usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Дональд Трамп арестован до предъявления обвинений, сообщает CNN.
Трамп прибыл в офис окружного прокурора Манхэттена, где был взят под стражу.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнкаўскія ўлады намагаюцца неяк выйсьці з клінчу ў адносінах з Польшчай.

Спынена справа супраць Анжэлікі Борыс, але Андрэя Пачобута працягваюць душыць.
А ўсе, дзеля таго, каб не выглядаць слабымі?
З іншага боку хваля напружаньня ў адносінах з Захадам узрастае. Размяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі ніякім чынам не прыдае Лукашэнцы вагі і не стварае магчымасьці для манеўру, хутчэй наадварот, паказвае яго суцэльны вассалітызм.

Читать полностью…

Usov Pavel

Замест помніка Ларысе Геніюш (скрадзенага ў начы), рускія паставілі беларусам ядзерную зброю.

Вельмі сымвалічна, як забіцьце ўсяго нацыянальнага: памяці, мінулага і будучыні.
Хутка мы пабачым вяртаньне культурнага неэсталінізму на вялізарным узроўні ў Беларусі.
АЛЕ
Але, рэжымны вандалізм зрабіў так, што творы Геніюш сталі зараз самымі чытаемымі для беларусаў.
Так, як ламаньне крыжоў у Курапатах змусілі беларусаў прыгадаць, што іх суграмадзян растрэльвалі камуністы, 2020 год змусіў беларусаў зразумець, што такое свабода, вайна і расейская ядзерная зброя - што значыць незалежнасьць. Знішчэньне нацыянальных помнікаў узгадаць пра багацьце нашай культуры. Шкада, што толькі так нашае грамадства пачынае знаходзіць сябе, даходзіць да сваей сутнасьці, рабіць высілак у станаўленьні ўласнай беларускасьці.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вспомнилось, что некогда в гимне БССР пелись слова "Мы Беларусы с братнюю Русью", да и сейчас в школах и предприятиях и в тюрьмах заставляют петь: Мы Беларусы. Уверен, что и Путин будет не против, чтобы, везде на русском языке писались плакаты "Мы белоруссы" вместе с Россией.

Расейскі нацыяналізм у сваей палітыцы і дзейнасьці дасягнуў важнай мэты, ен зрабіў з беларускага культурнага нацыяналізму (таксама пры дапамозе канцэпцыі " грамадзянскага нацыяналізму), цемную, змрочную, адмоўную з’яву.
І зараз, праз расейскія культурныя коды, гэты нацыяналізм імкнецца даказаць, што культурны нацыяналізм не можа нічога стварыць, есьць павярхоўны і неразьвіты, антыдэмакратычны. Пры гэтым доўгі час паўсюль насаджалася толькі рускае - гвалтам і рэпрэсіямі.

І зараз, такімі развагамі, пра "грамадзянскі нацыяналізм", на русском языке, ставится цель, прывязаць беларусаў да расейскага сьвету, захаваць яго ў галавах.

Читать полностью…

Usov Pavel

Министерство иностранных дел Беларуси заявило, что размещение Россией ядерного оружия в Беларуси не нарушает Договор о нераспространении ядерного оружия.

Конечно не нарушает, если Россия делает это в рамках своей собственной суверенной территории. Из этих фраз "МИДа" следует только один логический вывод, - Беларусь рассматривается не как суверенное государство, а как часть территории России. Пэтому ТЯО оружие не расспростроняется, а только перемещается из одного региона России в другой.

Читать полностью…

Usov Pavel

https://youtu.be/WduiBoqjJhU

Читать полностью…

Usov Pavel

Россия разместит в Белaруси тактическое ядерное оружие

Читать полностью…

Usov Pavel

З Днём Волі, з Днём нашага гістарычнага народнага Адраджэньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вельмі пазітыўная навіна.
Па інфармацыі Генеральнага штабу Украіны русскія акупанты сыйшлі з Новай Кахоўкі!

Читать полностью…

Usov Pavel

Вот опубликованы "новые данные", "независимых социологов". В соответствии с ними доверие к нынешней власти возросло аж до 66%. Т.е., фактически вернулось к состоянию до 2020 года.

(https://zerrkalo.online/news/economics/35124.html?f=)

То есть большинство населения страны в принципе поддерживает, сложившийся политический порядок в стране. Оно смирилось с ситуацией и даже на уровне мнений не выражает сопротивления.

Доверие, в свою очередь, означает и легитимизацию режима. Доверяю, значит поддерживаю.

"Опрос" полностью встраивается в пропагандистскую парадигму режима и подтверждает всесторонний информационный и политический успех властей, по переустройству беларуского общества и перекодировку его сознания.

С другой стороны, это показатель неэффективности оппозиции в борьбе за умы и настроения граждан и это при внушительной поддержке для независимых информационный центров, изданий, политических структур и т.д.

Также, " опрос" демонстрирует стремительную утрату доверия к оппозиции и ее полное политическое порожение в борьбе за влияние.

С точки зрения психологического воздействия, в условиях войны, такие опросы (даже если они объективны) - самое эффективное оружие в руках врага (ДДД). Демотивация, деморализация демобилизация.

Опрос, идея примирения успешно встраиваются в новый политический подход. Который может звучать так: "мы окончательно проиграли. Это необходимо признать! Нам остается принять это положение дел, прекратить сопротивляться и примириться с властью."

Читать полностью…

Usov Pavel

Каго прадстаўляе офіс Ціханоўскай?

Яшчэ адзін момант, які хацеў бы адзначыць (высьветліць) у сувязі з недарэчнай ініцыятывай літоўскіх парламентарыяў.

Ці пытаньне абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў ішло адным пакетам (заканадаўчай ініцыятывай), ці асобным?
Судзячы па выніках галасаваньня (0 галасаў супраць) - адным.

Калі нават есьць прыхільнікі беларусаў у сейме, то яны не могуць сказаць "не", бо хто ж будзе выступаць у падтрымку Расеі.

Але, фактычна беларусы палітычна, цывілізацыйна прыраўнены да расейцаў. Яны (народы) ўспрымаюцца як адно цэлае.

Калі ж беларускі народ разглядаецца як частка расейскага, то ад імя каго выступае офіс Ціханоўскай, ды іншыя структуры, і каго яны прадстаўляюць? Які народ, якую супольнасьць? Бо беларусы як НАРОД апрыоры разглядаюцца як пагроза нацыянальным інтарэсам Літвы.

Але, немагчыма падтрымліваць " дэмакратычную апазіцыю" адначасова прыніжаючы і дыскрымінучы цэлы народ, зліваючы яго з русскімі.

У сваю чаргу, калі гэтыя інстытуты не ўстане абараніць інтарэсы свайго народу (нават выступіць з асуджэньнем падобных дзеяньняў палітыкаў), то кошт йм грош.

Разам з гэтым бюракратычныя двузначнасьці не азначаюць, што пытаньне па дыскрымінацыі беларусаў павінна выносіцца на галасаваньне асобна. Яно ўвогуле ніякім чынам не павінна ставіцца на разгляд і абмяркоўвацца.

Калі Літва зацікаўлена ў дапамозе беларусам і добрых адносінах з нашай краінай, то наадварот павінна быць менш перашкодаў для выезду з краіны, больш падтрымкі, больш добрай волі ў дачыненьні да простых грамадзян.

У сваю чаргу, павінна быць і павышаная адказнасьць, за шкодныя дзеяньні беларускіх грамадзян ў Літве, ці ЕС - пажыцьцевы бан на ўезд як для парушальніка, так і для чальцоў сям’і. Дарэчы такі прынцып павінен быць уведзены ў дачыненьні ўсіх, хто замешаны ў злачынствах рэжыму (рэпрэсіі, фальсіфікацыі).

А то атрымоўваецца, што прасьцей замураваць 9 млн., грамазян, чым пару соцен тысяч чыноўнікаў і карнікаў зь йх сем’ямі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Размова праз некалькі хвілін
https://www.youtube.com/watch?v=h0VF3yh5zVU

Читать полностью…

Usov Pavel

     Давайце будзем шчырымі ў словах - гэта нельга назваць прымірэньнем, гэта зьмірэньне з лесам укрыжаванага. І гэтае зьмірэньне, перш за ўсе азначае, адмову закатаванага грамадства ад усялякай барацьбы супраць палітычнага зьняволеньня. 
А ўзвышаныя словы пра "прымірэньне" - гэта нішто іншае, як інтэлектуальнае самапрыніжэньне.

Читать полностью…

Usov Pavel

Международный Уголовный Суд выдал ордеры на арест Владимира Путина и Марии Львовой-Беловой (представитель президента РФ по делам детей).
Они обвиняются в совершении военных преступлений совершенных в Украине в отношении детей.

Понятно, что на данный момент привлечь к ответственности данных персон будет крайне сложно. Но решение МУС дает надежду на то, что война будет длиться до победного конца над Россией. Что с Путиным уже вряд ли будут договариваться и тем более встречаться на Западе. Так как он уже международный уголовный преступник.
Можно себе представить заголовок в газете, "Макрон провел телеыонный разговор с международным уголовным преступником Путиным".
Это также делает незавидным будущее Лукашенко и его окружения.
Другой заголовок: "В Минске прошла сходка двух уголовников Путина и Лукашенко".

Читать полностью…

Usov Pavel

Личу такія "таблічкі" і "аналітычныя" запіскі негатыўнай міфатворчасьцю, якая спрошчвае рэчаіснась і старае, адпаведна, цемны воблік краіны і нацыі.

Замест таго, каб пісаць на сваіх старонках, каб казаць на міжнародных пляцоўках, што Беларусь была акупавана расейцамі, што ні ў воднай, з вышэй зазначаных краін, не было столькі войск агрэсара, перад вайной, як у Беларусі - аўтары робяць з краіны монстра.
І без таго, беларусы адчуваюць на сабе дыскрамінацыю з боку еўрапейскіх краін, звычайныя еўрапейцы нават не спрабуюць і не ўстане правесьці межы паміж беларусамі і расейцамі. І ўсе гэта не гледзячы на жудасны тэрор у краіне, на тысячы людзей кінутых за краты ўнутры краіны.
Карысны ідэатызм - надзейная зброя ў руках Масквы.

Відавочным будзе і вынік такой "аналітыкі" далейшая ізаляцыя Беларусі, далейшая дыскрамінацыя беларусаў, далейшы ўзрост негатыўнага ўспрыняцьця і адносінаў да беларусаў на Захадзе. Хаця менавіта заходні лібералізм узрасьціў Пуціна і не бачыў у Расеі духу зла ўсе гэтыя гады.

Читать полностью…

Usov Pavel

Логіка дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі зразумелая: шчуры ў вадаканале, польскія, літоўскія, украінскія тэрарысты, уласныя нацынал-здраднікі. Хутка НАТА будзеьзапускаць падводныя лодкі праз Буг, Неман і Дзьвіну.
Як бы зразумелае жаданьне паказаць неабходнасьць размяшчэньня ядзернай зброі, і не толькі.

Разам з гэтым відавочна вяртаньне
сталінізму, што заўседы было ўнутранным памкненьнем Лукашэнкі.
Аднак, у гэтым працэсе не хапае толькі аднога элементу, а менавіта калі з Церцеля зробяць польска-літоўскага шпіёна, які рыхтаваў змову супраць "каханага правадыра", а можа нават і Пуціна.

Бо параза Масквы ў вайне можа быць патлумачана толькі здрадай на самым версе.

Каб хлусьня была эфектыўнай, яна павінна быць абсалютнай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Еще несколько слов про великую русскую культуру и духовный русский народ. Это лишь небольшой пример массового, системного и, как мы видим, успешного оболванивания. И даже после войны, весь этот трэш никуда не денется, он будет постоянно взывать к духу тирании, к насилию.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паразмаўляем
https://www.youtube.com/watch?v=qwV0Uc-KRbE

Читать полностью…

Usov Pavel

Грамадзянскі нацыяналізм, як гібрыдны інструмент духоўнай і палітычнай экспансіі расейскага сьвету.

Прочитал статью, про гражданский национализм в Беларуси, написанную на русском языке. Автор, Татьяна Щитцова. Опубликована 28 Марта 2023. Статья стоит внимания в том плане, что в нем представлены все основы "русского мира", которые активно продвигались все эти годы, вплоть до 2022 в Беларуси.

Результаты этой экспансии мы имеем сегодня - утрата суверенитета и независимости страны, политический и культурный террор. Одна из причин - интеллектуальная привязка беларуских элит творческих элит к русскому миру и использование их в качестве проводников этих идей.

Также, в статье прослеживаются попытки реабилитации "русского" в глазах части беларуского общества, "русское" неразрывно вплетается в концепцию "гражданского национализма". А "гражданский национализм", у гэтай сувязі малюецца як нешта прагрэсіўнае, еўрапейскае, цывілізаванае.

"Продвигать беларусский гражданский национализм можно и на русском языке".

Канешне можна і на расейскай мове, бо калі па-беларуску, бо гэта ўжо не грамадзянскі нацыяналізм, а Беларускі.
Назавем яго "культурны нацыяналізм".

Менавіта культурны, ад лацінскага ( cultura — «возделываю, обрабатываю землю). Нацыя, народ - гэта зямля, якую трэба апрацоўваць, і Беларусь гэта прыклад таго, як яе доўгія часы засявалі семенами русского, которые породили сегодняшний режим.

Но почему его, гражданский национализм, не продвигать на беларуском языке? Неужели польские интеллектуалы развивают идею гражданского национализма на русском или немецком языках? Может английские интеллектуалы двигают эту идею на испанском или португальском?
У еўрапейскай палітычнай філасофіі паняцьце грамадўянскага нацыяналізму - тэарэтычная канцэпцыя, якая ніяк не зьвязана з прасоўваньнем дамінацыі, (ці захаваньнем дамінацыі) іншай, агрэсіўнай культуры.

Умоўна, я таксама за грамадзянскі нацыяналізм, але не на расейскай мове.

Грамадзянскі нацыяналізм гэта не пра мову, гэта пра павагу да іншых культур, пры арыентацыі і развіцці ўласнай, беларускай, пры наданьні ей дзяржаўнага, палітычнага статусу. Менавіта ей, а не расейскай. А гэта ўжо культурны нацыяналізм.

Чаму беларусы так баяцца беларускай мовы і нацыянальнай ідэі? Можа быць таму, што ў йх свядомасьці пануе расейскі нацыяналізм, які мягка кладзецца ў канцэпцыю грамадзянскага нацыяналізму на расейскай мове?

Чаму столькі высілкаў траціцца на абарону расейскага сьвету і яго элементаў, калі грамадства, моцна атручанае расейскай і лукашэнкаўскай прапагандай, патрабуе новых арыентыраў і апірышча ў нацыянальнай ідэі. Культурны нацыяналізм - гэта антыдот.

Чаму грамадзянскі нацыяналізм усьцяж супрацьстаўляецца нацыяналізму культурнаму, які ў сваю чаргу, згодна з савецкай, сацыялістычнай канцэпцыяй, малюецца як нешта цемнае і адмоўнае.

Дарэчы, у артыкуле ўзгадваецца некалькі вядомых русскоязычных беларуских интеллектуалов, але чамусьці ні слова не сказана пра інтэлектуалаў ад культурнага нацыяналізму, як быццам йх няма.

Гэта як раз тое, што патрэбна "расейскаму сьвету".

Размовы пра "грамадзянскі нацыяналізм" в границах русского, нагадваюць мне выказваньні журналістаў каналу "Дождж", якія прызывалі падтрымаць расейскіх мабілізаваных, якім цяжка на фронце (якім не хапае вопраткі і ежы), яны ахвяры Пуціна і не важна, што забіваюць украінцаў.

Дык вось, "грамадзянскі нацыяналізм" гэта нішто іншае, як падтрымка таго, што забівае беларускае, таго што нішчыць і маргіналізуе культурны нацыяналізм.
Зараз сымбалем такога зьнішчэньня з’яўляецца ліквідацыя помніка Ларысе Геніюш. Раней, яшчэ да 2020 году - "Курапат".

Таксама варта зьвярнуць увагу на іншыя словы:

"Те, кто пишут на плакате «Мы беларусы!», уже выступают с позиции национализма. Таким образом, национализм — это прежде всего позиция, направляющая общественно-политическую деятельность".

Якую дзейнасьць і куды гэтыя надпісы кіруюць, калі ў йх няма нацыянальнага духу можна сабе ўявіць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Эвалюцыя палітычнай сьвядомасьці беларускага грамадства
У 2020 годзе адбылося разуменьне каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі;
У 2021 - 2022 разуменьне каштоўнасьці дзяржаўнай незалежнасьці і суверэнітэту;
У 2022-2023 разуменьне каштоўнасьці нацыянальнай ідэі
У рэшце рэшт у свядомасьці немалай часткі беларускага грамадства (як мне падаецца), адбылося з'яднаньне фундаментальных паняццяў: нацыя, дзяржава, свабода.
Без гэтага адзінства няма народу, няма будучыні, няма дзяржавы.
Гэта дае надзею на адбудаваньне і развіцьце Беларусі незалежна ад таго, у якім цяжкім стане краіна знаходзіцца зараз.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расея перамагае коштам Беларусі. Найгоршае, што магло здарыцца, хаця такога кроку я чакаў. Не маючы ніякіх відавочных перамог (наадварот) ва Украіне, Масква трыумфальна крочыць па Беларусі.
Разьмяшчэньне ТЯУ ў Беларусі фактычна цалкам зьнішчае яе суверынетыт, а таксама ўселякія ілюзіі на конт зьмяншэньня тэрору і паляпшэньня палітычнай сітуацыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Святочны Марш з нагоды 105 гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Варшава 2023.

Читать полностью…

Usov Pavel

https://youtu.be/Q_6t7aEkGMs

Читать полностью…

Usov Pavel

Вельмі пазітыўная навіна.
Па інфармацыі Генеральнага штабу Украіны русскія акупанты сыйшлі з Новай Кахоўкі!

Читать полностью…

Usov Pavel

Содержание нашумевшей законадательной инициативы после внесения поправок (с официальной страницы https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=35403&p_k=1&p_t=284159
Как я и предполагал беларусы и русские идут в одном пакете (имеется несколько исключений, но в целом, выглядит это крайне неприглядно и унижающе для Беларуси)
.
Также остаются отдельные дискриминационные положения.

1. прекращается прием заявлений граждан России и Беларуси на получение визы в литовские визовые службы за рубежом, за исключением случаев, когда подача заявления на визу осуществляется при посредничестве Министерства иностранных дел Литвы;

2. приостановлен прием заявлений граждан России и Беларуси на получение национальных виз через внешнего поставщика услуг за рубежом;

3. прекращается прием заявлений граждан России и Белруси о выдаче разрешения на временное проживание в Литве через внешнего поставщика услуг за границей (за исключением иностранцев, для которых при посредничестве уполномоченного органа правительства Литвы) и в Литве, за исключением граждан России и Белруси, которые имеют действующую шенгенскую или национальную визу, выданную литовской визовой службой за границей или в Литве, или вид на жительство, выданный другим государством - членом Европейского Союза;

4. Проезд российских граждан через внешнюю границу Европейского Союза на территорию Литвы подлежит индивидуальной дополнительной комплексной проверке на предмет угрозы их въезда национальной безопасности, общественному порядку, государственной политике, внутренней безопасности, общественному здоровью или международным отношениям Литвы, за исключением случаев, когда они соответствуют условиям въезда, установленным в Шенгенском пограничном кодексе, и хотя бы одному из дополнительных условий, предложенных в законе;

5. прекращается прием заявлений граждан России и Беларуси о присвоении статуса электронного резидента Литвы и действительности действующих сертификатов электронной идентификации и квалифицированных сертификатов электронной подписи, записанных в средствах электронной идентификации и электронной подписи Литовского электронного резидента, выданных гражданам России и Беларуси;

6. прекращается прием заявлений и решений граждан России и Беларуси о литовском гражданстве, за исключением случаев, когда ходатайство подается об отказе от литовского гражданства или когда решение принимается о потере литовского гражданства после отказа от литовского гражданства или получения гражданства другого государства;

7. обеспечивается публичное обнародование данных об экономических связях юридических лиц, созданных в Литве, управляемых или связанных с литовскими политиками, развивающихся с Россией и Беларусью после вступления в силу настоящего Закона;

8. приостанавливается право граждан России и юридических лиц, созданных или контролируемых ими, как это определено в законе О конкуренции Литвы, приобретать в собственность недвижимое имущество, находящееся на территории Литвы, за исключением случаев, когда гражданину России выдано разрешение на временное проживание в Литве в соответствии с частью 2 статьи 1301 закона Литовской Республики „О правовом положении иностранцев“.

Читать полностью…

Usov Pavel

"Сейм Литвы в первом чтении принял законопроект, запрещающий белорусам и россиянам подавать заявления на гражданство".

Ну, что тут скажешь, просто "гениально". Самое непродуманное и вредное решение в отношении беларусов. Дискриминация по всем направлениям продолжается. Вместо того, чтобы вытягивать Беларусь и беларуское общество из "русского" болота наши соседи продолжают интенсивно ее топить. И это ограничивающие действия в отношении тех, кто давно проживает на территории Литвы. То есть, любой беларус - это потенциальная угроза национальным интересам Литвы?!

Читать полностью…

Usov Pavel

Адно з тлумачэньняў таго, навошта патрэбна была такая дурацкая пастаноўка са стрэлянінай, захопамі менавіта ў Гародні, з абвінавачваньнямі Захаду - падрыхтоўка да закрыцьця межаў.

Назіраецца паглыбленьне канфрантацыі зь ЕС. Захад выставіў ультыматум у выніку чаго магчама закрыцьце чыгуначных перавозак з Беларусі. Улады, як гэта заўседы было, дзейнічаюць на апяраджэньне. Ствараюць штучную пагрозу, якая ідзе ад Захаду (засылка тэрарыстаў, якія гатовы забіваць беларусаў). Сюды ўпісваюцца "Мачулішчы" як бы адзін элемент з глабальнага тэрарыстычнага пляну.

А што рабіць дзеля абароны "простых грамадзянаў"? Так. Зачыніць межы на выезд, ці прынамсі максімальна яго абмежаваць.

Працягам гэтай логікі, таксама можа стаць усе большая вайсковая прысутнасьць расейцаў і актуалізацыя ядзернага пытаньня.

Не веру ў барацьбу сьпецслужбаў, бо калі " кіно" разлічана на Лукашэнку і яго лёгкавернасьць, то гэта паказчык яго абсалютнай неадэкватнасьці і няздольнасьці кантраляваць сітуацыю, якая суцэльна ў руках сілавога атачэньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

Нацыянальнае прымірэньне, ці зьмірэньне

    Сапраўды, дзіўна чуць, калі словы пра прымірэньне гучаць, ад імя зьбітых, згвалтаваных, пакрыўджаных, забітых, зьняволенных, пазбаўленых радзімы і правоў.

     Гэтыя словы гучаць як прызыў да йх усіх: прыніжаных, раздаўленых, прыгнечаных прыняць свой лес і прызнаць уладу гвалтаўнікоў, злодзеяў, забойцаў, катаў і тыранаў. Прыняць і прыніжана зьмірыцца з гэтым.

А ў імя чаго? У імя таго, каб гэтыя ж злачынствы працягваліся, каб гэтая ж улада трывала надалей. Адзінае, што пятля на якой вісіць беларускі народ можа на міліметр паслабіцца.

І гэтае прыняцьце некаторыя прадстаўнікі культурнай інтэлігенцыі пафасна называюць - нацыянальным прымірэньнем.

Прымірэньне гэта палітычная воля і жаданьне дзьвух бакоў.

Але, ці хто-небудзь чуў словы пра нацыянальная і чалавечае прымірэньне з вуснаў саміх катаў і забойцаў, якія прадстаўляюць і бароняць гэты рэжым? Канешне не!
   
Акрамя як забіваць, нішчыць, гвалтаваць, у тым ліку Беларускае, яны больш ні да чаго не прызываюць, ды і прызываць не ў стане.

    Ці хто-небудзь чуў з вуснаў Эйсмант, Гігіна, Шпакоўскага словы пра тое, што ўлады павінны вызваліць з вязьніцаў хаця б беларускіх дзяўчын і жанчын?

Не! Наадварот  яны ўсе ў адно горла крычаць: "так йх, забйце йх, зьнішчыце йх, забярыце йх дзяцей".

Як вынік яны даюць жанчынам па 10-12 год пазбаўленьня жыцьця.

Можа, хто-небудзь са 110 "парламентарыяў" (магчыма Васілевіч) казалі пра прымірэньне? Не! Яны ўсе галасавалі за растрэльныя законы.

Прымірэньне па-лукашэнкаўску - гэта максімальнае прыніжэньне, цалаваньне крывавага боту, прызнаньне свайго нявольніцтва, адданьне сябе ў рукі ката і чаканьне яго міласьці. Менавіта так выглядае "камісія па вяртаньню".

Сеньня няма ніякай магчымасьці для нацыянальнага прымірэньня, бо:

Зьнішчана і прыніжана уся нацыя;

Не можа быць прымірэньня калі, пра яго просіць ахвяра, якая не мае правоў, зброі і магчымасьці бараніцца. Яна проста бязвольная, безабаронная ахвяра і такое прымірэньне не дасьць ахвярам ніякіх правоў. Ахвяры застануцца ахвярамі, а каты - катамі.

Прымірэньне адбываецца толькі з мэтай таго, каб трагедыя не адбылася больш ніколі.То бок, калі былыя ахвяры абяцаюць не перасьледваць былых катаў, калі каты і злачынцы страцілі канчаткова магчымасьць уладарыць.

Прымірэньне патрэбна для таго, каб спыніць грамадзянскае супрацьстаяньне. Зараз жа мае месца не супрацьстаяньне, але татальнае вынішчэньне грамадства.

Прымірэньне - гэта вяртаньне роўнасьці правоў і палітычных магчымасьцяў усіх грамадзянаў і перш за ўсе магчымасьць усім жыць вольна, без страху і перасьледу.

У Беларусі прымірэньне проста немагчыма, бо ў тых умовах і тым выглядзе, якім прапаноўваецца, яно азначае, што прыніжаная частка грамадства проста павінна прызнаць уладу Лукашэнкі, новы больш тыранічны ўклад і ўласнае бяспраўе.

Ніхто не верне тым каго растапталі йх жыцьце, свабоду, уласнасьць, працу. Так было і раней.

Ніхто не надасьць ім права прыймаць законы ў краіне, лічыць галасы, выбіраць сваіх дэпутатаў, ці быць абраным.


     Давайце будзем шчырымі ў словах - гэта нельга назваць прымірэньнем, гэта зьмірэньне з лесам укрыжаванага. І гэтае зьмірэньне, перш за ўсе азначае, адмову закатаванага грамадства ад усялякай барацьбы супраць палітычнага зьняволеньня. 

А ўзвышаныя словы пра "прымірэньне" - гэта нішто іншае, як інтэлектуальнае самапрыніжэньне.

Читать полностью…

Usov Pavel

Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі

Палітзняволеных прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады», «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці".

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра перспектыву альтэрнатыўнай дзяржаўнасьці
https://youtu.be/7-Ab-pocGJU

Читать полностью…
Subscribe to a channel