Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
1000 дзён цягнецца вайна ва Украіне
Яна закранула і беларусаў. А некаторых з нас — асабліва.
Сабралі прыклады таго, як рэпрэсіўная машына карае тых, хто не змог быць убаку 👉
Не вылечыць зуб, але атрымаць гепатыт? Гэта магчыма ў беларускай турме 😓
Пачытайце, як палітвязні губляюць здароўе за кратамі праз неаказанне медычнай дапамогі і кепскія ўмовы ўтрымання. Сабралі некалькі важных гісторый👇
https://by.stranafund.org/blog/news/yak-sviatlodiedniya-lampy-viyadayuc-vochy-i-psuyuc-zrok-gistoriyi-palitviazniau
❗Ідзе чарговая хваля затрыманняў
Праваабаронцы атрымліваюць шматлікія паведамленні пра затрыманні ў Гродзенскай вобласці, Брэсцкай (Баранавічы), а таксама ў Мінску. Вядома, што іх праводзяць супрацоўнікі КДБ.
📲 Калі ласка, будзьце пільнымі, «чысціце гаджэты». Скарыстайцеся для гэтага нашай тэхнічнай патрымкай: @tech_rescuer1
Паведамляйце пра затрыманні праваабаронцам — напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
Рэжым інкамунікада — адна з невымоўна жахлівых з'яваў, што ёсць у пенітэнцыярнай сістэме Беларусі 🙅♂️
На сёння вядома пра 7 чалавек, якіх па міжнародных прававых нормах можна лічыць зніклымі без звестак. Гэта:
🔸Сяргей Ціханоўскі
🔸Уладзімір Кніга
🔸Віктар Бабарыка
🔸Аляксандр Арановіч
🔸Мікола Статкевіч
🔸Максім Знак
🔸Ігар Лосік
Іх родныя і ўвесь свет дагэтуль чакаюць хоць якіх звестак пра іх.
🎄 РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»
Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.
🔺Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:
Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.
🔺Хто можа ўдзельнічаць?
Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.
‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі
Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami
🔺Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?
Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.
🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць! ✨
❗Збор заявак — да 12 снежня ўключна.
Падрыхтавацца да затрымання складана. Хто гэтага чакае?
Але можна зрабіць пэўныя захады, каб вам і вашым блізкім у гэтым выпадку было прасцей.
Лістайце наш гайд 👉
⚡️На волю выйдуць 2 жанчыны і 29 мужчын, але судзімасць з іх не здымуць.
Сярод вызваленых 17 асоб маюць хранічныя захворванні, 3 з’яўляюцца інвалідами, 27 асуджаных маюць дзяцей.
МУС паведамляе, што ў далейшым іх збіраюцца кантраляваць.
Гэта ўжо пятая хваля памілаванняў людзей, якія сядзелі з палітычных прычын. Агулам на волю маглі датэрмінова выйсці 146 палітвязняў.
Напрыканцы мінулага тыдня Беларусь страсянула хваля затрыманняў. Да многіх беларусаў прыходзілі ў рамках крымінальнай справы па арт.357 КК. Паводле звестак праваабаронцаў, частку людзей з тых, каго затрымалі, асудзілі па адміністратыўных артыкулах.
Калі ласка, дбайце пра лічбавую бяспеку! Скарыстайцеся тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1
Кантакт для эвакуацыі з Беларусі — @evac_help
Просім паведамляць праваабаронцам пра затрыманні і іх акалічнасці праз знаёмых за мяжой👇
⚡@Dahary_nahami - ініцыятыва "Dissidentby"
⚡@viasnainfo - праваабарончы цэнтр "Вясна"
❗️Учора на Нямізе масава затрымлівалі людзей
Сведка падзей расказаў «Краіне для Жыцця», што каля ГЦ «Галерэя» стаялі прыкладна 10 «бусікаў», і ў пэўны момант амапаўцы і людзі без апазнавальных знакаў пачалі затрымліваць людзей рознага ўзросту.
Сярод іх былі падлеткі 13-16 гадоў. Сведкі бачылі, як з рэстарана KFC вывелі невялікую групу юнакоў і дзяўчат, яны былі ў кайданках.
Калі вам штосьці вядома пра затрыманні, пішыце:
👉 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
👉 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
Ідуць масавыя затрыманні па ўсёй Беларусі
❗Калі ласка, будзьце пільнымі, чысціце гаджэты, паведамляйце бяспечным спосабам пра затрыманні праваабаронцам
(напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой).
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
❗️Ігара Ільяша - журналіста, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, перавялі ў СІЗА ў Калядзічы.
Гэта азначае, што ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу. Што менавіта яму інкрымінуюць - пакуль не вядома.
Адрас для лістоў:
✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.
29 кастрычніка - крывавая ноч для Беларусі
Ноч,калі былі расстраляныя больш 120 чалавек беларускай інтэлегенцыі. Мы ніколі гэта не забудзем.
Але мы павінны ведаць і памятаць, што разам з імі пацярпелі і іх самыя блізкія - дзеці, бацькі, жонкі. Яны пакутавалі у канцлагерах, у турмах, многія дзеці і жанчыны гінулі..
Таму наш праект прысвечаны усім , хто пацярпеў і у тыя часы вялікіх рэпрэсій і забойстваў, і у наш сучасны час!
Няхай гэта ніколі не паўтарыцца!
Прэм'ера тэлеверсіі "Мая мама ў турме".
📍сёньня, 29 кастрычніка, ў 20:00 па Вільні
📍па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=uR23-X516_4&ab_channel=Razam
Гэта гісторыя нашай краіны вачыма нашых дзяцей
Instagram | Facebook | razamlt?feature=shared">YouTube | razamlt?_t=8j5kw2lZl5N&_r=1">TikTok
#razamlt
🕯Ноч расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года тагачасныя ўлады расстралялі больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.
Сярод іх былі 22 пісьменнікі, у тым ліку Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Міхась Чарот і многія іншыя.
Узгадваем тыя падзеі і расказваем пра мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Яны пройдуць цягам бліжэйшых дзён у розных гарадах і краінах:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/chornaya-noch-belarusi
❗️Справаздача аб дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» за ліпень-верасень 2024 года
Гартайце ў бок⏩️
Што мы зрабілі у трэцім квартале гэтага года – чытайце проста зараз на нашым сайце:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/spravazdacha-ab-dzeinasci-fondu-kraina-dlia-zyccia-za-lipen-verasen-2024-goda
❗️«Гэта працяг барацьбы сістэмы з агульначалавечымі каштоўнасцямі»
Пасля народнага абурэння на дзеянні ўладаў у 2020 годзе, паводле інфармацыі міжканфенсійнага аб’яднання беларускіх вернікаў «Хрысціянская візія», у Беларусі палітычнаму пераследу падвергнуўся 81 святар.
Многія з іх зазналі адміністрацыйныя і крымінальныя пакаранні, некаторыя атрымалі турэмныя тэрміны, частка была выціснутая ў эміграцыю.
Пераследуюць вернікаў і за кратамі. Там асабліва цяжка адстойваць сваё права на веравызнанне.
Пра крымінальныя справы, тэрарыстычны спіс, звальненні святароў і вайну з іконамі ў жаночых калоніях - чытайце ў нашым матэрыяле:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/geta-praciag-baracby-z-agulnachalavechimi-kashtounasciami
📨 Сэрвіс «Письмо.бел» і ягоныя старонкі ў сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі»
📩 Гэта - афіцыйная арганізацыя, у якой была дамова з РУП Белпошта. Праз сайт можна проста з дома адправіць ліст за краты.
Нагадаем, што напрыканцы 2023 года затрымалі Ігара Угліка і Аляксандра Лыкшына — стваральнікаў сэрвіса. Пазней іх асудзілі па 342 артыкуле на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
«Хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – пра новыя затрыманні, меры кібербяспекі і кантакты для дапамогі:
«Учора пачала паступаць інфармацыя аб затрыманнях – хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі. Геаграфія дастаткова шырокая: Гродна, Жодзіна, Мінск, Брэст, Кобрын, Баранавічы, Віцебская вобласць. На гэты раз сярод затрыманых ёсць і сваякі палітзняволеных.
У канцы студзеня 2024 года мы ўжо сутыкаліся з масавай «зачысткай» сярод родных палітвязняў. Прычынай тады стала прадуктовая дапамога. Усяго было затрымана мінімум 306 чалавек, 149 з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці праз штрафы і спагнанне на агульную суму больш за 270 тысяч беларускіх рублёў. Мінімум 10 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты, 33 чалавекі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці і асуджаныя на пазбаўленне і абмежаванне волі. Усяго па крымінальных артыкулах фігуравала каля 40 чалавек, некаторым удалося выехаць з краіны.
Што менавіта паслужыла падставай на гэты раз, мы не ведаем. Але вось ужо больш за 4 гады мы назіраем за тым, што падставы і не трэба.
Прашу, калі вы ў Беларусі, паклапаціцеся пра сваю бяспеку, трымайце свае тэлефоны ў чысціні, захоўвайце лічбавую гігіену. Заўсёды можна звярнуцца па дапамогу ў наладзе вашых гаджэтаў у фонд «Краіна для жыцця». Альбо зрабіць усё самастойна – можна знайсці інструкцыі на рэсурсах «Кіберпартызан».
Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы, звярніцеся ў фонд салідарнасці BYSOL – і спецыялісты падумаюць, як дапамагчы ў вашым выпадку.
Праверце яшчэ раз, каб дома не было нічога, што можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Не трымайце дома пашпарты і наяўныя грошы. Памятайце, ваша бяспека залежыць ад таго, наколькі вы ўважліва ставіцеся да рэкамендацый праваабаронцаў і спецыялістаў па кібербяспецы.
Беражыце сябе ў гэтыя складаныя часы!»
📌Паведамляць пра затрыманні можна праз чат-боты: @viasnainfo (ПЦ «Вясна»), @dahary_nahami (ініцыятыва Dissidentby).
📌Калі вам патрэбна дапамога з выездам і рэлакейтам, запоўніце анкету па спасылцы.
@CabinetBelarus
📺 Чистилище для противников диктатуры
👉 https://youtu.be/_9IChCZtJX0?si=O7sqbz6PRRWyMNL9
Сегодня мы рассказываем историю Константина Высочина – экс-политзаключенного, который вспоминает дни заключения как чистилище. Место, в котором до сих пор уничтожают тысячи людей.
❗️ З'явіўся здымак Марыі Калеснікавай з татам. Пра гэта паведамляюць беларускія медыя.
З 15 лютага 2023 года яна знаходзілася ў рэжыме інкамунікада — родныя і блізкія не мелі ад Марыі ніякай інфармацыі.
Імаверна, сустрэча адбывалася ў турэмнай бальніцы.
🕯 Чатыры гады таму ў Менску выкралі, а потым забілі Рамана Бандарэнку
Ён загінуў толькі за тое, што выказаў пратэст зразанню бел-чырвона-белыя стужак з плота на «Плошчы Перамен». Асобы, датычныя да гэтага злачынства, не пакараныя дагэтуль.
Яго збілі проста ў двары, потым пагрузілі ў мікрааўтобус. Пазней Рамана даставілі ў лякарню. Мужчына быў у вельмі цяжкім стане. Увечары 12 лістапада Раман памёр.
Сёлета ў Вільні і Варшаве прайшлі акцыі, прысвечаныя памяці Бандарэнкі. У сталіцы Літвы разам з іншымі неабыякавымі беларусамі ўшанаваць памяць героя прыйшла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 💬
У Варшаве на матчы паміж «Дынама» і «Легіяй» расцягнулі вялікі банер, прысвечаны палітзняволеным у Беларусі ❤️
Трансляцыю матчу Лігі Нацый УЕФА назіраюць тысячы людзей у Польшчы. Аднак у Беларусі тэлеканалы вырашылі не паказваць гульню. Яе тэкставай трансляцыі няма нават у сацсетках клуба з Беларусі.
«Улада, пабудаваная на гвалце і страху, не можа мець права на існаванне»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская заклікае беларусаў звяртацца па дапамогу ў сувязі з аднаўленнем у Беларусі шырокамаштабных рэпрэсій:
«У апошнія тыдні мы назіраем жорсткую і ўсёахопную хвалю рэпрэсій у Беларусі. Сёння сітуацыя ва ўсіх аспектах разглядалася на пасяджэнні Кабінета. Колькасць ператрусаў, затрыманняў і фізічнага гвалту дазваляе сцвярджаць, што рэжым Лукашэнкі не проста актывізаваў рэпрэсіўны апарат для запалохвання. Ён фактычна аднавіў шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць народа.
Сотні людзей затрыманы. Гэты тэрор – не выпадковая з’ява, а свядомая палітыка рэжыму, які імкнецца заглушыць кожны голас нязгоды напярэдадні «бязвыбараў» 2025 года.
Я заклікаю ўсіх, хто стаў ахвярай рэпрэсій ці адчувае страх за сябе і сваіх блізкіх, звяртацца ў Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Мы працуем дзеля вас. Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы кожнаму, хто зведаў пераслед. Вы не адны.
Зараз Лукашэнка трымаецца на гвалце і хлусні, кіруючыся сваім страхам страціць уладу. Зноў узнікае адвечнае пытанне: калі ён сапраўды ўпэўнены ў падтрымцы беларусаў, калі ён «гарант міру і стабільнасці», то навошта ж яму чарговая хваля тэрору, новыя злачынствы, якія ён учыняе? Адказ відавочны: ён баіцца.
Мы ўжо фіксуем выпадкі, пра якія проста нельга прамаўчаць. Службы эвакуацыі перагружаныя, бо колькасць людзей, што шукаюць выратавання, штодня ўзрастае. Некалькі чалавек удалося вывезці, але іх фізічны і псіхалагічны стан жахлівы. Мы зноў сутыкнуліся з сітуацыяй жніўня 2020 года, калі сілавікі ўжывалі гвалт у дачыненні да затрыманых, і метады засталіся ранейшымі.
Памагатыя рэжыму будуць прыцягнутыя да адказнасці. «Бязвыбары» ніколі не будуць прызнаныя цывілізаваным светам, бо ўлада, пабудаваная на гвалце і страху, не можа мець права на існаванне. І мы працягнем змагацца за права беларусаў на свабоду, годнасць і мір. Трымаемся, не здаёмся. Жыве Беларусь!»
@CabinetBelarus
⚡️Вясна: У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
Праваабаронцы атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця.
Па папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.
Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.
⚡Імаверна, у магілёўскай калоніі памёр палітычны зняволены
Дакладную інфармацыю і акалічнасці здарэння правяраюць праваабаронцы.
Калі вам штосьці вядома пра гэты выпадак, просім напісаць сюды👇
♦️ @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
♦️ @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
Каб зрабіць гэта бяспечна, дашліце інфармацыю праз знаёмых за мяжой.
‼️147 дзён няма сувязі з Аляксандрам Арановічам
Палітвязень — чалец каманды Сяргея Ціханоўскага, асуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым.
❗А цяпер ён знаходзіцца ва ўмовах інкамунікада — у поўнай ізаляцыі ад свету.
У праваабарончай сферы такі рэжым прыпадобнены да гвалтоўнага знікнення чалавека. А псіхалагічныя пакуты, што перажываюць чальцы сям'і вязня, кваліфікуюцца як катаванні.
❗️Ён - восьмы палітвязень сярод тых, пра каго нічога не вядома працяглы час (ад 147 да 633 дзён!). А гэта — Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Кніга.
❗Памятайма: лісты салідарнасці ў адсутнасць жывых зносін з блізкімі дапамагаюць вязням калоній пераадолець катавальныя ўмовы. Пішыце лісты! Як гэта рабіць бясьпечна - тут!
🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Частка 2
Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?
Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?
Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад Аляксея Лявончыка - удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help.
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gayd-dlya-palitvyaznyau-padrtrymka-za-kratami-reabilitaciya-i-magchymasci-dlya-tyh-hto-vyehau-z-belarusi-chastka-2-gaydu
Першая частка Гайду тут.
‼️600 дзён без сувязі з Сяргеем Ціханоўскім
600 дзён мы не ведаем нічога пра стан яго здароўя.
Родныя не атрымліваюць лістоў, званкі і перадачы - пад забаронай.
Увесь гэты час Сяргей таксама нічога не ведае пра сваіх блізкіх і родных. Ён нічога не ведае і пра нас усіх. Ён знаходзіцца за кратамі, у прыцемках жоўтых лямпачак, ён не можа падтрымліваць сувязь з воляй, да яго не дапускаюць адваката.
Гэта - рэжым інкамунікада - адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.
Праваабаронцы прызнаюць, што інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі.
❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:
Віктар Бабарыка — 631 дзень
Мікола Статкевіч — 629 дзён
Максім Знак — 629 дзён
Марыя Калеснікава — 625 дзён
Ігар Лосік — 618 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 600 дзён
Уладзімір Кніга — 420 дзён
Працягвайма сваю справу і памятайма пра кожнага!
«У нас у Беларусі бяда — усе добрыя людзі ў турме, а астатнія вельмі баяцца, і галоўнымі сталі там чорныя злыдні»
- гучыць дзіцячы голас у 2024 годзе.
У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.
Размаўляем з рэжысёркай спектакля пра вялікую прэм'еру, пра кнігу і тэатральную групу:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/niahai-geta-nikoli-nie-pautoricca
Спектакль распачнецца 28.10.2024 у 18.30 па адрасе:
Vilniaus g. 16 Razam.
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
"НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ" у Вільні
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Вільні запрашаюць на імпрэзу памяці і жыцця "НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ".
Мы збяромся разам утульным восеньскім вечарам за спевамі, вершамі, цёплымі словамі.
🥳Агніі 9 гадоў
Сёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў.
З 2020 года яна не бачыла тату, які сядзіць у турме за сваю палітычную дзейнасць.
Больш за паўтара года Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта азначае, што ён не атрымлівае лістоў ад родных і не можа адпраўляць лісты ў адказ.
Святлана Ціханоўская гаворыць, што дачка часта плача і вельмі сумуе па тату.
У апошні час Агнія часта запытваецца, чаму тата ёй не піша. Гэта адлюстроўваюць ейныя малюнкі.
Дзяўчынка старанна вучыцца ў школе, любіць кнігі, маляваць, і пачала гаварыць па-беларуску.
Наша каманда шчыра віншуе Агнію. Мы з вялікай надзеяй і верай зычым ёй як мага хутчэй абняць тату!