✨6 бясплатных вэбінараў па soft skills✨
Лектар вэбінараў – клінічны псіхолаг, трэнер па развіцці мяккіх навыкаў Азалія Аліева. Пакуль што запрашаюць на першую сустрэчу.
Тэмы і даты цыкла вэбінараў:
1️⃣ Эмацыйны інтэлект
▫️Калі: 2 лютага ў 18.00 (па Варшаве).
Запрашаюць разабрацца, якія ёсць віды эмацыйных станаў, як зразумець і назваць тое, што мы адчуваем, зразумець функцыі эмоцый і даведацца, якія ёсць базавыя эмоцыі.
2️⃣Кіраванне гневам
▫️Калі: 11 лютага ў 11.00 (па Варшаве).
3️⃣Кіраванне страхам
4️⃣Асертыўнасць
5️⃣Тэхнікі асертыўных зносін
6️⃣Негвалтоўныя зносіны
👉Зарэгістравацца.
#грамадскія_праекты #адукацыя #сацыяльная_праца
🖼 POP Adriatico - #рэзідэнцыя візуальных мастацтваў у #Італія
▫️Для каго: #мастакі і інш. #творцы, якія даследуюць візуальныя выявы (у тым ліку #media_art-творцы) да 36 гадоў.
▫️Калі: 20 траўня - 21 чэрвеня.
Запрашаюць і з ужо распрацаванымі праектамі, і з ідэямі на стадыі распрацоўкі. Галоўнае, каб праца даследавала малюнак як выразны сродак. Праектная прапанова павінна адпавядаць тэмам POP Adriatico, то бок складанай дынаміцы паміж мастацтвам, тэрытарыяльным адраджэннем і грамадзянскім удзелам. Крытычны погляд мастака вітаецца.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 350 EUR
- выдаткі на пражыванне 1500 EUR
- рэпетытарства ў ардынатуры
- ментарскую падтрымку.
⏳Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#візуальныя_мастацтвы #арт #мастацтва # #new_media_art
🌿 Le Tacot, an Ephemeral Journey - #конкурс праектаў на #фестываль лэнд-арта ў #Францыя
▫️Для каго: #мастакі, #скульптары, #архітэктары, #дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: травень.
Ронталон – зялёная мясцовасць, якая з'яўляецца адпраўной кропкай для многіх пешаходных маршрутаў. Запрашаюць распрацаваць творы, якія будуць размешчаны ўздоўж шляху ў Ронталоне з выкарыстаннем праходу старой чыгуначнай лініі. Працы павінны быць эфемернымі, візуальнымі і адпавядаць тэме «сіла жыцця».
Арганізатары прапануюць:
- бюджэт на праект 4000 EUR.
⏳Ддл: 30 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#урбанізм #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎭 LALKANIELALKA - творчая #рэзідэнцыя у межах тэатральнага фестывалю у #Беласток, #Польшча
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 8 дзён ў красавіку-чэрвені.
Запрашаюць на рэзідэнцыю ў межах Міжнароднага фестывалю лялечных школ LALKANIELALKA. Чакаюць заяўкі ад творцаў, якія маюць дасягненні ў галінах, не звязаных з лялечным мастацтвам. Аднак удзельнікі будуць працаваць менавіта з тэатрам лялек і візуальным тэатрам. Вынікі рэзідэнцыі будуць прэзентаваныя падчас фестывалю.
⏳Ддл: 28 лютага.
👉Падаць заяўку.
#тэатр #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы
🌲 Arvo Pärt Centre - творчая #рэзідэнцыя ў #Эстонія
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 1-4 тыдні ў 2024.
Цэнтр Арва Пярта размешчаны ў 35 кіламетрах ад Таліна, на прыгожым прыродным паўвостраве паміж морам і хваёвым лесам. Мэта рэзідэнцыі – даць час і прастору для адкрытых творчых працэсаў. Ад творцаў не чакаюць завершанай працы ці праекту. Поўную стыпендыю прапануюць толькі двум творцам.
🔸Паколькі поўную стыпендыю атрымаць дастаткова складана, мы раім разгледзіць трэвел-гранты ад MOST+ і EU4Culture.
⏳Ддл: 29 лютага.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #арт #мастацтва #перформанс #музыка
🎭🎶 CIFAS - адукацыйная #праграма для прадзюсараў выканальніцкага #мастацтва ў #Брусель, #Бельгія
▫️Для каго: #куратары і прадзюсары выканальніцкіх мастацтваў, якія ў сферы больш за 5 гадоў.
▫️Калі: 13 - 16 траўня.
CIFAS – гэта акадэмія прадзюсараў, адбываецца падчас фестывалю Kunstenfestivaldesarts. Запрашаюць разважаць, сумесна навучацца, наладзіць нэтворкінгавыя працэсы і паглыбіцца ў практычную дзейнасць. Праграма прысвечана праблемам і пытанням, якія ўзнікаюць падчас прадзюсарскай працы.
Арганізатары прапануюць:
- адукацыйную праграму
- харчаванне
- выдаткі на праезд і пражыванне (для культдзеячаў з краін, дзе гранты міжнароднай мабільнасці абмежаваныя).
🔸Нягледзячы на магчымасць атрымаць поўнае фінансаванне, мы раім разгледзіць трэвел-гранты ад MOST+ і EU4Culture.
⏳Ддл: 25 лютага.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #рэзідэнцыя #выканальніцкія_мастацтвы
💎 «Што рабіць перад запускам свайго праекта?» - паблік-ток у фармаце анлайн з Веранікай Лндарэнкай ад праекту «Культурны код»
▫️Калі: 24 студзеня ў 17.00 (па Варшаве).
Падчас сустрэчы вы даведаецеся:
- як прыдумаць ідэі для праектаў і правільна паставіць мэты
- якія даследаванні варта правесці
- якія інструменты могуць спатрэбіцца ў працы (скарыстацеся Lean Canvas)
- як засцерагчыся ад памылак.
🔸Спікерка Вераніка Ліндарэнка – маркетолаг у ІТ, заснавальніца кам’юніці Ū Hub, стартап-кансультантка.
*Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
👉Далучыцца да сустрэчы.
#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉📝 «Як атрымаць фінансавую падтрымку свайго праекта» - #трэнінг і анонс новай праграмы міні-грантынгу ад фонда BYSOL
▫️Для каго: #актывісты, #культдзеячы, #НДА і інш.
▫️Калі: 25 і 29 студзеня ў 19.00 (па Мінску).
У бліжэйшыя тыдні фонд BYSOL аб'явіць аб новым конкурсе міні-грантынгу для актывістскіх ініцыятыў. А пакуль што запрашае на трэнінг, як паспяхова падрыхтавацца да падачы свайго праекта на грантынг.
На трэнінгу вы:
- даведаецеся, як вызначаць і апісваць праблему, якую будзе вырашаць ваш праект
- даведаецеся, як вызначыць вашу мэтавую групу
- зразумееце, як сфармуляваць мэту, задачы і вынікі праекта
- атрымаеце рэкамендацыі па стварэнні плана мерапрыемстваў праекта і складанні бюджэту праекта
- пазнаёміцеся з існуючымі магчымасцямі па прыцягненню фінансавання на рэалізацыю сваіх праектаў і ідэй.
🔸Абавязковая ўмова падключэння – выключаная камера і гук, уваход толькі пад псеўданімам.
👉Зарэгістравацца.
#адукацыя #грант #актывізм
💎 Collide Copenhangen - творча-даследчая #рэзідэнцыя на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій у #Жэнева і #Капенгаген, #Швейцарыя #Данія
▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 2 месяцы.
Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў і Copenhagen Contemporary запрашаюць мастакоў, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій. Творцы будуць працаваць у дыялогу з фізікамі і інжынерамі над даследаваннем, а пасля рэзідэнцыі над рэалізацыяй свайго праекту. Вынікам стане выстава ў 2025 годзе.
Арганізатары прапануюць:
- куратарскую падтрымку
- пражыванне
- праезд
- вытворчую стыпендыю 15 000 CHF.
⏳Ддл: 4 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🇩🇪Магчымасці ад Гётэ-Інстутытута для творцаў і даследчыкаў па-за межамі ЕС і ў ЕС
▫️Для каго: #творцы, #даследчыкі, #куратары, #мастакі і г.д.
1️⃣KASSEL - #стыпендыя па працы з архівам Documenta
▫️Калі: красавік-верасень.
У незалежнасці ад месцазнаходжання запрашаюць папрацаваць у Касэлі над тэмай, якая адкрывае новыя перспектывы для Documenta і яе транснацыянальных сувязей, выкарыстоўваючы архіў. Неабходна веданне нямецкай.
🔸Стыпендыя складае 2000 EUR/месяц.
👉Падрабязней.
2️⃣ Cycle Up! - #рэзідэнцыя для творцаў, якія ў ЕС
▫️Калі: травень-верасень.
Удзельнікі будуць працаваць з тэмай стварэння bike-friendly асяроддзя ў адным з гарадоў – Берліне, Браціславе, Катавіцэ, Празе і Тарту. Прадугледжваецца актыўнае ўзаемадзеянне з мясцовымі супольнасцямі. Неабходна веданне англійскай мовы.
🔸Рэзідэнцыя прапануе пражыванне, вытворчы бюджэт, праезд і суткавыя.
👉Падрабязней.
3️⃣ Творча-даследчая #рэзідэнцыя для тых, хто жыве ў #Германія
▫️Калі: 15-31 кастрычніка.
Запрашаюць у Цэнтр мастацкіх даследаванняў Casa Planas на Маёрцы. Тэмы творчых даследаванняў – архівы, паштоўкі, пейзажы, турызм і #памяць. Неабходна веданне англійскай мовы.
🔸Рэзідэнцыя прапануе пражыванне, праезд і ганарар 2700 EUR (brutto).
👉Падрабязней.
⏳Дэдлайн усіх праграм: 31 студзеня.
#даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва
🎭 Kyber Teatro: The Wonders of Possible - #фестываль тэатра і новых тэхналогій у #Італія
▫️Для каго: #рэжысёры, #акторы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: лістапад - снежань.
Фестываль падтрымлівае эксперыменты з тэатральнай і мастацкай мовамі, цікавяць праекты, зробленыя з дапамогай новых тэхналогій. Гэта могуць быць перформансы, інсталяцыі, майстар-класы і г.д.
Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- мінімальныя вытворчыя выдаткі.
⏳Ддл: 2 красавіка.
👉Падаць заяўку.
#перформанс #тэатр #міждысцыплінарныя_праекты
📝 AI & Society - #конкурс артыкулаў у спецыяльны выпуск #арт-часопісу
▫️Для каго: #даследчыкі, #аўтары, #творцы і г.д.
Запрашаюць творцаў і даследчыкаў з артыкуламі, прысвечанымі уплыву генератыўнага штучнага інтэлекта на творчыя практыкі і культуру (пытанні аўтарства, , этыкі, агентнасці і інш.). Канцэпцыі артыкулаў таксама прымаюцца .
⏳Ддл: 31 студзеня (скончаныя тэксты да 30 красавіка).
👉Падаць заяўку.
#самвыдат #даследванні #мастацтва
🎉✨«Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца» - першая адкрытая #лекцыя ад праекта Culture Makes у #Вільнюс, #Літва
▫️Калі: 7 лютага ў 18.00 (па Вільнюсу).
▫️Фармат: афлайн і анлайн.
🔥Culture Makes – гэта ініцыятыва беларускіх і шведскіх арт-менеджараў пра адукацыю, кааперацыю і абмен досведам для беларускіх менеджараў культуры. У праекта ўжо існуе свой Telegram-канал.
Першую лекцыю будзе чытаць Джэфры Тэйлар – выбітны эксперт у галіне галерэйнага бізнесу і аўтар падручніка «Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва». Ён унёс значны ўклад у даследаванне дынамікі арт-рынку і з'яўляецца выкладчыкам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
🔹На лекцыі вы зможаце пагутарыць са знакамітым эскпертам, даведацца пра сучасныя тэндэнцыі, атрымаць не толькі тэарэтычную, але і практычную карысць.
🔸Працоўная мова – ангельская, пераклад на беларускую мову даступны праз адпаведную опцыю ў ZOOM.
👉Зарэгістравацца.
#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
👌24 студзеня адбудзецца яшчэ адна #інфасесія аб магчымасцях арганізаваць уласную стажыроўку, навучальны альбо партнёрскі візіт, абмен досведам з замежнымі калегамі ці даезд на рэзідэнцыю.
✈️Гэтым разам МОСТ+ супольна з ініцыятывай Belarus Theatre Community сфакусуюцца на тым, як дадзеныя праграма мабільнасці можа паспрыяць мэтам дзеячаў і дзяячак тэатра.
▫️Калі: 24 студзеня ў 14:00 СЕТ / 15:00 Вільнюс / 16:00 Мінск
▫️Фармат: #анлайн.
На інфасесіі вы наўпрост можаце даведацца ў менеджараў MOST+ пра тыпы і прыклады мабільнасцяў датычна сферы перфарматыўных мастацтваў, прымальнасць вашых канкрэтных ідэй паездак, а таксама крытэры ўдзелу ў праграме.
📌Адзначым, што праграма надае вялікую ўвагу падтрымцы мабільнасці адмыслоўцам з рэгіёнаў, а таксама тым, хто пацярпелі праз бягучы палітычны крызіс альбо маюць іншыя абмежаванні доступу да прафесійных магчымасцяў.
👉Зарэгістравацца.
ℹ️MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
#тэатр #сцэнічныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы #рэжысёры #акторы
💥У Вільнюсе пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ i ArtPower Belarus
▫️Калі: 24 студзеня 18:00 ЕET
▫️Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) #Вільнюс, #Літва
▫️Для каго: #творцы, #культдзеячы, #культменеджары, #актывісты і інш.
📌EU4Culture, MOST+ i ArtPower Belarus - тры фінансаваныя Еўрапейскім Саюзам праекты, якія скіраваныя на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі.
🎯Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў у якасці рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на падтрымку:
⁃ Мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры Беларусі
🎯Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Партнёрскі праект MOST+
⁃ Партнёрскі праект ArtPower Belarus
👉Далучыцца да ўдзелу можна ў афлайн-фармаце, папярэдне прайшоўшы рэгістрацыю.
#мабільнасць #культменеджмент
🎉📝 Семінар для тых, хто займаецца праграмамі культурнай мабільнасці ў #Тбілісі, #Грузія
▫️Для каго: #культдзеячы і #актывісты з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
▫️Калі: 12 - 14 чэрвеня.
Адукацыйны праект будзе праводзіць Лабараторыя культуры і менеджменту. Семінары дапамогуць спецыялістам з краін з абмежаваным доступам да інфармацыі даведацца аб існуючых праграмах нарошчвання патэнцыялу. Удзельнікі праграмы атрымаюць гранты, якія можна выкарыстаць і для распаўсюджвання інфармацыі (напрыклад, анлайн- і панэльных дыскусій на месцах), і для публікацый (напрыклад, пераклад дакументацыі і г.д.), і для ўдзелу ў публічных мерапрыемствах для абмену вынікамі (напрыклад, паездкі на канферэнцыі).
Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё выдаткаў на наведванне семінара
- праектны грант 750 EUR.
⏳Ддл: 26 лютага.
👉Падаць заяўку.
#грамадскія_праекты #актывізм #мастацтва
⚡️⚡️Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў на чарговы анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры.
⏰ Калі? 31 студзеня а 17:00 CET / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак – 29 студзеня (23.59 СЕТ).
Запрашаем як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прадставіць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.
Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
✔️Зарэгістравацца
Па традыцыі ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.).
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
#пітчынг #рэгістрацыя #EU4Culture
🔈 2 афлайн-мерапрыемствы па грамадзянскім удзеле
▫️Для каго: #культдзеячы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА і #медыя і інш.
1️⃣ «Зрабіць Беларусь бачнай. Як нямецкі медыяпраект працуе з беларускай тэматыкай» - сустрэча з Інго Пэтцам у #Вільнюс, #Літва
▫️Калі: 30 студзеня ў 18.00.
▫️Дзе: офіс Беларускай Рады Культуры (Šv. Ignoto g.5).
Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Вільні адкрытую сустрэчу з Інго Пэтцам — журналістам і рэдактарам, які ў нямецкім медыяпраекце dekoder адказвае за ўсё, што звязана з Беларуссю. Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя, культурніцкай і грамадзянскай супольнасці.
👉Зарэгістравацца.
2️⃣ Лекцыя-размова з ініцыятывай Volnyja ў #Варшава, #Польшча
▫️Калі: 27 студзеня ў 12.00.
▫️Дзе: Free Belarus Centre.
Запрашаюць парэфлексаваць з Вольнымі беларускамі, якія працягваюць валанцёрыць і пасля вызвалення. Сустрэча будзе пра баланс паміж жыццём, працай і валанцёрствам.
👉Зарэгістравацца.
#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя
🎉📝XX Усходняя зімовая школа для студэнтаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў з 🔥 сённяшнім ддл у #Варшава, #Польшча
▫️Для каго: студэнты апошніх курсаў гуманітарных факультэтаў ва ўзросце да 25 год.
▫️Калі: 29 лютага - 14 сакавіка.
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта запрашае ва Усходнюю зімовую школу. У школе пройдуць лекцыі, семінары, сустрэчы і культурныя мерапрыемствы пад кіраўніцтвам міжнародных экспертаў. Школа адкрытая для студэнтаў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, краін Балтыі, Балкан, Цэнтральнай Азіі і Каўказа, а таксама з Польшчы.
🔸Трэба валодаць польскай мовай.
Арганізатары прапануюць:
- адукацыйную праграму
- пражыванне
- харчаванне
- частковыя выдаткі на праезд.
⏳🔥Ддл: 25 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎥✨ 2 кінафестывалі
▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #відэа.
1️⃣ Кракаўскі кінафестываль у #Польшча
Запрашаюць з дакументальнымі і мастацкімі фільмамі, анімацыяй і музычным кіно. Працягласць твора павінны быць 30-50 хвілін у залежнасці ад катэгорыі конкурсу. Адабраныя кінастужкі будуць паказаныя ў траўні і чэрвені ў кінатэатрах Кракава і на анлайн-пляцоўках па ўсёй Польшчы.
⏳Ддл: 31 студзеня.
👉Падрабязней.
2️⃣ Terre da Film Festival у #Італія
Тэма гэтага года – цялеснасць. Шукаюць гісторыі, у якіх цела і яго бязмежныя магчымасці займаюць цэнтральнае месца. Прымаюцца фільмы да 30 хвілін, гэта можа быць мастацкае и дакументальнае кіно, анімацыя, эксперыментальныя творы.
🔸Узнёсак за заяўку 10 EUR.
⏳Ддл: 31 сакавіка.
👉Падрабязней.
#кіно #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #фестываль
🇺🇸 Mattress Factory - #рэзідэнцыя і #конкурс выстаў сайт-спецыфік інсталяцый у #ЗША
▫️Для каго: #мастакі, #архітэктары, #дызайнеры, #скульптары і інш. #творцы
▫️Калі: 2024 - 2025.
Mattress Factory – музей сучаснага мастацтва і праграма міжнароднай рэзідэнтуры ў Пітсбургу. Арганізацыя падтрымлівае і знакамітых, і маладых творцаў, якія ствараюць сайт-спецыфік працы.
Mattress Factory запрашае з прапановамі персанальных выстаў і жаданнем папрацаваць у рэзідэнцыі.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- вытворчы бюджэт
- праезд
- пражыванне
- суткавыя
- вытворчасць і падтрымку вытворчасці.
⏳Ддл: 8 лютага.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #публічныя_прасторы #урбанізм #міждысцыплінарныя_праекты
🖼 Taoyuan International Art Award - арт-#прэмія для мастакоў, #Тайвань
▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: 2025.
Тайваньскі музей прыгожых мастацтваў (TMoFA) запрашае з працамі, якія яшчэ не прэзентаваліся публічна. Асноўная місія прэміі – прасоўваць культурную разнастайнасць у сучасным мастацтве і дэманстраваць новыя творчыя метады. Фіналісты, адабраныя для прэміі, атрымаюць падтрымку музея для рэалізацыі сваіх выставачных планаў. Мастакі могуць удзельнічаць індывідуальна ці групай, незалежна ад нацыянальнасці і ўзросту.
Арганізатары прапануюць:
- галоўны прыз 17 500 EUR
- прыз-ганаровае згадванне 5850 EUR
- выдаткі на транспарціроўку, страхаванне і зборку твораў
- выдаткі на праезд і пражыванне 1750 EUR.
⏳Ддл: 26 красавіка.
👉Падаць заяўку.
#мастацтва #грант #конкурс
🌆Воркшоп па ўрбаністыцы ў #Вільнюс і #анлайн
▫️Для каго: #культдзеячы, #мастакі, #дызайнеры, #архітэктары, #ІТ-спецыялісты, #даследчыкі і г.д.
▫️Калі: 24 студзеня (серада), 19:00 CreateCulture Space (Кармеліту гатве, 5)
Майстар-клас па гарадскім планаванні з вопытным горадабудаўніком, экспертам па развіцці гарадоў, дацэнтам Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта і выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Марцінам Марозасам.
Семінар з'яўляецца часткай CreateCulture Lab.
🗣 Мерапрыемства праходзіць на ангельскай мове
👉Для ўдзелу афлайн патрэбны білеты.
🔗Спасылка на анлайн-трансляцыю.
🌿 EDENHOPE ARTIST RESIDENCY - #рэзідэнцыя для творцаў у #Аўстралія
▫️Для каго: #мастакі, #перформеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 1 месяц у 2024.
Рэзідэнцыю можна выкарыстаць так, як патрэбна творцам. У арганізатараў няма чаканняў наконт працы, аднак удзельнікі павінны правесці хаця б адно публічнае мерапрыемства. Гэта можа быць творчы семінар, перформанс, #майстар_клас, выстава і г.д.
Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1000 AUD
- выдаткі на пражыванне 1500 AUD.
⏳Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🎉📝Трэці грантавы конкурс па падтрымцы беларускіх незалежных СМІ і медыямастацтва ад Nordic Council, #Вільнюс #Літва
▫️Для каго: беларускія незалежныя #медыя, #аўтары, #творцы візуальнага, мастацкага і міждысцыплінарнага медыякантэнту + небеларускія СМІ, якія займаюцца беларускім кантэнтам.
Праграма закліканая ўмацаваць дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць праз падтрымку незалежных СМІ і медыямастацтва. Заяўнікі павінны спрыяць вытворчасці высакаякаснага і разнастайнага кантэнту для беларусаў пра падзеі ў краіне. Можна атрымаць #грант на праекты, якія датычацца незалежнай журналістыкі і медыямастацтва.
🔸Максімальная працягласць праекта – 12 месяцаў.
Памер гранта:
- 5 000 - 30 000 EUR.
⏳Ддл: 25 лютага.
👉Падаць заяўку.
#міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты #актывізм
🔈«Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ» - аўтарскі #курс Андрэя Саўчанкі ад Нацыі Лідараў
❗️Асцярожна: платформа НЛ атрымала экстрэмісцкі статус, таму абвестка найперш для тых, хто знаходзіцца ў бяспечных умовах.
▫️Для каго: #культдзечы і ўсе, хто жадае палепшыць навыкі публічных выступаў.
▫️Калі: 3 тыдні з 29 лютага.
Калі вы яшчэ не выступалі публічна, курс дазволіць да гэтага падрыхтавацца. Дасведчаным жа спікерам – дапаможа правесьці апгрэйд сваіх навыкаў і ведаў, і практычна іх замацаваць.
Падчас курсу вы пазнаёміцеся з тэарэтычнымі асновамі прамоўніцкага мастацтва:
◽️структура прамовы
◽️віды прамоў і агульныя мэты
◽️што рабіць з хваляваннем
◽️як трымаць увагу
◽️тры тыпы дыхання
◽️гукавымаўленне і рэгістры.
🔸Аўтар курса Андрэй Саўчанка – рэжысёр і актор, трэнер і педагог, дыктар і вядучы. Ён працаваў з «Купалаўцамі», выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, агучваў аўдыёгіды для музеяў Беларусі і г.д.
Курс уключае ў сябе 5 модуляў, а таксама 5 вэбінараў у тэлеграм-чаце. Для праходжання навучання вам спатрэбіцца каля 7 гадзін на тыдзень.
⏳Ддл: 26 лютага.
👉Зарэгістравацца.
#адукацыя #майстар_клас #тэатр
📝✨ Летняя школа журналістыкі і сацыякультурных даследаванняў Барыса Нямцова ў #Германія
▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя, #аўтары, #даследчыкі.
▫️Калі: 14 - 27 ліпеня.
Школа адбудзецца ў інстытуце міжнароднай журналістыкі ім. Эрыха Брэста. Запрашаюць тых, хто працуе ў медыя, вядзе блог ці займаецца даследчай працай. Трэба валодаць рускай мовай і англійскай мовай (не ніжэй за B2).
Патрабаванні да заяўкі:
- прафесійнае рэзюмэ
- канцэпцыя медыяпраекта, які вы плануеце рэалізаваць па выніках навучання
- 1-хвіліннае відэа на англійскай мове з аповедам пра вас і вобласць вашай працы.
🔸Арганізатары пакрыюць усе выдаткі праграмы.
⏳Ддл: 15 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #даследванні
Навучальны візіт у Грузію ⚡️🇬🇪
OEEC запрашае беларускіх грамадскіх актывіст_ак на навучальны візіт у беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці і ініцыятывы Грузіі.
📆 Калі: 18–22 лютага, 2024
🗺 Дзе: Грузія (Тбілісі і Батумі)
Падавацца могуць актывіст_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў.
Дэдлайн заявак: 29 студзеня.
📍Умовы і падрабязнасці
📝«Магчымасці для творчых людзей: арт-рэзідэнцыі, мабільнасць, гранты» - #вэбінар ад #арт-клуба «Пра мастацтва і не толькі»
▫️Для каго: #творцы і #культдзеячы.
▫️Калі: 21 студзеня, 16.00 (па Варшаве).
Арт-клуб «Пра мастацтва і не толькі» запрашае на чарговую сустрэчу. Мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва падзеліцца вопытам аб тым, як шукаць творчыя магчымасці. Таксама адбудзецца нэтворкінг і знаёмствы.
🔸Мерапрыемства бясплатнае, але вы можаце падтрымаць праект арт-тэрапіі для дзяцей з інваліднасцю ў абмен на атрыманыя веды.
👉Спасылка на сустрэчу будзе апублікавана ў 16.00 у тэлеграм-канале «Аб мастацтве і не толькі». Рэгістрацыя не патрабуецца.
#мастацтва #адукацыя #майстар_клас
🖼 📚Antennae: The Journal on Nature in Visual Culture - #конкурс публікацый у часопісе аб прыродзе і візуальнай культуры
▫️Для каго: #аўтары, #даследчыкі, #куратары, #мастакі і інш. #творцы.
У выпуску «Dataism» будзе даследавацца штучны інтэлект і іншыя формы аналізу і рэндэрынгу мастацкіх дадзеных, экакрытычныя тэмы. Можна прапаноўваць інтэрв'ю, дыскусіі, партфоліё мастакоў, мастацкую літаратуру, паэзію і іншыя выразныя формы, заснаваныя на мінулых і сапраўдных генеалогіях аналізу дадзеных у розных відах мастацтва.
⏳Ддл: 31 студзеня.
👉Падаць заяўку.
#літаратура #media_art #самвыдат