14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Італіі адбыўся выбух на заводзе боепрыпасаў. Гэта другое такое здарэньне ў Эўропе ад пачатку тыдня
Непадалёк ад Рыму 13 жніўня адбыўся магутны выбух на заводзе KNDS Ammo Italy, дзе вырабляюць боепрыпасы, паведамілі міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы і італьянскія СМІ.
Перад выбухам на заводзе ўсчаўся пажар.
Людзі не пацярпелі.
ℹ️ У кастрычніку 2024 году група KNDS абвясьціла пра адкрыцьцё філіі ва Ўкраіне.
Зь верасьня школьнікі будуць вывучаць дроны → https://smarturl.click/qeJev
Бесьпілётнікі і тактычная мэдыцына ўвайшлі ў новую праграму для дзесяціклясьнікаў. Вывучаць іх будуць на ўроках «дапрызыўной і мэдычнай падрыхтоўкі».
Пра гэта заявіў намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Кадлубай, перадае БелТА.
Ён высока ацаніў досьвед правядзеньня 10-дзённых палявых збораў для дзесяціклясьнікаў. І асабліва адзначыў супрацу зь менскай вайсковай часткай 5448, дзе месьціцца міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў.
«Сваю задачу мы бачым у тым, каб максымальна пашырыць гэты досьвед на ўсю Беларусь», — заявіў намесьнік міністра.
Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «.бел» клічуць на вайну. Навіны 13 жніўня → https://www.youtube.com/watch?v=z8c4gLX7xrI
1️⃣ У Грузіі ў аўтакатастрофе загінулі чатыры беларусы, яшчэ 15 шпіталізаваныя.
2️⃣ Улады трэці дзень маўчаць пра згарэлыя фуры на беларуска-расейскай мяжы. Ці быў гэта дронавы ўдар і ў чым прычына маўчаньня?
3️⃣ Чаму ў беларускай дамэннай зоне працуе сайт пра набор на вайну ва Ўкраіне.
4️⃣ За што аграрыяў адпраўляюць з поля ў войска і хто гэта вырашае.
5️⃣ Банкаматы беларускіх банкаў могуць не працаваць сёньня ўначы.
6️⃣ У Беларусь вяртаецца сьпёка.
7️⃣ Беларус ідзе пешкі ў Польшчы ў Гішпанію
У «ПіКу Свабоды» мы апавядаем пра навіны 13 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Часопіс Time зьмясьціў на вокладцы беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку → https://smarturl.click/1yWVo
І прысьвяціў ёй вялікі артыкул.
Яна стала першай жанчынай-беларускай на вокладцы амэрыканскага выданьня за яго больш як стагадовую гісторыю, калі не лічыць народжаных у Беларусі Марка Шагала і Мэнахэма Бегіна.
У чэрвені Time ужо ўключыў Сабаленку ў 100 самых уплывовых людзей у спорце ў разьдзеле «Лідэры».
Вось толькі адна цытата з артыкулу:
Сабаленка хоча міру і не падтрымлівае вайну. „Ніхто не падтрымлівае, — кажа яна. — Гэта ж відавочна“. Ці падтрымлівае яна аўтарытарнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, саюзьніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна? „Я не хачу пра гэта гаварыць“, — адказвае яна.Читать полностью…
У Румыніі спыняюць атамную станцыю праз абмяленьне Дунаю: https://smarturl.click/pe8g7
На АЭС у Румыніі працавалі два рэактары магутнасьцю 706 мэгават у Чэрнаводзе на Дунаі, на якія прыпадае пятая частка вытворчасьці электраэнэргіі ў краіне.
Міністэрства энэргетыкі ўключыла электрастанцыю, якая працуе на бурым вугалі, магутнасьцю 330 мэгават.
Як Кітай, Расея, Іран і Паўночная Карэя стварылі нефармальны саюз, каб супрацьстаяць ЗША і заходнім дэмакратыям: https://smarturl.click/ne247
Іран даў Расеі тэхналёгіі «Шахедаў», Паўночная Карэя — ракеты, боепрыпасы і вайскоўцаў, Кітай — грошы за расейскія энэргарэсурсы і тэхналёгіі падвойнага прызначэньня. Расея ў адказ дзеліцца вайсковым досьведам і тэхналёгіямі.
Дасьледчыкі налічылі больш за 600 выпадкаў супрацоўніцтва паміж гэтымі чатырма краінамі.
«Бабарыка спрабуе змадэляваць 2020 год у новай рэчаіснасьці», — Карбалевіч: https://smarturl.click/56zeO
Бабарыка спрабуе вярнуцца ў 2020 год. Але краіны 2020 году ўжо няма.
Ён адкрыта крытыкуе цяперашнюю апазыцыю, кажа, што яна «працуе сама для сябе», і прапануе свой Belarus Network — сетку, якая павінна зьвязаць беларусаў унутры краіны і за мяжой. Падобна, што Бабарыка зноў хоча сабраць тую самую большасьць, якая шэсьць гадоў таму ўбачыла ў ім «нармальнага мэнэджэра замест вечнага Лукашэнкі».
Але цяжка ўвайсьці ў адну раку праз столькі часу, бо шмат што памянялася.
У Грузіі ў аўтакатастрофе загінулі чатыры беларусы, яшчэ некалькі шпіталізаваныя: https://smarturl.click/meZGz
Сярод пацярпелых — шэсьць непаўналетніх дзяцей, якія атрымалі розныя траўмы.
За апошні час гэта другая аўтакатастрофа ў Грузіі, у якой загінулі грамадзяне Беларусі. 25 ліпеня ў Батумі ў выніку сутыкненьня турыстычнага мікрааўтобуса з беларускімі пасажырамі і легкавіка загінулі два грамадзяніна Беларусі.
Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт, клясык беларускай літаратуры Якуб Колас.
У дзень сьмерці Якуб Колас вырашыў аднесьці ў Цэнтральны камітэт партыі ліст пра стан беларускай мовы. Але творцу не пусьцілі ў кабінэт, што было для яго зьнявагай.
💬 «Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намесьнікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжаньні, пісаць, дык можна мець пэўнасьць, што справа пойдзе на лад», — пісаў Колас у тым лісьце.
Добрая нагода прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
10 жніўня памёр адзін з самых знаных трэнэраў Беларусі Мікалай Казека. Ягоныя выхаванцы заваявалі 8 мэдалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях, зь іх 4 «золата».
Расказваем пра Мікалая Казеку ў кароткім відэа.
Асноўнае за 12 жніўня
• Салют для Статкевіча. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы. Навіны 12 жніўня
• Зьбіралі да 200 чалавек. Што вядома пра адмену квізаў у Горадні
• Беларусбанк «раскашэліўся» на жыльлёвыя крэдыты пад 1% гадавых. Навошта гэта робіцца і якімі будуць наступствы
• Амбасадар Чарнагор: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцьці
• «Эфэкт Ціханоўскай мог паўтарыцца ў Расеі». Расейскі апазыцыянэр Кара-Мурза тлумачыць нядопуск партыі «Яблоко» да выбараў
Падкопы пад Эўразьвяз
На мяжы Беларусі з Эўразьвязам усё часьцей знаходзяць тунэлі для нелегальнага пераходу. І цяпер першы такі падкоп выявілі ў Латвіі.
Расказваем пра новую праяву мігранцкага крызісу ў кароткім відэа
«Эфэкт Ціханоўскай мог паўтарыцца ў Расеі». Расейскі апазыцыянэр Кара-Мурза тлумачыць нядопуск партыі «Яблоко» да выбараў
https://smarturl.click/J9QY7
10 жніўня Вярхоўны суд Расеі зьняў з парлямэнцкіх выбараў партыю «Яблоко». Яна была адзінай фэдэральнай партыяй, якая выступае супраць вайны ва Ўкраіне.
«Гэта сытуацыя, якая пагражала выйсьці з-пад кантролю Крамля, пуцінскай улады, — сказаў „Настоящему времени“ апазыцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. —Читать полностью…
Яны добра памятаюць «эфэкт Ціханоўскай», калі шэсьць гадоў таму спадар Лукашэнка вырашыў пагуляць у дэмакратыю і пусьціў у бюлетэнь, як пагардліва называлі Сьвятлану Ціханоўскую беларускія чыноўнікі, «хатнюю гаспадыню». І гэтая «хатняя гаспадыня» проста вынесла Лукашэнку ў першым жа туры з усім яго адміністрацыйным і прапагандысцкім рэсурсам.
Дакладна такая ж сытуацыя магла паўтарыцца ў нас у Расеі ў верасьні».
Беларусбанк «раскашэліўся» на жыльлёвыя крэдыты пад 1% гадавых. Навошта гэта робіцца і якімі будуць наступствы: https://smarturl.click/41lj1
Пры даходзе 4000 рублёў банк гатовы даць каля 191 тысячы крэдыту. Першы год плацёж — усяго 159 рублёў на месяц. А пасьля заканчэньня льготных двух гадоў — ужо амаль 2500 рублёў штомесяц, бо стаўка вырастае да 15,4%.
Попыт на жыльлё тым часам упаў на 20–25%, а беларусы ўжо вінныя банкам 31,1 мільярда рублёў.
Пагаварылі з беларускімі рыэлтарамі на ўмове ананімнасьці.
Вечарам 9 жніўня 2020 году 25-гадовы Аляксандр Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — пасьля «спатканьня» з міліцыяй. АМАП затрымаў яго падчас пасьлявыбарчых пратэстаў ў Гомелі.
12 жніўня хлопец памёр у рэанімацыі.
«Сын паміраў у канвульсіях, а міліцыянты здымалі гэта на тэлефон». Нестыкоўкі ў праверцы сьмерці Аляксандра Віхора: https://smarturl.click/w6D54
Асноўнае за 13 жніўня
• Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «БЕЛ» клічуць на вайну. Навіны 13 жніўня
• Нават камбайнэра-тысячніка. За што аграрыяў адпраўляюць з поля ў войска і хто гэта вырашае
• «Бабарыка спрабуе змадэляваць 2020 год у новай рэчаіснасьці», — Карбалевіч
• Як Кітай, Расея, Іран і Паўночная Карэя стварылі нефармальны саюз, каб супрацьстаяць ЗША і заходнім дэмакратыям
• «Бус надвае зламала, частка людзей вылецела праз вокны». Сьведка аварыі ў Грузіі, дзе загінулі чацьвёра беларусаў, расказаў падрабязнасьці
«Бус надвае зламала, частка людзей вылецела праз вокны». Сьведка аварыі ў Грузіі, дзе загінулі чацьвёра беларусаў, расказаў падрабязнасьці → https://smarturl.click/2jvjJ
Аварыя з удзелам беларусаў у Грузіі адбылася ў сераду 12 жніўня непадалёк ад Батумі ў горным раёне. У ёй загінулі чацьвёра грамадзян Беларусі.
Яшчэ 15 чалавек атрымалі раненьні і знаходзяцца зараз у розных шпіталях.
Сьведкам ДТЗ стаў беларус, які падзяліўся пабачаным mr_aeru/post/Db-mcMugAio?xmt=AQG0L3PNTn8KtG9XGd0kW0JWh3M4tgmsnV5rP-qQ1j1az8EGbk62527JZXnfSFXN3Vzefuc&slof=1">у сваім акаунце ў Threads.
«Сказалі, што перагрэліся тармазы, яны сталі мяккімі і бус пакаціўся зь вялікай хуткасьцю на павароце. Перакуліўся і вылецеў за агароджу, моцна ўдарыўся дахам аб дрэва. Яно зламала мікрааўтобус на дзьве часткі».Читать полностью…
Украіна і Расея на тэрыторыі Беларусі правялі чарговы абмен целамі загінулых → https://smarturl.click/oeBmW
Украіна і Расея ў чарговы раз абмяняліся целамі загінулых ваенных у пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласьці
Масква перадала 261 цела, Кіеў — 24, паведаміў Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
ℹ️ Прапорцыя колькасьці целаў вайскоўцаў Украіны і Расеі не адпавядае суадносінам рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспэртаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуаваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.
Расьсьледаваньне: асабістая лекарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк: https://smarturl.click/lekgd
У жніўні 2024 году кампанію «Лігматон», якой раней валодалі Георгі Тапузідзіс і ягоная маці Галіна Пятровіч, перааформілі на Алену Казак — асабістую лекарку Аляксандра Лукашэнкі.
Алену Казак у 2020 годзе пазналі сярод тых, хто ў менскіх дварах зразаў бел-чырвона-белыя стужачкі ў кампаніі з Дзьмітрыем Баскавым.
Паводле ByPol, яе нумар тэлефону зафіксавалі на «Плошчы перамен» у дзень гібелі Рамана Бандарэнкі.
Кіеў і Лукашэнка: таемныя кантакты сапраўды ёсьць? Адказвае пасол Украіны Чарнагор
Поўнае інтэрвію з ім можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZXjJCUplFlE&t=341s
У Адэсе расейскія войскі атакавалі пасажырскі цягнік, ёсьць загінулыя. У Расеі зноў гараць НПЗ і склад Wildberries: https://smarturl.click/Rx989
Рэактыўны расейскі бесьпілётнік пацэліў у пасажырскі цягнік у Адэскай вобласьці. У цягніку знаходзіліся 340 пасажыраў. Загінулі машыніст і яго памочнік.
Нават камбайнэра-тысячніка. За што аграрыяў адпраўляюць з поля ў войска і хто гэта вырашае: https://smarturl.click/3wEJZ
Аляксей Клімовіч два гады таму першым у Чэрвеньскім раёне намалаціў тысячу тон зерня, атрымліваў прэміі і сам казаў, што ўмовы працы добрыя. Цяпер ён на «выхаваўчых» вайсковых зборах.
Паводле словаў Лукашэнкі, у войска на вайскова-выхаваўчыя зборы адправілі ўжо 500 чалавек, якія «кепска» зьбіралі ўраджай. Самае цікавае: ніякага асобнага закону пра такое пакараньне няма. Усе спасылаюцца на вусны загад Лукашэнкі.
Украіна можа абмяняць беларуску Кардаш на ўкраінскіх журналістаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне: https://smarturl.click/41x4w
«Так, мы вядзем перамовы. Па розных катэгорыях закладнікаў, у тым ліку асобны сьпіс журналістаў і прадстаўнікоў журналісцкай супольнасьці ў нас у працы»
Салют для Статкевіча. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы.
Галоўныя навіны 12 жніўня
Рэдкая нагода паглядзець на сонца. Якім было сонечнае зацьменьне ў Беларусі і сьвеце. ФОТА → https://smarturl.click/meZLQ
Сёньня вечарам у Эўропе адбылася рэдкая зьява — сонечнае зацьменьне У Беларусі яно было частковым, а на захадзе Эўропы месяц закрыў сонца цалкам.
Месяц пачаў «напаўзаць» на сонца каля 20-й гадзіны беларускага часу. А недзе праз 45 хвілін закрыў яго на максымальную плошчу.
Паназіраць за поўным зацьменьнем пашчасьціла гішпанцам. А каму не пашанцавала — чытайце на сайце Свабоды.
Пуцін прыгразіў «люстэркавымі захадамі» ў адказ на затрыманьні караблёў расейскага ценявога флёту → https://smarturl.click/e23z9
Пуцін назваў захоп суднаў, што належаць да так званага ценявога флёту Расеі, «разбоем і пірацтвам» і падкрэсьліў, што Расея «будзе вымушаная адказваць люстэркава».
Прычым, паводле яго, не абавязкова ў тых акваторыях, дзе «захопліваюць судны», а «там, дзе ўжо мы самі палічым патрэбным і мэтазгодным», перадае ТАСС.
Салют для Статкевіча. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы. Навіны 12 жніўня
1️⃣ Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі каля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча».
2️⃣ Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе.
3️⃣ У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень».
4️⃣ А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых відовішчных сонечных зацьменьняў за апошнія 25 гадоў. Што ўбачаць беларусы?
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь — галоўныя навіны 12 жніўня.
https://www.youtube.com/watch?v=s2OkIhTNSsk
Амбасадар Чарнагор: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцьці → https://smarturl.click/xejJm
• Што насамрэч думае Кіеў пра Беларусь і беларускія дэмакратычныя сілы?
• Ці лічыць Украіна беларускую апазыцыю рэальным палітычным партнэрам?
• Чаму стаўленьне да рэжыму Лукашэнкі мянялася падчас вайны?
• І ці сапраўды паміж Кіевам і Менскам захоўваюцца непублічныя кантакты?
Пра гэта Свабода пагаварыла ў Варшаве зь Яраславам Чарнагорам — украінскім амбасадарам у асаблівых даручэньнях для супрацы зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Палітвязень Вацлаў Арэшка па атрадзе ў калёніі перасоўваецца навобмацак: https://smarturl.click/weyWb
За час зьняволеньня ў актывіста пагоршылася здароўе, ён амаль страціў зрок, мае праблемы з судзінамі, але інваліднасьць у калёніі яму не афармляюць.
«Яму дапамагаюць іншыя вязьні. Ідучы пад руку ў сталоўку, Вацлаў пытае, ці ёсьць на небе сонца. Як ходзіць уначы ў прыбіральню, то бывае, што спатыкаецца і падае, бо дрэнна бачыць»Читать полностью…
У Кіргізстане празь сьнегапад спынілі пошукі зьніклых беларускіх альпіністаў: https://smarturl.click/xej9J
Дачка зьніклага альпініста кажа, што вельмі цяжка знаходзіцца ў стане чаканьня, калі нічым ня можаш дапамагчы.
«Надзея ёсьць, што яны жывыя і схаваліся ад непагадзі ва ўкрыцьці пад сьнегам. Калі накатвае смутак, я ўспамінаю, які моцны духам мой тата. Што ён не адступіць ні завошта на сьвеце. Будзе змагацца да апошняга. І тады на душы сьвятлее»