usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Узбек-хан прыдумляе і рэалізуе праэкт "Масковія", як глабальны праект "АнтыЛітва". Прэс-канфэрэнцыя з 14 стагоддзя.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расейскія прапагандысты ўрэшце акрэсьліліся адносна таго, з кім яны вядуць вайну. З ЗША.

У мяне адно толькі пытаньне, ці ЗША пра гэта ведаюць?

Шкада, што заходнія краіны не выкарыстоўваюць гэтыя выказваньні ў сваёй інфармацыйнай вайне і дэманстрацыі ўласным грамадзянам, што ёсьць Расея.

Читать полностью…

Usov Pavel

29 мая старт 5 потока бесплатного онлайн курса "Публичная политика для начинающих"

Изучение политики включает знакомые нам понятия: самоуправление, демократия, политическая система, коррупция, бюрократия, гражданское общество, система сдержек и противовесов и другие.

Что означают эти термины на самом деле и как их использовать активным гражданам?

🔥Практические знания от Павла Усова, политолога, историка, преподавателя и аналитика.

На курсе вы:
◽️приобретете основу для знаний в области публичной политики
◽️научитесь соотносить эти знания с практическими жизненными ситуациями
◽️оцените, какой может быть роль каждого из нас в политической жизни общества.

Организационно:
◽️Курс длится 5 недель: 8 модулей, 4 вебинара в телеграм-чате
◽️По времени необходимо около 3 часов в неделю (90 мин. вебинар + 20-30 мин. для просмотра видео + примерно 30-60 мин. для выполнения домашних заданий/тестов) + 2-3 часа на написание финального эссе
◽️Для прохождения курса достаточно одного девайса (телефон/планшет/ноутбук/компьютер) с выходом в интернет и места, где вас не побеспокоят
◽️При пропуске занятия можно зарегистрироваться на следующий поток и восполнить пробел.

Вебинары пройдут 01.06, 08.06, 13.06, 15.06 с 20:00 по 21:30 по Минскому времени. На них: ответы на вопросы, разбор кейсов, анализ актуальной ситуации в Беларуси.

Регистрируйтесь по 26 мая включительно.
Зовите знакомых
.
По вопросам - в бот.

Читать полностью…

Usov Pavel

Цікавыя прыарытэты ў працы дэмакратычных журналістаў.

З аднаго богу шмат зь йх вельмі хутка, без аніякіх тармазоў і разуменьня, распаўсюджваюць уражліваю інфармацыю пра драматычныя падзеі з байцамі ПКК, не разумеючы якую шкоду гэта наносіць і байцам і йх сваякам у Беларусі (гэта фактычна як фоткацца на фоне украінскіх ПВА пад час паветраных баеў).

З іншага боку поўнае маўчаньне адносна фінансавых пытаньняў, якія вырашаюцца новаапазіцыйнымі структурамі (справа 250 млн). Усе гэтыя справы дадзеные структуры намагаюцца зрабіць тайнымі і сакрэтнымі, хаця справа нібы тычыцца ўсёй дэмакратычнай супольнасьці і не стварае дзяржаўнага сакрэту.

Зараз знову цячэ інфармацыя, пра нейкую супер-тайную сустрэчу ў Варашве ў справе фінансаваньня "грамадскіх праектаў"(!!!)

Каб было ясна, КС, Кабінет, ОСТ дэкларуюць сябе як адзінае легітымнае дэмакратычнае "выбранае" прадстаўніцтва беларускага народу, а дзейнічаюць на жаль, як прыватныя бізнэс-прэкты.

Замоўчваньне, не асьвятленьне гэтых пытаньняў, як раз шкодзіць апазіцыі, разбурае яе, зьнішчае давер, нараджае карупцыю, бо інфармацыя пра гэта і так выцякае і становіцца яшчэ большым фактарам разбурэньня гэтага даверу.

У сваю чаргу з боку журналістаў я не назіраў нейкага імпэту і спаборніцтва (хто першы) паасвятляць падрабязнасьці, паразьбіраць, што ж адбываеца на сам рэч. Няма спасылак на інсайд з ОСТ, ці КС, ці Кабінету) цішыня. Нават калі грамадства ўжо ўваходзіць у занут турбулентнасьці. Ну так, бо ўнутры гэтых структураў існуе NDA (!!!), таксама тэма пра якую дэмакратычная супольнасьць ужо забылася.
Але ж з усіх бакоў "палітыкі" кажуць пра гульню, пра навучэньне дэмакратыі. Так і рабіце гэта.

І справа СМІ як раз у тым, каб ахоўваць гэтыя правілы.

Праўда я не ведаю, ці магчыма ўжо выратаваць сітуацыю. Ёсьць гульні - няма дэмакратычных правілаў.

Па правілах, а нічога кепскага у тым каб атрымоўваць падтрымку няма, публічна і голасна:
1. Заяўляецца, што фарміруецца такі і такі бюджэт, на такія і такія мэты, для беларускіх арганізацый;

2. Адказныя за бюджэт і яго рэалізацыю такія і такія людзі;

3. Апісваецца механізм атрыманьня і размеркаваньня фінпадтрымкі;

4. Фарміруецца незлежная кантрольная каміся па ацэнцы вынікаў працы, якія таксама публічна павінны быць агучаны.

5. Робяцца квартальныя публічныя справаздачы з боку адказных за рэалізацыю бюджэту.

Нават такая форма арганізацыі і дзейнасьці ўзмацняе дэмакратычную культуру і адказнасьць. Яна дазволіць сьцьвярджаць, што прадстаўнікі грамадзянскіх арганізацый сапраўды гатовыя кіраваць дзяржавай, дзе прыдзецца мець дачыненьне з вялізарнымі рэсурсамі, дзе прыдзецца клапаціцца пра лесы дзяржавы і міл’ёнаў людзей.

Читать полностью…

Usov Pavel

Мы знову ва Украіне.

Читать полностью…

Usov Pavel

Это стоит послушать, крайне глубокая и содержательная лекция о недоумках. Верх интеллектуального развития.

Читать полностью…

Usov Pavel

Выступ Лукашэнкі на асамблее АДКБ пра украінскі контрнаступ - гэта добра прадуманная ІПСА украінскіх сьпецслужбаў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паразмаўляем
https://www.youtube.com/watch?v=JxmbCM-1EzM

Читать полностью…

Usov Pavel

Сіла = улада

Нават са смерцю Лукашэнкі ніхто ўладу народу і апазіцыйным структурам не аддасьць.
Уладу можна будзе забраць толькі сілай і толькі сіле кіроўны апарат у Беларусі будзе падпарадкоўвацца.
Толькі пры выкарыстаньні сілы можна аказаць той крытычны ціск на пераходную адміністрацыю, які можа змусіць яе пайсьці на саступкі (альбо перамовы, "круглы стол"). Гэта я кажу без расейскага кантэксту (які ж безумоўна ўскладняе сітуацыю).

Без сілы і без магчымасьці стварыць такую сілу, як унутры, так і па-за межамі Беларусі, разнастайныя элементы апазіцыі - гэта толькі прыгожыя дэкарацыі, ні больш, ні менш. Фотаздымкі на сьцяне.

На дадзеный момант можна казаць пра два сілавыя фактары:

1. Унутраны. Шырокая сетка палітычна-прафісійных (добра зладжаных і скаардынаваных), структур унутры Беларусі, якія б былі ў стане параліжаваць дзяржаўную інфраструктуру (яе няма) і ён спантана не самапаявіцца ў бліжэйшы час;

2. Зьнешні. Беларускія вайскоўцы дабраахвотнікі. Па маіх вельмі агульных падліках праз баявыя дзеяньні і спецыяльную падрыхтоўку прайшло да 1000 беларусаў. Гэта ключовы, апазіцыйны і адзіны рэальны рэсурс. Найбольш колькаснай, арганізаванай, вядомай з’яўляецца Полк Каліноўскага. Агульна, гэта той механізм, які будзе ў стане стварыць крытычны ціск на сістэму. Другога няма і не будзе.

Читать полностью…

Usov Pavel

2 русских самолета и 2 вертолета уничтожены в российской приграничной зоне, Брянская область. Успешные контр-наступательные мероприятия ВСУ продолжаются.

Читать полностью…

Usov Pavel

"Навiчок" во Дворце Независимости😱

Читать полностью…

Usov Pavel

Нет лучшего подтверждения успешности наступательных действий ВСУ, чем ОПРОВЕРЖЕНИЯ МО РФ. "Минобороны РФ опровергло заявления о прорыве обороны в зоне СВО на разных участках"

Читать полностью…

Usov Pavel

Вялікая дыскусія распачалася у выніку маіх папярэдніх пастоў. Судзячы па каментарах майх шаноўных чытачоў - ёсьць яшчэ вялікія прабелы ў разуменьні таго, што такое нацыянальная ідэя, з чаго яна складаецца і з чаго фарміруецца, і навошта яна патрэбна. Ёсьць меркаваньні, што дзяржава можа існаваць і развівацца без нацыянальнай ідэі. Так, безумоўна можа, толькі ў аснове будзе нацыянальная ідэя іншага народу, ды іншай дзяржавы. Не існуе безідэйнай прасторы, альбо ты (грамадства) прадукуе ідэі, альбо іх будуць фарміраваць іншыя.

З чаго складаецца нацыянальная ідэя? Гэта складанае і адначасова простае пытаньне. Яна складаецца са здольнасьці грамадства, дзяржавы захаваць, кансалідаваць духоўны, палітычны, культурны, гістарычны досьвед мінулага, разьвіць узмоцніць яго ў сучаснасьці і мець здольнасьць скіраваць агульны духоўны капітал у будучыню.
Так фарміравалася навука, філасофія, мова ідэі, палітычныя сістэмы, усе тое, што мы завем цывілізацыя.
Уменьне, здольнасьць сфарміраваць уласную нацыянальную ідэю, разьвіць яе, ёсьць сьведчаньне творчай сілы, гістарычнасьці народу і нацыі, гэта ёсьць яе жыцьцёвая сіла, унутраная філасофія, энэргія.

Читать полностью…

Usov Pavel

Руская вясна ў Беларусі. Гародня 2023. Контрэвалюцыя перарадзілася ў татальную дамінацыю расейскага міру.
Так адбываецца, калі на пачатку "будаваць" дэмакратыю, а потым нацыю. Не будзе ні дэмакратыі, ні нацыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі заўтра не будзе Лукашэнкі...

Лукашэнка па прычыне кепскага стану здароў’я хуценька вярнуўся ў Менск. Магчыма ён пакрыўдзіўся на тое, што яго згубілі на Чырвоным пляцу. Але, усе зьвярнулі ўвагу на тое, што ён не ў форме.

Чытачы пытаюцца, што рабіць, калі ён раптоўна памрэ? 

Як будуць развівацца падзеі ў дадзеным выпадку я пісаў яшчэ ў 2015 годзе. Хіба ў 2017 (магчыма 2019) пытаньне ўзьнікла ізноў (Лукашэнка зьнік на некалькі дзён, беларускія СМІ, з падачы расейскага ТГ-каналу @незыгаря, пачалі казаць пра інсульт.

Дыскусія ў грамадстве трывала доўга. Дык як будуць развівацца падзеі і як на йх рэагаваць.

1. Сьмерць дыктатара ў сёньняшняй сітуацыі не абавязкова азначае імгненнае падзеньне сістэмы. Напэўна бліжэйшае атачэньне прыхавае ягоную сьмерць, пакуль вырашыць пытаньне забясьпячэньня стабільнасьці і канролю ў краіне. Кіроўны клас разумее, што калі ён не ўтрымае ўладу, йх чакае жорсткая расплата. Спадзявацца на тое, што яны разбягуцца, наіўна;

2. Выключную ролю будзе гуляць лукашэнкаўская Рада Бясьпекі на чале з Вальфовічам. Група ўстановіць калектыўнае кіраваньне на пэўны час, магчыма нават і выбары прызначаць не будуць, бо небясьпечна;

3. Яўнага фаварыту ў групе няма. Не вядома, ці група пагодзіцца на тое, каб перадаць уладу Віктару Лукашэнцы (калі папярэдне гэта не было вырашана), як кампраміснай фігуры. Не гледзячы на тое, што Віктар па-за публічнай палітыкай ён мае пэўны кантроль над сілавымі структурамі і верагодна група Віктара будзе намагацца каб улада засталася ў ягоных руках. Магчыма ў іх ужо прапісан сцэнар на такі выпадак.

4. Ключавую ролю ў перадачы ўлады ў Беларусі і стабілізацыі сістэмы будзе гуляць Масква. Яна, безумоўна будзе падтрымліваць "сваю каманду" для йх больш прымальны хто-небудзь з прарасейскіх сілавікоў, такіх як  Вальфовіч. Таму могуць узьнікнуць пэўная ўнутраная канфрантацыя паміж рознымі групамі. У сваю чаргу сілавы блок адчувае, што дзякуючы менавіта ім, сістэма захавалася пасьля 2020, таму яны будуць лічыць, што ўлада па праву належыць ім, а не клану Лукашэнкі;

5. Націск сістэмы на грамадства не аслабне, калі толькі не ўзьнікне ўнутры групавы хаос. Але грамадства разгублена і неарганізавана для хуткай рэакцыі і жорсткіх дзеяньняў (спыненьне працы, блакіроўка транспартных спалучэньняў, дзеяньні ў рэгіенах, захопы будынкаў, барыкады). На дадзены момант, структур, сетак і механізмаў каардынацыі не пакуль няма, як і яснага плану, што рабіць калі сьмерць вырашыць пытаньне Лукашэнкі. Верагоднай рэакцыяй беларусаў будзе наступае, "прыязджай сюды і рабі рэвалюцыю". 
Дадам, што Масква не дазволіць адбыцца народнай рэвалюцыі і скіруе сродкі для падтрыманьня сістэмы. 
У сваю чаргу, ОСТ-кабінет і блізкія да яго структуры, не маюць канцэпцыі дзеяньня і рэсурсаў для яе рэалізацыі.

Што можна рабіць у такой сітуацыі:
1. Беларускае грамадства павінна разумець, што паўплываць на сітуацыю можна толькі праз агульны пратэст, страйк і сабатаж. Насельніцтва павінна быць моцна зматывавана для такіх дзеяньняў, а таксама быць ўпэўнена ў тым, што іх актыўнасьць будзе падтрымана звонку;

2. Таксама павінен быць аўтарытэтны цэнтр каманды і кіраваньне якога знойдуць водгук унутры краіны. Не ўпэўнены ў тым, што ОСТ- Квбінет захавалі моцны ўплыў на беларусаў, асабліва калі гаворка вядзецца пра супраціў. Але чаканьні на аператыўнае рэагаваньне  ў Беларусі будзе немалы;

3. Адзінай структурай, якая можа аказаць рэальную падтрымку паўстаўшаму народу з'яўляецца Полк Каліноўскага, які да гэтага моманту павінен мець план уваходу ў Беларусь і "зяленае сьвятло" ад Украіны;

4. ПКК таксама можа паспрабаваць увайсьці ў Беларусь да пачатку пратэстаў у Беларусі і стаць каталізатарам унутранага супраціву. Гэты пратжст неабходны для маштабнага ціску на сістэму. Але дзеяньні, думкі, воля павінны быць кансалідаваны і скаардынаванымі ў крытычны момант.

5. Каардынацыя і кансалідацыя розных суб’ектаў можа адбывацца праз сталае інфармаваньне. Не гледзячы на тое, што грамадства стомленая, сьмерць Лукашэнкі можа надаць усеагульны, нацыянальны імпульс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Узбек хан прыдумляе Масковію

Давайце выходзіць з таго, што Масковія была прыдумана манголамі  і ў прыватнасьці Узбек ханам у ХIV cтагоддзі, як геапалітычны праект для барацьбы з Вялікім Княствам Літоўскім, як галоўным цэнтрам усходня-славянскай цывілізацы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Менск узяты?

Расея працягвае інтэнсіўна афармляць акупацыю Беларусі і з’ядаць незалежнасьць Беларусі.

Хаця можна сказаць - завяршае. Зразумела, што размяшчэньне ТЯЗ у Беларусі - знакавая, але неапошняе дзеяньне Масквы па разбурэньню нашай дзяржавы.

Пуцін імкнецца да таго каб цалкам кантраляваць Беларусь перад тым, як будзе выбіты з Украіны. Нейкі паўітыўны для яго вынік павінен жа быць: разбураная Украіна, захопленая Беларусь. Як заявіў учора Такаеў - "адна Дзяржава, две краіны".

Але, што можа быць далей?
1. Сыходзячы з тэндэнцыяў - гэта інтэграцыя беларускага войска ў адную з расеяй сістэму, з адзіным кіраваньнем.

2. Гледзячы на тое, як разьвіваюцуа падзеі, на разбуральную псіхалогію Крамля, раней ці пазьней хваля хаосу закране Беларусь.

Читать полностью…

Usov Pavel

У Расее, прыватнасьці Маскве, прапануюць каб у школах пачалі вывучаць мовы афрыканскіх дзяржаў, бо Афрыка з’яўляецца прыарытэтным накірункам, а таксама ўвесьці вывучэньне царкоўна-славянскай мовы, для узмацненьня духоўных традыцый.

Думаю, што гэта вельмі добрыя тэндэнцыі. Тым больш, што цэркваў у Расей зараз больш, чым школ.

Читать полностью…

Usov Pavel

В 2023 году Лукашенко опять осознал, что в системе здравохранения ситуауция ухудшается (как и везде), а изменить ее в лучшую сторону, естественно будет невозможно, так как просто некому это делать.
Чтобы оцкнить степень деградации, развала медицинских учреждений нужно было аж целую комиссию "Абельской" созвать. Оказывается поликлинники разваливаются, вплоть, двери перекошенные, проблемы с оборудованием и т.д.
Естественно системные недостатки "будут" устранены до 1 января, прямо к "выборам".

Читать полностью…

Usov Pavel

Гісторыя і Памяць. Трэба толькі навучыцца Слухаць і Разумець

Читать полностью…

Usov Pavel

На працягу апошняга тыдня даў дзесяткі каментароў адносна таго, ці ёсьць ў беларускай апазіцыі плян на выпадак сьмерці Лукашэнкі, ды іншыя сцэнары.

Я казаў, што яго няма, але памыляўся. Ён ёсьць (прынамсі ў ОСТ і іншых блізкіх да яго структур) і даволі неблагі плян, сур’ёзны, дэталёвы, які (як мне падаецца)на 100% гарантуе посьпех і перамогу. Спадзяюся, што гэта не фэйк.

Частку гэтага плану,.датычнага СМІ выстаўляю тут (каля 60 млн., на тры гады да 2026) (агульныя затраты на рэалізацыю пляну па зрынаньню Лукашэнкі ацэньваюцца ў 250 млн., эўра на 3 гады). Як казаў Кароўеў у Булгакава, "гэтага мала. Прасіце больш. Дасць. Міліонэррр".

Адзін з чытачоў задаваў пытаньне адносна 250 млн., я шчыра кажучы думаў, што гэта жарт нейкі. Але не, ўсе сур’ёзна і вельмі. Зараз я не сумняюся ў перамозе. Выдатная праца!

Читать полностью…

Usov Pavel

" Вялікі палкаводзец" і сьпецыяліст па фальсіфікацыях А.Лукашэнка ўпэўнена заявіў:
"Но, должен сказать, самая большая дезинформация - этот "контрнаступ". Никакого "контрнаступа", с моей точки зрения, нет и быть не может. Это просто безумство. Один к пяти на фронте воевать по технике и живой силе - это просто безумство!"

Правільна ж кажа, па метадычкам ГУР. Ніякага контрнаступу, Расея зробіць "чарговы" крок "добрай волі" і адцягне сілы ў глыбь Масковіі. Таксама, выглядае, што і для сябе Лукашэнка бачыць у контрнаступе праблему, што намагаецца супакоіць і свае атачэньне і "хаўрусьнікаў" па АДКБ.

А ад сябе скажу, Вялікім вар’яцтвам было пачынаць гэтую вайну і ўцягвацца ў яе. Зараз жа прыдзецца за сваё вар’яцтва расплочвацца.

Читать полностью…

Usov Pavel

Немного шутя

Белта всячески пытается заполнить информационный ваакум, в связи с исчезновением Лукашенко. Иммитирует некую активность и делает это как обычно топорно, что еще более усиливает мысль о том, что ситуация не ординарная.

Проект "Неделя Президента" для тех, кто хочет идти в ногу с главой государства, быть в курсе самых актуальных заявлений и решений белорусского лидера.

Особенно впечатляет фраза "идти в ногу" с "президентом. И не только, как ассоциация с Брежневым, "мы идем на-гавно-гу", но и еще и тем, "что делать тем, если это движение "ногами вперед".

Читать полностью…

Usov Pavel

Исчезновение правителя из публичного пространства всегда порождает слухи и нервное ожидание. Так было уже ни раз. Лукашенко нет 5 дней. Дежурные поздравления. Он вынужден был поехать в больницу
Вот пришла еще одна "новость". "Якобы вчера из Москвы прилетели врачи, в лечкомиссии провели осмотр Лукашенко, изучили анализы, диагноз. Скорее всего прилетели по команде Путина и не для того чтобы лечить, а определить состояние и перспективу".
Подтвердить возможности нет, но также говорят, что атмосфера нервная.

Читать полностью…

Usov Pavel

Москва отчаянно борется с массовым оттоком населения на "загнивающий, голодающий, замерзающий, аморальный" Запад.
Оказывается, "процветающая, светлая, могучая Россия" не нужна даже собственным "патриотам", ненавидящим Запад.

Проблема оттока населения за рубеж потребовала вмешательства главы государства. Владимир Путин своим указом скорректировал концепцию миграционной политики до 2025 года, потребовав создать «привлекательные финансовые и социальные механизмы» для снижения такого тренда.

Точные оценки числа уехавших из России граждан неизвестны. Но в декабре 2022 года аналитики Альфа-банка сообщали (со ссылкой на статистические данные о рынке труда и потреблении), что в третьем квартале прошлого года Россию покинули около 1,2 млн человек.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашенко. Молчание. День второй. А Эйсмонт решила "удачно" пошутить, или неудачно.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расейцы, па крысе адыходзяць ад Бахмуту. Можна сказаць... пачалося :)💥

Читать полностью…

Usov Pavel

Глядзіце праз 10 хвілін. Задавайце патаньні. Вострых тэмаў даволі шмат.
https://www.youtube.com/watch?v=u5t3ThydVDk

Читать полностью…

Usov Pavel

Таму ўводзіць такую стратэгію дзеяньня, фарміраваць хаду думак унутры краіны трэба зараз.
Сьмерць - уваход ПКК+пратэсты/сабатаж. Як першы этап. Разам з гэтым сутыкненьні з лаяльнымі карнымі структурамі непазьбежны, як і з расейскім кантынгентам. Адгалінаваньні гэтага сцэнару могуць быць рознымі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Відавочна, што Лукашэнку "апусьцілі". Верагрдна не дазволілі быць яму ў шэрагу кіраўнікоў краін, яго мейсца побач з Пушыліным і Пасечнікам. Вось так.

Читать полностью…
Subscribe to a channel