radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Расея для абстрэлу тылавых рэгіёнаў Украіны пачала выкарыстоўваць мадыфікаваныя авіябомбы большай далёкасьці

https://smarturl.click/JnE7D

Расейскія войскі 24 кастрычніка ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны выкарысталі кіраваныя авіябомбы для ўдару па цывільнай інфраструктуры Адэскай вобласьці.

«Гэта новая сур’ёзная пагроза для Адэшчыны. Такія ўдары нясуць калясальную небясьпеку для людзей і могуць выклікаць значныя разбурэньні», — заявіў кіраўнік рэгіёну Алег Кіпер.
Расейцы выпусьцілі па Адэскай вобласьці тры такія бомбы, дзьве зь іх абясшкодзілі сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны.

Гэта трэці выпадак, калі баявая авіяцыя Расеі пачала «даставаць» кіраванымі авіябомбамі тылавыя вобласьці Ўкраіны.

📍 16 кастрычніка расейцы бамбілі імі Мікалаеў,

📍 20 кастрычніка — Палтаўскую вобласьць, да якой ад магчымага пункту запуску ў Белгарадзкай вобласьці амаль 150 км.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇻🇦Пасланьнік папы ўжо ў Беларусі, у наступныя два дні ён будзе ў Пінску і Берасьці

https://smarturl.click/XD84M

Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV Кляўдыё Гуджэроцьці возьме ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі.

25 кастрычніка Кляўдыё Гуджэроцьці мае выступіць зь вітальным словам пасьля таго, як у Пінскую катэдру ўнясуць рэліквіі нябеснага заступніка дыяцэзіі сьвятога Андрэя Баболі.

26 кастрычніка ён сустрэнецца з моладзьдзю ў берасьцейскім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і правядзе там імшу.

На сайтах Міністэрства замежных спраў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма ніякай інфармацыі аб магчымых ці заплянаваных сустрэчах з пасланьнікам папы Рымскага Лява XIV.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 «Я ня быў лепшым, я быў адным зь іх»

Гісторыя 67-гадовага Аляксандра Валабуева, які дапамагаў ратавальнікам выносіць дзяцей з атакаванага расейцамі дзіцячага садка ў Харкаве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту?

https://www.youtube.com/live/TIv0xaXm1f0

1️⃣ Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу.

2️⃣ Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю?

3️⃣ Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?

4️⃣ Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну?

5️⃣ Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту?

6️⃣ Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску?

7️⃣ Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?

У выніковым «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве пачынаецца суд у справе былой палітзьняволенай Натальлі Падлеўскай, якую дэпартавалі ў Літву

https://smarturl.click/qByQB

Цяпер Натальля, як інфармуе ініцыятыва Partyzanka, знаходзіцца ў Літве, у пункце разьмяшчэньня іншаземцаў, у цяжкім фізычным і эмацыйным стане.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атака махляроў на Мазыр: невядомыя выманьваюць інфармацыю і грошы ў людзей

https://smarturl.click/13vY5

Зламысьнікі тэлефанавалі на мабільныя і стацыянарныя нумары і ў мэсэнджары жыхароў Мазыра пад выглядам супрацоўнікаў «Белтэлекаму», ЖКГ, паліклінікі й іншых дзяржаўных установаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 Вынікі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай сёньня ў 15:30 менскага часу ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» зь вядучай Ганнай Соўсь. Задавайце пытаньні

https://youtube.com/live/TIv0xaXm1f0?feature=share

👉 Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» — у новым пакеце санкцый Эўразьвязу.
👉 Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю?
👉 Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?
👉 Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну?
👉 Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту?
👉 Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску?
👉 Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?

У нашым эфіры таксама – эканамісты Анастасія Лузгіна і Ўладзімер Кавалкін, прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец, палітык Аляксандар Мілінкевіч, прадстаўнік BelPOL Уладзімер Жыгар, пісьменьнік Аляксандар Лукашук і паэт Андрэй Хадановіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва выклікала расейскага дыплямата пасьля парушэньня яе паветранай прасторы двума вайсковымі самалётамі РФ

https://smarturl.click/j7VWd

У заяве літоўскіх вайскоўцаў гаворыцца, што зьнішчальнік Су-30 і самалёт-запраўнік Іл-78 з расейскага анкляву Калінінград праляцелі праз паветраную прастору Літвы на працягу 18 сэкундаў, падобна, у часе трэнаваньняў у дазапраўцы ў паветры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народнага сходам»?

https://smarturl.click/vdODG

Апытаньне дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў можа сьведчыць пра намер уладаў зьмякчыць палітычны курс на сьнежаньскім пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу ў сьнежні, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Дзень памяці Анатоля Вялюгіна

https://smarturl.click/ReV7D

Беларускі паэт Анатоль Вялюгін памёр у 1994 годзе. Адзін з самых вядомых ягоных вершаў — «Закасі мае вёсны» — стаў гітом ансамбля «Песьняры».

📅 24 кастрычніка

1648 — у Оснабруку падпісаны Вэстфальскі мір, які завяршыў Трыццацігадовую вайну ў Эўропе.
1780 — Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай зь Віленскай акадэміі.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1929 — крах на Нью-Ёрскай біржы, пачатак «вялікай дэпрэсіі».
1944 — чыгуначная катастрофа пры рээвакуацыі Купалаўскага тэатру, загінуў актор Кастусь Быліч.
1945 — набыў моц Статут ААН.
1999 — усталяваны памятны крыж у Якушоўцы ў гонар Кастуся Каліноўскага.
2011 — праваабаронцу Алеся Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калёніі.
2020 — у Менску адбыўся «Жаночы марш».

🍃 Нарадзіліся: Рафал Чарвякоўскі, Яніна Глебаўская, Адам Супрун.

🕯 У памяці: Тыха Брагэ, Лявон Рыдлеўскі, Адольф Клімовіч, Анатоль Вялюгін, Роза Паркс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вінаваціць ворагаў у тым, што яны перамаглі вас, — гэта глупства. Вінаватыя мы, што не змаглі перамагчы сваіх ворагаў».

Філёзаф і былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч — пра віну, адказнасьць і страчаныя шанцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў на волю дырэктар выданьня «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых

https://smarturl.click/B4m75

Сёньня ён апублікаваў першы пасьля доўгага перапынку допіс у сацыяльных сетках, паведаміла выданьне «Белорусы и рынок».

Канстанціна Залатых затрымалі ў траўні 2022 году і ў красавіку 2023-га асудзілі на 4 гады калёніі паводле абвінавачаньняў у →

• абразе Лукашэнкі,
• зьнявазе прадстаўніка ўлады,
• распальваньні варожасьці,
• перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

У ліпені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў». У тым жа месяцы яго адправілі ў Наваполацкую калёнію.

Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.

ℹ️ Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зьняволеньні застаюцца 28 прадстаўнікоў мэдыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьмяніўся паток нелегальнай міграцыі празь месяц пасьля рашэньня Польшчы адкрыць мяжу. І ці ў палітыцы прычына?

https://smarturl.click/y6v0J

За першыя 22 дні кастрычніка паток нелегальнай міграцыі зьменшыўся ў параўнаньні зь верасьнем на 14% і склаў 1730 чалавек.

Складана сказаць, ці стала гэта вынікам сьвядомага рашэньня беларускіх уладаў ці вынікам натуральных ваганьняў.

Вывучэньне міграцыйнай дынамікі за 2023-2025 гады паказвае выразную сэзоннасьць.

Паток павялічваўся з пачатку году, дасягаў піку летам і зьніжаўся ў апошнія месяцы году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам

https://www.youtube.com/watch?v=SkCgSLzH_Us

У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт.

Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая дзейнічае з-за мяжы.

Давайце паглядзім, якія прыёмы для гэтага выкарыстоўвае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Пераходнага кабінэту Кабанчук адказаў на закід КДБ аб рыхтаваньні «вызвольнай арміі» за межамі Беларусі

https://smarturl.click/ReV78

Першы намесьнік старшыні КДБ Беларусі Сяргей Церабаў заявіў, што на тэрыторыі Эўразьвязу «палітычныя апанэнты беларускіх уладаў» рыхтуюць «вызвольную армію» «паводле стандартаў NATO» «колькасьцю ад 9 тысячаў».

Гэтую заяву для Радыё Свабода пракамэнтаваў прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Абʼяднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук:

«Зараз мы назіраем за актыўнай фазай інфармацыйнай апэрацыі беларускага рэжыму па дыскрэдытацыі дэмакратычных сілаў. Адыгрываюць найбольш уразьлівую для Эўропы тэму бясьпекі.

КДБ Беларусі ёсьць гістарычным працягам сумнавядомых ВЧК—НКВД. Гэтыя структуры былі майстрамі правакацый, у тым ліку стварэньня „casus belli“ для апраўданьня сваіх агрэсіўных намераў.

Зараз назіраем, як ведамства Тэртэля фабрыкуе фактуру ў стылі сваіх папярэднікаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прапануюць дазволіць жанчынам працаваць на цяжкіх і небясьпечных работах

https://smarturl.click/B4mEx

У Беларусі ініцыююць на заканадаўчым узроўні скасаваньне пераліку цяжкіх работ і работ з шкоднымі і небясьпечнымі ўмовамі працы, на якія забараняецца прымаць жанчын.

Як паведаміла выданьне Office Life, гэты пералік ужо некалькі разоў пераглядаўся, а ў 2022 годзе яго скарацілі з 181 да 88 пазыцый.

У пераліку засталіся работы, зьвязаныя з пад’ёмам і перамяшчэньнем цяжкасьцяў уручную, а таксама некаторыя горныя работы. Апроч таго, жанчынам нельга займацца тушэньнем пажараў, быць вадалазамі і гэтак далей.

Цяпер прапанавалі ўвогуле скасаваць гэты пералік.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве суд адмяніў рашэньне аб перадачы былой палітзьняволенай Натальлі Падлеўскай у Літву

https://smarturl.click/qByQB

Ваяводзкі адміністрацыйны суд Варшавы на сваім пасяджэньні 24 кастрычніка адмяніў рашэньне аб перадачы былой палітзьняволенай Натальлі Падлеўскай з Польшчы ў Літву.

Як паведаміў тэлеканал Белсат, яе справу накіравалі на перагляд.

За два дні да суду, 22 кастрычніка, да Натальлі дадому пад Уроцлаў прыехалі памежнікі, забралі яе, ня даўшы часу спакаваць рэчы, і праз содні адправілі ў Літву.

Цяпер Натальля знаходзіцца ў літоўскім пункце разьмяшчэньня іншаземцаў у цяжкім фізычным і эмацыйным стане.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не атрымаўшы аховы ад Літвы, Ціханоўская скасавала візыт на форум у Ерэване

https://smarturl.click/ReVw8

«Так, магу пацьвердзіць, што нам давялося прыняць няпростае рашэньне скасаваць даўно заплянаваны першы візыт у Армэнію, прымеркаваны да пленарнага паседжаньня Euronest. Гэта зьвязана з рашэньнем спыніць прадастаўленьне асабістай аховы — Службы аховы кіраўніцтва — за мяжой», — сказаў парталу 15min.lt дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.


Ён пацьвердзіў гэтыя словы і Радыё Свабода.

Паводле яго, каманда прапанавала «аплаціць візыт аднаго супрацоўніка службы бясьпекі кіраўніцтва ў Армэнію».

Euronest — гэта парлямэнцкая асамблея Эўрапейскага зьвязу і краін Усходняга партнэрства для дыялёгу і супрацоўніцтва паміж імі.

Усходняе партнэрства створана для супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю, Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія паралімпійцы, падобна, ня здолеюць кваліфікавацца на зімовую Паралімпіяду, нягледзячы на зьняцьце санкцыяў

https://smarturl.click/0BWg7

У верасьні Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) скасаваў частковае прыпыненьне ўдзелу Беларусі і Расеі, уведзенае пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Тым ня менш МПК паўтарыў, што «міжнародная фэдэрацыя для кожнага віду спорту ў праграме Паралімпійскіх гульняў нясе адказнасьць за вызначэньне кваліфікацыйнага шляху для свайго віду спорту, а таксама права спартоўцаў на ўдзел у спаборніцтвах».

Арганізацыя абвясьціла, што «атрымала пацьверджаньне ад кожнай з чатырох міжнародных фэдэрацыяў, якія ўдзельнічаюць у праграме зімовых Паралімпійскіх гульняў у Міляне — Картыне д’Ампэцца 2026 году, што на практыцы спартоўцы зь дзьвюх краін, праўдападобна, не кваліфікуюцца на сакавіцкія гульні».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што новыя санкцыі азначаюць для беларускай эканомікі і беларусаў

https://smarturl.click/E16a4

23 кастрычніка Эўрапейскі Зьвяз ухваліў чарговае ўзмацненьне санкцыяў, накладзеных на Беларусь за ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Расказваем, як гэта будзе працаваць і каго закране.

«Cанкцыі адкідваюць Беларусь назад, на іх зьняцьцё можа пайсьці 10 гадоў», — мяркуе экспэрт Уладзімер Кавалкін.


Ён кажа кожная абмежавальная мера з прынятых у дачыненьні да Беларусі адкідвае эканоміку краіны назад.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пасьля ранейшага дэфіцыту ўвяла абмежаваньні на экспарт макулятуры

https://smarturl.click/oVXaB

Ва ўрадзе мяркуюць, што гэтая мера павінна спрыяць павелічэньню выпуску імпартазамяшчальнай і экспартаарыентаванай прадукцыі на айчынных прадпрыемствах.

Ліцэнзаваньне будзе дзейнічаць на працягу шасьці месяцаў з моманту ўступленьня пастановы ў сілу — гэта адбудзецца пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку аварыі ў Койданаве і яшчэ 196 паселішчах не было электрычнасьці

https://smarturl.click/XD8ZQ

У Койданаве (Дзяржынску) і Дзяржынскім раёне, мястэчках Рубяжэвічы і Дзераўная Стаўпецкага раёну (Менская вобласьць) позьнім вечарам 23 кастрычніка спынілася падача электраэнэргіі праз аварыйнае адключэньне на падстанцыі 110 кВ «Дзяржынск» і 7 падстанцыях 35 кВ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры Эўразьвязу адклалі рашэньне аб рэпарацыйным крэдыце Ўкраіне

https://smarturl.click/aRvZg

Перад самітам прэм’ер-міністар Бэльгіі запатрабаваў выкананьня шэрагу ўмоў.

Акрамя таго, паводле слоў дыпляматаў, Бэльгія не хацела рызыкаваць, пакуль не атрымае ад Эўрапейскай камісіі выразных тлумачэньняў адносна прававых мэханізмаў таго, як гэта можа адбыцца без канфіскацыі расейскіх актываў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇵 Паўночная Карэя пачала будаўніцтва мэмарыялу сваім жаўнерам, якія загінулі, ваюючы за Расею супраць Украіны

https://smarturl.click/lAnEB

Перад гэтым кіраўнік дзяржавы Кім Чэн Ын адзначыў «гістарычны пік» у адносінах з Масквой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 23 кастрычніка

• Прадстаўнік Пераходнага кабінэта Кабанчук адказаў на закід КДБ аб падрыхтоўцы «вызвольнай арміі» за межамі Беларусі

• Група былых беларускіх палітвязьняў напісала ліст Трампу, просіць працягваць намаганьні для вызваленьня астатніх палітычных зьняволеных

Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам

• Лукашэнка заклікаў не рыхтаваць спэцыялістаў, на якіх будзе попыт за мяжой, а таксама падтрымліваць шматдзетныя сем’і выбарачна

• БРСМ і сьвятары, канцэрты й капшукі з роднай зямлёй. Як у Беларусі юнакоў адпраўлялі на службу ў армію

• Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», холдынг «Гарызонт». Хто трапіў у 19-ы пакет санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі

• Кожнае рашэньне аб нармалізацыі з Захадам Менск мусіць узгадняць з Масквой, — палітоляг Казакевіч

• Кіраўніца літоўскага ўраду пра мэтэазонды зь Беларусі: «Ніякіх перамоваў ня будзе». У МЗС Беларусі адрэагавалі

Не далі спакаваць рэчы. Былую палітзьняволеную выслалі з Польшчы ў Літву

• Пасьля прысуджэньня прэміі імя Сахарава Пачобуту Польшча паабяцала далей змагацца за вызваленьне яго і іншых палітвязьняў

Як зьмяніўся паток нелегальнай міграцыі празь месяц пасьля рашэньня Польшчы адкрыць мяжу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Два расейскія самалёты парушылі паветраную прастору Літвы

https://smarturl.click/8p0J2

У адказ былі паднятыя зьнішчальнікі місіі паветранай паліцыі NATO, паведаміла Літоўскае войска.

23 кастрычніка каля 18-й гадзіны расейскі зьнішчальнік Су-30 і запраўнік Іл-78 заляцелі з Калінінградзкай вобласьці у Літву — на 18 сэкундаў і на 700 мэтраў.

Падобна, яны практыкаваліся ў дазапраўцы ў паветры.

У адказ на інцыдэнт былі паднятыя два зьнішчальнікі Eurofighter Typhoon вайскова-паветраных сілаў Гішпаніі, якія выконваюць місію паветранай паліцыі NATO ў Літве.

Сёлета з траўня над Балтыкай было ня менш за дзясястак інцыдэнтаў з удзелам расейскіх вайсковых самалётаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік аб’яднання BelPol, былы палітвязень Аляксандар Кабанаў выйшаў з Каардынацыйнай рады.

https://smarturl.click/13vg5

Рашэньне зьвязана з адхіленай прапановай увесьці ў радзе агульную праверку на паліграфе.

«Калі арганізацыя не клапоціцца аб сваёй бясьпецы, там няма чаго рабіць», — заявіў Кабанаў.

З гэтай жа прычыны былы баец палка Каліноўскага Аляксандар Клачко заявіў пра «прыпыненьне актыўнай дзейнасьці» ў Каардынацыйнай радзе да 16 сьнежня.

Прапанова ўвесьці працэдуру праверкі на паліграфе ў Каардынацыйнай радзе не набрала кворуму. У галасаваньні па гэтым пытаньні ўзяў удзел 21 дэлегат з 77.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Полк Каліноўскага ўключаны ў Расеі ў пералік «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» арганізацый

https://smarturl.click/w42m8

Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расеі ў пералік «арганізацый і фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ёсьць зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо тэрарызму».

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Фэдэральнай службы ў фінансавым маніторынгу (Росфінманіторынг).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьлінай наступнага году ў Беларусі абралі верас

https://smarturl.click/3QxJm

Верас — невялікі вечназялёны куст. Ён паціху расьце і доўга жыве — да 40-50 гадоў.

У Беларусі верас часта ўтварае вялікія верасоўнікі, асабліва прыгожыя падчас цьвіценьня — у верасьні.

Любіць сухія пяскі, тарфяныя балоты і хвойнікі. Цікава, што на балоце ён спажывае столькі ж вады, колькі на пясках.

Позьні верасовы нэктар дапамагае пчолам падрыхтавацца да зімы. А верасовы мёд — густы, духмяны, з гаркаватым смакам і цёмным колерам.

Верас здаўна вядомы як лекавая расьліна.

Нечакана, — але ягонаму распаўсюджваньню спрыяюць ня дужа моцныя пажары.

Адзін з найвядомейшых беларускіх ансамбляў меў назву «Верасы».

Знаная беларуская пісьменьніца Людвіка Сівіцкая ўзяла сабе псэўданім Зоська Верас.

А колькі верасу ў беларускай літаратуры — не зьлічыць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎓Лукашэнка заклікаў не рыхтаваць спэцыялістаў, на якіх будзе попыт за мяжой, а таксама падтрымліваць шматдзетныя сем’і выбарачна 🏗

https://smarturl.click/zdEQE

Толькі цытаты.

1️⃣ «Ніякага Балёнскага працэсу, у нас нармальная адукацыя».

2️⃣ «Вы што, у беларускіх унівэрсытэтах будзеце рыхтаваць для замежжа людзей?»

3️⃣ «Мы пачалі будаваць жыльлё ў Менску, у зручных месцах, сьцягваючы рабочую сілу ў гарады. Што мы робім? Мы навошта шматдзетныя семʼі сьцягваем да Менску? Яны павінны, як усе, жыць па ўсёй краіне. Раўнамернае разьмеркаваньне рабочых рук, рабочай сілы, як гэта было ў савецкія часы».

4️⃣ «Трэба корпацца ў зямлі і нешта рабіць сваімі рукамі. Мы пра гэта забылі, пачалі ў Менску, абласных цэнтрах будаваць жыльлё для шматдзетных».

5️⃣ «Перш чым забясьпечыць чалавека, дом даць або кватэру, вы разьбярыцеся, каму мы зь дзяржпадтрымкай даём жыльлё, што гэта за шматдзетныя семʼі. Разьбірацца трэба ў дэталях».

Читать полностью…
Subscribe to a channel