🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
Падстрэлаў замест Малашэвіча. Скрыпчанка зрабіў толькі адну змену ў параўнанні са стартавым складам на першы матч з «Лудагорцам» 📋
Уся статыстыка гульні – у дадатку «Трыбуны» 📲
Буду глядзець трансляцыю – 👍🏼
Мне гэта нецікава – 👎🏼
Наглядчык за «Дынама» ахвочы папракнуць легіянера з Чарнагорыі. Магчыма, тут справа ў застарэлай крыўдзе 🤔
👊🏼 Пётр Качура і цуды матывацыі: РАСКАЗВАЕМ
«МЛ Віцебск» блізкі да падпісання калумбійскага форварда Дылана Орціса і вопытнага Сяргея Карповіча (bel.football) 👀
Абаронца зборнай Беларусі пасля ад'езду з «Нёмана» правёў 18 матчаў за ўзбекістанскі «Наўбахор». А 25-гадовы Орціс у мінулым сезоне выступаў у чэмпіянаце Сербіі, за «Младаст» і «Раднічкі» (4 галы і 3 асісты) ⚽️
Узмацненне пад чэмпіёнства?
«Спадзяюся, што не пайду з «Пары НН» праз тры тыдні» 🫣
💬 Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі – пра паразы сваёй новай каманды ў спарынгах: СЛОВЫ
«Я больш глядзеў на саму гульню» 👀
І такое здараецца 😅
😁 Спачатку закідваеш невераемны буліт з спінарамай, а потым не вельмі ўдала змагаешся з борцікам – коратка пра хайлайты Віталя Пінчука на чэмпіянаце КХЛ 3х3.
💰 Дарэчы, сёння стала вядома, што гадавы заробак 23-гадовага хакеіста «Дынама» вырас з $56 тысяч да $155 тысяч.
😬 «Тотэнхэм» падпісаў таго, хто ў мінулым сезоне клаў гульцоў «шпор» на газон – вось як абыгралі тыя канфлікты: ДАВЕДАЦЦА
😅 Пажартаваў і навічок, і новыя партнёры.
😏 Беларус, который мощно зашел в Польшу, выбрал новый клуб: фанаты – друзья БАТЭ, в разгаре опасная перестройка
Куда собрался Герман Барковский: ЧИТАТЬ
🧄 Подписаться на ЧестнОК
«Дынама» хацела экс-гульца БАТЭ, але ўмова «міністра» сарвала ўгоду ❌
Іншы вядомы гулец паехаў у Жодзіна, а не ў Мінск, дзеля спакою 🤔
Інсайды пра Клімовіча і Шчарбіцкага: РАСКАЗВАЕМ
🇵🇱 Ілля Шкурын даў невялікае інтэрв'ю адразу пасля заваявання Суперкубка Польшчы 🎤
На гэты раз усё прайшло прыязна 😁
Ходзяць чуткі, што «Легія» можа набыць яшчэ аднаго форварда, але беларус не баіцца канкурэнцыі 💪🏼
⚡️ Новый «ЧестнОК»
🤨 Глеб попросил Польшу снять с него санкции, потому что в Европе у него много профессиональных дел. Рассказываем, какие именно дела у экс-футболиста в Евросоюзе.
🤦♂️ В Беларуси кринжуют по полной – в Витебске якобы подписали Ольгу Бузову для женской футбольной команды, но потом признались в обмане.
🎉 Зато Илья Шкурин без обмана забил красивейший гол за «Легию» в матче за Суперкубок Польши – для беларуса уже второй трофей в новом клубе!
Погнали! Весь выпуск: СМОТРЕТЬ
🧄 Подписаться на ЧестнОК
🤮 Дапамагла замяніць аднаго Лукашэнку іншым ў алімпійскім камітэце, а цяпер стала там прэс-сакратаркай
Хто яна? І куды падзелася яе папярэдніца? ЧЫТАЦЬ
Нібыта, і няма нічога цяжкага, калі паслухаць сціплага Іллю 😅
🔥 Шкурын расказаў пра пераможны гол у матчы за Суперкубак Польшчы з «Лехам» (2:1). Беларус адзначыўся ў канцы першага тайма, зрабіўшы лік 2:0.
Зрабіў тое, пра што казалі. Лех моцна прэсінгуе за спінамі з'яўляліся вольныя зоны. Трэба было гэта скарыстаць. Прыняў мяч, і атрымаўся гол. Вельмі рады.
😯 Экс-гулец зборнай упершыню згуляў у Беларусі за 11+ гадоў: ехаў адпачываць на Браслаўскія азёры і пагадзіўся на матч у Кубку
😒 Раней зваў назад БАТЭ, а падпісала пацешная каманда: ПАДРАБЯЗНЕЙ
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
🕺💃 Чэмпіёны Уімблдона Янік Сінер і Іга Свёнтак адсвяткавалі свае перамогі супольным танцам
Калісьці такі танец быў традыцыяй турніру, аднак цяпер пра гэта ўзгадваюць досыць рэдка.
🥵 Учора на фінале КЧС кіпелі жарсці – адразу некалькі сутычак паміж прадстаўнікамі ПСЖ і «Чэлсі»
Пад канец матча ў Жаау Невеша здалі нервы і ён атрымаў дурную чырвоную картку, пацягнуўшы Марка Кукурэлью за валасы.
😱 А ўжо пасля фінальнага свістка Луіс Энрыке умяшаўся ў спрэчку Жаау Педру і Нуну Мендэша, ён схапіў навічка «Чэлсі» за горла і адштурхнуў. Да штурханіны далучыўся брамнік парыжан Джанлуіджы Данарума, а затым і трэнер «Чэлсі» Энца Марэска.
18-гадовы Ламін Ямаль атрымаў у «Барселоне» 10-ы нумар 😎
Пад такім жа раней гулялі Месі, Раналдынью, Рывалда, Рамарыа і Марадона. Апошнім дзясятку насіў Ансу Фаці 🔟
Ужо заслужыў – 🔥
Гэта вялікі аванс – ❤️
Дрэннае рашэнне – 👎🏼
17-гадовая беларуска стала чэмпіёнкай свету па стрытліфтынгу ў катэгорыі юніёрак 🥇
На турніры ў Амстэрдаме Каміла Ляўчук выканала падцягванне з дадатковай вагой 41 кілаграм і адцісканне на брусах з вагой 50 кілаграмаў 💪
Для дзяўчыны, якая выступае за Польшчу, гэта былі першыя міжнародныя спаборніцтвы 👏🏼
📸 Фота і відэа: levkamila
У Індыі загінуў самы стары марафонец – у 2011-м ён стаў першым чалавекам, які ў 100 гадоў прабег 42+ кіламетры 🏃🏻♂️
Фауджу Сінгха, які дажыў да 114, збіла машына. Пацярпелага адвезлі ў шпіталь, але не выратавалі 😢
Былы фермер з мянушкай «Тарнада ў цюрбане» пачаў бегаць у пажылым узросце, пасля смерці жонкі і дзіцяці. Мужчына пераехаў у Вялікабрытанію, а спорт дапамог яму супакоіць душэўны боль 🙌🏼
Сінгх займаўся дабрачыннасцю і вёў актыўны лад жыцця, пакуль не здарылася злашчаснае ДТЗ...
🤨 Серб, который за Россию и ее войну, выгнал хорвата за концерт с налетом фашизма. В плюсе – вратарь из Беларуси
Занимательное комбо: ПОДРОБНЕЕ
👀 Малодшы Протас у наступным сезоне загуляе ў НХЛ разам з братам?
Сам 18-гадовы беларус кажа, што шанцы ёсць: СЛОВЫ
🗣 «Думаю, ужо гатовы зрабіць наступны крок у сваёй кар'еры».
💣 «Ліверпуль» гатовы прапанаваць 120 млн фунтаў за Ісака, калі «Ньюкасл» зменіць рашэнне не прадаваць гульца, паведамляе Фабрыцыа Рамана
🫨 Мерсісайдцы ўжо патрацілі блізу £150 мільёнаў у цяперашняе трансфернае акно.
Усе пацверджаныя трансферы «Ліверпуля» ў адным месцы 📲
Ісак у «Ліверпуль»? 👍 – Топ / 👎 – Не топ
«Маладзечна» разграміла «Белшыну» ў Кубку Беларусі – 3:0 ✅
Галамі вызначыліся Цэслюкевіч, Імяракаў і Моніч ⚽️
Ва ўсіх 14 матчах 1/16 фіналу прадстаўнікі вышэйшай лігі прайшлі каманды Д2 і Д3 (дзве гульні перанесены) 👀
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
«Чыкага» Арцёма Леўшунова згуляе ў матчы-адкрыцці сезона НХЛ 2025/26 🚀
«Блэкхокс» 7 кастрычніка чакае гульня з пераможцам Кубка Стэнлі «Фларыдай», дзе скаўтам працуе беларус Алег Явенка 🧏🏼♂️
🏀 Экс-баскетбалістку зборнай Беларусі Ліндсі Хардынг прызначылі галоўнай трэнеркай «Лос-Анджэлес Лэйкерз» на Летнюю лігу 🔝
Гэта толькі другі выпадак у гісторыі лігі, калі жанчына заняла такую пасаду ☝️
Летняя ліга НБА – міжсезонны турнір для пачаткоўцаў і маладых баскетбалістаў, якія мала гулялі ў мінулым сезоне. Удзельнічаюць усе 30 каманд лігі, але без зорак і ветэранаў.
Хардынг згуляла за зборную Беларусі 15 матчаў, у тым ліку на Еўрабаскете-2015 і Алімпіядзе-2016 ⛹🏽♀️
🙄 Аляксандр Глеб раіць найлепшаму бамбардзіру першай паловы ЧБ-2025 ехаць у Расію, хаця ў таго ўжо была няўдалая спроба там: СЛОВЫ
💬 «Шасцюку трэба рабіць крок наперад. Напрыклад, у РПЛ».
У 2022-м форвард падпісаўся з «Ніжнім Ноўгарадам», але не згуляў там ніводнага матчу 🤷♂️
😵💫 «Калі казаць пра Мінск, то ўсе ведаюць, што там увогуле вар'яцтва»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў выказаўся пра аншлагі і новыя арэны ў КХЛ: СЛОВЫ
😳 Трамп як заўсёды – улез у святкаванне «Чэлсі», Інфанціна спрабаваў забраць, Палмер не зразумеў: ГЛЯДЗЕЦЬ
«Я быў крыху збянтэжаны» 😅
💊 Так сталася, што сёлета абодва чэмпіёны Уімблдона – колішнія ўдзельнікі гучных допінгавых скандалаў
Дыскваліфікацыі Сінера і Свёнтак за апошні год скалыхнулі тэнісную супольнасць. Падрабязней пра гэта – у артыкуле «Трыбуны»: ЧЫТАЦЬ
😅 Ці не занадта гучнае выказванне ад трэнера пераможцаў КЧС?
🗣️ Словы Энцы Марэскі цалкам: ЧЫТАЦЬ
🔥 Цімафей Шаркоўскі набраў 1+2 у матчы чэмпіянату Малдовы, а яго «Зімбру» разграміў «Спартаній» з лікам 6:0
21-гадовы гулец перайшоў у замежны клуб з «Тарпеда-БелАЗ» толькі ў канцы чэрвеня і прыняў удзел у 3-й гульні за новую каманду.
Таксама ў складзе «Зімбру» пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Алега Кубарава гуляе беларускі абаронца Мікалай Золатаў, які ў гэтай сустрэчы выйшаў у старце і, не вызначыўшыся выніковымі дзеяннямі, быў заменены на 81-й хвіліне.
📊 Каманда беларусаў пасля чатырох тураў знаходзіцца на пятай пазіцыі ў чэмпіянаце, маючы ў актыве шэсць турнірных балаў.