Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Ва ўзросце 75 гадоў памерла архітэктар-горадабудаўнік Ларыса Смірнова, Заслужаны архітэктар Беларусі.
У 1971 годзе пасля заканчэння архітэктурнага факультэта БПІ яна прыйшла на працу ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Гэтай арганізацыі яна прысвяціла практычна ўсё сваё прафесійнае жыццё. Працавала намесніцам дырэктара інстытута да канца 2010-х гадоў.
Яна аўтарка амаль 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Была аўтарам, суаўтарам або кіраўніком калектываў пры распрацоўцы генеральных планаў Віцебска, Пастаў, Бягомля, выкананых у 1970-х, абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск), выкананых у 2003-м. З больш позніх — генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009).
Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска, рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка, праекта адраджэння гісторыка-архітэктурнага комплексу Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Развітанне адбудзецца 2 красавіка (серада) у 13.00 у царкве праведнага Лазара Чацверадзённага на Паўночных могілках (каля Мінскага крэматорыя).
https://bsa.by/news/BUA/obschestvennoe-obyedinenie-belorusskiy-soyuz-arhitektorov-s-priskorbiem-soobschaet-chto-segodnya-31-marta-2025g-ushla-iz-jizni-chlen-soveta-i-pravleniya-oo-bsa-zaslujennyiy-arhitektor-respubliki-belarus-larisa-nikolaevna-smirnova
https://minsknews.by/ne-stalo-arhitektora-gradostroitelya-larisy-smirnovoj/
#асобы
У Мінску з'явіцца «сквер 80-годдя Перемоги»
Прачытаў у навіне цудоўнае:
Кроме того, сквер возле факультета журналистики БГУ получит новое название «Сквер 80-летия Победы».
По словам начальника управления культуры Мингорисполкома Екатерины Лучиной, предложения о наименовании улиц и сквера были опубликованы в прессе и не вызвали возражений у жителей.
Решение присвоить названия некоторым из новых улиц столицы принято на 10-й очередной сессии Минского городского Совета депутатов 28 марта, передает корреспондент агентства «Минск-Новости».
Предложения о присвоении наименований были опубликованы в газетах «Минский курьер» и «Вечерний Минск». Замечания и другие предложения от жителей города не поступали.
У 2019 годзе быў зацверджаны праект зон аховы канструктывісцкага будынка па вуліцы Петруся Броўкі, 1, распрацаваны Навукова-праектным цэнтрам «РЭСТАБІЛІС». Нядаўна гэта будынак адрэстаўравалі. Але зоны аховы пачалі замінаць (для чаго яны ўласна і існуюць) рэалізоўваць будаўнічыя праекты.
На днях за подпісам міністра Чарнецкага ў праект зон аховы было ўнесена ўдакладненне. Было так:
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, змена існуючага рэльефу і характару
ландшафту, акрамя работ па ўстройству аўтамабільнага праезда да будынка дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» з боку вул. Акадэмічнай;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.
Уезд у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, які вядомы з 985 года, зробяць на мове, якая з'явілася на гэтых землях праз 8 стагоддзяў пасля яго заснавання, а дамінаваць стала праз 10.
#заслаўе #тапаніміка #дэградацыя
У Кір'янаўцах Лідскага раёна прадаюць стары драўляны чыгуначны вакзал, пабудаваны ў 1905 годзе ў швейцарскім стылі. Аўкцыён адбудзецца 21 красавіка.
Крыніца
#Кір'янаўцы #чыгунка #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
Від на Спаса-Ефрасінеўскі манастыр у Полацку. Цаглянага будынка на пярэднім плане не існуе сёння.
Oscar Detering. Degering Polozk, Juli 1918'. Part. gebräunt.
Крыніца
#Полацк
Самая распаўсюджаная назва вуліцы ў Беларусі - Цэнтральная. Яе можна сустрэць практычна ў кожным населеным пункце. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.
Згодна з рэестрам вуліц і дарог адраснай сістэмы Беларусі, Цэнтральныя, Садовыя, Лясныя, Маладзёжныя, Палявыя, Школьныя, Лугавыя, Савецкія, Новыя і Зялёныя складаюць трэць усіх вуліц рэспублікі - 20,2 тысячы з 65,7 тысячы.
Гомельская епархія хоча аднавіць знесеную савецкімі ўладамі Георгіеўскую гарнізонную царкву ў Гомелі. Гэта стала адной з ключавых тэм на нядаўняй сустрэчы іерархаў са старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Прывалавым і начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Андрэем Марозавым.
Як паведамляе епархія, пры абмеркаванні сышліся пакуль на тым, што «пытанне ўзнаўлення гэтага храма застаецца актуальным і патрабуе дэталёвай прапрацоўкі».
Гістарычны храм быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя і з'яўляўся вайсковым. Пасля рэвалюцыі храм закрылі і выкарыстоўвалі ў якасці спартыўнай залы. У 1960-х гадах, калі пракладалі вуліцу Перамогі, храм знеслі.
Храм тыпавая мураўёўка, вельмі падобная па аб'ёмна-планіровачным рашэнні храмы былі пабудаваныя Прозаравым у Гродне і Дзвінску. Сёння на яго месцы астраўны бульвар, а галоўнае - адзін з аднабаковых праездаў вакол гэтага бульвара. Таксама ён размяшчаўся занадта блізка да фасада жылога дома, што робіць яго аднаўленне на ранейшым месцы немагчымым.
У Беларусі да канца 2021 года СанПіНам, які вызначаў санітарна-засцерагальныя зоны ад розных аб'ектаў, было забаронена будаваць храмы бліжэй за 50 м ад жылых дамоў.
19.5. размером 50 метров от:
объектов культового назначения (церкви, костелы, монастыри, молитвенные дома,
синагоги и другое) до фасадов жилых зданий;
Праводзячы дадатковыя інжынерна-геалагічныя даследванні на Будслаўскім касцёле, каб прыняць неабходныя канструктыўныя рашэнні па ўзмацненні падмуркаў і грунтоў, былі выяўлены не толькі сцены страчанага кляштара, які прымыкаў да касцёла і чыё існаванне было добра вядомае, але і нейкія падмуркі ўнутры капліцы Святой Барбары, якая з'яўляецца першапачатковым мураваным храмам, пабудаваным у 1643 годзе. Касцёл не дае ўцямнага тлумачэння, што адлюстравана на здымках, якія ён апублікаваў, але бачна, што пад падлогай капліцы, вядомай сваім драўляным перспектыўным алтаром, ёсць касая сцяна. У касцёле мяркуюць, што гэта можа быць рэшткі сцяны алтарнай часткі першапачатковага касцёла, што разыходзіцца з цяперашнімі ўяўленнямі - сённяшняя капліца ў два разы даўжэйшая. Але калі гэта сапраўды граёнаная апсіда, то гэта, можа, магло б патлумачыць дзіўны план перспектыўнага алтара, які дрэнна ўпісваецца ў цяперашнюю прамавугольную прастору.
Фота
#Будслаў #касцёлы #археалогія
Што жыватворныя звароты ў райвыканкам робяць. Правялі суботнік на старых гарадскіх могілках Слуцка.
#могілкі #Слуцк
http://slutsk-gorod.by/novosti/item/na-kladbishche-po-ul-14-partizan-v-slutske-prokhodit-masshtabnyj-subbotnik
https://sluzkgkh.by/glavnaya/novosti/masshtabnyj-subbotnik-na-territorii-gorodskogo-kladbishcha
Абмерныя чарцяжы Гомельскага палаца ў час пасляваеннага аднаўлення.
#Гомель #палацы
Аднаўляць гатычныя скляпенні адносна проста, калі засталіся пяты скляпенняў, або хаця б сцены, на якіх бачны контур скляпенняў - далей чыстая геаметрыя.
Але ў Беларусі не так шмат прыкладаў нервюрных скляпенняў увогуле, а з адноўленых хіба вось, даруй божа, Лідскі замак. Можна бачыць, што гэтае пашырэнне на нервюрнай цэгле служыць паліцай для запаўнення скляпення.
Але і тут без ублюдачнай якасці «рэстаўрацыі» не абышлося ў Лідзе. Самае складанае месца ў такім скляпенні - месца перасячэння нервюр. Калі камень можна падчасаць і зрабіць складанай формы элемент, то ў выпадку з цэглай туды звычайна ўстаўлялі круглы ці квадратны элемент. Ён нярэдка быў дэкаратыўным ці проста мець дзірку для жырандолі.
У Лідзе зрабілі як атрымалася, нават не вельмі спрабавалі цэглу падганяць так, каб пасля рошчынай неяк заглядзіць гэтае места: адна нервюра проста разрывае іншую.
Карацей Лідскі замак таксама трэба зносіць і аднаўляць занава.
#Ліда #замкі
Стан Юр'еўскага касцёла ў Варнянах да рэстаўрацыі сярэдзіны 1980-х гг.
Крыніца
#Варняны #касцёлы
Летась на форуме Траяна ў Рыме рэканструявалі фрагмент каланады базілікі Ульпія, пабудаванай знакамітым Апаладорам Дамаскім. Быў скандал, бо грошы на аднаўленне даў расійскі алігарх Алішэр Усманаў. Але гаворка не пра гэта.
На першым здымку можна разгледзіць падыход да дэталяў. Няма ніякага сумнення, што на ўсім працягу антаблемента былі выразаныя з мармуру тыя ж каралі, што на арыгінальным фрагменце, і гэтак жа абломы мелі арнаментальную парэзку ў выглядзе лісткоў. Нішто не замінала іх аднавіць. Але рэстаўрацыйныя хартыі патрабуюць, каб новыя элементы выразна адрозніваліся ад аўтэнтычных. Тут гэта рэалізавана праз геаметрычную дакладнасць і спрашчэнне дэкору. Здалёк выглядае цэльна, бліжэй - выразна бачныя аўтэнтычныя элементы, якія паслужылі крыніцай рэканструкцыі.
Цікавая і капітэль калоны. Яе аўтэнтычная частка страціла большую частку лісцяў аканту і іншых элементаў, якія выступалі вонкі, але захавала тонкі разьбяны дэкор. Новая частка наадварот не мае аніякага дэкору, але абагульнена ўзнаўляе геаметрычную форму капітэлі.
Ствалы калон бачныя горш, але замест уставак з такога ж цёмнага каменю выкарыстаны іншы традыцыйны рымскі матэрыял - аранжавая цэгла. Нечаканы выбар, праўда?
Увогуле аднаўляць такія руіны міжнародныя дакументы не рэкамендуюць, толькі ў выключных выпадках. Але паўсюдная практыка кажа, што нават спецыялістаў такі парадак рэчаў не задавальняе. Тым больш метад анастылазу вельмі спакуслівы: у цябе ёсць амаль усе элементы і выразная сістэма пабудовы класічных збудавання — застаецца толькі сабраць пазл. Такія рэканструкцыі даюць лепшае разуменне пра выгляд старажытных збудаванняў, а таксама цягнуць за сабой больш дэталёвыя даследаванні помнікаў, іх гісторыі і тэхналогій будаўніцтва. Грэх не спакусіцца на такое.
#рым #рэстаўрацыя #аднаўленне #італія
У красавіку 2025 года пачнуцца падрыхтоўчыя работы па рэстаўрацыі інтэр'ераў касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
Будаўнічым праектам прадугледжаны рэстаўрацыя жывапісу малельнай залы, бабінца, прэсбітэрыя, памяшкання правай сакрыстыі ва ўзроўні першага паверха, хораў, сцен лесвіцы правай сакрыстыі ва ўзроўні другога паверха, рэстаўрацыя алтароў, амбона, аднаўленне люстраў, спавядальні, лавак і іншыя працы. Гэты праект з'яўляецца толькі пачатковым этапам навуковай рэстаўрацыі інтэр'ераў.
Агульная працягласць работ складзе 66 месяцаў — пяць з паловай гадоў. Работы плануецца пачаць ужо ў красавіку 2025 года, яны працягнуцца да канца 2030 года.
На рэстаўрацыю будзе выдзелена амаль 34 млн рублёў — гэта больш за 10 млн долараў па цяперашнім курсе. Ліміт фінансавання на 2025 год складае 1 млн 330 тыс. рублёў.
#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #рэстаўрацыя
Гарадскі дызайн, які заслужыў горад на Дняпры.
a.lesenok_/post/DHvtjVsMKoN?xmt=AQGzLix1UYBS3R0G0_bHNRnSY3RmKwvUN5ZgQi_31I5n5w">Фота
#дэградацыя #магілёў
Калі верыць Публічнай кадастравай карце (слой Элементы ўнутранага адраса), то ў Радашковічах Мінскай вобласці ёсць вуліца Уласава, названая ў гонар, цытую:
"Советского военачальника, в ходе Великой Отечественной войны перешедший на сторону врага, решением суда признан изменником Родины".
🤡 У складальнікаў базы нават пытанняў не ўзнікла, што можа быць не сталі б называць вуліцу ў гонар самага вядомага рускага калабарацыяніста, генерал-лейтэнанта Рускай вызвольнай арміі Андрэя Уласава?
Тут нават не трэба ніякую гісторыю вайны ўяўным ворагам перапісваць, беларусы яе, відаць, не ведаюць зусім, калі дапускаюць такія ганебныя памылкі.
#тапаніміка #Радашковічы
У Налібаках павысякалі старыя дрэвы вакол касцёла. Здаецца на касцельнай тэрыторыі іх не засталося зусім і новых, вядома, не з'явіцца — засланяюць людзей ад каталіцкага Бога. Дурны прыклад заразлівы.
Фота
#Налібакі #касцёлы #дрэвы
Пакуль прымаюць зоны аховы для гістарычнага цэнтра Заслаўя, у гэтым самым цэнтры да Дажынак 2025 зносяць гістарычную забудову, якая была пазбаўлена ахоўнага статусу. Як паведамляюць падпісчыкі, у пачатку лютага знеслі драўляную краму па вуліцы Савецкай, 34, а ў аўторак, 18 сакавіка, знеслі і карчму пачатку XX стагоддзя па вуліцы Савецкай, 36.
На старых здымках можна заўважыць на будынках шыльды. Будынкі сапраўды мелі ахоўны статус. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе. У спісе яны заставалі прынамсі да 2012 года. Дом па вул.Савецкай, 34 датуецца ў ім 1912 – 1914 гг. (шыфр 613Г000331), а дом па вул.Савецкай, 36 - 1911 – 1914 гг. (шыфр 613Г000332).
З Дзяржаўнага спісу будынкі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства, фрагменты будынка па вуліцы Паштовай, 11 выключаны трохі раней. У спісе за 2019 год будынкаў ужо няма.
Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.
Фота
#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства
У Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі.
Менавіта з таго перыяду захавалася найвялікая колькасць архіўных дакументаў. З дапамогай іх архітэктары распрацоўвалі дэталёвы праект, які ўлічваў стылявыя асаблівасці эпохі. На распрацоўку праекта вучоным спатрэбілася дзесяць гадоў.
«Многіх грамадзян хвалявала, што для адраджэння сада давядзецца ссекчы 134 дрэвы. Мы растлумачылі насельніцтву, што па выніку на тэрыторыі гарадскога пасёлка Мір мы высадзім 1340 дрэў. Гэта значыць папоўнім страту ў дзесяціразовым памеры, — дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка.
Пры стварэнні саду спецыялісты будуць прытрымлівацца аўтэнтычнай планіроўцы. Так сад будзе размяшчацца прыступкамі, а яго паверхню падзеляць дыяганальнымі і прамымі дарожкамі. Таксама павінен з’явіцца вадаём і фантан з кветнікамі ці брукаванай пляцоўкай.
Уся тэрыторыя будучага саду будзе выдзяляцца з навакольнага ландшафту ліпавай шпалерай. Унутраную кампазіцыю сфарміруюць з пладовых дрэў і кустоў, таксама выкарастаюць узрастаючыя па вышыні зялёныя загарадзі і насаджэнні. У садзе з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі, таксама ўсталююць скульптуры сучасных аўтараў.
Работы на тэрыторыі комплексу ўжо вядуцца. Спецыялісты ачышчаюць возера, фантанарый ужо ўстаноўлены.
https://grodnonews.by/news/kultura/v_mirskom_zamke_vossozdayut_unikalnyy_italyanskiy_sad_xviii_veka.html
#замкі #паркі #Мір #аднаўленне
У Ізабеліне падчас прац каля сінагогі XVIII стагоддзя, меркавана, выявілі манеты «барацінкі» часоў ВКЛ.
Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659–1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На беларускіх землях іх выпускалі, у тым ліку, на Брэсцкім манетным двары.
«Пакуль надвор’е не спрыяе кладачным працам — робім планіроўку пляцоўкі.
Паралельна знаходзім і грошы на працяг працы», — напісалі супрацоўнікі каманды-рэстаўратараў «Маёнтак Падароск», якія займаюцца будынкам сінагогі ў Ізабеліне.
#Ізабелін #сінагогі
Зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе.
Агульны ПЗА ахоплівае гарадзішча "Вал", былы кальвінскі збор, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, этнаграфічны музей з млынам, домам завознікаў, свіранам і кузняй, а таксама драўляны будынкі пры чыгунцы па Вакзальнай вуліцы, 5 і 7 і загадкавая хата па вуліцы Рабочай, 18, у якой нічога каштоўнага нават я не бачу.
У розных месцах некаторыя будынкі пазначаны як каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе, але ні пераліку адрасоў гэтых будынкаў, ні хоць якога рэгламенту, які б іх абараняў - няма. Ну як заўсёды.
#ахова #Заслаўе
Тэма варварскай абрэзкі дрэваў у Беларусі, здаецца, невырашальная. Вось ізноў крупская раёнка пахвалілася, што спецыялістамі КУП «Жылцеплабуд» праведзена «фармовачная абрэзка дрэў», якія быццам заміналі крупчанам хадзіць.
Няўжо ператварэнне жывых здаровых дрэваў у пні без галін гэта тое, што фармовачная абрэзка? Яны ўвогуле выжывуць? Мы вырашылі запытацца ў Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, і вось што яны адказалі:
«Праведзеная абрэзка з'яўляецца празмернай і не адпавядае патрабаванням фармовачнай абрэзкі, устаноўленым «Правіламі ўтрымання азелянёных тэрыторый» (пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 г. № 1). Фармовачная абрэзка прадугледжвае частковае выдаленне галін з мэтай надання кроне пэўнай формы і падтрымання яе здароўя. Фактычна, дрэвы былі ператвораныя ў пні без захаваных галін, што з'яўляецца парушэннем. Візуальна пацвярджаецца адсутнасць апрацоўкі зрэзаў ахоўнымі сродкамі, а таксама папярэдніх работ па павышэнні ўстойлівасці дрэў (разрыхленне прыствольнага круга, выкананне каранёвых падкормак).
Спецыялісты інстытута лічаць, што такая абрэзка недапушчальная для здаровых дрэў і наносіць ім значную шкоду. Поўнае выдаленне кроны парушае натуральны рост і развіццё дрэў, зніжае іх устойлівасць. Верагоднасць выжывання дрэў пасля такой радыкальнай абрэзкі значна змяншаецца і залежыць ад пароды, узросту і іх першапачатковага стану. Ліпа – дастаткова ўстойлівае дрэва, здольнае да ўтварэння новых парасткаў. Аднак такое моцнае пашкоджанне, у спалучэнні з адсутнасцю апрацоўкі зрэзаў, можа прывесці да аслаблення дрэў, пашкоджання хваробамі і шкоднікамі, а ў выніку – да іх гібелі.
Дзеянні, якія прывялі да пашкоджання дрэў, могуць разглядацца як парушэнне «Правілаў утрымання зялёных насаджэнняў» і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219 «Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, і парадку яе вылічэння».
Ахвярай суботніка пала чыгунная агароджа... 🥲 Ужо ўяўляю які агратрэш з'явіцца на яе месцы.
#слуцк #могілкі
Што вам нагадвае гэты будынак? Пішыце ў каментарах
Адгадка: гэта той ваенны музей, які будуюць на Буйніцкім полі пад Магілёвам. Яго робяць у выглядзе савецкага ордэна, але разгледзець гэта можна толькі з верталёта.
#Магілёў
#загадка
Вось як у Троцкім замку нервюрныя скляпенні адноўлены. Ад некаторых заставаліся толькі збітыя пяты. Месцы перасячэння нервюр зроблены зусім не так, як у Лідзе — дзе з дадатковымі элементамі, дзе проста цэгла падагнаная роўна і прыгожа.
Читать полностью…На месцы трэцяй вежы Крэўскага замка нарэшце выявілі цэлую нервюрную цагліну.
Нервюры гэта рэбры каркасных гатычных скляпенняў, якія выступаюць вонкі.
Відаць, нервюрныя скляпенні былі вынайдзены арабамі яшчэ ў X стагоддзі. У Еўропу яны патрапілі дзякуючы першым крыжовым паходам у Палесціну. Найбольш старадаўнія прыклады ў Заходняй Еўропе адносяцца да сярэдзіны XII стагоддзя. Адтуль яны ўжо прыйшлі і да нас.
#Крэва #замкі
Паглядзеў фільма Бруталіст пра архітэктара, які пасля вайны і халакоста быў вымушаны пакінуць сваю радзіму і пачынаць усё наноў за мяжой, без імя і сям'і. Але яму ўсміхаецца лёс і ён атрымлівае магчымасць рэалізаваць амбіцыйны праект для багацея, які становіцца ўвасабленнем яго асабістай гісторыі.
У некаторых сцэнах фільм вельмі дакладны ў сваіх вобразах.
Спойлер: галоўнага героя гвалціць у сраку без змазкі містэр Ван Бюрэн. Такія сцэны гэта вельмі трапныя метафары адносін з архітэктара з яго ідэямі і творчымі абміцыямі і заказчыка, які думае, што купляе за грошы творца.
Нягледзячы на доўгі хранаметраж, больш за тры гадзіны, не магу сказаць, што фільм зацягнуты ці мае лішнія сцэны. Усё быццам на месцы, але не ўзнікае адчування маштабнасці палатна сувымернага з маштабам архітэктурнай задумы галоўнага героя.
Планіроўка Івянца на нямецкім аэрафотаздымку. У цэнтры характэрны для сярэднявечча і рэнесансу рынак трохвугольнай формы. Такія ж рынкі былі ў Вілейцы, Віцебску, Друі, Крычаве, Лідзе, Мінску, Магілёве, Мазыры, Навагрудку, Ашмянах, Шарашове, а таксама трохвугольную форму мае ратушная плошча ў Вільні.
У Івянцы ад плошчы амаль нічога не засталося акрамя некалькіх старых дамоў, які фарміравалі дугападобны фронт забудовы.
#Івянец #горадабудаўніцтва