14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Удзел замежнай выведкі і наўмысны падпал — пракуратура ў Польшчы завяла справу пасьля пажару на заводзе дронаў
Пракуратура завяла крымінальную справу «паводле факту ўдзелу ў дзейнасьці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча і ўчыненьня злачынства тэрарыстычнага характару», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Злачынства «палягала ў наўмысным падпале» «шляхам закладаньня зараду, што ўтрымліваў лёгкаўзгаральныя матэрыялы» прадпрыемства WB ELECTRONICS S.A. у горадзе Скаржыска-Каменна.
Пажар зьнішчыў складзкія памяшканьні і прычыніў шкоды больш як на 4 мільёны даляраў у пераліку (15 млн злотых).
Лукашэнка дэманструе ляяльнасьць Пуціну, шукаючы дыялёгу з ЗША, — Карбалевіч → https://smarturl.click/YVDVa
Рэжым Лукашэнкі імкнецца да геапалітычнага балянсаваньня, каб унікнуць тых праблем, зь якімі сутыкаецца Расея ў выніку вайны з Украінай. Дыялёг паміж Беларусьсю і ЗША для афіцыйнага Менску — самы пэрспэктыўны зьнешнепалітычны праект апошніх гадоў.
«Можна меркаваць, што Лукашэнка прасіў Пуціна ці то даць дазвол, ці не пярэчыць працягу дыялёгу кіраўніцтва Беларусі і ЗША. Бліжэйшыя тыдні пакажуць, якой шырыні поле для манэўру мае цяпер афіцыйны Менск, ці ёсьць прастора для геапалітычнага балянсаваньня», — піша Валер Карбалевіч.Читать полностью…
Новыя вызваленьні палітвязьняў. Беларусь стала азіяцкай у геапалітыцы. Забарона прычосак у школе → https://youtu.be/x7VIcPH8YZY
Расказваем пра падзеі 31 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
1️⃣ Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.
2️⃣ Лукашэнка паляцеў у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці VI Сусьветных гульняў качэўнікаў і саміце ШАС.
3️⃣ Беларускія станкі на амаль мільён даляраў трапілі на прадпрыемствы расейскага ВПК. Каму канкрэтна?
У Польшчы гарэла вытворчасьць дронаў. Не выключаюць дывэрсію → https://smarturl.click/3w6wk
Неўзабаве пасьля поўначы на прадпрыемстве Grupa WB ў горадзе Скаржыска-Каменна, што за 120 км на поўдні ад Варшавы, усчаўся пажар.
Празь дзьве гадзіны пажар узялі пад кантроль і патушылі. Людзі не пацярпелі, бо ўначы работнікаў не было.
Цяпер высьвятляюць прычыны пажару. Разглядаюцца ўсе вэрсіі, у тым ліку магчымасьць дывэрсіі.
ℹ️ Grupa WB — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў польскай прыватнай абароннай прамысловасьці
У Бішкеку з удзелам Лукашэнкі пачынаецца саміт ШАС
https://smarturl.click/YVD6a
Сабралі, што то трэба ведаць пра арганізацыю, якія чальцы ШАС пад міжнароднымі санкцыямі, як яны вядуць рэальныя і гандлёвыя войны.
І што там шукае ўлада Беларусі.
ЗША нанесьлі па Іране новыя ўдары, якія разглядаюцца як «сыгнал» Тэгерану наконт Армускай пратокі
https://smarturl.click/QEz63
Амэрыканскія войскі нанесьлі ўдары па 2 іранскіх ракетных устаноўках на востраве Лярак у Армускай пратоцы. Перад гэтым Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) рыхтаваўся да запуску ракет па гэтым жыцьцёва важным водным шляху.
Пазьней КВІР заявіў, што ў адказ выпусьціў балістычныя ракеты па дзьвюх базах амэрыканскіх войскаў у Ярданіі. Ярданія, блізкі хаўрусьнік ЗША, заявіла, што пераняла восем ракет, якія ўварваліся ў яе паветраную прастору раніцай 31 жніўня.
Армуская пратока адкрытая, але рух транспарту моцна абмежаваны.
Урад ЗША ўзмацняе барацьбу з турызмам для нараджэньня дзяцей з мэтай атрымаць амэрыканскае грамадзянства
https://smarturl.click/geGlw
6 жніўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе выдачу дакумэнтаў аб грамадзянстве ЗША дзецям, калі ні адзін з бацькоў не зьяўляецца грамадзянінам ЗША.
1 верасьня Камітэт па наглядзе Кангрэсу ЗША правядзе слуханьні на тэму «Абарона грамадзянства ЗША: супрацьдзеяньне радзільныму турызму».
Раней Дзяржаўны дэпартамэнт апублікаваў падрабязнасьці сваёй стратэгіі барацьбы з радзільным турызмам у ЗША. У ведамстве палумачылі, што плянуюць выкарыстоўваць «усе магчымыя сродкі», каб гарантаваць, што неіміграцыйныя візы выдаюцца выключна па прызначэньні і не выкарыстоўваюцца для радзільнага турызму.
Ужо сёньня: 85 гадоў таму больш за 20 габрэяў спалілі сябе ў Мазыры
https://smarturl.click/L9lxl
31 жніўня 1941, праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман, насуперак перашкодам мясцовых уладаў, у 2003 годзе ўсталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.
Але ўжо празь месяц па рашэньні Мазырскага гарвыканкаму камень дэмантавалі, спасылаючыся на «адсутнасьць належнага ўзгадненьня». Пасьля шматгадовых спрэчак, зваротаў і ўзгадненьняў зь дзяржаўнымі інстытутамі ўлады ў 2010 годзе паставілі новы валун з гранітнай плітай. З тэксту цалкам прыбралі словы «Беларуская Масада» і нацыянальнасьць ахвяр.
Пра іншыя падзеі 31 жніўня — у публікацыі "Ужо сёньня".
Латушка прапанаваў ЭЗ і Польшчы ўвесьці санкцыі ў адказ на прызнаньне эўрапейскіх СМІ «экстрэмісцкімі»
https://smarturl.click/xevAm
НАУ прапаноўвае ўвесьці санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічае ў прызнаньні эўрапейскіх мэдыя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі.
Гаворка ідзе пра:
— БелТА і прапагандыстаў;
— судзьдзяў, якія прымаюць рашэньні супраць СМІ;
— кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі.
Падставай сталі рашэньні ў дачыненьні да польскага агенцтва PAP, Euronews і праекту EUvsDisinfo.
Сярод прапанаваных санкцыяў — забарона на ўезд у ЭЗ і замарожваньне актываў. Паводле НАУ, польскае МУС ужо накіравала атрыманыя матэрыялы на ацэнку для магчымага ўключэньня фігурантаў у нацыянальны санкцыйны сьпіс.
Ля Паўночнага Кіпру перавярнуўся катамаран зь некалькімі сотнямі пасажыраў
Паром «Filo Jet» з 267 чалавекамі на борце (259 пасажыраў і 8 членаў экіпажу) адплыў з порту Кірэнія каля 12 гадзінаў апоўдні. Паводле раскладу, рэйс у Турэччыну плянаваўся на наступны дзень, аднак быў перанесены праз кепскі прагноз надвор'я. За чатыры марскія мілі ад порту хвалі накрылі паром і судна перавярнулася дагары дном.
Прэмʼер-міністар Паўночнага Кіпру заявіў, што выратавалі 237 чалавек, пошук яшчэ 24 працягваецца. «Ня толькі берагавая ахова, але і ўсе нашы людзі кінуліся на дапамогу – усе, у каго ёсьць човен, дапамагаюць», – сказаў ён. У апэрацыі таксама задзейнічаныя верталёты.
Мэр Кірэніі назваў сытуацыю «вельмі сурʼёзнай». Пацярпелых дастаўляюць у шпіталі. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі ня менш як 7 чалавек.
Ісьляндыя сказала «не» перамовам з ЭЗ. Чым гэта цікава для Беларусі
https://smarturl.click/leo7m
Ісьляндцы на рэфэрэндуме не пагадзіліся з прапановай аднавіць перамовы аб уступленьні краіны ў Эўрапейскі Зьвяз. Супраць прагаласавалі 52,8% выбарцаў, за — 47,2%.
Нягледзячы на тое, што Ісьляндыя не ўваходзіць у Эўразьвяз, яна далучаецца да эўрапейскіх санкцый супраць беларускіх уладаў. Таму вынік галасаваньня важны ня толькі для будучых адносінаў Ісьляндыі з Эўразьвязам, але і для больш шырокага пытаньня: наколькі эўрапейскія краіны па-за ЭЗ будуць і надалей узгадняць зь Брусэлем сваю зьнешнюю палітыку і санкцыі, у тым ліку адносна Беларусі.
У аэрапорце Менску затрымліваюцца рэйсы ў Расею, Дубай і Анталью
https://smarturl.click/A9pn4
30 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце Менск назапасілася шмат затрымак:
— «Аэрафлёт» у Маскву: з 2:30 на 14:00;
— Flydubai ў Дубай: з 3:40 на 20:30;
— «Белавія» ў Санкт-Пецярбург: з 16:15 на 19:40;
— «Белавія» ў Маскву: з 17:40 на 19:20.
Прычына — часовыя абмежаваньні ў расейскай паветранай прасторы праз атакі дронаў. У ноч на 30 жніўня расейскае Міністэрства абароны заявіла пра атакі соцень беспілётнікаў.
Нават пасьля зьняцьця часткі абмежаваньняў затрымкі працягваюць уплываць на расклад палётаў зь Менску.
Пасажырам раяць праверыць статус свайго рэйсу перад паездкай у аэрапорт.
6 месяцаў пасьля вайны з Іранам: чатыры пытаньні, ад якіх залежыць, што будзе далей
https://smarturl.click/J9Yy7
Апытаныя Радыё Свабода экспэрты, якія прадстаўляюць розныя кірункі палітычнай думкі ў Вашынгтоне, лічаць, што наступны этап канфлікту будуць вызначаць чатыры пытаньні:
*як доўга Іран здолее вытрымліваць эканамічны ціск,
*ці зможа дыпляматыя ператварыць вайсковыя дасягненьні ў трывалае пагадненьне,
*што будзе з Армускай пратокай,
*ці дапамогуць Расея і Кітай Тэгерану аднавіць свае сілы.
Ужо сёньня: Шэсьць гадоў таму прайшоў «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску; Лукашэнка хадзіў з аўтаматам ля рэзыдэнцыі
30 жніўня 2020 году на «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску выйшла 150 тысяч чалавек. Лукашэнка хадзіў вакол сваёй рэзыдэнцыі з аўтаматам. Мірныя маршы прайшлі ў іншых гарадах Беларусі: Горадні, Магілёве, Гомлі, Мазыры, Сьветлагорску, Рэчыцы.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 30 жніўня чытайце на сайце Свабоды
Асноўнае за 29 жніўня
• Хронікі вайны. Ва Ўкраіне ад расейскіх абстрэлаў загінулі дзясяткі чалавек. Адзін з дронаў ляцеў празь Беларусь
• Кот Вэльзэвул, фанаты ў Сьледчым камітэце і новы альбом. Размова з вакалісткай гурту Dymna Lotva
• Фрыдман: Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Младзіча і Караджыча
• Прэм’ер-міністар Польшчы пасьля размовы з кіраўніком NATO: «Мы ня можам выключаць правакацыі з боку Расеі»
• «Здаецца, ня так даўно і бачыліся». Пуцін прыняў Лукашэнку ў сваёй загараднай рэзыдэнцыі
Асноўнае за 31 жніўня
• Беларусь стала азіяцкай краінай у геапалітыцы. Новыя вызваленьні палітвязьняў. Забароненыя прычоскі ў школе. Відэанавіны 31 жніўня
• Школа асаблівага рэжыму. Спыталі ў настаўніцы, псыхоляга і маці вучня, што яны думаюць пра надгляд дзяцей
• Лукашэнка дэманструе ляяльнасьць Пуціну, шукаючы дыялёгу з ЗША, — Карбалевіч
• У Бішкеку з удзелам Лукашэнкі пачынаецца саміт ШАС. Што трэба ведаць пра арганізацыю
• У Маскве заявілі, што пастаўкі бэнзіну зь беларускіх заводаў у Расею ідуць «на максымум»
У Міжземным моры затрымалі танкер, які, імаверна, належыць да расейскага ценявога флёту → https://smarturl.click/9929D
Пра гэта паведаміла кіраўніца дыпляматыі Эўразьвязу Кая Калас.
Сілы вайскова-марской місіі Эўразьвязу падняліся на борт нафтавага танкера MV SUN, які падазраюць у плаваньні пад фальшывым сьцягам з парушэньнем міжнароднага марскога права.
«Незаконны продаж нафты з суднаў ценявога флёту — жыцьцёва важная артэрыя для вайны Расеі супраць Украіны, і мы будзем і надалей яе перакрываць», — адзначыла Кая Калас.
🇳🇵Колькасьць ахвяр паводкі ў Нэпале і Кітаі вырас да 919, зьніклымі бязь вестак лічацца больш за 4,7 тысячы чалавек → https://smarturl.click/ne9eV
Колькасьць ахвяр паводкі ў Нэпале і Кітаі вырасла да 919, бязь вестак зьніклымі лічацца 4793.
На сувязь з нэпальскімі ўладамі па-ранейшаму ня выйшлі 592 замежнікі, сярод іх — грамадзянка Беларусі.
Расея атакавала Запарожжа і Адэсу, пад украінскі ўдар патрапіў Белгарад, у тым ліку склад Ozon
https://smarturl.click/xevXM
Пад паветраныя ўдары 30 і 31 жніўня зноў патрапілі жылыя дамы і інфраструктурныя аб'екты ва Ўкраіне і Расеі.
Сярод іншага кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў аб удары па тэрмінале «Новай пошты».
У Расеі пад удар трапілі Белгарадэкая ЦЭЦ, электрападстанцыі і тэрмінал «Эстейт Логистик», у якім разьмяшчаецца склад маркетплэйса Ozon.
На фота наступствы расейскай атакі «Новай пошты» ў Адэсе
Зноў прадаюць кватэру былога сьледчага Лобана
https://smarturl.click/pebAG
У Горадні на аўкцыён зноў выставілі трохпакаёвую кватэру, якая належыць былому сьледчаму і былому ўдзельніку ByPol Ігару Лобану, які пасьля 2020 году зьехаў з Беларусі, асьцерагаючыся рэпрэсіяў.
У камэнтары «Белсату» Ігар Лобан заявіў, што сочыць за лёсам сваёй кватэры і мяркуе, што верне яе.
«Вельмі цешуся, што не знайшлося ахвочых купіць кватэру зь першай спробы», — сказаў былы сьледчы.
Ён выказаўся ў адрас імавернага яе пакупніка:
«Такую асобу хацелася б папярэдзіць, што кватэра забраная ў мяне незаконна, што ў будучыні будзе падставаю, каб яе забраць назад».Читать полностью…
На Віцебшчыне ўзбэцкім фэрмэрам вылучылі зямлю і памяшканьні для жывёлагадоўлі
https://smarturl.click/meOgn
Узбэцкім фэрмэрам у Віцебскай вобласьці аддалі 2 тысячы гектараў для вырошчваньня бульбы.
Таксама з удзелам узбэкаў арганізоўваюць адкорм буйной рагатай жывёлы ў трох раёнах Віцебшчыны, а яшчэ ў адным раёне працуе ўзбэцкая фэрма авечак.
Тым часам беларускія фэрмэры часта ня могуць атрымаць ад дзяржавы прыдатныя для сельскай гаспадаркі землі — ім прапаноўваюць няўдобіцы, надзелы, далёкія ад іхных гаспадарак, нават заражаныя радыянуклідамі.
У Маскве заявілі, што пастаўкі бэнзіну зь беларускіх НПЗ у Расею ідуць «на максымум»
https://smarturl.click/xevye
«Пастаўкі паліва ідуць, і ідуць на максымум. У гэтым выпадку беларускія сябры чуйна рэагуюць на патрэбы, за што мы ім удзячныя», — сказаў журналістам у нядзелю прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Асноўнае за 30 жніўня:
▪️Джон Коул: новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня
▪️Зьнікаюць бязь сьледу. Чаму ААН прыраўняла беларускія турмы да выкраданьняў
▪️Латушка прапанаваў ЭЗ і Польшчы ўвесьці санкцыі ў адказ на прызнаньне эўрапейскіх СМІ «экстрэмісцкімі»
▪️«Крыж Сафіі Менскай». Як беларуская «пірацкая экспэдыцыя» у Капэнгаген выклікала спрэчку гісторыкаў
▪️Цэны ў Беларусі растуць найхутчэй за чатыры гады
▪️6 месяцаў пасьля вайны з Іранам: чатыры пытаньні, ад якіх залежыць, што будзе далей
▪️Моўны тэст: Суд і вязьніца
Моўны тэст: Суд і вязьніца: https://smarturl.click/leoGB
Віна, суд, пакараньне — вечныя праблемы чалавецтва.
Да інстытуцыяў, якія імі займаюцца, пры чужых уладах беларусы ставіліся скептычна. Але ў будучыні зноў давядзецца будаваць нармальную праўна-судовую сыстэму. Тэст на словы й выразы пра злачынства і кару.
Зьнікаюць бязь сьледу. Чаму ААН прыраўняла беларускія турмы да выкраданьняў
https://smarturl.click/D79Bz
30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных зьнікненьняў. У Беларусі гэтая тэма мае два вымярэньні: выкраданьні палітычных апанэнтаў на мяжы 1990–2000-х гадоў і сучасная практыка поўнай ізаляцыі палітвязьняў — рэжым інкамунікада.
Да верасьнёўскай сэсіі Рады ААН у правах чалавека выйшаў даклад Працоўнай групы ААН, у якім сказана:
«Працяглае ўтрыманьне пад вартай бяз сувязі са зьнешнім сьветам можа быць раўнасільнае гвалтоўнаму зьнікненьню».Читать полностью…
«Крыж Соф’і Менскай». Як беларуская «пірацкая экспэдыцыя» у Капэнгаген выклікала спрэчку гісторыкаў
https://smarturl.click/ne9oW
У жніўні актывістка Марыя Грыц і група беларусаў прыехалі ў Данію з рэплікай сярэднявечнага крыжа, што, паводле адной з вэрсіяў, калісьці належаў Соф’і Менскай, дачцэ менскага князя, якая ў XII стагодзьдзі стала каралевай Даніі.
Акцыя ў Капэнгагене атрымалася з размахам – чоўны, шэсьце, канцэрт. Але сярод беларускіх гісторыкаў аднадушша ня выйшла: адны кажуць, што беларуская вэрсія паходжаньня крыжа недаказаная, іншыя нагадваюць, што гіпотэзу пра Соф’ю Менскую выказала яшчэ ў 1978 годзе прафэсійная дацкая дасьледніца.
Axios: кіраўнік ЦРУ прапанаваў у Маскве сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага
https://smarturl.click/dZBxE
Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф падчас неанансаванага візыту ў Маскву прапанаваў арганізаваць трохбаковыя перамовы паміж лідэрамі ЗША, Расеі і Ўкраіны, паведамляе Axios.
Паводле крыніцаў выданьня, Рэткліф таксама спрабаваў высьветліць, ці могуць кіраўнікі расейскіх спэцслужбаў дапамагчы вярнуць Пуціна да перамоваў з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША.
Рэткліф быў у Маскве 25 жніўня. У Крамлі заявілі, што ягоны візыт быў зьвязаны з кантактамі паміж спэцслужбамі, а сустрэча з Пуціным не плянавалася.
Джон Коўл ў інтэрвію "Голасу Амэрыкі" сказаў, што прыляціць у Беларусь у верасьні
«Празь пару тыдняў я зноў зьбіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызваленьня яшчэ большай колькасьці палітвязьняў. Думаю, што мне гэта ўдасца.Читать полностью…
Я спадзяюся, што гэта будзе ў сярэдзіне верасьня»
Пуцін шантажуе Лукашэнку? Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
Чаму Лукашэнка актывізаваў перамовы з Крамлём і навошта загаварыў пра «агульную праблему» на поўдні Беларусі?
Валер Карбалевіч тлумачыць, ці можа Расея эканамічна шантажаваць Менск і наколькі ўзрастае небясьпека ўцягваньня Беларусі ў вайну.
Таксама — навошта школы ператвараюць у «рэжымныя аб’екты» і чаму стратныя калгасы аддаюць бізнэсу.
https://youtu.be/yetQlD3zVzY
У Нэпале вырашылі пахаваць сотні неапазнаных ахвяр паводкі → https://smarturl.click/kepny
Улады Нэпалу вырашылі пахаваць 226 неапазнаных целаў людзей, якія загінулі падчас катастрафічнай паводкі і апоўзьня 26 жніўня. За мінулыя дні па іх ніхто са сваякоў не зьвярнуўся.
Моргі ў зоне паводкі перапоўненыя, многіх загінулых кладуць звонку. Целы пачынаюць раскладацца і ўзьнікае рызыка распаўсюджваньня інфэкцый
Сярод зьніклых у Нэпале людзей ёсьць і беларуска. Яе дагэтуль не знайшлі.