106517
Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Групай Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь»
15 студзеня Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэпутатамі групы Сейма Літвы «За дэмакратычную Беларусь». Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі як урадавай кааліцыі, так і апазіцыі. Кіраўніком групы з’яўляецца Русланас Барановас, які прадстаўляе кіруючую сацыял-дэмакратычную партыю.
Святлана Ціханоўская павіншавала літоўскіх партнёраў з днём абаронцаў свабоды Літвы, які адзначаецца 13 студзеня, падзякавала за прынцыповую падтрымку Беларусі і беларускага народа.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
– бяспекавую і палітычную сітуацыю;
– наступныя крокі па вызваленні палітвязняў;
– пытанне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў;
– праблемы беларусаў у Літве;
– сітуацыю з Беларускім домам у Вільні;
– план працы групы на 2026 год.
Абмеркавалі і падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы. Святлана Ціханоўская падзякавала МЗС Літвы, Камітэту па замежных справах Сейма і яго старшыні за ўхваленне дакумента.
Ціханоўская запрасіла дэпутатаў далучыцца да чацвёртай сустрэчы міжпарламенцкага Альянсу за дэмакратычную Беларусь, які пройдзе ў Лондане, а таксама да правядзення наступнай сустрэчы ў Літве падчас старшынства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.
Как работает международное правосудие — и сработает ли оно для Беларуси?
Международное правосудие — это не волшебная кнопка, а мост между сегодняшней безнаказанностью и завтрашней справедливостью.
Советник по правовым вопросам Светланы Тихановской Леонид Морозов рассказал о ключевых направлениях работы международного правосудие и о том, как оно работает для возвращения права в Беларусь.
Подробнее — в видео.
Як змянілася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе?
Апублікаваны гадавы даклад праваабарончага цэнтра «Вясна», які кожны год фіксуе рэальны стан правоў чалавека ў Беларусі. Ключавыя высновы дакладу:
1. У 2025 годзе ўзмацнілася практыка «ціхіх рэпрэсіяў»: спынена публічнае інфармаванне пра суды і закрыты доступ да банка судовых рашэнняў;
2. За год — двое загінулых у калоніі і тры выпадкі смерцяў ужо пасля вызвалення, а таксама новыя сведчанні катаванняў і жорсткага абыходжання;
3. За ўдзел у пратэстах 2020 года вядома як мінімум пра 643 асуджаных па арт. 342, пры гэтым пераслед працягваецца і пасля заканчэння тэрмінаў даўнасці;
4. Нягледзячы на памілаванні, колькасць палітвязняў працягвае расці — у сярэднім каля 40 новых прызнанняў у месяц.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў — пра важнасць дакладу:
«У момант, калі рэжым спрабуе прадставіць сябе міжнароднай супольнасці ў больш спрыяльным святле, у тым ліку праз «вызваленне» палітычных зняволеных, асабліва важна мець доступ да праверанай і поўнай інфармацыі. Ключавую ролю ў дакументаванні рэпрэсіяў сёння адыгрывае салідарнасць беларусаў і беларусак, якія працягваюць перадаваць звесткі праваабаронцам. Менавіта дзякуючы гэтаму, грамадства і міжнародныя партнёры па-ранейшаму маюць доступ да дакладнай інфармацыі, якую рэжым намагаецца схаваць».
Святлана Ціханоўская сустрэлася віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Пінай Пічэрна
12 студзеня Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Пінай Пічэрна ў Офісе ў Вільні.
Падчас размовы бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, бяспеку ў рэгіёне і ролю Еўрасаюза ў супрацьстаянні аўтарытарызму.
Асобна абмеркавалі трэці міжпартыйны форум «8+100», які адбудзецца 3–4 сакавіка ў Еўрапейскім парламенце. Плануецца ўдзел прадстаўнікоў 8 беларускіх і 100 еўрапейскіх партыяў. Святлана Ціханоўская заклікала Піну Пічэрна далучыцца да форуму і падтрымаць прыцягненне большай колькасці дэпутатаў Еўрапарламента.
Ад Ціханоўскай прагучала прапанова працягнуць практыку «хроснага бацькоўства» палітвязняў, а таксама арганізаваць Кангрэс хросных палітвязняў у Берліне, каб зрабіць гэты механізм больш эфектыўным.
Акрамя таго, абмяркоўвалася падтрымка еўрапейскай перспектывы для Беларусі і падрыхтоўка дарожнай карты збліжэння з ЕС і Радай Еўропы.
Святлана Ціханоўская падзякавала Піне Пічэрна за паслядоўную падтрымку Беларусі, у тым ліку за ўдзел у адкрыцці офіса і шэлтара ў Фларэнцыі, а таксама за асабістую салідарнасць з палітвязнямі.
Святлана Ціханоўская:
«Падтрымка такіх партнёраў, як Піна Пічэрна, дапамагае трымаць Беларусь у фокусе еўрапейскай палітыкі і нагадваць: без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы».Читать полностью…
Падтрымка беларусаў, планы на год і больш шчыльнае супрацоўніцтва — перамовы ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Туска
Сёння дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя планы на 2026 год і шляхі больш шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з акцэнтам на практычныя крокі і каардынацыю дзеянняў.
Адным з галоўных прыярытэтаў застаецца дапамога беларусам і беларускам, якія знаходзяцца ў Польшчы. Малгажата Латкевіч-Паўляк пацвердзіла гатоўнасць Польшчы працягваць практычную падтрымку.
Дзяніс Кучынскі адзначыў:
«Мы ўдзячныя Польшчы за падтрымку беларусаў як у самой Польшчы, так і за яе межамі, а таксама — за адкрытасць і гатоўнасць да паглыблення супрацоўніцтва. На сустрэчы мы абмеркавалі асноўныя напрамкі працы на бліжэйшыя месяцы і год. Перамовы дапамаглі сінхранізаваць нашыя падыходы і зафіксаваць, што важна на бліжэйшы час.Читать полностью…
Мы знаходзімся ў сталай камунікацыі з прэм’ер‑мінiстрам Дональдам Тускам і яго камандай у Канцылярыі».
Пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная дапамозе былым палітвязням, якія былі гвалтоўна перамешчаныя з тэрыторыі Беларусі
13 студзеня ў 16:00 у афлайн-фармаце ў Варшаве адбудзецца прэс-канференцыя, прысвечаная дапамозе групе былых палітвязняў, якія 13 снежня былі гвалтоўна перамешчаны з тэрыторыі Беларусі і цяпер знаходзяцца ў Літве і Польшчы.
Прэс-канферэнцыя аб’яднае прадстаўніц і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабарончых структур і дэмакратычных інстытутаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў аказанні першаснай гуманітарнай дапамогі пацярпелым.
Сярод спікераў:
Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення;
Вольга Зазулінская, прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы;
Марына Касінерава, DissidentBY;
Вячаслаў Жукаў, фонд «Краіна для жыцця»;
Хэлена Нядзьвецка, дырэктарка Цэнтра Беларускай Салідарнасці;
Вераніка Станкевіч, каардынатарка Volnyja;
Ганна Морская, валанцёрка Валанцёрскай Службы «Вясны»;
Віціс Юрконіс, праектны дырэктар, Freedom House.
Падчас прэс-канферэнцыі ўдзельнікі і ўдзельніцы агучаць агульную пазіцыю грамадзянскай супольнасці адносна падзей 13 снежня і каардынаваных дзеянняў па аказанні тэрміновай дапамогі пацярпелым.
Асноўныя тэмы прэс-канферэнцыі:
- Прававая ацэнка дзеянняў рэжыму;
- Каардынацыя дапамогі і выкарыстанне рэсурсаў. Арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў аказанні дапамогі, агучаць аб’ёмы сродкаў, накіраваных на першасную гуманітарную падтрымку дэпартаваных. А таксама агучаць далейшы план дапамогі дэпартаванай групе;
- Завяршальнай часткай абмеркавання стане размова пра выклікі і сістэмныя праблемы, з якімі сутыкнуліся арганізацыі дапамогі ў працэсе рэагавання, а таксама пра неабходнасць далейшай падтрымкі.
Фармат: афлайн, Варшава
У прадстаўнікоў СМІ таксама будзе магчымасць для індывідуальных размоў з прадстаўнікамі ініцыятыў пра магчымую падтрымку былым палітвязням.
Каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму. Пасля гэтага будзе даслана інфармацыя пра месца правядзення мерапрыемства.
@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская віншуе праваслаўных беларусаў з Раством
Читать полностью…
«Паказчыкі беларускай навукі знаходзяцца на ўзроўні краінаў трэцяга свету»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч у інтэрв'ю «Позірку» распавёў, чаму беларуская навука дэградуе, як дзяржава патрабуе «аддачы без укладанняў» і што адбываецца з сістэмай адукацыі пры Лукашэнку:
– Навука на ўзроўні краінаў трэцяга свету
«Калі глядзець на міжнародныя індэксы навуковых публікацыяў, Беларусь займае 79-е месца ў свеце — ніжэй, чым Непал. Па колькасці публікацыяў на душу насельніцтва мы ў пяць разоў адстаём ад Літвы, Латвіі і Польшчы і ў дзесяць разоў — ад Эстоніі. Гэта і ёсць рэальны ўзровень беларускай навукі. Калі казаць шчыра, сёння ён адпавядае ўзроўню краінаў трэцяга свету».
«
Калі Лукашэнка кажа: «Дай тавар — атрымаеш грошы», — гэта абсурд.
Гэта ўсё роўна што пачынаць карміць карову толькі пасля таго, як яна дала малако.
Каб у навуцы з’явіўся вынік, трэба загадзя ўкладаць грошы
— у абсталяванне, даследаванні, матэрыялы, публікацыі. Дзяржава шмат гадоў гэтага не робіць і пры гэтым наіўна чакае прарываў».
«
У той жа час Сусветны банк адзначае, што сярэдні паказчык у свеце сёння складае 2,67%.
Такім чынам, выдаткі на навуку ў Беларусі па гэтым паказчыку ў пяць разоў меншыя. Гэта ўзровень Габона, Сенегала і Танзаніі. Паводле звестак Белстата, за 2024 год выдаткі на навуковыя даследаванні склалі ў эквіваленце 424 мільёны долараў. Параўнайце: бюджэт Гётынгенскага ўніверсітэта ў Германіі складаў 1 мільярд 438 мільёнаў еўра. На адзін універсітэт, а не на краіну».Читать полностью…
«Якое шчасце цябе абдымаць, Маша»
Святлана Ціханоўская распавяла пра першую сустрэчу з Марыяй Калеснікавай, што адбылася падчас здымкаў навагодняга звароту:
«Маша прыехала на здымкі навагодняга звароту, і для мяне асабіста было вельмі важна запісаць яго разам. Мы ўпершыню за пяць з паловай гадоў пабачыліся сам-насам.Читать полностью…
Маша ўсё такая ж энергічная і натхняльная — нічога не зламала яе ўнутраны свет. Я вельмі радая, што ў нас быў час пабыць разам.
Мы гаварылі пра мінулае, сучаснасць і будучыню. Гаварылі пра палітвязняў. Маша прайшла праз жахі турмы — і настроеная змагацца за вызваленне ўсіх астатніх.
Я таксама запытала яе: ці ўжо грала яна на флейце пасля вызвалення? Маша прызналася, што перажывае з гэтай нагоды, бо яшчэ не брала ў рукі свой любімы інструмент. Я сказала ёй, што вельмі спадзяюся калі-небудзь трапіць на яе сольны канцэрт, можа ў Германіі, але яшчэ лепш — у Беларусі.
Дзякуй, Маша, за тваю ўсмешку, за тваю працу і натхненне! Нам усім цябе не хапала!»
Неўзабаве — навагодні зварот Святланы Ціханоўскай! 🎄
Глядзіце на YouTube-канале па спасылцы праз гадзіну!
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай! 🎄✨
📅 31 снежня
🕰️ 23:47 па мінскім часе
🔗 на svetlana_tsikhanouskaya?si=_jrutOZxA_uoaGDf">афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай
Глядзіце навагоднюю прамову і няхай яна нагадае, што нават у складаныя часы мы застаёмся разам і ёсць адно ў аднаго!
Святлана Ціханоўская — пра вызваленне 20 палітвязняў:
«Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія напярэдадні Новага года зноў могуць быць разам. Гэтыя людзі ніколі не павінны былі апынуцца за кратамі. І ніякія прымусовыя «пакаянні» і прызнанні віны не робяць іх вінаватымі.
«Памілаванне» — гэта толькі першы крок. Людзі выйшлі з-за кратаў пасля незаконнага зняволення, і цяпер ім патрэбныя спакой, час і ўмовы для аднаўлення. Важна, каб ніхто з вызваленых не сутыкнуўся з новым ціскам і пагрозамі.
У беларускіх турмах дагэтуль застаюцца сотні палітвязняў. Сярод іх — людзі з цяжкімі хваробамі, людзі сталага веку, маці і бацькі маленькіх дзяцей. Кожны з іх чакае свайго шанцу вярнуцца дадому. Кожны павінен быць вызвалены, а рэпрэсіі — спыненыя».
За кадрам навагодняга звароту 🤫
Святлана Ціханоўская:
«Сёлетні зварот падарыў шмат сюрпрызаў — і менавіта яны зрабілі гэтыя здымкі асаблівымі. У такія хвіліны асабліва адчуваеш цеплыню і падтрымку людзей побач. Дзякуй вам за тое, што мы робім свята разам».Читать полностью…
«Мне не падабаецца, што нас быццам сутыкаюць ілбамі — вось выйшлі людзі, якія будуць супрацьстаяць Ціханоўскай. З чаго вы гэта ўзялі?»
Святлана Ціханоўская паразмаўляла са Зміцерам Лукашуком з «Еўрарадыё» пра вызваленні палітвязняў, штучную канкурэнцыю і Крым.
Пра вызваленні
«Кожны этап вызвалення людзей — гэта натхненне і новая дынаміка. Людзі выходзяць, прыносяць ідэі. З іх пункту гледжання можна карэктаваць прыёмы, інструменты, як вызваляць іншых і нашую краіну. Таму я была такая шчаслівая, калі пабачыла Алеся, Машу, Віктара, Максіма. Я спадзяюся, што кожны знойдзе сабе месца ў новым палітычным кантэксце і толькі ўзмацніць наш рух».
«Мне не падабаецца, што нас быццам сутыкаюць ілбамі — вось выйшлі людзі, якія будуць супрацьстаяць Ціханоўскай. З чаго вы гэта ўзялі? Добра, калі ёсць магчымасць уплываць на сэрцы людзей. Маша — гэта была нашая надзея. Маша сваёй усмешкай натхняла. Чаму гэта павінна змяніцца? Я бачу ў гэтым штучны працэс, калі кажуць: «Ціханоўская сваё адыграла, ёсць Маша». Гэта на руку толькі рэжыму».
«Я ўпэўненая, што і ў Машы, і ў Віктара, і ў Максіма, ва ўсіх мэта — вольная Беларусь. Можа ў іх будзе іншае бачанне, але гэта не значыць, што мы будзем супрацьстаяць адно аднаму. Я б бачыла нашую кааперацыю так, каб мы разам падумалі, як супрацоўнічаць. Не насуперак, як гэта раздуваюць, а разам. Можа ў іх ёсць новыя ідэі, больш інфармацыі знутры краіны».
«У мяне ёсць адказ на пытанне «чый Крым?», і Крым дакладна ўкраінскі. Але я таксама памятаю сябе ў 20-м, 21-м годзе, калі было гэта «дэ-факта, дэ-юрэ». Адбылася вайна, і я думаю, што чаго бракуе былым палітвязням, якія толькі вызваліліся — гэта эмацыйных перажыванняў, праз якія мы ўсе прайшлі. Я ўпэўненая, што калі б людзі разам з намі бачылі Бучу, калі б а 4-й гадзіне прачнуліся ад таго, што Расія ўварвалася ва Украіну — тут ужо ўсё
адназначна. Дайце людзям час, каб яны эмацыйна маглі пагрузіцца ў падзеі, праз якія мы прайшлі».
Святлана Ціханоўская заклікае далучыцца да калядных збораў:
«Калі ў вас ёсць магчымасць, далучайцеся! Разам мы можам стварыць сапраўдны калядны цуд».Читать полностью…
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з маршалкай Сената Польшчы
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская разам з намеснікам Паўлам Латушкам і спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэліся са спікеркай Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
1. Супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Сенатам Польшчы, у тым ліку магчымасць падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве.
2. Легалізацыю беларусаў, уключаючы вызваленых палітвязняў.
3. Працу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім Сейме і Сенаце.
4. Правядзенне вялікай канферэнцыі па Беларусі ў польскім парламенце. 5. Падрыхтоўку да выбараў у Каардынацыйную Раду і магчымы ўдзел назіральнікаў ад польскага парламента.
6. Стратэгію па Беларусі: прыярытэты дэмакратычных сілаў на 2026 год і магчымыя супольныя ініцыятывы.
Малгажата Кідава-Блоньская выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і падкрэсліла, што Польшча будзе працягваць дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, і надалей аказваць дапамогу беларусам у Польшчы.
Святлана Ціханоўская падзякавала Польшчы за прыём вызваленых палітвязняў і за надзвычайную падтрымку з боку польскай дзяржавы і парламента:
«У Польшчы беларускае пытанне аб'ядноўвае ўсе сілы і палітычныя партыі, і тут, у польскім парламенце, ёсць кансэнсус па Беларусі. Я радая, што ў нас ёсць такія саюзнікі, і супольнае разуменне — што толькі свабодная і незалежная Беларусь будзе надзейным суседам і партнёрам для Польшчы і ўсяго Еўрапейскага Саюза. Так мы змагаемся за вызваленне людзей, але нашая мэта — незваротныя дэмакратычныя змены ў нашай краіне».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
13 студзеня беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Гэта першая двухбаковая сустрэча ў Варшаве пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам, раней лідары сустракаліся на палях Генеральнай Асамблеі ААН.
Ціханоўская і Наўроцкі абмеркавалі:
– працэс вызвалення палітвязняў;
– сітуацыю з Анджэем Пачобутам;
– магчымасць супольных ініцыятываў у падтрымку беларускай супольнасці ў Польшчы;
– адносіны з адміністрацыяй ЗША;
– бяспекавую сітуацыю ў рэгіёне.
Акрамя таго, беларуская лідарка выказала спадзяванне, што вызваленні працягнуцца і Польшча, як і раней, акажа неабходную падтрымку вызваленым.
Ціханоўская перадала прэзідэнту праект канцэпцыі Беларускага інстытута нацыянальнай памяці, распрацаваны дэмакратычнымі сіламі, і адзначыла, што досвед і падтрымка з боку прэзідэнта будуць важныя для распрацоўкі і рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Святлана Ціханоўская:
«Я ўдзячная прэзідэнту Польшчы і польскай дзяржаве за падтрымку Беларусі і беларусаў, за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю, дапамогу вызваленым палітвязням, падтрымку рэпрэсаваных і дэмакратычнага руху. Для нас вельмі важна і паказальна, што беларускае пытанне ў Польшчы аб’ядноўвае і ўрад, і апазіцыю — усе палітычныя сілы».
Што азначаюць для Беларусі апошнія падзеі ў Венесуэле? «Як ёсць» з Анатолем Лябедзька
Дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прааналізаваў, што азначаюць апошнія падзеі ў Венесуэле для Беларусі і чаму сітуацыя вакол Нікаласа Мадура прымушае рэжым у Беларусі хвалявацца. Разам з Анатолем спрабуем зразумець, якія ўрокі можна вынесці для нашай краіны.
Таксама ў гэтым выпуску гаворым пра беларускую эканоміку: ці сапраўды варта радавацца, што ВУП можа дасягнуць 90 мільярдаў долараў, і чаму пры справядлівай і эфектыўнай сістэме кіравання ён мог бы быць прыкладна ў тры разы большым.
«Сістэма кіравання ў Беларусі неэфектыўная, а эканамічная мадэль — тупіковая. Калі б усё было нармальна, ВУП Беларусі павінен быць прыкладна ў тры разы большым».
«У Беларусі можа з’явіцца чалавек сістэмы, які пачне крокі ў бок лібералізацыі»
У інтэрв’ю для «БелНавінаў» дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч распавёў пра галоўныя выклікі 2026 года для Беларусі, пагрозу страты суверэнітэту, задачы дэмакратычных сілаў і магчымыя сцэнары транзіту ўлады.
Пра галоўны выклік для Беларусі і рэжыму Лукашэнкі
«Рэальная пагроза — гэта страта суверэнітэту. На шыі краіны зацягнутая ўдушлівая пятля Саюзнай дзяржавы, а дзейнасць «Россотрудничества» — гэта, па сутнасці, падрыхтоўка да інтэграцыі. Гэта небяспечна і для краіны, і для дэмакратычных сілаў, і для самога рэжыму. Акрамя гэтага існуюць эканамічныя выклікі. Статыстыка жорстка фільтруецца, але эканамічнае пагаршэнне адчуваецца ўсё мацней».
«На парадку дня два ключавыя пытанні. Першае — вызваленыя палітвязні і іх уладкаванне ва ўмовах эміграцыі. Гаворка можа ісці пра больш за тысячу чалавек. Іх трэба сустрэць, размясціць, дапамагчы з легалізацыяй. Другі выклік — выбары ў
Каардынацыйную раду
ў траўні 2026 года. Я спадзяюся, што ў выбарах змогуць удзельнічаць вядомыя палітвязні:
Павел Севярынец
,
Алесь Бяляцкі
,
Аляксандр Фядута
,
Зміцер Дашкевіч,
Віктар Бабарыка
,
Марыя Калеснікава
і іншыя».
«Лукашэнкаўскі рэжым — гэта сістэма, на 99% завязаная на адну фігуру. У яго атачэнні засталіся толькі тыя, хто здольны падтакваць.Читать полностью…
Я не веру ў дынастычны сцэнар. Для Беларусі больш імаверны шлях, падобны да Албаніі ці Партугаліі, калі з’яўляецца чалавек сістэмы, які пачынае першыя крокі да лібералізацыі, застаючыся здольным утрымліваць краіну пад кантролем. У такім выпадку палітычная эміграцыя зможа вярнуцца ў краіну і ўдзельнічаць у выбарах».
«Я веру, што праўда і справядлівасць перамогуць, таму што гісторыю пішуць не дыктатары, а людзі»
У інтэрв'ю аўстралійскаму выданню SBS Святлана Ціханоўская распавяла пра супраціў за межамі і ўнутры краіны, абмеркавала важнасць групаў «За дэмакратычную Беларусь» і падзялілася ўласным поглядам на будучыню Беларусі.
Пра беларускі дэмакратычны рух у краіне
«Беларускі супраціў, беларускі дэмакратычны рух — гэта не толькі палітычная дыпламатыя за мяжой, гэта штодзённая праца адважных людзей унутры краіны, бо яны складаюць аснову нашага супраціву».
«Групы «За дэмакратычную Беларусь» ужо існуюць у 24 краінах. Яны арганізуюць слуханні па Беларусі, сустракаюцца з беларусамі, якія жывуць у пэўнай краіне, выслухоўваюць іх праблемы і шукаюць сумесныя ініцыятывы. Мы былі б вельмі радыя ўбачыць прадстаўнікоў Аўстраліі на наступным сходзе парламенцкіх групаў у Лондане. Мы не хочам, каб хто-небудзь з беларусаў застаўся незаўважаным».
«Часам здаецца, што Беларусь затрымалася ў часе. Дзе яшчэ можна знайсці McDonald's побач з КДБ з турмой для палітычных закладнікаў ці сучасныя Tesla, якія паркуюцца каля помнікаў Леніну савецкіх часоў?
Я не спынюся, пакуль кожны з палітвязняў не будзе вызвалены. Я веру, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, і я веру, што праўда і справядлівасць перамогуць, таму што гісторыю пішуць не дыктатары, а людзі».Читать полностью…
Prastora.info — месца, дзе беларусы ствараюць будучыню разам
Напрыканцы снежня быў запушчаны сайт «Прастора» — платформа, дзе кожны і кожная можа далучыцца да распрацоўкі заканадаўства Новай Беларусі.
Пляцоўка створаная для адкрытага дыялогу пра:
– новую Канстытуцыю;
– законы і рэформы.
Галоўная мэта — вярнуць грамадзянам права голасу і ўплыву на будучыню сваёй краіны.
Што можна рабіць на сайце? – чытаць аналітыку і навіны; – вывучаць праекты дакументаў; – каментаваць і прапаноўваць змены; – удзельнічаць у грамадскім абмеркаванні.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:
«Мы стварылі гэтую прастору, каб кожны меў магчымасць адкрыта ўдзельнічаць у фарміраванні будучыні краіны: без страху, з павагай і ў дыялогу. Мы верым у Беларусь, дзе закон служыць людзям, а ўлада дзейнічае празрыста і з адказнасцю. І мы ведаем: змены пачынаюцца не «зверху», а з нас з вамі».
«Для мяне слова 2025-га — вызваленне»
Святлана Ціханоўская падвяла вынікі 2025 года ў інтэрв’ю «Радыё Свабодзе». У размове яна распавяла пра:
– асноўны вынік 2025 года
«Палітвязні пачалі выходзіць. З'явілася новая дынаміка ў нашай барацьбе. Тое, што шмат людзей цяпер на волі — гэта вынік вялікай працы, у тым ліку дэмакратычных сілаў. Гэта наш супольны поспех. І я спадзяюся, што новая дынаміка ў новым годзе працягнецца. І не толькі тыя палітвязні, якія засталіся ў турмах, выйдуць на волю, але і ўвогуле рэпрэсіі спыняцца. Бо наступны наш крок — каб усе змаглі вярнуцца дадому, каб запусціць у Беларусі працэс пераменаў».
«З аднаго боку мне, канешне, стала лягчэй, бо няма больш бясконцых перажыванняў: як ён там, ці жывы, ці здаровы. Мне стала лягчэй, бо ў нашых дзяцей ёсць тата, і яны могуць праводзіць час разам. З іншага боку, у мяне такое дваякае пачуццё: мой муж вярнуўся, а тысячы сем’яў яшчэ падзеленыя. Тысячы дзетак чакаюць сваіх бацькоў ці матуляў з турмаў, людзі не могуць абняць сваіх блізкіх. І я адчуваю тут падвойную адказнасць: змагацца за ўсіх, хто яшчэ не на волі».
«Мы не ахвяры таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі, мы — удзельнікі гістарычных падзеяў. Перамены не прыйдуць самі, іх трэба рабіць. Спыненне рэпрэсіяў — гэта не цуд, гэта штодзённая праца кожнай і кожнага з нас. Бо калі рэжым Лукашэнкі і тыя, хто ў яго асяроддзі, бачаць, што яны не змаглі зруйнаваць беларусаў, не змаглі зруйнаваць адзінства... Можа, гэта і ёсць цуд у нейкай ступені? Ну тады мы ўсе беларусы такія цудоўныя».Читать полностью…
Первый за 5 лет Новый год вместе
Светлана Тихановская поговорила с «Белсат», и в интервью — про ёлку, праздничный стол и загадывание желаний.
– про ёлку и новогодние украшения
«В Беларуси на даче была живая растущая ёлка. В квартире ставили искусственную. Из игрушек — в Беларуси есть любимый набор, но он остался в нашей квартире. Здесь игрушки, в основном, подаренные беларусами. Хендмейд ангелочки, соломенные пауки и другие вещи, сделанные своими руками».
«Раньше мы всегда встречали большой компанией, поэтому на столе всегда было много еды. В этом году мы будем встречать семьёй, поэтому много еды нам не нужно, но чтобы было что доедать 1 января! Думаю, новогодний стол как у всех — «горошек» (оливье), «кукуруза» (с крабовыми палочками) и селёдка под шубой. Ну и, конечно, куда без котлет по-Тихановски!».
«Раньше смотрели, что показывали, выбора особо и не было. Но в первую очередь — на часы, чтобы Новый год не пропустить. Сейчас выбор есть, и конечно, смотрим наше обращение — я его в готовом варианте тоже первый раз вижу. Ну и я там не одна — там много беларусов. Смотрим обязательно и Зеленского. А после полуночи — новогодние шоу, которые делают беларусы: на БелСАТе, Маланке и др.».
«Обязательно загадываем! И в этот раз частично исполнилось — Сергей вышел на свободу, и ещё почти 200 политзаключённых. Но в чудеса я больше не верю — если честно, всё достигается трудом и усилиями. Потому желания — это как цель, к которой мы должны стремиться».
– про подарки
«Детям стараемся положить под ёлочку. Себе — по-разному. У нас нет такой обязательной традиции, что утром 1 января мы идём открывать подарки. То сами не выдержим и раньше подарим, то детям не терпится, и они бегут открывать сразу после наступления нового года».
З новым 2026 годам! 🤍❤️🤍
Тэкст зваротаў — па спасылцы.
23:47 па мінскім часе — навагодні зварот Святланы Ціханоўскай!
Не прапусціце трансляцыю звароту па спасылцы на YouTube-канале.
Святлана Ціханоўская «Сёння ў Варшаве развіталіся з Мікітам Мелказёравым. Цяжка і балюча думаць, што яго больш няма з намі. Але яго смеласць, цеплыня, святло і шчырасць засталіся ў нашых сэрцах і памяці назаўсёды.
Беларусь цябе любіць, Мікіта».
Что вы хотели бы найти под ёлкой в этом году?
Новый год — время, когда мы загадываем желания и думаем о подарках под ёлкой.
Мы спросили, что хотели бы получить в новогоднюю ночь в команде Офиса.
«Я не маю звышаптымізму да 2026 года. Будзе цяжка. Але трэба сціснуць зубы і рабіць сваю беларускую справу. Ідзём у новы год з надзеяй»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паразмаўляў з «Салідарнасцю» і распавёў пра вынікі працы, як ставіцца да крытыкі і чаго чакае ад 2026-га.
Пра вынікі:
«Працуе гуманітарная інфраструктура дапамогі вызваленым. Дапамога аказваецца тым, хто ўнутры краіны. Былі запушчаныя стыпендыі, абмены, праграмы перакваліфікацыі. Мы спрыялі прыняццю заканадаўства на карысць беларусаў. Мы ўратавалі дзясяткі людзей ад дэпартацыяў, у больш чым 10 краінах вырашылі праблемы з легалізацыяй, пачалі супрацоўніцтва з Інтэрполам, змабілізавалі падтрымку для журналістаў і рэпрэсаваных».
«Усе пяць гадоў былі і крытыка, і расчараванне. Гэта зразумела: калі людзі знаходзяцца ў выгнанні, пазбаўленыя дому, яны часта пачынаюць шукаць вінаватых. І гэта падсвядома перакладаецца на лідараў.
Кожны робіць тое, што можа. Ёсць розныя падыходы — і гэта нармальна. Галоўнае, ва ўсіх сыходзіцца мэта. Крытыку і спрэчкі трэба ўспрымаць спакойна: было б дзіўна, калі б іх не было ў такой складанай сітуацыі».
«Вызваленні дазваляюць прыцягнуць увагу да сітуацыі ў краіне. Тым, хто выйшаў на свабоду, трэба даць час. Людзі выходзяць з турмаў у цяжкім стане. Першае, што яны павінны атрымаць — спакой, лячэнне, падтрымку блізкіх, час на аднаўленне. Вызваленне Алеся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Максіма Знака — гэта вяртанне галасоў, якія маюць аўтарытэт і ў Беларусі, і ў свеце. Гэтыя людзі — не «альтэрнатыва» дэмакратычнаму руху, а яго неад’емная частка. Яны ўзмоцняць яго, калі і як самі палічаць патрэбным. І для ўсіх іх у агульнай справе заўсёды ёсць месца».
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня:
«Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў: да сямейных гутарак, да спакойнага вечара, да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы неабыякавыя.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў, мае дарагія».
Офіс Святланы Ціханоўскай заўсёды на сувязі
Калі вам патрэбная дапамога, кансультацыя ці вы хочаце падзяліцца ідэяй, праблемай або інфармацыяй — вы можаце бяспечна звяртацца ў Офіс Святланы Ціханоўскай. Офіс — гэта месца, куды можна звярнуцца па падтрымку, дапамогу і адказ у складаных сітуацыях.
Святлана Ціханоўская:
«Я ведаю, як шмат у нас, беларусаў, падставаў для трывогі і нявызначанасці. Таму вельмі важна не заставацца з гэтым сам-насам. Калі вам патрэбная падтрымка, калі вы не ведаеце, куды звярнуцца, або хочаце, каб ваш голас быў пачуты — заўсёды пішыце і звяртайцеся. Мы тут, каб дапамагчы і быць разам».