radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 У Кіеве заклікалі Эўропу адрэагаваць на разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусі

https://smarturl.click/WRk2A

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў эўрапейскія краіны адрэагаваць на разьмяшчэньне расейскіх ракет «Арэшнік» у Беларусі.

«Яны хочуць разьмясьціць „Арэшнік“ у Беларусі. Мы разумеем, прыблізны радыюс дзеяньня — 5 тысяч кілямэтраў. То бок эўрапейцам, асабліва ва Ўсходняй Эўропе трэба зьвярнуць на гэта ўвагу, і нашым балтыйскім калегам, і ўсім, на гэтыя рызыкі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.


Таксама ён заклікаў увесьці санкцыі супраць 25 расейскіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вырабе Арэшнікаў.

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк таксама заявіў, што летась ім удалося зьнішчыць адзін з трох «Арэшнікаў», якія існавалі на той час.

Цяпер у Расеі могуць ствараць па шэсьць такіх комплексаў на год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія памежнікі паказалі, як выглядаюць мэтэазонды, накіраваныя зь Беларусі

Таксама літоўскі бок падзяліўся статыстыкай. Стандартны памер грузу на адным аэрастаце — тры скрыні з цыгарэтамі, там 1500 пачкаў. Звычайна да грузу прымацоўваецца прылада GPS, піша Delfi.

У 2022 спробаў перасылаць кантрабандай тытунь не было, у 2023-м толькі тры спробы, затое летась ужо 226 выпадкаў. Сёлетні рэкорд быў у сакавіку — 77 зондаў, у кастрычніку на гэты момант 66 выпадкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пашкоджаныя падстанцыі на дзьвюх АЭС і чыгунка, ёсьць ахвяры. Вынікі новых расейскіх абстрэлаў

https://smarturl.click/lAnaq

У МАГАТЭ занепакоеныя ядзернай бясьпекай на дзьвюх АЭС, але Расею ня згадваюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хто вырашыў бараніць Украіну, ужо трапіў у палітыку». Што цяпер адбываецца з палком Каліноўскага і чаму там вырашылі заняцца палітыкай

https://smarturl.click/4Oz8w

Якой палітычнай дзейнасьцю будуць займацца прадстаўнікі палку Каліноўскага і што цяпер адбываецца з самым палком і ягонымі жаўнерамі? Пра гэта Свабода паразмаўляла з палітычным прадстаўніком палку Паўлам «Дзядзькам» Шурмеем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Рады БНР уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні

https://smarturl.click/kZRay

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні журналіста, былога палітвязьня 25 сакавіка 2025 году. 30 кастрычніка ў Беларускім доме ў Вільні адбылася цырымонія ўручэньня.

Прадстаўнік Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні, якім узнагароджваюць цывільных асобаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Хто стаіць за закрыцьцём мяжы? Навошта ватыканскі кардынал сустракаўся з Лукашэнкам

А 16.30 менскага часу запрашаем на жывы эфір «ПіКа Свабоды» разам зь Дзмітрыем Гурневічам.

https://www.youtube.com/live/QoX3zyFzd_0?feature=share

Асноўныя падзеі тыдня камэнтуе палітоляг і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў. Сярод тэмаў: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці, а таксама павелічэньне выдаткаў беларусаў на ежу.

Задавайце свае пытаньні ў чаце на Youtube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы пражытковы мінімум і ліміты цэнаў на гародніну. Што зьменіцца для беларусаў у лістападзе

https://smarturl.click/E16q5

Ад 1 лістапада на 0,7% павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму (БМП), адпаведна пабольшаюць выплаты, прывязаныя да гэтага паказьніку, — максымальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.

Акрамя таго, уводзіцца безнаяўная аплата за праезд у маршрутках, уступае ў сілу забарона лавіць сома і сіга, банкі будуць правяраць крэдытную актыўнасьць і іншае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🛩 Віленскі аэрапорт аднавіў працу

Як паведамляла дырэкцыя, пасьля 20:10, калі аэрапорт быў закрыты, прадугледжвалася паўза на тры гадзіны. А 22:43 аэрапорт запрацаваў зноў. У яго прылятаюць і зь яго адлятаюць самалёты.

Прычынай часовага закрыцьця лётнішча зноў былі паветраныя балёны, што ляцелі з боку Беларусі. На мінулым тыдні праца Віленскага аэрапорту празь іх прыпынялася чатыры разы, яшчэ аднойчы яна прыпынялася ў Коўне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Туск: у лістападзе мы будзем гатовыя да адкрыцьця двух памежных пераходаў зь Беларусьсю

«У лістападзе мы будзем гатовыя да адкрыцьця двух памежных пераходаў зь Беларусьсю», — заявіў прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас Форуму згуртаваньня і разьвіцьця памежжа Эўрапейскага Зьвязу ў Беластоку.

Гаворка ідзе пра пункты пропуску« Баброўнікі» (зь беларускага боку — «Бераставіца») і «Кузьніца» (зь беларускага боку — «Брузгі»), вынікае з прамовы Дональда Туска.

Туск заявіў, што Польшча мажа пайсьці на такі крок, бо мяжа «сёньня абароненая так добра, як ніколі раней».

Туск папярэдзіў, што адкрыцьцё будзе «на спробу». І калі зь нейкай прычыны ўзьнікне неабходнасьць зноў закрыць мяжу, ён «ня будзе вагацца ні хвіліны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🛠 У Беларусі пашырылі кола спэцыяльнасьцяў, па якіх змогуць працаваць замежнікі бяз сталага дазволу на жыхарства

https://smarturl.click/VRM90

Цяпер замежнікі могуць уладкавацца на працу па 29 прафэсіях рабочых і па 18 спэцыяльнасьцях служачых.

Гэта на 12 болей, чым было дагэтуль.

Сярод даступных варыянтаў кар’еры —

• мэдсястра,
• фэльчар,
• аграном,
• прадавец,
• кіроўца,
• кухар,
• тынкоўшчык,
• бэтоншчык,
• маляр,
• інжынэр,
• абходчык,
• цясьляр,
і іншыя.

На сёньня ў Беларусі даступныя больш за 178 тысяч вакансій.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Дзядок пра памылкі 2020-га: культ аднаго дню, мала рэвалюцыйных арганізацый, не было Майдану

https://youtu.be/Hr7wh_OUqYg

1️⃣ Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым?

2️⃣ Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў?

3️⃣Чаму ўлады баяцца анархістаў?

Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вар’яцкая афэра». Лукашэнка пра закрыцьцё мяжы, вайну, крадзеж золатавалютных рэзэрваў і санкцыі

https://smarturl.click/JnEbq

У Менску праходзіць чарговая міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы. Улады анансавалі ўдзел у ёй міністраў замежных справаў Расеі, Вугоршчыны, КНДР, М’янмы, спэцыяльнага прадстаўніка ўраду Кітаю, прадстаўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Ірану, Індыі, Камбоджы, Аману, ААЭ, Таджыкістану.

Аляксандар Лукашэнка назваў рашэньне Літвы закрыць мяжу зь Беларусьсю празь вялікую колькасьць залётаў паветраных балёнаў «вар’яцкай афэрай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ініцыятыва Maldzis выкупіла мапу Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам

https://smarturl.click/p2Ozb

Аўтар мапы — адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і першы прафэсар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч. Мапа мае фізычна-адміністрацыйны характар, які ў многіх дэталях адпавядае падручніку «Географія Беларусі», выдадзеным Смолічам вясной 1919 году таксама ў Вільні.

На мапе фіксуюцца ўласна беларускія назвы геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня, таксама Нямеччына, Маскоўшчына.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 111 чалавек

https://smarturl.click/w42R7

Паводле праваабаронцаў, у Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды ў гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваньнем», так і калёнію. Справы некаторых людзей перадаюць зь Менску ў рэгіянальныя суды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіроўцы грузавікоў усё яшчэ чакаюць у чарзе на мяжы Беларусі зьмены рашэньня ўладаў Літвы

https://smarturl.click/y6v33

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 8-ю гадзіну 28 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 5140 грузавікоў, 1060 легкавікоў і 27 аўтобусаў.

Найбольш напружаная сытуацыя — на мяжы з Польшчай. У Казловічах выезду чакаюць 3080 грузавікоў, у Берасьці — 820 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зьняволеных журналістаў, у тым ліку беларускіх

https://smarturl.click/E16z5

Паводле праваабарончай арганізацыі, 103 супрацоўнікі мэдыя знаходзяцца ў беларускіх і расейскіх турмах, папраўчых калёніях.

У Беларусі за кратамі 28 журналістаў

У верасьні журналіст Ігар Ільяш быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі з абвінавачаньнем у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Ягоная жонка, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева (Бахвалава), за кратамі з 2020 году.

Яшчэ адным мэтадам ліквідацыі незалежнай журналістыкі ўнутры Беларусі стала прымусовая экспатрыяцыя. Сёлета ўлады Беларусі вызвалілі 15 журналістаў-палітвязьняў, аднак выштурхнула іх за мяжу.

У Беларусі завочна асуджаныя на тэрмін да 20 гадоў прынамсі 13 супрацоўнікаў мэдыя.

2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за спыненьне беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на продаж выставілі нацыяналізаваны ва Ўкраіне цеплаход «Надежда», які ўжо мае новага ўласьніка

https://smarturl.click/5ZalO

На аўкцыённую пляцоўку ЗАТ «Белрэалізацыя» выставілі маёмасьць, якая належала Беларускаму морскаму параходзтву, што з 20 студзеня 2025 году знаходзіцца на стадыі банкруцтва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У палацы ў Сьвяцку рэстаўратары знайшлі жывапіс XVIII стагодзьдзя

https://smarturl.click/ZXkqq

Рэстаўруюць залю № 6, пэйзажную залю, залю імпэратарскіх партрэтаў, а таксама парадную лесьвіцу.

здымкі pul4region

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцый

https://smarturl.click/j7Vzj

Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб у абыходжаньні з ваеннапалоннымі, апублікаваў сьпісы вайскоўцаў 144 асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія ўцяклі з вайсковых частак ці з баявых пазыцый.

Сярод дэзэртыраў — грамадзянін Беларусі Віталь Віктаравіч Шэўчык, нарадзіўся 15 траўня 1989 году, паходзіць зь вёскі Гаранавічы Берасьцейскай вобласьці, Віталь Аляксандравіч Юсін, нарадзіўся 13 сьнежня 1970 году ў Берасьці, а таксама Сяргей Віктаравіч Усьцінаў, нарадзіўся 18 красавіка 1977 году ў Быхаве Магілёўскай вобласьці. Усе яны ваявалі ў расейскай арміі на падставе кантракту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэр Львова: «Мы павінны мець добрыя адносіны зь беларусамі»

Андрэй Садавы ў інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што знаёмы з многімі беларусамі, якія ў гэты час бароняць Украіну ад расейскага нападу. Ён выказаў надзею на тое, што Беларусь будзе мець больш свабодаў, а турысты з гэтай краіны будуць актыўна, як і да вайны, наведваць Львоў.

Поўная вэрсія інтэрвію тут: https://smarturl.click/ReV4J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇳🇿 Новая Зэляндыя ўвяла санкцыі супраць нафтавых прадпрыемстваў Беларусі

https://smarturl.click/VRMqj

Міністэрства замежных спраў Новай Зэляндыі, разам з санкцыямі датычна 65 суднаў ценявога флёту Расеі ўвялі абмежаваньні для суб’ектаў гаспадараньня зь Беларусі, Ірану і Паўночнай Карэі, якія ўдзельнічаюць у перапрацоўцы і транспартаваньні расейскай нафты, а таксама ў садзейнічаньні плацяжам, зьвязаным з нафтай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы нанесла сэрыю ўдараў па жылым сэктары і інфраструктуры Сумаў, ёсьць пацярпелыя

Пад удар трапіў дзевяціпавярховы жылы дом, у выніку чаго загарэліся кватэры. Ратаўнікі вывелі з дому 12 жыхароў.

У прыватным сэктары Сумаў загарэліся два гаспадарчыя будынкі, а таксама выбуховай хваляй пашкоджаны аднапавярховы дом. Найбольшыя разбурэньні і маштабныя пажары адбыліся на аб’екце інфраструктуры. На відэа бачна, што пасьля ўдару гарэў і цягнік. Пажары патушылі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эйсмант: «Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў сьнежні

https://smarturl.click/0BW1n

«Стварэньне ўмоваў для разьмяшчэньня „Арэшніка“ ў Рэспубліцы Беларусь заканчваецца. У сьнежні бягучага году ён будзе пастаўлены на баявое дзяжурства, таму ўсялякія размовы, быць ці ня быць „Арэшніку“, на гэтым вычарпаныя», — сказала прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант, перадае БелТА.

Сёньня ў прамове на канфэрэнцыі па эўразійскай бясьпецы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што разьмяшчэньне «Арэшніка» — «мера ў адказ на эскаляцыю сытуацыі ў рэгіёне і сучасныя пагрозы».

«Калі ласка, давайце ад гэтага адыдзем, і размовы пра „Арэшнік“ спыняцца. Але не жадаюць.

Мы нікому не пагражаем, толькі забясьпечваем сваю бясьпеку. Больш за тое, заўсёды адкрытыя да канструктыўнага дыялёгу і ўзаемных крокаў па зьніжэньні напружанасьці», — сказаў Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Украіна гатовая весьці перамовы аб міры дзе заўгодна, толькі не ў Расеі і ўжо дакладна не ў Беларусі

https://smarturl.click/w42EW

Кіеў згодны на перамовы аб спыненьні вайны ў любым месцы, заявіў сёньня журналістам прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Паводле Зяленскага, украінскія ўлады гатовы весьці перамовы, у прыватнасьці, у Вугоршчыне, нягледзячы на сумневы ў некаторых пазыцыях прэм’ер-міністра гэтай краіны Віктара Орбана, які «усё блякуе для Ўкраіны».

«Калі будуць вынікі, то няхай перамовы пройдуць дзе заўгодна, — сказаў ён. — Гэта амаль не мае значэньня, толькі не ў Расеі, вядома, і ўжо дакладна не ў Беларусі».


Пры гэтым, падкрэсьліў Зяленскі, да правядзеньня перамоваў Украіна ня будзе выводзіць войскі з «дадатковых тэрыторый», як таго патрабуе Масква.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес канчатковае рашэньне

https://smarturl.click/DY0p3

Варшаўскі адміністрацыйны суд скасаваў рашэньне аб высылцы Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву.

Як паведаміў тэлеканал Белсат, маці Кацярыны Ваданосавай застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэглямэнт, згодна зь якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнародную абарону яна просіць у Польшчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Забойца беларускі Лізы падаў апэляцыю на пажыцьцёвы прысуд. Пачынаецца новы разгляд

https://smarturl.click/E16pW

Суд у Варшаве разгледзіць апэляцыю ў справе забойцы беларускі Лізы Дорыяна С. 28 кастрычніка. У студзені яго асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне за згвалтаваньне і забойства, аднак абарона пасьля абвяшчэньня прысуду падала апэляцыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі рэзка пабольшала паведамленьняў аб парушэньнях паветранай прасторы

https://smarturl.click/aRvYA

У 2020 годзе паведамленьняў аб парушэньні паветнанай прасторы было толькі 20, але ў 2022-м ужо 270, а ў 2024-м іх колькасьць вырасла да 598. Аднак вялікая частка паведамленьняў тычылася апаратаў з дазволам на палёты, што і высьвятляла праверка ўсьлед паведамленьню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад акцыяў памяці

https://smarturl.click/GgRbm

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія ўлады расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячоў навукі, культуры, мастацтва й літаратуры. Штогод у гэтыя дні праводзяць акцыі памяці пад агульнай сымбалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».

Сёлета Ноч памяці чацьверты раз запар праходзіць пераважна за мяжой. Раней асноўнае ўшанаваньне адбывалася ў менскіх Курапатах, але пасьля ўзмацненьня рэпрэсіяў у Беларусі праводзіць публічныя акцыі на радзіме стала немагчыма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да 13,8 рубля за кіляграм. Чаму ў Беларусі дарагія яблыкі

https://smarturl.click/5ZabG

Беларусы скардзяцца, што яблыкі сёлета досыць дарагія. У крамах цэны на іх сягаюць амаль 13,8 рублёў за кіляграм. Прычына ня толькі ў малым ураджаі. Эканаміст патлумачыла, адкуль такія цэны на яблыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Ва Ўкраіне ўводзяць праязныя дакумэнты для іншаземцаў

https://smarturl.click/3Qx4V

Сярод навацыяў — павелічэньне з трох да шасьці месяцаў тэрміну законнага жыхарства іншаземцаў ва Ўкраіне пасьля заканчэньня кантракту. Апроч таго, пры наданьні дазволу на іміграцыю ў тэрмін бесьперапыннага жыхарства на тэрыторыі Ўкраіны на падставе часовага дазволу будуць залічваць пэрыяд вайсковай службы паводле кантракту.

Беларусы ўдзельнічаюць у абароне Ўкраіны на падставе кантрактаў з Узброенымі сіламі Ўкраіны. У некаторых зь іх скончылася дзеяньне нацыянальных пашпартоў, іншыя ўвогуле іх страцілі ў выніку баявых дзеяньняў. Апроч таго, ёсьць іншаземцы, якія атрымалі раненьні і ня могуць легалізавацца ва Ўкраіне, ёсьць тыя, хто мае няправільна падпісаныя кантракты з войскам.

Читать полностью…
Subscribe to a channel