stranafund | Unsorted

Telegram-канал stranafund - Фонд «Краіна для Жыцця»

1320

Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Subscribe to a channel

Фонд «Краіна для Жыцця»

Падтрымайце каманду фонда "Краіна для Жыцця"!

Штодня мы робім тое, што дае паратунак многім пацярпелым ад рэпрэсій і падтрымлівае ў гэтыя няпростыя часы: арганізуем гуманітарныя ініцыятывы, распачынаем новыя праекты і ўдасканальваем тыя, што ўжо працуюць, робім тэматычныя зборы, клапоцімся пра жыхароў нашага шэлтара, няспынна дбаем пра нашыя сацсеткі. Гэта ўсё — для вас і праз вашую падтрымку.

Сягоння мы звяртаемся да вас з асаблівай просьбай: падтрымайце нашу каманду!

Вячаслаў Жукаў, праектны дырэктар фонду:

«Сітуацыя сапраўды няпростая і ў пэўным сэнсе парадаксальная: у сувязі са скарачэннем знешняга фінансавання ў нас застаюцца рэсурсы на дапамогу людзям, але фінансаванне на адміністрацыйнае суправаджэнне значна скарочанае — іншымі словамі, на працу самой каманды грошай не стае. Цяпер мы перабудоўваем унутраныя працэсы і вельмі разлічваем на падтрымку беларусаў, якім не ўсё адно. Гэта дапаможа нам працягваць справу і заставацца эфектыўнымі.»


А каманда ў нас сапраўды класная. Нашым працэсам камунікацыі і ўзяемадзеяння можна толькі пазайздросціць, і планаў у нас даволі шмат. З-за фінансавай нестабільнасці гэта ўсё можа стаць не актуальным.

Ваша дапамога сягоння вельмі важная для нас, як ніколі. Падтрымайце нас, а мы будзем падтрымліваць іншых. Дзякуй, што вы побач.

☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ

Штотыдзень у нашым фондзе адбываецца нешта важнае. А што адчуваюць людзі, якія стаяць за працай фонду? Як праходзіць іхні тыдзень, што радуе, што дадае сіл і як яны ўваходзяць у пятніцу?

Працягваем нашу рубрыку пра людзей з нашай каманды — шчырую, лёгкую, без фільтраў. Бо за кожным рашэннем, зборам і допісам — #жывыялюдзі, якія стамляюцца, жартуюць, рэфлексуюць і працягваюць сваю справу.

Сягоння на пытанні адказвае Вячаслаў Жукаў, праектны дырэктар фонду. Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ягоны тыдзень.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Мы з радасцю вітаем ініцыятыву валанцёрскага цэнтра "Сустрэча"!

Беларусы наведалі украінскі горад Чарнігаў і перадалі гуманітарную дапамогу — для малечаў з дзіцячых дамоў, перасяленцам, пенсіянерам і малазабяспечаным сем'ям. Дзякуй вам шчыры, што не застаецеся ўбаку!

Мы таксама бралі ўдзел у гэтым зборы — людзі ва Украіне перажываюць страшныя часіны і маюць патрэбу ў падтрымцы. Заклікаем кожнага далучацца да такіх ініцыятыў! Салідарнасць не мае межаў, вы ж ведаеце.

❕А ў хуткім часе мы аб'явім пра збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Украіны. Спадзяёмся бачыць кожнага з вас у шэрагу неабыякавых!🤍

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Прапануем дапамогу людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій і маюць інваліднасць!

Мы ведаем, што такое мець інваліднасць у нашай краіне: гэта вечнае змаганне за сябе. Настаў час падтрымаць вас! Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" — фонд "Краіна для Жыцця", ініцыятывы Dissidentby, ByHelp і фонд BYSOL — распачынае збор заявак.

Хто можа звяртацца:
🔹палітзняволеныя (былыя таксама), якія маюць інваліднасць;
🔹сем'і палітзняволеных (былых таксама), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю.

Якую дапамогу можна атрымаць?
На адну заяўку выдзяляецца максімум 300 еўра.

Як падаць заяўку?
🔸карэктна запоўніць форму;
🔸адправіць яе да 30 жніўня 2025 года.

Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце ў форме⬆️ Калі ласка, падавайце заяўкі. Няхай гэтая падтрымка станецца для вас патрэбнай і ў свой час!

⚡️Важна! Мы не закрываем збор сродкаў з гэтай нагоды! Да канца жніўня вы можаце ахвяраваць на падтрымку людзей з інваліднасцю.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Яго паньства Patreon і ў нашым каралеўстве!

Цяпер праз гэтую пляцоўку вы можаце падтрымаць нашу каманду, а значыць — дзейнасць.

Сістэма падпіскі празрыстая і зразумелая кожнаму. Мы прапануем 5 узроўняў падтрымкі. Падпіска адкрывае доступ да:

• эксклюзіўных навін і кантэнту;
• анлайн-сустрэч з камандай;
• магчымасці ўплываць на напрамкі працы;
• іншых прыемных сюрпрызаў 💌

Ваша падтрымка — тое, што дасць нам магчымасць працягваць нашую справу. Сягоння яна вельмі патрэбная, і, на жаль, будзе патрэбная і заўтра. Падумайце пра нас проста зараз! ❤️

🔗 Наш Patreon

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

♥️ Пра тое, як адпачывалі нашы дзеці ў Германіі!

Мы атрымалі шмат водгукаў. Сярод іх:

🔺"...ён шкадуе, што ўсё скончылася..."
🔺"...вельмі добрыя важатыя..."
🔺 "...у доме былі заўважаныя мурашы..."
🔺"...вельмі класны батутны цэнтр і басейн..."
🔺"...смачнюткія слодычы ў аўтаматах..."
🔺"...дарога была няпростай..."
🔺"...вельмі смачная ежа..."
🔺"...ежа была не вельмі..."

Дзякуй NGO Herzbruecke Nordheide e.V. за падтрымку!

Мы шчаслівыя, што летнік быў, што дзеці стасаваліся, гулялі, адпачывалі, што пабывалі ў цудоўнай краіне і атрымалі выдатны досвед.

Чакаем на наступнае лета!☀️

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Пра тое, што адбылося 5 гадоў таму.

Мы не гаворым сягоння па ўдалую ці не ўдалую рэвалюцыю. "А можа гэта было паўстанне?" Мы не ставім увогуле гэтых пытанняў. Вы запытаецеся, чаму?

Таму што мы дагэтуль працуем з наступствамі тых падзей. Як іх ні назваць, як іх ні аналізаваць — мы 5 гадоў на сталай аснове дапамагаем тым, хто пацярпеў. І разам з тым мы ўсведамляем: гэта шлях, што нам неабходна прайсці, і прайсці яго годна.

Мы ўскладаем адказнасць на вінаватага за ахвяры і траўму беларускага народа. Аднак ад нас таксама залежыць, што будзе напрыканцы гэтага няпростага шляху. Нам трэба трымацца, дзейнічаць, быць салідарнымі, ідэйнымі і ініцыятыўнымі. Уважлівымі адно да аднаго.

Мы распачалі барацьбу разам. То разам і хадземце далей.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Наталля Дуліна — пра шэлтар “Краіны для Жыцця” ў Вільні

Цяпер мы адказныя за часовае жытло для тых, хто ратуецца ад рэпрэсій. Менавіта сюды трапляюць простыя беларусы, а таксама публічныя асобы, якіх прымусова дэпартуюць з Беларусі.

Кожны, хто трапляе ў шэлтар, атрымлівае неабходную дапамогу — ад часовага жытла да псіхалагічнай і юрыдычнай падтрымкі. Мы прыкладаем усе намаганні, каб людзі хутчэй акрыялі. Таму што і мы праходзілі гэты шлях.

💛 Падтрымайце шэлтар! Нам трэба 500 € у месяц на ежу, лекі, вопратку і гігіену.

👉 Збор на шэлтар

🎙 Фрагмент з інтэрв’ю для “Жыццё-маліна”

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

60 гадоў таму нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак.

Сёння ў Варшаве пройдзе адкрыццё выставы "Застацца". Яе прымеркавалі як раз да дня нараджэння Пушкіна.

Вы зможаце пабачыць работы 14 мастакоў і мастачак, а таксама спрычыніцца да музычнага мастацтва.

Ідэя выставы — голас мастацтва ва ўмовах немагчымасці быць гучным, працяг увасаблення вобразаў, што былі блізкія памерламу мастаку... Зрэшты, варта пакінуць ідэю расказваць, пра што выстава, — завітайце і адчуйце гэта самі!

📍Дзе?
Варшава, Foksal 11, Музей Вольнай Беларусі;

📌Калі?
6 жніўня, 19:00.

Выстава працуе да 20 жніўня. Уваход вольны.

🤍 Гэта даступны спосаб ушанаваць памяць мастака, а таксама падтрымаць сучасных творцаў. Далучайцеся.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

📎 Справаздача за красавік-чэрвень 2025 ужо гатовая

Без вашай падтрымкі мы не змаглі б рэалізаваць шмат ініцыятыў. Вы — частка кожнага зробленага кроку.

Падтрымайце працу каманды фонду, дапамажыце нам працягваць.
☕️ Гэта лёгка зрабіць праз buymeacoffee

Дзякуй, што вы побач з намі 🤍

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

А вось і вынікі эстафеты "Галасы праз межы"!

Гэта — супольная праца фонда "Краіна для Жыцця", DissidentBy, BySol, Byhelp і Народных амбасад Беларусі. Гэта ваш удзел. Гэта лічбы, за якімі стаяць вялікая праца, натхненне, светлая мэта і плён:

🔸сабралі 7 547 еўра;
🔸11 сямей палітзняволеных атрымалі выплаты (імёны не называем з зразумелых прычын);
🔸удзел у эстафеце узялі 13 краін;
🔸падчас акцыі прайшлі больш за 20 імпрэз, падчас якіх таксама збіралі сродкі;
🔸больш за 500 чалавек узялі ўдзел у эстафеце!

Вольга Зазулінская адзначае:

"Гэта — сведчанне таго, як шмат людзей гатовыя падтрымліваць сем'і палітвязняў. Мы сабралі не вельмі вялікую суму, але важную і сімвалічную. Затрымка здарылася таму, што мы вельмі ўважліва падыходзілі да кожнага этапу правядзення эстафеты. Мы далі сабе час зрабіць усё, як мае быць.

Мы вельмі ўдзячныя дыяспарам і супольнасцям. Вы — неад'емная частка Беларусі, здольная арганізоўваць, аб'ядноўваць і падтрымліваць.

І так, мы заўсёды адкрытыя да размовы."


Салідарнасці — быць! ♥️

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Нам пасылка!

Не нам, канешне, а жыхарам нашага шэлтара.

Народная амбасада Беларусі ў Італіі і асацыяцыя "Талака" адправілі правізію: гэта менавіта тое, што патрэбна жыхарам, калі яны трапляюць у часовае жытло.

У шэлтэры жывуць былыя палітзняволеныя, у тым ліку тыя, каго прымусова вывезлі разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Мы ўдзячныя за ўдзел у жыцці нашага шэлтара. Салідарнасць — гэта тое, пра што вы, нашыя "італьянскія" калегі, ведаеце не па чутках.

❤️ Ты таксама можаш далучыцца да добрай справы. Зрабіць данат на патрэбы шэлтара можна тут

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Лагер «Крывічы» — прастора аднаўлення, падтрымкі і фарміравання беларускасці

Дзеці тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій, маюць права на лета.
Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду «Краіна для Жыцця» і былая палітзняволеная, расказвае пра лагер у эфіры «Белсат».

📢 Збор на летнік тут

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Яму інкрымінуюць "цяжкія" артыкулы: «Тэрарыстычны акт», «Удзел у тэрарыстычнай супольнасці», «Кантрабанда выбуховых прылад», «Навучанне тэрарызму».

Сяргею 52 гады, ён — былы супрацоўнік "Нафтана". Яго абвінавачваюць у падрыве чыгункі на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі. Яго затрымалі 7 снежня, некаторы час ягонае месцазнаходжанне было невядомым. Толькі ў красавіку наступнага года стала вядома, што да яго дапусцілі адваката.

Сяргей мае двух малых дзяцей.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Бязмежжа міграцыйных гісторый

Штодзень юрысты нашага праекта "Дапамога мігранту" адказваюць на выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы падчас рэлакацыі. Шлях легалізацыі можа быць розным: цяжкім, хуткім, доўгім, выпакутаваным, лёгкім...

Легалізацыя ў Літве — справа няпростая і часта непрадказальная. Вось тут — свежыя звесткі па адмовах у выдачы ВНЖ беларусам з боку Літвы.

Нашыя спецыялісты заўсёды шукаюць аптымальны варыянт рашэння любых мігрцыйных пытанняў. Пачытайце пра дзейнасць юрыстаў праекта. Мы ўдзячныя нашай валанцёрцы за размову і шчырасць 🤍

👉 Ваш данат — гэта магчымасць для юрыста ўзяць пад апеку яшчэ аднаго беларуса ці цэлую сям'ю. Бо вы ж ведаеце, беларусы няспынна бягуць са сваіх дамоў.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Ператрус КДБ, уцёкі, жыццё з нуля.

Юлія — адна з тых, каго прытуліў наш шэлтар ў Вільні.

Дзелімся яе гісторыяй і просім вас падтрымаць збор на патрэбы шэлтара.

Туды заўсёды трэба ўсё — сродкі гігіены, побытавыя рэчы для кожнага і іншае — праз наш дом праходзіць шмат людзей, і паток не спыняецца.

Сягоння мы маем патрэбу ў пыласосе і электрычным чайніку — тыя, што ў нас былі, не вытрымалі нагрузкі 🫣

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя!

Гэта — спасылка для даната ❤️

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Гэта быў летнік у Баварыі!

Незабыўнага тыдня магло б і не быць, каб не партнёрства з NGO Herzbruecke Nordheide e.V. Штодзень дзеці мелі розныя актыўнасці і забавы, а дадому вярнуліся поўнымі сіл і натхнення.

❤️ Дзякуй за лета для беларускіх дзяцей усім, хто спрычыніўся!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Чаму так важна сістэмна падтрымліваць дзейнасць дабрачынных фондаў? Гартайце карткі!

Мы маем патрэбу ў вашай сталай падтрымцы. Праз вашыя падпіскі на ахвяраванні мы зможам быць больш устойлівымі і эфектыўнымі, а значыць, дапаможам яшчэ большай колькасці рэпрэсаваных беларусаў. У гэтым і ёсць наша мэта.

👉 Абяры кірунак на нашым сайце:
🔗 stranafund.org

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Будзьце пільныя — актывізаваліся фэйкавыя ТГ-каналы!

А менавіта:

📍фэйкавыя каналы  фонду "Краіна для Жыцця" з фэйкавымі ботамі. Спасылка на наш канал толькі такая: /channel/stranafund. Фэйкавыя каналы маюць іншыя спасылкі, і боты ў гэтых каналах таксама фэйкавыя;

📍фэйкавы канал ініцыятывы Dissidentby. Важна: на сапраўдным канале няма бота для сувязі (толькі інфармацыйны), а таксама прапаноў па эвакуацыі людзей з Беларусі — ініцыятыва гэтым не займаецца.

Ваша бяспека залежыць ад вас.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Бутэлька прасека і твітарны допіс дэпутата Бундэстагу, у якім ён віншуе палітвязня Аляксандра Троцкага з 50-годдзем. Што?

Расказваем гісторыю, якая нас кранула.

4 жніўня былы палітвязень Алег Краўцоў напісаў ліст Касэму Тахеру Салеху, дэпутату, палітычнаму «хроснаму» палітвязня Аляксандра Троцкага. У гэтым лісце — ўспамін пра тое, як Алег, Аляксандр і Арцём Саўчук сядзелі разам у калоніі і жартавалі, што калі выйдуць, абавязкова адкрыюць бутэльку прасека. Гэта стала сімвалам сяброўства, надзеі і чакання.

Арцём і Алег ужо на волі, Аляксандр — усё яшчэ за кратамі.

Ужо 5 жніўня дэпутат адказаў. Публічна. Ён павіншаваў Аляксандра з 50-годдзем, тым самым зрабіў жэст, праз які еўрапейская аўдыторыя даведалася пра аднаго з беларускіх палітвязняў.

🎈✉️ Гэтая гісторыя — напамін: гэта працуе. Кожнаму з нас час ад часу трэба нагадваць — палітыкам, журналістам, суседзям — пра канкрэтных людзей за кратамі. Гэта — сапраўдны рух салідарнасці.

А мы нагадваем пра нашу кампанію "Пакуль усе не будуць вольныя". Бярыце пад сваю інфармацыйную апеку канкрэтных палітвязняў. Расказвайце пра лёс несправядліва асуджанага чалавека.

Імёны кожнага з палітвязняў маюць гучаць!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Мы ўсе разам зрабілі неймавернае!

Мы закрылі збор, і лагер "Крывічы" ужо сягоння распачынае сваю работу.

Каб не:

🔸Сяргей Ціханоўскі, які закрыў адсутную суму;
🔸Міжнародны гуманітарны фонд;
🔸фундацыя спорту і адукацыі "Krywiczy";
🔸грамадскі рух "Краіна для жыцця";
🔸фонд Паўла Латушкі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне;
🔸Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК;
🔸Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні;
🔸дэпутатка Сейма Польшчы Аліцыя Ляпкоўская-Голаш;
🔸 аб'яднанне беларусаў Філадэльфіі;
🔸мы;
🔸тыя, хто валанцёрыць у "Крывічах" і спрыяе зручнай лагістыцы;
🔸кожны, хто заданаціў, узгадаў пра збор у сацсетках і расказаў пра яго сваім знаёмым і сябрам...

....дзеці не атрымалі б таго, што мы зрабілі талакою! Кожны з вас зладзіў гэты лагер!

Дзякуй шчыры за ўдзел. Мы гэта зрабілі!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

‼️Гэта апошняя магчымасць дапамагчы зладзіць "Крывічы"

Без 5 000 еўра, якіх не стае, мы рызыкуем адмяніць лагер. Як патлумачыць дзецям, што іх надзеі і чаканне лагеру могуць не спраўдзіцца?

У лагеры — дзеці палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў. Яны вартыя найлепшага адпачынку. І вы можаце спрычыніцца да нашага збору!

💛 Падтрымайце лагер «Крывічы»

Разам мы можам зрабіць усё, што ставім на мэце. Цяпер — самы час дзейнічаць.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Сягоння чарговы раз судзяць Уладзіміра Кнігу

У мінулым месяцы стала вядома, што яму ўжо падоўжылі трэмін зняволення на 1 год па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Па якім артыкуле будзе суд сёння — невядома. Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Тут вы можаце пачытаць пра тое, як выкарыстоўваюць гэты артыкул у выпадку нежадання выпускаць вязняў на волю.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Уладзімір Кніга: амаль 2 гады ў невядомасці

Што такое 700 дзён вашага жыцця? Кожны з нас зможа зрабіць цэлы спіс, што адбылося за гэты час.

Для Уладзіміра Кнігі і ягонай сям'і ж у нейкім сэнсе час спыніўся: абодва бакі анічога не ведаюць адно пра аднаго. 700 дзён яны не лістуюцца, між імі няма сувязі праз адваката, перадачы для палітзняволенага не прымаюць. Гэта — інкамунікада.

Не так даўно Вольга Зазулінская стала інфармацыйнай апякункай палітзняволенага. Сёння яна адзначае:

Як прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы, я не магу маўчаць, калі сям’я з дзіцём з інваліднасцю жыве ў рэжыме пастаяннага страху і невядомасці. Гэта — не пра справядлівасць, не пра клопат, не пра сацыяльную дзяржаву. Гэта — пра наўмысную жорсткасць.


Мы звяртаемся да кожнага, хто мае дачыненне да гэтай сітуацыі і да інкамунікада іншых палітвязняў: такі рэжым утрымання — катаванне не толькі для зняволенага, але і для ягонай сям'і. Існуюць нормы міжнароднага права, а таксама крымінальна-выканаўчага права. Калі вы ігнаруеце іх, то выходзіце за межы сваіх службовых паўнамоцтваў, як мінімум, а як максімум — катуеце людзей.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ

Штотыдзень у нашым фондзе адбываецца нешта важнае. Але што адчуваюць людзі, якія стаяць за працай фонда? Як праходзіць іхні тыдзень, што радуе, што дадае сіл і як яны ўваходзяць у пятніцу?

Сёння запускаем новую рубрыку пра людзей з нашай каманды — шчырую, лёгкую, без фільтраў. Бо за кожным рашэннем, зборам і допісам — #жывыялюдзі, якія стамляюцца, жартуюць, рэфлексуюць і працягваюць сваю справу.

Рубрыку распачынае Вольга Зазулінская, кіраўніца фонду.
Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Мы ўдзячныя Вользе Такарчук за падтрымку праекта!

Інфармацыйная падтрымка — не менш важная, чым матэрыяльная. Вольга сама мае двух дзетак і разумее, наколькі важны гэты праект.

Калі вы хочаце далучыцца да гэтай місіі — зладзіць лагер — вы можаце:

🔺зрабіць ахвяраванне;
🔺дапамагчы інфармацыйна;
🔺набыць для нашых дзетак настольныя гульні, канцтавары і матэрыялы для майстар-класаў.

Калі апошні пункт вам падыходзіць — пішыце ў дырэкт

Будзьце з намі!
🔔 Збор "Крывічы"

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Лагер "Крывічы": cправа ідзе!

Вы ахвяруеце, робіце рэпосты публікацый, згадваеце збор у сторыз. А якая ў нас набралася каманда валанцёраў!..❤️

Мы дзякуем за гэта кожнаму з вас. А яшчэ мы ўдзячныя:

🔸фонду Паўла Латушкі і Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню: вы надзейныя партнёры!
🔸Аліцыі Ляпкоўскай-Голаш, дэпутатцы Сейма Польшчы: Вашая ўвага да дзяцей і гатоўнасць завітаць у лагер ёсць важнай!
🔸аб'яднанню беларусаў Філадэльфіі: вы самі зладзілі збор, і ён стаў вялікім унёскам у справу!

Праз падтрымку партнёраў агульная сума збору зменшылася да 19 440 еўра. А з улікам данатаў засталося сабраць крыху больш за 5 000 еўра.

Паднаціснем, сябры!

🔔 Збор "Крывічы"

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

У нас тут шок-навіна: з Беларусі (!) нам перадалі гуманітарную дапамогу для шэлтара, дзе жывуць былыя палітзняволеныя. З Беларусі! 2025 год! Дзякуй шчыры вам, смелыя і вынаходлівыя людзі!

Сярод іншага мы атрымалі:
🔸посуд;
🔸падушкі, пледы;
🔸пасцельная бялізна;
🔶вопратка для жанчын і дзяцей, абутак;
🔶кнігі.

У гэты ж час актывісты з Кракава сабралі аптэчку першай дапамогі для нашых жыхароў❤️ А віленскія актывісты таксама сабралі вопратку і кнігі.

Вы робіце цуд, сябры. То не спыняйцеся!❤️✊

🔔 Збор на шэлтэр

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» цвёрда і паслядоўна выступае за стварэнне бяспечнага, інклюзіўнага і паважлівага працоўнага асяроддзя для ўсіх людзей — незалежна ад полу, сферы іх дзейнасці, статусу або становішча ў грамадстве.

Мы выказваем глыбокую занепакоенасць у сувязі з публічнай інфармацыяй адносна паводзінаў Андрэя Стрыжака, лідара ініцыятывы BySol. Мы заяўляем адназначна і без двусэнсоўнасці: гэтыя дзеянні нельга апраўдваць або інтэрпрэтаваць скажона — яны недапушчальныя і супярэчаць базавым этычным нормам.

Такiя паводзіны цалкам не адпавядаюць тым каштоўнасцям, якіх мы прытрымліваемся як грамадзянская і гуманітарная арганізацыя. Сітуацыя падрывае давер да самой сутнасці працы арганізацый, што займаюцца дапамогай людзям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставiнах.

Мы перакананыя: кожная жанчына мае права працаваць у прасторы, свабоднай ад любых формаў пераследу ці дамаганняў, дзе яна не адчувае страху, ціску, прыніжэння, дыскамфорту ці пагрозы. Тое ж самае тычыцца і кожнага члена нашай супольнасці. Чалавечая годнасць, бяспека і павага — гэта не пытанне выбару, а безумоўны стандарт.

Такім паводзінам няма месца ні ў BySol, ні ў любой іншай арганізацыі, ні ў шырокай дэмакратычнай беларускай супольнасці. Мы застаёмся арганізацыяй, адданай стварэнню прасторы, дзе усе людзі адчуваюць сябе пачутымі і абароненымі. Мы будзем прыкладаць усе неабходныя намаганні для абароны гэтых прынцыпаў.

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

"Крывічы" набліжаюцца!
Дзеці ўжо збіраюцца,
Людзі адгукаюцца,
Валанцёры набіраюцца...

... а грошай не стае.

Мы просім далучыцца да збору на летнік "Крывічы".
Ты станеш часткай вялікага цуда для дзяцей. Бо яны ўжо спяць і бачаць, як будуць бавіць час ў кампаніі аднадумцаў, аднагодкаў, аднаплемянных сяброў. А вакол іх будуць таленавітыя, адказныя і годныя дарослыя.

Відэа: «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…
Subscribe to a channel