Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
На Свята-Раства-Багародзіцкай царкве ў Глыбоцкім Гомельскага раёна адбываюцца рамонтныя работы. Гісторыка-культурная каштоўнасць.
Мяняюць шалёўку на званіцы і крыццё дахаў.
Але разам з тым зменены характар барабанаў, купалочкаў і крыжоў над апсідай, трансэптамі, купаламі над сяродкрыжжам і званіцай.
Фота
#Глыбоцкае #цэрквы #драўлянаедойлідства #антырэстаўрацыя
Адшукаў у Чэрыкаве будынак прысутных месцаў па дэбільным адрасе Чырвонарэвалюцыйная вуліца, 37. Будынак пабудаваны, відаць, у канцы XVIII стагоддзя, бо ў 1803 годзе туды падсялілі вучылішча. Па іншы бок плошчы мусіў быць у чымсьці падобны будынак для гараднічага і скарбніка, узорны праект якога публікаваў у сваёй кнізе Чарнтурыя. Але там цалкам зачышчана пляцоўка.
Ахоўны статус? Пра такое ў Чэрыкаве не чулі.
#Чэрыкаў #знаходкі #гістарычнаязабудова
Зацвердзілі новы праект зон аховы па Мірскім замку. Значна скарацілася ахоўная, у цэнтры яе падрэзалі па беразе Міранкі, а на тэрыторыі мастацкага каледжа, які ўпрытык падступаецца да валоў замка, прыбралі зусім, хоць усе будынкі навучальнай установы ўсё яшчэ прызнаюцца дысгарманічнымі.
Вельмі прыкра, што ў легендзе да схемы зон філіял «Брэстрэстаўрацыяпраект» наблытаў усё. Былы паліцэйскі пастарунак стаў фальваркам, могілкавая царква Св. Георгія стала пастарункам, а фальварак увогуле ніяк не пазначылі на карце.
На схеме пералічаны 4 аб'екты каштоўнага гісторыка-культурнага асяроддзя: могілкавая брама, царква, фальварак і гістарычны цэнтр, — але зноў тэксце пра іх ані слова.
#ахова #Мір #гістарычнаязабудова #замкі
Царква Святога Міхаіла пасля еўрарамонту і ашалёўкі сайдынгам.
Фота
#цэрквы #антырэстаўрацыя #Аўсямірава #драўлянаедойлідства
А вось так бачыла Алейную браму Таварыства аховы помнікаў у 2016 годзе.
#Магілёў #мадэлі #замкі #гістарычнаязабудова
2 чэрвеня на тэрыторыі гарадзішча пачаліся археалагічныя раскопкі праезду ў браму Заслаўскага замка.
"Музеефікацыя азначае ператварэнне гістарычнага аб'екта ў музейны экспанат, - тлумачыць кіраўнік работ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Іван Спірын. - Хутчэй за ўсё брама будзе перададзена Заслаўскаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку".
Па меры таго, як будуць весціся палявыя работы, да праекту падключацца спецыялісты "Белрэстаўрацыі". Яны распрацуюць план кансервацыі варот, каб абараніць іх ад разбурэння пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя і атмасферных ападкаў. Тады і стане зразумела, як менавіта будзе выглядаць адрэстаўраваная брама.
Пакуль гаворка ідзе пра тое, каб адкрыць усю заходнюю частку брамы, паглыбіцца да «падземнага ходу», як назваў яго ў свой час доктар гістарычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі Георгій Штыхаў, які праводзіў тут у 1972 годзе раскопкі.
"Умоўна называем яго падземным ходам, - удакладняе Іван Спірын. - Але гэта можа быць і дрэнажная студня, або збудаванне з падвойным прызначэннем. Мы расчысцім яго да ўзроўню падлогі, і хутчэй за ўсё, глыбей капаць не станем - хоць падмуркі, верагодна, залягаюць ніжэй. Магчыма, зробім шурфы для вывучэння грунта і падставы. Канчатковае рашэнне аб далейшых дзеяннях будзе прымацца сумесна з Міністэрствам культуры, "Белрэстаўрацыяй" і Інстытутам гісторыі НАН".
https://pristalica.by/04062025/uznali-dlya-chego-nachalis-raskopki-na-gorodishhe-val-v-zaslavle/
#Заслаўе #замкі #археалогія
Павел Татарнікаў. Кодань. Сапежынская рэзідэнцыя "Гняздо". Канец XVI, пачатак XVII ст. (гіпатэтычная мастацка-графічная рэканструкцыя)
Читать полностью…На Вялікай Траецкай: было - планавалася - пачалі разбіраць - стала пасля таго, як фасад абрынуўся
Паміж апошнімі двума здымкамі - літаральна пара дзён
У Гродне знішчылі гістарычны будынак па вуліцы Васілька, 5. Нікому невядомая кантора «СпектрИнвестГрупп» будуе тут жылы дом. Мяркуючы па захаваным кавалку дома новае будаўніцтва праводзяць як рэканструкцыю. Для адбудовы будзе выкарыстана старая цэгла, але сабраць аб'ект з той жа цэглы не = захаваць яго.
Праекціроўшчык «Интелсток Инжиринг» вам знаёмы — ён рабіў новы дом па Вялікай Траецкай вуліцы 25 і купіў фэйкавую ўзнагароду для гэтага праекта, пра што мы пісалі раней.
Дом не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але ўнесены ў праект зон аховы гістарычнага цэнтра як шэраговая забудава. Паводле рэгламентаў забаронена неабгрунтаванае «змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай
забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці», а вось пра знос нічога не напісана!
https://newgrodno.by/society/v-tsentre-grodno-stoletnij-detskij-sad-peredelyvayut-v-dom/
#знішчэнне #Гродна #непомнік #гістарычнаязабудова
Ахоўнае абавязацельства па кафедральным касцёле ў Магілёве, якое падпісаў у 1953 годзе Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. Помнік, які лічыўся пад аховай дзяржавы пад нумарам № 69, "карыстальнік" абавязваўся з мэтай яго захавання выкарыстоўваць выключна як архіў.
Цікавы гістарычна рарытэт. Трэба паглядзець што там пісалася ў саюзных дакументах, на якія абавязацельства спасылаецца.
#ахова #Магілёў
У ноч з 25 на 26 сакавіка 1942 года савецкая авіяцыя спрабавала разбамбіць Дом урада, дзе ў той час размяшчалася шмат нямецкіх службаў.
Але ад недакладнага трапляння бомбаў моцна пацярпела толькі вуліца Берсана.
Паводле інфармацыі Ірыны Варанковай, навуковага супрацоўніка аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі
«С занятием г.Минска архивы, как и другие объекты культуры,
оказались под угрозой уничтожения. Документы дореволюционного периода хранились в архивохранилище № 1, в здании бывшего костела Св.Иосифа. В связи с тем, что, в 60–х годах 19 века в здании размещалась православная церковь святых Кирилла и Мефодия, священник Финковский в конце июня 1941 г. получил разрешение открыть в нем церковь. Он нанял 50 евреев, которые в течение трех дней выкинули на улицу все документы из архивохранилища. Кроме того, Финковский забрал из архива часть имущества. Документы удалось спасти. Четыре архивиста Минского областного архива смогли их перенести в архивохранилище, но документы были перепутаны и требовали упорядочения.»
Крыніца
Фінькоўскі збяжыць праз Германію ў Францыю, а архівістаў, у тым ліку Яніну Мянжынскую, Антона Ганжына і Вацлава Навакоўскага, якія зберагалі ў час вайны фонды, асудзяць за пасобніцтва нямецкім акупантам. 🤡
А чаго ж вы, підарасы, не эвакуявалі каштоўнасці з Мінска? Тады б не трэба было гэтым людзям займацца "пасобніцтвам" і зберагаць іх у памяшканнях, дзе не было аніводнай цэлай шыбы.
Знайшоў цудоўную карцінку, якая добра ілюструе маё стаўленне да залатой прапорцыі, як да прыкметы псеўдаінтэлектуальнасці.
Матэматычны мем эпохі Адраджэння сёння прыкладаюць да ўсяго выдатнага, што можна знайсці: ад егіпецкіх пірамід і Парфенона да Моны Лізы і Тадж-Махала. Праблема ў тым, што залатая прапорцыя гэтак жа ўдала накладаецца на пузатага мужыка на драбінах і сабачае гаўно на газоне.
Не выключана, што рэнесансныя мастакі маглі з гэтым балавацца, але ў абсалютнай большасць выпадкаў залатое сячэнне гэта проста падгонка малюнка спіралькі пад уласныя чаканні. Пры тым падагнаць не складае аніякай праблемы, залатое сячэнне дзеліць цэлае на кавалкі 0.618+0.382. Не трэба быць вялікам матэматыкам, каб пабачыць, што меншая частка блізкая да прапорцыі 1/3≈0.33 і яшчэ бліжэй да 2/5=0.4 — а гэтага дабра паўсюль больш чым дастаткова. Толькі праводзячы дакладныя вымярэнні можна вылічыць залатую прапорцыю (дакладней пераканацца, што яе няма), а пры простым візуальным параўнанні за залатую прапорцыю выдаюцца звыклыя 1/3 і 2/5.
Ну і галоўнае: калі б для любых рашэнняў быў адзін ідэальны ключ, то мы б жылі ў вельмі сумным свеце, але яго няма!
#лікбез
У Заслаўі да Дажынак 2025 дабіваюць рэшткі гістарычнай забудовы, незаконна выключанай з Дзяржаўнага спісу дзесяць гадоў таму. Прама сёння экскаватарам руйнавалі драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45.
Дом, які як лічыцца быў пабудаваны ў 1927 годзе, калі пад Заслаўем праходзіла савецка-польская мяжа, быў узяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе (шыфр 613Г000333). У спісе ён заставаўся прынамсі да 2012 года.
З Дзяржаўнага спісу гэта і шэраг іншых будынкаў былі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства. У спісе за 2019 год яго ўжо няма.
У пачатку вясны мясцовыя ўлады гэтак жа знішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы.
Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.
Крыніца
#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства
Пішаце ў слове «кардынальна» дзве літары а як у каардынацыі? У каардынацыі дзве галосныя таму што прыстаўка co- (разам) злучаецца з ordo (парадак), ствараючы значэнне «размяшчаць згодна з парадкам», «упарадкаваць».
А вось «кардынальна» мае архітэктурную аснову. Словам cardo старажытныя рымляне абазначалі звычайныя дзвярныя завесы. У пераносным значэнні cardo азначала «паваротны момант»! Логіка жалезабетонная. Кардынальна змяніць сваё жыццё значыць перажыць нейкі паваротны момант, пасля якога ўсё зменіцца.
Тыя, хто вывучаў гісторыю архітэктуры ведае, што ў рымскіх паселішчах заўсёды былі дзве вуліцы: галоўная cardo і перпендыкулярная ёй decumanus.
У значэнні чагосьці галоўнага, важнага лацінскае слова cardo сёння можна пабачыць у слове cardinalis - кардынал, назве вышэйшай пасля Папы духоўнай асобы Каталіцкай царквы.
Праект праваслаўнай царквы ў Баранавічах. Архітэктар М. Абатаньскі. 1924
Архіў новых актаў у Варшаве
Крыніца
#праекты #цэрквы #баранавічы
У Гомелі на Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі адкрылі дошку акадэміку Анатолю Свірыдзёнку, былому дэрыктару інстытута. Свірыдзёнак сам з Оршы, падазраю, што сын рэпрэсаванага вяскоўца.
Скульптар не называецца, але як на наш час, то партрэт выглядае і няблага. Надпісы на дошцы выкананы па-беларуску (у адрозненне ад нядаўна адкрытай дошкі акадэміку Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе), але ізноў гэтыя шрыфты... Побач вісіць дошка Чуніхіну - здалёк бачна, што Чунихин Сергей, бо шрыфт для імя ў два разы большы за шрыфт ішкага тэксту. На дошцы Свірыдзёнку столькі месца, каб зрабіць прозвішча вялікімі літарамі, але не робяць, розніца паміж шрыфтамі нязначная.
https://newsgomel.by/news/society/v-gomele-otkryli-memorialnuyu-dosku-akademiku-anatoliyu-sviridyenku_193320.html
#Гомель #помнікі
Праект мячэці ў Ляхавічах Баранавіцкага павета (1926).
З Ахіва новых актаў у Варшаве.
Фота
#праекты #Ляхавічы #мячэці #польскаяспадчына #драўлянаедойлідства
Падпісчык канала зрабіў 3D-рэканструкцыю таго, як магла выглядаць Алейная брама XVII стагоддзя ў Магілёве.
Круціць
#Магілёў #мадэлі #замкі #гістарычнаязабудова
#архітэктурабсср
Толькі зараз зразумеў, што паводле генплана Менска 1936 года, планавалася аднаўленне Брэсцкага вакзала.
Гэта быў першы пасажырскі вакзал у горадзе, адчынены ў 1871 годзе разам з Маскоўска-Брэсцкай чыгункай. Ён знаходзіўся ў раёне цяперашніх вуліц Суражскай і Маскоўскай прыкладна ў тым месцы, дзе зараз прыпыначны пункт "Інстытут культуры". З 1928 года гэты вакзал не прымаў пасажыраў, а ў вайну быў разбураны. Дарэчы, сучасны Мінск-Пасажырскі - гэта былы Віленскі вакзал, пабудаваны пасля адкрыцця Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 годзе.
Згодна з графікай да генплана 1936 года - планавалася адрадзіць былы Брэсцкі вакзал ў сучасным для тых часоў выглядзе і разбіць перад ім цэлую Вакзальную плошчу на месцы кварталаў прыватнай забудовы. Гэтыя планы да вайны так і не пачалі рэалізоўваць, мабыць, усе сродкі пайшлі на рэканструкцыю станцыі Мінск-Пасажырскі, якая завяршылася ў 1940 годзе.
Паказалі першы дэма-відос па гульні The Witcher IV. Мы чакалі, што будзе больш беларускага, а аказалася, што там выбудавалі рамантычную Расеюшку, як на малюнках Білібіна: з мядзвядзямі на вуліцах, выбеленымі сценамі дамоў, высокімі церамамі і характэрнымі дахамі. 🇷🇺☦️
Читать полностью…Крыху навін рэканструкцыі ў Гродне: стогадовы (былы) дзіцячы садок на Васілька знеслі, а фасад гістарычнага будынка на Вялікай Траецкай абваліўся проста на вуліцу 🧱
На Вялікай Траецкай падчас будаўнічых працаў абрынулася сцяна гістарычнага будынка №31 (кан. XIX ст., шмат гадоў там быў "Выраб ключоў"). Цэгла прабіла агароджу будоўлі і рассыпалася на праезную частку.
Дом выкупілі ў 2022 г. разам з домам №33. Будынкі былі ў аварыйным стане, там практычна адсутнічаюць падмуркі. Іх збіраліся аб'яднаць і аднавіць гістарычнае аблічча - дэталі дэкора, страчаныя ў савецкі час, балконы, а таксама вярнуць брамы, якія вялі з двара на вуліцу. Аварыйныя ўчасткі сцен збіраліся дэмантаваць і аднавіць з захаваннем габарытаў і вонкавага выгляду з «роднай» керамічнай цэглы. Дзверы і вітрыны будуць драўлянымі. Рэканструкцыя пачалася ў 2025 г. Там плануюць адкрыць рэстаран са сцэнай для канцэртаў, а ў падвале — пякарню.
Дом №31 першапачаткова быў нетынкаваны, меў карніз і міжпавярховы пояс аздобленыя сухарыкамі, вокны з лучковымі перамычкамі.
З двухпавярховым домам на Васілька, 5 (1911 г. пабудовы) іншая гісторыя. Яго выкупілі і мусілі рэканструяваць пад жылы дом. Хоць у 2018 г. там ужо пачынаў рэканструкцыю іншы ўласнік - дом рыхтавалі пад праваслаўны сацыяльны цэнтр - новы гаспадар вырашыў не вошкацца з узмацненнем сценаў для жылля, а проста знесці. Паводле праекта, у новым доме павялічыцца плошча. Мяркуючы па праекце, апублікааным перад абмеркаваннямі, ішла гаворка пра знос прыбудовы справа. Але ў выніку "рэканструкцыя" = "знос дома і адбудова наноў".
Нашы крыніцы мелі рацыю: новым дэканам архітэктурнага факультэта БНТУ прызначаны гісторык горадабудаўніцтва і доктар архітэктуры Юрый Чантурыя.
На яго рахунку дзве найбуйнейшыя манаграфіі па горадабудаўніцтве Беларусі, у апошняй, выдадзенай у 2017 годзе, Чантурыя на 511 старонках фармата А3 прааналізаваў 115 гарадоў, апублікаваў 650 архіўных чарцяжоў і планаў, зрабіў больш за 200 графічных рэканструкцый.
Акрамя таго Чантурыя распрацаваў праекты рэгенерацыі гістарычных гарадскіх раёнаў у Брэсце, Віцебску, Гродне, Оршы, Пінску, Полацку, Слоніме.
П.С. Але каўказская мафія трымаецца: Сардарава, напалову армяніна, замянілі на Чантурыю, напалову грузіна 😀
Спадчына поп-культурная.
У нядаўнім другім сезоне Андара па Зорных войнах у антыкварнай краме Лютэна і на выставе адной прыватнай калекцыі сярод розных артэфактаў з гэтага сусвету можна заўважыць адзін дзіўны прадмет.
Можна было б падумаць, што гэта чарговая пабракушка джэдаяў, сітхаў, вукі ці твілекаў, але гэтая штука была зроблена ў часы Рымскай імперыі і дагэтуль не дае пакою навукоўцам.
Рымскія дадэкаэдры, дванаццаціграннікі, вырабленыя з бронзы датуюцца II-III стагоддзямі нашай эры. На кожным баку па кругай адтуліне рознага памеру, а на вяршынях - шарыкі.
Нягледзячы на тое, што іх знойдзены сотні(!) нават у аддаленых правінцыях, навука дагэтуль не мае аніякага пераканаўчага адказу што гэта такое.
У манетных скарбах было знойдзена некалькі рымскіх дадэкаэдраў, што сведчыць аб тым, што іх уладальнікі лічылі іх каштоўнымі прадметамі, або што іх выкарыстанне было звязана з манетамі — напрыклад, для лёгкай праверкі таго, ці адпавядаюць манеты пэўнаму дыяметру.
Ёсць меркаванне, што гэта прыстасаванне для вязання, бо розныя памеры адтулін падыходзяць для розных дыяметраў пальцаў.
На нейкае іншае прызначэнне таксама можа намякаць і 12-гранная форма, магчыма гэта нейкі магічны прадмет кельцкай рэлігіі.
Карціна алеем: Лука Пачолі, які прыдумаў назву для «залатога сячэння», праектуе ў аўтакадзе на сваім планшэце Нацыяльную бібліятэку Беларусі пакуль заказчык стаіць над яго душой, патрабуючы здаць аб'ект да Дажынак.
#мемы
Армэн Сардараў больш не дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ 🥳
На сваёй пасадзе ён прасядзеў роўна 20 гадоў - у разы больш, чым любы з яго папярэднікаў.
Новага дэкана пакуль на старонцы факультэта не пазначылі, але наколькі нам вядома ім будзе горадабудаўнік Юрый Чантурыя.
Дзве прыгожыя фермы (з колерам не згодны, але не так важна), на фота можна было б прыняць за мініяцюру нейкага вядомага вялікага моста. Але не, наварылі нейкага паўкруглага гаўна і парэнчаў, якія сапсавалі індустрыяльную архітэктуру. Навошта на мосце парэнчы??? Гэта не падус і не лесвіца. Ні густу, ні розуму.
#дэградацыя #Магілёў #масты
Карта-схема маршрутаў этнаграфічных экспедыцый АН БССР 1953, 1954, 1955 і 1956 гг. Трошкі выходзілі за дзяржаўныя межы, але зусім няўпэўнена.
Крыніца