Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Навіны палітвязьняў: пасьля ШЫЗА Алену Лазарчык зьмясьцілі ў ПКТ
https://smarturl.click/L3mql
Палітзьняволеная Алена Лазарчык, якая адбывае пакараньне ў жаночай калёніі № 24 у Зарэччы, патрапіла ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу, куды на працяглы тэрмін зьмяшчаюць асуджаных, якія нібыта парушаюць парадак і не выпраўляюцца пасьля пакараньня ў штрафным ізалятары (ШЫЗА), куды фармальна могуць накіроўваць да 15 сутак.
Перад гэтым Алена Лазарчык знаходзілася ў ШЫЗА, але колькі і за якую «правіннасьць», невядома.
Апошнімі зьвесткамі пра былую актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык са Свабодай падзяліся крыніца, дасьведчаная ў яе справах.
«Яна цяпер у ПКТ і колькі гэта працягнецца, невядома. Схуднела, складана са здароўем. Сустрэч з адвакатам не прадбачыцца», — паведаміла крыніца пра Алену Лазарчык.
Алене Лазарчык 51 год, яна ўдава вядомага актывіста дэмакратычнага руху, абаронцы Курапат Сержука Мацкойця, які памёр у 2023 годзе.
На фота: Алена Лазарчык з сынам Арцёмам, архіў
Як новыя абмежаваньні Кітая на пастаўкі рэдказямельных мінэралаў могуць паўплываць на вайну ва Ўкраіне
https://smarturl.click/7vpWl
Апошнія абмежаваньні Кітая на экспарт рэдказямельных мінэралаў могуць ня толькі аднавіць гандлёвую вайну, але і выклікаць істотныя наступствы для намаганьняў Эўропы па пераўзбраеньні Ўкраіны, піша аналітык Радыё Свабода Рыд Стэндыш.
«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 88 чалавек
https://smarturl.click/XDA9A
У праваабарончым цэнтры «Вясна» пацьвердзілі інфармацыю аб сама меней 88 фігурантах «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту.
Агульны лік затрыманых значна большы, бо затрыманьні адбываюцца дагэтуль па ўсёй Беларусі, але найбольш — у Гомельскай вобласьці.
Ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя вяртаюцца дадому
https://smarturl.click/5Z7LD
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
На штогадовай канфэрэнцыі АБСЭ ў чалавечым вымярэньні (на фота), якая з 6 па 17 кастрычніка праходзіць у Варшаве, ужо прайшлі тры дыскусіі аб розных аспэктах сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
https://smarturl.click/0BD5p
ℹ️Беларусь у дзясятцы краін, дзе сама больш зьняволеных пісьменьнікаў.
ℹ️За пяць гадоў масавых рэпрэсіяў мінімум 8 905 чалавек сутыкнуліся з крымінальным перасьледам паводле палітычных матываў, 1222 палітвязьні застаюцца за кратамі. За мінулы каляндарны год на розных падставах выйшлі на волю больш за 400 палітвязьняў, але колькасьць палітвязьняў працягвае расьці — іх стала болей на 650 чалавек.
ℹ️ Умовы, у якіх трымаюць большасьць беларускіх палітвязьняў, варта прыраўноўваць да бесчалавечнага абыходжаньня, а ў шэрагу выпадкаў — да катаваньняў.
ℹ️Непрымальная форма ціску — трыманьне вязьняў ва ўмовах інкамунікада, што выяўляецца ў браку сувязі з блізкімі, фактычнай забароне на сустрэчы з адвакатам, ізаляцыі ўнутры калёніі.
У беларускіх карыстальнікаў расейскіх SIM-картаў у Расеі патрабуюць здаць біямэтрычныя дадзеныя
https://smarturl.click/b56Ml
Дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Сяргей Глазьеў заявіў, што беларусам для працягу карыстаньня расейскімі SIM-картамі трэба здаць свае біямэтрычныя дадзеныя.
Іншаземцам, якія жывуць у Расеі, у тым ліку грамадзянам Беларусі, а таксама тым, хто часта прыяжджае ў РФ у дзелавых ці асабістых справах, для працягу выкарыстаньня SIM-картаў расейскіх сотавых апэратараў трэба было да 1 ліпеня здаць свае біямэтрычныя даныя. Гэта ж тычыцца і куплі новых расейскіх SIM-картаў.
Фота ілюстрацыйнае
Лукашэнка прызначыў рэктарам Акадэміі кіраваньня сябра ЦВК, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША
https://smarturl.click/MGA62
Аляксандар Лукашэнка 13 кастрычніка правёў чарговыя прызначэньні ў выканаўчай галіне ўлады, кіраўніцтве заводаў і ВНУ.
Сярод іншага Лукашэнка ўзгадніў на пасаду новага рэктара Акадэміі кіраваньня Дзяніса Дука, піша БелТА.
З 2017 году гісторык паводле адукацыі Дзяніс Дук займаў пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова.
З 2021 году ён быў чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а ў сакавіку 2023 году Дук трапіў у санкцыйны сьпіс ЗША.
Санкцыі ўведзеныя «ў адказ на брутальныя рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці Беларусі з жніўня 2020 году». Таксама ўвядзеньне новых санкцый падкрэсьлівае гатоўнасьць Злучаных Штатаў прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, паведамляў Мінфін ЗША.
На фота: Акадэмія кіраваньня ў Менску, архіў
Закрыўся музэй паэткі Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча на Піншчыне
https://smarturl.click/B4wnl
Прычына — закрыцьцё базавай школы, у якой месьціўся музэй. Яўгенія Янішчыц вучылася ў гэтай школе, якой надалі імя паэткі.
У аддзеле адукацыі Пінскага раённага выканаўчага камітэту пацьвердзілі гэта і сказалі, што матэрыялы з экспазыцыі закрытага музэю перадалі ў мясцовы дом культуры ў Парэччы і Пінскую раённую бібліятэку імя Яўгеніі Янішчыц. Памятная дошка з інфармацыяй аб тым, што ў школе вучылася паэтка Яўгенія Янішчыц, захавалася, паведамілі ў выканкаме.
Ці выставяць экспазыцыю зь перададзеных матэрыялаў у раённай бібліятэцы і/або ў Доме культуры, у выканкаме пакуль сказаць не змаглі.
Пісьменьніца Аксана Спрынчан напісала ў фэйсбуку, што музэю беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча больш няма, а экспанаты склалі ў скрынкі і адвезьлі ў Пінскую раённую бібліятэку. Зь яе словаў, у раённай бібліятэцы гэтыя скрыні нават не распакавалі.
На фота: Яўгенія Янішчыц
«Амаль ніякіх дакумэнтаў, хто я і што я ва Ўкраіне». Баявы мэдык пра пахі на вайне, ваенны жаргон і рыштунак на зіму
https://smarturl.click/0BDop
Беларускі юрыст Міхаіл паехаў на вайну ва Ўкраіну, каб не пачувацца здраднікам. Там ён стаў баявым мэдыкам Міхайлам «Вакулам». Пра тое, як незаўважна «выцякаюць» параненыя, чаму ён ня любіць жаргонных выразаў «200» і «300» і як сам набывае сабе рыштунак на зіму, Міхайла расказаў Свабодзе.
На фота: беларускі дабраахвотнік Міхайла «Вакула» (твар схаваны з мэтаў бясьпекі)
У Газе пачаўся абмен. ХАМАС перадасьць 20 ізраільскіх закладнікаў, Ізраіль — арабскіх зьняволеных
https://smarturl.click/zd0V8
Місія Чырвонага Крыжа накіравалася ў сэктар Газа, дзе ХАМАС мусіць ёй перадаць 20 ізраільскіх закладнікаў.
Як паведаміла агенцтва AFP, раніцай 13 кастрычніка ХАМАС апублікавалі імёны ізраільцян, якіх плянуюць перадаць Чырвонаму Крыжу.
У Арміі абароны Ізраіля заявілі, што гатовыя прыняць больш закладнікаў.
Абмен ажыцьцяўлецца ў два этапы. У часе першага ХАМАС перадаў 7 ізраільцян. Другі этап пачнецца а 10:00.
На фота: Місія Чырвонага Крыжа перад Газай 13 кастрычніка 2025
Ужо сёньня: 55 гадоў таму нарадзіўся Вітольд Ашурак
https://smarturl.click/Jnzpg
🗓 Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1900 — выйшла «Тлумачэньне сноў» Фройда.
1910 — выйшла кніга Янкі Купалы «Гусьляр».
1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.
1960 — БелАЗ выпусьціў першы 40-тонны самазвал.
1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.
2020 — у Менску сілавікі схапілі і зьбілі Максіма Харошына, уласьніка крамы «Первый цветной».
🍃 Нарадзіліся: Эдвард Вайніловіч, Баляслаў Пачопка, Язэп Драздовіч, Мікола Шчакаціхін, Маргарэт Тэтчэр, Вера Церлюкевіч, Вітольд Ашурак, Вячаслаў Ракіцкі.
🕯 У памяці: Ян Нікадзім Лапацінскі, Павал Гуткоўскі, Дзьмітры Лукас, Андрэй Бембель, Максім Лужанін, Уладзімер Міхнюк.
Важнае за 12 кастрычніка
• Эўразьвяз запускае новую сыстэму кантролю на мяжы — EES. Што гэта такое
• «Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
• Полк Каліноўскага актыўней зоймецца палітыкай
• «Лукашэнка ставіцца да Пазьняка лепш, чым да ўсіх іншых апазыцыянэраў», — Фрыдман
• У Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі войска з прывядзеньнем у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці
• Журналісты наведалі курорт, дзе расеец зь беларусам нібыта рыхтавалі правакатараў да выбараў у Малдове
• Як швэдзкія рыбалоўныя сеткі ратуюць жыцьці ва Ўкраіне
• Віленскі аэрапорт страціў 14 500 эўра з-за паветраных балёнаў беларускіх кантрабандыстаў
• Прэзыдэнт Мадагаскару заявіў пра спробу захопу ўлады
🇱🇹 Віленскі аэрапорт страціў 14 500 эўра з-за паветраных балёнаў беларускіх кантрабандыстаў
https://smarturl.click/3Qdg8
Неба над ім давялося закрыць уначы на 5 кастрычніка.
Закрыцьцё аэрапорта закранула амаль 5000 пасажыраў і 30 рэйсаў, зь якіх 14 былі адмененыя, — паведаміў Delfi .
ℹ️ Гэта ня першы падобны інцыдэнт. Раней паветраную прастору над Віленскім аэрапортам ужо закрывалі праз падазроныя абʼекты 9, 11 і 25 верасьня.
Таксама кантрабандысты выкарыстоўваюць дроны. Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі каля паўсотні бесьпілётнікаў з цыгарэтамі.
🇷🇸 Журналісты наведалі курорт, дзе расеец зь беларусам нібыта рыхтавалі правакатараў да выбараў у Малдове
https://smarturl.click/lAw1d
Сэрбскі курортны комплекс на беразе ракі, які рэклямуе сябе як «унікальны аазіс для адпачынку», трапіў у скандальныя навіны. Малдаўскія ўлады заявілі, што на замову Расеі тут прайшлі навучаньне правакатары для арганізацыі беспарадкаў перад нядаўнімі парлямэнцкімі выбарамі. Інструктарамі былі расеец і беларус.
Малдаўская паліцыя пры канцы верасьня апублікавала відэа, на якім відаць людзей у баявой экіпіроўцы з аўтаматамі на тэрыторыі гэтага комплексу.
Журналісты Балканскай службы Радыё Свабода на гэтым тыдні паспрабавалі трапіць на гэты абʼект і паразмаўлялі зь мясцовымі жыхарамі.
#rfe_rl
«Лукашэнка ставіцца да Пазьняка лепш, чым да ўсіх іншых апазыцыянэраў», — Фрыдман
https://smarturl.click/5Z7po
Пра гэта палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман заявіў у эфіры каналу «Свабода Premium».
«Цалкам упэўнены, што Лукашэнка з задавальненьнем паразмаўляў бы зь Зянонам Пазьняком. Гэта чалавек, якога ён даўно ведае. Калі паглядзець на выказваньні Пазьняка і Лукашэнкі, а таксама на тое, як вобраз Пазьняка падаецца ў дзяржаўнай прапагандзе, напэўна, няма іншай фігуры ў дэмакратычных сілах, да якой Лукашэнка ставіўся б лепей».
«Для Лукашэнкі, як для чалавека сталага ўзросту, было б сапраўды цікава сустрэцца з тым, каго ён памятае з часоў сваёй палітычнай маладосьці. Так, яны заўсёды былі антаганістамі, але, думаю, Лукашэнка паразмаўляў бы з Пазьняком», — дадаў Фрыдман.Читать полностью…
🇪🇪 Эстонія часова перакрыла памежную дарогу пасьля расейскай правакацыі з жаўнерамі
https://smarturl.click/E1wnL
Аўтадарога 178 месьціцца ў павеце Сэтамаа на паўднёвым усходзе Эстоніі і зьвязвае паміж сабою дзьве вёскі. Каля кілямэтру гэтай аўтадарогі праходзіць па тэрыторыі Расеі — выступе, вядомым як Саацкі бот. Сюды можна заяжджаць бязь візы, але на гэтым участку нельга спыняцца.
10 кастрычніка эстонскія памежнікі зафіксавалі на гэтай дарозе вялікую групу расейскіх жаўнераў у камуфляжы і масках.
Перад разьнёй 2022 году ў Бучы пскоўскія дэсантнікі паціскалі руку Лукашэнку
Журналісты дазваніліся да вярхункі расейскага палку. У адказ пачулі мацюкі. На відэакамэрах зафіксаваныя іхныя твары. Падрабязнасьці ў відэа.
Памёр пісьменьнік Алесь Палынскі
https://smarturl.click/9oZE4
Пісьменьніку было 58 гадоў.
🗣 «У суботу я граў канцэрт, сьпяваў песьні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у сацыяльнай сетцы Х ягоны сын Ігар Палынскі.
Ва Ўкраіне адрэагавалі на раптоўную праверку войска ў Беларусі: вайсковай актыўнасьці на межах няма
https://smarturl.click/8pkv8
На думку прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэя Дземчанкі, выказанай у этэры ўсеўкраінскага тэлемаратону, абвяшчэньне раптоўнай праверкі войскаў з прывядзеньнем у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці — чарговы прыклад нагнятаньня сытуацыі.
На загад Аляксандра Лукашэнкі з 6 кастрычніка ў Беларусі праходзіць маштабная раптоўная праверка Ўзброеных сілаў з прывядзеньнем у «найвышэйшыя» ступені баявой гатоўнасьці.
12 кастрычніка дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч паведаміў, што пачаўся другі этап гэтай праверкі.
У Стакгольме назвалі ляўрэатаў прэміі памяці Нобэля ў эканоміцы
https://smarturl.click/AxMV4
Прэмію Швэдзкага нацыянальнага банку памяці Нобэля ў эканоміцы за 2025 год прызначылі за дасьледаваньні «росту, абумоўленага інавацыямі».
Прэмію ў эканоміцы 13 кастрычніка атрымалі навукоўцы Ёэль Мукір, Філіп Аґ’ён, Пітэр Говіт «за тлумачэньне эканамічнага росту, абумоўленага інавацыямі».
На ілюстрацыі: Ёэль Мукір, Філіп Аґ’ён, Пітэр Говіт
У Брагінскім раёне, дзе часта падаюць дроны, тры дні будуць правяраць сырэны паветранай трывогі
https://smarturl.click/E1wjL
У Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, дзе за апошні год упалі некалькі вайсковых дронаў, з 14 па 16 кастрычніка правераць гатоўнасьць усіх тэхнічных сродкаў апавяшчэньня да работы ў экстранных сытуацыях.
У МНС падкрэсьлілі, што гук сырэн у гэтыя дні «маюць выключна плянавы характар».
З пачатку году ў Брагінскім раёне адбылося некалькі выпадкаў падзеньня імаверна расейскіх дронаў, якімі Расея штодзень атакуе Ўкраіну.
Украінскія маніторынгавыя каналы называюць паўднёвую частку Брагінскага раёну «шахедабан».
1 кастрычніка, паводле выданьня «Флагшток», у Камарыне Брагінскага раёну ўпалі адразу два дроны: адзін упаў недалёка ад АЗС і выбухнуў у лесе, а другі — на прыватны будынак, праламаў дах, але ня выбухнуў.
Прадстаўнікі мясцовых уладаў пазьбягаюць абмяркоўваць сытуацыю з дронамі. Што паведамілі Свабодзе ў пажарнай службе Камарына?
На фота: Брагін, архіў
У Менску асудзілі супрацоўніка банку, на Магілёўшчыне — музэйніка
https://smarturl.click/p2yMj
🔴Менскі гарадзкі суд асудзіў 34-гадовага Сяргея Пяткевіча паводле артыкулу аб «закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» (частка 3 артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу). Дакладны прысуд Сяргею невядомы, аднак ён ужо набыў моц, і яго накіравалі ў калёнію, піша «Наша Ніва».
Сяргей Пяткевіч — мянчук, спэцыяліст у бясьпецы, працаваў спачатку ў «МТБанку», потым у «БСБ Банку». На свабодзе ў Сяргея засталіся жонка і малы сын.
🔴26-гадовага Яўгена Старавойтава, краязнаўцу і аўтара блогу «Магілёўскія хронікі», асудзілі паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (часткі 1 і 2 артыкулу 361-4 КК), піша «Наша Ніва». Імаверна, яго судзілі ў справе «Беларускага Гаюна».
Старавойтаў працуе ў Клічаўскім краязнаўчым музэі, вёў блог «Магілёўскія хронікі». Затрымалі яго ў траўні 2025 году, некалькі месяцаў ён правёў у СІЗА, пасьля чаго яго асудзілі на «хатнюю хімію».
Фота ілюстрацыйнае
Ва Ўкраіне зь лютага 2022 году загінулі сама меней 314 беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі
https://smarturl.click/mB3MB
Як паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб у абыходжаньні з ваеннапалоннымі, загінулых беларусаў можа быць значна больш.
Найстарэйшаму на момант гібелі Анатолю Ўладзімеравічу Саломіну было 64 гады, наймаладзейшаму — Міхаілу Мікалаевічу Каранькову — 18 гадоў. Станіславу Аляксеевічу Серадовічу, Уладзіславу Валер’евічу Цюкаўкіну, Мансуру Нурэддзінавічу Шарыпаву і Андрэю Ігаравічу Шматкову было па 20 гадоў.
Як вынікае з апублікаваных украінскім праектам дакумэнтаў, іх афіцыйна прызналі загінулымі пазьней за фактычныя даты гібелі. Сярод беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, ёсьць вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня з Мар’інай Горкі.
Сёлета ўкраінскі праект «Хачу жыць» двойчы публікаваў сьпісы грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расе. Пакуль у сьпісах 1338 беларусаў.
Фота ілюстрацыйнае
Кіраўнікоў вэртыкалі Лукашэнкі будуць пазбаўляць прэміяў за неэфэктыўнасьць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
https://smarturl.click/vdzmQ
Урад Беларусі вызначыў парадак прэміяваньня і пазбаўленьня прэміяў кіраўнікоў райвыканкамаў за «складанасьць, напружанасьць і інтэнсіўнасьць працы».
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, прэміяваць будуць ажыцьцяўляцца на падставе тэмпаў росту рэалізацыі малака і ў выпадку, калі зьніжэньне падзяжу буйной рагатай жывёлы будзе ня менш чым на 5 адсоткаў у параўнаньні з адпаведным пэрыядам справаздачы.
Райвыканкамы павінны накіроўваць справаздачы аб працы прадпрыемстваў у аблвыканкамы, якія будуць ухваляць рашэньні аб прэміяваньні ці пазбаўленьні прэмій пасьля ўзгадненьня з памочнікамі Аляксандра Лукашэнкі — інспэктарамі ў вобласьцях.
Фота ілюстрацыйнае
Улады Крыму паведамілі аб «узгараньні» на нафтабазе ў Феадосіі пасьля атакі дронамі
У ноч на 13 кастрычніка нафтабаза ў Феадосіі, што ў акупаваным Расеяй Крыме, зноў пацярпела ад нападу бесьпілётнікаў.
«У выніку адбылося ўзгараньне. Пацярпелых, паводле зьвестак на цяпер, няма. Усе профільныя службы працуюць на месцы», – паведаміў падкантрольны Расеі кіраўнік Крыму Сяргей Арсёнаў.
Тым часам Telegram-канал «Крымскі вецер» з спасылкай на сваіх падпісчыкаў адзначае, што ўдар выклікаў маштабны пажар, бачны за дзясяткі кілямэтраў.
Паводле Міністэрства абароны Расеі, у ноч на 13 кастрычніка над Крымам абясшкодзілі 40 украінскіх бесьпілётнікаў.
Ва Ўкраіне сытуацыю пакуль не камэнтуюць. Мінулая атака на гэтую нафтабазу адбылася 6 кастрычніка.
На фота: пажар на нафтабазе ў Феадосіі. Крыніца — «Крымскі вецер»
На Магілёўшчыне пасьля шквальнага ветру пад заваламі апынуліся 75 цялят
https://smarturl.click/p2yW7
У Круглянскім раёне шквальны вецер разбурыў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Пад заваламі апынуліся 75 цялят. Іх, паводле МНС, усіх уратавалі. Таксама ў раёне вецер пашкодзіў дахі пяці будынкаў.
Моцны вецер прайшоўся таксама па Віцебскай і Менскай абласьцях.
У Віцебскай вобласьці без электрычнасьці засталіся 37 вёсак, пераважна ў Пастаўскім раёне.
У Шумілінскім раёне пашкодзіў 4 дахі, 2 бальконы і 1 аўтамабіль.
У Крупскім раёне — 6 дахаў. Ратавальнікам тасама давялося прыбіраць з дарог паваленыя дрэвы.
Людзі не пацярпелі, паведаміла МНС.
🚎 У Менску пасьля 16-й гадзіны тралейбусы 29, 35 і 41 спыніліся перад затопленымі ўчасткамі вуліц Філімонава, Сталетава і Куйбышава, паведаміў Мінсктранс.
🇲🇬 Прэзыдэнт Мадагаскару заявіў пра спробу захопу ўлады
https://smarturl.click/j73gk
Гэта здарылася пасьля таго, як да пратэстаў далучыліся вайскоўцы элітнага падразьдзяленьня CAPSAT, якое ў 2009 годзе дапамагло цяперашняму прэзыдэнту Андры Радзуэліну захапіць уладу падчас перавароту.
«Адгэтуль усе загады войску будуць ісьці з штаб-кватэры CAPSAT», — заявілі афіцэры падразьдзяленьня.
🇸🇪 Як швэдзкія рыбалоўныя сеткі ратуюць жыцьці ва Ўкраіне
https://smarturl.click/aR800
Швэд Людвіг Рамэстам, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі Operation Change, якая ад пачатку вайны дапамагае Ўкраіне, кажа, што не адразу зразумеў, чаму ў яго пачалі замаўляць усё больш старых рыбалоўных сетак.
Неўзабаве Рамэстам даведаўся, што рыбалоўныя сеткі выкарыстоўваюць для барацьбы з FPV-дронамі. З тых часоў, паводле яго слоў, патрэбу Ўкраіны ў іх можна вызначыць як «бясконцую».
«Многія рыбакі радыя перадаць [сеткі] на фронт, — вы нават ня можаце сабе ўявіць, наколькі. Гэта дае магчымасьць людзям адчуць, што яны зьяўляюцца часткай абароны», — кажа Рамэстам.
🪖 У Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі войска з прывядзеньнем у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці
https://smarturl.click/b56Q7
Асаблівы акцэнт — на выкарыстаньні досьведу вайны ва Ўкраіне.
Цягам першага этапу з 6 кастрычніка вайскоўцы будавалі акопы, бліндажы і камандныя пункты, а таксама наладжвалі ахову ад дронаў і дывэрсантаў
«У першую чаргу мы ацэньвалі, ці ўлічваецца досьвед спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — заявіў Вальфовіч. Бо «ўсё, што знаходзіцца на зямлі, сёньня літаральна ў першыя гадзіны падлягае зьнішчэньню».
Найлепшая рыса восені — ураджай. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/PaO0
Маеце сваю гаспадарку ці лецішча?
Значыць, цяпер задаволена пазіраеце на свой сад, на грады і палеткі, якія адплацілі за нялёгкую працу добрым ураджаем.
Плён беларускае зямлі называйма па-беларуску — і ня толькі буракі з цыбуляй!
Нескладаны ТЭСТ