Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч аб працы над памылкамі
https://youtu.be/0NyiUxJ8Ye4
Былы палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць пра памылкі, якія ён і беларускае грамадзтва, дэмакратычныя сілы зрабілі ў 2020 годзе, тлумачыць, пры якіх умовах можна было перамагчы.
Мацкевіч фармулюе, што яднае беларусаў у палітычную нацыю ў 2025 годзе і адказвае крытыкам ягонай прапановы варыянту беларускай расейскай мовы.
Бацькі 27-гадовай беларускі Веры Краўцовай, якая зьнікла ў М’янме, атрымалі даведку на бірманскай мове аб тым, што яна працавала ў вёсцы Пхлу і памерла ад сардэчнага прыпадку.
https://smarturl.click/ReVg9
Як паведаміла расейская Комсомольская правда, паводле ўладаў М’янмы, крэмацыю цела беларускі зрабілі ў вёсцы Інкін 16 кастрычніка а 12:00.
21 кастрычніка Іміграцыйнае бюро Тайлянду пацьвердзіла, што беларуская мадэль Вера Краўцова вылецела з Тайлянду ў Янгон (М’янма) 20 верасьня без прыкметаў выкраданьня або прымусу. Атрыманыя ў часе праверкі відэазапісы ўезду і выезду беларускі перадалі консульству Беларусі ў Бангкоку.
На фота: Бангкок (Тайлянд), зь якога беларуска выехала ў М'янму 20 верасьня, ілюстрацыя
«Кожнае перасячэньне мяжы — гэта стрэс». Як беларусы ўначы перасякалі мяжу з Літвой, дзе часова закрывалі 2 пераходы
https://smarturl.click/xVWbZ
Грамадзяне Беларусі расказалі Свабодзе, што адбывалася на мяжы ў той час, калі Літва праз аэрастаты зь Беларусі часова спыняла рух,
«Стаім і стаім, чакаем, людзі драмалі. Перад намі на мяжы быў адзін аўтобус, легкавікоў было няшмат. Праз паўгадзінкі народ крыху заварушыўся. Сям’я зь дзіцем занэрвавалася, яны ехалі ў аэрапорт. Хутка зразумелі, што мяжа закрытая, чыталі чацікі ўголас. Крыху ажывіліся, калі прачыталі, што аэрапорт аднавіў працу. Агулам прастаялі перад шлягбаўмам гадзіны тры, потым паехалі».
«Кожнае перасячэньне мяжы — гэта стрэс. Я ў шоку ад сёньняшніх навін, бо даволі часта ежджу ў справах у Літву. Магу зразумець літоўскі бок, іх пастаянна атакуюць кантрабандай цыгарэт. Цалкам дакускаю, што што яны страцяць цярплівасьць і закрыюць мяжу. Але каму будзе горш ад ізаляцыі Беларусі? Чыноўнікі беларускія і так невыязёныя, ім ўсё адно, іх гэта не кране. А пакутаваць будуць простыя людзі: і беларусы, і літоўцы»
«Беларусі і Эўразьвязу патрэбнае палітычнае „спыненьне агню“» — эканаміст Зьміцер Крук
https://smarturl.click/OLAZD
Днямі група вядомых беларускіх экспэртаў — палітоляг Арцём Шрайбман, эканаміст Зьміцер Крук, былы дыплямат Андрэй Бушыла і юрыстка-праваабаронца Кацярына Дзяйкала — прэзэнтавалі эўрапейскім дыпляматам дэталёвы аналітычны дакумэнт «Дарожную мапу ўзаемных крокаў для абмежаванай дээскаляцыі паміж Беларусьсю і ЭЗ». Дакумэнт прапануе мэханізм узаемных крокаў, дзе ў адказ на гуманітарныя і палітычныя саступкі з боку Менску Брусэль паступова прыпыняе санкцыі.
Адзін з аўтараў прапановаў Зьміцер Крук адказаў на пытаньні Свабоды
На фота: памежны пост на польска-беларускай мяжы, 21 ліпеня 2025 году, ілюстрацыя
У Літве назвалі запуск зондаў зь Беларусі «скаардынаванай апэрацыяй», іх знайшлі ў 5 раёнах
Пасьля таго як дзясяткі паветраных зондаў з кантрабандай уначы прыляцелі зь Беларусі ў Літву і парушылі працу Віленскага аэрапорту, кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас заявіў, што літоўскія памежнікі перахапілі 12 такіх мэтэазондаў і затрымалі чатырох чалавек.
Балёны, якія выкарыстоўваюць для кантрабанды цыгарэт зь Беларусі, запускалі не з аднаго месца, гэта была скаардынаваная апэрацыя, заявіў кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (НЦУК) Вілмантас Віткаўскас.
«Інтэнсіўнасьць запуску зондаў таксама вельмі высокая, і, хутчэй за ўсё, гэта быў не адзін пункт, гэта была скаардынаваная апэрацыя», — сказаў ён у сераду радыё LRT.
Паводле кіраўніка НЦУК Літвы, зонды з кантрабандай, якія ляцелі зь Беларусі, ужо знойдзеныя ў пяці памежных раёнах: Лазьдзейскім, Друскеніцкім, Аранскім, Салечніцкім і Віленскім.
Літва спыняла рух на апошніх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю пасьля інцыдэнту з аэрастатамі
https://smarturl.click/E16YV
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што ў ноч на 22 кастрычніка ў мэтах бясьпекі часова спынялі рух на двух пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю — у Медніках і Салечніках.
Праз кантрабандныя аэрастаты таксама закрывалі Віленскі ажрапорт — пацярпелі прыблізна 4 тысячы пасажыраў: 14 рэйсаў перанакіравалі ў Коўну, яшчэ два — у Рыгу і па адным — у Палангу і Варшаву. 10 рэйсаў скасавалі.
ℹ️Пытаньне аб далейшым функцыянаваньні пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю абмяркуюць 22 кастрычніка на пасяджэньні Камісіі па нацыянальнай бясьпецы,
ℹ️У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што а 9-й раніцы рух на гэтых двух пунктах пропуску аднавілі, як на выезд, так і на ўезд. Паводле іх, за час спыненьня руху чэргі перад гэтымі пунктамі пропуску павялічыліся нязначна.
На фота: літоўскі пункт пропуску ў Медніках, ілюстрацыя
Расейскія войскі ўсю ноч атакавалі ўкраінскую энэргетыку. Некалькі рэгіёнаў засталіся без сьвятла, ёсьць загінулыя
Расейскія войскі ракетамі і дронамі мэтанакіравана ўдарылі па энэргетычных аб’ектах Украіны.
Вядома аб пацэльваньні па цеплаэлектрацэнтралях, ГЭС і электрападстанцыях. Аварыйна адключаюць электрычнасьць у Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Сумскай, Кіеўскай, Запароскай і Адэскай абласьцях.
У Кіеве, паводле ўладаў, загінулі два чалавекі, пяць атрымалі раненьні, у тым ліку двухгадовае дзіця.
Энэргетыкі пакуль ня могуць пачаць рамонтныя і аднаўленчыя работы, бо расейскія войскі яшчэ працягваюць атакаваць Украіну.
На фота: кіеўскія выратавальнікі ліквідуюць наступствы ўдару, 22 кастрычніка, крыніца — ДСНС Украіны
Асноўнае за 21 кастрычніка
• Сустрэча Трампа і Пуціна ў найбліжэйшай будучыні не плянуецца
• У Мар’інай Горцы вайскоўцаў урачыста звольнілі ў запас. Экс-байцоў гэтай брыгады раней заўважылі на фронце ва Ўкраіне
• Былую беларускую спартоўку Марыю Жодзік прызналі лёгкаатлеткай году ў Польшчы
• Пасьля публікацыі відэа зь цягніка яшчэ некалькі ўкраінак расказалі аб нападах Вабікса ў Швайцарыі
• Былы прэзыдэнт Францыі Сарказі пачынае адбываць пакараньне ў адзіночнай камэры
• У Тайляндзе заявілі, што зьніклая ў М’янме беларуска добраахвотна выехала з краіны
• Беларускія лыжнікі ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026 нават у нэўтральным статусе
• У Беларусі зьбіраюцца падняць падатак для самых багатых да 40%
• Працяг гісторыі «выбуховых пасылак». У Румыніі затрымалі 2 чалавек за спробу ўзарваць «Новую пошту»
Старадаўнюю капліцу на Смаргоншчыне зруйнаваў легкавік, які вылецеў з дарогі
Дзіўнае ДТЗ адбылося ў вёсцы Ра́сла Смаргонскага раёну. Там на сельскай вуліцы сярод белага дня кіроўца ўрэзаўся проста ў прыдарожную каталіцкую капліцу і дашчэнту яе разбурыў, піша Katolik.life.
Ад моцнага ўдару легкавік «Аўдзі» перакуліўся на дах і так перакарабаціла, што не адрамантаваць. Але 25-гадовы кіроўца нейкім цудам нават не пацярпеў.
Разбураная капліца была гісторыка-культурным помнікам XIX стагодзьдзя.
На каталіцкіх рэсурсах інфармацыі пра яе няма, але на фота бачна, што гэта тыповая для Заходняй Беларусі і Польшчы каменная капліца, месца малітвы мясцовых жыхароў.
Усярэдзіне быў абраз з расьпяцьцем, стаялі вазы з кветкамі.
Сустрэча Трампа і Пуціна «ў найбліжэйшай будучыні» не плянуецца, — СМІ
https://smarturl.click/lAnqq
1️⃣ Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна ў Будапэшце не плянуецца «ў блізкай будучыні», заявіў неназваны высокапастаўлены чыноўнік Белага дома, перадае Reuters.
Гэта пацьвердзіў ананімны высокапастаўлены суразмоўца журналіста NBC News Гарэта Гэйка зь Белага дому, які паведаміў, што падрыхтоўка да саміту ў Будапэшце «пастаўленая на паўзу». Паводле суразмоўцы, прэзыдэнт ЗША лічыць, што абодва бакі «яшчэ не гатовыя да перамоваў».
2️⃣ Крыніца дадала, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў таксама ўжо не плянуюць сустракацца асабіста, хоць раней вялося пра магчымую сустрэчу 23 кастрычніка.
Беларусі ў Латвіі належаць 15 аб’ектаў нерухомасьці
https://smarturl.click/20EEl
Самыя значныя сярод іх —
1️⃣ Санаторый «Беларусь» у Юрмале.
2️⃣ Будынак пасольства ў Рызе (на фота).
3️⃣ Асабняк у сталічным Межапарку, які ёсьць помнікам культуры мясцовага значэння.
Рэшта — кватэры і будынкі ў Рызе, Юрмале, Лібаве і Дзьвінску, — піша bb.lv з спасылкай на LETA.
За паўторнае парушэньне забароны на дроны цяпер пагражае зьняволеньне
https://smarturl.click/3Qxvp
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць крымінальнае пакараньне за незаконныя дзеяньні з дронамі.
1️⃣ Паводле тэксту праекту закону, прынятага раней дэпутатамі, першы раз за незаконны ўвоз, захоўваньне, продаж, выкарыстаньне ці выраб дрона чалавека пакараюць штрафам да 30 базавых велічыняў, а дрон канфіскуюць.
Для гэтага ў Адміністрацыйны кодэкс увялі новы артыкул — 18.38.
За парушэньне правілаў палётаў, у тым ліку дронаў — пагражае штраф да 50 базавых.
2️⃣ Калі чалавек цягам году зноў парушыць гэтыя законы, гэта будзе ўжо крымінальным злачынствам. У крымінальным кодэксе зьявіцца новы артыкул 300-1. Максымальнае пакараньне па ім — да 2 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам або безь яго.
ℹ️ Дроны забаронена ўвозіць у Беларусь, выкарыстоўваць і вырабляць зь верасьня 2023 году.
З сакавіка 2024 году забарона пашырылася на захоўваньне і продаж дронаў.
Улады Кіеўскай вобласьці хочуць узмацніць фартыфікацыі на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/0BWmM
Кіраўнік Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Мікола Калашнік правёў нараду з старшынямі грамад і раённых вайсковых адміністрацый рэгіёну аб узмацненьні абароны і бясьпекі Кіеўскай вобласьці, якая мяжуе зь Беларусьсю.
Апроч таго, удзельнікі нарады азнаёміліся з выкананьнем фартыфікацыйных работ, у тым ліку ў зоне адчужэньня каля Чарнобыльскай АЭС.
«З кіраўнікамі грамад абмеркавалі пытаньне дадатковай фінансавай падтрымкі Сіл абароны, узмацненьня мераў бясьпекі і нарошчваньня фартыфікацыйных збудаваньняў», — паведаміў Мікола Калашнік.
ℹ️15 кастрычніка кіраўнік Службы замежнай выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка праінфармаваў Уладзіміра Зяленскага аб апошніх зьвестках, якія ўдалося раскрыць ягонаму ведамству. У прыватнасьці, ён паведаміў пра расейскі плян далейшай ваеннай эксплюатацыі тэрыторыі Беларусі.
На фота: Мікола Калашнік (у цэнтры) у часе наведаваньня чарнобыльскай зоны
Пуцін узнагародзіў мэдалямі ігуменьню Гаўрыілу і пратаярэя Лемяшонка
https://smarturl.click/ggAVO
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін узнагародзіў мэдалём Пушкіна духоўніка Сьвята-Лізавецінскага манастыра ў Менску протаярэя Андрэя Лемяшонка і ігуменьню Гарадзенскага жаночага манастыра Гаўрыілу.
І Лемяшонка, і Гаўрыілу ўзнагародзілі «за вялікі ўклад у захаваньне і папулярызацыю за мяжой расейскай мовы і расейскай культуры». Абое вядомыя як прыхільнікі расейскай імпэрскай палітыкі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі выступілі за ўмацаваньне пазыцыяў расейскай мовы ў СНД
https://smarturl.click/dwzAJ
У Санкт-Пецярбургу з удзелам прадстаўнікоў Беларусі праходзіць Другая міжнародная канфэрэнцыя «Расейская — аснова інтэграцыйнага дыялёгу ў рэгіёне СНД» (на фота).
У ёй актыўны ўдзел бяруць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Яны заявілі аб прыхільнасьці так званай «саюзнай дзяржавы» да ўмацаваньня пазыцыяў расейскай мовы і разьвіцьця адзінай гуманітарнай прасторы.
У прыватнасьці, дэпутат з Горадзеншчыны Міхаіл Мірончык агучыў прывітаньне ўдзельнікам канфэрэнцыі старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі :
«Для Рэспублікі Беларусь, дзе расейская мова мае канстытуцыйны статус адной з дзяржаўных, гэтая сустрэча становіць сабой эфэктыўны інструмэнт падтрымкі партнэрства і ўзаемадзеяньня. Перакананы ў тым, што выпрацаваныя рэкамэндацыі атрымаюць практычнае ўвасабленьне і стануць важкім укладам у разьвіцьцё эканамічнага, праўнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва».
Незалежнае лібійскае выданьне Alwasat з спасылкай на генэральнае камандаваньне ўзброеных сілаў паведаміла, што ў Менску дэлегацыя абмяркоўвае шэраг «жыцьцёва важных» пытаньняў, у першую чаргу вайсковай супрацы, а таксама эканомікі.
https://smarturl.click/nVnp9
У публікацыі выданьня адзначаецца, што партнэрства краін «будзе спрыяць устойліваму разьвіцьцю і падтрымцы намаганьняў у аднаўленьні Лібіі».
Выданьне адзначыла, што ў кантэксьце вайсковай супрацы зь Беларусьсю ў аддзеле вайсковай інфармацыі Генэральнага камандаваньня паведамілі, што ў пачатку верасьня ў Лібію вярнулася група вайскоўцаў, якія навучаліся ў Беларусі цягам году.
«Падрыхтоўка ўключала пашыраныя спэцыялізацыі ў барацьбе з тэрарызмам, выкарыстаньне снайпэрскай і мінамётнай зброі, а таксама практыкаваньне ў тактыцы штурму. Вучэньні прадугледжвалі выкарыстаньне боепрыпасаў усіх відаў зброі, а таксама парашутнае дэсантаваньне».
У Менску зь візытам знаходзіцца Садам Хафтар (на фота) — сын галоўнага вайскавода арміі Лібіі Халіфы Хафтара.
Беларускі дзень у Эўрапарлямэнце: дэбаты, рэзалюцыя, выступ Ціханоўскіх. ВІДЭА
https://smarturl.click/vdO6v
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе найперш павіншавала зьняволенага Анджэя Пачобута і ягоную сям’ю з прэміяй імя Сахарава, якой яго ўганаравалі разам з грузінскай журналісткай Мзіяй Амаглабэлі.
Яна заклікала Эўразьвяз працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб спыніць масавыя рэпрэсіі ў краіне, і падзякавала прэзыдэнту Трампа і яго камандзе за «выдатную гуманітарную апэрацыю, якая выратавала 70 жыцьцяў».
«Я заклікаю Эўразьвяз заставацца цьвёрдым і прынцыповым. Няхай санкцыі ЗША служаць выратаваньню жыцьцяў людзей. Але санкцыі ЭЗ павінны быць накіраваны на сыстэмныя, незваротныя зьмены. Працягвайце ціск — пакуль рэжым не перастане саджаць людзей у турмы і шантажаваць Эўропу мігрантамі, [...] а Беларусь не пачне шлях да дэмакратыі».
Цягам дня дэпутаты Эўрапарлямэнту павінны прагаласаваць за рэзалюцыю «Аб сытуацыі ў Беларусі празь пяць гадоў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў».
Эўрапарлямэнт уганараваў беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава
https://smarturl.click/zdE98
22 кастрычніка кіраўнікі палітычных груп і старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсола вызначыліся з ляўрэатамі прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
Імі сталі зьняволеныя журналісты, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», — Анджэй Пачобут зь Беларусі і Мзія Амаглабэлі з Грузіі.
Раней, 9 верасьня, група эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў, да якой належыць польская партыя «Права і справядлівасьць» у Эўрапейскім Парлямэнце ў Страсбургу, рэкамэндавала ўзнагародзіць прэміяй Андрэя Сахарава беларускага палітычнага вязьня Анджэя Пачобута. 16 кастрычніка чальцы камітэтаў замежных справаў і разьвіцьця Эўрапейскага Парлямэнту прагаласавалі за за Пачобута як аднаго з фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
На фота: Анджэй Пачобут, архіў
У Плешчаніцах загінуў школьнік, мясцовыя СМІ напісалі пра суіцыд
https://smarturl.click/5ZaXo
У Плешчаніцах скончыў жыцьцё самагубствам вучань мясцовай школы, інфармацыя пра гэта зьявілася ў мясцовым тэлеграм-канале «Наш родны край Лагойск», зьвязаны з раённай газэтай.
Як паведаміў канал, загінулы школьнік вучыўся ў 9-м класе. Калі менавіта здарылася трагедыя і што стала прычынай, невядома.
«Люстэрка» пацьвердзіла інфармацыю, патэлефанаўшы ў школу. У прыёмнай дырэктара школы № 1 пацьвердзілі, што трагедыя сапраўды адбылася.
«Так, гэта здарылася. Мы таксама перажываем», — ляканічна адказала супрацоўніца школы.
15 кастрычніка адбылася трагедыя ў Жодзіне — з акна выпаў пяцікласьнік. Было гэта няшчасным выпадкам ці сьвядомым рашэньнем, невядома. У выніку падзеньня хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. У панядзелак, 20 кастрычніка, ён усё яшчэ знаходзіўся на ШВЛ, але лекарам удалося стабілізаваць яго стан.
На фота: школа № 1 у Плешчаніцах
Трамп аб прыпыненьні падрыхтоўкі да сустрэчы з Пуціным: «Не хачу марнаваць час»
https://smarturl.click/nVnq9
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ня хоча праводзіць «бескарысную» сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.
Аб гэтым Дональд Трамп сказаў у Белым доме, тлумачачы журналістам прычыну прыпыненьня падрыхтоўкі да сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі, якую меркавалася правесьці ў Будапэшце.
«Я не хачу праводзіць бескарысную сустрэчу. Не хачу марнаваць час, так што паглядзім, як усё пойдзе. Але мы заключылі столькі выдатных зьдзелак — выдатных мірных пагадненьняў», — заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.
Паводле яго слоў, ён заклікаў бакі спыніцца на лініі фронту і «пайсьці па дамах», каб усе «крыху адпачылі».
«Таму што цяпер дзьве краіны забіваюць адна адну. Дзьве краіны губляюць па пяць-сем тысяч салдат у тыдзень. Так што паглядзім, што будзе далей. Мы пакуль не прынялі рашэньне», — адзначыў Трамп.
«Спатканьне на найвышэйшым узроўні». Што можа абмяркоўваць пасланьнік Ватыкану з уладамі Беларусі
https://smarturl.click/zdEO8
Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV Кляўдыё Гуджэроцьці наведае Беларусь 25–26 кастрычніка. У гэтыя дні ў Беларусі адзначаць стагодзьдзе Пінскай дыяцэзіі.
Што значыць прыезд кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці ў Беларусь і што ён можа абмяркоўваць з уладамі дзяржавы за зачыненымі дзьвярыма? Каталіцкія вернікі пракамэнтавалі Свабодзе.
На фота: Кляўдыё Гуджэроцьці падчас свайго візыту ў Беларусь у 2023 годзе
Ужо сёньня. Дзень забойства Лукаша Калюгі
https://smarturl.click/6Wmyg
📅 Падзеі ў Беларусі і сьвеце 22 кастрычніка
1721 — Расея абвешчаная імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.
1941 — створаная Беларуская народная самапомач — дабрачынная арганізацыя ў акупаванай немцамі Беларусі. БНС зьбірала ахвяраваньні, дапамагала людзям і плянавала стварыць аўтаномны беларускі ўрад са сваім войскам.
1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.
1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі паведаміў пра ракеты СССР на Кубе і ўвёў марскую блякаду вострава.
1975 — у Менску заснавалі піўзавод «Крыніца».
1988 — у Вільні пачаўся ўстаноўчы зьезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).
🍃 Нарадзіліся: Фэрэнц Ліст, Сара Бэрнар, Іван Бунін, Раіса Жук-Грышкевіч, Леў Яшын, Ігар Дабралюбаў.
🕯 У памяці: Міхал Леан Абуховіч, Рамуальд Падбярэскі, Майн Рыд, Лукаш Калюга, Фларыян Ждановіч, Павал Лойка, Фёдар Клімчук, Юры Станкевіч.
Беларускія лыжнікі ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026 нават у нэўтральным статусе
https://smarturl.click/WRkGe
Міжнародная фэдэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) 21 кастрычніка прыняла рашэньне не дапускаць спартоўцаў зь Беларусі да кваліфікацыйных спаборніцтваў перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2026 году.
Такім чынам, беларускія спартоўцы ня змогуць выступіць у лыжных відах спорту нават у нэўтральным статусе, хоць такую магчымасьць ім пакінуў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Але кожная міжнародная спартовая фэдэрацыя мае права самастойна вырашаць, ці дапускаць такіх удзельнікаў да сваіх кваліфікацыйных турніраў — і FIS вырашыла гэтага не рабіць.
Нядопуск тычыцца і лыжнікаў з Расеі.
У Беларусі з 2026 году ўводзяць абавязковае маркаваньне ювэлірных вырабаў
https://smarturl.click/dwzLl
З 1 студзеня ювэлірныя вырабы трэба будзе пазначаць сродкамі ідэнтыфікацыі «для забесьпячэньня законнасьці абарачэньня такіх вырабаў». Такі ўказ 21 кастрычніка падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Пілётны праект у маркаваньні ювэлірных вырабаў ідзе зь верасьня 2019 году. Як паказвае практыка, сродкамі ідэнтыфікацыі служаць спэцыяльныя коды, нанесеныя на ярлык або этыкетку ювэлірнага вырабу і перададзеныя ў дзяржаўную базу.
🇭🇺 У Вугоршчыне адбыўся пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе
https://smarturl.click/L3z6W
На стратэгічным нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сазаламбаце, за 27 кілямэтраў ад Будапэшта позьнім вечарам 20 кастрычніка ўсчаўся пажар, паведаміла вугорскае агенцтва надзвычайных сытуацый. Да раніцы агонь лякалізавалі, а ўдзень патушылі.
На прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка кампанія MOL, якой належыць завод, абвергнула некаторыя вэрсіі, што зьявіліся ў сеціве за ноч, піша Index.
❌ Выбуху не было.
❌ Няма сувязі з інцыдэнтам на румынскім НПЗ Petrotel-Lukoil, дзе ў той жа дзень, 20 кастрычніка, падчас рамонтных работ адбыўся выбух без узгараньня.
❌Няма ніякіх прыкметаў таго, што гэта была дывэрсія звонку.
❌ Завод не спыніўся цалкам, а толькі на час тушэньня. І сёньня днём яго ўжо перазапусьцілі.
❌ Пацярпелых няма.
💰 У Беларусі зьбіраюцца падняць падатак для самых багатых да 40%.
https://smarturl.click/ReVVJ
На сёньня 25% падатку мусяць плаціць тыя, хто зарабляе больш за 220 тысяч рублёў у год.
📈 З 2027 году плянуюць градацыю ставак давесьці да 40%. Мяркуецца, што столькі будуць плаціць тыя, хто зарабляе больш за 600 тысяч.
Гэтае новаўвядзеньне можа закрануць каля тысячы чалавек.
🏠 Таксама сярод ідэй — павялічыць падатак на нерухомасьць з тых, у каго жытло большае за 150 м² — і чым прасторней, тым вышэйшая стаўка.
ℹ️ Да 2024 году ўсе плацілі аднолькавы падаходны падатак — 13%.
Мянчуку пры разьліку за каву далі рэшту памятнай манэтай. Яе вартасьць перавышае намінал больш, чым у 20 разоў
https://smarturl.click/DY0ne
Жыхар Менску Аляксей пры разьліку ў кавярні за капучына атрымаў рэшту манэтай у два рублі з сэрыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі», выдадзенай сёлета ў чэрвені (на фота).
«Спачатку я і не зразумеў, што манэта нейкая асаблівая», — сказаў Аляксей выданьню MYFIN.
Паводле выданьня, летам такую манэту можна было было набыць у касе Нацыянальнага банку за 11 рублёў, то бок у 5,5 разу даражэй за намінал.
На сайце Нацбанку паведамляецца, што цяпер манэт няма ў наяўнасьці. У той жа час яе можна набыць на сайце «Белнумізматыкі» за 45 рублёў 10 капеек, то бок у 22,5 разу даражэй за намінал.
На сайце беларускага інтэрнэт-аўкцыёну Ау.by усю калекцыю гэтай сэрыі прадаюць за 94 беларускія рублі.
Усе памятныя манэты, выдадзеныя Нацыянальным банкам Беларусі, зьяўляюцца законным плацёжным сродкам, але ў краме іх прымаюць, як звычайныя рублі адпаведна наміналу.
На Блізкім Усходзе зноў абстрэлы. Спыненьне агню пратрымалася толькі тыдзень
https://smarturl.click/QbQA1
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) нанесла ўдары па горадзе Рафах на поўдні сэктара Газы.
Згодна з паведамленьнем вайскоўцаў, групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, абстраляла ізраільскіх жаўнераў, якія на падставе дамовы аб спыненьні агню зьнішчалі тэрарыстычную інфраструктуру.
ЦАХАЛ нанёс авіяўдары і адкрыў артылерыйскі агонь. Папярэдне заявілі, што зьнішчылі некалькі апорных пунктаў і вайсковых збудаваньняў, дзе зафіксавалі тэрарыстычную актыўнасьць. Міністар нацбясьпекі Ітамар Бэн-Гвір заклікаў прем’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу «аднавіць вайну ў поўным аб’ёме», паколькі ХАМАС парушае дамоўленасьці.
У ХАМАС сьцьвярджаюць, што застаюцца прыхільнымі да дамовы аб спыненьні агню і што мэтай нападу быў не ізраільскі патруль, а лідэр мясцовага апалчэньня які выступае супраць ХАМАС.
Перад гэтым групоўка ХАМАС перадала Чырвонаму Крыжу целы яшчэ двух ізраільскіх закладнікаў.
Былы палітзьняволены Мікалай Казлоў выехаў зь Беларусі
https://smarturl.click/0BWpg
Былы палітвязень, палітык, старшыня зьліквідаванай уладамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў зьехаў з краіны некалькі тыдняў таму. Чакаецца, што 20 кастрычніка экс-палітвязень выступіць на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі, паведамляе офіс Сьвятланы Ціханоўскай.
Мікалай Казлоў — ляўрэат прэміі Буша — Тэтчэр «За свабоду», «Чалавек году-2010» па вэрсіі «Нашай Нівы», давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на выбарах 2020 году, лідэр зьліквідаванай беларускімі ўладамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
6 жніўня 2021 году яму прысудзілі 3 месяцы арышту за абнародаваньне дадзеных сьледзтва ў справе Каардынацыйнай рады.
27 ліпеня 2022 году яго зноў затрымалі, разам зь іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
3 лістапада Мікалая Казлова асудзілі на 2,5 году калёніі.
Ён выйшаў на волю ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін зьняволеньня.
🇺🇸 Трамп з Пуціным размаўлялі дзьве гадзіны па тэлефоне і дамовіліся сустрэцца ў Будапэшце
https://smarturl.click/xT32p
Падрыхтоўка да сустрэчы пачнецца ўжо на наступным тыдні.
На ёй Трамп плянуе абмеркаваць з Пуціным, ці змогуць яны «пакласьці канец гэтай „бясслаўнай“ вайне паміж Расеяй і Ўкраінай», — напісаў прэзыдэнт ЗША ў realDonaldTrump/posts/115384956858741387">Truth Social.
Размова адбылася напярэдадні сустрэчы Дональда Трампа з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.