Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
"МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ"
- вялiкая прэм’ера спектакля ў Вільні
У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.
❗️Пасля спектакля вы можаце набыць кнігу і пагутарыць з аўтаркай.
Сродкі ад пакупкі пойдуць на дапамогу палітвязням і iх сем'ям.
📅 28 кастрычніка, 18:30
📍 Vilniaus g. 16 Razam
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
‼️Затрыманы муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) - Ігар Ільяш
Фотаздымак Ігара ў кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.
❗️Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай, Вольгай Зазулінскай і Станіславам Салаўём
Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да традыцыйных асабістых размоваў.
📍Серада, 23 кастрычніка, з 13:00 да 15:00 па Мінску.
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел
🔺 Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, праваабаронца і старшыня фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская;
🔺Намеснік Вольгі ў пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей.
Вы зможаце запытацца ў Вольгі пра яе новую пасаду ў Кабінеце, бягучыя працоўныя праекты і Міжнародны гуманітарны фонд. Са Станіславам вы зможаце паразмаўляць пра сучасны стан аховы здароўя ў Беларусі.
Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету.
Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай, Вольгай і Станіславам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
❗️Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby пачала збор дадзеных пра асаблівасці адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турмы, калоніі, ПУАТ).
"Хочам прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую і актуальную інфармацыю, аналізаваць яе і выкарыстоўваць для поўнага рэфармавання цяперашняй сістэмы ў будучыні."
🤔Што звязвае чалавека за кратамі са знешнім светам?
Лісты!
❗️Пра важнасць адпраўкі лістоў за краты гавораць былыя палітвязні тут і тут.
А што рабіць,калі лісты не даходзяць? Што рабіць, калі вы хочаце ліставацца з-за мяжы?
Пра гэта мы вам раскажам👇🏻
https://telegra.ph/Kazhuc-l%D1%96sty-%D1%9E-turmu-ne-gublyayucca-naza%D1%9Esyody-z-versha-Nasty-Kudasavaj-10-16
❗️ Паліне Шарэндзе-Панасюк дадалі яшчэ адзін год зняволення — трэці раз па артыкуле 411 КК
Сёння Рэчыцкі суд вынес рашэнне па справе Паліны Шарэнды-Панасюк. Паводле новага прысуду, яна атрымала яшчэ адзін год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі» па артыкуле 411 КК. Гэта ўжо трэці такі прысуд, раней яе тэрмін двукроць падоўжвалі па гэтым жа артыкуле. Цяпер Паліна - першая зняволеная з самым доўгім тэрмінам па артыкуле 411 КК — агулам па ім ёй прызначылі тры гады зняволення.
🔴 Стан здароўя Паліны застаецца цяжкім. Яна пакутуе ад хранічнага панкрэатыту. Праз яго патрэбная пастаянная медыцынская дапамога. На працягу больш за 350 дзён яна не атрымлівала неабходнага лячэння. Перад судом у верасні 2024 года яе ўтрымлівалі ў карцары 10 дзён пасля пераводу ў СІЗА Гомеля. Ціск на Паліну толькі ўзмацняецца.
🔴 Артыкул 411 КК актыўна выкарыстоўваецца для ціску на палітычных зняволеных. Ім пагражаюць дадатковым тэрмінам за «злоснае непадпарадкаванне», як у выпадку з Палінай Шарэнда-Панасюк. Гэта механізм, каб пакінуць людзей у турме пасля асноўнага тэрміну. Праз яго сілавікі штучна ствараюць "парушэнні".
📢 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк для атрымання медыцынскай дапамогі і аднаўлення справядлівасці. Падтрымка важная, каб абараніць яе жыццё і свабоду.
#FreePalina #StandWithPalina #BelarusRepressions
⁉️Ці адказваюць бацькі за дзяцей перад недазаконам і наадварот, дзеці за бацькоў?
Пачытайце пра тое, як беларускія мамы сутыкнуліся з жахлівым ціскам з-за таго, што іх дзеці трапілі пад палітычны пераслед👇🏻
https://by.stranafund.org/blog/news/dlia-regimu-my-taksama-voragi-naroda
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета прэзентуе абноўлены склад
Пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета займае Вольга Зазулінская, кандыдатура якой была вылучаная кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай, разгледжаная Каардынацыйнай Радай і падтрыманая большасцю галасоў яе чальцоў.
Першай намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы прызначаная Юлія Міцкевіч, правабаронца, актывістка, гендарная экспертка з 20-гадовым досведам. Таксама шмат гадоў працавала журналісткай у беларускіх медыя, асвятляючы праз фемоптыку праблемы сацыяльнай палітыкі, пытанні правоў жанчын, супольнасці ЛГБТК+ і інш. У Кабінеце будзе займацца гендарнымі пытаннямі і праблемамі ўразлівых груп.
Намесніцай прадстаўніцы таксама прызначаецца Ірына МакЛейн – псіхолаг, сацыяльны работнік. Мае значны досвед у кіраванні даследаваннямі ў сацыяльнай сферы. Ірына займалася распрацоўкай і рэалізацыяй стратэгій падтрымкі, накіраваных на паляпшэнне аховы псіхічнага здароўя і сацыяльнай абароны ў розных супольнасцях, таксама займалася каардынацыяй каманд падтрымкі і валанцёраў. З 2020 года Ірына актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці як прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі.
Намеснікам прадстаўніцы застаецца і Станіслаў Салавей, які адказвае за распрацоўку «аварыйных» рэформ сістэмы аховы здароўя.
Кіраваць напрамкам па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі будзе Марыя Анімія. У сферы яе адказнасці – медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя, дапамога ў пытаннях легалізацыі, матэрыяльная падтрымка, пошук рэсурсаў для сем'яў загінуўшых добраахвотнікаў і інш. Займаецца пытаннямі падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў з 24 лютага 2022 года, з’яўляючыся публічнай афіцыйнай прадстаўніцай фонду BYSOL.
@CabinetBelarus
❗️Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання
10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. На сёння гэты від пакарання існуе толькі ў некалькіх дзясятках краін свету.
У Еўропе такая дзяржава ўсяго адна — Беларусь.
Праваабаронцы выдзяляюць шэраг прычын, з якіх смяротнае пакаранне мусіць быць адменена:
🔺Судовая памылка і немагчымасць яе выпраўлення.
🔺Выканаўцы — прафесійныя забойцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы.
🔺Забойства палітычных апанентаў, масавыя рэпрэсіі, небяспека наўмыснага забойства рукамі Закона.
🔺Непразрыстасць працэдур, пакуты сваякоў.
🔺Неэфектыўнасць у папярэджанні планаваных злачынстваў.
🔺Смяротнае пакаранне не ўплывае на шэраг прычын, з якіх здзяйсняюцца злачынствы.
🔺Пакаранне смерцю спараджае жорсткасць у грамадстве.
🔺Карупцыя і недасканалая сістэма правасуддзя, небяспека несправядлівага, неаб'ектыўнага суда.
🔺Пакаранне смерцю не ёсць правасуддзе.
Найважнейшы довад супраць смяротнага пакарання у розных краінах свету — немагчымасць выправіць судовую памылку, калі смяротны прысуд быў вынесены невінаватаму чалавеку.
Імаверна, такое забойства бязвінных адбылося ў 2011 годзе.
Тады пасля звышхуткага судовага працэсу смяротныя прысуды вынеслі Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву нібыта за тэракт у менскім метро.
Таму праваабаронцы працягваюць кампанію супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, якую распачалі яшчэ ў 2009 годзе.
У нашай краіне створаныя ўсе перадумовы для злоўжывання паўнамоцтвамі ў судовай сістэме. Адна з прычын - суддзяў прызначае Лукашэнка.
Сёння беларускія суды штампуюць несправядлівыя прысуды з палітычных матываў для беларусаў. Пакуль што гэта “толькі” турэмныя тэрміны.
Цяпер у Беларусі ўносяць папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Яны павялічваюць колькасць злачынстваў, за якія можа быць ужыта смяротнае пакаранне.
З 2022 года дзяржава можа караць смерцю не толькі за само злачынства, але і за ягонае планаванне.
А 25 сакавіка 2023 года ўвялі смяротнае пакаранне для чыноўнікаў і вайскоўцаў за дзяржаўную здраду.
У 2015 годзе выйшла кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”. У ёй расказваецца пра рэпрэсіі супраць апанентаў улады.
Паводле ўкладальнікаў выдання, беларускае грамадства паступова забылася пра Курапаты, пра страшны перыяд нашай гісторыі, калі людзей рашэннем суда каралі смерцю за свае погляды.
Мы мусім памятаць: у краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне, гэты механізм у любы час могуць скарыстаць супраць апанентаў дзеючага рэжыму.
‼️580 дзён у рэжыме інкамунікада
Сёння 580 дзён, як у родных няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага.
Агулам у зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1594 дні. Менавіта столькі часу жонка Сяргея Ціханоўскага і іх дзеці не бачылі свайго блізкага чалавека.
Рэжым катуе палітвязняў у месцах зняволення, а таксама здзекуецца з іх родных на волі, утрымліваючы зняволеных у рэжыме інкамунікада.
Вязні не атрымліваюць перадач і лістоў ад родных.
Яны не маюць сустрэч з роднымі і адвакатамі.
Іх стан здароўя, а часам нават месцазнаходжанне, невядомыя.
Зняволеных ізалююць ад іншых вязняў і часта ўтрымліваюць у ШІЗА.
На сёння ў рэжыме інкамунікада знаходзяцца, як мінімум, 7 зняволеных з палітычных прычын.
Беларускія дэмакратычныя сілы і праваабаронцы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі даць доступ палітвязням да адвакатаў і аднавіць іх кантакты з сем’ямі.
❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:
Віктар Бабарыка — 611 дзён
Мікола Статкевіч — 609 дзён
Максім Знак — 609 дзён
Марыя Калеснікава — 605 дзён
Ігар Лосік — 598 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 580 дзён
Уладзімір Кніга — 400 дзён
❗️Антон Сташэўскі — больш за тры гады за кратамі
Антон Сташэўскі — валанцёр фонду “Краіна для Жыцця” і пошукавага атрада “Анёл”.
Яго арыштавалі ў ліпені 2021 года. Нагодаю сталася тое, што Антон разам з іншымі валанцёрамі фармаваў і адсылаў у месцы зняволення перадачы для палітвязняў.
Улады сталі спрабаваць спыніць хвалю салідарнасці. Тыя арышты былі першымі з серыі пераследаў валанцёраў і проста неабыякавых беларусаў, якія стасаваліся з палітвязнямі.
Пазней пачалі прыходзіць да тых, хто нават проста пісаў лісты зняволеным. Кульмінацыяй гэтага працэсу стаў маштабны рэйд супрацоўнікаў КДБ у студзені гэтага году.
Антона Сташэўскага пасля арышту падазравалі ў “фінансаванні экстрэмісцкага фармавання”, аднак на судзе выставілі іншае абсурднае абвінвачванне - “змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.
Суддзя Дзіна Кучук прызнала Антона Сташэўскага вінаватым і асудзіла да васьмі гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Са словаў іншых палітвязняў вядома пра жорсткія ўмовы ўтрымання валанцёра фонду ў СІЗА — яму не даходзілі лісты ад родных, да таго ж турэмшчыкі не давалі дазвол на спатканне з жонкай цягам 9 месяцаў.
Разам з тым ён не страчваў аптымізм і ўсяляк падтрымліваў іншых зняволеных.
Пра Антона Сташэўскага кажуць, што ён чалавек з абвостраным пачуццём справядлівасці. Акурат такіх беларусаў і баіцца дыктатар.
Цяпер Антона Сташэўскага ўтрымліваюць у папраўчай калоніі ў Магілёве. На волі яго чакаюць жонка і дзеці.
Калі ласка, напішыце ліст актывісту і валанцёру. Для гэтага можаце скарыстацца банкам лістоў.
Вядома, што існуе праблема ў ліставанні з палітвязнямі. Аднак есць імавернасць, што менавіта ваш ліст дойдзе да адрасата. Пры гэтым памятайце пра ўласную бяспеку.
Адрас для лістоў:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.
Дзякуй✊🏻
❗️Марафону салідарнасці з палітвязнямі сёлета не будзе
Пра гэта паведаміла арганізатарка акцыі Вольга Гарбунова.
Паводле ейных словаў, марафон паставілі на паўзу.
Гарбунова патлумачыла гэта адсутнасцю рэсурсаў:
«Нам патрэбны час пераасэнсаваць тое, што адбылося, зрабіць высновы і працу над памылкамі і, магчыма, прапанаваць вам новы фармат супрацы. Але крыху пазней»
«Вызваленне палітвязняў – складаны працэс, які патрабуе асцярожнасці і канфідэнцыйнасці»
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская выступілі на сайд-івэнце «Палітзняволеныя ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні» на палях Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.
Кіраўніца Кабінета акрэсліла становішча палітзняволеных у Беларусі, падзякавала 30 краінам, што далучыліся да групы «Сябры дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ (год таму іх было 10), заклікала іх АБСЕ падтрымаць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд наконт злачынстваў, учыненых рэжымам.
Святлана Ціханоўская пракаментавала практыку «памілаванняў» палітзняволеных: «Я сумняваюся, што рэжым праяўляе гуманізм. Хутчэй гэта жэст, накіраваны на паляпшэнне іміджу Лукашэнкі сярод беларусаў і ў вачах міжнароднай супольнасці перад так званымі «выбарамі». Галоўны сігнал, які мы хочам пачуць і павінны патрабаваць, – гэта спыненне рэпрэсій. Калі рэжым хоча нейкіх саступак – хаця мы да гэтага часу не ведаем, чаго менавіта там хочуць, – хай працягвае выпускаць людзей і спыніць браць новых закладнікаў».
Вольга Зазулінская ў сваім выступленні адзначыла: «Абсалютна дакладна сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася. Рэпрэсіі не проста працягваюцца, але і набываюць новыя формы. Умовы ўтрымання ў СІЗА, турмах і калоніях па-ранейшаму невыносныя і наўпрост парушаюць усе міжнародныя нормы. З 2020 года ў калоніях і турмах памерла 6 палітзняволеных. Гэтыя смерці – прамое следства бесчалавечных умоў утрымання. Мы не можам дазволіць, каб такія трагедыі паўтараліся.
На сёння 7 чалавек знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Гэтая практыка павінна быць спынена, мы просім нашых міжнародных партнёраў далучыцца да нашых патрабаванняў забяспечыць доступ адвакатаў, аднавіць сувязь з сем’ямі.
Вызваленне палітвязняў – складаны працэс, які патрабуе асцярожнасці і канфідэнцыйнасці. Мы бачым паспяховыя прыклады вызвалення людзей у іншых краінах. Усе гэтыя працэсы праходзілі ў цішыні, і інфармацыя рабілася вядомай толькі пасля іх паспяховага завяршэння. Я заклікаю ўсіх нас да адказнасці і прафесіяналізму ў гэтым пытанні».
@CabinetBelarus
⁉️“Банк Лістоў” – чаму важна пісаць палітвязням
Праваабаронцы і былыя палітвязні шмат кажуць пра неабходнасць ліставання з ахвярамі палітычнага пераследу.
Ліст з волі ў турму (нават ад незнаёмага чалавека) – нібы прамень сонца, які асвятляе цёмную, халодную камеру.
Турэмшчыкі даўно зразумелі, наколькі гэта важна для палітвязняў, таму паслядоўна абмяжоўваюць плынь лістоў у месцы зняволення. Яны папросту не аддаюць іх палітвязням, а часам нават рвуць лісты ў іх на вачах.
🤔Што рабіць у такім выпадку?
Праект Dissidentby стварыў “Банк Лістоў”. Гэтая ініцыятыва закліканая заахвоціць людзей пісаць палітвязням.
А каб гэтыя лісты не згубіліся і палітвязень прачытаў іх пасля выхаду на волю, быў створаны адмысловы “Банк Лістоў”.
Вось што кажуць пра яго аўтары:
“Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўсёды яны трапляюць да адрасата. Цяпер вы можаце захаваць усе свае пасланні на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання вязнем”.
“Калі ваш ліст будзе большым за 300 знакаў, ён будзе адпраўлены канвертам першага класу. Дадаткова ў канверт кладзецца звычайны канверт для адказу. Калі ваш ліст будзе меншым за 300 знакаў, адпраўка будзе ажыццяўляцца паштоўкай без зваротнага канверта і магчымасці адсочвання. Калі ў нас ёсць кантакты сваякоў гэтага палітвязня, мы дашлем ваш ліст ім. Мы можам апублікаваць адкрыты ліст на нашым сайце без згадкі вашых асабістых дадзеных”.
#dissidentby
🔴Памілавання не адбылося ці што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам?
Са шматлікіх крыніц нам стала вядома, што людзей, якія выйшлі апошнім часам па так званым "памілаванні" масава і гвалтоўна вярбуюць беларускія чэкісты. Пра гэта таксама паведамляў Андрэй Стрыжак (BYSOL), а таксама пацвярджалі ў BYPOL.
❗️ Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, служкі КДБ патрабуюць ад палітвязняў падпісаць шэраг папераў, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацы ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.
Ад людзей патрабуюць звяртацца ва ўсе мажлівыя фонды і структуры дэмакратычных сілаў і "зліваць" любую інфармацыю, якая дапамагла б знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных ці нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам. Часта гэта звязана з устаноўкай спецыяльнага праграмнага забеспячэння на дэвайсы "памілаваннага", каб супрацоўнікі рэжыму маглі праводзіць агентурную дзейнасць літаральна ў рэжыме анлайн.
🟥 Мы катэгарычна асуджаем ціск з боку ўладаў і сілавікоў на былых палітзняволеных праз такія формы гвалтоўнай вярбоўкі і выкарыстання людзей рэжымам у сваіх палітычных мэтах.
📣 Калі ласка, паведамляйце любым магчымым спосабам пра выпадкі вярбоўкі і ціск у вашым дачыненні. Мы цалкам разумеем вашу сітуацыю і паспрабуем забяспечыць дапамогай з улікам гэтых абставінаў.
Вольга Зазулінская на @euroradio
Далучайцеся да стрыму сёння а 16:00 па мінскім часе і задавайце свае пытанні:
👉🏻 https://www.youtube.com/watch?v=airqE1QgIHY
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?
Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?
Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gaid-dlia-palitviazniau-padtrymka-za-kratami-reabilitacyia-i-mahchymasci-dlia-tykh-khto-vyechau-z-belarusi
❤️Мы прынеслі вам трошкі дабрыні і падтрымкі ад нашых беларусаў і беларусак
Таксама просім падтрымліваць семʼі палітвязняў.
Рабіць гэта можна як разавым плацяжом, так і праз падпіску на рэгулярны плацёж па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Разам мы можам многае! Давайце будзем салідарнымі! ✊🏻
‼️Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі па адбыцці тэрміну
Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення.
Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну - невядома.
Нагадаем, Руслан Ліннік - блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска значныя і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
Руслана затрымалі 20 лютага 2021 года ў Віцебску. Паводле абвінавачання, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства.
Рашэнне суда - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Калі ласка, падтрымайце Руслана лістамі!
✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
⁉️Вы бачыце Беларусь такой жа і ганарыцеся ёй?
Гатовыя далучыцца да збору сродкаў для рэпрэсаваных беларусаў?
Гэта магчыма!
Ірына МакЛейн, адна з арганізатарак праекта, расказала пра міжкантынентальную эстафету салідарнасці "Voices Across Borders", магчымасць расказаць пра Беларусь усяму свету і падтрымаць пацярпелых ад рэжыма.
Заходзьце сюды!
❗️Калонія замест "хатняй хіміі" - працяг рэпрэсійнага трэка
У Беларусі не толькі арыштоўваюць новых людзей, але і пераследуюць былых палітвязняў. Суды ідуць проста цяпер.
Праваабаронцы паведамляюць, што цягам кастрычніка маюць адбыцца як найменей 25 судовых працэсаў у дачыненні былых палітзняволеных. Яны скіраваныя на ўзмацненне пакарання - замену так званай "хатняй хіміі" на калонію.
Блізу дзесятка працэсаў ужо прайшлі. У некаторы выпадках суды праходзяць у завочным парадку.
Тых жа вязняў, якія засталіся ў Беларусі, пасля вынясення новага прысуду змяшчаюць у калоніі.
Пішуць хлопцы лісты дадому
Радасць светла ля іх карагодзіць!
Я таксама пішу,
Хоць і знаю:
Пісьмы, мама, мае не даходзяць,
Пісьмы, мама, дарог не знаходзяць
— Янка Сіпакоў
На сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 1405 палітычных зняволеных. Сярод іх - 174 жанчыны і 3 непаўналетнія.
За кожным з іх стаіць сям'я, і сэрца гэтых сямейных трагедый — маці, якая, незалежна ад абставін, любіць і чакае сваё дзіця.
Сёння, у Дзень матулі, мы нагадваем пра жыццё беларускіх мам, якія чакаюць сваіх дзяцей з турмаў:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/1405-pakut-serca-maci-palitviazniau-chakajuc-svajich-dzjacej-na-voli
❗️Працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў праграме «Сябар сям'і»
Нагадаем, Міжнародны гуманітарны фонд выдзеліў сродкі на падтрымку 40 сем'яў палітвязняў з дзецьмі, бацькі якіх цяпер знаходзяцца за кратамі.
🔺Сума выплат складзе 150 еўра ў месяц.
🔺Дапамогу сем'і змогуць атрымліваць цягам 4 месяцаў.
Хто можа звярнуцца па дапамогу:
Сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, чые сваякі маюць статус палітвязня, знаходзяцца ў закрытай установе ці ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем або без яго.
Мы плануем аказаць дапамогу 40 сем'ям.
Заяўкі будуць апрацаваныя ў парадку чарговасці, але прыярытэт мы аддамо шматдзетным сем'ям і сем'ям, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні.
Заяўнікі, якія не трапяць у гэты спіс, змогуць узяць удзел у праграме «Сябар сям'і» на наступным этапе.
Калі ласка, для атрымання дапамогі карэктна запоўніце форму і прадстаўце усе неабходныя дакументы:
👉🏻 Cпасылка на форму
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай, і памятайце пра ўласную бяспеку!
Уладзімір Кніга — 400 дзён у рэжыме інкамунікада
Уладзімір Кніга — палітвязень, фігурант "справы Ціханоўскага", валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай, былы сілавік.
Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года. Затым прысудзілі да чатырох гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
❗️Праваабаронцам вядомыя факты пераследу Уладзіміра Кнігі ў месцах зняволення.
Яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на турэмны. У Жодзіне больш за 4 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.
У 2023 годзе вязня дадаткова асудзілі на яшчэ год зняволення нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы.
Апошняе вядомае месца ўтрымання Уладзіміра Кнігі — ПК № 14. Цягам 400 дзён пра стан і лёс палітвязня нічога не вядома.
Яго ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, што азначае:
🔺У яго няма доступу да адваката.
🔺Ён не атрымлівае перадачы і медыцынскія бандэролі.
🔺Ён пазбаўлены права на перапіску з сям'ёй, а таксама любых кантактаў са знешнім светам.
Адпаведна, родныя таксама не маюць з ім сувязі.
У такім стане рэжым утрымлівае як мінімум 7 палітвязняў. Вось пра каго нічога не вядома ўжо больш за год:
Віктар Бабарыка — 611 дзён
Мікола Статкевіч — 609 дзён
Максім Знак — 609 дзён
Марыя Калеснікава — 605 дзён
Ігар Лосік — 598 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 580 дзён
Уладзімір Кніга — 400 дзён
Мы можам толькі здагадвацца, праз якія пакуты яны праходзяць у турме. Пры гэтым няясна, у якой менавіта пенітэнцыярнай установе знаходзяцца гэтыя вязні.
Беларускія дэмакратычныя сілы і праваабаронцы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі даць палітвязням доступ да адвакатаў і аднавіць іх кантакты з сем’ямі.
⁉️Куды лепш не ехаць беларусам у выгнанні
Азербайджан, Казахстан, Расея, Сербія, Узбекістан… Што аб'ядноўвае гэтыя краіны?
Сярод іншага, тое, што там існуе вялікая рызыка затрымання беларусаў з далейшай выдачай іх рэжыму Лукашэнкі.
Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з Народнымі амбасадамі Беларусі падрыхтаваў абнаўленні для сайта pashpart.org.
Цяпер там можна знайсці раздзел пра бяспечныя падарожжы.
«Мы прааналізавалі больш за 170 краін і тэрыторый і дадалі інфармацыю пра тое, дзе бяспечна знаходзіцца беларусам»,
❗️Спыніць рэпрэсіі і дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў – у Варшаве праходзіць канферэнцыя па чалавечым вымярэнні АБСЕ
Форум прысвечаны правам чалавека і асноўным свабодам у рэгіёне АБСЕ, а таксама наступствам сённяшніх падзей і тэндэнцый для бяспекі рэгіёна.
У абмеркаванні бяруць удзел дэлегаты краін-членаў арганізацыі, эксперты, актывісты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.
У сайд-івэнце пад назвай «Палітвязні ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні» выступілі дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
Больш падрабязна па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/spynic-represii-i-damaghysia-vyzvalenia-usih-palitviazniau
Ганна Аўчыннікава: "Змены пачнуцца з сыходам Лукашэнкі"
Ганна Аўчыннікава — актывістка з Менску. З 2020 года яна дапамагала палітвязням у Беларусі, а цягам апошніх 6 месяцаў робіць гэта ў выгнанні.
Праз палітычны пераслед яна разам з сям'ёй вымушана пакінула родную краіну.
Размаўляем з Ганнай Аўчыннікавай пра жыццё ў Літве, салідарнасць і перспектывы вызвалення Беларусі:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/ganna-auchinnikava-zmeny-pachnucca-z-syhodam-lukashenki
❗️Старт падачы заявак для ўдзелу ў праграме «Сябар сям'і»
Мы рады паведаміць пра магчымасць рэгулярнай дапамогі 40 сем'ям палітвязняў.
Міжнародны гуманітарны фонда выдзеліў сродкі на гэтыя мэты.
🔺Сума выплат складзе 150 еўра ў месяц.
🔺Дапамогу сем'і змогуць атрымліваць цягам 4 месяцаў.
Хто можа звярнуцца па дапамогу:
Сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, чые сваякі маюць статус палітвязня, знаходзяцца ў закрытай установе ці ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем або без яго.
Мы плануем аказаць дапамогу 40 сем'ям.
Заяўкі будуць апрацаваныя ў парадку чарговасці, але прыярытэт мы аддамо шматдзетным сем'ям і сем'ям, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні.
Заяўнікі, якія не трапяць у гэты спіс, змогуць узяць удзел у праграме «Сябар сям'і» на наступным этапе.
Калі ласка, для атрымання дапамогі карэктна запоўніце форму і прадстаўце усе неабходныя дакументы:
👉🏻 Cпасылка на форму
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай, і памятайце пра ўласную бяспеку!
⁉️ 5 прычын, чаму рэгулярныя ахвяраванні адыгрываюць важную ролю для дабрачынных фондаў.
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
1️⃣ Планаванне і стабільнасць:
фонды могуць планаваць сваю дзейнасць, калі ведаюць, што рэгулярна маюць пэўную суму грошай для дапамогі. Акрамя таго гэта дазваляе эфектыўна размяркоўваць рэсурсы.
2️⃣ Нават невялікія сумы маюць значэнне:
рэгулярныя невялікія плацяжы ў сукупнасці могуць даваць значны ўклад. Калі шмат людзей падпісаліся на ахвяраванні, нават нязначныя сумы становяцца стабільным патокам дапамогі і падтрымкі.
Памятайце: кожны рубель мае значэнне!
3️⃣ Даволі простыя ўмовы для донара:
падпісваючыся на рэгулярныя плацяжы, вы, донар, пазбаўляецеся неабходнасці штораз узгадваць пра перадачу сродкаў. Гэта зручны спосаб дапамагаць на пастаяннай аснове і рабіць добрую справу заўсёды.
4️⃣ Менш намаганняў на прыцягненне новых донараў:
фонды трацяць менш рэсурсаў на пастаянны пошук новых мецэнатаў, калі ўжо ёсць чаканая падтрымка. У гэтым выпадку можна засяродзіцца на больш складаных задачах.
5️⃣ Доўгатэрміновы эфект:
рэгулярныя паступленні дазваляюць рэалізоўваць доўгатэрміновыя праграмы і стабільна аказваць дапамогу, што часам немагчыма пры нестабільных ахвяраваннях.
Такім чынам, рэгулярныя ахвяраванні — гэта аснова эфектыўнай дапамогі палітзняволеным.
Нават невялікія сумы ў рэгулярных плацяжах здольныя змяніць свет найлепшым чынам!
Асабліва калі гаворка ідзе пра сітуацыю з палітзняволенымі і падтрымку беларусаў унутры Беларусі.
Падтрымліваючы іншых – падумайце і пра ўласную бяспеку. Не выкарыстоўвайце BY/RU прылады для аплаты.
Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінету
Гэта адбылося па выніках слуханняў ў Каардынацыйнай Радзе, што прайшлі 24 верасня.
Кандыдатуру Вольгі Зазулінскай падтрымалі большасцю галасоў.
Нагадаем, пасада прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету стала вакантнай пасля сыходу Вольгі Гарбуновай.
Вольгу Зазулінскую на гэты пост запрапанавала дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.
Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі сем'ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткая гуманітарная дапамога».