🌎CultTech x Ars Electronica - #прэмія для праектаў сацыяльнага ўздзеяння ў галіне культуры і тэхналогій
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 6 - 10 верасня.
Прэмія CultTech x Ars Electronica Award прысуджаецца за праекты і ідэі, якія служаць прыкладам адказнага выкарыстання тэхналогій і спрыяюць даступнасці культуры, пашыраючы яе ўплыў. Запрашаюць з праектамі, якія выкарыстоўваюць інавацыі ў творчасці для дасягнення станоўчых сацыяльных змен на рэгіянальным узроўні і ў планетарным маштабе. Вітаюцца заяўкі праектаў на ранняй стадыі, нават на стадыі ідэі.
Пераможца атрымае:
- прыз 10 000 EUR
- запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання і пакрыццё выдаткаў на ўдзел у фестывалі.
⏳Ддл: 26 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #даследванні #грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты
🎶Giga-Hertz - #прэмія ў галіне электроннай музыкі і саўнд-арту
▫️Для каго: #кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры.
▫️Калі: снежань.
Giga-Hertz – адна з самых прэстыжных прэмій электроннай музыкі. У гэтым годзе #фестываль называецца «Радыкальная палітроніка». Гэтая спасылка на радыкальнасць і паліфанію адлюстроўвае імкненне артыстаў да сацыяльных змен. Падаць працы можна ў напрамках змешанай музыкі, алгарытмічнай/аўдыёвізуальнай/трансмедыйная кампазіцыі, live-кадавання, фіксаванай медыя-кампазіцыі і кампазіцыі для live-электронікі, міждысцыплінарнага выступу і эксперыментальнага гукавога выканання.
Узнагароды: ад 5000 да 10000 EUR.
⏳Ддл: 2 ліпеня.
👉Падаць заяўку.
#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #саўнд_дызайн #sound_art
🟣The Innovation Center of MOME - #стыпендыя для даследчыкаў лічбавых тэхналогій у мастацтве, #Будапешт #Венгрыя
▫️Для каго: #даследчыкі-магістры, якія маюць вопыт у праграмаванні і/або імерсіўных тэхналогіях.
▫️Калі: верасень 2023 - верасень 2024.
Інавацыйны цэнтр MOME шукае даследчыкаў, якіх цікавяць міждысцыплінарн падыход, інтэрактыўныя тэхналогіі, дызайн і дабрабыт. Чакаецца, што стыпендыят падрыхтуе як мінімум дзве даследчыя працы для прэзентацыі на канферэнцыях і/або для публікацыі ў рэцэнзаваным часопісе. У сваём праекце даследчык павінен шукаць практычныя рашэнні выяўленых ім праблем.
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- доступ да майстэрні і тэхнічнага абсталявання
- стыпендыю (у залежнасці ад кваліфікацыі)
- магчымае пакрыццё выдаткаў на абсталяванне і матэрыялы.
⏳Ддл: 14 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #даследыанні #media_art
🟣Жанчыны, якія натхняюць - #арт-#выстава пра жанчын, #Вільнюс #Літва
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 - 10 ліпеня.
Запрашаюць з працамі пра жанчын, якія натхняюць менавіта вас. Фармат розны: жывапіс, фотаздымкі, тэксты, відарысы і г.д. Мэта выставы – сабраць мастацкія працы пра пісьменніц, культавых гістарычных асоб, жанчын-праваабаронцаў і г.д.
⏳Ддл: 20 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #публічныя_прасторы
💎Critical Moves Research Residency - даследча-творчая #рэзідэнцыя ў Варне, #Балгарыя
▫️Для каго: #творцы і #даследчыкі.
▫️Калі: 21 верасня - 21 кастрычніка.
Critical Moves Research Residency – гэта праект варненскай арганізацыі Moving Body і Школы дабрыні. Рэзідэнцыя прысвечана тэма Чорнага мора, яно стане падставай для тэматычнага даследавання. Гэта і культурная міграцыя, і геапалітыка, і экалогія, і змены клімату. Заахвочваюць заяўкі ад творцаў, якія працуюць з досведам індывідуальнай ці калектыўнай траўмы.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR (brutto)
- пражыванне
- вытворчы бюджэт 180 EUR
- куратарскую падтрымку.
⏳Ддл: 11 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #экалогія
Гурт ŠUMA прадставіў трэк "KUPALINKA" і абвясціў конкурс рэміксаў з узнагародай у $1000.
"Паколькі Купалінка сьвяткуе 100-годдзе, давайце разам дамо гэтай песьні другое жыцьцё і зробім так, каб Купалінку сьпявалі па ўсім сьвеце. Заклікаем усіх аматараў музыкі прыняць удзел у конкурсе рэміксаў на народную беларускую песьню Купалінка", — напісалі музыкі.
Remix pack + інструкцыі | Паслухать трэк
💎Human Machine - творчая #стыпендыя ад JUNGE AKADEMIE, #Германія
▫️Для каго: #творцы.
▫️Калі: 2024 і 2025.
JUNGE AKADEMIE у партнёрстве з VISIT прапануюць стыпендыі для фінансавання мастацкіх праектаў, якія існуюць на мяжы навукі і экалогіі, датычацца тэмы чалавек-машына.
Стыпендыяты атрымаюць:
- 20000 EUR на распрацоўку праекта
- 3 месяцы карыстання вытворчымі памяшканнямі E-WERK Luckenwalde (па магчымасці)
- стажыроўку ў Akademie der Künste у Берліне (па магчымасці).
⏳Ддл: 30 ліпеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія #даследванні
🎶Sounds Now - #курс куратарскай разнастайнасці на Ultima 2023 у Осла, #Нарвегія
▫️Для каго: #куратары ў галіне музыкі ці зацікаўленыя ў гэтым напрамку.
▫️Калі: 19 - 23 верасня.
Курс адбудзецца ў Осла на фестывалі сучаснай музыкі пад кіраўніцтвам артыстаў Sounds Now Associated. Новы музычны свет часта ўспрымаецца як адрэзаны ад «рэальнага свету». Курс даследуе розныя падыходы да куратарства праз ключавыя канцэпцыі, такія як інстытуцыйныя структуры, архіўныя практыкі, інклюзіўнасць і гістарычная дынаміка.
Аргананізатары пакрыюць:
- адукацыйную праграму
- праезд і пражыванне на фестывалі (па магчымасці).
⏳Ддл: 23 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#музыка #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #даследванні
🟣WIP - #фестываль мастацтваў і тэхналогій у цэнтры CYENS на Кіпры
▫️Для каго: #мастакі, #перфомеры, #саўнд_дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 20 кастрычніка - 3 лістапада.
Арганізатары шукаюць унікальныя і інавацыйныя творы, перформансы, майстар-класы, якія дэманструюць скрыжаванне мастацтва і тэхналогій. На фестываль можна прапанаваць розныя фарматы: #media_art , інсталяцыі, інтэрактыўныя гульні і г.д.
Арганізатары прапануюць:
- выдаткі на дастаўку працы
- пражыванне
- харчаванне
- страхаванне абсталявання/дастаўкі/твора.
⏳Ддл: 11 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝#вакансія журналіста_кі ў Берліне ад Белсат TV, #Германія
▫️Для каго: журналісты, #кульдзеячы з вопытам журналістыкі.
▫️Калі: 2023.
Белсат TV шукае журналіста_ку для сталай супрацы ў Берліне, пажадана з досведам на тэлебачанні. Кандыдаты_кі мусіяць валодаць беларускай, расейскай і нямецкай мовамі.
⏳Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Рэзюмэ дасылаць на volha.stasevich@tvp.pl.
#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #exile
⚡️#конкурс індывідуальных стыпендый для беларускіх навукоўцаў ад EU4Belarus SALT-II
▫️Для каго: #даследчыкі, выкладчыкі і аспіранты.
▫️Калі: 2023-2024.
Заклік адкрыты для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у дзяржаве-члене ЕС або ў адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Заяўнік павінен прадэманстраваць, што ён падвяргаўся пагрозам, фактычнаму пераследу/рэпрэсіям або рызыцы пагроз, пераследаў, рэпрэсій па палітычных матывах (на падставе афіцыйных пратаколаў ці іншых дакументаў, такіх як рэкамендацыйныя лісты, выдадзеныя незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, сябры Каардынацыйнага камітэта і інш.).
Магчымыя гранты:
- 5855 EUR (3 месяцы стыпендыі)
- 11435 EUR (6 месяцаў стыпендыі).
⏳Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #грант #конкурс_грантаў
🇩🇪#вакансія каардынатара/кі праекта ў Нямецка-беларускае таварыства
▫️Для каго: #культменеджары, #прадзюсары, #куратары.
▫️Калі: да снежня.
Шукаюць каардынатара/ку для рэалізацыі праекта «Мінск Форум Працэс 2023». Праца ў значнай ступені будзе праходзіць у «хатнім офісе», часткова ў Вільні, Варшаве, Брусэлі і Берліне. Аб'ём пазіцыі можа змяняцца з цягам часу (поўны, палова, ¾) і адпаведна ўзгадняецца загадзя.
Патрабуецца:
- досвед арганізацыі праектаў
- веданне сітуацыі ва Усходняй Еўропе
- добрае веданне нямецкай/англійскай, рускай/беларускай мовы
- моцная міжкультурная кампетэнтнасць
- навыкі вырашаць сітуацыі, якія патрабуюць крэатыўнасці і гнуткасці
- гатоўнасць да кароткатэрміновага знаходжання за мяжой
- доступ да ўласнага камп'ютара/інтэрнэту (па дамоўленасці можа быць прадастаўлены ноўтбук).
⏳Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Дасылаць рэзюмэ на geschaeftsstelle@dbg-online.org.
#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты
Адкрыты дадатковы набор экспертаў/-к для праекта ArtPower Belarus.
Беларуская Рада культуры абвяшчае дадатковы конкурс экспертаў/-к для ацэньвання прапановаў у межах наступных раўндаў праграмы "ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва", што рэалізуецца супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам.
👉 Пра абавязкі, патрабаванні і ўмовы чытайце тут.
📩 Да 13 чэрвеня дасылайце заяўку (CV, а таксама матывацыйны ліст з пазначэннем да трох сфераў прафесійных кампетэнцыяў) на электронную пошту resource@byculture.org.
Пачатак працы: чэрвень 2023 года.
Дэдлайн: 13 чэрвеня 2023 года.
#ArtPowerBelarus
🤸♂️Два тэатральна-імправізацыйныя воркшопы для тых, хто жыве ў #Варшава, #Польшча.
Ужо ў гэтыя выходныя!
📣І ўвага! Будзем рады даведацца пра падобныя творчыя майстар-класы ў вашым горадзе! Дасылайце нам у @sekktor_hello.
1️⃣DANCES of ANIMALS — інтэнсіў ад стваральніка і кіраўніка легендарнага пластычнага тэатра "ІнЖэст" Вячаслава Іназемцава
"Танцы Звяроў" —
гэта
ўнікальная
методыка
псіхафізічнай
падрыхтоўкі
актораў
і
танцораў.
У
аснову
трэнінга
пакладзена
старажытная
кітайская
сістэма
пяці
элементаў
U-SIN:
Дрэва,
Агонь,
Зямля,
Метал
і
Вада.
Усе
жыццёвыя
з'явы,
працэсы
ў
прыродзе
і
грамадстве
адпавядаюць
аднаму
з
элементаў,
якія
могуць
прадстаўляцца
і
ў
выглядзе
жывёл:
Тыгра,
Птушкі,
Малпы,
Змяі,
Цмока,
з
іх
унікальнымі
якасцямі,
энергіяй і рытмам.
Трэнінг сінтэзуе практыкі пантамімы, танца Butoh, цялеснай імправізацыі, кунг-фу і акрабатыкі.
Праводзіць: Вячаслаў Іназемцаў — стваральнік і кіраўнік пластычнага тэатра "ІнЖэст", актор, танцор Butoh, рэжысёр, тэатральны педагог, харэограф, перформер. Арганізатар фэстаў пластычных тэатраў у Мінску, арт-дырэктар Форума эксперыментальных пластычных тэатраў PlaStforma.
▫️Для каго: #перформеры, #харэографы, #танцоры, #акторы, #творцы і ўсе, хто цікавіцца практыкамі руху. Досвед не мае значэння.
▫️Калі: 3-4 чэрвеня, 17.30-21.30
▫️Дзе: Akademia Tańca Zawirowania, Wspólna 61/101
Кошт: 300 PLN (2 дні) / 180 PLN (1 дзень)
🔥⏳Ддл: 1 чэрвеня
🔗👉Зарэгістравацца.
2️⃣ІМПРАВЕЧАРЫ для тых, хто заўсёды хацеў паспрабаваць імправізацыю
Ініцыятыва "Адчуй" таксама мае два дні тэатральных практык і імправізацыйных гульняў — і запрашае паўдзельнічаць.
▫️Дзе: Варшава, "Пад Жырандоляй", ul. Hoża 41-2
▫️Калi: 3 чэрвеня, 16:00-19:00
4 чэрвеня, 13:00-16:00
▫️Для кожнага і кожнай.
У праграме:
- гульні для працы з імправізацыяй і для развіцця тэатральных навыкаў.
Папярэдні тэатральны досвед не патрабуецца.
Але трэба зменны абутак 🙂
Уваход вольны.
🔗👉Зарэгістравацца.
#перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы #харэаграфія #танец #майстар_клас #трэнін
🌿THAV X PACT 2024 - мастацка-даследчая #рэзідэнцыя ў Тайвані
▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 12-16 тыдняў у 2024.
Запрашаюць даследаваць тайваньскія тэатральныя лялькі праз інструментарый сучаснага мастацтва. Лялечны тэатр (budaixi) зламаў традыцыйныя рамкі вулічнага тэатра, зараз лялечныя персанажы з’яўляюцца не толькі на асноўных тэатральных пляцоўках, але і ў тэлешоў, кінаіндустрыі. Можна абраць любы фармат узаемадзеяння з гэтай тэмай без якіх-небудзь канкрэтных абмежаванняў па тыпах лялек.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- грант на вытворчасць 609 EUR (толькі для двух мастакоў).
⏳Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #памяць
🌿ART & ECOLOGY - мастацкая #рэзідэнцыя ў Вене, #Аўстрыя
▫️Для каго: візуальныя #мастакі, якія займаюцца экалагічнай тэматыкай.
▫️Калі: 2 месяцы ў 2023-2024.
Artist-in-Residence MuseumsQuartier запрашае мастакоў папрацаваць над праектамі, звязанымі з экалогіяй. Музейны квартал пазіцыянуе сябе як месца культурнай разнастайнасці, эксперыментаў і пасярэдніцтва. Гэта адна з найбуйнейшых у свеце сучасных культурных пляцовак, які пабудаваны ў цэнтры імператарскага двара ў Вене.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- студыі ў Музейным квартале
- 1300 EUR на паржыванне
- нетворкінг-сустрэчы і сеткавыя
- куратарская падтрымка.
🔥⏳Ддл: 11 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы
🧩LINA - #конкурс-#канферэнцыя архітэктурных праектаў у Капенгагене, #Данія
▫️Для каго: #архітэктары і #урбаністы.
▫️Калі: 9 - 10 кастрычніка.
LINA – гэта еўрапейская платформа з 32 устаноў, якія працуюць на стыку архітэктуры і абласцей, звязаных з прасторавай культурай. Шукаюць наватарскія падыходы і тых, кто хоча ўдзельнічаць у настаўніцкіх праграмах, навучанні, рэзідэнцыях, даследаваннях, напісанні артыкулаў, міжнародным супрацоўніцтве і г.д. Удзельнікі з адабранымі праектамі спачатку запрашаюцца на канферэнцыю.
Арганізатары пакрыюць:
- праезд да 350 EUR
- пражыванне
- ганарар.
⏳Ддл: 1 жніўня.
👉Падаць заяўку.
#даследванні #архітэктура #урбанізм #Urban #міждысцыплінарныя_праекты
💻Варштат па персанальных дадзеных для менеджараў/_ак НДА, #Вільнюс #Літва
▫️Калі: 23 - 25 чэрвеня.
Варштат – гэта лекцыі эксперта_к, абмеркаванні і абмен досведам, разбор кейсаў, самастойныя і сумесныя практыкаванні.
Удзельнікі дазнаюцца:
- як этычна і правамерна працаваць з персанальнымі дадзенымі ў арганізацыях
- як змагацца з пагрозамі інфармацыйнай прыватнасці
- якую адказнасць нясуць #НДА перад супрацоўнікамі і законам.
🔸Мова мерапрыемства – беларуская.
⏳Ддл: 18 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#грамадскія_праекты #майстар_клас #воркшоп
✨Дзве магчымасці атрымаць #грант на праекты ў галіне #правы_чалавека
1️⃣Конкурс ад Беларускага Дома правоў чалавека імя Б. Звозскава
📌У межах конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:
· Катэгорыя 1: малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (бюджэт - да 7 000 EUR, працягласць - да 9 мес.);
· Катэгорыя 2: гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека (бюджэт - да 25 000 EUR, працягласць - да 12 мес.)
· Катэгорыя 3: гранты на падвышэнне арганізацыйнага патэнцыялу праваабарончых арганізацый (бюджэт - да 10 000 EUR, працягласць - да 12 мес.).
💫Нагадаем, што ДПЧ таксама ладзіць трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні заявак.
⏳Ддл: 30 чэрвеня, 23:59 па Мінску.
🔗👉Даведацца больш.
2️⃣Праграма для ініцыятыўных груп і #НДА, якія займаюцца пашырэннем жаночых правоў, #Германія
▫️Калі: 2023.
Арганізацыя Filia грантава падтрымлівае праекты, якія пашараюць правы жанчын. Групы, якія падаюцца на грант, павінны займацца праблемамі свабоды ад гвалту і дыскрымінацыі.
Грант складае ад 4000 да 7000 EUR.
⏳Ддл: 12 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #правы_чалавека #грант #конкурс_грантаў
🖼Belonging - #выстава і анлайн-#рэзідэнцыя, #Вялікабрытанія
▫️Для каго: міждысцыплінарныя #мастакі з досведам вымушанай міграцыі.
▫️Калі: ліпень-снежань.
У межах праекта Artists Connecting in Transition запрашаюць творцаў з вопытам выгнання ці перамяшчэння прыняць удзел у віртуальнай выставе «Прыналежнасць». Гэта магчымасць папрацаваць віртуальна і пазнаёміцца з міжнароднай групай мастакоў і партнёраў. Вітаюцца працы любых фарматаў, калі яны могуць быць прадстаўлены ў лічбавым выглядзе.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 500 GBP
- супрацоўніцтва з куратарам.
⏳Ддл: 19 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #exile #публічныя_прасторы
🎥FemKvirLab - анлайн-#лабараторыя фемінісцкага (і) #квір-#кіно ад Sztuka.Studio
▫️Для каго: кожн_ая, хто цікавіцца фемінісцкім і квір-кіно і хоча зняць свой (першы) кароткаметражны фільм/відэа.
▫️Калі: кожны тыдзень у ліпені-верасні.
Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі? Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У межах курса FemKvirLab Sztuka паспрабуюць даць адказ на гэтыя пытанні, выкарыстоўваючы квір-фем кінатэорыі, самі фільмы, сустрэчы з тымі, хто іх стварае, а таксама тэхнічныя сродкі кіно і відэа ва ўласных эксперыментах.
На курсе вы дазнаецеся пра:
- тэорыю фемінісцкага і квір-кіно
- развіццё DIY кіна/відэа праекта ад ідэі да дыстрыбуцыі
- працу з камерай і гукам, мантаж.
⏳Ддл: 21 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#фемінізм #артывізм #аўдыёвізуальныя_мастацтвы
💥Сябры, важнае даследванне для тых, хто працуе ў розных галінах культуры!
🙌Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, пры інфармацыйнай падтрымцы sekktor, запрашае Вас прыняць удзел у даследванні, прысвечаным стану і развіццю арганізацый і ініцыятываў, якія дзейнічаюць у полі беларускай культуры.
▫️Прыняць удзел могуць прадстаўнікі арганізацый любога кшталту, што працуюць у сферы беларускай культуры:
⁃ арганізацый грамадзянскай супольнасці,
⁃ нефармальных ініцыятыў і культурных кампаній, творчых саюзаў і калектываў,
⁃ камерцыйных арганізацый,
⁃ медыя,
⁃ устаноў культуры і да т.п.
📌Асабістыя дадзеныя і бяспека
⁃ Апытанне цалкам ананімнае. Мы гарантуем, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, дадзеныя па асобных арганізацыях не будуць публікавацца.
⁃ Апытанка праводзіцца праз сэрвіс Surveymonkey, які не збірае ніякіх дадзеных, што дазволяць ідэнтыфікаваць вас асабіста. Калі вы не жадаеце адказваць на нейкія пытанні з меркаванняў бяспекі, вы заўсёды можаце абраць варыянт “прапусціць пытанне”.
🧠Запаўненне анкеты зойме ў вас 15-20 хвілін, а даследчай камандзе дазволіць зразумець, якія праблемы сёння хвалююць дзеячаў беларускай культуры і як іх можна вырашаць.
👉Запоўніць анкету на беларускай мове
👉Запоўніць анкету на рускай мове
💫З вынікамі даследвання можна будзе азнаёміцца ў ліпені на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
✨ Загадзя дзякуем за ўдзел у #даследванні!
✨Дзве🧨🧨 анлайн-праграмы, прысвечаных жанчынам і фемінізму. Ужо на гэтым тыдні!
1️⃣Wonder Women 3.0 - анлайн-#курс Wonder Women ад OEEC з 🔥 дэдлайнам
▫️Калі: 8 - 30 чэрвеня.
Wonder Women 3.0 – гэта курс для беларусак, якія хочуць атрымаць унутраную сілу, паверыць у сябе, знайсці падтрымку і ўстойлівасць, атрымаць адказы на асабістыя і прафесійныя пытанні.
У праграме:
🔹«Як спраўляцца з сіндромам самазванкі і перфекцыянізмам». Вядучая воркшопа - Аксана Бярнацкая, псіхалагіня, кар'ерная кансультантка, менеджэрка праектаў.
🔸«Мужчыны-прафеміністы (не)патрэбныя» - дыскусія з Максімам Паршутам, які стварае медыя для і пра беларускіх жанчын.
🔹#IamRemarkable - варкшоп пра навыкі самапрэзентацыі сваіх дасягненняў. Вядучая – актывістка, арганізатарка моўных курсаў Мова нанова з Варшавы» Алеся Каролік.
🔸Лана Руднік, заснавальніца і дырэктарка «Студыі карысных кампетэнцый», раскажа пра тое, як прэзентаваць свае ідэі.
⏳🔥Ддл: 6 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
2️⃣„Міфы і факты аб фемінізме” з Ленай Агарэлышавай - новы #вэбінар-лекцыя ў межах праграмы Women in Tech
▫️Калі: 7 чэрвеня, 18:00 Варшава / 19:00 Менск/Вільня.
Многія з нас, напэўна, чулі выраз "Я, вядома, за раўнапраўе, але я не феміністка". Але адкуль бяруцца страхі і загадкі вакол фемінізму? На лекцыі Лена Агарэлышава дапаможа разабрацца ў гэтым пытанні і прааналізуе жаночую гісторыю Беларусі, культуру адмены і важнасць фемінізму ў цяжкія часы.
Падчас вэбінара будзе разгледжана, што насамрэч азначае паняцце #фемінізм і як яно звязана з Беларуссю.
🦹♀️Лена Агарэлышава, гендэрная даследчыца, магістр сацыялогіі і праектная менеджэрка ў грамадскіх арганізацыях, а таксама член Фем групы Каардынацыйнай Рады, падзеліцца сваімі ведамі і вопытам у гэтай галіне.
👉Зарэгістравацца.
✨Bucharest International Dance Film Festival - #конкурс-#фестываль фільмаў пра танец у Бухарэсце, #Румынія.
▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #танцоры, #харэографы, #перформеры.
▫️Калі: 7 - 10 верасня.
Гэты фестываль – платформа для паказу фільмаў, у якіх рух выкарыстоўваецца ў якасці асноўнай мовы, а цела – у якасці асноўнага сюжэту. BIDFF заахвочвае сінкрэтызм і дыялог паміж рухам і рознымі формамі #кіно, ад больш традыцыйных да эксперыментальных ці футурыстычных гібрыдных прац. Асаблівая ўвага надаецца працам, якія прысвечаны тэмам экалогіі , тэхналогій, трансфармацыям цела і сувязям паміж мінулым і будучыняй.
Прапануюць:
- грашовую прэмію за найлепшы міжнародны фільм 1000 EUR
- бясплатны ўваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю.
⏳Ддл: 16 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #танец #перформанс
📣👩🎓 І тут жа расказваем пра паралельны конкурс у межах EU4Belarus – SALT-II - новы набор стыпендыі для беларускіх абітурыентаў і студэнтаў.
Еўрапейскі саюз абвяшчае конкурс заявак на стыпендыі EU4Belarus – SALT-II (Support for Advanced Learning and Training) на 2023-2025 гады.
▫️Для каго: беларускія абітурыенты, #студэнты, #выкладчыкі/-цы, а таксама #навукоўцы, якія зазналі рэпрэсіі пасля падзеяў 2020 года альбо знаходзяцца пад пагрозаю рэпрэсій.
Калі вы вучыцеся ці плануеце паступаць на праграмы бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі ці Польшчы, то ўжо зараз можна падаць заяўку на стыпендыю.
▫️Прадастаўляецца: 450 EUR/месяц пры тэрміне падтрымкі ў 2 акадэмічныя гады.
Заяўкі разгледзіць адборачная камісія з прадстаўнікоў Central Project Management Agency, арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў прадэмакратычнага руху Беларусі і знешніх незалежных экспертаў.
📌Плануецца таксама #інфасесія па правілах падачы заявак!
▫️Калі: 12 чэрвеня ў 16.00 Мінск.
▫️Дзе: анлайн.
👉Зарэгістравацца.
⏳Ддл: 30 чэрвеня 12:00 Мінск. Для паспяховых кандыдатаў этап інтэрвью пачнецца з 15 ліпеня.
🔗👉Даведацца больш.
#стыпендыя #адукацыя
🎉Medialab – творча-даследчая #рэзідэнцыя ў Мадрыдзе, #Іспанія - з дэдлайнам у гэтыя выходныя!
▫️Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #фатографы, #музыкі, #архітэктары і іншыя #творцы.
▫️Калі: 12 верасня 2023 - 12 верасня 2024.
Запрашаюць распрацаваць праекты ў межах тэм, прапанаваных куратарам рэзідэнцыі. Medialab – гэта прастора для інавацый і даследаванняў, якая засяроджваецца на праектах, якія не ўпісваюцца ў акадэмічныя даследаванні, займаюць прамежкавыя пазіцыі паміж тэорыяй і практыкай. Місія Medialab складаецца ў тым, каб парушыць гэты інстытуцыянальны вакуум.
Прапануюць грант 14900 EUR.
⏳🔥Ддл: 4 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #media_art #new_media_art #даследванні #крытыка #міждысцыплінарныя_праекты
🎥💥Фестываль #кіно «Паўночнае ззянне» прымае заяўкі для ўдзелу ў Беларускім конкурсе «Паўночнага ззяння-2023»!✨
▫️Для каго: #рэжысёры, #аўтары фільмаў.
▫️Калі: 2023.
Прымаюць фільмы:
• створаныя беларускімі аўтарамі і аўтаркамі
• у любым жанры
• на любую тэму
• любога хронаметражу
• створаныя ў любых краінах
• створаныя ў 2022 і 2023 гадах
⏳Ддл: 31 ліпеня 2023.
👉Падаць заяўку.
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт
🌺Blooming Festival - #фестываль #new_media_art у Перголе, #Італія
▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца мастацтвамі на сумежжы з тэхналогіямі.
▫️Калі: 9 - 10 верасня.
Абраны праект павінен адпавядаць канцэпцыі «росквіту» і «цвіцення», якая разумеецца як эвалюцыя або змяненне. Фестываль шукае праекты на стыку прыроды і тэхналогій. Перавага будзе аддавацца прапановам аб экалагічнай і сацыяльнай устойлівасці, праблемах інклюзіўнасці і даступнасці. Можна падаць інсталяцыю, аўдыё- ці відэаперформанс, #sound_art праекты, #відэа, мапінгі і г. д.
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- тэхнічную падтрымку
- публікацыю праекта.
⏳Ддл: 25 ліпеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
✨Malta Biennale - мастацкае біенале на Мальце
▫️Для каго: #мастакі і #куратары.
▫️Калі: 2024.
Тэма гэтага года – «Аліўкавыя гаі Белага мора». Мальта знаходзіцца ў цэнтры Міжземнамор'я і на перыферыі Еўропы, таму з-за месцазнаходжання і перыядаў каланізацыі мае складаную гісторыю сучаснага мастацтва. Біенале з’яўляецца пляцоўкай, якая дапамагае ўпісваць мальтыйскае мастацтва ў сусветны кантэкст.
Арганізатары прапануюць:
- грант на вытворчасць да 13000 EUR
- праезд
- пражыванне.
⏳Ддл: 25 жніўня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #публічныя_прасторы
🌿Некалькі спосабаў падтрымаць валоданне беларускай мовай - для сябе і для іншых!
1️⃣Альтанка - клуб знаёмстваў па-беларуску
Паводле вашых інтарэсаў і запытаў арганізатары штотыдзень падбіраюць вам суразмоўцу для сустрэчы - анлайн ці афлайн. Такім чынам, за месяц у клубе ваша кола беларускамоўных сяброў і сябровак паболее на некалькі чалавек. На сустрэчах могуць быць і зорныя госці!
🔥⏳Ддл: 2 чэрвеня 21.00 па Мінску.
👉Зарэгістравацца.
2️⃣Mowa.how - каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове
Праект акумулюе беларускія ініцыятывы, #медыя, навіны і культурныя мерапрыемствы на беларускай мове. Выдатны навігатар, каб выбраць нешта на свой густ!
👉Падрабязней.
🤞Беларусам у Польшчы (і не толькі):
3️⃣ ”Захаванне беларускай мовы і культуры” - збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую ў польскіх школах
Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці - тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства, але лічаць сябе беларусамі. Шмат каму чакаць грамадзянства яшчэ некалькі год, таму запрашаюць далучыцца да руху.
👉Далучыцца.
4️⃣Магістрат у падтрымку падлеткавага клубу @spadcyna ў Вроцлаве
Spadčyna — гэта бяспечнае беларускамоўнае асяроддзе для падлеткаў, дзе дзяцей падтрымліваюць куратары. Клуб дзейнічае каля 4-х месяцаў, але ўжо гуртуе каля 60 наведнікаў. Для яго развіцця запусцілі магістрат - лакальны і празрысты аналаг Patreon. Трэба 100 чалавек, якія могуць падпісацца на штомесячную падтрымку праекта злотувкай.
👉Падрабязней
#exile #грамадскія_праекты