Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка.
#Заслаўе #археалогія #замкі
Сёння ў Баранавічах адкрылі новы ідэалагічны помнік.
Пачнём са знешняга віду. Сама стэла па форме быццам бы нічога, але ў мяне выклікае вельмі шмат пытанняў кола, якое яго апяразвае. Па-першае, яно несувымернае па прапорцыях са стэлай. 10-метровая дамінанта не выцягвае гэтае кола, якое вышэй за чалавечы рост.
Па-другое, абсалютна не зразумелае прызначэнне гэтага кола. Я не адразу зразумеў, што кола вісіць у паветры, мяркуючы па ценях, на сур’ёзным металічным каркасе. Першая асацыяцыя — пляжныя перадзявалкі, дзе няма нізу, а прыкрываецца толькі верхняя частка цела. Але і гэтага тут няма: кола замкнёнае, то бок яно стварае нефункцыянальную прастору, куды не можа патрапіць чалавек — тады навошта такія высілкі з каркасам?
Думаецца, што аўтар хацеў проста нейкае лёгкае кола, але праз бяздарнасць цяперашніх канструктараў, якія на камп’ютарах не могуць разлічыць тое, што савецкія інжынеры разлічвалі на паперы, з’явіўся магутны каркас, каб схаваць яго кола разраслося ў вышыню.
Па-трэцяе, пачварная чорная шыльда з каляровым гербам, відаць, сабраная з асобных металічных лістоў. Яна кантрасная да светлага кола, але прычын прыцягваць да яе ўвагу праз такі кантраст я не бачу. Як заўсёды проста жудасныя шрыфты і шызафрэнія дзвюхмоўя: асноўны надпіс “Баранавічы — горад / працоўнай славы. / 1941-1945 гг.” па-беларуску, а пасля нейкая туфта па-руску, у якой двойчы без дай прычыны пішуць поўную расшыфроўку СНД.
Дыктар на фоне нешта гаворыць пра “ўнікальную скульптуру”, але ў гэтым творы няма нічога, што рабіў бы скульптар, гэта цалкам архітэктурна-інжынерны твор. З цікавых рэчаў - перфараваны малюнак на металічных лістах, якімі аддзелана стэла.
Цяпер да ідэалагічнага складніка. А якой “працоўнай славай” адзначыўся горад Баранавічы з 1941 па 1944 гг.? Дапамогай нацысцкай арміі? За гэта яму цяпер ганаровае званне прысвоілі? Змарнаваць столькі літар на “Содружества Независимых Государства”х2 і не патлумачыць, што ўвогуле маецца на ўвазе пад “працоўнай славай” у час акупацыі горада.
#Баранавічы #помнікі
У сакавіку ўсё ж прысвоілі ахоўны статус 2 касцёлам у Віцебскай вобласці, якім абяцалі яго прысвоіць яшчэ цягам 2024 года:
* Касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неарэнесансу ці неабарока.
* Касцёлу Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.
Абодва атрымалі 3-ю катэгорыю каштоўнасці.
Які ў іх цяпер шыфры немагчыма паглядзець, бо сайт Дзяржспіса паламаўся.
#Параф'янава #Браслаў #ахова #касцёлы
#архітэктурабсср #піонэрархнаглчд
Малавядомы канструктывізм з Шклова.
Жылы будынак на Фабрычнай вуліцы (тапаніміка хутчэй за ўсё таксама 1920-х). Па стылю падобны на чыгуначную паліклініку з Гомеля 1928 года пабудовы. Хутчэй за ўсё гэты будынак таксама канца 1920-х. Першапачатковае прызначэнне мне невядомае, зараз тут жылы дом і крама.
На Заслаўскім замку пры раскопках вакол брамы адкрылі падземны ход, які калісьці ўжо знаходзіў Штыхаў.
Тады яго часткова расчысцілі: шырыня ходу складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
Памеры дастатковыя, каб па ім прасунуўся чалавек. Але пакуль больш нагадвае дрэнаж, які зроблены для адводу вады з замкнёнай тэрыторыі бастыённага замка ў роў, які акружаў яго.
#замкі #Заслаўе #археалогія
Адна публікацыя малюнка сярэдзіны XIX стагоддзя прымусіла перагледзець усю іканаграфію па Каложскай царкве, якая ёсць - больш за сотню ілюстрацый.
Вока зачапілася за адзін элемент, якога я ніколі раней не бачыў на Каложы. Гэта тромп, нішападобная скляпеністая канструкцыя, якая злучае паўночную і цэнтральную апсіду храма.
Сутнасць тромпа простая: ён дапамагае перайсці з формы вугла ў больш просты абрыс. У старажытнарускім дойлідстве тромп (вядомы як ветразь) шырока выкарыстоўваўся, каб перайсці з квадратнага плана ў круглы план барабана купала.
Але ў экстэр'еры я не магу прыгадаць ніводнага прыкладу, дзе б у старажытнарускім дойлідстве выкарыстоўваўся тропм паміж апсідамі. За то магу прыгадаць аж два прыклады ў гатычнай архітэктуры ВКЛ: ступеністыя тромпы паміж апсідамі гатычнай Сынкавіцкай царквы, пабудаванай у пачатку XVI стагоддзя, і гатычнай Віленскай Траецкай царквы, пабудаваная ў 1514 годзе. І ў гэты ж час, у самым пачатку XVI стагоддзя, Богушам Багавіцінавічам перабудоўваецца Каложская царква. Не хочацца ўглядацца ў гравюру Цюнта, на якой Каложа зусім не падобная, але ясна, што храм перастае быць крыжова-купальным храмам і атрымлівае высокі схільны дах.
З'яўленне тромпаў у гэты момант цалкам лагічнае. У старажытнарускім дойлідстве апсіды, відаць, мелі шлемападобныя завяршэнні, якія паўтаралі конхавыя скляпенні асід. Па захаваных і рэстаўраваных прыкладах старажытнарускага дойлідства можна прыйсці да высновы, тады стараліся пазбягаць складаных сучляненняў купалоў апсід, разводзячы іх ці выразна ў бакі, ці робячы на розных узроўнях. Таму рэканструкцыю Полацкай Сафіі, дзе тры апсіды аднолькавай вышыні і іхнія дахі ўтвараюць адну вельмі складаную структуру, можна лічыць сумнеўнай.
Накрыць старажытнарускую царкву простым схільным дахам задача нетрывіяльная. Ад закамар можна сысці толькі надбудовай па прыкладзе той, што з'явілася на Спаскай царкве ў Полацку.
Зрэзаць закамары нельга, бо яны адпавядаюць скляпенням унутры царквы — зрэшты менавіта такі варыянт і быў рэалізаваны ў Каложы, дзе ад скляпенняў нічога не засталося. Тут, праўда, загадка калі гэта адбылося, бо адны крыніцы адносяць да XV стагоддзя, а іншыя да сярэдзіны XVI стагоддзя, што важна, каб зразумець ці звязаны гэты тромп на малюнку з перабудовай пачатку XVI стагоддзя ці не.
Крыць тры суседнія апсіды таксама такое сабе задавальненне. Метал дазваляе рабіць спадзістыя дахі, але не заўсёды даступны, а галоўнае, на такіх дахах тупа ляжыць снег. Нават сёння, колькі гідраізаляцый не рабі, але з часам пачне цячы. Здаецца ніводна старажытнарускай царквы не засталося з арыгінальным дахам, ясна чаму - закалупаешся абслугоўваць гэтую прыгажосць. Патрэбны цэльны, схільны дах, пажадана стромкі, каб снег не ляжаў. Але стромкі дах на апсідах можа вылезці вышэй за новы карніз. Карацей, ідэальны варыянт: усё пад адзін карніз і простай геаметрычнай формы.
Архітэктары беларускай готыкі адразу не сталі ламаць камедыі: тры круглыя апсіды гэта добра, па-хрысціянску і сімвалічна, але дах зробім у плане блізкім да пукатага шматвугольніка, без унутраных вуглоў і яндоваў. Таму западзіны паміж апсідамі плаўна пераходзяць праз тромпы ў проста плоскія сцены. Агульны дах у нас і на помніках драўлянага дойлідства часта можна пабачыць — так прасцей.
І на Каложы ў выніку ўсіх перабудоў атрымалася, што асноўны аб'ём панізіўся, а апсіды былі надбудаваныя. Каб замест трох паўкружжаў перайсці ў больш простую форму, відаць, пад самым новым карнізамі паміж апсідамі зрабілі тромп. Тое, што апсіды былі рознай вышыні зразумела з інтэр'ераў, бо вяршыні скляпенняў адрозніваюцца. Ну і паўночная апсіда мае заўважную дамуроўку не з плінфы, а са звычайнай цэглы. Тут напрошваецца назваць яе гатычнай муроўкай, бо перапаленая цэла і месцамі па схеме руб-старчак-руб-старчак, але насамрэч яна абсалютна хаатычная.
Ніякай уцямнай стратыграфіі муроўкі я не знашоў, толькі эскіз праекта аднаўлення царквы ў арыгінальным выглядзе аўтарства Генадзя Лаўрэцкага, які паказвае, што над бачнай "гатычнай" дамуроўкай ён пабачыў яшчэ больш новую, як раз недзе там, дзе мусіла быць пята тромпа.
#цэрквы #Гродна
Які быў сімпатычны домік на рагу вуліц Кісялёва і Куйбышава быў у 1953 годзе. І як ён дэградаваў па ўсіх пунктах без аховы. Асабліва хочацца пасла промні паносу смярдзючаму архітэктурнаму бюро, якое зрабілі сабе "прыгожы фасад".
#Мінск #савецкаяспадчына #фотапараўнанні
Вось так цяпер выглядае памятны знак у гонар пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага на яго радзіме ў вёсцы Барацін Карэліцкага раёна, які быў пастаўлены ў лістападзе 2023 года.
t_batista/post/DLKiMIIo_YV">Фота
#Барацін #помнікі
У Магілёве на вуліцы Раўчакова адкрылі памятны знак «Дрэва жыцця» ў памяць пра больш як 300 забітых нацыстамі мірных грамадзян, чые парэшткі былі выяўлены у Казіміраўскім лесе ў 2024 годзе і перапахаваны.
#Магілёў #помнікі #вайна
Памятаеце царкву ў Магілёве, якую хацелі пабудаваць у ахоўнай зоне заказніка "Пячэрскі лесапарк", даказваючы праз дзяржаўныя медыя, што за будаўніцтва царквы выступаюць тысячы і тысячы мясцовых жыхароў, а будаваць будуць на пустыры, які не мае ніякага дачынення да заказніка?
Але гэта хлусня, і ў ахоўнай зоне заказніка быў забаронены знос цэлага шэрагу мясцовых відаў раслін.
І што вы думаеце, актывісты атрымалі на свой зварот адказ ад аблвыканкама, у якім быў прызнаны факт, што на тэрыторыі, якую аддалі пад будаўніцтва царквы, растуць дуб чарэшчаты, клён вастралісты, ясень звычайны, ліпа — усе яны забаронены да высечкі рэгламентамі ахоўнай зоны заказніка.
Праз гэта чыноўнікі аблвыканкама прапаноўваюць падшукаць пад царкву іншы ўчастак.
Цікава, хто пераможа ў выніку.
Фота
#Магілёў #цэрквы #паркі #ахова
Фасады дома па Маскоўскай вуліцы, 9 пачысцілі ад бруду і пафарбавалі дэкаратыўныя панэлі і карнізы. За колер нічога не скажам, але тое, як афарбаваны керамічныя элементы агароджаў і балконных парталаў, выклікае пытанні: ці праўда архітэктары першапачаткова збіраліся рабіць такі візуальны акцэнт на засцерагальных (тэхнічных) элементах балконаў і чаму парталы візуальна не даходзяць да балконных пліт?
Фота
#Мінск #каларыстыка #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя
Доўгачаканае відэа з'явілася на нашым ютуб-канале Minsk Museum - гэта запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках». Павел Растоўцаў быў адным з удзельнікаў прысвечанага замчышчу лекторыя, які прайшоў ў Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка.
Краязнавец дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча з XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Раім паглядзець кожнаму, хто цікавіцца гарадской гісторыяй: лектар карыстуецца рэдкімі матэрыяламі.
https://youtu.be/j4aZRem1UPw
Канцэпцыі музеефікацыі Заслаўскага замка і гарадзішча на Менцы з кнігі Сяргея Багласава.
#Менка #Заслаўе #археалогія #музеі
Жабінкаўскі райвынкам піша, што бюст Касцюшкі ў Вялікіх Сяхновічах дэмантаваны ў сувязі з рээкспазіцыяй музея. Цяпер бюст захоўваецца ў фондах музея.
Выканкам піша, што "на сённяшні дзень у музеі маецца выстава, прысвечаная Т. Касцюшку". Заўважце, не экспазіцыя, а менавіта выстава. Магчыма, яе арганізавалі пасля шуміхі вакол бюста. Магчыма бюст з'явіцца на выставе (а можа і не).
Выканкам лічыць, што пытанне дэмантажу бюста не рэгулюцца пастановай Саўміна, але гэта не так, бо пастановай рэгулюецца парадак рэканструкцыі манументальных твораў мастацтва, а перанос з манумента ў фонд гэта як бы яно і ёсць.
#МалыяСяхновічы #помнікі
Праект касцёла-капліцы у Баранавічах. Архітэктар Тадэвуш Жаландкоўскі (1925). Архіў новых актаў у Варшаве.
Фота
#праекты #Баранавічы #касцёлы #польскаяспадчына #драўлянаедойлідства
На могілках у Блоні Пухавіцкага раёна аднавілі некалькі старых шляхецкіх надмагілляў.
Фота
#Блонь #могілкі #аднаўленне
Як паведамляюць мясцовыя медыя, да абласных “Дажынак” у вёсцы Смальяны Аршанскага раёна ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня знеслі стогадовую стайню, якая разам з гатэлем утварала адзіны архітэктурны комплекс. Раней, таксама быў разбураны сам гатэль, а стайні, што прымыкалі да яго, засталіся без аднаго з муроў.
Першапачаткова гатэль быў збудаваны мясцовым памешчыкам як жыллё для працаўнікоў маёнтку. У савецкі час пад кватэры пераабсталявалі і стайні. Комплекс не меў ахоўнага статусу.
Цягам апошняга дзесяцігоддзя ўлады спрабавалі знесці былы дамініканскі кляштар, але яго знішчэнне спыніла Акадэмія навук. У 2023 г. былі зруйнаваныя млын і стары будынак мясцовага тэхнікума.
#Смальяны #знішчэнне #сядзібы #непомнік
⚡️Будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Рашэнне прынялі 26 чэрвеня 2025 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
Надаць будынку такі статус хацелі яшчэ ў 2024 г.
📖 Будынак драмтэатра пабудавалі ў 1984 г., на месцы кляштара бернардынак. Мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам усталявана скульптура Пегаса.
❗️Будынак лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне, адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.
📸 Instagram dramagrodno
Актывісты паднялі шляхецкія надмагіллі на старых каталіцкіх могілках у вёсцы Новая Рудзіца Дзяржынскага раёна, ад якіх на паверхні засталіся толькі руіны капліцы-пахавальні роду Дыбоўскіх.
Фота
#могілкі #аднаўленне #НоваяРудзіца
Вы калі-небудзь задумваліся пра такую рэч: ці з'яўляецца выгляд Месяца культурнай каштоўнасцю чалавецтва?
Калі-небудзь пачнецца чалавечая каланізацыя космасу і Месяц, натуральна, першы кандыдат на асваенне. Пры тым менавіта той бок спадарожніка, які заўсёды павернуты да Зямлі - каб мець сувязь з матчынай планетай (іншы бок таксама карысны, але для даследчыкаў).
Пачнецца будаўнічая дзейнасць і па кратарах і морах Месяца пабягуць камунікацыі, з'явіцца россып станцый, будуць ззяць агні калоній — усё гэта зменіць выгляд таго, што было з чалавецтвам заўжды і што адлюстравана ў тысячах і тысячах мастацкіх творах, у першых навуковых трактатах па астраноміі.
Гэтая застылася планета ніяк не змянялася мільёны гадоў, але нашыя далёкія нашчадкі пабачаць яе зусім не такой, якой бачым мы і бачылі ўсе пакаленні да нас.
Гаральд У. Бёртан (1887–1969) — аўтар цэлай серыі цудоўных храмаў секты мармонаў, якія выкананыя ў стылі арт-дэко і выглядаюць трохі як не ад гэтага свету.
* Ла'е на Гаваях
* Кардстан у канадскай Альберце
* Уілшыр у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія
* Окленд, Каліфорнія
Пражскі астранамічны гадзіннік бачылі мільёны і мільёны турыстаў. Мала хто здагадваецца, што ён быў разбураны ў час Пражскага паўстання 1945 года, нягледзячы на наяўнасць засцерагальнай загародкі. Увогуле ў Празе можна адшукаць толькі адно выразнае сведчанне вайны на той жа Старамесцкай плошчы.
#Прага #вайна #замежжа
У Брэсце пры падтрымцы Расіі адкрыты помнік савецкім пагранічнікам. Там ужо нейкія неадэкватныя маштабы мемарыялізацыі пагранічнікаў, я толькі не разумею прычыны - нямецкая армія ў 1941 годзе прайшла савецкую граніцу, як нож праз масла, і праз тыдзень узяла сталіцу Беларусі. Абарона Беларусі абсалютны правал — атакаваная з двух бакоў Польшча пратрымалася даўжэй, чым Савецкая Армія на тэрыторыі БССР, — а па колькасці помнікаў можа скласціся ўражанне, што адкінулі ворага яшчэ на подступах.
Ну і сюжэт дзіўнаваты. Адкрыццё помніка прымеркаванае да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, абароны ад немцаў, але пагранічнікі ставяць памежны савецкі слуп. То бок гэта або падзеі 1939 года, калі СССР і нацысцкая Германія падзялілі Польскую Рэспубліку і новая мяжа прайшла каля Брэста, або 1944 год, калі выбілі немцаў з Беларусі - але ў гэтых падзей свае спецыфічныя даты. Перадача Брэста нацыстамі Саветам - 22 верасня 1939, вызваленне Брэста ад немцаў - 28 ліпеня 1944.
#Брэст #помнікі #вайна
Перавага адразу трох варыянтаў паказвае, што выраз у цэлым не асацыюецца з нацысцкай ідэалогіяй. Яе тут і няма. Выраз добра сфармуляваны, але як на мой густ — ён даволі банальны: сведчанні, ці дакументы культуры, калі даслоўна, ніяк і ні пры якіх умовах не могуць знікнуць раней ці адначасова з народам. Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.
Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.
Гэта не адзіны выраз Гітлера, які быў змешчаны на Доме мастацтва ў Мюхнене, быў яшчэ, напрыклад, «Мастацтва — гэта ўзвышаная місія, якая абавязвае да фанатызму» (Die Kunst ist eine erhabene und zum Fanatismus verpflichtende) - ужо цалкам у духу таталітарнай ідэалогіі.
Выраз «Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры» пазітыўны і натхняльны для народа, да якога ён звернуты. Але адкінуць гістарычны кантэкст тут немагчыма. З гэтага ж выразу можна вывесці і нацысцкую палітыку супраць "няправільных" народаў: каб іх знішчыць, недастаткова масавых забойстваў, трэба знішчыць яшчэ і іхнюю культуру. З культурнай палітыкай нацыстаў на акупаваных тэрыторыях беларусы добра знаёмыя.
Але калі задумацца, то Беларусь ужо вельмі даўно знаходзіцца ў парадаксальнай сітуацыі: Гітлер — звонку, Гітлер — знутры. Гэтыя Гітлеры працуюць па-рознаму.
Першыя — занятыя найпрымітыўнешым разрабаваннем краіны: вывазам культурных каштоўнасцей з Беларусі і прадстаўленнем іх, як спрадвечна сваіх.
Другія — занятыя выкрэсліваннем імя беларусаў з падзей і біяграфій. Людзі, якія нарадзіліся, жылі і дзеялі на гэтай зямлі, нечакана становяцца часткай іншаземных пантэонаў з эксклюзіўнымі правамі на гэтых постацей. Вядомая формула: спачатку беларускі дзеяч становіцца савецкім, каб пасля савецкі стаў... Часта недастаткова нават таго факта, што дзеяч сам называў і падпісваў сябе беларусам — не ўсё так адназначна для Гітлераў вакол нас.
Трэція Гітлеры, самыя падступныя, дзейнічаюць знутры. Іх задача выстаўляць беларускіх дзеячаў мінула як ворагаў беларусаў, сучаснасці — прымусіць маўчаць, іх творы — прызнаць небяспечнымі для дзяржавы, помнікі —ператварыць на руіны, а беларускую мову — аб'явіць няіснай.
Усе яны працую на адно і тое ж: пазбавіць беларусаў сведчанняў іх культуры ці прымусіць саміх адмовіцца ад яе, каб народ, нацыя, перастаў існаваць. Поспех у гэтай справе надзвычай вялікі, асабліва за апошнія паўстагоддзя.
У Казловічах Гродзенскага раёна драўляны касцёл сярэдзіны XIX стагоддзя, ашалявалі металічным сайдынгам з прынтом дрэва 🤦♂️
Фота
#Казловічы #касцёлы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Нават вясковае будаўніцтваў Беларусі хацелі русіфікаваць:
Чтобы обеспечить поддержку в народных низах, было организовано переселение русских крестьян в белорусские деревни. С этой целью с 1838 г. согласно специальному предписанию в белорусских губерниях предполагалось распространять строительство домов “по образцу русских”.
Весьма активно строительство сооружений с использованием элементов традиционного русского народного творчества (причелины, наличники, полотенца и т. д.) велось церковными службами.
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў час ранейшых раскопак Ю. Зайца.
Мне не вельмі зразумела, чаму дагэтуль ініцыялы на кафлі ніяк не расшыфраваны.
#археалогія #Заслаўе #замкі
https://pristalica.by/16062025/unikalnye-nahodki-v-zaslavle-chto-skryvaet-zemlya-istoricheskoj-czentra/
У іранскім Ездзе знаходзіцца храм вогнепаклоннікаў-зараастрыйцаў Аташкадэх, выбудаваны ў 1934 годзе ў пехлевійскім стылі. Свяшчэнны агонь гэтага храма няспынна гарыць ужо больш за 1500 гадоў.
Нягледзячы на тое, што пасля рэвалюцыі 1979 года Іран стаў тэакратычнай дзяржавай, а адзінай дзяржаўнай рэлігіяй — іслам шыіцкага толку, у краіне захоўваецца поўная свабода веравызнання і адпраўлення культаў. І гэта пры тым, што зараастрыйцы для мусульман — мнагабожнікі-ідалапаклоннікі.
Аташкадэх прызнаны нацыянальным помнікам Ірана.
Мужская гімназія ў Мсціславе і Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Бачна, што гэта варыяцыі аднаго і таго ж праекта.
#Мсціслаў #Горкі #фотапараўнанні #гістарычнаязабудова
У Свята-Троіцкай царкве ў вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, перабудоўваюць шатровыя дахі. Раней на царкве стаялі дурацкія непрапарцыйныя глаўкі, але тое, што зрабілі цяпер не адпавядае гістарычным рэаліям не толькі па колеры і матэрыяле (залацістага нітрыду тытану не было і быць не магло), але і па форме: глаўкі былі гранёныя, а не лускаватыя, менш круглыя, шары пад крыжамі былі іншай прапорцыі адносна глаўкі, сам крыж зусім іншай формы, барабан быў мацней звужаны да падножжа і яго шыйка аддзелена дадатковым паяском. Драўляныя разныя падзоры (дошкі пад звесамі даху), відаць, знішчаны.
У чым праблема ў гэтых дэбілаў начарціць як было, калі ёсць гістарычныя фота? Проста шкоднікі, якіх трэба не штрафаваць, а саджаць у турму - інакш не даходзіць.
Фота
#СтарыКрупец #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства