Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Наколькі больш шляхетнай сталі гістарычныя фасады, калі з дамоў па Сацыялістычнай вуліцы 58 і 60 у Бабруйску часткова знялі фарбу. Абсалютна незразумела, навошта ўвогуле фарбавалі. Калі фасад дома № 60 яшчэ патрабуе давядзення да розуму, то фасад дом № 58 выглядае цудоўна нават з тымі дэфектамі што ёсць.
#бабруйск #гістарычнаязабудова #ачыстка #каларыстыка
Што ўдалося адшукаць за два дні даследавання сценаў кляштара і старога касцёла ў Будславе
Са знаходак: кераміка, кавалкі шкла, цвікі, дахоўка "бабровы хвост", фрагменты гаршкоў, посуду, бутэлек. Выяўленыя прадметы адносяцца да 17-18 стагоддзяў. Аўтару гэтага допісу таксама пашчасціла нешта знайсці: манетку барацінку 1660-х гадоў і стары ключ
Найбольш цікавае сярод знаходак — кафля, знойдзеная каля падмуркаў кляштара. Яна мае патэнцыял трапіць у будучую музейную экспазіцыю. На яе фрагментах можна ўбачыць выявы кветак, розныя раслінныя карункі. Адна з кафляў, магчыма, з'яўлялася гербавай.
Знойдзеныя прадметы будуць перададзеныя ў Інстытут гісторыі на далейшае вывучэнне
Знос будынка першай магілёўскай электрастанцыі
Фота
#Магілёў #знішчэнне #прамысловаяархітэктура #гістарычнаязабудова
22-23 красавіка каля Будслаўскага касцёла праводзіліся археалагічныя даследаванні з мэтай пацвердзіць тэорыю адносна размяшчэння "старога" касцёла і удакладненне памераў кляштара.
На 1-3 фотаздымках сцяна і падмурак касцёла Адведзінаў НПМ 1643 г. На фотаздымку 2 добра бачна перабітая арка ніжэй меркаванага узроўня адмосткі. Шырыня сцяны 1,7 м, правалы ў цэнтры сцяны магчыма месцы вырваныя валуноў.
Фотаздымак 4 - супрацьлеглая сцяна, адлегласць паміж знешнімі сценамі 12,8 м.
Фотаздымкі 5-7 - сцяна і падлога кляштара.
Фотаздымкі 8-9 - падмурак аднаго з карпусоў кляштара і шматлікія фрагменты кафлі знойдзеныя ў шурфе.
Фота
#Будслаў #касцёлы #археалогія
Аднаўленне адной з дзвюх захаваных капліц сядзібы Агінскіх «Ганута» ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна.
Фота
Фота
#Ручыца #аднаўленне #рэстаўрацыя #капліцы
У Батанічным садзе адкрыўся японскі сад. Сярод іншага тут пастаўлены вароты-торыі і альтанка з характэрным ярусным дахам.
Азіятчына вяртаецца ў Беларусь?
Здаецца гэта другое збудаванне ў падобным стылі пасля кітайскай альтанкі ў Залессі, якое з'явілася за апошнія сто гадоў.
#Мінск #паркі
3D-рэканструкцыя капліцы ў Старой Жосне
Храм быў пабудаваны ў 2-ой палове ХVІІ стагоддзя ў стылі рэнесанс. Пра яго гісторыю вядома мала, няма старых фотаздымкаў ці замалёвак. Капліца была ўзарваная ў 1950-я гады савецкімі ўладамі. Дагэтуль засталіся руіны фасаду. Нягледзячы на сваю унікальнасць, помнік не мае ахоўнага статусу і можа разваліцца.
3D-рэканструкцыя, якую стварыў наш падпісчык M Pǂ, паказвае, як капліца магла выглядаць да разбурэння. Мадэль можна паглядзець у дапоўненай рэальнасці на мабільнай прыладзе па спасылцы.
Купал разабралі яшчэ ўлетку 2024 года. Але відаць работы рухаюцца павольна, бо змены нязначныя ў параўнанні з сучаснымі фота.
#цэрквы #КажанГарадок
На знакамітай крывой царкве ў Кажан-Гарадку разабралі шмат'ярусны цэнтральны купал.
Як паведамляюць відавочцы, зруб пад купалам замест драўлянай шалёўкі абшываюць сінім металічным сайдынгам, а пасля быццам бы паставяць залаты купал замест старога. Складана разгледзіць здалёк матэрыял, але драўляная шалёўка звычайна фарбуецца пасля прымацаванная, а тут яна ўжо каляровая ў час мантажу.
Драўляная Мікалаеўская царква ў Кажан-Гарадку, пабудаваная ў 1818 годзе на сродкі ўладальнікаў мястэчка Шчытоў-Неміровічаў, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
#КажанГарадок #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаяспадчына
Які піздзец і даўбаёбства ў Польшчы.
Ппасля прыняцця Закона аб нацабароне ў Польшчы будзе забаронена фатаграфаваць 25 тысяч аб'ектаў, сярод якіх толькі 3% вайсковых. Нельга будзе фатаграфаваць, у прыватнасці, электрастанцыі, палігоны, а таксама ваяводскія ўправы, суды і нават масты ці чыгуначныя лініі.
Са спадарожнікаў усё ахуенна бачна. 🤦♂️ Ніякай карысці ад такіх забарон няма, але шмат людзей пацерпяць, асабліва сярод турыстаў і аматараў даўніны.
#Польшча #замежжа
https://www.the-warsaw.pl/125933/v-polshe-budet-zapreshheno-fotografirovat-25-tysjach-obektov-vkljuchaja-grazhdanskie-v-ramkah-zakona-o-nacoborone/
Спяшаемся падзяліцца з вамі навіной пра новы прадмет, які трапіў у Музей гісторыі горада Мінска. 28 лютага 2025 года падчас будаўнічых работ каля Дома друку па праспекце Незалежнасці, 77 быў знойдзены гранітны жоран. Памеры знаходкі ўражваюць: дыяметр – 178 см., таўшчыня – 45 см., а вага – каля 4 тон. Прадмет выклікае шэраг пытанняў адносна яго паходжання і месца выяўлення. Вынікі першага даследавання карэспандэнта газеты “Культура” Змітра Юркевіча чытайце ў наступным нумары газеты.
Выказваем падзяку рэдакцыі газеты "Культура" за своечасовае інфармаванне пра знаходку і кіраўніцтву будаўнічага трэста за аперацыю па транспарціроўцы. Дзякуючы нашым сумесным намаганням сёння жоран быў перавезены на тэрыторыю, прылеглую да Археалагічнага музея.
У транспарціроўцы прымалі ўдзел: будаўнік В.І. Волчэк, які і знайшоў жоран, кіроўца маніпулятара Д.П. Швядок, галоўны інжынер БУ А.С. Панчанка, намеснік кіраўніка БУ Ф.Б. Бычкевіч.
Вернікі Мар’інай Горкі і Рудзенска аднавілі старыя каталіцкія могілкі ў Грэбені.
У суботу, 12 сакавіка, невялікая група парафіянаў пад кіраўніцтвам пробашча айца Генрыха выправілася ў вёску Грэбень, каб прывесці ў парадак занядбаныя могілкі.
Асноўная ўвага была нададзена сямейнаму пахаванню роду Кабылінскіх — вядомых уладароў Грэбеня ў XIX стагоддзі. З-пад зямлі былі асцярожна выцягнутыя і пастаўленыя на месца надмагіллі Себасцяна Кабылінскага, былога ўласніка сядзібы, і яго дачкі Анны Лыкавай з Кабылінскіх, якая не толькі працягнула справу бацькі, але і стала фундатаркай драўлянай царквы ў вёсцы.
Урэшце адноўлена і пахаванне самога Юзафа, самае масіўнае надмагілле, якое, як і іншыя помнікі, быў перакулены вандаламі.
Прыведзеныя да ладу яшчэ некалькі магіл.
Крыніца
#могілкі #аднаўленне #Грэбень
А вы ведалі, што Леніна і Сталіна на Новым замку замянілі на герб СССР?
Читать полностью…Нават больш. Архітэктура архірэйскага падворка адбілася на архітэктуры Дома афіцэра. Восі акон былога корпуса архіепіскапіі і іхнія габарыты на першых двух паверхах і цокальным паверсе засталіся прыкладна тымі ж (былі перамураваныя толькі тыя часткі, дзе былі парныя паўцыркульныя, што выбіваліся з агульнага рытму). Праз выкарыстанне паўкалон здаецца, што прасценкі меншыя, але гэта можа быць ілюзія - тут ужо толькі муровачныя чарцяжы глядзець.
Бакавыя вокны царквы таксама засталіся амаль тымі ж, за выклічэннем таго, што з паўцыркульных яны сталі прамавугольнымі.
Тое, што гэта тыя ж самыя вокны архірэйскага падворка, гаворыць такая дэталь, як перапад вышыні падваконняў паміж суседнімі часткамі Дома афіцэраў. Для навабуда Дома афіцэраў яго цяжка патлумачыць чымсьці акрамя таго, што гэта перапад перакачаваў з архітэктуры дарэвалюцыйнага будынка.
Праўда на сваёй схеме, створанай у 1992 годзе, Багласаў трохі перабольшыў памеры царквы. Яна ўключана ў аб'ём, але перад яе фасадам была зроблена прыбудова. Паміж гэтымі часткамі выразна бачная незагойная трэшчына — часткі маюць розныя фундаменты, якія ў розны час давалі асадку, а муроўка сцен у гэтым месцы неперавязаная, проста прымыкае.
#Мінск #савецкаяспадчына
Праект Геафізічнай абсерваторыі каля Мінска (цяпер у раёне станцыі метро «Маскоўская»), распрацаваны Іванам Валадзько ў 1933 годзе. Як бачна, комплексу там не ўтварылася, замест паўцыркульнага ў плане будынка пабудавалі больш просты.
З фондаў БДАНТД
#праекты #Мінск #савецкаяспадчына
На плошчы Перамогі ў Бабруйску ў рамках яе рэканструкцыі некалькі гістарычных цагляных будынкаў ачысцілі ад фарбы пескаструем. Пакуль толькі другія паверхі. Вось так выглядае фасад аднаго з будынкаў краязнаўчага музея пасля ачысткі.
Фота
#бабруйск #гістарычнаязабудова
На могілках у Жыровічах, дзе стаіць драўляная Георгіеўская царква, якую зараз рэстаўруюць, раскапалі адну з магіл невядома для чаго, дасталі косткі, а цяпер не ведаюць, што з імі трэба рабіць. Ні археалогія, ні эксгумацыя, ні выпадковае выяўленне, а што тады? Вандалізм?
Крыніца
#Жыровіцы #цэрквы #могілкі
У Магілёве зносяць гістарычны будынак першай гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку. Помнік індустрыяльнага развіцця горада «рэканструююць» (не захаваўшы ні цагліны) у пачварную шрушчобу.
Мы падрыхтавалі грунтоўную прапанову на наданне будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але гэта Магілёў, тут на спадчыну ўсім насраць. Калі знеслі загарадны палац архібіскупа, то і з нейкай там электрастанцыяй цырымоніцца не будуць.
Калгаснае быдла без гісторыі і памяць.
Відэа
#Магілёў #знішчэнне #прамысловаяархітэктура #гістарычнаязабудова
Другая капліца ў Ручыцы праз адсутнасць догляду развалілася ў 2020 годзе. Яе таксама плануюць аднавіць.
Фота
#Ручыца #аднаўленне #рэстаўрацыя #капліцы
Подписчик обнаружил на берегу Чижовского водохранилища каменные мельничные жернова, вырубленные из гранита. Вау!
Штуковина на вид весьма тяжёлая, имеет треугольное отверстие внутри, во главе каждого угла есть паз примерно 5×5 см, лежит практически на береговой линии, большая часть, я так понимаю под землёй, диаметр 70~80 см.
53.848799, 27.618167
Краіны, якія наведалі Папы Рымскія з 1964 года. Колерам пазначана які Папа з чатырох апошніх наведаў краіну першым.
У Беларусь Папа Рымскі не можа прыехаць як пантыфік, бо яму не дае такі дазвол РПЦ. Патрабуюць адмовіцца ад празелітызму (распаўсюду веры) і ўніяцтва на "кананічных тэрыторых" РПЦ.
#архітэктурабсср
Расійскі "Дзяржкаталог" выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцця Дома Ураду ў Менску, які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга. Першая партыя здымкаў з будоўлі.
Работы на царкве вядуцца са снежня 2023 года. Тады замянілі ніжнія вянцы зруба і залілі новы падмурак, як можна даведацца са старонкі прыхода на cerkov.ru.
#цэрквы #КажанГарадок
https://kazhan-haradok.cerkov.ru/restavraciya-xrama/
18 красавіка ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў.
Яго галоўная мэта - прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да пытанняў аховы і захавання розных мясцовых помнікаў ды гістарычных месцаў і аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны. Таму я вам пакажу як (не)ахоўваюць культурную спадчыну ў Брэсце.
Акрамя пачварнай леткі пры рэканструкцыі знішчылі і значную частку дэкору дома па Савецкай вуліцы. Ну а што - ніхто ж не заўважыць і нават штрафу не дасць!
#брэст #тэрасы #антырэстаўрацыя #гістарычнаязабудова
У 2024 годзе неагатычны сабор у Лінцы, пабудаваны ў 1865-1924 гг., адзначаў сваё стагоддзе. Колькасць вернікаў змяншаецца, а значэнне царквы ў грамадстве слабее, таму ў Лінцы вырашылі... прыбудаваць да сабора кафэху з бетону. Сам аб'ект прыгожы, такі быццам падвешаны, не мае канструктыўнай сувязі з самім саборам, але чым гэта адрозніваецца ад звычайна шкляной леткі перад фасадам?
https://www.archdaily.com/1028432/the-domcenter-perter-haimerl-architektur
#замежжа
Каталог каталіцкіх могілак і каталіцкіх пахаванняў на парафіяльных могілках Гарадка.
Інвентарызацыя могілак вельмі карысная справа, якая можа дапамагчы даследчыкам і нашчадкам адшукаць патрэбную асобу, дабудаваць радавод. Але Гугл Докс, зручныя для стварэння такіх інвентарных табліц, маюць адну хібу — яны не індэксуюцца пошукавікамі, калі не апублікаваныя на нейкім сайце.
Крыніца
#могілкі #Гарадок
28 лютага на падворку пасляваеннага корпуса Дома друку па пр. Незалежнасці, 77, пры замене камунікацый будаўнікамі быў выяўлены велізарны гранітны жорнаў.
Дыяметр знаходкі складае 178 см, таўшчыня 45 см, а вага каля 4 тон.
Адмыслоўцы папярэдне ідэнтыфікуюць яго як жорнаў ад крупадзёркі (крупарушкі).
Сёння дзякуючы калабарацыі рэдакцыі газеты "Культура", дырэкцыі музея гісторыі Мінска і кіраўніцтва будаўнічага трэста, жорнаў нарэшце быў перавезены на падворак музея археалогіі.
Крыніца
#знаходкі #мінск #археалогія
Праект аднаўлення і рэканструкцыі былога Новага замку пад абкам КПБ. Гродзенскі філіял Белдзяржпраекта. 1952 г.
З фондаў БДАНТД
#Гродна #праекты #рэканструкцыя #палацы
Не адгадалі. Карціна намаляваная ні з сённяшняга праспекта, ні з Юр'евай горкі, а з былога архірэйскага саду, што цяпер у глыбіні квартала.
Варта было звярнуць увагу на гранёны аб'ём. Вядома, што Дом афіцэраў пабудавалі на месцы Архірэйскага падворка, які ўключаў царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Крыжовую царкву) і будынак мінскай архіепіскапіі, вырашаныя ў неарускім стылі. Дык вось гранёным на карціне можа быць толькі апсіда гэтай царквы.
Можна прачытаць, што Крыжовую царкву зруйнавалі ў 1934 годзе пры будаўніцтве Дома афіцэраў, але гэта далёкае ад праўды. Многія ведаюць, што ва ўстановах цокальнага паверха Дома афіцэраў, захаваліся скляпенні падворка.
Але насамрэч і сама царква і будынак архіепіскапіі былі захаваныя і ўключаны ў аб'ём Дома афіцэраў — уласна гэта і паказвае карціна Беляніцкага. У 1930-я гады была царква была адрамантавана, пазбавіўшыся характэрнага праваслаўнага аблічча, што можна пабачыць на некаторых здымках таго часу, а ў хуткім часе комплекс пачалі перабудоўваць па праекце Лангбарда.
На карціне мы бачым задні фасад комплексу (пры тым так, што не відно Юбілейнага дома справа), ужо існыя сцены надбудоўваюць на два паверхі. Цыліндрычны аб'ём трохі вышэй апсіды царквы, відаць, барабан цэнтральнага купала. Будынак архіепіскапіі стаў асновай для цэнтральнай часткі Дома афіцэраў, царква - для левага рызаліта (крыла)
#Мінск #савецкаяспадчына #гістарычнаязабудова #цэрквы
У выніку ўдару па гістарычным цэнтры Сумаў моцна пашкоджаны афіцыйны помнік архітэктуры Украіны, будынак акруговага суда, які быў пабудаваны ў 1914 — 1917 гг. (Петрапаўлаўская, 57) і ў якім цяпер размяшчаецца Навучальна-навуковы інстытут бізнес-тэхналогій СумДУ. У квартале на скрыжаванні Петрапаўлаўскай і Акадэмічнай вуліцы знаходзяцца толькі жылыя дамы, культурныя і адукацыйныя ўстановы і гістарычныя помнікі, як сядзіба Суханавых-Сумоўскіх 1895 года пабудовы (на трэцім здымку за згарэлым аўтобусам) насупаць будынка былога акруговага суда.
#Сумы #вайна