radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Казка пра штучны інтэлект, канцэрт Саладухі. Як улады сёлета прапануюць беларусам адзначыць Новы год

У Менску будзе тры пляцоўкі для паказу сьвяточных шоў, пра фаервэрк гарадзкія ўлады маўчаць, яго не было летась і пазалетась. Як будуць адзначаць Новы год у Менску і рэгіёнах і колькі сродкаў улады на гэта выдаткоўваюць. https://smarturl.click/w4zvQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы на базе СПА затрымалі п’янага беларуса. Ён сказаў, што заблукаў

https://smarturl.click/p2o4E

На тэрыторыі 33-га ракетнага дывізіёна супрацьпаветранай абароны ў Гдыні (Польшча) затрымалі грамадзяніна Беларусі. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 23 лістапада, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў другі раз узнагародзіў сваю нявестку дзяржаўнай прэміяй «За духоўнае адраджэньне»

https://smarturl.click/oVo4O

Цяпер яна атрымала ўзнагароду ў складзе «аўтарскага калектыву ў складзе мастацкага кіраўніка Моладзевага тэатру эстрады Ўладзіславы Арцюкоўскай і паэткі-песеньніка Ганны Лукашэнка».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы занялі другое месца ў нараджальнасьці сярод іншаземцаў у Польшчы

https://smarturl.click/GgzWQ

Паводле Міністэрства лічбавізацыі Польшчы, ад студзеня да сьнежня 2025 году ў краіне нарадзілася 18 170 дзяцей, адзін з бацькоў якіх — іншаземец. Беларусы ў гэтай статыстыцы займаюць другое месца пасьля ўкраінцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «Белавія» заявілі, што аднавілі перамовы з кампаніяй Boeing аб набыцьці новых самалётаў

https://smarturl.click/JnAxx

Генэральны дырэктар кампанія «Белавія» Ігар Чаргінец паведаміў, як зьмяняецца дзейнасьць беларускай авіякампаніі пасьля скасаваньня санкцый адміністрацыяй ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва атрымала зь Беларусі паведамленьне пра будаўніцтва палігону радыеактыўных адкідаў

https://smarturl.click/j7o4q

У Літве папрасілі арганізацыі і грамадзян выказацца з гэтай нагоды, каб сфармаваць афіцыйную пазыцыю Літвы ў гэтым пытаньні. Палігон плянуюць выкарыстоўваюць 100 гадоў, а канчатковае рашэньне пра яго Беларусь прыме ў 2026 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Горадзеншчыне ў выніку сутыкненьня двух аўтамабіляў загінулі чатыры чалавекі

https://smarturl.click/E1EGW

Аўтамабілі Volkswagen і Audi сутыкнуліся ў Слонімскім раёне на закругленьні аўтадарогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна і Расея правялі новы абмен целамі загінулых

https://smarturl.click/mBLl9

Пра абмен целамі загінулых прадстаўнікі Расеі і Ўкраіны дамовіліся на перамовах у Стамбуле, якія праходзілі сёлета ў траўні і чэрвені. Расея агулам перадала Ўкраіне больш за дзесяць тысяч целаў загінулых, Украіна Расеі — больш за дзьвесьце.

Такія суадносіны могуць тлумачыцца тым, што расейскія вайскоўцы на многіх участках фронту наступаюць, і целы загінулых украінскіх салдатаў могуць застацца на тэрыторыях, занятых расейскімі вайскоўцамі, часьцей, чым наадварот.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін зноў заявіў пра анэксію чатырох вобласьцяў Украіны як умову міру

https://smarturl.click/MGV43

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, адказваючы на ​​прэс-канфэрэнцыі ў Маскве на пытаньне аб пэрспэктывах мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне, заявіў, што Ўкраіна «адмаўляецца ад завяршэньня канфлікту мірнымі сродкамі», але пры гэтым «ёсьць сыгналы» ад Кіева пра нейкую «гатоўнасьць да дыялёгу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нагадваем, у што за апошнія гады ператварылася беларуская пракуратура пад кіраўніцтвам Шведа: https://smarturl.click/Gx84

Як пракуратура зь ведамства, якое павінна забясьпечваць «вяршэнства права», ператварылася ў адзін з галоўных рэпрэсіўных органаў краіны. Расказваем, як яна «пахавала» справу Рамана Бандарэнкі, хто дае загад на «касьмічныя» тэрміны палітвязьням і чаму іх агучваюць юныя пракуроры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі з Польшчай ужо трэці дзень працягваюцца масавыя допыты беларусаў, якія едуць дадому: https://smarturl.click/137wD

Дапытваюць амаль усіх: студэнтаў (у тым ліку непаўналетніх), людзей з замежнымі дазволамі на жыхарства, тых, хто даўно ня быў у Беларусі.
У адным з выпадкаў на допыты адправілі амаль палову аўтобуса.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта поўная брахня!» Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра дысьлякацыю расейскага «Арэшніку»: https://smarturl.click/zdAln

«Сёньня прачытаў, нашы ачумелыя за мяжой заявілі, што недзе ў раёне Слуцку мы разьмясьцілі „Арэшнік“. Не хачу казаць дзе, не скажу, але, ну гэта поўная брахня! Ні ў якім Слуцку мы „Арэшнік“ не разьмяшчалі. Разьмясьцілі там, дзе больш выгадна, але я пра гэта казаць ня буду»


Мы раней пісалі пра будаўніцтва вайсковага аб’екту на поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз пагадзіўся на крэдыт у 90 мільярдаў эўра для Ўкраіны: https://smarturl.click/p2o2b

«Мы абавязаліся, мы выканалі»


Але ня змог дамовіцца аб прапанове выкарыстаць замарожаныя расейскія актывы. Каля 140 мільярдаў эўра расейскіх дзяржаўных актываў захоўваюцца ў бэльгійскай кампаніі па фінансавых рынках Euroclear. Яшчэ 25 мільярдаў знаходзяцца ў банках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Учатырох усю ноч пад музычку гатавалі, каб пасьпець. Мы спадзяваліся, што пасьпеем яшчэ паспаць. Але не – як раз пасьпелі на шостую ранку. Прывезьлі і аддалі гэтую ежу».


Гэта гісторыя пра тое, як украінцы сабралі ў дарогу беларускіх палітвязьняў. Як прыгатавалі за ноч больш за сто абедаў і як знайшлі для іх сто тэлефонаў і паўэрбанкаў, хаця гэта было няпроста: https://smarturl.click/B4X4n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2020 год не адпускае: Лукашэнка і цені апазыцыі на УНС

https://smarturl.click/XDJD6

На Ўсебеларускім народным сходзе Лукашэнка шмат разоў вяртаўся да тэмы пра дзейнасьць апазыцыі ў замежжы, піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. Апазыцыя нібыта нябачна прысутнічала ў зале УНС у якасьці важнага суб’екта. Было бачна, што рана 2020 году не зажывае, не праходзіць — яна баліць.

Падчас выступу Лукашэнкі таксама сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці пра перамовы з дэлегацыяй ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 31 год таму дэпутат Антончык выступіў у Вярхоўным Савеце з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Лукашэнкі

https://smarturl.click/xVadQ

У дакладзе Антончык называў фірмы і банкі, якія фінансавалі выбарчую кампанію Лукашэнкі (што было антызаконна і магло б быць падставай для зьняцьця з выбараў), гучалі прозьвішчы прызначаных прэзыдэнтам Лукашэнкам на найвышэйшыя пасады людзей, наўпрост замяшаных у карупцыйныя схемы. Пасьля дакладу Антончыка Лукашэнка заплакаў.

Газэты, якія вырашылі надрукаваць даклад, у выніку выйшлі зь «белымі плямамі». У выніку дакладу кіраўнік спраў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці, які Антончык прайграў, яго маёмасьць часткова сканфіскавалі.

📅 20 сьнежня
1812 – падчас вайны з войскам Напалеона расейская армія заняла Горадню.
1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок. У 1937-м Галубка закатавалі ў засьценках НКВД.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔖 Галоўнае за 19 сьнежня на Радыё Свабода

2020 год не адпускае: Лукашэнка і цені апазыцыі на УНС

«Я разумела, што больш ніхто не пагодзіцца». Як чацьвёра украінцаў цэлую ноч гатавалі ежу ў дарогу для беларускіх палітвязьняў

«Гэта поўная брахня!» Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра дысьлякацыю расейскага «Арэшніку»

Узмацніліся праверкі беларусаў на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу, — «Вясна»

Звольнілі старшыню Вярхоўнага суду Сукалу, які кіраваў 29 гадоў. На яго месца прызначылі «архітэктара рэпрэсій» пракурора Шведа

Зяленскі заявіў, што Ўкраіна перадала партнэрам інфармацыю аб месцы разьмяшчэньня «Арэшніка» ў Беларусі

ПіК Свабоды. Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік»

Усебеларускі народны сход, палітвязьні і «ворагі». Вынікі тыдня з Карбалевічам

У Літве амаль два тыдні не фіксуюць паветраных балёнаў зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Глуская традыцыя бандарных вырабаў атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі

https://smarturl.click/4Ov7G

Беларускі рэспубліканскі навукова-мэтадычны савет у пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пра Міністэрстве культуры дапоўнілі сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

«Гэта першы выпадак, калі прызналі ўвесь комплекс прац. [...] Такіх прац засталася няшмат», — адзначылі ў суполцы Belarusian Soviet Monumental ART і нагадалі, што аналягічныя работы ёсьць яшчэ ў аптэцы ў Барысаве і ў Менску.

📷 Бандарныя вырабы, зробленыя ў Глускім раёне. Фота Міністэрства культуры Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве амаль два тыдні не фіксуюць паветраных балёнаў зь Беларусі

https://smarturl.click/kZo86

Ігнас Дабраволскас, дарадца прэм’еркі Літвы Інгі Ругінене, заявіў, што ў апошнія дні не фіксуюць ні саміх кантрабандных паветраных балёнаў зь Беларусі, ні іхных сьлядоў на радарах, незалежна ад кірунку ветру.

Раней праблема была настолькі вострай, што аэрапорт Вільні закрываўся шмат разоў, таксама праблемаў зазнаў аэрапорт у Коўне. Сотні авіярэйсаў тады былі перакіраваныя на іншыя лётнішчы, скасаваныя або адкладзеныя. Наступствы адчулі на сабе дзясяткі тысяч пасажыраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усебеларускі народны сход, палітвязьні і «ворагі». Вынікі тыдня з Карбалевічам

Галоўнай навіной тыдня стала вызваленьне беларускіх палітвязьняў — падзея міжнароднага маштабу, у якую былі ўцягнутыя Ўкраіна, Польшча і Літва.

І на Ўсебеларускім народным сходзе ў цэнтры ўвагі апынулася таксама апазыцыя.

Чаму ўлады зноў змагаюцца з «фантомамі», як выглядаў сход, і што ён паказаў пра будучыню Беларусі — аналіз тыдня ад палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча: https://youtu.be/z1t3yV5JYi8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што Ўкраіна перадала партнэрам інфармацыю аб месцы разьмяшчэньня «Арэшніку» ў Беларусі

https://smarturl.click/0B7pn

«Завяршаецца перамяшчэньне „Арэшніку“ на тэрыторыю Беларусі. Мы разумеем, дзе гэта будзе, дзе будзе разьмешчаны. Інфармацыю перадаём нашым партнэрам. Мяркую, партнэры самі могуць ацаніць гэтую пагрозу і зразумець, як ім на гэта рэагаваць», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў Варшаве на супольнай з польскім прэзыдэнтам Каралем Наўроцкім прэсавай канфэрэнцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Хто такі Джон Коўл?

Спэцыяльны пасланьнік Дональда Трампа ў пытаньнях Беларусі — вядомы мільянэр, адвакат і дабрачынца. Ён асабіста знаў Озі Осбарна, каралеву Ярданіі, Майкла Джэксана і шэраг іншых уплывовых асобаў.

Поўны выпуск праграмы «Тлумачым з Гурневічам» глядзіце пад спасылкай: https://youtu.be/6PAR4wGNd3U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік».

Глядзіце ПіК Свабоды.

https://www.youtube.com/watch?v=7qsintwc978

Выступаючы на Ўсебеларускім народным сходзе Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка». Ён зьняпраўдзіў тое, чаго мы не сьцьвярджалі.

Пра гэта раскажа ў эфіры «ПіКу Свабоды» аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калесьнікавай

Віктар Бабарыка адзначыў вялікую ролю Сьвятланы Ціханоўскай у захаваньні пратэстаў на парадку дня. Ён заявіў, што гэта неймаверна.

Марыя Калесьнікава сказала, што доўга чакала гэтага моманту і вельмі ўдзячная Ціханоўскай за тое, што яна вытрымала ўсе нягоды. Таксама Калесьнікава запэўніла Ціханоўскую ў сваёй падтрымцы. Яна дадала, што пакуль ім з Бабарыкам патрэбны час, каб аднавіць сілы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны пракурор Андрэй Швед прызначаны старшынём Вярхоўнага суда: https://smarturl.click/5ZEWj

Ранейшы кіраўнік Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала вызвалены ад пасады. Лукашэнка прызначыў яго на гэтую пасаду яшчэ 4 студзеня 1997 году. За гэты час судовая сыстэма Беларусі пад кіраўніцтвам Сукалы пераўтварылася ў адну з галоўных сетак рэпрэсіўнай сыстэмы і масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі, пік якіх дасягнулі пасьля выбараў 2020 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вось з такімі «дакумэнтамі» замест пашпартоў некаторых беларускіх палітвязьняў выдварылі зь Беларусі.

На фота «пасьведчаньне асобы» праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча.

А ўчора Лукашэнка гэта пракамэнтаваў:

«Так што, мы пашпарты вам павінны выдаваць, сваім ворагам?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ахоўваць Сьвятлану Ціханоўскую цяпер будзе паліцыя: https://smarturl.click/7vzda

Дагэтуль бясьпекай Ціханоўскай займалася літоўская Служба аховы кіраўніцтва.

Літоўская дзяржава падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі. Але апошнім часам пачалі гучаць крытычныя галасы некаторых палітыкаў адносна таго, што Сьвятлана Ціханоўская мела занадта высокі статус аховы з боку літоўскай Службы аховы кіраўніцтва, нібыта гэта каштавала задорага для бюджэту краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Плошча-2010 за 7 хвілін.

19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША прыпыняюць розыгрыш лятарэі Green Card.

І вось чаму: https://smarturl.click/2070m

Green card — дакумэнт, што пацьвярджае наяўнасьць віду на жыхарства і дае права на працаўладкаваньне чалавеку, які не зьяўляецца грамадзянінам ЗША.

Калі казаць пра статыстыку, то, напрыклад, у 2017 годзе ў лятарэі паўдзельнічала 135 000 беларусаў, а ў 2018 171 000.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек. Сілавікі брутальна разагналі мірную акцыю пратэсту, больш за 700 чалавек затрымалі. Фота reuters

Вось нашыя відэа з таго вечара.

Спэцназ б'е жанчын: https://www.youtube.com/watch?v=GrM8pdXeO68

Бойкі са спэцназам: https://www.youtube.com/watch?v=FEAodfYJiok

Шматтысячны мітынг на плошчы Незалежнасьці: https://www.youtube.com/watch?v=FQgppKNHnC4

Зьбіцьцё журналіста "Свабоды": https://www.youtube.com/watch?v=sajLYorywWU

Выніковае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=medMyznuZDA

Читать полностью…
Subscribe to a channel