1320
Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Ідуць масавыя затрыманні па ўсёй Беларусі
❗Калі ласка, будзьце пільнымі, чысціце гаджэты, паведамляйце бяспечным спосабам пра затрыманні праваабаронцам
(напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой).
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
❗️Ігара Ільяша - журналіста, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, перавялі ў СІЗА ў Калядзічы.
Гэта азначае, што ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу. Што менавіта яму інкрымінуюць - пакуль не вядома.
Адрас для лістоў:
✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
29 кастрычніка - крывавая ноч для Беларусі
Ноч,калі былі расстраляныя больш 120 чалавек беларускай інтэлегенцыі. Мы ніколі гэта не забудзем.
Але мы павінны ведаць і памятаць, што разам з імі пацярпелі і іх самыя блізкія - дзеці, бацькі, жонкі. Яны пакутавалі у канцлагерах, у турмах, многія дзеці і жанчыны гінулі..
Таму наш праект прысвечаны усім , хто пацярпеў і у тыя часы вялікіх рэпрэсій і забойстваў, і у наш сучасны час!
Няхай гэта ніколі не паўтарыцца!
Прэм'ера тэлеверсіі "Мая мама ў турме".
📍сёньня, 29 кастрычніка, ў 20:00 па Вільні
📍па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=uR23-X516_4&ab_channel=Razam
Гэта гісторыя нашай краіны вачыма нашых дзяцей
Instagram | Facebook | razamlt?feature=shared">YouTube | razamlt?_t=8j5kw2lZl5N&_r=1">TikTok
#razamlt
🕯Ноч расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года тагачасныя ўлады расстралялі больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.
Сярод іх былі 22 пісьменнікі, у тым ліку Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Міхась Чарот і многія іншыя.
Узгадваем тыя падзеі і расказваем пра мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Яны пройдуць цягам бліжэйшых дзён у розных гарадах і краінах:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/chornaya-noch-belarusi
❗️Справаздача аб дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» за ліпень-верасень 2024 года
Гартайце ў бок⏩️
Што мы зрабілі у трэцім квартале гэтага года – чытайце проста зараз на нашым сайце:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/spravazdacha-ab-dzeinasci-fondu-kraina-dlia-zyccia-za-lipen-verasen-2024-goda
❗️«Гэта працяг барацьбы сістэмы з агульначалавечымі каштоўнасцямі»
Пасля народнага абурэння на дзеянні ўладаў у 2020 годзе, паводле інфармацыі міжканфенсійнага аб’яднання беларускіх вернікаў «Хрысціянская візія», у Беларусі палітычнаму пераследу падвергнуўся 81 святар.
Многія з іх зазналі адміністрацыйныя і крымінальныя пакаранні, некаторыя атрымалі турэмныя тэрміны, частка была выціснутая ў эміграцыю.
Пераследуюць вернікаў і за кратамі. Там асабліва цяжка адстойваць сваё права на веравызнанне.
Пра крымінальныя справы, тэрарыстычны спіс, звальненні святароў і вайну з іконамі ў жаночых калоніях - чытайце ў нашым матэрыяле:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/geta-praciag-baracby-z-agulnachalavechimi-kashtounasciami
"МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ"
- вялiкая прэм’ера спектакля ў Вільні
У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.
❗️Пасля спектакля вы можаце набыць кнігу і пагутарыць з аўтаркай.
Сродкі ад пакупкі пойдуць на дапамогу палітвязням і iх сем'ям.
📅 28 кастрычніка, 18:30
📍 Vilniaus g. 16 Razam
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
‼️Затрыманы муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) - Ігар Ільяш
Фотаздымак Ігара ў кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.
❗️Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай, Вольгай Зазулінскай і Станіславам Салаўём
Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да традыцыйных асабістых размоваў.
📍Серада, 23 кастрычніка, з 13:00 да 15:00 па Мінску.
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел
🔺 Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, праваабаронца і старшыня фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская;
🔺Намеснік Вольгі ў пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей.
Вы зможаце запытацца ў Вольгі пра яе новую пасаду ў Кабінеце, бягучыя працоўныя праекты і Міжнародны гуманітарны фонд. Са Станіславам вы зможаце паразмаўляць пра сучасны стан аховы здароўя ў Беларусі.
Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету.
Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай, Вольгай і Станіславам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
❗️Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby пачала збор дадзеных пра асаблівасці адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турмы, калоніі, ПУАТ).
"Хочам прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую і актуальную інфармацыю, аналізаваць яе і выкарыстоўваць для поўнага рэфармавання цяперашняй сістэмы ў будучыні."
🤔Што звязвае чалавека за кратамі са знешнім светам?
Лісты!
❗️Пра важнасць адпраўкі лістоў за краты гавораць былыя палітвязні тут і тут.
А што рабіць,калі лісты не даходзяць? Што рабіць, калі вы хочаце ліставацца з-за мяжы?
Пра гэта мы вам раскажам👇🏻
https://telegra.ph/Kazhuc-l%D1%96sty-%D1%9E-turmu-ne-gublyayucca-naza%D1%9Esyody-z-versha-Nasty-Kudasavaj-10-16
❗️ Паліне Шарэндзе-Панасюк дадалі яшчэ адзін год зняволення — трэці раз па артыкуле 411 КК
Сёння Рэчыцкі суд вынес рашэнне па справе Паліны Шарэнды-Панасюк. Паводле новага прысуду, яна атрымала яшчэ адзін год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі» па артыкуле 411 КК. Гэта ўжо трэці такі прысуд, раней яе тэрмін двукроць падоўжвалі па гэтым жа артыкуле. Цяпер Паліна - першая зняволеная з самым доўгім тэрмінам па артыкуле 411 КК — агулам па ім ёй прызначылі тры гады зняволення.
🔴 Стан здароўя Паліны застаецца цяжкім. Яна пакутуе ад хранічнага панкрэатыту. Праз яго патрэбная пастаянная медыцынская дапамога. На працягу больш за 350 дзён яна не атрымлівала неабходнага лячэння. Перад судом у верасні 2024 года яе ўтрымлівалі ў карцары 10 дзён пасля пераводу ў СІЗА Гомеля. Ціск на Паліну толькі ўзмацняецца.
🔴 Артыкул 411 КК актыўна выкарыстоўваецца для ціску на палітычных зняволеных. Ім пагражаюць дадатковым тэрмінам за «злоснае непадпарадкаванне», як у выпадку з Палінай Шарэнда-Панасюк. Гэта механізм, каб пакінуць людзей у турме пасля асноўнага тэрміну. Праз яго сілавікі штучна ствараюць "парушэнні".
📢 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк для атрымання медыцынскай дапамогі і аднаўлення справядлівасці. Падтрымка важная, каб абараніць яе жыццё і свабоду.
#FreePalina #StandWithPalina #BelarusRepressions
⁉️Ці адказваюць бацькі за дзяцей перад недазаконам і наадварот, дзеці за бацькоў?
Пачытайце пра тое, як беларускія мамы сутыкнуліся з жахлівым ціскам з-за таго, што іх дзеці трапілі пад палітычны пераслед👇🏻
https://by.stranafund.org/blog/news/dlia-regimu-my-taksama-voragi-naroda
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета прэзентуе абноўлены склад
Пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета займае Вольга Зазулінская, кандыдатура якой была вылучаная кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай, разгледжаная Каардынацыйнай Радай і падтрыманая большасцю галасоў яе чальцоў.
Першай намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы прызначаная Юлія Міцкевіч, правабаронца, актывістка, гендарная экспертка з 20-гадовым досведам. Таксама шмат гадоў працавала журналісткай у беларускіх медыя, асвятляючы праз фемоптыку праблемы сацыяльнай палітыкі, пытанні правоў жанчын, супольнасці ЛГБТК+ і інш. У Кабінеце будзе займацца гендарнымі пытаннямі і праблемамі ўразлівых груп.
Намесніцай прадстаўніцы таксама прызначаецца Ірына МакЛейн – псіхолаг, сацыяльны работнік. Мае значны досвед у кіраванні даследаваннямі ў сацыяльнай сферы. Ірына займалася распрацоўкай і рэалізацыяй стратэгій падтрымкі, накіраваных на паляпшэнне аховы псіхічнага здароўя і сацыяльнай абароны ў розных супольнасцях, таксама займалася каардынацыяй каманд падтрымкі і валанцёраў. З 2020 года Ірына актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці як прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі.
Намеснікам прадстаўніцы застаецца і Станіслаў Салавей, які адказвае за распрацоўку «аварыйных» рэформ сістэмы аховы здароўя.
Кіраваць напрамкам па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі будзе Марыя Анімія. У сферы яе адказнасці – медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя, дапамога ў пытаннях легалізацыі, матэрыяльная падтрымка, пошук рэсурсаў для сем'яў загінуўшых добраахвотнікаў і інш. Займаецца пытаннямі падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў з 24 лютага 2022 года, з’яўляючыся публічнай афіцыйнай прадстаўніцай фонду BYSOL.
@CabinetBelarus
❗️Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання
10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. На сёння гэты від пакарання існуе толькі ў некалькіх дзясятках краін свету.
У Еўропе такая дзяржава ўсяго адна — Беларусь.
Праваабаронцы выдзяляюць шэраг прычын, з якіх смяротнае пакаранне мусіць быць адменена:
🔺Судовая памылка і немагчымасць яе выпраўлення.
🔺Выканаўцы — прафесійныя забойцы, якія забіваюць ад імя дзяржавы.
🔺Забойства палітычных апанентаў, масавыя рэпрэсіі, небяспека наўмыснага забойства рукамі Закона.
🔺Непразрыстасць працэдур, пакуты сваякоў.
🔺Неэфектыўнасць у папярэджанні планаваных злачынстваў.
🔺Смяротнае пакаранне не ўплывае на шэраг прычын, з якіх здзяйсняюцца злачынствы.
🔺Пакаранне смерцю спараджае жорсткасць у грамадстве.
🔺Карупцыя і недасканалая сістэма правасуддзя, небяспека несправядлівага, неаб'ектыўнага суда.
🔺Пакаранне смерцю не ёсць правасуддзе.
Найважнейшы довад супраць смяротнага пакарання у розных краінах свету — немагчымасць выправіць судовую памылку, калі смяротны прысуд быў вынесены невінаватаму чалавеку.
Імаверна, такое забойства бязвінных адбылося ў 2011 годзе.
Тады пасля звышхуткага судовага працэсу смяротныя прысуды вынеслі Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву нібыта за тэракт у менскім метро.
Таму праваабаронцы працягваюць кампанію супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, якую распачалі яшчэ ў 2009 годзе.
У нашай краіне створаныя ўсе перадумовы для злоўжывання паўнамоцтвамі ў судовай сістэме. Адна з прычын - суддзяў прызначае Лукашэнка.
Сёння беларускія суды штампуюць несправядлівыя прысуды з палітычных матываў для беларусаў. Пакуль што гэта “толькі” турэмныя тэрміны.
Цяпер у Беларусі ўносяць папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Яны павялічваюць колькасць злачынстваў, за якія можа быць ужыта смяротнае пакаранне.
З 2022 года дзяржава можа караць смерцю не толькі за само злачынства, але і за ягонае планаванне.
А 25 сакавіка 2023 года ўвялі смяротнае пакаранне для чыноўнікаў і вайскоўцаў за дзяржаўную здраду.
У 2015 годзе выйшла кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”. У ёй расказваецца пра рэпрэсіі супраць апанентаў улады.
Паводле ўкладальнікаў выдання, беларускае грамадства паступова забылася пра Курапаты, пра страшны перыяд нашай гісторыі, калі людзей рашэннем суда каралі смерцю за свае погляды.
Мы мусім памятаць: у краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне, гэты механізм у любы час могуць скарыстаць супраць апанентаў дзеючага рэжыму.
‼️147 дзён няма сувязі з Аляксандрам Арановічам
Палітвязень — чалец каманды Сяргея Ціханоўскага, асуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым.
❗А цяпер ён знаходзіцца ва ўмовах інкамунікада — у поўнай ізаляцыі ад свету.
У праваабарончай сферы такі рэжым прыпадобнены да гвалтоўнага знікнення чалавека. А псіхалагічныя пакуты, што перажываюць чальцы сям'і вязня, кваліфікуюцца як катаванні.
❗️Ён - восьмы палітвязень сярод тых, пра каго нічога не вядома працяглы час (ад 147 да 633 дзён!). А гэта — Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Кніга.
❗Памятайма: лісты салідарнасці ў адсутнасць жывых зносін з блізкімі дапамагаюць вязням калоній пераадолець катавальныя ўмовы. Пішыце лісты! Як гэта рабіць бясьпечна - тут!
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Частка 2
Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?
Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?
Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад Аляксея Лявончыка - удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help.
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gayd-dlya-palitvyaznyau-padrtrymka-za-kratami-reabilitaciya-i-magchymasci-dlya-tyh-hto-vyehau-z-belarusi-chastka-2-gaydu
Першая частка Гайду тут.
‼️600 дзён без сувязі з Сяргеем Ціханоўскім
600 дзён мы не ведаем нічога пра стан яго здароўя.
Родныя не атрымліваюць лістоў, званкі і перадачы - пад забаронай.
Увесь гэты час Сяргей таксама нічога не ведае пра сваіх блізкіх і родных. Ён нічога не ведае і пра нас усіх. Ён знаходзіцца за кратамі, у прыцемках жоўтых лямпачак, ён не можа падтрымліваць сувязь з воляй, да яго не дапускаюць адваката.
Гэта - рэжым інкамунікада - адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.
Праваабаронцы прызнаюць, што інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі.
❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:
Віктар Бабарыка — 631 дзень
Мікола Статкевіч — 629 дзён
Максім Знак — 629 дзён
Марыя Калеснікава — 625 дзён
Ігар Лосік — 618 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 600 дзён
Уладзімір Кніга — 420 дзён
Працягвайма сваю справу і памятайма пра кожнага!
«У нас у Беларусі бяда — усе добрыя людзі ў турме, а астатнія вельмі баяцца, і галоўнымі сталі там чорныя злыдні»
- гучыць дзіцячы голас у 2024 годзе.
У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.
Размаўляем з рэжысёркай спектакля пра вялікую прэм'еру, пра кнігу і тэатральную групу:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/niahai-geta-nikoli-nie-pautoricca
Спектакль распачнецца 28.10.2024 у 18.30 па адрасе:
Vilniaus g. 16 Razam.
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
"НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ" у Вільні
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Вільні запрашаюць на імпрэзу памяці і жыцця "НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ".
Мы збяромся разам утульным восеньскім вечарам за спевамі, вершамі, цёплымі словамі.
🥳Агніі 9 гадоў
Сёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў.
З 2020 года яна не бачыла тату, які сядзіць у турме за сваю палітычную дзейнасць.
Больш за паўтара года Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта азначае, што ён не атрымлівае лістоў ад родных і не можа адпраўляць лісты ў адказ.
Святлана Ціханоўская гаворыць, што дачка часта плача і вельмі сумуе па тату.
У апошні час Агнія часта запытваецца, чаму тата ёй не піша. Гэта адлюстроўваюць ейныя малюнкі.
Дзяўчынка старанна вучыцца ў школе, любіць кнігі, маляваць, і пачала гаварыць па-беларуску.
Наша каманда шчыра віншуе Агнію. Мы з вялікай надзеяй і верай зычым ёй як мага хутчэй абняць тату!
Вольга Зазулінская на @euroradio
Далучайцеся да стрыму сёння а 16:00 па мінскім часе і задавайце свае пытанні:
👉🏻 https://www.youtube.com/watch?v=airqE1QgIHY
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?
Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?
Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gaid-dlia-palitviazniau-padtrymka-za-kratami-reabilitacyia-i-mahchymasci-dlia-tykh-khto-vyechau-z-belarusi
❤️Мы прынеслі вам трошкі дабрыні і падтрымкі ад нашых беларусаў і беларусак
Таксама просім падтрымліваць семʼі палітвязняў.
Рабіць гэта можна як разавым плацяжом, так і праз падпіску на рэгулярны плацёж па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Разам мы можам многае! Давайце будзем салідарнымі! ✊🏻
‼️Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі па адбыцці тэрміну
Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення.
Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну - невядома.
Нагадаем, Руслан Ліннік - блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска значныя і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
Руслана затрымалі 20 лютага 2021 года ў Віцебску. Паводле абвінавачання, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства.
Рашэнне суда - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Калі ласка, падтрымайце Руслана лістамі!
✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
⁉️Вы бачыце Беларусь такой жа і ганарыцеся ёй?
Гатовыя далучыцца да збору сродкаў для рэпрэсаваных беларусаў?
Гэта магчыма!
Ірына МакЛейн, адна з арганізатарак праекта, расказала пра міжкантынентальную эстафету салідарнасці "Voices Across Borders", магчымасць расказаць пра Беларусь усяму свету і падтрымаць пацярпелых ад рэжыма.
Заходзьце сюды!
❗️Калонія замест "хатняй хіміі" - працяг рэпрэсійнага трэка
У Беларусі не толькі арыштоўваюць новых людзей, але і пераследуюць былых палітвязняў. Суды ідуць проста цяпер.
Праваабаронцы паведамляюць, што цягам кастрычніка маюць адбыцца як найменей 25 судовых працэсаў у дачыненні былых палітзняволеных. Яны скіраваныя на ўзмацненне пакарання - замену так званай "хатняй хіміі" на калонію.
Блізу дзесятка працэсаў ужо прайшлі. У некаторы выпадках суды праходзяць у завочным парадку.
Тых жа вязняў, якія засталіся ў Беларусі, пасля вынясення новага прысуду змяшчаюць у калоніі.
Пішуць хлопцы лісты дадому
Радасць светла ля іх карагодзіць!
Я таксама пішу,
Хоць і знаю:
Пісьмы, мама, мае не даходзяць,
Пісьмы, мама, дарог не знаходзяць
— Янка Сіпакоў
На сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 1405 палітычных зняволеных. Сярод іх - 174 жанчыны і 3 непаўналетнія.
За кожным з іх стаіць сям'я, і сэрца гэтых сямейных трагедый — маці, якая, незалежна ад абставін, любіць і чакае сваё дзіця.
Сёння, у Дзень матулі, мы нагадваем пра жыццё беларускіх мам, якія чакаюць сваіх дзяцей з турмаў:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/1405-pakut-serca-maci-palitviazniau-chakajuc-svajich-dzjacej-na-voli
❗️Працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў праграме «Сябар сям'і»
Нагадаем, Міжнародны гуманітарны фонд выдзеліў сродкі на падтрымку 40 сем'яў палітвязняў з дзецьмі, бацькі якіх цяпер знаходзяцца за кратамі.
🔺Сума выплат складзе 150 еўра ў месяц.
🔺Дапамогу сем'і змогуць атрымліваць цягам 4 месяцаў.
Хто можа звярнуцца па дапамогу:
Сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, чые сваякі маюць статус палітвязня, знаходзяцца ў закрытай установе ці ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем або без яго.
Мы плануем аказаць дапамогу 40 сем'ям.
Заяўкі будуць апрацаваныя ў парадку чарговасці, але прыярытэт мы аддамо шматдзетным сем'ям і сем'ям, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні.
Заяўнікі, якія не трапяць у гэты спіс, змогуць узяць удзел у праграме «Сябар сям'і» на наступным этапе.
Калі ласка, для атрымання дапамогі карэктна запоўніце форму і прадстаўце усе неабходныя дакументы:
👉🏻 Cпасылка на форму
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай, і памятайце пра ўласную бяспеку!
Уладзімір Кніга — 400 дзён у рэжыме інкамунікада
Уладзімір Кніга — палітвязень, фігурант "справы Ціханоўскага", валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай, былы сілавік.
Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года. Затым прысудзілі да чатырох гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
❗️Праваабаронцам вядомыя факты пераследу Уладзіміра Кнігі ў месцах зняволення.
Яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на турэмны. У Жодзіне больш за 4 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.
У 2023 годзе вязня дадаткова асудзілі на яшчэ год зняволення нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы.
Апошняе вядомае месца ўтрымання Уладзіміра Кнігі — ПК № 14. Цягам 400 дзён пра стан і лёс палітвязня нічога не вядома.
Яго ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, што азначае:
🔺У яго няма доступу да адваката.
🔺Ён не атрымлівае перадачы і медыцынскія бандэролі.
🔺Ён пазбаўлены права на перапіску з сям'ёй, а таксама любых кантактаў са знешнім светам.
Адпаведна, родныя таксама не маюць з ім сувязі.
У такім стане рэжым утрымлівае як мінімум 7 палітвязняў. Вось пра каго нічога не вядома ўжо больш за год:
Віктар Бабарыка — 611 дзён
Мікола Статкевіч — 609 дзён
Максім Знак — 609 дзён
Марыя Калеснікава — 605 дзён
Ігар Лосік — 598 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 580 дзён
Уладзімір Кніга — 400 дзён
Мы можам толькі здагадвацца, праз якія пакуты яны праходзяць у турме. Пры гэтым няясна, у якой менавіта пенітэнцыярнай установе знаходзяцца гэтыя вязні.
Беларускія дэмакратычныя сілы і праваабаронцы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі даць палітвязням доступ да адвакатаў і аднавіць іх кантакты з сем’ямі.