14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Беларусь застаецца адзінай краінай, якая сьвяткуе 7 лістапада. Але так было не заўсёды
Глядзіце, як у 1990 годзе прайшло шэсьце супраць камунізму і Леніна.
📱 Як палітыка адрозьніваецца на словах і на справах. На падзеях тыдня тлумачыць Валер Карбалевіч
📍 Аляксандр Лукашэнка «уручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат па колцы дроў.
📍 Беларусь уцягнулася ў новы канфлікт з Літвой і складаную гульню з ЗША. Ці сапраўды Вашынгтон спрабуе «выцягнуць» Менск з-пад уплыву Масквы?
📍 І што ўсё гэта азначае для беларускай улады і палітвязьняў?
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра падзеі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=gBOP3PVjT8o
🇨🇿 Новы сьпікер парлямэнту Чэхіі зьняў з будынку сьцяг Украіны. Праўкраінскія дэпутаты вывесілі ў адказ сьцягі ў кабінэтах
https://smarturl.click/j7lQb
Новы сьпікер Палаты дэпутатаў парлямэнту Чэхіі Томіё Окамура ў першы ж дзень пасьля прызначэньня распарадзіўся зьняць з будынку сьцяг Украіны. І сам асабіста трымаў драбіны.
«Чэская Рэспубліка на першым месцы», — кажа Окамура на відэа.
Ён даўно крытыкаваў украінскія сьцягі на грамадзкіх будынках у Чэхіі, падкрэсьліваючы, што гэта сьцягі іншай краіны.
Окамура таксама выступаў за скарачэньне дапамогі ўкраінскім уцекачам.
Дэпутаты, якія выступаюць за падтрымку Ўкраіны, вывесілі ўкраінскія сьцягі ў вокнах сваіх кабінэтаў будынку Палаты дэпутатаў.
Паводле папярэдняга сьпікера палаты Маркеты Пекаравай-Адамавай, сьцяг над парлямэнтам быў сымбалем гуманізму і салідарнасьці з нацыяй, якая сутыкнулася з жорсткасьцю і несправядлівай вайной.
Дзень кастрычніцкага перавароту паважаюць «30 працэнтаў людзей» у Беларусі, сьцьвярджае Лукашэнка
https://smarturl.click/DYkgv
Нязначную падтрымку насельніцтвам афіцыйнага сьвята «Дня кастрычніцкай рэвалюцыі» прызнаў Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада падчас наведваньня Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці (на фота).
Лукашэнка заявіў, што лічыць 7 лістапада «нармальным сьвятам» і ня мае намеру ад яго адмаўляцца: «Мы яго асучасьнілі».
«Ёсьць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага сьвята», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларусь — адзіная постсавецкая дзяржава, дзе яно адзначаецца. Таксама гэты дзень мае сьвяточны статус у непрызнаным Прыднястроўі (Малдова).
🕯 Ня стала знанага літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
https://smarturl.click/RekWW
7 лістапада пайшоў з жыцьця беларускі літаратуразнаўца, дасьледчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар Вячаслаў Рагойша. Яму было 83 гады. Пра гэта паведамілі знаёмыя прафэсара.
Вячаслаў Рагойша — аўтар больш як 2 тысяч навуковых публікацый і дасьледаваньняў, зь якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій.
Першым дасканала дасьледаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.
Жэст удзячнасьці: Беларусы прабеглі 435 км, каб намаляваць на лічбавай мапе абрысы Польшчы
Каманда беларускіх эмігрантаў 31 кастрычніка зладзіла эстафэту ў 435 кілямэтраў наўкола Варшавы, запісаўшы трэк у выглядзе абрысу Польшчы.
Гэткім жэстам напярэдадні Дня незалежнасьці яны выказалі ўдзячнасьць краіне, якая іх прытуліла.
У праекце ўдзельнічалі каля 30 чалавек з клюбу RunWawaRun. Эстафэта доўжылася 44 гадзіны. Спартоўцы «беглі ўдзень і ўночы па дарогах, па сьцежках, праз палі і лясы, вёскі і гарады», — гаворыцца ў допісе клюбу ў «Інстаграме».
Раней бегуны RunWawaRun стваралі трэкі ў выглядзе Пагоні і межаў Украіны.
Эўракамісія забараніла выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы грамадзянам Расеі
https://smarturl.click/dwLmk
Пасьля ўступленьня ў сілу новых правілаў расейцы змогуць атрымліваць толькі аднаразовыя візы.
Правілы распаўсюджваюцца ня толькі на краіны Эўразьвязу, але і на іншыя краіны Шэнгенскай прасторы, напрыклад, Швайцарыю і Нарвэгію.
Выключэньне зробленае для блізкіх сваякоў расейцаў, якія жывуць у краінах Шэнгену, і працаўнікоў транспартнай сфэры.
У абгрунтаваных выпадках шматразовыя візы можна будзе выдаваць незалежным журналістам, праваабаронцам і «дысыдэнтам».
Гэты крок стаў яшчэ адной санкцыяй ЭЗ супраць Масквы за вайну супраць Украіны.
ℹ️ Паводле Эўракамісіі, у 2024 годзе больш за паўмільёна расейцаў атрымалі шэнгенскія візы. Для параўнаньня, у 2019 годзе візаў выдалі больш за 4 мільёны.
«Абвінавачаньне нас у аўтарытарызьме — проста сродак палітычнай барацьбы», — сьпікер Каардынацыйнай рады Брухан
https://smarturl.click/lAqb1
Міжнароднае прызнаньне Каардынацыйнай рады, крызіс з выхадам чальцоў зь яе складу, абвінавачаньні ў ў аўтарытарызьме прадстаўнікоў каманды Паўла Латушкі — тэмы гутаркі Юрыя Дракахруста з старшынём арганізацыі Арцёмам Бруханом.
💬 За Каардынацыйную раду галасавалі выбарнікі, а хто галасаваў за Палату прадстаўнікоў — невядома.
💬 Кіраўніцтва КР прапаноўвала блёку «Воля» кампраміс у пытаньні праверак чальцоў Рады на паліграфе, «Воля» адкінула яго.
💬 Фракцыя «Каманда Латушкі і Руху „За свабоду“» нясе пэўную адказнасьць за вылучэньне Анжалікі Мельнікавай на пасаду сьпікеркі КР.
💬 Каардынацыйная рада — самы дэмакратычны інстытут у дэмакратычных сілах.
Сэнат Польшчы прыняў папраўку да Закону аб замежніках, гэта тычыцца й беларусаў
https://smarturl.click/JnkZv
Новае палажэньне зьмяняе парадак падачы заявак на атрыманьне дазволаў, у тым ліку дазволаў на часовае пражываньне, з папяровай на электронную форму.
У цяперашні час іншаземцы павінны падаваць заявы на атрыманьне гэтых дазволаў выключна ў папяровай форме, асабіста ў ваяводзкай адміністрацыі.
Іран хацеў бы купляць дэталі Boeing празь Беларусь, але невядома, ці захоча Менск рызыкаваць, — амэрыканскі экспэрт
https://smarturl.click/mBqqO
Джэк Раўш, амэрыканскі дасьледнік, які працуе ў Лёнданскай школе эканомікі, адказаў на пытаньні Іранскай службы Радыё Свабода і расказаў пра супрацу паміж кіраўніцтвам Ірану і Беларусі.
Партнэрства не пачынала разьвівацца, так бы мовіць, па-сапраўднаму да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Гэта было зьвязана з шэрагам прычын. Па-першае, Расея ўдзельнічала ў перамовах наконт пагадненьня аб іранскай ядзернай праграме і ў той час не пастаўляла Ірану зброю — прынамсі, наколькі нам гэта вядома. Беларусь таксама не магла гэтага рабіць праз геаграфічныя абмежаваньні й іншыя дыпляматычныя праблемы. Вядома ж, у Беларусі бывалі свае ўласныя пэрыядычныя пацяпленьні адносінаў з Эўропай.Читать полностью…
ЗША і краіны Цэнтральнай Азіі дасягнулі пагадненьня на перамовах пра рэдказямельныя мінэралы ў Вашынгтоне
https://smarturl.click/Ggkk5
У суправаджэньні дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіё і віцэ-прэзыдэнта Дж. Д. Вэнса ў Белым доме Дональд Трамп заявіў, што імкнецца зрабіць дачыненьні ЗША з Цэнтральнай Азіяй «мацнейшымі, чым калі-кольвек дагэтуль», у той час як кіраўнікі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану віталі новую эру сувязяў.
Вашынгтон шукае новых спосабаў абысьці Пэкін у пытаньні мэталаў. На долю Кітаю прыпадае амаль 70% здабычы рэдказямельных элемэнтаў у сьвеце, гэтая дзяржава таксама кантралюе прыкладна 90% іх перапрацоўкі.
❗️🇱🇹 Беларусь пачала выпускаць літоўскія грузавікі праз пераход у Медніках і абяцае адкрыць для іх Салечнікі
https://smarturl.click/4OyyY
Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозьнікаў Linava Алегас Тарасавас заявіў, што за апошнія содні праз пункт пропуску «Меднікі» у Літву ўехалі больш за 200 грузавікоў, а Беларусь абяцае выпусьціць фуры, якія захрасьлі на яе тэрыторыі, праз пункт пропуску «Салечнікі», піша BNS.
«Учора каля 19 гадзін ад беларускага боку прыйшоў ліст аб гатоўнасьці адкрыць гэты пункт пропуску, і мы ўсе чакаем, я кажу пра Беняконі», — паведаміў Тарасавас Радыё LRT 7 лістапада.
«На пераходзе „Беняконі-Салечнікі“ усё яшчэ застаецца крыху больш за 400 грузавікоў», — сказаў Тарасавас.
Чарга на выезд у Польшчу зноў вырасла, цяпер у ёй 3140 легкавых машын
https://smarturl.click/Rekkm
Выезду ў Польшчу ў адзіным дзейным пункце пропуску «Берасьце» 6 лістапада чакалі 2975 легкавых аўтамабіляў і 155 аўтобусаў. Цяпер чарга павялічылася.
Ужо сёньня: 30 гадоў таму дзень Кастрычніцкага перавароту вярнуўся ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі
https://smarturl.click/ZXjky
Дата дня
7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі.
У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі.
Таксама ў гэты дзень
1925 — выйшаў першы нумар беларускай газэты «Акцябр». Яна выходзіла на ідыш штодня да самага пачатку Вялікай айчыннай вайны.
1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.
1990 — у Менску прайшоў шматтысячны антыкамуністычны мітынг на плошчы Леніна.
2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».
2020 — адкрылася для пасажыраў трэцяя лінія Менскага метрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1790 — Караль Падчашынскі, 1896 — Міхась Чарот, 1897 — Міхась Каршук, 1918 — Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык, 1923 — Аляксандар Дракахруст
На фота: на цэнтральнай плошчы Смаргоні зьносяць помнік Уладзіміру Леніну, 2019 год
📈 З Новага году на 18% павялічыцца мінімальны заробак
https://smarturl.click/WRGk9
З 1 студзеня 2026 году ён складзе 858 рублёў.
Мінімальны заробак у Беларусі павінен быць ня меншым за 30% ад прагнознага сярэдняга заробку. Плаціць менш за яго працадаўца ня мае права.
Павышэньне адбываецца штогод.
За апошнія пяць гадоў найбольшае — у 2023-м (+21%), найменшае — у 2021-м (+6,7%).
Асноўнае за 7 лістапада
• «Абвінавачаньне нас у аўтарытарызьме — проста сродак палітычнай барацьбы», — сьпікер Каардынацыйнай рады Брухан
• Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
• Валер Карбалевіч. Як палітыка адрозьніваецца на словах і на справах — вынікі тыдня
• Іран хацеў бы купляць дэталі Boeing празь Беларусь, але невядома, ці захоча Менск рызыкаваць
• ЭЗ купляе ў Расеі і Беларусі тавараў больш чым на 35 мільярдаў эўра, сем краін прапанавалі спосаб гэта спыніць
• Рытмалёгія і званок у Беларусь. Чаму намесьнік міністра культуры Літвы не прарабіў і тыдня
• Кіраўнік NATO заявіў аб апярэджаньні Расеі ў тэмпах вытворчасьці боепрыпасаў
• Беларусь пачала выпускаць літоўскія грузавікі праз пераход у Медніках і абяцае адкрыць для іх Салечнікі
• Эўракамісія забараніла выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы грамадзянам Расеі
• Лукашэнка: Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі паважаюць 30% беларусаў
• Новы сьпікер парлямэнту Чэхіі зьняў з будынку сьцяг Украіны, дэпутаты вывесілі свае
🇺🇦 Зяленскі: 314 расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў Пакроўску, 220 штурмаў за тры дні
https://smarturl.click/w4GLn
«Сытуацыя складаная. 5-га праціўнік правёў штурмавыя апэрацыі з выкарыстаньнем тэхнікі.
Ён страціў тэхніку, але мэта нумар адзін для праціўніка – як мага хутчэй заняць Пакроўск. Гэтая мэта застаецца. Гэта відаць па колькасьці штурмаў.
За тры дні было 220 штурмаў Пакроўску. Паводле ваенных дадзеных, 314 „расейцаў“ знаходзяцца ў самым горадзе, унутры», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
🇱🇹 Рытмалёгія і званок у Беларусь. Чаму намесьнік міністра культуры Літвы на прарабіў і тыдня
https://smarturl.click/nVq34
Новапрызначаны намесьнік міністра культуры Літвы Аляксандрас Брокас падаў у адстаўку менш як праз тыдзень па прызначэньні, пасьля таго, як у сацсетках усплыло відэа ягонага званка ў Беларусь паўтарагадовай даўнасьці нібыта прадстаўніцы адміністрацыі Лукашэнкі.
Мяркуючы з запісу размовы, падчас сазвону бакі дамаўляліся пра інтэрвію з Лукашэнкам. Хоць ягонае прозьвішча ні разу не прагучала.
Брокас назваў званок памылкай, а тое, што яго зьнялі на відэа — правакацыяй.
Прыгадалі Брокасу і паездкі ў Расею пасьля 2014 году. А таксама ягоную прыхільнасьць да створанага ў Расеі эзатэрычнага вучэньня пад назвай рытмалёгія. Яно абяцае навучыць кіраваньню часам і ў розных навуковых ацэнках адносіцца то да псэўданавукі, то да дэструктыўнай сэкты.
Павал Вінаградаў параўнаў умовы адбыцьця пакараньня 10 гадоў таму і цяпер
«Калі б мяне з тых умоў, у якіх я быў зараз, адпусьцілі ў „Воўчыя норы“ ўзору 2011 году, дзе я сядзеў раней, я б падумаў, што мяне выпусьцілі на волю. Настолькі розьніца вялікая».
📱 Цалкам відэа глядзіце на Youtube → https://youtu.be/c7_FQdq6lzo
Пацярпелыя ад абстэлаў расейцы зь Белгарадзкай вобласьці будуць папраўляць здароўе ў санаторыях Беларусі
https://smarturl.click/WRGa6
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў заявіў, што «каля 400 пацярпелых ад абстрэлаў з боку УСУ жыхароў Белгарадзкай вобласьці адпачнуць у санаторыях Беларусі да канца году», перадае БелТА.
Праграма ўключае два заезды па два тыдні ў санаторыі
📍«Лётцы» (Віцебскі раён),
📍 «Чонкі» (Гомельскі раён)
📍 імя Леніна (Бабруйск).
Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
• Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў.
• За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў.
• Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці.
• Нарастаюць таксама запасы на складах.
• Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.
Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» — Сяргей Чалы.
https://www.youtube.com/live/GcIJwu3qSUk
✅ Чым у 1917-м жыла Беларусь? 10 пытаньняў з нагоды бальшавіцкага перавароту. ТЭСТ
https://smarturl.click/3A9V
Праверце, што вы ведаеце пра грамадзкае жыцьцё Беларусі больш за 100 гадоў таму і настроі сярод беларусаў.
🇪🇺 ЭЗ купляе ў Расеі і Беларусі тавараў больш чым на 35 мільярдаў эўра, сем краін прапанавалі спосаб гэта спыніць
https://smarturl.click/Y3wgl
Ужо пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны Эўрапейскі Зьвяз у 2024 годзе імпартаваў з Расеі і Беларусі тавараў больш як на 35 мільярдаў эўра.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай прапанове пад назвай «Гандаль дзеля бясьпекі» ад сямі краін — Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы, — якія прапануюць увесьці дадатковыя сэктаральныя тарыфы, каб паступова спыніць гэты гандаль.
Памерла славутая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая
https://smarturl.click/y68ZR
Мая Яніцкая дасьледавала беларускае шкло, слуцкія паясы, бараніла старажытную Нямігу.
Пра сьмерць Маі Яніцкай Свабодзе стала вядома ад яе калег-мастацтвазнаўцаў, гэта здарылася яшчэ ў кастрычніку. Ёй было 94 гады.
Сяргей Чалы. Як Лукашэнка хоча ратаваць эканоміку
Дэфіцыт у замежным гандлі таварамі павялічыўся ў Беларусі да 4,5 мільярда даляраў. За месяц адмоўнае гандлёвае сальда вырасла на 700 мільёнаў даляраў. Горшымі сталі вынікі працы ў апрацоўчай прамысловасьці. Нарастаюць таксама запасы на складах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў.
Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» — Сяргей Чалы. Пачатак а 16:30 менскага часу.
https://www.youtube.com/live/GcIJwu3qSUk
Камісія нацыянальнай бясьпекі Літвы 7 лістапада абмяркуе далейшыя дзеяньні на мяжы зь Беларусьсю
🗣 «Сытуацыя з мэтэазондамі зноў будзе абмяркоўвацца на паседжаньні Камісіі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі — будзе дадзеная ацэнка таму, як вырашаецца гэтая праблема і якія дадатковыя захады могуць спатрэбіцца», — паведаміў BNS дарадца прэм'ер-міністра Літвы Ігнас Дабравольскас.
Таксама на сустрэчы будуць абмяркоўваць, як найбольш эфэктыўна вырашыць праблему грузавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Літве і Эўразьвязе, якія ў цяперашні час ня могуць вярнуцца ў Літву з прычыны закрытай мяжы зь Беларусьсю.
Кіраўнік NATO заявіў аб апярэджаньні Расеі ў тэмпах вытворчасьці боепрыпасаў
https://smarturl.click/B4kkg
Краіны NATO ўпершыню за многія гады абагналі Расею ў тэмпах вытворчасьці боепрыпасаў, заявіў генэральны сакратар альянсу Марк Рутэ на форуме ў сталіцы Румыніі Бухарэсьце з удзелам прадстаўнікоў вайсковай прамысловасьці.
🗣 «Да нядаўніх часоў Расея вырабляла больш рыштунку, чым усе краіны NATO разам. Але гэта больш ня так», — падкрэсьліў Рутэ.
Невядомы бесьпілётнік парушыў працу аэрапорту ў Гётэборгу
https://smarturl.click/VR11R
Некалькі рэйсаў былі скасаваныя, затрыманыя або перанакіраваныя, паведаміў апэратар аэрапорту. Прадстаўніца авіякампаніі Swedavia таксама пацьвердзіла здарэньне і заявіла, што паветраная прастора каля аэрапорту Гётэборг-Ландветэр, другога па загружанасьці ў Швэцыі, была зачыненая.
Паліцыя праводзіць расьсьледаваньне.
24 сваякі Ўладзіміра Пуціна займаюць пасады, зьвязаныя з дзяржавай або буйным дзяржаўным бізнэсам
Пра гэта піша выданьне «Проект».
Найбольш высокія пасады займаюць прадстаўнікі роду стрыечнага брата прэзыдэнта Яўгена Пуціна:
• Анна Цывілёва — намесьніца міністра абароны,
• Сяргей Цывілёў — міністар энэргетыкі,
• Міхаіл Пуцін — намесьнік старшыні праўленьня «Газпрама».
Іншая галіна сям’і кантралюе «РусГідра».
Даход ад дзяржструктур атрымліваюць таксама ўсе чатыры вядомыя жанчыны Пуціна — Людміла Ачарэтная, Аліна Кабаева, Сьвятлана Крываногіх і Аліса Харчава, а таксама дзьве ягоноыя дочкі — Марыя Варанцова і Кацярына Ціханава.
Паводле «Проекта», гэта рэкорд для расейскіх кіраўнікоў за апошняе стагодзьдзе. У Барыса Ельцына, якога крытыкавалі за кумаўство, на дзяржаўных пасадах было ня больш за пяць родзічаў.
Асноўнае за 6 лістапада
• «Мы ж рэсурс, які трэба прадаць». Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым
• Амэрыканскі бок трымае слова, аслабляючы санкцыі адносна «Белавія», — амэрыканіст Пянькоўскі
• На «Нафтане» быў пажар, яго тушылі 17 адзінак тэхнікі
• Калі ў Беларусі паспрабуюць пабудаваць завод для вырабу «шахедаў», Украіна глядзець на гэта проста так ня будзе, — украінскі экспэрт
• Пуцін заснаваў Дзень моваў народаў Расеі. Экспэрты кажуць пра палітыку лінгвацыду ў РФ
• МЗС Беларусі адхіліў зварот ураду Літвы аб пропуску грузавікоў, заблякаваных на беларускай тэрыторыі
• Чарга на выезд у Польшчу расьце далей, цяпер у ёй каля 3000 легкавікоў і 155 аўтобусаў
• Урад Беларусі заплянаваў на 2026 год больш штрафаў і канфіскацыяў маёмасьці
• Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з кіраўнікамі ўраду і парлямэнту Аўстраліі
• На Саакашвілі і лідэраў апазыцыі ў Грузіі завялі новую крымінальную справу
• Ці вырастуць зноў ядзерныя грыбы? Да чаго можа прывесьці пагроза Трампа аднавіць ядзерныя выпрабаваньні