radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні затрымалі двух блогераў, якія зараблялі на дабрачыннасьці

https://smarturl.click/OLg6X

Паводле МУС, двое гарадзенскіх блогераў запрашалі падпісантаў пералічаць па 10 рублёў і выйграць адзін з прызоў, у тым ліку смартфоны і аўтамабіль.

Большую частку грошай яны абяцалі прерадаць на лячэньне хлопчыка з дыягназам «цягліцавая дыстрафія Дзюшэна — Бэкера».

Яны сабралі каля паўтара мільёна рублёў, зь якіх маці дзіцяці аддалі 200 тысяч. Яшчэ 315 тысяч выдаткавалі на падарункі для ўдзельнікаў збору. А рэшту патрацілі на падарожжы, азартныя гульні і іншыя забавы, сьцьвярджае сьледзтва.

Цяпер іх абвінавацілі ў асабліва буйным махлярстве. За гэта пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У Каці й Ігара будзе 4 дзяцей, і я ведаю іх імёны». Беларуская рэжысэрка — пра свой гучны фільм, яго пракатны лёс і новыя праекты

https://smarturl.click/5Zo32

Сярод беларускіх фільмаў, зьнятых на драматычным матэрыяле 2020 году, мастацкая стужка «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч займае асобнае месца.

У сюжэт фільму пакладзеная рэальная гісторыя рэпрэсаваных беларускіх журналістаў — Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.

Да турмы Ігар пасьпеў дапамагчы ў напісаньні сцэнару.

Паводле Мары Тамковіч, гэты фільм —

• «Пра тое, як людзі даюць рады наступствам.

• Як сыстэма над імі змыкаецца і немагчымае для ўяўленьня робіцца нормай, а потым і гэтыя нормы перасоўваюцца.

• Пра тое, што нешта падавалася страшным, а цяпер думаецца, што гэта яшчэ пашанцавала.

• Як шэрасьць ужо набывае сьвінцовую моц, і што мы можам гэтаму супрацьпаставіць, дзе ўзяць сілы, каб не здавацца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі не зьбіраюцца працягваць дазволы на аўтобусныя перавозкі зь Беларусьсю

https://smarturl.click/4Oy7g

Дырэкцыя аўтатранспарту краіны заклікае ўлады ўвогуле спыніць пасажырскія рэйсы ў Беларусь і Расею. Прычым, зрабіць гэта ўсім балтыйскім краінам, перадае Delfi.lv з спасылкай на агенцтва LETA.

У дырэкцыі лічаць, што Кабінэт міністраў краіны павінен выдаць распараджэньне пра спыненьне міжнародных рэгулярных пасажырскіх перавозак у Беларусь і Расею. Гэтага, маўляў, вымагае геапалітычная сытуацыя і пагрозы нацыянальнай бясьпецы Латвіі.

На сёньня з Латвіі ёсьць дазволы на рэйсы па трох маршрутах у Беларусь:

• у Віцебск — да 31 студзеня,
• у Менск – да 26 лютага,
• у Гомель – да 27 чэрвеня.

Паводле латвійскай дырэкцыі аўтатранспарту, забарона будзе эфэктыўнай, калі яе ўвядуць усе балтыйскія краіны. Інакш бо пасажыры змогуць скарыстацца маршрутамі церазь Літву і Эстонію, каб дабрацца ў Латвію зь перасадкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Апэляцыйны суд Варшавы пакінуў бязь зьменаў прысуд паляку Дорыяну С., які згвалтаваў і забіў беларуску

https://smarturl.click/kZq8O

Ён будзе адбываць пажыцьцёвае зьняволеньне з прымусовым псыхіятрычным лячэньнем і наглядам, паведаміў TVN24. Гэта канчатковы вырак.

Суд прызнаў, што разьбіральніцтва было праведзена належным чынам, а высновы суду першай інстанцыі, агучаныя сёлета ў студзені, — абгрунтаваныя. Абарона спрабавала давесьці, што падчас злачынства абвінавачаны не разумеў свае дзеяньні, але гэтыя довады адхілілі.

ℹ️ 25 лютага 2024 году Дорыян С. напаў на 25-гадовую Лізавету Герцэн у цэнтры Варшавы, згвалціў яе і спрабаваў задушыць. Затым ён кінуў яе без прытомнасьці на вуліцы, забраўшы банкаўскія карткі і тэлефон.

Праз 13 гадзін яго затрымалі. У кватэры знайшлі нож і балаклаву.

Дзяўчына памерла 1 сакавіка ў шпіталі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі пра 182 палітвязьняў, якія «знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым становішчы»

https://smarturl.click/AxJey

У падобнай групы зьняволеных з палітычных прычынаў людзей побыт у турме абцяжарваецца пастаяннай патрэбай у мэдычнай дапамозе, інваліднасьцю ці іншымі падобнымі чыньнікамі.

У ліку гэтай групы —

• 66 чалавек маюць цяжкі стан здароўя;

• 37 чалавек знаходзяцца ў складаных сямейных абставінах (гэта самотныя і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зьняволеньні);

• 25 чалавек старэйшыя за 60 гадоў (большасьць маюць праблемы са здароўем);

• 9 чалавек з мэнтальнымі разладамі;

• 8 чалавек з інваліднасьцю.

Акрамя іх ёсьць палітвязьні, якія дыскрымінуюцца на розных падставах. Гэта можа быць рэжым інкамунікада і выпадкі, калі чалавек не выходзіць са зьняволеньня, хаця тэрмін пакараньня скончыўся.

Крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінка пяць месяцаў правяла ў гомельскім ізалятары, як у палоне

https://smarturl.click/6Wyvj

У чэрвені 2023 году разам з роднай сястрой Людмілай Ганчарэнкай Натальля прыехала ў Берасьце. Разам зь сёстрамі паехалі іхныя сыны-падлеткі.

На наступны дзень усіх затрымалі супрацоўнікі беларускага КДБ і заявілі пра падазрэньні ў агентурнай дзейнасьці — у тэлефоне непаўналетняга сына Людмілы, сястры Натальлі, знайшлі фатаздымкі расейскай вайсковай тэхнікі, зробленыя ў Беларусі.

Пра перажытае ў Беларусі Натальля Ярашэнка апавяла праваабаронцам «Вясны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Накінуліся гурмой і змаглі выцягнуць з турмы Артура Сянько і Анатоля Бокуна». Як беларусы сталі ахвярамі барацьбы зь мігрантамі ў ЗША

https://smarturl.click/5ZoW2

На мінулым тыдні амэрыканскія суды прынялі рашэньне адмовіць у дэпартацыі ў Беларусь і даць палітычны прытулак двум беларускім актывістам. Іх абвінавачвалі ў незаконным знаходжаньні ў ЗША, хоць абодва ўжо даўно падалі дакумэнты на палітчыны прытулак.

Свабода пагаварыла з адным зь іх — з Артурам Сянько, а таксама зь Яўгенам Ждановічам, стваральнікам ініцыятывы byaction.org, якая ў ЗША падтрымлівае беларусаў — ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

На фота: Артур Сянько і Яўген Ждановіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 250 беларусаў шукаюць сваякоў, якія ваявалі на баку Расеі

https://smarturl.click/3Q71k

У праект «Хачу знайсьці», які рэалізуе Каардынацыйны штаб Украіны ў абыходжаньні з ваеннапалоннымі, зьвярнуліся больш за 250 грамадзян Беларусі для пошуку сваякоў, якія пайшлі ваяваць на баку Расеі, але сувязь зь імі зьнікла.

«У праект (з студзеня 2024 году. — РС) зьвярнуліся больш за 250 заяўнікаў, якія паведамілі, што яны зь Беларусі. Імаверна, агульная колькасьць большая, бо ня ўсе адказваюць на пытаньне пра свой рэгіён», — паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць».

Суразмоўца Свабоды адмовіўся ўдакладніць, колькі беларусаў у палоне ва Ўкраіне.

Раней украінскі бок паведаміў, што толькі ў кастрычніку праект «Хачу знайсьці» атрымаў 9 243 заяўкі на пошук зьніклых бязь вестак вайскоўцаў расейскай арміі, а з пачатку праекту (з студзеня 2024 году па лістапад 2025-га) атрымалі 144 138 зваротаў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі пацэлілі ў «хуткую дапамогу» ва Ўкраіне. У Расеі — пажары на нафтавых прадпрыемствах

https://smarturl.click/xV8Ye

У Сінельнікаўскім і Нікапальскім раёнах Днепрапятроўскай вобласьці праз расейскі абстрэл адна жанчына загінула, яшчэ 11 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку двое дзяцей. Пяцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі ў цяжкім стане. У Нікапалі расейцы пацэлілі ў машыну хуткай дапамогі, пацярпелі тры мэдыкі.

У Адэскай вобласьці, нягледзячы на актыўную працу сіл СПА, некалькі дронаў пацэлілі ў цывільную портавую і энэргетычную інфраструктуру.

Пад сталымі абстрэламі з артылерыі і баявой авіяцыі Расеі знаходзяцца Сумская і Харкаўская вобласьці. У гэтых рэгіёнах раненьні атрымалі 6 чалавек. Расейскія войскі мэтанакіравана зьнішчаюць жылы сэктар.

Украінскія дроны пацэлілі ў:

✅ Стэрлітамакскі нафтахімічны завод у Башкартастане;
✅ У прамзону нафтавых прадпрыемстваў у горадзе Кстова Ніжагародзкай вобласьці;
✅У Валгаградзкай вобласьці па пляцоўцы падстанцыі «Фролаўская».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга на выезд у Польшчу працягвае расьці, у ёй 2,7 тысячы аўтамабіляў і 150 аўтобусаў

https://smarturl.click/OLgGa

Выезду ў Польшчу ў пункце адзіным дзейным пункце пропуску «Берасьце а 8-й гадзіне раніцы 4 лістапада чакалі 2690 легкавых аўтамабіляў і 150 аўтобусаў.

Гэта сьведчыць Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Вядома, што машыны стаяць у чарзе больш за 72 гадзіны. Раніцай 4 лістапада на пераходзе прымалі аўтамабілі, аформленыя ў зоне чаканьня позна вечарам 31 кастрычніка, паведаміла выданьне «Люстэрка».

У пункце пропуску «Казловічы» ў чарзе на выезд стаяць 1780 грузавікоў.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» стаяць 485 грузавікоў.

Пасьля прылётаў балёнаў з кантрабанднымі цыагрэтамі літоўскі ўрад закрыў 2 пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. Гэта выклікала доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезд зь Беларусі ў Польшчу.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі могуць абмежаваць доступ да замежных маркетплейсаў. У якіх выпадках гэта адбудзецца

https://smarturl.click/B4k4x

Як паведаміла выданьне «Рэспубліка», улады падрыхтавалі праект новага ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньні дзейнасьці маркетплейсаў.

Замежных уласьнікаў інтэрнэт-пляцовак абавяжуць стварыць у Беларусі арганізацыю або філіял замежнай арганізацыі.

У выпадку парушэньняў беларускага заканадаўства Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі будзе мець права выносіць рашэньне аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-пляцоўкі. Парадак прыпыненьня і аднаўленьня працы вызначыць урад.

Усе маркетплэйсы абавяжуць прымаць назад няякасныя тавары і адказваць за шкоду праз разьмяшчэньне непраўдзівай інфармацыі пра тавар.

ℹ️ Згодна зь інфармацыяй МАРГ Беларусі, у 2024 годзе частка інтэрнэт-гандлю ў розьнічным тавараабарачэньні склала амаль 12 %, што ў два разы перавысіла паказьнікі 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Гадавіна гібелі паўстанца Якуба Ясінскага

https://smarturl.click/3Q7kg

📅 4 лістапада
1611 — Смаленск атрымаў магдэбурскае права.
1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы.
1794 — расейскія войскі Суворава ўзялі штурмам прадмесьце Варшавы Прагу. У гэтым баі загінуў кіраўнік паўстаньня на землях ВКЛ Якуб Ясінскі.
1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Міхала Аскерку. Ягоная далейшая гісторыя лягла ў аснову твору Караткевіча «Паром на бурнай рацэ».
1924 — у Віцебску адкрыўся вэтэрынарны інстытут.
1946 — уступіў у сілу статут UNESCO.
2008 — Барак Абама стаў прэзыдэнтам ЗША.

🍃 Нарадзіліся: Альгерд Гедзімінавіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Зьміцер Жылуновіч, Аляксандра Нікалаева, Сяргей Карніловіч, Яўген Гучок.

🕯 У памяці: Якуб Ясінскі, Казімер Кабылінскі, Аляксандар Вальковіч, Хрыстафор і Пятро Даркевічы, Генрых Грыгоніс, Міхаіл Кікоін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад пачатку міграцыйнага крызісу суседнія зь Беларусьсю краіны спынілі больш як 200 тысяч спробаў незаконна перайсьці мяжу

https://smarturl.click/E1Y10

З 2021 году, калі пачаўся міграцыйны крызіс, выкліканы Беларусьсю, больш як 200 тысяч мігрантаў беспасьпяхова спрабавалі трапіць у Польшчу, Літву і Латвію па-за пунктамі пропуску, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы.

🇵🇱Паводле зьвестак памежнікаў, найбольшы ціск пяты год запар адчувае Польшча — яна разьвярнула на мяжы 135 810 мігрантаў.
🇱🇻Латвія — 39 724.
🇱🇹 Літва — 24 508.

Пасьля ўзьвядзеньня плоту і ўсталяваньня сыстэмаў назіраньня бальшыня мігрантаў, спрабуючы прарвацца ў Літву, нават не трапляюць на ейную тэрыторыю, адзначылі літоўскія памежнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇸🇰 У Славаччыне 1 верасьня 2026 году адновіць працу беларуская амбасада

https://smarturl.click/e0k0k

Беларусь закрыла амбасаду ў Браціславе ўвосень 2023 году. Апошнім амбасадарам Беларусі ў Славаччыне быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020 году пасьля падтрымкі пратэстаў

Да нядаўняга часу Славаччына была пасьлядоўным крытыкам рэжыму ў Менску. Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала гэтую краіну, сустракалася з папярэдняй славацкай прэзыдэнткай Зузанай Чапутавай.

Аднак увосень 2023 году на парлямэнцкіх выбарах у Славаччыне перамагла левацэнтрысцкая партыя на чале з Робэртам Фіца, які вярнуў амбасадара ў Беларусь і некалькі разоў сустракаўся з Лукашэнкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня — дзень нараджэньня Якуба Коласа

https://smarturl.click/QbQ90

📅 3 лістапада
1957 — у Нью-Ёрку адкрыты сабор Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
1961 — у Менску дэмантавалі помнік Сталіну, праз два дні пасьля таго, як ягонае цела вынесьлі з маўзалею ў Маскве.
1970 — Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — у Менску адкрыты помнік Якубу Коласу.
1992 — Біл Клінтан абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу.

🍃 Нарадзіліся: Вінчэнца Бэліні, Зыгмунт Глёгэр, Канстанцін Пушкарэвіч, Якуб Колас, Глеб Бонч-Асмалоўскі, Францішак Чарняўскі, Юліюш Бардах, Янка Юхнавец, Валдас Адамкус, Іван Ліштван.

🕯 У памяці: Максім Бурсевіч, Павал Валошын, Зьмітрок Бядуля, Анры Матыс, Андрэй Грабаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША аслабілі авіяцыйныя санкцыі супраць Беларусі

https://smarturl.click/oVq4a

1️⃣ Міністэрства фінансаў ЗША выключыла «Белавію» з санкцыйнага сьпісу асоб і кампаній, зь якімі забаронена супрацоўніцтва.

2️⃣ А таксама прыбрала з гэтага сьпісу самалёт CRJ-200ER з нумарам EW-301PJ, якім, паводле ранейшых зьвестак, карысталіся чыноўнікі і чальцы сям’і Лукашэнкі.

3️⃣ Таксама Мініфін ЗША выдаў ліцэнзію на апэрацыі з двума самалётамі і адным верталётам, якія раней былі пад санкцыямі (EW-001PA, EW-001PB і EW-001PH).

У ліцэнзіі пазначана, што яны могуць выкарыстоўвацца Аляксандрам Лукашэнкам або кампаніяй «Слаўкалій».

Гэтае рашэньне не азначае поўнага зьняцьця санкцыяў і не адмяняе іншых абмежаваньняў, уведзеных Міністэрствам гандлю ЗША ў верасьні 2025 году адносна «Белавіі» і беларускіх самалётаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2020 году ў Беларусі зьліквідавалі ня менш за 1977 некамэрцыйных арганізацый

https://smarturl.click/ggq6o

Рашэньне пра самастойную ліквідацыю прынялі як мінімум 763 НКА.

А пры канцы 2025 году ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзіліся ня менш як 1214 НКА.

Сёлета ў ліпені завяршылася перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. Але дагэтуль невядома, хто яе прайшоў, а хто не.

Крыніца — Lawtrend

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 Чыноўнікі з адкладзеных відэа Пуціна ў дзень выхаду «кансэрваў» апранаюцца ў тое ж. Але д’ябал хаваецца ў дэталях

https://smarturl.click/B4kdw

Крэмль сёлета ўжо 5 разоў публікаваў відэа з Пуціным, запісаныя раней.

У дзень, калі выходзіць чарговая «кансэрва» з Пуціным, чыноўнікі, што ўдзельнічалі ў запісе, зьяўляюцца і на іншых мерапрыемствах — публічна і ў рэальным часе.

👔 Мяркуючы па ўсім, каб схаваць падмену, яны атрымліваюць інструкцыі апранацца гэтак сама, як на «кансэрвах».

Але ідэальна паўтарыць вобраз не заўсёды атрымліваецца — службоўцаў выдаюць дробязі.

🔎 Расьсьледнікі знайшлі некалькі такіх прыкладаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У Літве пабудуюць другі збройны завод

https://smarturl.click/RekYb

Нямецкі Rheinmetall і Міністэрства эканомікі Літвы падпісалі мэмарандум аб стварэньні ў Літве вытворчасьці зарадаў для снарадаў 155-мілімэтровага калібру.

Інвэстыцыі перавысяць 400 млн эўра.

Cнарады таксама будуць вырабляць у Літве. Сёлета восеньню ўжо пачалі будаваць завод у Байсогале, што за 80 км на поўнач ад Коўна.

Такім чынам, у Літве будзе поўны вытворчы цыкль гатовых снарадаў 155-мм — гэта стандартны калібр цяжкай артылерыі NATO.

Чакаецца, што будзе выпускацца каля 75 тысяч снарадаў і 500 тысяч зарадаў штогод.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа таксама абмеркаваў з дырэктарам Rheinmetall магчымасьць супрацы ў вытворчасьці дронаў.

На фота — вытворчасьць 155-мілімэтровых снарадаў на заводзе ў ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Рычард Чэйні, якога называлі «самым уплывовым віцэ-прэзыдэнтам» у гісторыі ЗША

https://smarturl.click/vd8Y5

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША (2001–2009) Рычард Чэйні памёр у веку 84 гадоў, паведаміла CNN з спасылкай на сям’ю палітыка.

У заяве сямʼі Чэйні гаворыцца, што ён памёр ад ускладненьняў пнэўманіі і сэрцава-судзінных захворваньняў.

У 2012 годзе палітыку правялі апэрацыю перасадкі сэрца, а да таго ён перанёс пяць сардэчных прыступаў.

Чэйні з 2001 да 2009 году быў віцэ-прэзыдэнтам пры прэзыдэнту Джорджу Бушу-малодшым. Яго называлі самым уплывовым віцэ-прэзыдэнтам у амэрыканскай гісторыі.

Таксама ён займаў пасаду кіраўніка апарату Белага дому падчас прэзідэнцтва Джэральда Форда (1975—1977).

Быў міністрам абароны ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага (1989—1993).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі разглядаюць трохузроўневую сыстэму падаходных падаткаў, прадпрымальнікі скардзяцца на складаныя працэдуры

https://smarturl.click/Rekmb

На Нацыянальным праўным партале апублікавалі прапановы зьменаў у падаткаабкладаньне ад Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) Беларусі.

У выпадку прыняцьця паправак Беларусь фактычна пяройдзе з „пляскатай“ да прагрэсіўнай шкалы налічэньня падаходнага падатку. Калі раней падаходны падатак складаў 13% ад сумы даходаў для ўсіх, пасьля 2024 году — 13% пры гадавым даходзе да 200 тысяч рублёў і 25% ад сумы даходаў, якія перавышаюць 200 тысяч, то цяпер могуць увесьці трохузроўневую шкалу падаходнага падатку.

Такім чынам фактычна руйнуецца «падатковы рай» для заможных грамадзян Беларусі й іншаземцаў, якія вялі ў Беларусі бізнэс, карыстаючыся мінімальным у рэгіёне падаходным падаткам.

На фота: скульптурная кампазыцыя каля Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі ў Беларусі праводзяць з будучымі прызыўнікамі «выхаваўчыя» інструктажы

https://smarturl.click/B4kew

3 лістапада ў цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Веткаўскага раёну з прызыўнікамі размаўлялі старшыня мясцовага суду Вольга Сычова, пракурор раёну Дзьмітры Сініцкі, начальнік мясцовага аддзяленьня Сьледчага камітэту Сяргей Худзякоў, намесьнік начальніка РАЎС Дзьмітры Сыравацкі і начальнік асобнай групы вайсковага камісарыяту Добрускага і Веткаўскага раёну Мікалай Харкоў.

«Галоўнай мэтай сустрэчы была прафіляктыка правапарушэньняў у галіне выкананьня абавязкаў вайсковага ўліку і недапушчэньня воінскіх злачынстваў», — паведаміла раённая газэта «Голас Веткаўшчыны».

Улады Беларусі не даюць афіцыйнай статыстыкі фактаў ухіленьня юнакоў ад службы ў войску. Былі выпадкі, калі праваахоўныя органы абвяшчалі іх у міжнародны вышук.

На фота: прызыўнікі Веткаўскага раёну на сустрэчы з прадстаўнікамі сілавых органаў. Фота газэты «Голас Веткаўшчыны» за 3 лістапада 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інжынэра зь Берасьця асудзілі ў палітычнай справе

https://smarturl.click/0BOj8

Ігара Бахаўчука зь Берасьця сёлета асудзілі паводле двух артыкулаў — «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361‑2 Крымінальнага кодэксу) і «абраза прадстаўніка ўлады» (ч. 1 арт. 368 КК). Пра вырак стала вядома толькі цяпер. Бахаўчуку прысудзілі «хатнюю хімію». Зьмест абвінавачаньняў і дакладны прысуд невядомыя. Імя Ігара зьявілася ў «сьпісе экстрэмістаў».

Берасьцейцу Ігару Бахаўчуку 48 гадоў, ён скончыў Менскі энэргетычны тэхнікум, пазьней — Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, мае жонку і сына.

Ігар працаваў у некалькіх кампаніях у Менску і Берасьці. Апошняя вядомая ягоная пасада — інжынэр тэхнічнага агляду ў адной зь менскіх кампаніяў. З траўня 2022 году ён шукаў працу ў Літве, піша «Наша Ніва».

На фота: Берасьцейскі абласны суд, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі зацьвердзіў пералік дзяржаўных праграмаў, увагі ахове здароўя паменела

https://smarturl.click/vd8qg

На Нацыянальным інтэрнэт-партале Беларусі зьявіўся пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады.

Аб’ёмы фінансаваньня праграм пакуль не вызначаныя, але ў пераліку праграм шмат увагі бясьпецы, пры гэтым некаторыя традыцыйныя праграмы мінулых гадоў адсутнічаюць.

На фукцыянаваньне сілавога блёка накіраваныя праграмя «Забесьпячэньне правапарадку» Міністэрства ўнутраных спраў, дзяржаўная праграма «Ўладкаваньне вайсковых гарадкоў» Міністэрства абароны, «спэцыяльная праграма 1» Камітэта дзяржаўнай бясьпекі, «спэцыяльная праграма 2» Міністэрства абароны, «спэцыяльная праграма 3» Нацыянальнай акадэміі навук, «спэцыяльная праграма 4» Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту.

Зь дзяржаўных праграм на наступную пяцігодку зьніклі сацыяльныя праграмы, арыентаваныя на прафіляктыку неінфэкцыйных захворваньняў, ВІЧ-інфэкцыі і іншыя.

На фота: Дом ураду Беларусі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У якіх эканамічных сфэрах Польшчы працуюць беларусы

У Польшчы сацыяльным страхаваньнем ахопленыя прыблізна 135 тысяч беларусаў. Гэта другая група замежнікаў пасьля ўкраінцаў.

Як паведаміла выданьне MOST з спасылкай на зьвесткі Упраўленьня сацыяльнага страхаваньня Польшчы (ZUS), у адрозьненьні ад іншых нацыянальных груп беларусы найбольш занятыя на кваліфікаваных пазыцыях.

Найбольш беларусаў у трох эканамічных сфэрах Польшчы:

1️⃣ Транспарт і лягістыка: амаль кожны трэці беларус (32,7%) працуе кіроўцам грузавіка або апэратарам складу.

2️⃣ IT-сфэра – другая па значнасьці галіна. У IT занятыя 14,1% беларусаў. Частка беларускай групы больш, чым сярод грамадзян Індыі (12,3%), і значна вышэй, чым сярод украінцаў (2,6%).

3️⃣ У будаўніцтве беларусы працуюць як на некваліфікаваных пазыцыях, так і на тэхнічных: працуюць мантажнікамі, апэратарамі тэхнікі, брыгадзірамі. У гэтай сфэры працуюць 11,6% беларусаў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ізраілі заклікалі сваіх грамадзян улічваць пры паездках у Беларусь сытуацыю на мяжы зь Літвой

Міністэрства замежных спраў Ізраілю заклікала грамадзян сваёй краіны больш пільна ставіцца да лягістыкі паездак у Беларусь, улічваючы сытуацыю, што склалася «пасьля нядаўніх інцыдэнтаў на сухапутнай мяжы паміж Літвой і Беларусьсю.

Як паведаміла выданьне «Позірк», ведамства рэкамэндавала ізраільцам, якія плянуюць паездкі ў Беларусь па сушы, «разгледзець неабходнасьць» такой паездкі ў гэты час або «разгледзець магчымасьць прыбыцьця ў краіну авіярэйсам».

«Грамадзяне Ізраілю, якія знаходзяцца ў Беларусі і хочуць вярнуцца ў Ізраіль, могуць вылецець зь Менску ў іншыя пункты прызначэньня і адтуль прадоўжыць шлях у Ізраіль», – адзначылі ў замежнапалітычным ведамстве.

Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя сама меней да 30 лістапада. Потым разгледзяць пытаньне аб мэтазгоднасьці адкрыцьця ці працягу ўжо ўхваленага рашэньня.

На фота: сьцяг Ізраілю, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 3 лістапада

• «Паціху пачынаецца нешта — пасьля пэрыяду паўсьмерці». Што стала з Горадняй за дзевяць гадоў бязьвізу

• Рэпрэсіі як рухавік сыстэмы: чаму беларуская дыктатура ня можа спыніцца

• Урад забараніў рух па тэрыторыі Беларусі грузавікоў, зарэгістраваных ува ўсіх краінах ЭЗ

• Адказ на закрытую мяжу. Наколькі істотная для Эўразьвязу чарговая забарона Беларусі на транзытны рух грузавікоў

Надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю адкрылі праз 5 гадоў пасьля перапахаваньня

У шэсьць разоў вырасла чарга легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску «Берасьце»

Мігранты з нажніцамі, рыдлёўкамі і драбінамі спрабавалі вялікімі групамі прарвацца ў Літву зь Беларусі

• Блогера Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі зь віленскага тралейбуснага парку

• У Жэнэве разглядаюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад афіцыйнага Менску супярэчыць інфармацыі ААН

• У Вільні адкрыўся кінафэстываль, які 6 гадоў праходзіў у Менску, а цяпер вандруе па Эўропе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У Літве перахапілі дрон зь беларускімі цыгарэтамі на 4 тысячы эўра

https://smarturl.click/vd8dg

У Салечніцкім раёне Літвы, што мяжуе зь Беларусьсю, 3 лістапада перахапілі дрон з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Як паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы, да беспілётніка быў прымацаваны пакунак з 750 пачкамі беларускіх цыгарэтаў коштам каля 4 тысяч эўра.

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 51 дрон зь Беларусі.

Літва закрыла для звычайных беларусаў усе пункты пераходу празь беларуска-літоўскую мяжу пасьля масавых залётаў шароў з кантрабандай.

Лукашэнка ў адказ абвінаваціў літоўцаў у тым, што «яны самі перакідваюць цыгарэты» з тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жэнэве разглядаюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад афіцыйнага Менску супярэчыць інфармацыі ААН

https://smarturl.click/mBqpn

На паседжаньні Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве прадстаўнік ураду Беларусі Ігар Сякрэта заявіў, што краіна «стабільна ўваходзіць у лік краін зь вельмі высокім узроўнем чалавечага разьвіцьця» і што выбары-2025 былі «свабоднымі і дэмакратычнымі».

У афіцыйным дакладзе таксама сьцьвярджаецца, што беларусы маюць усе палітычныя правы, беспрацоўе найніжэйшае з 2012 году, а дзяржава выдаткоўвае мільярды на падтрымку сем’яў.

У ААН жа ёсьць зьвесткі пра іншыя аспэкты сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

• гвалт з боку супрацоўнікаў сілаў бясьпекі,
• сьмерці зьняволеных,
• шырокія парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пачытаць пра падзеі ў Беларусі і сьвеце 2 лістапада

• «Сюррэалістычная атмасфэра, як у антыўтопіі». Як выглядае Нагорны Карабах праз два гады пасьля вайны

• У кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгоду колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі

• Пасольствы краінаў Эўразьвязу ў Беларусі заклікалі вызваліць несправядліва зьняволеных беларускіх журналістаў

• У Грузіі дэманстранта ўпершыню затрымалі за «перакрыцьцё дарогі» паводле крымінальнага артыкулу

• Ад расейскіх удараў па Ўкраіне загінулі 7 мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей

Трамп прыгразіў увесьці войскі ў Нігерыю, калі там ня спыняцца забойствы хрысьціянаў

• Над вайсковай базай NATO ў Бэльгіі двойчы заўважылі дроны

• У Вялікай Брытаніі нажавыя раненьні атрымалі 11 пасажыраў цягніка

«Вось яны, а вось мы». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра тое, калі гэта ўсё скончыцца

Читать полностью…
Subscribe to a channel