🌈QUEER SCREENING - адкрыты паказ #квір-відэаарту на Кракаўскім фестывалі, #Польшча
▫️Для каго: #творцы, #рэжысёры, #аператары і г.д.
▫️Калі: 9 чэрвеня.
Запрашаюць прыняць удзел у паказе відэа-арта на тэмы квірнасці, ідэнтычнасці, сучаснага соцыўма і палітыкі. Можна падаць анімацыю, #відэа-перформанс ці фільм – прымаюць розныя фарматы. Максімальная даўжыня працы – 20 хвілін.
⏳Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Падрабязней.
#кіно #даследванні #фемінізм #артывізм #публічныя_прасторы
❗️UPD! Асцярожна, арганізатары маюць кепскую рэпутацыю. Абвестку пакінем для папярэджання аб непразрыстых і неэтычных умовах удзелу.
MIXING IDENTITIES - #конкурс-#выстава мастацкіх прац у Лондане, #Вялікабрытанія
▫️Для каго: #мастакі, #фатографы, #скульптары, #рэжысёры відэаарту, #перформеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 23 чэрвеня - 7 ліпеня.
На выставе У THE LINE Contemporary Art акумулююцца #фатаграфія, #жывапіс, #відэа_арт, інсталяцыя/#скульптура і #перформанс. Мерапрыемства прысвечана чалавечаму целу як зменлівай сістэме, якая звязвае нас з іншымі целамі і прасторамі ва ўспрыманні рэчаіснасці. Запрашаюць мастакоў прааналізаваць розныя бакі чалавечай ідэнтычнасці.
Арганізатары прапануюць:
- магчымасць прэзентацыі прац куратарам, галерыстам, калекцыянерам і г.д.
- выставачную прастору
- дапамогу ў мытных фармальнасцях, міжнародных і мясцовых перавозках
- дапамогу ў пошуку жылля
- дызайн і друк прадукцыі
- піяр
- спецыяльнае інтэрв'ю, апублікаванае на сайце ITSLIQUID
- і г.д.
⏳Ддл: 2 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
📢 13 чэрвеня — прамежкавы дэдлайн для заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці ў межах праграмы ArtPower Belarus.
🔻Калі маеце задумку невялікага праекта (да € 5 тыс.) ці хацелі б здзейсніць вандроўку з мэтамі прафесійнага развіцця (з бюджэтам каля € 2 тыс. на чалавека), то спяшайцеся!
Цягам пяці тыдняў пасля 13 чэрвеня з заяўкамі будуць працаваць нашыя грант-менеджары, іх будуць разглядаць і ацэньваць эксперты, а адборачны камітэт, які і вырашыць канчатковы лёс праектаў, збярэцца ў сярэдзіне ліпеня.
▪️Падрабязней пра міні-гранты
▪️Падрабязней пра праграму мабільнасці
Калі на момант падачы заяўкі вы знаходзіцеся ў Беларусі, раім карыстацца vpn.
Увага! #ArtPowerBelarus працягваецца, але заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці, якія нам дашлюць пасля 13 чэрвеня, ацаніць зможам толькі ўвосень.
✏️Медыя-#артывізм: аб археалогіі і гісторыі лічбавай культуры для сацыяльных зменаў - запрашэнне да публікацыі матэрыялаў у акадэмічным часопісе Artnodes
▫️Для каго: #даследчыкі, #куратары, навукоўцы.
▫️Калі: студзень 2024.
Мэта спецыяльнага выпуску гэтага журнала – паглыбіцца ў вобласць актывізму ў медыямастацтве з пункту гледжання археалогіі і гісторыка-лічбавага #мастацтва, каб зразумець як #media_art развівалася да гэтага часу. Прапанаваць матэрыялы можна ў наступныя раздзелы: #відэа_арт, мастацтва расследавання, культурны джэм, крэатыўнае прысваенне як актывізм і г.д.
Даследчыкі атрымаюць:
- акадэмічную публікацыю.
⏳Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#даследванні #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🧩2 мерапрыемствы па грамадзянскім ўдзеле
1️⃣Чаму і як грамадскім арганізацыям трэба клапаціцца пра персанальныя дадзеныя - вэбінар
▫️Калі: 31 траўня, 18.00 (па Мінску).
Занятак будзе карысны ўсім, хто працуе з кантрактамі, суполкамі, мерапрыемствамі, рэгістрацыямі і г.д. Абмяркуюць асноўныя формы абароны персанальных дадзеных, і чаму варта іх абараняць. Мова сустрэчы – беларуская.
⏳Ддл: 30 траўня 19.00
👉Зарэгістравацца.
2️⃣Час для важнага. Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне сацыяльна важных праектаў ад Цэнтра новых ідэй
▫️Калі: 4 чэрвеня, 11.00 (па Мінску).
На гэтым інтэнсіве атрымаецца даведацца, як ствараць і развіваць сацыяльна важныя праекты. Абмяркуюцца розныя вобласці – ад экалогіі да людзей у нястачы.
Ментарка інтэнсіву – Дар’я Рублеўская, моладзевая актывістка і праваабаронца.
⏳Ддл: 2 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#сацыяльная_праца #грамадскія_праекты #актывізм #НДА
⛰Resistance of Nothingness - #рэзідэнцыя-#выстава ад Kunstpavillon and Neue Galerie Innsbruck, #Аўстрыя
▫️Для каго: #творцы сучаснага #мастацтва.
▫️Калі: 2024.
Tiroler Künstler: innenschaft – форум сучаснага мастацтва, які рэалізуе выставачныя праекты ў Мастацкім павільёне і Новай галерэі Інсбрука. Праграма выставы ахоплівае ўсе формы сучаснага мастацтва. Тэма гэтага года – «супраціў небыццю» і адмова. Асаблівая ўвага надаецца фемінісцкай адмове ад несправядлівых патрыярхальных і неаліберальных сістэм – цэнтральнай тэме палітычнай філасофіі.
Арганізатары прапануюць:
- бюджэт на вытворчыя выдаткі, праезд, пражыванне да 3500 EUR
- ганарар да 2000 EUR.
⏳Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #фемінізм #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🔥Праект Perspaktiv падрыхтаваў серыю адукацыйных відэа пра магчымасці для беларускіх мастакоў🔥
“Разам з нашымі калегамі з Польшчы і Нямеччыны мы падрыхтавалі некалькі адукацыйных відэа, якія дапамогуць вам ў вашым прафесійным развіцці і рэалізацыі”, – паведамляецца на старонцы культурніцкай ініцыятывы Ambasada Kultury.
У відэа можна знайсці адказы на наступныя пытанні: •
Як працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях? •
Якія магчымасці існуюць зараз для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля? •
Як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі замежных галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва?
У першым відэа дырэктар і куратаргарадской галерэі Arsenal у Познані — Марэк Васілеўскі расказвае, як у Польшчы працуе сістэма інстытуцый мастацтва на розных ўзроўнях і распавядзе пра тыя магчымасці, якія існуюць цяпер для беларускіх мастакоў і прадстаўнікоў прафесійнага мастацкага поля. А ў другім дзеліцца карыснымі ведамі пра тое, як правільна і паспяхова наладзіць камунікацыю з куратарамі ці іншымі прадстаўнікамі галерэй, музеяў ці цэнтраў сучаснага мастацтва.
Праект @perspaktiv_by рэалізуецца RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft, Ambasada Kultury і IN SITU пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў ГерманіI
🔗via @cult_front
💥Падпісвайцеся на навіны беларускай культуры на Reform.by
🌿The Thinker Maker Space of CYENS - дызайнерская рэзідэнцыя на Кіпры
▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #даследчыкі.
▫️Калі: 2 тыдні - 4 месяцы ў 2023.
Thinker Maker Space – цэнтр творчых інавацый у Нікасіі. Запрашаюць мастакоў, якія эксперыментуюць з вытворчымі тэхналогіямі. Асабліва цікавіць лічбавая вытворчасць. Напрыканцы рэзідэнцыі творцы могуць прэзентаваць свае працы ў фармаце выставы альбо арганізаваць серыю семінараў і дыскусій.
Прапануюць:
- доступ да вытворчых памяшканняў.
- 1200 EUR / месяц.
⏳🔥Ддл: 1 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #media_art #new_media_art #даследванні #дызайн #міждысцыплінарныя_праекты