stranafund | Unsorted

Telegram-канал stranafund - Фонд «Краіна для Жыцця»

1334

Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Subscribe to a channel

Фонд «Краіна для Жыцця»

Сустракаем Паліну усе разам у Вільні

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк заклікаў яе сустрэць у 17: 20 каля уваходу на чыгуначны вакзал.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Святлана Ціханоўская – пра 700 дзён утрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада

«Апошні раз я чула голас мужа больш за чатыры гады таму. У мяне было ўсяго пяць хвілінаў, каб падтрымаць яго, расказаць пра дзяцей, спытаць пра здароўе. Тады я яшчэ не ведала, што нам больш не дазволяць пагаварыць. Часта ўспамінаю тую размову і думаю, што яшчэ магла б сказаць…

Вось ужо 700 дзён ад Сяргея няма навінаў. Я не ведаю, ці атрымлівае ён віншаванні з днём нараджэння, ці бачыў паштоўкі, намаляваныя дачкой. Не ведаю, калі зноў змагу пачуць ягоны голас. Нават адзін дзень без вестак ад блізкага чалавека – гэта ўжо нагода для трывогі. Разам з Карнеем і Агніяй мы жывём у гэтай трывозе ўжо некалькі гадоў.

Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі».

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Сёння — Дзень нязломнасці

2 лютага мы гаворым пра чалавека, які не проста верыў у справядлівасць, але і штодня змагаўся за яе. Антон Сташэўскі — валанцёр фонду «Краіна для Жыцця», удзельнік руху Сяргея Ціханоўскага і перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай. Бацька дваіх дзяцей. Чалавек, які нёс святло туды, дзе было цёмна.

Антон меў вялікае сэрца, дзе змяшчаліся чужая боль і пакуты. Ён дапамагаў палітзняволеным праз перадачы перадачы, падтрымліваў сем’і тых, каго кінулі за краты. І працягваў гэта рабіць да апошняга моманту, пакуль сам не апынуўся ў зняволенні. Ён свядома выбраў шлях салідарнасці, бо не мог інакш.

Без дабрыні, узаемнай падтрымкі і спагады свет не будзе дасканалым. Антон ведаў гэта, таму і стаў адным з тых, хто стварае Беларусь будучыні.

Мы чакаем Антона Сташэўскага на волі!

#ДзеньНязломнасці

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Мы далучаемся да ідэі абнавіць беларускі каляндар! 📆

Мэта гэтай кампаніі — ўключыць у яго новае свята — Дзень Нязломнасці 2 лютага. Гэта дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. Ягоная постаць увасабляе тых, хто і сёння змагаецца за Беларусь, церпіць за яе, стварае беларускую павестку і прастору.

✊ Заклікаем вас 2 лютага ўзгадаць тых, хто, на вашую думку, з'яўляецца сапраўдным беларускім героем.

🧑‍💻 Напішыце ў сацсетках пра цяперашніх палітвязняў, актывістаў, валанцёраў, альбо пра асобу Каліноўскага і ягонае значэнне для гісторыі, пра асоб культурніцкага напрамку, чыя дзейнасць была ці ёсць важнай для захавання беларускай ідэнтычнасці.

#️⃣ І пакідайце хэштэг #ДзеньНязломнасці

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Чаму дзяржава ігнаруе патрэбы і праблемы прадстаўнікоў уразлівых груп, хто з іх мае патрэбу ў грунтоўнай падтрымцы, дзе браць грошы на гэта?

Ідэя стварэння Фонда сацыяльнай падтрымкі беларусаў прагучала падчас форуму «Беларусы годныя лепшага».

Вольга Зазулінская расказала пра яе важнасць 👇

https://belsat.eu/84708260/apk-prapanue-stvarytsb-fond-satsyyalbnaga-padtrymannya-belarusa-shto-geta-dlya-kago

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Форум «Беларусы годныя лепшага!» — ужо сёння! 

🕐 Дзверы адчыняюцца а 13-й гадзіне, стартуем у 14. 

👉Абавязкова рэгіструйцеся або глядзіце анлайн.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Форум «Беларусы годныя лепшага!» — уже завтра!

✊26 января приглашаем вас пройтись маршем с единомышленниками по центр Варшавы, и напоминаем, что на форуме выступят спикеры и эксперты различных областей, представители демократических организаций. Вот подробности.

🎸А еще будут музыкальные выступления и перфомансы.

👉Вы в Варшаве? Регистрируйтесь!
А вот ссылка на трансляцию в Youtube. Если вы в Беларуси — смотрите трансляцию через VPN.

Мы есть друг у друга. Мы не одни

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️Памілавалі яшчэ 15 чалавек

Паведамляюць, што сярод іх 8 палітвязняў — 5 жанчын (адна з іх цяжарная) і 3 мужчын.

Таксама на волю выйдуць 7 чалавек, якіх асудзілі па «наркатычных»артыкулах. Адзін з іх мае анкалагічнае захворванне.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

26 студзеня пройдуць так званыя выбары прэзідэнта. Насамрэч, выбіраць беларусы не будуць. Нам проста не дадуць гэтага зрабіць. Лукашэнка абраў сябе сам і не хоча сыходзіць са свайго паста добраахвотна.

Расказваем, чаму выбарчы працэс у Беларусі канчаткова пераўтварыўся ў фікцыю і што можна зрабіць 26 студзеня, асабліва, калі вы за мяжой 👉

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️Па памілаванні на волю выйдуць яшчэ 23 чалавекі

Праўладныя крыніцы паведамляюць, што з іх - 3 жанчыны, большасць вызваленых — людзі старэйшыя за 50 гадоў і маюць хранічныя захворванні.

Рэжым падкрэслівае, што іх вызвалілі «з прынцыпаў гуманізму»пры тым, што гэтыя людзі трапілі ў турму праз палітычны пераслед і не мелі ўвогуле быць у турме. Відавочна, што новыя арышты і ўтрыманне людзей у нечалавечых умовах ідуць асобна ад гэтых «прынцыпаў».

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Уладзімір Кніга, валянцёр каманды Сяргея Ціханоўскага, пазбаўлены права на ліставанне, візіт адваката, атрыманне медычнай бандэроляў і перадач.

👉 Чытайце пра пераслед палітзняволенага тут.

‼️Рэжым інкамунікада — адно з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Палітзняволены знаходзіцца ў невыносных умовах утрымання, а ягоныя сваякі не ведаюць, дзе знаходзіцца чалавек і у якім ён стане.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Былы добраахвотнік з Палка Каліноўскага Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве

Ён чакаў гэтага амаль год. У снежні Аляксандр нават зладзіў адзіночны пікет побач з будынкам Дэпартамента міграцыі Літвы. Станоўчае для сябе рашэнне літоўскіх уладаў беларус пракаментаваў фонду «Краіна для Жыцця» 👇

https://telegra.ph/Belarusk%D1%96-dobraahvotn%D1%96k-z-Palka-Kal%D1%96no%D1%9Eskaga-Alyaksandr-Klachko-atryma%D1%9E-status-ucekacha-%D1%9E-L%D1%96tve-01-14

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

🎬 На тэлеканале «Настоящее время. Док» ужо заўтра, 12 студзеня, адбудзецца прэм’ера дакументальнай стужкі пра Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас».

«Краіна для Жыцця» паразмаўляла з адвакаткай Наталляй Мацкевіч. Яна выступіла кансультанткай і ўдзельніцай фільма. У Беларусі яна абараняла інтарэсы Сяргея.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Каманда Офіса павіншавала дзяцей палітвязняў з Новым Годам і Калядамі

Прадстаўнікі Офіса далучыліся да ўдзелу ў штогадовай «Каляднай пошце» – ініцыятыве, якая здзяйсняе мары дзяцей палітвязняў і кладзе падарункі пад ялінку.

Чаму важна далучацца да такіх акцыяў?

Аляксандр Дабравольскі:

«Сёння тысячы нашых грамадзянаў знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах. Шмат у каго з іх ёсць дзеці, якіх таксама караюць – забіраюць маму і тату. Гэтым дзецям, як і ўсім дзецям, патрэбныя любоў і клопат. І мы можам дапамагчы: перадаць ім кропельку нашай любові, далучыўшыся да дабрачыннай акцыі. Зычу ўсім дзеткам палітзняволеных у Новым годзе сустрэць на волі і абняць бацькоў. І каб больш ніколі ў Беларусі нікому не было дазволена рабіць дзяцей ахвярамі некантраляваных палітычных амбіцыяў».


Станіслава Гліннік:
«Пошта Дзеда Мароза – яшчэ адна цудоўная праява беларускай салідарнасці. Дзеці не павінны жыць у жаху, які стварае рэжым, пад пагрозамі, якія вісяць над іх сем'ямі. На Новы год кожны з нас жадае цяпла і чараўніцтва. Хай кожная сям'я, якая прайшла праз цяжкія выпрабаванні, пераадолее цяжкасці і адновіць душэўны спакой, а кожнае дзіцё будзе цешыцца вакацыям і падарункам, а не чакаць маму і тату з турмы».


Партнёры акцыі 2024:
Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва dissidentby;
Аssociation of Belarusians in America;
Belarusische Gemeinschaft RAZAM;
Народныя Амбасады Беларусі.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Дарагія беларусы!

Наша каманда шчыра віншуе вас з Новым годам! 🎄

Мы зычым вам надзеі — яна асвятляе кожны крок. Мы зычым вам сіл — пераадольваць цяжкасці. Мы зычым не губляць веры ў сябе і ў лепшае. Няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе месца для спагады і салідарнасці.

Калі вашыя блізкія не побач — зычым як мага хутчэй іх пабачыць і абняць 🫶

З цяплом да кожнага з вас, фонд «Краіна для Жыцця»

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы ❤️

Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца.

З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду.

За мяжой яе чакалі двое сыноў і муж.
Сёння яны зноў разам.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

⚡Чат з ботам «Беларускага Гаюна» узламалі. Усе, хто туды пісаў ці даваў фота/відэа інфармацыю, меў акаунт у Telegram на беларускім нумары — пад пагрозай.

🔸для эвакуацыі з Беларусі пішыце у @help_bysol;

🔸для «ачысткі» гаджэтаў і кансультацый па лічбавай бяспецы пішыце у @tech_rescuer1;

🔸каб паведаміць пра затрыманне пішыце ў @ViasnaSOS — можаце гэта рабіць праз знаёмых і родных за мяжой.

Беражыце сябе!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

⚡️Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю

Пра гэта напісаў ейны муж Андрэй Шарэнда:

«Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі».

Праваабаронцы паведамлялі пра факты катавання Паліны ў зняволенні, праз што ў яе з'явіліся праблемы са здароўем. Вядома, што яе змяшчалі ў карцар і ПКТ, а таксама пазбаўлялі перадач.

Шарэндзе-Панасюк тройчы падаўжалі тэрмін зняволення. Яе судзілі за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы.

Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырую радасць з нагоды вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк. Мы жадаем Паліне, Андрэю і іх дзецям хуткага ўз'яднання ❤️

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Фігуранта «справы Ціханоўскага» і валанцёра каманды Святланы Ціханоўскай Уладзіміра Кнігу трымаюць у зняволенні ўжо 1700 дзён. На сёння ён 513 дзён знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — Уладзіміра пазбавілі права на ліставанне, сустрэч з адвакатам і медыцынскіх бандэроляў.

Летась рэжым ужо судзіў Кнігу па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Наперадзе яшчэ адзін суд, вырак якога, на жаль, вядомы загадзя.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Учора беларусы па ўсім свеце дэманстравалі сваю нязгоду з «бязвыбарамі» ✊

🌍 Акцыі ладзілі ў Кёльне, Таліне, Клайпедзе, Балонні, Шчэціне, Беластоку, Уроцлаве, Празе, Лондане і іншых гарадах. У Вільні на акцыі быў музычны перфоманс, а ў Варшаве сабралася мноства людзей — яны прайшліся маршам па цэнтры горада з 300-метровым сцягам. Там жа выступалі прадстаўнікі дэмакратычных сіл.

У гэты дзень мы зноў аб'ядналіся, каб сказаць цвёрдае «Не!» дзеянням рэжыма. Мы ўсцешаныя тым, што Еўразвяз не падтрымлівае гэтыя «выбары» і не прызнае іхнія вынікі.

Дзякуй кожнаму, хто ўчора прысвяціў час мерапрыемствам. Гэта вельмі важна, бо мы — голас тых, хто ўнутры Беларусі 🤍❤️🤍

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Заўтра ў Беларусі рэжым ладзіць «выбарчы перфоманс», супраць якога мы выступаем і гаворым: «Гэта бязвыбары!»

У нядзелю мы аб'яднаемся ў цвёрдым рашэнні не прызнаваць іх і выказаць нязгоду з тым, што робіць нелегітымны рэжым. Давайце падтрымаем адно аднаго і будзем побач са сваімі аднадумцамі. Бо ў еднасці наша моц!

Выбірайце свой горад і далучайцеся!

🇱🇹 Вільня, 10:00-18:00, плошча Кудзіркі. Акцыя

🇵🇱 Варшава:
– 11:00, Hoża 41, lok2, 11:00. Выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark», прысвечаная палітзняволеным жанчынам.
– 12:00Марш у Варшаве «Не мой выбар», арганізаваны дыяспарай і дэмакратычнымі сіламі. Маршрут: «Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy»
– 14:00Форум «Беларусы годныя лепшага». Публічная дыскусія з удзелам медыя, дыпламатаў, беларусаў і міжнародных гасцей. Рэгістрацыя для гледачоў.
14:00, Прастора Free Belarus Center (Mokotowska, 24, lok. 64), 14:00. Спецыяльны праект «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?»
– 16:00, Plac Zamkowy. Акцыя «Выбары-дурыбары»
– 17:20, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» і сустрэча з Марай Тамковіч

🇱🇹 Клайпеда, 16:00, Daukanto g.13-3. Сустрэча «Маленькі крок — таксама крок»
🇵🇱 Беласток, 14:00, MediaPort (Sienkiewicza, 44/2U). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
🇱🇻 Рыга, 12:00, Grēcinieku iela 30. Акцыя пратэсту
🇨🇿 Прага, 14:00, Sádky 626/17, Praha 7 – Troja. Акцыя пратэсту супраць правядзення так званых «прэзідэнцкіх выбараў»
🇺🇸 Charlotte, 18:00, Romare Bearden Park (300 S Church St, Charlotte, NC 28202). Акцыі па непрызнанні «выбараў» у Беларусі.
🇮🇹 Балоння, 15:00, Piazza Nettuno. Акцыя да «бязвыбараў»
🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Філадэльфія, LOVE Park (Arch St, Philadelphia, PA 19102 ЗША). Сустрэча Belarus Freedom
– Акцыя «Лукашенку ў шрэдар»:
🇵🇱 Варшава, 16:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka).
🇵🇱 Гданьск, 13:00, Długi Targ 13
🇦🇹 Клагенфурт, 10:00, Neuer Platz, каля Lindwurm
🇦🇹 Грац, 13:00, Mariahilferstraße, 28
🇦🇹 Вена, 13:00, Platz der Menschenrechte
🇸🇪 Стакгольм, 12:00, Drottninggatan 33, SE-111 51 Stockholm, Sverige

👉 Спіс дапаўняецца вось тут.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Кінапрагляды у Любліне, выстава і музычны фестываль ў Варшаве, дзе будуць выступаць Разбітае Сэрца Пацана, Pukst/Agayan, Гітара і Барабаны,Papa Bo Selektah і іншыя

Гэта ўсё кампанія ТЭМА#1. Далучыцца да яе можна на сайце да 26 студзеня. Пячэнькі з прадказаннямі яшчэ ёсць, іх хопіць на ўсіх, як і яскравых цытат беларускіх палітзняволеных. 

Абярыце імпрэзу ў тым горадзе, дзе вам зручна, наведайце яе і аб'яднайцеся з аднадумцамі!
Афіша мерапрыемстваў — тут!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

BYSOL збірае грошы на арганізацыю пахавання і аплату лячэння Андрэя Васоры.

Беларус з'ехаў з Ліды ў 2021 годзе пасля палітычнага пераследу. Жыў у Польшчы, дзе адкрыў хостэл, куды маглі звярнуцца людзі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падтрымліваў ветэранаў вайны ва Украіне і эмігрантаў. Не застаўся ў баку цяжкай сітуацыі з журналістам Вадзімам Доўнарам (ён памёр у лістападзе 2024 года).

У снежні 2024 года з Андрэем здарыўся няшчасны выпадак. Амаль месяц ён быў у коме, а 20 студзеня памёр. Пра Андрэя адгукаюцца як пра спагадлівага чалавека са шчырым сэрцам. Просім падтрымаць ягоную сям'ю і далучыцца да збора.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Разам з партнёрамі мы зладзілі акцыю, як мае быць. Усе дзеці палітзняволеных, якія напісалі ліст чараўніку, атрымалі той падарунак, пра які марылі 💜

🎁 Мы павіншавалі 196 дзетак, 7600 еўра пайшлі на падарункі.

Нам ёсць за што дзякаваць кожнаму, хто спрычыніўся да нашай каляднай акцыі.

Мы дзякуем вам за неабыякавасць, за клопат пра дзетак, якія чакалі цудаў. Дзякуй за ваш давер і разуменне, як важна быць побач з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу.

🫶Добрая справа ніколі не губляецца. Хто аддае сваё цяпло, таму яно і вернецца.

У нашым Instagram мы сабралі некалькі водгукаў ад бацькоў дзяцей 👉 https://www.instagram.com/p/DFF1qquM7sR/?img_index=1

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Ад сёння стартавала кампанія «ТЭМА#1» ад Free Belarus Center

Сярод партнёраў кампаніі — фонд «Краіна для Жыцця».

Мэта — падтрымка беларускіх палітзняволеных і актуалізацыя гэтай балючай тэмы.

26 студзеня пройдзе серыя мерапрыемстваў па розных гарадах, і гэта будзе фіналам акцыі. На сайце кампаніі можна даведацца, дзе і якое мерапрыемства будзе праходзіць у вашым горадзе.

Далучайцеся да кампаніі праз сайт. Праз яго можна падтрымаць грамадскія і праваабарончыя ініцыятывы, напісаць лісты палітвязням, падтрымаць сем'і палітзняволеных і шмат чаго яшчэ.

Даведвайцеся падрабязнасці і будзьце салідарнымі!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Прапагандысты сталі часцей выкладваць фота і відэа палітвязняў, якія знаходзяцца без сувязі з роднымі і адвакатамі. У лістападзе з’явіліся фота Марыі Калеснікавай з калоніі. 8 студзеня — відэа з Віктарам Бабарыкам. На гэтым тыдні выйшла «інтэрв’ю» з блогерам і былым журналістам «Радыё Свабода» Ігарам Лосікам.

Чаго дамагаецца рэжым? Пра гэта спыталі ў прадстаўніцы ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі Dissidentby Марыны Касінеравай👇

https://telegra.ph/Prapagandysty-apubl%D1%96kaval%D1%96-v%D1%96deha-z-pal%D1%96tvyaznem-%D0%86garam-Los%D1%96kam-SHto-gehta-znachyc-01-16

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️У Беларусі зноў пашырыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»  

Сярод іншых старонак у спіс трапіла Instagram-старонка Вольгі Зазулінскай, кіраўніцы фонда «Краіна для Жыцця» і прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Таксама ў спісе знаходзяцца сайт і сацсеткі эстафеты «Галасы праз межы».

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, раім адпісацца ад іх і прыбраць рэакцыі на допісы.

Скарыстайцеся нашай тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Прапагандысты апублікавалі фота Віктара Бабарыкі

Палітык заўважна змяніўся за час, праведзены ў турме. З лютага 2023 года Бабарыка знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада.

У лістападзе мінулага года ўлады апублікавалі фота Марыі Калеснікавай — яна таксама знаходзілася ў інкамунікада.

На сёння нічога не вядома пра 8 чалавек — з імі нельга ліставацца, медыцынскія перадачы і спатканні з адвакатам для іх — пад забаронай. Адсутнасць сувязі са знешнім светам — адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Наша каманда ідзе ў адпачынак з 1 па 15 студзеня

Але мы не пакідаем вас — з тэрміновымі пытаннямі і інфармацыяй пішыце сюды:

🔸 @strana_official_bot
🔸 @StranafundPZ

Калі вы ў Беларусі — адпраўляйце паведамленні праз знаёмых і родных за мяжой.

Дзякуй!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Адпускаем гэты год і гаворым словы бязмежнай падзякі 🙏

Дзякуем кожнаму, хто побач з намі, з кім мы знайшлі агульнае і важнае. У супрацы мы змаглі вельмі многае. Толькі разам мы дасягнем яшчэ большага ❤️

Читать полностью…
Subscribe to a channel