаку

https://smarturl.click/Revop

Цана на золата ўпершыню ў гісторыі перасягнула $4000 за тройскую унцыю. У сераду раніцай яна вырасла да $4032,46.

З пачатку году каштоўны мэтал падаражэў ужо на 53%, значна апярэдзіўшы ўсе іншыя актывы.

Цяперашняе павышэньне зьвязваюць і з шатдаўнам — прыпыненьнем працы ўраду ЗША з 1 кастрычніка. Ён стаўся праз тое, што Сэнат ня змог прыняць ні адну з прапаноў бюджэту на 2026 год.

ℹ️ Тройская унцыя — гэта міжнародная адзінка вагі, якой вымяраюць каштоўныя мэталы. Яна роўная 31,1035 грама.

Крыніцы — Reuters, DW.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы?

https://youtu.be/XhFczjnyIoY

Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы.

Пакуль прапаганда стварае карціну «паляваньня на беларусаў», рэальнасьць прасьцейшая: большасьць выпадкаў звязаная з парушэньнямі законаў.

Што насамрэч адбываецца і ці можа дэпартацыя закрануць тых, хто ўцёк ад рэпрэсій у Беларусі?

Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будзе з Офісам Ціханоўскай і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху ў Літве? Тлумачаць літоўскія экспэрты

https://smarturl.click/6WDLZ

• Дырэктар літоўскага офісу праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс лічыць, што салідарнасьць зь беларускім дэмакратычным рухам ня спыніцца. Ён называе рашэньне скараціць узровень аховы Ціханоўскай тэхнічным, але сумняецца ў ягонай неабходнасьці.

• Палітычны аглядальнік Вітаўтас Брувярыс кажа, што скарачэньне аховы Ціханоўскай — працяг палітыкі кіроўнай кааліцыі ў Літве, якая ўзяла курс на зьмяншэньне падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Канкрэтна Рэмігіюс Жэмайтайціс, лідэр „Зары над Нёманам“ паставіў сабе мэту выгнаць Ціханоўскую з Літвы. А большая мэта — перазагрузіць адносіны зь Беларусьсю і прасоўваць прарасейскі парадак дня ў літоўскай палітыцы».


Паводле яго, «выцісканьне Ціханоўскай з Літвы» можа быць «часткай вялікага сюжэту».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚽️ Клюбу «Пагоня», заснаванаму беларусамі Варшавы, пасьля некалькіх гадоў дамаганьня дазволілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы

https://smarturl.click/B4wLM

Кіраўніцтва аматарскага клюбу некалькі гадоў змагалася за прызнаньне права выступаць у нацыянальным першынстве Польшчы. Зьвяз футболу Мазавецкага ваяводзтва пастаянна адмаўляў камандзе, спасылаючыся на тое, што ў камандах павінны гуляць пераважна грамадзяне краіны.

Ліга, у якую заявіліся беларусы — восьмая па сіле ў польскай сыстэме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 7 кастрычніка

• Беларусы скардзяцца на рост цэнаў і на тое, што беларускія тавары за мяжой таньнейшыя, чым дома

• У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці

• «Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю

• Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай

• Зьявілася інфармацыя пракуратуры Турэччыны ў справе зьнікненьня Котава, паплечнікі заяўляюць пра неадпаведнасьці

• За пяць дзён кастрычніка колькасьць спробаў незаконна патрапіць зь Беларусі ў ЭЗ вырасла на 80% у параўнаньні з мінулым годам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Туск кажа, што Польшча не зацікаўленая выдаваць Нямеччыне падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку»

https://smarturl.click/aR8nA

Польшча не зацікаўленая выдаваць украінца, экстрадыцыі якога дамагаецца Нямеччына па падазрэньні ў датычнасьці да выбухаў на «Паўночным патоку», заявіў 7 кастрычніка прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў Варшаве з прэм'ер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене.

Пры гэтым ён адзначыў, што рашэньне пра выдачу арыштаванага Ўладзіміра Ж. будзе прымаць суд.

Туск падкрэсьліў, што ніводзін польскі ўрад не падтрымліваў будаўніцтва гэтага газаправоду.

«Праблема для Эўропы, Украіны, Літвы і Польшчы палягае ня ў тым, што „Паўночны паток — 2“ быў падарваны, а ў тым, што яго пабудавалі», — заявіў Туск.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус у Сэрбіі рыхтаваў прарасейскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове

https://smarturl.click/MGAyx

Пра гэта піша чарнагорскае выданьне Vijesti з спасылкай на службы бясьпекі і журналісцкае расьсьледаваньне.

54-гадовы грамадзянін Беларусі Аляксандар Гонтараў разам з расейцам Сяргеем Андрэенкавым, як сьцьвярджаецца, сёлета зь ліпеня да верасьня праводзілі падрыхтоўку больш як 150 прарасейскіх актывістаў для арганізацыі беспарадкаў у Малдове пасьля нядаўніх выбараў. Існаваньне лягера пацьвердзілі сэрбскія ўлады.

Пра Сяргея Андрэенкава паведамляецца, што ён сябра «Адзінай Расеі» і дарадца акупацыйных уладаў на Харкаўшчыне. Свае трэкі з Сэрбіі ён неабачліва публікаваў у сэрвісе Strava (на фота), выявіла Альбанская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…
Subscribe to a channel