🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
😓 Аперацыю па выратаванні Лаўры Дальмаер, якая ўчора трапіла пад каменяпад у гарах Пакістана, прыпынілі да раніцы (Sportschau).
Праз пагрозу магчымых каменяпадаў ратавальнікі ўсё яшчэ не дабраліся да былой біятланісткі – месца здарэння яны бачылі толькі з верталёту.
Раней паведамлялася, што двухразовая чэмпіёнка Алімпіяды-2018 «як мінімум сур'ёзна пацярпела».
✏️ Telegram-канал «Белорусский минор» апублікаваў фармат правядзення фінальнага этапу другой лігі.
Паводле звестак крыніцы, у ім возьмуць удзел 36 каманд. Іх падзеляць на 6 груп па 6 калектываў. Па дзве найлепшыя каманды выйдуць у плэй-оф, таксама стадыю 1/8 фіналу папоўняць чатыры найлепшыя каманды, якія занялі трэція месцы ў сваіх групах.
Адзначым, што 12 з гэтых каманд будуць дублямі клубаў вышэйшай лігі – гэта ўвесь чэмпіянат дублёраў. Вось такі фармат 🤷♂️
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
👏 Гол Грамыкі стаў гістарычным для «Кайрата» – так далёка ў Лізе чэмпіёнаў клуб яшчэ не даходзіў.
А яшчэ беларус забяспечыў алмацінцам еўракубкавую восень. Казахі згуляюць як мінімум у асноўным этапе Лігі канферэнцый.
➡️ Агляд мега-камбэка
🔥 Валер Грамыка стаў аўтарам пераможнага гола мега-камбэку «Кайрата» ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў!
Тыдзень таму казахстанскі клуб прайграў фінскаму КуПС 0:2, але сёння разграміў суперніка – 3:0. Беларус забіў трэці мяч алмацінцаў.
Ці здольнае на такое мінскае «Дынама» праз 2 дні? 🤔
👀 Некалькі гадоў у «Тарпеда-БелАЗ» дзейнічае ценявы спартыўны дырэктар – той, каго пакрыўдзіў Андрэй Капскі.
➡️ «Трыбуна» высветліла падрабязнасці ⬅️
🏊♂️ 29 ліпеня на чэмпіянаце свету па водных відах спорту выступілі два лідары зборнай Беларусі па плаванні. Якія вынікі?
Ілля Шымановіч не здолеў кваліфікавацца ў фінал на 50 метраў брасам. У 1/2 ён заняў 10-е агульнае месца з вынікам 26,94 секунды. Для выхаду ў вырашальны заплыў беларусу не хапіла 0,02 секунды.
Аліна Змушко заняла перадапошняе 7-е месца ў фінале на 100 метраў брасам з вынікам 1 хвіліна 06,38 секунды. Адставанне ад пераможцы – 1,19 секунды.
Адзначым, што на ЧС прадстаўнікі нашай краіны выступаюць у «нейтральным статусе» 🏳️
💰 Новы кіраўнік белфутбола вырашыў скараціць выдаткі АБФФ – «каб накіраваць грошы на развіццё футбола ў краіне, а не на забеспячэнне дзейнасці федэрацыі».
Паведамляецца, што зменіцца падыход да арганізацыі камандзіровак супрацоўнікаў (асаблівая ўвага – на замежныя). Усе пералёты будуць выключна эканом-класам, дадатковую ўвагу звернуць на катэгорыі гатэляў для пражывання.
👍 – добры захад
🤡 – ведаем, куды насамрэч пойдуць сродкі
Усе навіны футбола 📲
Экс-бос мінскага «Дынама» Уладзімір Япрынцаў стаў саўладальнікам «сакрэтнага завода» па вытворчасці БПЛА ў Мінску 🏭
🕵🏻 Вось што яшчэ стала вядома з расследавання BELPOL: ДАВЕДАЦЦА
Калісьці Япрынцаў тройчы станавіўся чэмпіёнам свету па самба, быў блізкі да Юрыя Чыжа, а таксама займаў высокія пасады ў беларускіх федэрацыях самба і дзюдо 🤼
🇺🇦 Украінец з дзяржынскага «Арсенала» Мікіта Уласенка расказаў, як у «Ювентусе» перасякаўся з Крышціяну Раналду: ГІСТОРЫЯ
«Заўсёды і ўсім гатовы дапамагчы» 🤝
🇸🇮 Славенец з «Пары НН» Лука Вешнер Цічыч параўнаў беларускіх трэнераў – Ганчарэнку і Шпілеўскага: МЕРКАВАННЕ
💬 «Нашы трэніроўкі сталі больш інтэнсіўнымі, тэорый больш, схема памянялася. Мне ўсё падабаецца. Цяпер у нас на кожнай трэніроўцы па 150 мячоў».
У новым сезоне РПЛ у клуба Шпілеўскага дзве паразы з агульным лікам 0:5 📉
Аднаму з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі футбола Мірчы Лучэску споўнілася 80. Ён усё яшчэ трэніруе на высокім узроўні! 😳
На рахунку румына 37 трафеяў. Большасць з іх на чале данецкага «Шахцёра». У тым ліку Кубак УЕФА ў 2009-м годзе 🏆
💬 Словы з інтэрв'ю 2023-га года: «Ніколі не вярнуся ў Расію. Не хачу пакідаць Украіну ворагам. Я быў адзіным замежным трэнерам, які не пакінуў краіну падчас вайны».
Зараз Лучэску вядзе зборную Румыніі да ЧС-2026. Упершыню ён узначаліў гэтую каманду ў 1981-м годзе 🇷🇴
Зорныя навічкі «Арсенала» і «Барселоны» сінхронна ўзялі сабе нумар Цьеры Анры 👀
Дзёкерэш і Рэшфард ужо паспелі папазіраваць з сімвалічнай 1️⃣4️⃣ на спіне.
Але ці здольныя яны хаця б наблізіцца да магіі француза? 🧙🏻♂️
IBU пракаментаваў бягучы статус міжнароднага бана біятланістаў Беларусі і Расіі ⛷
На Кубку свету і Гульнях іх па-ранейшаму не чакаюць. Прынамсі, пакуль ідзе вайна.
Усё справядліва – 👍🏼
Колькі можна? Я за допуск – 👎🏼
Футбалісты «Паперпрама» выканалі крычалку «Бомба» проста ў распранальні 🗣
Незадоўга да магутнага зараду Дзмітрыя Градабоева серадняк Д2 разграміў аднаго з лідараў лігі «Ніву» – 4:1 💪
Як вам?
👀 Біятланіст Максім Варабей прызнаўся, што яму без розніцы, знімуць бан з беларусаў ці не:
«Дапусцяць нас – будзе выдатна. Не дапусцяць – гэта праблемы IBU» 😤
Найлепшым яго дасягненнем на этапах Кубка свету з'яўляецца 19-е месца ў 2016-м годзе ⛷
💀 «Ліга чэмпіёнаў» для мінскага «Дынама» працягваецца.
Мінчукі вылецелі з адбору ЛЧ ад чэмпіёна Балгарыі «Лудагорца». Зараз супрацьстаяць у кваліфікацыі ЛК чэмпіёну Албаніі «Эгнатыі». Калі выйдуць у наступны раўнд – згуляюць з чэмпіёнам Славеніі «Алімпіяй», які сёння выкінуў з турніра чэмпіёна Андоры «Інтэр» (4:2, 1:1).
Праўда, спачатку чэмпіёну Беларусі трэба паўтарыць казахстанскі сцэнар і адыграць 0:2 з «Эгнатыяй» у чацвер.
Як ацэніце шанцы «Дынама» на еўравосень па шкале ад 👻 да 💯?
🤡 Беларускі чэмпіён Алімпіяды-1980, цяжкаатлет Леанід Тараненка распавёў, што яго трэнеру «сказалі» змяніць радок верша пра падначаленага са згадкай Беларусі.
Пакідайце рэакцыі, што вы думайце пра такі савецкі «братэрскі» падыход 👇
⭐️ Кільян Мбапэ стаў новай «дзясяткай» мадрыдскага «Рэала».
Апошнім 10-м нумарам каралеўскага клуба быў Лука Модрыч. У розныя часы футболку таксама апраналі легендарныя Луіш Фігу і Ферэнц Пушкаш.
❤️ – апраўдае адказнасць
🙃 Без шанцаў для Арыны Сабаленка. Падобна, зорка тэнісу не можа трапіць у зборную Беларусі – бо не адпавядае крытэру, які агучыў кіраўнік БФТ.
Хаця наўрадці першая ракетка будзе моцна гэтым засмучана. Тэнісная зборная знаходзіцца пад міжнародным банам з пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе.
🌚 – у Беларусі ёсць чэмпіянат па тэнісе?
‼️ Былая нямецкая біятланістка Лаўра Дальмаер трапіла пад каменяпад у гарах Пакістана – да яе спрабуюць дабрацца выратавальнікі.
Надзвычайная сітуацыя здарылася 28 ліпеня. З-за цяжкасцей з выратавальнай аперацыяй да спартсменкі пакуль ніхто не змог дабрацца. Паводле выдання ZDF, Дальмаер як мінімум сур'ёзна пацярпела.
31-гадовая немка завяршыла спартыўную кар'еру ў 2019 годзе. Яна з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхана-2018, а таксама сяміразовай чэмпіёнкай свету.
🔀 Пасля сарваных пераходаў у брэсцкае «Дынама» і «Славію», Валон Ахмедзі ўсё-ж вярнуўся ў Беларусь – папоўніў склад гродненскага «Нёмана».
З 2021-га па травень 2024 года албанскі паўабаронца нагуляў 100 матчаў за салігорскі «Шахцёр», адзначыўся 11 галамі і 26 асістамі, быў капітанам, станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы выйграваў Суперкубак.
У мінулым месяцы «Трыбуна» падрабязна распавядала, дзе быў Ахмедзі пасля ад'езду з Салігорска 🖥
Азаренко валится в рейтинге (вот почему), но ставит рекорды, фонтанирует эмоциями и думает, как сделать теннис лучше 🎾
🧏🏼♂️ Энергичная поездка с ярмарки: ЧИТАТЬ
У Касцюковічах школьнік захрас на вулічным трэнажоры 😮
Даставаць нагу малога з металічных «кайданоў» прыехалі работнікі МЧС. Ім спатрэбіўся спецыяльны інструмент ⚒️
З хлопцам усё ў парадку 👌
Прыгожыя бісіклеты 13-гадовага Аляксея Маёрава ✂️
Беларус з акадэміі «Рэала» на канікулах не перастае трэніравацца 💪
Верыш, што гэты маленькі чараўнік дарасце да асноўнага складу мадрыдцаў? 🔥
У беларуски с медалями ЧМ был муж-чемпион – новый бойфренд моложе на 14 лет, из России и не так успешен 👫
💔 Повороты той, что «крутила попой»: РАССКАЗЫВАЕМ
🥴 «Без падтрымкі Лукашэнкі праект «Дынама» не існаваў бы ў прынцыпе»
🤦♂️ Капітан галоўнага хакейнага клуба краіны Андрэй Стась не перастае дзякаваць дыктатару:
«Зразумела, што «Дынама» імкнецца зарабляць, але ў цэлым усё роўна дапамога дзяржавы неабходна» 💰
У першай палове сезону «Нафтан» паказвае «камедыю памылак», а галоўны недарэка там – брамнік 🧤
Толькі паглядзіце на ГЭТЫЯ ПРЫВОЗЫ 🤷♂️
Дакладна вышэйшая ліга? 🤔
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Мінскае «Дынама» атрымала ад «Трактара» за Данііла Боўраша прыкладна 37 беларускіх рублёў (belarushockey) 😁
20-гадовы форвард падпісаў кантракт з фармам чалябінскага клуба. У мінулым сезоне ён выступаў у Экстралізе за «Дынама-Маладзечна» – 20 (6+14) ачкоў у 52 матчах 🏒
Цікава, на што «Дынама» патраціць заробленыя грошы 🙈
Майкл Алісе прызнаны найлепшым гульцом сезона ў «Баварыі» 😎
За француза, у якога 12+15 у Бундэслізе, аддалі галасы 44,8% заўзятараў. Ён упэўнена абагнаў Мюлера і Кейна 📊
А вы б за каго прагаласавалі?
Алісе, згодны – 🔥
Кейн быў найлепшым – ❤️
Мюлер, за выслугу – 😁
Нехта іншы – 🐳
«Сандэрлэнд» дамовіўся з «Баерам» па трансферы 32-гадовага Граніта Джакі за 20 мільёнаў еўра (Фабрыцыа Рамана) 🔥
Нагадаем, што «чорныя каты» вярнуліся ў АПЛ пасля 8 сезонаў у Чэмпіёншыпе. Албанскі швейцарац правёў у Англіі 297 матчаў за «Арсенал» 🏴
Яшчэ запаліць у наймацнейшай лізе? 💪