14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Больш за 5 тысяч транспартных сродкаў чакаюць выезду зь Беларусі ў ЭЗ
Праз пункт пропуску Берасьце чакае выезду 3 130 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў. Гэта найбольшая чарга сярод усіх пераходаў.
https://smarturl.click/OLg7e
Кіеўскія школьнікі ўсё часьцей пераходзяць на расейскую
«Кіеў можна аднесьці да зрасейшчаных рэгіёнаў Украіны. Усе паказьнікі ніжэйшыя, чым у сярэднім у краіне. Маладое пакаленьне карыстаецца расейскай мовай нават часьцей, чым іхныя бацькі. Гэта сьведчыць пра сур’ёзны ўплыў краіны-агрэсара. Праз Інтэрнэт расейскія сацыяльныя сеткі ўплываюць на нашых дзяцей, фармуючы іх моўныя звычкі», — адзначае намесьнік кіраўніка сакратарыяту Ўпаўнаважанага ў абароне дзяржаўнай мовы Ўкраіны Сяргей Сіраценка.
https://smarturl.click/B4kGj
Тарнада зьнішчыў у Бразыліі амаль цэлы горад
Прынамсі 5 чалавек загінулі, а 130 атрымалі раненьні ў выніку тарнада ў муніцыпалітэце Рыю Баніту на поўдні Бразыліі. 30 параненых у крытычным стане.
https://smarturl.click/3Q7pZ
Чалы: Для Лукашэнкі кантрабанда важнейшая за макраэканоміку, але ён перайграў сам сябе
Аналітык тлумачыць, што Лукашэнка спрабаваў выкарыстаць кантрабанду і прыгранічны ціск як інструмэнт шантажу Захаду.
«Ён хацеў націснуць на Польшчу і Літву, думаючы, што існуе нейкі „Вашынгтонскі абкам“, які загадае Літве вярнуць транзыт калійных угнаеньняў. Ён быў перакананы, што дастаткова крыху падштурхнуць — і сытуацыя разгорнецца ў яго карысьць. Але ўсё пайшло наадварот», — сказаў Чалы.
https://www.youtube.com/live/GcIJwu3qSUk?si=1rMsiZGDMjjGHKEO
Лукашэнка «даў указаньні» што да мяжы зь Літвой
«У бліжэйшыя дні» анансаваная праца паводле іх.
Пасьля закрыцьця Літвой памежных пераходаў зь Беларусьсю на беларускім баку застаюцца 400 літоўскіх фураў. Менск адмовіў Вільні ў просьбе даць ім вярнуцца.
https://smarturl.click/nVqo4
Беларусь застаецца адзінай краінай, якая сьвяткуе 7 лістапада. Але так было не заўсёды
Глядзіце, як у 1990 годзе прайшло шэсьце супраць камунізму і Леніна.
📱 Як палітыка адрозьніваецца на словах і на справах. На падзеях тыдня тлумачыць Валер Карбалевіч
📍 Аляксандр Лукашэнка «уручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат па колцы дроў.
📍 Беларусь уцягнулася ў новы канфлікт з Літвой і складаную гульню з ЗША. Ці сапраўды Вашынгтон спрабуе «выцягнуць» Менск з-пад уплыву Масквы?
📍 І што ўсё гэта азначае для беларускай улады і палітвязьняў?
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра падзеі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=gBOP3PVjT8o
🇨🇿 Новы сьпікер парлямэнту Чэхіі зьняў з будынку сьцяг Украіны. Праўкраінскія дэпутаты вывесілі ў адказ сьцягі ў кабінэтах
https://smarturl.click/j7lQb
Новы сьпікер Палаты дэпутатаў парлямэнту Чэхіі Томіё Окамура ў першы ж дзень пасьля прызначэньня распарадзіўся зьняць з будынку сьцяг Украіны. І сам асабіста трымаў драбіны.
«Чэская Рэспубліка на першым месцы», — кажа Окамура на відэа.
Ён даўно крытыкаваў украінскія сьцягі на грамадзкіх будынках у Чэхіі, падкрэсьліваючы, што гэта сьцягі іншай краіны.
Окамура таксама выступаў за скарачэньне дапамогі ўкраінскім уцекачам.
Дэпутаты, якія выступаюць за падтрымку Ўкраіны, вывесілі ўкраінскія сьцягі ў вокнах сваіх кабінэтаў будынку Палаты дэпутатаў.
Паводле папярэдняга сьпікера палаты Маркеты Пекаравай-Адамавай, сьцяг над парлямэнтам быў сымбалем гуманізму і салідарнасьці з нацыяй, якая сутыкнулася з жорсткасьцю і несправядлівай вайной.
Дзень кастрычніцкага перавароту паважаюць «30 працэнтаў людзей» у Беларусі, сьцьвярджае Лукашэнка
https://smarturl.click/DYkgv
Нязначную падтрымку насельніцтвам афіцыйнага сьвята «Дня кастрычніцкай рэвалюцыі» прызнаў Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада падчас наведваньня Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці (на фота).
Лукашэнка заявіў, што лічыць 7 лістапада «нармальным сьвятам» і ня мае намеру ад яго адмаўляцца: «Мы яго асучасьнілі».
«Ёсьць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага сьвята», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларусь — адзіная постсавецкая дзяржава, дзе яно адзначаецца. Таксама гэты дзень мае сьвяточны статус у непрызнаным Прыднястроўі (Малдова).
🕯 Ня стала знанага літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
https://smarturl.click/RekWW
7 лістапада пайшоў з жыцьця беларускі літаратуразнаўца, дасьледчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар Вячаслаў Рагойша. Яму было 83 гады. Пра гэта паведамілі знаёмыя прафэсара.
Вячаслаў Рагойша — аўтар больш як 2 тысяч навуковых публікацый і дасьледаваньняў, зь якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій.
Першым дасканала дасьледаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.
Жэст удзячнасьці: Беларусы прабеглі 435 км, каб намаляваць на лічбавай мапе абрысы Польшчы
Каманда беларускіх эмігрантаў 31 кастрычніка зладзіла эстафэту ў 435 кілямэтраў наўкола Варшавы, запісаўшы трэк у выглядзе абрысу Польшчы.
Гэткім жэстам напярэдадні Дня незалежнасьці яны выказалі ўдзячнасьць краіне, якая іх прытуліла.
У праекце ўдзельнічалі каля 30 чалавек з клюбу RunWawaRun. Эстафэта доўжылася 44 гадзіны. Спартоўцы «беглі ўдзень і ўночы па дарогах, па сьцежках, праз палі і лясы, вёскі і гарады», — гаворыцца ў допісе клюбу ў «Інстаграме».
Раней бегуны RunWawaRun стваралі трэкі ў выглядзе Пагоні і межаў Украіны.
Эўракамісія забараніла выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы грамадзянам Расеі
https://smarturl.click/dwLmk
Пасьля ўступленьня ў сілу новых правілаў расейцы змогуць атрымліваць толькі аднаразовыя візы.
Правілы распаўсюджваюцца ня толькі на краіны Эўразьвязу, але і на іншыя краіны Шэнгенскай прасторы, напрыклад, Швайцарыю і Нарвэгію.
Выключэньне зробленае для блізкіх сваякоў расейцаў, якія жывуць у краінах Шэнгену, і працаўнікоў транспартнай сфэры.
У абгрунтаваных выпадках шматразовыя візы можна будзе выдаваць незалежным журналістам, праваабаронцам і «дысыдэнтам».
Гэты крок стаў яшчэ адной санкцыяй ЭЗ супраць Масквы за вайну супраць Украіны.
ℹ️ Паводле Эўракамісіі, у 2024 годзе больш за паўмільёна расейцаў атрымалі шэнгенскія візы. Для параўнаньня, у 2019 годзе візаў выдалі больш за 4 мільёны.
«Абвінавачаньне нас у аўтарытарызьме — проста сродак палітычнай барацьбы», — сьпікер Каардынацыйнай рады Брухан
https://smarturl.click/lAqb1
Міжнароднае прызнаньне Каардынацыйнай рады, крызіс з выхадам чальцоў зь яе складу, абвінавачаньні ў ў аўтарытарызьме прадстаўнікоў каманды Паўла Латушкі — тэмы гутаркі Юрыя Дракахруста з старшынём арганізацыі Арцёмам Бруханом.
💬 За Каардынацыйную раду галасавалі выбарнікі, а хто галасаваў за Палату прадстаўнікоў — невядома.
💬 Кіраўніцтва КР прапаноўвала блёку «Воля» кампраміс у пытаньні праверак чальцоў Рады на паліграфе, «Воля» адкінула яго.
💬 Фракцыя «Каманда Латушкі і Руху „За свабоду“» нясе пэўную адказнасьць за вылучэньне Анжалікі Мельнікавай на пасаду сьпікеркі КР.
💬 Каардынацыйная рада — самы дэмакратычны інстытут у дэмакратычных сілах.
Сэнат Польшчы прыняў папраўку да Закону аб замежніках, гэта тычыцца й беларусаў
https://smarturl.click/JnkZv
Новае палажэньне зьмяняе парадак падачы заявак на атрыманьне дазволаў, у тым ліку дазволаў на часовае пражываньне, з папяровай на электронную форму.
У цяперашні час іншаземцы павінны падаваць заявы на атрыманьне гэтых дазволаў выключна ў папяровай форме, асабіста ў ваяводзкай адміністрацыі.
Іран хацеў бы купляць дэталі Boeing празь Беларусь, але невядома, ці захоча Менск рызыкаваць, — амэрыканскі экспэрт
https://smarturl.click/mBqqO
Джэк Раўш, амэрыканскі дасьледнік, які працуе ў Лёнданскай школе эканомікі, адказаў на пытаньні Іранскай службы Радыё Свабода і расказаў пра супрацу паміж кіраўніцтвам Ірану і Беларусі.
Партнэрства не пачынала разьвівацца, так бы мовіць, па-сапраўднаму да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Гэта было зьвязана з шэрагам прычын. Па-першае, Расея ўдзельнічала ў перамовах наконт пагадненьня аб іранскай ядзернай праграме і ў той час не пастаўляла Ірану зброю — прынамсі, наколькі нам гэта вядома. Беларусь таксама не магла гэтага рабіць праз геаграфічныя абмежаваньні й іншыя дыпляматычныя праблемы. Вядома ж, у Беларусі бывалі свае ўласныя пэрыядычныя пацяпленьні адносінаў з Эўропай.Читать полностью…
NATO заяўляе, што ліквідавала «разрыў у вытворчасьці боепрыпасаў» з Расеяй
«На працягу пэўнага часу Расея вырабляла больш боепрыпасаў, чым усе саюзьнікі NATO разам, — сказаў Рутэ. — Але цяпер мы пераламалі сытуацыю».
https://smarturl.click/oVqGj
«Калі б мяне з цяперашняй турмы пусьцілі ў "Воўчыя норы" 2011 году, я б падумаў, што я на свабодзе», — Павал Вінаградаў
У вялікім інтэрвію «Свабодзе» былы палітвязень распавёў, як у ягонай справе Лукашэнку зрабілі «пацярпелым», тлумачыць, як адміністрацыя турмы выкарыстоўвае «нізкі статус» для прыніжэньня і кантролю над палітвязьнямі, і чаму ён сьвядома застаўся ў Беларусі, хоць меў магчымасьць зьехаць.
https://www.youtube.com/watch?v=c7_FQdq6lzo
У Польшчы, уздоўж мяжы зь Беларусьсю, разгортваюць амэрыканскія сыстэмы супрацьдзеяньня дронам
Сыстэма MEROPS ня толькі выяўляе бесьпілётнікі, але і перадае зьвесткі пра іх разьмяшчэньне наземным і паветраным падразьдзелам, якія могуць іх зьбіваць.
Акрамя Польшчы, пры ўмацаваньні ўсходняга флянгу NATO такую сыстэму таксама плянуюць разгарнуць у Румыніі і Даніі.
https://smarturl.click/L36QR
Як Вольскі прыходзіў зь ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калегаў. Апублікаваныя ўспаміны пра рэпрэсіі 1920–1940 гадоў
https://smarturl.click/4OygX
Апублікавалі дзьве часткі канспэкту ўспамінаў Рыгора Бярозкіна, аднаго з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі.
«Не дай прапасьці майму жыцьцю» — гэта ўспаміны пра падзеі 1920–1949 гадоў: арышты, высылкі, рэпрэсіі.
Наколькі можна давяраць гэтаму канспэкту ўспамінаў Рыгора Бярозкіна?
Ужо сёньня. Дзень штурму Курапатаў АМАПам
https://smarturl.click/Ggk7D
🗓 8 лістапада
324 — Канстантын Вялікі заснаваў Канстантынопаль.
1620 — бітва на Белай Гары, Чэхія страціла незалежнасьць.
1895 — Вільгельм Рэнтген адкрыў X-промні.
1923 — «піўны путч» у Мюнхэне.
1929 — адкрыты Менскі завод мэдычных прэпаратаў.
1939 — адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя ў Менску.
1956 — адкрыты Музэй абароны Берасьцейскай фартэцыі.
2001 — АМАП разагнаў лягер абаронцаў Курапатаў.
2016 — абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп.
2020 — арыштаваная «міс Беларусі — 2008» Вольга Хіжынкова.
2021 — ліквідавана Таварыства беларускай мовы.
2023 — суд прызнаў збор твораў Дуніна-Марцінкевіча «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
🍃 Нарадзіліся: Сьвятаполк Ізяслававіч, Тодар Нарбут, Міхал Баброўскі, Брэм Стокер, Тадэвуш Урублеўскі, мітрапаліт Панцялейман (Ражноўскі), Вацлаў Ластоўскі, Несьцер Сакалоўскі, Міхась Багун, Міхась Гурын.
🕯 У памяці: Казімер Чарноўскі, Аляксандар Рыпінскі, Іван Бунін, Валянцін Волкаў, Міхаіл Савіцкі.
Асноўнае за 7 лістапада
• «Абвінавачаньне нас у аўтарытарызьме — проста сродак палітычнай барацьбы», — сьпікер Каардынацыйнай рады Брухан
• Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
• Валер Карбалевіч. Як палітыка адрозьніваецца на словах і на справах — вынікі тыдня
• Іран хацеў бы купляць дэталі Boeing празь Беларусь, але невядома, ці захоча Менск рызыкаваць
• ЭЗ купляе ў Расеі і Беларусі тавараў больш чым на 35 мільярдаў эўра, сем краін прапанавалі спосаб гэта спыніць
• Рытмалёгія і званок у Беларусь. Чаму намесьнік міністра культуры Літвы не прарабіў і тыдня
• Кіраўнік NATO заявіў аб апярэджаньні Расеі ў тэмпах вытворчасьці боепрыпасаў
• Беларусь пачала выпускаць літоўскія грузавікі праз пераход у Медніках і абяцае адкрыць для іх Салечнікі
• Эўракамісія забараніла выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы грамадзянам Расеі
• Лукашэнка: Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі паважаюць 30% беларусаў
• Новы сьпікер парлямэнту Чэхіі зьняў з будынку сьцяг Украіны, дэпутаты вывесілі свае
🇺🇦 Зяленскі: 314 расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў Пакроўску, 220 штурмаў за тры дні
https://smarturl.click/w4GLn
«Сытуацыя складаная. 5-га праціўнік правёў штурмавыя апэрацыі з выкарыстаньнем тэхнікі.
Ён страціў тэхніку, але мэта нумар адзін для праціўніка – як мага хутчэй заняць Пакроўск. Гэтая мэта застаецца. Гэта відаць па колькасьці штурмаў.
За тры дні было 220 штурмаў Пакроўску. Паводле ваенных дадзеных, 314 „расейцаў“ знаходзяцца ў самым горадзе, унутры», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
🇱🇹 Рытмалёгія і званок у Беларусь. Чаму намесьнік міністра культуры Літвы на прарабіў і тыдня
https://smarturl.click/nVq34
Новапрызначаны намесьнік міністра культуры Літвы Аляксандрас Брокас падаў у адстаўку менш як праз тыдзень па прызначэньні, пасьля таго, як у сацсетках усплыло відэа ягонага званка ў Беларусь паўтарагадовай даўнасьці нібыта прадстаўніцы адміністрацыі Лукашэнкі.
Мяркуючы з запісу размовы, падчас сазвону бакі дамаўляліся пра інтэрвію з Лукашэнкам. Хоць ягонае прозьвішча ні разу не прагучала.
Брокас назваў званок памылкай, а тое, што яго зьнялі на відэа — правакацыяй.
Прыгадалі Брокасу і паездкі ў Расею пасьля 2014 году. А таксама ягоную прыхільнасьць да створанага ў Расеі эзатэрычнага вучэньня пад назвай рытмалёгія. Яно абяцае навучыць кіраваньню часам і ў розных навуковых ацэнках адносіцца то да псэўданавукі, то да дэструктыўнай сэкты.
Павал Вінаградаў параўнаў умовы адбыцьця пакараньня 10 гадоў таму і цяпер
«Калі б мяне з тых умоў, у якіх я быў зараз, адпусьцілі ў „Воўчыя норы“ ўзору 2011 году, дзе я сядзеў раней, я б падумаў, што мяне выпусьцілі на волю. Настолькі розьніца вялікая».
📱 Цалкам відэа глядзіце на Youtube → https://youtu.be/c7_FQdq6lzo
Пацярпелыя ад абстэлаў расейцы зь Белгарадзкай вобласьці будуць папраўляць здароўе ў санаторыях Беларусі
https://smarturl.click/WRGa6
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў заявіў, што «каля 400 пацярпелых ад абстрэлаў з боку УСУ жыхароў Белгарадзкай вобласьці адпачнуць у санаторыях Беларусі да канца году», перадае БелТА.
Праграма ўключае два заезды па два тыдні ў санаторыі
📍«Лётцы» (Віцебскі раён),
📍 «Чонкі» (Гомельскі раён)
📍 імя Леніна (Бабруйск).
Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
• Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў.
• За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў.
• Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці.
• Нарастаюць таксама запасы на складах.
• Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.
Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» — Сяргей Чалы.
https://www.youtube.com/live/GcIJwu3qSUk
✅ Чым у 1917-м жыла Беларусь? 10 пытаньняў з нагоды бальшавіцкага перавароту. ТЭСТ
https://smarturl.click/3A9V
Праверце, што вы ведаеце пра грамадзкае жыцьцё Беларусі больш за 100 гадоў таму і настроі сярод беларусаў.
🇪🇺 ЭЗ купляе ў Расеі і Беларусі тавараў больш чым на 35 мільярдаў эўра, сем краін прапанавалі спосаб гэта спыніць
https://smarturl.click/Y3wgl
Ужо пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны Эўрапейскі Зьвяз у 2024 годзе імпартаваў з Расеі і Беларусі тавараў больш як на 35 мільярдаў эўра.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай прапанове пад назвай «Гандаль дзеля бясьпекі» ад сямі краін — Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы, — якія прапануюць увесьці дадатковыя сэктаральныя тарыфы, каб паступова спыніць гэты гандаль.
Памерла славутая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая
https://smarturl.click/y68ZR
Мая Яніцкая дасьледавала беларускае шкло, слуцкія паясы, бараніла старажытную Нямігу.
Пра сьмерць Маі Яніцкай Свабодзе стала вядома ад яе калег-мастацтвазнаўцаў, гэта здарылася яшчэ ў кастрычніку. Ёй было 94 гады.
Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.
Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» — Сяргей Чалы. Пачатак а 16:30 менскага часу.
https://www.youtube.com/live/GcIJwu3qSUk