14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі: ёсьць загінулыя, дзясяткі параненых: https://smarturl.click/GV3ZZ
Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, 9 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, загінулі, і яшчэ 30 — атрымалі раненьні. У лякарні шпіталізавалі 17 параненых.
У Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях адзначылі, што пажары і руйнаваньні ёсьць у пяць раёнаў Кіева. Ратаўнікі праводзяць аварыйна-выратавальныя работы на месцах пацэльваньня.
Жніво, дроны, ЗША і нэрвы Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам
❓Чаму без татальнай мабілізацыі дзяржава ня можа зарганізаваць жніво?
❓Як вайна Расеі супраць Украіны ўсё больш б'е па беларусах?
❓І што адбываецца за кулісамі перамоваў паміж Лукашэнкам і ЗША?
Разьбіраем галоўныя палітычныя падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам Свабоды Валерам Карбалевічам: https://www.youtube.com/watch?v=HOqibt5E72U
Галоўнае за 31 ліпеня на Радыё Свабода
📌Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалю
📌«Пачуў акцэнт — пачаў абражаць і ўдарыў». Беларуска расказала падрабязнасьці нападу ў цэнтры Варшавы
📌Больш за 300 затрыманых. Хто хоча арыштаваць Лукашэнку. Міліцыя ідзе ў чаты
📌Офіс генпракурора Ўкраіны зарэгістраваў зварот аб адкрыцьці крымінальнай справы на Лукашэнку
📌Цяляты ў тачцы, пакатушкі на роварах і краявіды Віцебшчыны. Як узбэцкія рабочыя абжываюцца ў Беларусі
📌У Беларусі за шэсьць месяцаў 2026 году найбольш падаражэлі бульба і гародніна. Гэта б’е па найбяднейшых
На ўдзельнікаў зьлёту пад Расонамі склалі 70 пратаколаў
https://smarturl.click/Ow5ee
Сілавікі знайшлі «экстрэмісцкі падтэкст» у пікніку на Расоншчыне, даведалася @zerkalo_io. Рэч у тым, што 52-гадовага мужчыну, якога міліцыя лічыць арганізатарам, у 2020-м судзілі за пратэсты паводле «народнага» артыкулу 23.34 КаАП.
Улады Польшчы пацьвердзілі, што ракета, якая ўпала на тэрыторыі краіны — расейская
https://smarturl.click/gkLpa
Чым далей Расея ад польскай мяжы, тым бясьпечней у Польшчы. Гэты тэзіс прагучаў у спавешчаньні віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны краіны Ўладзіслава Касіняка-Камыша.
У бок Польшчы ў ноч на 30 ліпеня ляцелі каля 20 расейскіх ракет. Украіна зьбіла ўсе гэтыя ракеты, апрача адной.
Больш за 300 затрыманых. Хто хоча арыштаваць Лукашэнку. Міліцыя ідзе ў чаты
https://www.youtube.com/watch?v=OumAvgIVqzA
🔸Што вядома пра затрыманьне больш чым 300 чалавек на Віцебшчыне.
🔸Чаму міліцыі загадваюць сачыць за настроямі на прадпрыемствах.
🔸Новыя ўкраінскія ўдары па складах Wildberries і НПЗ — ці будзе крах банкаўскай сыстэмы ў Расеі і як гэтыя ўдары адаб’юцца на Беларусі.
🔸Хто дамагаецца крымінальнай справы супраць Лукашэнкі ва Ўкраіне.
Усё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, эканаміст, прэзыдэнт базаванага ва Ўкраіне Міжнароднага інстытуту Свабоды Яраслаў Раманчук і палітоляг, прадстаўнік Беларускага дэмакратычнага форуму Дзьмітры Балкунец.
Ва Ўкраіне на запыт ЗША арыштавалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у кібэрзлачынствах: https://smarturl.click/9wgx5
Мужчыну затрымала СБУ. Амэрыканскія ўлады лічаць, што ён мог быць датычны да распаўсюду шкоднай рэклямы, якую выкарыстоўвалі для махінацыяў праз інтэрнэт і кампутарныя прылады. Цяпер беларус знаходзіцца ў кіеўскім СІЗА і чакае рашэньня аб экстрадыцыі.
У ЗША яму можа пагражаць ад 5 да 20 гадоў зьняволеньня. Прозьвішча затрыманага пакуль не называюць, але гэта ўжо ня першая справа, у якой беларусы фігуруюць як удзельнікі міжнародных кібэрзлачынных сетак.
Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалю: https://smarturl.click/LXBvR
«Прэтэнзіяў у сілавікоў да падзеі няма, маўляў, гэта не палітыка і нічога страшнага. Відаць, разагналі, абы разагнаць»
Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі ўрад Украіны адтэрмінаваць для беларусаў новыя правілы легалізацыі: https://smarturl.click/jv5MZ
«Калі ў цябе заканчваецца пашпарт, ты мусіш вярнуцца ў Беларусь і атрымаць новы, што ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсій ёсьць абсалютна небясьпечным.
Мы прапанавалі Кабінэту міністраў прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты грамадзян Беларус такімі, што засьведчваюць асобу і могуць разглядацца як дакумэнт у легалізацыйных пытаньнях»
Цяляты ў тачцы, пакатушкі на роварах і краявіды Віцебшчыны. Як узбэцкія рабочыя абжываюцца ў Беларусі: https://smarturl.click/1VnDb
«Гэта што, маць яго, адзеньне для малазабяспечаных? – гучыць за кадрам. – Дайце нармальнае, я сам заплачу. Неяк не па мне такое адзеньне».
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец.
Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта!
Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі
Ужо сёньня: 35 гадоў крываваму нападу савецкага АМАПу на Меднікі
31 ліпеня 1991 году на мяжы Літвы і Беларусі, на посьце ў Медніках (Medininkai), байцы рыскага АМАПу напалі на літоўскіх мытнікаў і паліцыянтаў, зь іх сямёра загінулі, адзін зь іх — Томас Шарнас — змог выжыць, хоць і застаўся інвалідам.
Крывавы напад савецкіх амапаўцаў ня толькі не спыніў, а нават умацаваў памкненьні Літвы да незалежнасьці і паскорыў развал СССР.
Больш падзей з гісторыі Беларусі і сьвету 31 ліпеня — пад спасылкай: https://smarturl.click/n692A
Што зрабілі з дрэвамі ў цэнтры Менску?
Улады спачатку зразалі ліпы на галоўным праспэкце, а цяпер «зьняволілі» іх такім чынам, што да каранёў будзе паступаць вельмі мала вады. Што адбываецца?
‼️МУС пацьвердзіла затрыманьне каля 350 чалавек пад Расонамі
https://smarturl.click/bXZRv
Сілавікі заявілі пра прыпыненьне «несанкцыянаванага турзьлёту» аматараў руху Rainbow Family каля возера пад Расонамі.
Міліцыю выклікалі з прычыны «шумнага мерапрыемства з гучнай музыкай і намётавым мястэчкам», такую вэрсію прасоўвае ўлада.
Азеляненьне сталіцы абурыла менчукоў. «Найгоршае, што можна прапанаваць». У чым праблема?
https://smarturl.click/D6913
На галоўным праспэкце Менску замест дрэваў у зямлі зьявіліся ліпы ў вялізных вазонах. Менчукі абураюцца, улады называюць гэта новым азеляненьнем, а эколягі не пагаджаюцца з такім падыходам.
Ужо сёньня: 5 гадоў таму бягуха Крысьціна Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё
31 ліпеня 2021 году ўдзельніца Алімпіяды ў Токіё Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці ў Беларусь і адмовілася ад пасадкі на самалёт. Бягуху выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў.
Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
Цяпер Ціманоўская выступае за Польшчу і ўваходзіць у галоўную жаночую бегавую каманду гэтай краіны.
Больш падзей 1 жніўня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/v3Zd2
‼️Латвія закрыла мяжу зь Беларусьсю
Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў краіны Яніс Домбрава. Ён сказаў, што гэта адбываецца «з тэхнічных прычынаў».
Палёгкі ня робяць нават сваім грамадзянам, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі. Для вяртаньня ў Латвію міністар прапанаваў ім скарыстацца іншымі маршрутамі.
«Пачуў акцэнт — пачаў абражаць і ўдарыў». Беларуска расказала падрабязнасьці нападу ў цэнтры Варшавы
ТЭКСТ + ВІДЭА: https://smarturl.click/q0Rbx
У цэнтры Варшавы незнаёмы мужчына абразіў і ўдарыў беларуску Марыну Нікандрыну. Паводле жанчыны, агрэсію выклікаў ейны акцэнт. Як расказала Свабодзе жанчына, паліцыя перадала матэрыялы справы ў пракуратуру, але нападніка пакуль не знайшлі.
У Віцебскай вобласьці затрымалі адразу каля 350 чалавек
За што? Адказ у відэа
А па спасылцы новыя дэталі і ўсё што вядома на дадзены момант: https://smarturl.click/LXBvR
Беларускага добраахвотніка «Жэрара» выпусьцілі на волю пад заклад пасьля некалькіх месяцаў пад вартай
https://smarturl.click/GV3gd
Аляксандра «Жэрара» Красоўскага затрымалі ў канцы 2025 году. Яму інкрымінавалі самавольнае пакіданьне вайсковай часткі і незаконнае захоўваньне зброі, аднак сам добраахвотнік віны не прызнаваў, а ягоныя адвакаты называлі справу сфабрыкаванай.
Офіс генпракурора Ўкраіны зарэгістраваў зварот аб адкрыцьці крымінальнай справы на Лукашэнку
https://smarturl.click/LXBYR
Аляксандар Лукашэнка пакуль не адрэагаваў на гэтае паведамленьне.
Як стала вядома Свабодзе, усе сем'і, якія былі зь дзецьмі, паставілі ў сацыяльна-небясьпечнае становішча (СНП; расейскае скарачэньне СОП).
Калі частку затрыманых разьмясьцілі ў Расонскі Дом культуры на прыкладна суткі 29-30 ліпеня, там людзі спалі проста на сцэне.
Міжнародная фэдэрацыя хакею ня будзе дапускаць зборныя Беларусі і Расеі да чэмпіянату сьвету, нягледзячы на рэкамэндацыі МАК: https://smarturl.click/gkL2a
Расея і Беларусь былі выключаныя з спаборніцтваў пасьля ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, Беларусь была пакараная за падтрымку ваенных дзеяньняў Масквы.
Дзясяткі тысяч мігрантаў прарваліся ў гішпанскі анкляў на тэрыторыі Афрыкі. ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/Azpvv
МУС Гішпаніі ацэньвае колькасьць тых, хто прабраўся, у 49 тысяч чалавек.
Прыходзяць паведамленьні аб закалотах у горадзе Сэўта, у якім жывуць каля 80 тысяч чалавек.
Фонд BySol распачаў традыцыйны збор для дзяцей палітвязьняў перад 1 верасьня: https://smarturl.click/RZabm
Гэта штогадовы дабрачынны збор для дзяцей беларускіх палітзьняволеных унутры краіны і за мяжой. Збор прымеркаваны да пачатку новага навучальнага году.
Падаць заяўку на атрыманьне дапамогі могуць сем’і палітзьняволеных зь дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зьняволеньні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі» з накіраваньнем або без), былыя палітзьняволеныя зь дзецьмі, вызваленыя пасьля 1 студзеня 2024 году.
Украіна атакавала яшчэ два склады Wildberries: https://smarturl.click/OwEEo
Яны знаходзяцца ў Валгаградзе і Зяленагорску (Татарстан).
Усяго на сёньня пашкоджаныя ці цалкам зьнішчаныя сама меней 11 складзкіх памяшканьняў гэтай расейскай кампаніі.
Стрэлы ў Горадні і Лідзе. КДБ вярбуе актывістаў за мяжой. Вазы зь ліпамі ў Менску.
Галоўныя навіны за 30 ліпеня
https://youtu.be/8FFwecjU2A0
Галоўнае за 30 ліпеня на Радыё Свабода
📌Хто і на якіх умовах можа стаць палітычным уцекачом або атрымаць міжнародную абарону ў Беларусі
📌Чаму страляюць у Горадні? КДБ вярбуе актывістаў. Ліпы ў вазонах. Навіны 30 ліпеня
📌Трактарысты і актывісты. Параўналі тое, як ў Беларусі караюць за крадзяжы паліва на ўборачнай і cалідарнасьць з палітвязьнямі
📌Пэтыцыя ўдавы беларускага ваяра з просьбай даваць званьне Героя Ўкраіны замежнікам набрала патрэбны лік галасоў
📌МУС пацьвердзіла затрыманьне каля 350 чалавек пад Расонамі
📌Як зьвязаныя войны ва Ўкраіне і Іране. Аналіз Свабоды
Памёр алімпійскі чэмпіён у баскетболе беларус Іван Ядэшка
https://smarturl.click/8jZQx
На 82-м годзе жыцьця памёр Іван Ядэшка — славуты баскетбаліст, які здабыў залаты мэдаль Алімпіяды 1972 году ў Мюнхэне ў складзе зборнай СССР. Фінальная гульня супраць амэрыканцаў, і асабліва вырашальная атака, у якой выніковы пас зрабіў якраз беларус, увайшла ў пералік найбольш яскравых момантаў у гісторыі алімпійскага руху.
Стрэлы ў Горадні і Лідзе. КДБ вярбуе актывістаў за мяжой. Вазы зь ліпамі ў Менску. Навіны 30 ліпеня
🔸У Горадні і Лідзе гучаць стрэлы і выбухі – МУС праводзіць вучэньні.
🔸Кубракоў даручыў сачыць за настроямі на прадпрыемствах і ў чатах.
🔸КДБ спрабуе вэрбаваць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў за мяжой.
🔸Лукашэнка ў Берасьці зноў пагражае войскам тым, хто «дрэнна працуе».
Таксама ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь – пра справу пра хабар былога кіраўніка Горадзенскага мясакамбіната і ліпы ў вазонах на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.
https://youtu.be/8FFwecjU2A0