radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14479

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух празь беларуска-літоўскую мяжу

https://smarturl.click/WRkxk

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла «апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы», зьвязаныя з залётамі ў краіну аэрастатаў зь беларускай тэрыторыі.

«Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя тым, што былі зьдзейсьненыя зь мігрантамі, накіраваныя на праверку бясьпекі NATO і наносяць шкоду эканоміцы Літвы.

Мы падтрымліваем такія санкцыі, як спыненьне транзыту тавараў, пры гэтым пакідаючы межы адкрытымі для пасажырскіх перавозак», — напісала палітык.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэстаўрацыя Кальварыйскага касьцёлу ў Вільні дазволіла адшукаць раней невядомыя фрэскі

https://smarturl.click/MGa0p

Сьцены касьцёлу Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў Вільні сотні гадоў хавалі барочны жывапіс XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя.

Высьветлілася, што першы мураваны касьцёл у Вэрках мог паўстаць значна раней, чым меркавалася дагэтуль, — каля 1675–1700 гг.

Хоць жывапіс захаваўся толькі фрагмэнтарна, адкрыцьцё лічыцца надзвычай значным.

Крыніца — Віленская архідыяцэзія

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ

https://smarturl.click/Y3Gkv

Паводле BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў

• расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі;

• ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй — Toyota і Mercedes-Benz.

Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею.

💰Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.

ℹ️ Як адзначаецца ў расьсьледаваньні арганізацыі былых сілавікоў BelPol, цяпер у групе «Альфа» КДБ служаць прыблізна 270 вайскоўцаў, у тым ліку жанчыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасланьнік папы Рымскага расказаў Лукашэнку пра важнасьць дыялёгу

https://smarturl.click/8p03L

Пасланьнік папы Рымскага Кляўдыё Гуджэроцьці, які прыехаў у Беларусь на сьвяткаваньне 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам гаварыў аб важнасьці дыялёгу.

«Дыялёг — гэта важна. Глядзець у вочы адзін аднаму, разумець, што ў нас ёсьць тое самае — душа. Тады ўсё магчыма, калі ты адчуваеш, што паважаеш і любіш чалавека. Будучыня ў нашых руках і руках Божых».


«Згодны цалкам», — адказаў яму Лукашэнка.


Ён назваў Кляўдыё Гуджэроцьці «не чужым» для Беларусі чалавекам і паабяцаў зрабіць так, каб кардыналу больш не прыходзілася чакаць 15 дзён для атрыманьня візы ў Беларусь.

«У любы час прыяжджайце. Я ня ведаю, якая віза яму патрэбна. Ён у нас беларус фактычна», — сказаў Лукашэнка.


Крыніца — president.gov.by

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу?

https://smarturl.click/dwzaQ

Паглядзелі, якія ёсьць рэальныя варыянты выезду за мяжу: ад даволі бюджэтных — аўтобусам у Польшчу — да нятанных, самалётам праз Стамбул ці Тбілісі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ёсьць першыя скасаваныя рэйсы зь Беларусі ў Літву

Перавозьнікі пакуль ацэньваюць сытуацыю, але ёсьць і першыя адмены рэйсаў. Напрыклад, аўтобус «Гародня-Ліда-Воранава-Вільня» ад ТАА «Трансагенства Фаварыт» ня будзе курсаваць як мінімум да аўторка, паведаміла «Гродненская правда».

Таксама скасаваныя рэйсы «Менск-Вільня» і «Менск-Коўна» ад перавозьнікаў ТАА «Ваджен транс» і UAB Gromora. Усім пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы праз сэрвіс «Атлас», прапанавалі перанесьці паездку на пазьнейшы тэрмін. У выпадку вяртаньня білету пасажырам вернуць яго поўную цану.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вось так будзе выглядаць сытуацыя на мяжы Беларусі зь іншымі краінамі пасьля сёньняшняга рашэньня Літвы закрыць памежныя пункты Каменны лог і Беняконі на неабмежаваны тэрмін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва вырашае, на які тэрмін закрыць мяжу зь Беларусьсю

Пра гэта LRT паведаміла кіраўніца літоўскага ўраду Інга Ругінене. Яна адзначыла, што ўлады краіны гатовыя закрыць мяжу з пэўнымі выняткамі.

Сёньня на паседжаньні Камісіі ў нацыянальнай бясьпецы Літвы вырашаецца, якія дадатковыя захады можа прыняць дзяржава, каб змагацца з зондамі, што чатыры разы за мінулы тыдзень парушалі працу аэрапортаў Вільні і Коўны.

У той жа час канчатковае рашэньне чакаецца пазьней, у сераду. Пакуль Літва праводзіць кансультацыі з суседзямі — Латвіяй і Польшчай, што рабіць у такім выпадку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасланьнік Папы Кляўдыё Гуджэроці правядзе перамовы з Лукашэнкам

Здымкі прадстаўніка Ватыкану апублікавала прэс-служба Лукашэнкі. На іх Гуджэроці зь міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым.

Напярэдадні Гуджэроці прамаўляў гамілію ў Берасьці, дзе заклікаў чыноўнікаў слухаць народ і дазваляць яму выкарыстоўваць свае здольнасьці. Ён успомніў зачынены ўжо тры гады Чырвоны касьцёл у Менску, а таксама адзначыў, што «Беларусь не павінна адчуваць сябе пакінутай, забытай усімі».

Дзяржаўныя каналы падкрэсьліваюць, што Гуджэроці ў Палацы незалежнасьці ўжо ў чацьверты раз.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія вайскоўцы ўдарылі па дамбе на Белгарадчыне, пачаліся падтапленьні. Бесьпілётнікі атакавалі Маскву

https://smarturl.click/qBy7V

Дамба Белгарадзкага вадасховішча, разьмешчанага на рацэ Северскі Данец недалёка ад мяжы з Украінай, пасьля ўдараў па ёй украінскіх вайскоўцаў атрымала пашкоджаньні. У 16-м вайсковым корпусе Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзілі, што па дамбе наносіліся ўдары, і заявілі, што «пасьля ўдару па Белгарадзкай дамбе апошняя пачала прапускаць ваду». Расейскія каналы паведамляюць пра тое, што спачатку дамбу атакавалі бесьпілётнкамі, а затым ударылі ракетай HIMARS.

Агулам на Белгарадчыне ў выніку ўдараў параненыя 23 чалавекі, адзін загінуў.

У мэрыі Масквы паведамілі пра атаку дронаў на горад у ноч на 27 кастрычніка. Адбыліся выбухі ў пасёлку Камунарка, які ўваходзіць у склад расейскай сталіцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага; 150 гадоў з дня нараджэньня першага біёграфа Янкі Купалы

https://smarturl.click/Axa8R

У гэты дзень у 1430 годзе памёр Вітаўт (на выяве), вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

27 кастрычніка 1875 году нарадзіўся Леў Клейнбарт, пісьменьнік, першы біёграф Янкі Купалы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт

Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая дзейнічае з-за мяжы.

Якія прыёмы ён для гэтага выкарыстоўвае, — тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльнае вядзеньне супраць экс-дырэктара Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле

https://smarturl.click/lAng6

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку 24 кастрычніка спэцыяльнага вядзеньня супраць Вадзіма Крывашэева, які да 2020 году працаваў дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле і быў звольнены за «кепскую ідэалягічную падрыхтоўку ў калектыве».

Як адзначаецца на адмысловым Telegram-канале «Спэцыяльнае вядзеньне. Афіцыйна», яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

• Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт. 426),

• Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады (ч.1 арт. 357),

• Заклікі да санкцый або іншыя дзеяньні, што наносяць шкоды нацыянальнай бясьпецы (ч.3 арт. 361),

• Стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраваньні (ч.3 арт. 361-1).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Брагіншчыне ідэолягі і сьвятар расказалі вучням сельскай школы пра шкоду брыдкаслоўя і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

https://smarturl.click/e0abk

У Вуглаўскай сярэдняй школе, у якую прыехалі кіраўніцы аддзелу адукацыі ідэалягічнай працы Брагінскага райвыканкаму, вучацца крыху больш за 70 дзяцей.

Разам зь імі на сустрэчу з школьнікамі прыйшоў і настаяцель храму Мікалая Цудатворца, піша брагінская раёнка «Маяк Палесься».

«Мат — гэта гнілыя словы. Ён атручвае душу чалавека. Калі людзі лаюцца, Багародзіца кожны раз просіць Бога дараваць ім. Раней такія словы ўжывалі людзі некультурныя і нявыхаваныя. Цяпер, на жаль, брыдкасловяць нават дзеці», — сказаў сьвятар.


Чыноўніцы расказалі вучням пра адказнасьць за брыдкаслоўе на вуліцы і ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі рэсурсамі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Чаму Захад не паверыў Лукашэнку. Аналіз Валера Карбалевіча

https://youtu.be/Bx0eEsRDNSI

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, чаму Эўразьвяз не пачуў сыгналаў зь Менску аб жаданьні размарозіць дачыненьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️ «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме

https://smarturl.click/aRv3A

Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму вывезьлі разам зь іншымі палітвязьнямі ў Літву.

Фядынічу 68 гадоў. У эміграцыі ён апынуўся бяз пашпарта, з «букетам» хваробаў, у тым ліку хворымі пасьля турмы суставамі. Цяпер шмат часу ён праводзіць у стаматоляга.

Ягоная сям’я засталася ў Менску.

У размове з Свабодай ён расказаў, чаму дагэтуль не адчувае «вялікай радасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыжанкоў назваў закрыцьцё Літвой мяжы зь Беларусьсю правакацыяй

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў, што літоўскім уладам трэба найперш разабрацца з тымі, хто «нажываецца» на кантрабандзе ў Літве.

«Вось разьберацеся, пераможаце ў сябе кантрабанду, і ня будзе такіх пытаньняў», — сказаў Рыжанкоў.

Ён адзначыў, што мэта гэтых «правакацый» — апраўданьне магчымага закрыцьця транзыту ў Калінінградзкую вобласьць або далейшых абмежаваньняў на пралёт самалётаў: «Маўляў, „вось паглядзіце, якія каля нас барбары, якія незразумела чым займаюцца“».

Паводле Рыжанкова, Лукашэнка сёньня сказаў, што несусьветная дурасьць — «думаць, што Беларусь ці Расея сабраліся ісьці на Парыж, Лёндан ці яшчэ кудысьці».

Крыніца — «Першы інфармацыйны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Былая міністарка абароны Літвы пра налёты паветраных шароў зь Беларусі: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву

https://www.youtube.com/watch?v=TCvusUDp3PU

Літва закрыла мяжу зь Беларусьсю на няпэўны час.

1️⃣ Чаму літоўскія ўлады лічаць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі?

2️⃣ Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю?

3️⃣ Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі?

Пра гэта — гутарка Юрыя Дракахруста з дэпутаткай Эўрапарлямэнту, былой міністаркай абароны Літвы Расай Юкнявічэне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не талісман, а кудме́нь! ТЭСТ пра мову Ластоўскага

https://smarturl.click/6WmR2

• Як назваў Ластоўскі зорку Вэнэру?

• Які беларускі рок-гурт узяў імя ад Ластоўскага?

• Ластоўскі называў сваю родную мову ня толькі беларускай, але і…

Гэтыя і іншыя пытаньні ў пазнавальным тэсьце ад Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся

https://smarturl.click/ZXkZd

Падчас паліўнага крызісу ў Расеі і атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусь павялічыла пастаўкі бэнзіну ў гэтую краіну. Колькі Беларусь можа прадаць бэнзіну за мяжу і колькі трэба самім беларусам? Падлічваем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☦️ У Бухарэсьце адкрылі Сабор Нацыянальнага выратаваньня — найбуйнейшы ў сьвеце праваслаўны храм

🇷🇴 На цырымоніі прысутнічалі каля 3000 афіцыйных гасцей, у тым ліку прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду і прэзыдэнт Румыніі Нікушор Дан. Узначалілі цырымонію Патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей I і Патрыярх Румынскай праваслаўнай царквы Данііл. Яшчэ 8000 вернікаў і іншых зацікаўленых асоб сабраліся каля будынку, службу асьвячэньня можна было паглядзець на вялікіх экранах.

Вышыня сабору складае каля 132 мэтраў, у ім знаходзіцца найвялікшы ў сьвеце асобна пастаўлены царкоўны звон вагой больш за 25 тонаў. Іканастас таксама рэкордны, яго плошча складае каля 407 квадратных мэтраў, а храм можа зьмясьціць каля 5000 вернікаў.

Будаўніцтва сабору пачалося ў 2010 годзе і каштавала каля 270 мільёнаў эўра. Праект, які фінансуецца дзяржавай і донарамі, выклікаў дыскусію аб мэтазгоднасьці выдаткаў такой вялікай сумы.

📷 здымкі Inquam Photos

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ізаляваць Беларусь і захапіць Калінінград». Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на закрыцьцё Літвой мяжы

https://smarturl.click/y6vWm

Увечары 26 кастрычніка ў Літве пасьля чарговай атакі аэрастатамі зь беларускай тэрыторыі закрывалі аэрапорт Вільні і на нявызначаны тэрмін закрылі мяжу. Сёньня раніцай гэта стала цэнтральнай тэмай усіх дзяржаўных выданьняў, тэлевізійных каналаў і радыё Беларусі.

Свабода пачытала ранішнія паведамленьні цэнтральных і рэгіянальных дзяржаўных СМІ, а таксама праўладных каналаў. Рэакцыя на закрыцьцё літоўскай мяжы неадназначная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канцылярыя прэзыдэнта Літвы заклікала ўжываць кінэтычныя сродкі супраць балёнаў, што ляцяць зь Беларусі

https://smarturl.click/Axa2R

Дзейвідас Матулёніс падкрэсьліў, што становішча, у якім апынулася Літва ў сувязі з зондамі, можна акрэсьліць як крызіс. Вялікія пытаньні цяпер і да мабільнасьці дзяржавы, яе здольнасьці адказваць на выклікі. На ягоную думку, галоўнай мэтай запуску балёнаў ёсьць не кантрабанда — хоць гэта не выключаецца, — а псыхалягічнае ўзьдзеяньне на Літву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📦 У Беларусі ўдакладнілі, чаго нельга адпраўляць у пасылках

https://smarturl.click/WRkwD

Урад Беларусі ўхваліў пастанову адпаведна зьменам у законе аб паштовай сувязі, якія набылі юрыдычную моц сёлета 1 верасьня. Зьмененыя правілы наданьня паслугаў пошты, удакладнены пералік прадметаў, якія нельга перасылаць ува ўнутраных і замежных адпраўленьнях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віленскі аэрапорт аднавіў працу, але літоўска-беларуская мяжа застаецца закрытай

З прычыны новай партыі мэтэазондаў, якія заляцелі ў Літву з тэрыторыі Беларусі, зь вечару 26 кастрычніка зноў не працаваў аэрапорт Вільні. Усе рэйсы адклалі ў 21:42, пішуць літоўскія СМІ.

Толькі а 4:30 аэрапорт аднавіў сваю працу. Агулам за гэты час зьмены ўнесьлі ў 47 рэйсаў, што зьбіла графік больш як 7000 пасажыраў. 13 рэйсаў скасавалі, 14 перанакіравалі, 20 затрымалі.

За тыдзень Віленскі аэрапорт зачыняўся чатыры разы. Шторазу гэта адбывалася праз прылёт мэтэазондаў, на якіх зь Беларусі ў Літву дастаўляюць кантрабанду. Улады Літвы раней папярэджвалі пра закрыцьцё мяжы ў выпадку паўтарэньня падобных падзей і 26 кастрычніка зачынілі пераходы ў Беняконях і Салечніках.

Рашэньне наконт далейшага закрыцьця або адкрыцьця мяжы 27 кастрычніка прыме літоўская ўрадавая камісія ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва зноў закрыла мяжу з Беларусьсю і аэрапорт Вільні. Рашэньне аб далейшых кроках прыме ўрадавая Камісія нацыянальнай бясьпекі.

Абодва пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю – у Медніках і Салечніках – закрытыя на нявызначаны тэрмін пасьля чарговага інцыдэнту з паветранымі шарамі, якія маглі перавозіць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі.

Адначасова быў прыпынены рух у Віленскім аэрапорце. Гэта ўжо чацьвёрты раз за апошні тыдзень, калі аэрапорт спыняе працу праз парушэньне паветранай прасторы.

Паводле кіраўніцы ўрада, прэм'ер-міністаркі Інгі Ругінене, рашэньне аб тым, што рабіць з мяжой далей, прыме Камісія нацыянальнай бясьпекі пры літоўскім урадзе. Не выключаецца, што абмежаваньні могуць заставацца ў сіле працяглы час.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️У Беларусі заблякавалі сацыяльную сетку «Вконтакте» — цалкам!

Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, вынікае з запісу на старонцы РУП па наглядзе за электрасувязьзю «БелГІЭ».

Сёлета ў жніўні холдынг VK пашырыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — пэрсанал перамясьцілі ў новы офіс плошчай 831 м² у бізнэс-цэнтры «Аякс» у Менску.

У VK каля 1,3 мільёна карыстальнікаў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — палітоляг і гісторык Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы

https://smarturl.click/zdEwJ

• «Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана супраць літоўскага боку».

• «Такая колькасьць балёнаў, хай сабе і з кантрабандай, запушчаная ў Літву за адну ноч — гэта не эканамічнае пытаньне, гэта ў значнай ступені палітычная правакацыя».

• «Сёньня зьявілася інфармацыя і пра ўварваньне ў літоўскую паветраную прастору расейскіх ваенных самалётаў, што ставіць кропку ў гэтай гісторыі: усё гэта сапраўды не выпадковасьць».

• «А хто правакуе? Думаю, што ў асноўным ініцыятыва зыходзіць з Крамля».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін заявіў, што Расея не саступіць пад санкцыямі ЗША, Трамп адказаў «паглядзім»

https://smarturl.click/dwzezl

Расея не паддасца на санкцыі ЗША, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

«Ніводная краіна, якая сябе паважае, ня робіць нічога пад ціскам», — сказаў ён.


Расейскі прэзыдэнт таксама назваў уведзеныя Трампам санкцыі «недружалюбным актам», аднак заявіў, што яны не акажуць вялікага ўплыву на расейскую эканоміку.

Калі Дональда Трампа папрасілі пракамэнтаваць заяву прэзыдэнта Расеі, ён адказаў:

«Што ж, я рады, што ён так лічыць... Я дам вам ведаць пра гэта праз шэсьць месяцаў. Паглядзім, што з гэтага выйдзе».


Пуцін таксама перасьцярог Вашынгтон ад продажу Ўкраіне ракет «Тамагаўк», заявіўшы, што любыя глыбокія ўдары па Расеі з дапамогай гэтай або любой іншай зброі далёкага радыюсу дзеяньні будуць сустрэтыя «ашаламляльным» адказам.

Крыніца – Euronews

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 30 гадоў колькасьць школаў у Беларусі скарацілася на 43%

https://smarturl.click/GgRJg

У 2024 годзе іх засталося 2848. Такія зьвесткі Белстату прыводзіць тэлеграм-канал «Нашыя грошы».

Закрываліся пераважна вясковыя школы зь невялікай колькасьцю вучняў.

Колькасьць дзіцячых садкоў за гэты ж пэрыяд зьменшылася на 21%.

«Сетка адукацыйных установаў скарачаецца хутчэй, чым памяншаецца колькасьць дзяцей. І гэта датычыць ня толькі вёсак, зь якіх зьяжджаюць сем’і, але і гарадоў, дзе бацькі гадамі чакаюць месца ў дзіцячым садку або вымушаныя вазіць дзяцей праз паўгорада», — адзначаюць экспэрты канала.


ℹ️ У 2024 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны гістарычны мінімум нараджальнасьці — усяго 59 тысяч дзяцей.

Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі — 1,1, ён амаль такі ж, як ва Ўкраіне (1,0), якая зазнае поўнамаштабную ваенную агрэсію Расеі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel