radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы стварылі чат-бот, дзе можна паведаміць пра спробы вэрбаваньня

https://smarturl.click/L3Q33

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) стварыла адмысловы чат-бот у Telegram, з дапамогай якога можна паведаміць пра выпадкі дывэрсіяў або спробу вэрбаваньня замежнымі спэцыяльнымі службамі.

У Польшчы апошнія гады было некалькі гучных «шпіёнскіх» спраў, калі арыштоўвалі людзей, якія працавалі на расейскія і беларускія спэцслужбы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі спынілі прыём дакумэнтаў

https://smarturl.click/oVopA

Абяцаюць, што гэта часовыя захады.

Як зазначаецца на сайце апэратара, у названы пэрыяд візавыя цэнтры будуць адкрыты ў працоўныя дні выключна для выдачы пашпартоў і даваньня кансультацый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі разьмясьцілі «Арэшнік». Свабода раней падала магчымае месца яго разьмяшчэньня

https://smarturl.click/B4X6n

Разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусі ён назваў «захадам стратэгічнага стрымліваньня». Перад тым ён сказаў, што ў выпадку пагрозы спачатку рэагуе Беларусь, а затым падключаецца хаўрусьнік — Расея.

Нейкіх пацьверджаньняў заяве, акрамя словаў самога Лукашэнкі, няма. Раней ён сам і ягоны хаўрусьнік Расея неаднойчы пагражалі Эўропе разьмясьціць комплекс на беларускай тэрыторыі.

Свабода раней апублікавала расьсьледаваньне, у якім падала магчымае месца разьмяшчэньня расейскага балістычнага ракетнага комплексу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка на Ўсебеларускім народным сходзе выказаўся пра вызваленьне 123 палітвязьняў: «я зрабіў тое, аб чым мяне прасілі»

https://smarturl.click/ReXAx

У Менску пачалася другое пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу (УНС), які будзе доўжыцца два дні. На гэты час увялі дадатковыя захады бясьпекі і частковыя абмежаваньні аўтамабільнага руху па маршруце перамяшчэньня дэлегатаў сходу.

Лукашэнка выказаўся пра эканоміку, перамовы з ЗША, посьпехі Беларусі. А таксама пра вызваленьне палітвязьняў. Пры гэтым, як заўсёды, абражаў сваіх апанэнтаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі добраахвотнік праз суд дабіўся звальненьня з украінскага войска. Працэс працягваўся зь лета

https://smarturl.click/dwo6Q

Праз памылковы кантракт беларус ня мог звольніцца з украінскага войска і зьвярнуцца па атрыманьне ўкраінскага грамадзянства.

Суд у Палтаве абавязаў вайсковую частку, да якой быў прымацаваны грамадзянін Беларусі з 24 лютага 2022 году, звольніць яго з войска і прызнаў супрацьпраўным падпісаньне зь ім кантракту як з грамадзянінам Украіны, а не з іншаземцам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто яшчэ атрымліваў прэмію «Людзі Cвабоды»?

2024 Выдаўцы беларускіх кніг, якія нясуць у сьвет вольнае слова
2023 Алесь Пушкін (пасьмяротна)
2022 Людзі супраціву
2021 Палітвязьні і тыя, хто іх чакае
2020 Ніна Багінская, чые сьцягі застануцца ў гісторыі Беларусі.
2019 «Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу
2018 Сьвятлана Коржыч, маці салдата Аляксандра Коржыча, які трагічна загінуў у беларускім войску.
2017 Беларусы, якія ламаюць стэрэатыпы пра людзей з інваліднасьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалены праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч распавёў пра сям'ю і чым будзе займацца далей

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўла Севярынца і іншых палітзьняволеных сустрэлі ў Вільні

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады зьменшылі плошчу яшчэ аднаго біялягічнага заказьніка: https://smarturl.click/OLy53

Таксама з назвы заказьніка выключылі слова «біялягічны», скарацілі плошчу і перадалі ва ўпраўленьне чатыром райвыканкамам.

Заказьнік «Спораўскі» стваралі для захаваньня ўнікальных мэзатрофных нізінных балот і лясоў зь месцамі расьсяленьня дзікіх жывёл і месцамі, дзе растуць дзікарослыя расьліны, што ўключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць Беларусь, стаў ляўрэатам прэміі «Чалавек Свабоды — 2025»!

Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету: https://smarturl.click/xVapY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп выступіў са зваротам да нацыі.

Вось пра што ён распавядаў: https://smarturl.click/9oqgv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалавек Трампа, якога слухаецца Лукашэнка.

Хто такі Джон Коўл? Расказваем

https://youtu.be/6PAR4wGNd3U?si=lFCXRN0lF1EDi9LB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка:

«Мы размаўлялі з міністэрствам замежных спраў Польшчы ўчора позна ўвечары і казалі, што, на жаль, працэдуры легалізацыі зараз даволі працяглыя ў Польшчы, што вельмі важна знайсьці выхады, каб прысьпешыць гэтыя працэдуры, каб як мага хутчэй людзі маглі легалізавацца»


Тым часам ідзе збор грошай на прытулак для групы беларускіх экс-палітзьняволеных, якія прыбылі з Украіны ў Польшчу, пра што паведаміў музыка Сяржук Доўгушаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая група былых беларускіх палітвязьняў з Украіны прыбыла ў Варшаву: https://smarturl.click/kZV7x

У групе Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава, іхны паплечнік Максім Знак, праваабаронца-вясновец Уладзь Лабковіч, палітоляг Аляксандар Фядута, палітык Павал Севярынец і іншыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Вярхоўная Рада прыняла закон аб замежніках, якія ваююць за Ўкраіну

https://smarturl.click/ReWab

Парлямэнт Украіны прыняў зьмены ў законы аб прававым статусе і мэдычным забесьпячэньні вайскоўцаў-замежнікаў.

У ліпені стала вядома, што Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай падтрымаць і паскорыць прыняцьцё закона, які вызначае прававы статус беларускіх добраахвотнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔖 Галоўнае на Радыё Свабода за 18 сьнежня

Мікалай Статкевіч — «Чалавек Свабоды — 2025»

Група былых беларускіх палітвязьняў з Украіны праз Польшчу прыехала ў Вільню. ФОТА

Эмоцыі, мары, кветкі. Як у Варшаве сустрэлі 90 былых беларускіх палітвязьняў. ФОТА і ВІДЭА

Як валянтэры ў Вільні дапамагаюць палітзьняволеным. ВІДЭА

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі разьмясьцілі «Арэшнік». Свабода раней падала магчымае месца яго разьмяшчэньня

Лукашэнка на Ўсебеларускім народным сходзе выказаўся пра вызваленьне 123 палітвязьняў

Пэнсіянэры, прапагандысты і праўладныя пэрсанажы. Каго сёлета паклікалі на Ўсебеларускі сход і што яны пра гэта гавораць

На час Усебеларускага народнага сходу абмежавалі доступ з-за мяжы да інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве адзначылі ўгодкі беларускага кіно

https://smarturl.click/ggopy

У Дзень беларускага кіно ў варшаўскім кінатэатры Amondo прайшоў адкрыты паказ новых работ аўтараў сэрыялу «Працэсы» і праекту «ЧынЧынЧэнэл» рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Кашперскага, сцэнарыста і кампазітара Міхаіла Зуя, прадусара і апэратара Ягора Яфімава. Каманда праекту паказала гледачам дзьве кароткамэтражныя прэм’еры: камэдыю «Сьвінгеры» і гіранічны хорар «Суд мёртвых».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 Як валянтэры ў Вільні дапамагаюць палітзьняволеным

Валянтэр Данііл Гаркавы на ўласным аўто дапамагае былым палітвязьням, якія прыехалі ў Вільню. Ён патлумачыў Свабодзе, якім чынам робіць сваю працу.

Поўнае відэа ў матэрыяле: https://smarturl.click/137d6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Франак Вячорка: атрымалася дамовіцца з польскім бокам, які даў транзытны калідор, каб правезьці групу вызваленых у Літву

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай падзякаваў украінскаму боку за вялікую дапамогу ў прыёме і разьмяшчэньні групы палітвязьняў, вызваленых зь беларускіх турмаў і выдвараных з краіны рэжымам Лукашэнкі. Ён адзначыў, што ў дадатак да Калесьнікавай і Бабарыкі ў Нямеччыну, магчыма, адправіцца таксама Алена Гнаўк.

Уладзь Лабковіч выказаў спадзяваньне, што далей працягне займацца праваабрончай дзейнасьцю. Але на гэты момант ён ня мае ніякіх дакумэнтаў, як і іншыя вызваленыя. Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, у сваю чаргу, сказала, хто ўзяў удзел у арганізацыі пераездаў і разьмяшчэньня, а таксама хто дапаможа пры афармленьні дакумэнтаў былым палітвязьням.

📃 Тэкст пра сустрэчу можна прачытаць тут: https://smarturl.click/GgzjE

📽 Поўны відэарэпартаж з сустрэчы ў Вільні: https://youtu.be/rUB_qb7SVwM

На здымку Ўладзь Лабковіч з жонкай Нінай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вось такая атмасфэра была на сустрэчы палітвязьняў у Вільні.

Уладзь Лабковіч выказаўся аб пэрспэктывах далейшага вызваленьня палітычных вязьняў:

«Напэўна вызваляць усіх. Я вельмі гэтаму рады, спадзяюся гэта прывядзе да вызваленьня ўсіх.

Гэта вельмі важна, каб кожны выйшаў на волю – гэта задача нумар адзін. А задача максымум – гэта зрабіць усё, каб мы гэты каток спынілі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая сустрэча Ўладзя Лабковіча з сям’ёй пасьля зьняволеньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Група былых беларускіх палітвязьняў прыбыла ў Вільню. ФОТА: https://smarturl.click/GgzjE

У Вільню сярод іншых прыбылі палітык Павал Севярынец і праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўла Севярынца вітаюць на волі ў Вільні

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На 22 года турмы асудзілі беларуса Ерамеева, якога ў Расеі абвінавацілі ў дывэрсіі на БАМе: https://smarturl.click/dwxgQ

- 52-гадовы Сяргей Ерамееў — былы работнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан»

- у лістападзе 2020 году ён напісаў заяву аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку пасьля жорсткага разгону акцый пратэсту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гэтыя здымкі зробленыя з розьніцай у 11 год. Верхні ў 2014 годзе, адразу пасьля першага вызваленьня Алеся Бяляцкага з турмы, калі ён прыйшоў у студыю Радыё Свабода ў Менску. Ніжні – 16 сьнежня 2025 году ў Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомелі абрынуўся жылы будынак. Жывых пад заваламі не знайшлі, аб загінулых не паведамілі:
https://smarturl.click/L3yBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эмоцыі, мары, кветкі. Як у Варшаве сустрэлі 90 былых беларускіх палітвязьняў. ФОТА:
https://smarturl.click/B4gx9

Сярод вызваленых каля 20 чалавек трапілі на волю без пашпартоў.

Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака сустрэлі прадстаўнікі Амбасады Нямеччыны ў Польшчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае відэа Паўла Севярынца на волі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне мэдалём Няскораных імя Ларысы Геніюш. Сярод ляўрэатаў Бяляцкі

https://smarturl.click/vdLZw

У Вільні адбылася цырымонія ўзнагароджаньня мэдалямі Няскораных імя Ларысы Геніюш, «За плённую працу на карысьць Беларусі» і «Гонар і годнасьць». Іх атрымаў шэраг выбітных асобаў, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Павал Вінаградаў, Аляксандар Лукашук і іншыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📌 Галоўнае за 17 сьнежня на Радыё Свабода

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобэлеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрвію Свабодзе

ВУП у студзені — лістападзе вырас на 1,3% у гадавым вымярэньні — Белстат

«Я вельмі хачу яго пабачыць». Ці магчыма асудзіць супрацоўніка бабруйскай калёніі Шынвізэ, які пераехаў жыць у Нямеччыну

Стала вядома аб новай шпіёнскай праграме, якую выкарыстоўвае КДБ для сачэньня праз тэлефон

«Каго любіш?» — «Люблю Беларусь». Ліст Сяргея Дубаўца менскаму сябру пра давер

«Бабарыканцы» і «ціханоўцы»: яднаньне ці канкурэнцыя?

Пасьля вызваленьня 123 палітвязьняў дакладчык ААН заявіў, што прыкмет зьмены палітыкі рэпрэсій у Беларусі няма

Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз рухаюцца ў розных кірунках, калі ідзецца пра санкцыі супраць Менску

Сейм Літвы адклаў прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі. Сьпікер патлумачыў, чаму

Читать полностью…
Subscribe to a channel