🎉🎭AURORA 2024 - Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на міжнародны #конкурс драматургаў, #Польшча
▫️Для каго: #драматургі з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Балкан, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
Драматургічная #прэмія AURORA ўручаецца з 2021 за выдатную сучасную драматургію. Мэта арганізатараў — стварыць платформу для міжнародных тэатральных творцаў, дзе яны змогуць аб'яднацца вакол новай драматургіі і шукаць розныя ракурсы глабальнага свету ў тэкстах, што прымушаюць да разважанняў і паглыблення ведаў пра іншыя культуры.
🔸Працы можна падаваць на адной з 4 моваў: польскай, украінскай, англійскай ці рускай.
На 1-м этапе журы абярэ 5 тэкстаў, якія будуць прадстаўлены ў якасці сцэнічных эскізаў падчас фестывалю Prapremiere у лістападзе.
🔹Аўтар/_ка тэкста-пераможцы фінала будзе ўзнагароджаны прэміяй у 50 000 PLN (каля 10 000 EUR).
⏳Ддл: 15 красавіка.
👉Падрабязней.
#тэатр #тэксты #драматургія #аўтары #сцэнічныя_мастацтвы
🌈#конкурс на стварэнне помніка/прасторы, прысвечаных сэксуальнай і гендэрнай разнастайнасці ў #Гамбург, #Германія
▫️Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы і г.д.
▫️Калі: восень 2024.
Запрашаюць стварыць месца для ўсведамлення «разнастайнасці» і ўспамінаў аб дыскрымінацыі. Прастора павінна ўвекавечыць факты стыгматызацыі і пераследу ЛГБТК+ і людзей, якія знаходзяцца за межамі гендэрнай дыхатаміі. У той жа час помнік трэба інтэрпрэтаваць як месца прыняцця і павагі для ўсіх членаў супольнасці ЛГБТК+.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар 3000 EUR (за 1 месца)
- ганарар 2000 EUR (за 2 месца)
- ганарар 1000 EUR (за 3 месца)
- вытворчыя выдаткі да 300 000 EUR (brutto).
⏳Ддл: 13 лютага.
👉Падаць заяўку.
#публічныя_прасторы #урбанізм #архітэктура #грамадскія_праекты #квір
🎉📝 Стыпендыяльная праграма Урада Рэспублікі #Польшча для маладых навукоўцаў
▫️Для каго: #даследчыкі да 35 гадоў з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.
Стыпендыі прызначаныя для навуковай стажыроўкі ў польскіх універсітэтах, арганізатары вызначаюць навучальныя ўстановы Польшчы, у якіх будуць навучацца стыпендыяты.
🔸Стыпендыя будзе выплачвацца выключна асобам, якія знаходзяцца ў Польшчы і не атрымліваюць іншых стыпендый.
Даследчыкам прапануюць:
- стыпендыю 1500 PLN / месяц
- адукацыйную праграму.
⏳Ддл: 1 сакавіка.
👉Падрабязней.
#стажыроўка #адукацыя #стыпендыя
2 фестывалі па выканальніцкім мастацтве
▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #рэжысёры, #харэографы, #музыкі, #мастакі і г.д.
1️⃣ Nozstock у #Вялікабрытанія
▫️Калі: 18 - 22 ліпеня.
Тэма гэтага году – «Салон апошняга танца». Аднак запрашаюць з рознымі формамі выказвання, гэта можа быць не толькі #танец, але і #перформанс, інсталяцыі, #музыка і г.д.
⏳Ддл: 8 лютага.
👉Падаць заяўку.
2️⃣ Open Nights Festival у #Грэцыя
▫️Калі: фестываль адбудзецца ў інтэрвале вясна - восень.
Тэма фестывалю – «Зямля». Запрашаюць даследаваць узаемаадносіны чалавека з прыродай і планетай. Дзе заканчваецца прырода і пачынаецца чалавек? Як творца ўзаемадзейнічае з ландшафтам?
⏳Ддл: 29 лютага.
👉Падаць заяўку.
❗️Інфармацыі пра пакрыццё выдаткаў на праезд і ганарар няма. Рэкамендуем удакладніць гэтыя пытанні ў арганізатараў фестываляў.
#выканальніцкія_мастацтвы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #тэатр #фестываль #экалогія
🎭 IterCulture - #фестываль выканальніцкіх мастацтваў на Сіцыліі, #Італія
▫️Для каго: #рэжысёры, #перформеры, #акторы, #драматургі і інш.
▫️Калі: 18 - 19 ліпеня.
Запрашаюць з творамі не больш за 15 хвілін, жанр і сцэнічная форма могуць быць рознымі. Фестываль стварае дыскусію аб драматургіі і мовах сучаснага мастацтва. Тэма фестывалю – «сучасныя погляды». Цікавяць новыя метады працы, якія дазваляюць зазірнуць у будучыню: напрыклад, узаемадзеянне з лічбавым асяроддзем і нетрадыцыйнымі прасторамі.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар 500 EUR
- праезд
- узнагароды (грашовыя прызы, рэзідэнцыі і г.д.).
⏳Ддл: 24 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#выканальніцкія_мастацтвы #тэатр #перформанс
Воркшоп «Вызначэнне новых магчымасцей у крэатыўнай індустрыі: стратэгіі для стартапаў» у #Вільнюс, #Літва
▫️💥UPD! Калі:31 студзеня, 19:00
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)
🗣 Мерапрыемства праходзіць на ангельскай мове
▫️Для каго: #культдзеячы, #мастакі, #дызайнеры, ІТ-спецыялісты, #даследчыкі і г.д.
Семінар прысвечаны стратэгіям стартапаў у творчых індустрыях. Алекс Кашкароў прапануе падрабязную інфармацыю і адказы на ключавыя пытанні:
— Якія маштабы сучасных рынкаў крэатыўнай індустрыі і якія істотныя змены яны перажываюць?
- Як вызначыць і зарабіць на нішы з патэнцыялам росту, і якія стратэгіі варта выкарыстоўваць, сутыкаючыся з канкурэнцыяй?
— Як стартапу заставацца манеўраным і адаптыўным, не выпускаючы з поля зроку доўгатэрміновыя стратэгічныя мэты?
Пра спікера:
Аляксей Кашкароў - стратэг і прадпрымальнік.
У 2020 годзе ён заснаваў вінную тэхналагічную кампанію Airate, а ў 2023 годзе — венчурную студыю.
🔗👉Патрэбна рэгістрацыя.
🖼 🎉Büchsenhausen - #стыпендыя-#рэзідэнцыя па мастацтве і тэорыі ў Інсбруку, #Аўстрыя
▫️Калі: студзень - чэрвень.
▫️Для каго: #мастакі, #куратары, крытыкі, #даследчыкі #мастацтва з пацверджаным прафесійным досведам.
Künstler:innenhaus Büchsenhausen – цэнтр вытворчасці, даследаванняў і абмену ў галіне выяўленчага мастацтва і тэорыі мастацтва. Праграма заснавана на ідэі стварэння і падтрымання кантэксту для вытворчасці і абмеркавання, у якім мастакі і тэарэтыкі могуць падключацца і разважаць аб міжнародным мастацтве і грамадскіх дыскурсах у сувязі з мясцовымі тэмамі і праблемамі. Па выніках рэзідэнцыі адбудзецца выстава.
❗️Заяўка дасылаецца па звычайнай пошце.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 4000 EUR
- пражыванне
- вытворчы бюджэт
- бюджэт на запрашэнне спецыялістаў з мэтай прафесійнага абмену
- праезд.
⏳Ддл: 9 лютага (апошняя дата паштовага штэмпелю на дакументах, апраўленых фізічна).
👉Падаць заяўку.
#арт #рэзідэнцыя #даследванні
⛰ Nuit Blanche 2024 - #грант на стварэнне мастацкіх праектаў у #Таронта, #Канада
▫️Для каго: #мастакі, #творцы і #даследчыкі.
Шукаюць праекты, прысвечаныя тэме «Пераадоленне адлегласцей». Цікавяць праекты пра тое, як мы перажываем, разумеем і пераадольваем дыстанцыю праз сучаснае мастацтва. Якія даследуюць дыстанцыю зместам і формай. Творы могуць быць зроблены не толькі праз класічныя #медыя, падыходзяць і інсталяцыі на некалькіх лакацыях, віртуальныя праекты і т.д. Вітаюцца і працы, якія пабудаваны на супрацоўніцтве паміж творцамі і даследчыкамі.
Арганізатары прапануюць:
- грант да 15 000 CAD.
⏳Ддл: 21 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #media_art
✨ Product Lab - анлайн-#курс ад ProWomen By для тых, хто працуе над прадуктам у сваім бізнэсе, найманні або сацыяльным праекце
▫️Для каго: жанчыны, якія ствараюць праекты.
▫️Калі: 8 модуляў у інтэрвале 25 студзеня - 12 сакавіка.
Вас чакаюць модулі, якія ахопліваюць увесь цыкл стварэння прадуктаў: ад пошуку і праверкі ідэй, да стварэння каманды і выхаду на рынак. Product Lab зменшыць верагоднасць правалу і пазнаёміць з прыладамі з Product Development, якія спатрэбяцца ў любой працы, дзе ёсць прадукт.
Падавайцеся на праграму, калі ў вас ёсць:
- ідэя праекта або хобі, якое плануеце манетызаваць
- прадукт, але яго дрэнна купляюць
- сацыяльны праект ці яго ідэя
- бізнэс, але вы хочаце дапрацаваць праект або запусціць новы напрамак
- праца ў найманні і вы можаце ўплываць на тое, якім будзе прадукт.
🔸Больш шанцаў патрапіць у Product Lab у тых, хто максімальна падрабязна апіша свой будучы/існуючы прадукт.
⏳Ддл: 18 студзеня.
👉Зарэгістравацца.
#адукацыя #майстар_клас #фемінізм
🖼⚡️ WHW Akademija 2024 - адукацыйная #праграма для творцаў-пачаткоўцаў у #Заграб, #Харватыя
▫️Для каго: #творцы-пачаткоўцы.
▫️Калі: сакавік - кастрычнік.
WHW Akademija – гэта эксперыментальная і міждысцыплінарная праграма для тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца на стадыі станаўлення самастойнай мастацкай практыкі і імкнецца паглыбіць свае тэарэтычныя і крытычныя навыкі. Удзельнікі будуць уцягнуты ў інтэнсіўны працэс калектыўнай работы і навучання з дапамогай мадэлі, якая спалучае дыскурсіўныя фарматы і шэраг практычных заданняў, у тым ліку сустрэчы з публікай.
🔸Фармат гібрыдны:
- у сакавіку і красавіку адбываюцца анлайн сесіі, пасля якіх летняя афлайн-школа ў траўні
- затым праграма працягнецца анлайн да канца кастрычніка, і ўдзельнікі зноў збяруцца ў Заграбе.
Праграма прапануе:
- стыпендыю 350 EUR/месяц
- пражыванне і праезд падчас афлайн-праграмы.
⏳Ддл: 15 студзеня.
👉 Падаць заяўку.
#адукацыя #рэзідэнцыя #міждысцыплінарныя_праекты
📚 Border_less Artbook days - літаратурны кірмаш у #Стамбул, #Турцыя
▫️Калі: 3 - 5 траўня.
▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #выдаўцы, #куратары, #мастакі і т.д.
Border_less – гэта пляцоўка для аўтараў, дызайнераў, галерэй, самаарганізаваных ініцыятыў і інстытуцый, якія займаюцца выданнем зінаў, кніг пра мастацтва, мастацкіх прынтаў. Запрашаюць прэзентаваць выданні і выкарыстаць кірмаш як платформу для знаёмстваў і абмену досведам паміж літаратарамі, мастакамі, куратарамі, друкарнямі і аўдыторыяй.
🔸Асноўныя мовы англійская і турэцкая. Абмежаванняў для прэзентацыі выданняў на іншых мовах няма.
⏳Ддл: 19 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#літаратура #мастацтва #самвыдат
🖼🏡 SURVIVAL ART REVIEW - #конкурс творчых прац для #арт-прасторы ў #Вроцлаў, #Польшча
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 21 - 25 чэрвеня.
SURVIVAL Art Review адбудзецца ў маёнтку Брохаў, і дэвіз гэтага году – «свабода і незалежнасць». Запрашаюць з рознымі мастацкімі #медыя, аднак маёнтак і яго лакацыі павінен стаць не толькі візуальным фонам, але і крыніцай натхнення для творцаў.
🔈У мінулым годзе ў праграме ўдзельнічалі 4 беларускія творцы.
Арганізатары прапануюць:
- выдаткі на вытворчасць
- пражыванне і праезд (па дамоўленасці).
Ддл: 29 лютага.
Падаць заяўку.
#мастацтва #памяць #міждысцыплінарныя_праекты
🎨 Тры конкурсы ілюстрацый з дэдлайнамі гэтым летам
Цудоўны шанец для пачынаючых ілюстратараў ды ілюстратарак прэзентаваць сябе і атрымаць досвед удзелу ў міжнародных конкурсах. Падабралі тры бясплатныя для ўдзелу магчымасці з дэдлайнамі ў розныя дні лета — і заклікаем далучыцца!
🔸 Art for Change — конкурс мастацкіх прац, якія натхняюць і матывуюць удзельнічаць у барацьбе з змяненнем клімату. Фарматы не абмяжоўваюцца толькі ілюстрацыяй — гэта можа быць і кіно. Журы вызначыць шэсць пераможцаў. Дэдлайн: 17.07.2023. Падрабязнасці — па спасылцы
🔹 Art on Climate — конкурс ілюстрацый па тэме змянення клімату. Праца павінна грунтавацца на як мінімум адным з пяці выказванняў, пазначаных арганізатарамі. Журы абярэ 53 пераможцы, якія атрымаюць грашовую ўзнагароду. Дэдлайн: 30.07.2023. Падрабязнасці на сайце конкурсу. Для ўдзелу трэба быць ва ўзросце ад 18 год
🔸 Posterheroes — конкурс постараў на тэму пераасэнсавання інваліднасці. Выберуць ажно 40 пераможцаў, сярод прызоў — грошы, удзел у выставах, публікацыя ў медыях Posterheroes. Дэдлайн: 27.08.2023. Падрабязнасці вось тут
Трымаем кулачкі за тых, хто будзе ўдзельнічаць ✊
🌈2 ініцыятывы, прысвечаныя пашырэнню гендэрных правоў
1️⃣Навучальны анлайн-#курс пра гендар і сэксуальнасць ад каманды „Новыя рэгіёны”
▫️Калі: 2 разы/месяц у чэрвені - жніўні.
Запрашаюць даведацца аб гендары і сэксуальнасці, правах ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і навучыцца метадам барацьбы за іх. Зарэгістравацца можна на ўвесь курс ці на асобныя сустрэчы. Тыя, хто прыме ўдзел ва ўсіх сустрэчах курса, будуць узнагароджаны сертыфікатам аб яго паспяховым заканчэнні.
⏳Ддл: 20 чэрвеня.
👉Зарэгістравацца.
2️⃣Фем-градка: анлайн-#курс па арганізацыі мерапрыемстваў
▫️Калі: 24 чэрвеня - 19 ліпеня.
Фем-градка – гэта месца росту і падтрымкі для тых, хто даўно марыў зрабіць культурнае, адукацыйнае ці асветніцкае мерапрыемства па тэмах фемінізма, экалогіі ці культуры. За два месяцы ўдзельнікі вучобы зробяць праекты мерапрыемстваў. Акрамя гэтага пазнаёмяцца з эксперткамі і аднадумцамі ў гэтых тэмах.
⏳Ддл: 19 чэрвеня.
👉Зарэгістравацца.
#фемінізм #квір #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #экалогія
🔥 Канструктар. Хакатон натхняльных праектаў
Цэнтр новых ідэй запрашае маладых беларускіх лідараў і лідарак (18-35 год) прыняць удзел у Хакатоне, які пройдзе з 14 па 16 ліпеня.
Табе дакладна да нас, калі маеш ідэі праектаў па адным з 4-х кірункаў і хочаш запусціць іх у дзеянне:
🔸 актывісцкія праекты
🔸 сацыяльныя праекты
🔸 урабністычныя праекты
🔸 медыйныя праекты
На Хакатоне ты навучышся пераўтвараць ідэю ў гучныя актыўнасці, расціць іх да ўзроўня праектаў і нават ініцыятыў. Апроч работы з ідэямі павучымся рабоце з штучным інтэлектам у межах стварэння кантэнту, патрэніруемся ў public speaking і працуючых інструментах прасоўвання ў медыя.
🏆 У кожным з накірункаў будзе вызначаны па 1-ым праекце-пераможцы, які атрымае менатрскую і грашовую падтрымку для рэалізацыі праектаў.
📌 Дэдлайн падачы заявак - 26 чэрвеня 👉 падаць заяўку
👉 Падрабязнасці тут
💎 Ars Electronica - #прэмія і #конкурс прац для фестываля ў Лінцы, #Аўстрыя
▫️Для каго: творцы, якія займаюцца #media_art.
▫️Калі: 4 - 8 верасня.
Prix Ars Electronica – самы аўтарытэтны ў свеце конкурс медыямастацтва. Катэгорыі гэтага года – New Animation Art і Interactive Art +. У першай катэгорыі чакаюць з творамі, у якіх аўтары даследуюць і эксперыментуюць з візуальнай формай на стыку анімацыі, #мастацтва і тэхналогій. Катэгорыя «Інтэрактыўнае мастацтва+» прысвечана інтэрактыўным працам ва ўсіх формах і фарматах: ад інсталяцый да перформансаў.
Пераможцы атрымаюць:
- статуэткі Нікі Самафракійскай
- прэміі да 10 000 EUR
- запрашэнне да ўдзелу у фестывалі Ars Electronica.
⏳Ддл: 1 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#new_media_art #арт #перформанс
🎉✨📨Вакансіі Міжнароднага праекта Belarus Beehive
Belarus Beehive «Падтрымка грамадзянскай супольнасці як асноўнага рухавіка дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі» запрашае спецыялістаў да ўдзелу ў конкурсе вакансій.
Шукаюць спецыялістаў на наступныя пазіцыі:
- Finance Manager (in Brussels)
- Finance and Procurement Assistant (in Brussels)
- Grant Manager
- Middle Grant Manager
- Research Procurement Сoordinator
- Financial Manager
- Senior Grant Manager
- Capacity Building Coordinator
- Advocacy Coordinator
- Project Communication Officer
- Field Activities and Innovations Coordinator (FAIC), senior expert
- Financial Controller
- Coordinator of e-Platform
- Administrator of Online Platform.
👉Апісанне вакансій можна знайсці на сайце.
#вакансія #грамадскія_праекты #актывісты
📝🎉🎉Даследчыя гранты SALT - працягваецца прыём заявак
Працягваецца прыём заявак на конкурс калектыўных даследчых грантаў ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.
Патрабаванні:
▪️ У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў.
▪️ Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларуса/беларуску, якія занятыя ў сферы даследаванняў, выкладання ці навучаюцца ў аспірантуры і пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года.
▪️ Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і(або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваныя ў адной з краін ЕС.
🔸Памер грантаў: 50 000 - 100 000 EUR, працягласць праектаў – 6-12 месяцаў.
❗️Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.
⏳Ддл: 22 студзеня.
👉Падрабязней.
#адукацыя #стажыроўка #грамадскія_праекты
🎉🎥 Праект «Гэта Мінск, дзетка» шукае блогера_ку/кантэнт-мэйкера_ку - #вакансія
Праект пра падзеі ў Мінску, Беларусі і свеце «Гэта Мінск, дзетка» ў сувязі з развіццём і ростам запрашае ствараць відэакантэнт ад нуля для Instagram Reels, TikTok, YouTube (ідэя, відэаздымка).
🔸Трэба ведаць беларускі кантэкст, добра валодаць рускай і беларускай мовамі, мець добрую дыкцыю, сачыць за трэндамі, імкнуцца да развіцця. Навыкі мантажу, веданне кадра, праца са святлом будуць вялікай перавагай.
Што прапануюць:
- афіцыйнае афармленне
- годную зарплату
- перспектыву развіцця
- гнуткі графік
- працу з дома (можна працаваць і ў варшаўскім офісе).
🔗CV адпраўляць сюды: thisminsk@protonmail.com
#медыя #відэа #грамадскія_праекты
💎 Diriyah Art Futures - адукацыйная #праграма-#стыпендыя па лічбавым мастацтве ў #Саўдаўская_Аравія
▫️Для каго: #media_art-#творцы да 35 гадоў.
▫️Калі: 1 год з 2024.
Diriyah Art Futures – гэта цэнтр мастацтваў, даследаванняў і адукацыі, прысвечаны міждысцыплінарнай творчай практыцы на стыку #мастацтва, навукі і тэхналогій. Міністэрства культуры Саудаўскай Аравіі запрашае маладых творцаў, якія працуюць з лічбавым мастацтвам і новымі #медыя, прыняць удзел у адукацыйнай праграме. Яна распрацавана сумесна з французскім інстытутам новых медыя Le Fresnoy.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю
- вытворчы бюджэт
- доступ да абсталявання
- ментарства.
⏳Ддл: 29 красавіка.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #new_media_art #стажыроўка
✨ SMM-спецыяліст_ка ў аддзел SMM - #вакансія на часовы праект у Задзіночанні Беларускіх студэнтаў
Задачы:
- распаўсюджванне інфармацыі аб праекце і ЗБС па розных інфармацыйных парталах, сацыяльных сетках ЗБС
- аналіз запытаў, планаванне фармата і каляндара адукацыйна-асветніцкіх #відэа, удзел у напісанні сцэнароў, стварэнне #медыя-кантэнту для праэкта і для ЗБС
- праца над прасоўваннем стратэгічных мэт ЗБС па-за праектам; напісанне і публікацыі прэс-рэлізаў для СМІ.
Умовы:
- анлайн-праца, part-time
- гнуткі графік
- годная аплата працы
- захаванне ананімнасці.
*ЗБС прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
⏳Ддл: 15 студзеня.
👉Падрабязней.
#актывізм #правы_чалавека #грамадскія_праекты
✨ Montello Foundation - творчая #рэзідэнцыя ў пустыні ў Невадзе, #ЗША
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 тыдні ў 2024.
Фонд падтрымлівае творцаў, якія даследуюць прыроду, яе далікатнасць і неабходнасць яе абараняць. Рэтрыт мастакоў у фондзе можа стаць сховішчам ад гарадскога асяроддзя і дасць прастору і час для спакойных эксперыментаў ды разважанняў. Рэзідэнцкі будынак спраектаваны як два памяшканні: для пражывання і творчай працы.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне.
🔸Праезд і харчаванне арганізатары не пакрываюць.
⏳Ддл: 21 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #экалогія
🟣 Stiftung Niedersachsen - #грант на стварэнне медыямастацтва ў #Германія
▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца #media_art.
Stiftung Niedersachsen падтрымлівае шырокі спектр медыямастацтва, ад відэаарта і сеткавых праектаў да аўдыётвораў і аўдыёвізуальных інсталяцый. Праект або мастацкая праца павінны быць завершаны на працягу шасцімесячнага тэрміна дзеяння гранта. Аднак можна дамовіцца аб падаўжэнні дэдлайна да канца лютага 2025 года.
🔸Партнёр або дзеці і супрацоўнікі праекта (напрыклад, гукарэжысёры ці рэдактары) могуць быць размешчаны падчас вашага пражывання бясплатна.
Арганізатары прапануюць:
- грант 12 500 EUR
- пражыванне (па дамоўленасці).
⏳Ддл: 23 лютага.
👉Падаць заяўку.
#рэзідэнцыя #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🔈✨2 анлайн-курсы па сацыяльнай устойлівасці
1️⃣ «Booster: ментарская праграма для падтрымкі на шляху да прафесійных мэт» - анлайн-#курс ад ProWomen By
▫️Калі: 2 месяцы.
Запрашаюць жанчын да ўдзелу ў ментарскай праграме. Гэта магчымасць пашырыць сетку кантактаў, атрымаць аб'ектыўную ацэнку сваіх моцных і слабых бакоў, пераадолець перашкоды з падтрымкай вопытнай настаўніцы і паскорыць свой шлях да дасягнення мэтаў.
⏳Ддл: 12 студзеня.
👉Падрабязней.
2️⃣ «Як не патануць у моры інфармацыі» - #курс па медыяпісьменнасці, крытычнаму мысленню і фактчэкінгу
▫️Калі: 23 студзеня - 15 лютага.
Фактчэкінгавая ініцыятыва Azbuka media запрашае з экспертамі-фактчэкерамі з Беларусі, Казахстана, Латвіі і Украіны даведацца: чаму адной навіне давяраць можна, а іншай не; як вызначыць фэйк; якія псіхалагічныя пасткі выкарыстоўвае маніпулятар; як будуюцца дэзінфармацыйныя кампаніі; што за наратывы існуюць сёння ў прапаганды Усходняй Еўропы і свету.
⏳Ддл: 17 студзеня.
👉Падрабязней.
#адукацыя #майстар_клас #медыя
🎉📝#стыпендыя для навуковых стажыровак у #Германія ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі
▫️Для каго: #даследчыкі гісторыі Беларусі.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале травень - снежань.
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі з’яўляецца платформай для прэзентацыі і абмеркавання актуальных пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку яе еўрапейскіх узаемадачыненняў, і ўзмацняе грамадскі інтарэс да гэтых пытанняў. Беларускія даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на 1 месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах.
Cума стыпендыі складае:
▪️ 1.300 EUR (для аспірантаў)
▪️ 2.000 EUR (для postDocs).
*Форум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта праект Нямецкага таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы. Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай акадэмічнай службы абмену са сродкаў МЗС Германіі.
⏳Ддл: 1 сакавіка.
👉Падрабязней.
#стажыроўка #даследванні #памяць
🖼 ROME INTERNATIONAL ART FAIR - #конкурс на ўдзел у форуме сучаснага #мастацтва ў #Рым, #Італія
▫️Для каго: #мастакі, #фатографы, #дызайнеры і г.д.
▫️Калі: 8 - 21 сакавіка.
ROME INTERNATIONAL ART FAIR – гэта кірмаш сучаснага мастацтва, на якім прадстаўлены калектыўныя і персанальныя праекты творцаў з усяго свету. У гэтым годзе форум даследуе ідэнтычнасці ды адносіны паміж целам і прасторай. Запрашаюць даслаць творы па двум тэматычным напрамкам: Mixing identities and Future landscapes.
Арганізатары прапануюць:
- выставачную прастору
- куратарскую дапамогу
- дапамогу ў пошуку жылля
- дызайн і друк суправаджальнай прадукцыі
- сувязь з #медыя і PR
- рэалізацыю сайта выставы і спецыяльных прэс-рэлізаў
- мантаж і дэмантаж выставы
- адкрыццё выставы з напоямі і ежай
- інтэрв'ю на сайце ITSLIQUID і ў соцсетках.
⏳Ддл: 19 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#арт #фестываль #публічныя_прасторы
✨🎉PerspAKTIV - праграма рэзідэнцый для беларускіх дзеячаў культуры, #Германія #Польшча
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1 - 3 месяцы падчас верасня – снежня.
PerspAKTIV ініцыяваны RAZAM e.V.-Belarusische Gemeinschaft у партнёрстве з Ambasada Kultury і гарадской галерэяй Galeria Miejska Arsenał, ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі. Запрашаюць да ўдзелу беларускіх кульдзеячаў, якія працуюць у розных галінах мастацтва.
Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
- працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра ці музыкі
- не мае магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі
- не мае магчымасці адкрытай творчай рэалізацыі і падвяргаўся фактам цэнзуры
- стаў ахвярай палітычных рэпрэсій.
❗️Валоданне ангельскай, нямецкай ці польскай мовай пажадана.
Рэзідэнцыя пакрые:
- праезд
- пражыванне
- стыпендыю.
⏳Ддл: 26 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #рэзідэнцыя #стыпендыя
🥁Festival of the New European Bauhaus - міждысцыплінарны творчы #фестываль, #Бельгія
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: красавік 2024.
Фестываль прысвечаны тэме «рэсурсы для ўсіх», у межах якой даследуюцца наступныя падтэмы: жыллё і асяроддзе пражывання, зямля і вада, мода і дабрабыт чалавека. Гэты інклюзіўны і арыентаваны на чалавека падыход накіраваны на тое, каб натхніць і ўцягнуць людзей у прыняцце экалагічна бяспечных рашэнняў і на ўмацаванне глыбокай сувязі з рухам "Новы еўрапейскі Баўхаўс".
Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё транспартных выдаткаў
- ганарары (па ўзгадненні).
⏳Ддл: 15 верасня.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты #артывізм
🎶ReSilience - #конкурс па стварэнні гукавых ландшафтаў для гарадоў будучыні ад S+T+ARTS
▫️Для каго: #кампазітары, #саўнд_дызайнеры, #творцы ў дысцыплінах вакол гуку.
▫️Калі: 12 - 18 месяцаў у 2023 - 2024.
Праектныя прапановы павінны даследаваць праблемы і магчымасці гуку. Ён разглядаецца як стымуляцыя грамадскага дыялогу з дапамогай арт-мерапрыемстваў, камунікацыйных ініцыятыў і г.д. Прапануюць па-новаму паглядзець на гарадское асяроддзе і гукавыя ландшафты. Можна падаць праект у наступных напрамках: дызайн музычнага досведу, новая цішыня (гук і аўтамабілі), гук гарадскіх прастор і паўнавартасны гук.
Прапануюць:
- стыпендыі ад 40 000 да 80 000 EUR.
⏳Ддл: 1 верасня.
👉Падаць заяўку.
#музыка #архітэктура #урбанізм #Urban #міждысцыплінарныя_праекты
📢 Беларуская рада культуры шукае валанцёраў у кірунак экстранай дапамогі
Ад валанцёра чакаецца:
- першасна кансультаваць па пытаннях візавай падтрымцы, падбіраць дабрачынныя арганізацыі і праграмы рэабілітацыі, накіроўваць на псіхалагічную кансультацыю
- маніторыць рэпрэсіі ў сферы культуры
- весці інфармацыйныя кампаніі па зборы сродкаў на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.
Што вы атрымаеце:
- з дапамогай спецыяліста атрымаеце ўяўленне пра асаблівасці працы разнастайных фондаў, якія аказваюць падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій
- разуменне асаблівасці працы і кансультавання з пацярпелымі ад рэпрэсій
- досвед працы ў праваабарончай арганізацыі.
⏳Занятасць: 1-2 гадзіны ў дзень.
📩 Пісаць на info@byculture.org (у тэме ліста трэба пазначыць «валанцёрства»).
#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #правы_чалавека