usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Лукашэнка падцьвердзіў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі.
Это такая тема (ядерного оружия. - Прим. БЕЛТА), на которую рассуждать особо не прилично любому политику. Определенное количество ядерных боеголовок перемещены на территорию Беларуси. Находятся под надежной охраной"

Читать полностью…

Usov Pavel

З'явілася інфармацыя пра тое, што "заслужаны генарал РФ" Суравікін арыштаваны, за саўдзел ў змове Прыгожына.

Гэта другая добрая навіна пасьля "прыгожынскай смуты".
Чысткі ў шэрагах МА РФ толькі паскораць распад войска. Вядома, што Суравікан меціў на міністра абароны.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пуцін прызнаў, што толькі за год травень 22 - травень 23, з бюджэту РФ на ўтрыманьне ЧВК "Вагнер" было выдаткавана каля 1 млрд., еўра ‼️

Читать полностью…

Usov Pavel

На жаль, Захад імкнецца захаваць Расею. Яны баяцца яе развалу больш, чым яе імперскай агрэсіўнай палітыкі.
У перыяд аднаго з самых вострых крызісаў пуцінскай эпохі, заходнія палітыкі намагаліся ўстрымаць Украіну ад дзеяньняў якія б пагоршылі сітуацыю ўнутры. (Тобок нічога не рабіць, каб Расея аслабла і каб яна была не ўстане весьці вайну і далей забіваць украінцаў). Гэта нейкі абсурд і ганьба. Гэта чарговая маральная і псіхалагічная параза Захаду. На жаль Зазад будзе дамаўляцца з Пуціным пры першай жа магчымасьці, што таксама ставіць пад пытаньне лёс Беларусі пасьля перамогі Украіны.

Читать полностью…

Usov Pavel

25 тысячаў +++ забойцаў, гвалтаўнікоў, марадзераў, псіхапатаў, крымінальнікаў у Беларусі.

Гэтае сьмецьце адразала і разьбівала кувалдамі галовы, сваіх і чужых, гвалціла і рабавала сваіх і чужых, на фроньце і ў тылу, ва Украіне, Сірыі, Афрыцы, а зараз Лукашэнка (па сваёй воле) цягне ўсе гэта чалавечае сьмецьце ў Беларусь.

Можна толькі ўявіць, што яны пачнуць вычыняць у Беларусі.
Больш таго, гэтае паскудства будзе працягваць перацягваць крымінальнікаў з Расеі ў Беларусь. Можна толькі ўявіць у якое пекла пераўтворыцца краіна.

Читать полностью…

Usov Pavel

Real Politik. Ці зможа Лукашэнка выкарыстаць новую палітычную сітуацыю, каб пазбавіцца залежнасьці ад Пуціна?

Калі Лукашэнка сапраўды так дапамог Пуціну, што падцьвердзіў Пяскоў і нават падзякаваў, то пазіцыі Лукашэнкі на фоне Пуціна безумоўна ўзмоцніліся.

Таксама, напэўна палепшыўся ягоны статус у самой Расеі. З загнанага і слабога, які па сутнасьці валяўся ў нагах Пуціна, ён стаў "важаком", (другім цьвіком дня пасьля Прыгожына), які дапамог вырашыць адзін з самых сур’ёзных унутрыпалітычных крызісаў з часоў 1993. Выратаваў Маскву, калі Пуцін збег.

І калі Прыгожын змог выгандляваць вельмі карысныя для сябе ўмовы і зьнікнуць з радараў, то і Лукашэнка мог бы перагледзіць сочынскія дамоўленасьці з 2020 году на новыя "Менскія ад 2023". Дапускаю, што Пуцін будзе вымушаны пагадзіцца.

Калі Пуціна накланіў звычайны повар-зэк, то ў Лукашэнкі ўрэшце з’явіўся шанец на пашырэньне прасторы сваёй улады і на паступовую дэакупацыю Беларусі.

Дзеля гэтага патрэбны некалькі крокаў:

1. Прыпыніць працэс разьмяшчэньня расейскай ядравай зброі;

2. Прыпыніць інтэграцыйныя працэсы;

3. Расфарміраваць рэгіянальную групоўку войск на тэрыторыі Беларусі;

4. Замяніць расейскіх агентаў уплыву ў сваім атачэньні;

5. Спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян і пачаць выпускаць палітычных вязьняў, хаця б жанчын, што будзе пазітыўна ўспрынято на Захадзе і грамадстве. Правесьці ціхую амністыю;

5. Спыніць прэсінг на нацыянальную прастору і паступова звужаць расейскі мір у Беларусі;

Гісторыя не паспрыяла пачатку грамадзянскай вайны ў Расеі на гэтым этапе, але паказала:

1. Пуцін слабы;
2. Сістэма РФ хісткая;
3. Расея вайну прайграе;

З ТЯЗ альбо без, Лукашэнка пойдзе на дно разам з Пуціным і наступствы для яго, ягонай сям’і, краіны і насельніцтва будуць жудаснымі.

Пакуль Пуцін будзе адыходзіць ад шоку і маральнага банкруцтва, а думаю працягнецца гэта месяц; пакуль будуць адбывацца зьмены ў вайсковым кіраўніцтве; пакуль трывае контр-наступ і можна злагодзіць адносіны з Украінай, Лукашэнка можа пачаць сваю гульню.
Бо калі Пуцін ачуняе, ён наадварот будзе больш жорсткім у дачыненьні да Лукашэнкі. Слабасьць Імператара недапушчальная рэч.
 Гэта прынамсі створыць прадумовы для грамадзянскага дыялогу, а ў перспектыве для мірнага транзіту), захавае (адновіць) незалежнасьць краіны, і зьберажэ Беларусь ад наступстваў вайны.

Неспрыяльным сцэнаром (ён больш веранодны) будуць адваротныя дзеяньні;
- больш узбраеньняў + Вагнер;
- больш грошаў;
- больш ільготаў;
- больш "мы разам Z брацкаю РоZZией;

(Тэкст з’яўляецца выключна маёй паліталагічнай ацэнкай сітуацыі, якая слалася вакол Беларусі пасьля "бунту Вагнера").

Читать полностью…

Usov Pavel

Дмитрий Песков заявил, что Пригожин «уйдёт», в Беларусь, кем он там будет работать — Пескову неизвестно.

Читать полностью…

Usov Pavel

Усе ж, якая яна гісторыя ЦіКАВАЯ

❗️Лукашенко провел переговоры с Пригожиным по согласованию с Путиным — пресс-служба Президент Республики Беларусь.

Евгений Пригожин принял предложение Президента Беларуси Александра Лукашенко об остановке движения вооруженных лиц компании Вагнер на территории России и дальнейших шагах по деэскалации напряжения с гарантиями безопасности для бойцов ЧВК Вагнер.

Читать полностью…

Usov Pavel

Як падзеі могуць разгортвацца для Беларусі
Яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што не гледзячы на смуту Прыгожына фронт не спыніўся. Трываюць баі.

У выпадку калі Прыгожын увойдзе ў Маскву і фронт на Украіне пасыпецца, то гэта будзе добрай прадумовай для дзеяньняў у Беларусі.

Дапускаю, што украінскі бок мог бы даць беларускім ваярам дастаткова рэсурсаў, каб вымусіць Лукашэнку зьбегчы. Тут ужо не будзе ніякіх варыянтаў. З ваенным і палітычным крахам Пуціна лукашэнкаўскі рэжым не пражыве і дня.

Читать полностью…

Usov Pavel

В России будет новый президент. (ЧВК Вагнер).

Читать полностью…

Usov Pavel

Смута Прыгожына

Пакуль рана казаць пра пачатак сістэмнага хаосу ў Расеі.
- Баі трываюць, фронт расейцы ўтрымліваюуь. Як сказаў сам Прыгожын, штаб СВО працуе ў штатным рэжыме. Але калі ужо фронт пасыпіцца, то рускую смуту будзе не спыніць.
- У Прыгожына моцная крыўда на Шойгу і Герасімава. Тут крыецца простае рашэньне, ахвяраваць йх на радасьць натоўпу. Калі канешне Прыгожын дойдзе да Масквы і паставіць ультыматум Пуціну;
- Пайсьці на саступкі Прыгожыну, у сваю чаргу, будзе дэманстрацыяй слабасьці. Гэта безумоўна паўплывае на стан палітычнай сістэмы, і дасьць штуршок яе распаду;
- Пасьля перамогі над Масквой Прыгожын стане звыш уплывовай фігурай. Хутчэй за ўсе запатрабуе поўны кантроль над МА РФ;
- Разам з тым думаю тэрарыст Прыгожын разумее, што спыніць вайну - гэта самагубства і для яго і для Расеі. Хаос і распад будзе татальным.

Читать полностью…

Usov Pavel

Процесс, как говоритйся, пошел. Открылся "второй фронт". ВС РФ нанесли массированные удары по позициям ЧВК "Вагнер", сотни боевиков были уничтожены. Пригожин, в свою очередь" пошел в наступление и фактически объявил войну МО

Читать полностью…

Usov Pavel

Очередной "Сциологический опрос" или лучше сказать война ботов, "проведенный" на ТГ канале БГМ по вопросу о политическом доверии, завершился убедительной победой Ольги Карач. Поздравляем ее!

Что же в целом показывают социосоревнования в сетях.

1. Основной чертой политической культуры беларуского политического сообщества являются манипуляции. За три года "борбы с режимом" это сообщество научилось делать лучше всего;
2. Отношение к политикам, вопросы даверия по отношению к деятелям стали очень хорошей шуткой. Троллингом. Вопрос доверия просто вызывает смех, что в определенной степени является идеологическим усехом власти;
3. В таких условиях бросить новый вызов системе будет тяжело;
4. Единственным суб'ектом сохраняющим символическую привлекательность пока еще остается ПКК. На устранение этой угрозы режим и направит все свои ресурсы: дискредитация, деморализация, раскол

Читать полностью…

Usov Pavel

Пачаліся гульні ў апытанкі, канал ОСТ "Беларусь галаўнога мозгу" фактычна выкарыстаў маю нядаўнюю апытанку, прыбраўшы Кіберпартызан і Раду БНР, уставіўшы Вольгу Карач і Лукашэнку.
Сваіх ідэй ужо няма. Ну і магчыма вырашылі падправіць вынікі для С.Ціханоўскай.

Цікава, што Лукашэнку, забойцу, агрэсара, які ўцягнуў Беларусь у вайну, гэты "апазіцыйны канал" называе беларускай палітычнай сілай і ставіць ў сьпіс побач з Каліноўцамі. Гэта ўзровень! Брава, брава!!!

Але ўжо першыя вынікі (гонкі ботаў) на канале, які ОСТацэнтрычны, паказввюць растучы недавер да Ціханоўскай. ПКК застаецца прываблівай сілай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Часам Лукашэнка дае вельмі трапныя ацэнкі той сітуацыі ў якой ён апынўся. Вось і на сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС АДКБ ён падкрэсьліў: Мы ў ізаляцыі, лічыце як Савецкі Саюз, але мы не развалімся". Гісторыя СССР які лічыўся геапалітычным гігантам, і які будаваўся на стагоддзі, рухнуў за некалькі год.
Так што нездарма Лукашэнка прыгадаў нябожчыка. Кепская справа. Прыгадаў і адначасова агітаваў сябраў АДКБ за далучэньне да грандыёзнага пляну "Б", які павінен скласьці канкурэнцыю Захаду.

Відавочна, з усіх апошніх выступаў, Лукашэнка у пуле Пуціна стаў другім Мядведзевым з прымісьсю Жырыноўскага. Хаця, паглядзеўшы на афіцыёз Расеі і Беларусі, там паўсюль сындром Жырыноўскага.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ведь у нас одна память о той войне, одна победа и одна правда! - Лукашэнка.
Як жа яны любяць уводзіць уласныя манаполіі на ўсе. Адзін рэйх, адзін фюрэр, адна праўда! Толькі тыя хто нічога не ведаюць прэтэндуюць на адну адзіную праўду. Як на 80% на выбарах.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вот ведь как все может перевернуться

Читать полностью…

Usov Pavel

"Бригада белорусской армии, при необходимости, была готова к переброске в РФ для помощи в подавлении мятежа" — Лукашенко.

Колькі праўды ў словах Лукашэнкі, але гатовасьць (па загаду з Масквы) пасылаць войскі на сьмерць ёсьць.

Лукашэнка:
- войскі для падаўленьня смуты быў гатовы паслаць;
- з Прыгожыным быў гатовы размаўляць;
- урэшце рэшт гатовы прыняць у Беларусь "здраднікаў Радзімы."

Читать полностью…

Usov Pavel

❗️Путин предложил бойцам "Вагнера" заключить контракты с Министерством обороны, либо уволиться, либо уехать в Беларусь.

Из выступления Путина. Пригожину капут или капут Беларуси?

Читать полностью…

Usov Pavel

Прыгожын заявіў пра тое, што мае магчымасьць пераходу і дзейнасьці ўсяго "Вагнера" ў Беларусі. Рашэньне Прыгожыным яшчэ не прынятае, але гэта будзе нават горш, чым ядзернае ўзбраеньне.
Непадкантрольнае нікому, прыватнае крымінальнае, узброеннае да зубоў войска пераўтворыць Беларусь у выжжанае поле.
Навошта ваяваць і гінуць ва Украіне, калі можна парабаваць мясцовых.

Читать полностью…

Usov Pavel

1. Губернатар Тульскай вобласьці Дюмін, які дамовіўся з Прыгожыным можа стаць Міністрам абароны РФ;
2. Калі Прыгожын увойдзе ў Беларусь (інфармацыя не ясная) з усім сваім "барахлом" то ён атрымае цэлую краіну ў свае рукі. Ягонае войска па колькасьці можна параўнаць з лукашэнкаўскім. Ну і перспектывы адкрыцьця другога фронту павялічваюцца.

Читать полностью…

Usov Pavel

Не трэба сумаваць. Такі паварот з Прыгожыным быў для ўсіх прыемнай, а для кагосьці асабліва непрыемнай нечаканасьцю. "Пераварот" паказаў наколькі ўсё хістка ў "імперыі". Прыгожын прадэманстраваў, што менавіта ён становіцца сілай і гаспадаром у Расеі. Ягоная войска застанецца з йм, яно будзе павялічвацца і магчыма ён будзе акрэсьліваць шмат чаго ў палітыцы Расеі, калі раптоўна не сустрэніцца з "Навічком".

Саромны пабег Пуціна, пасярэдніцтва Лукашэнкі, дамоўленасьці і саступкі Прыгожыну - дэманструе, што ўсе зьмяняецца ў імгненьне вока і Расея імкліва ідзе да свайго ўпадку.

Читать полностью…

Usov Pavel

Организация и концентрация таких сил в 25 тыс., человек, огромного количество техники, в том числе средств ПВО, удивительная слаженность действий, оперативность "Вагнера" была бы не возможна без согласования и прикрытия иных служб РФ.

План действий готовился давно, но системного противодействия ему не было. А такое невозможно, в условиях усиленного контроля и неприязни к Пригожину высших чинов МО РФ. Возможно Путину докладывали про "черные замыслы" Пригожина, но он не хотел верить, что кто-то поднимет руку на его власть, он ведь мнил себя богом, хозяином мира. Кстати, о такой угрозе неоднократно предупреждал Гиркин.

Если и делались попытки нейтрализовать "Вагнер", то слабые и не эффективные. Что только подчеркивало слабость военного центра. Возможно Пригожину напрямую сливали информацию о готовящихся ударах и покушениях. Вагнер, вероятно смог выстроить хорошую систему разведки, да и не удивительно, если эта структура формировалась на базе ГРУ и непосредственно ГРУ.

Соответственно, действия "Вагнера" можно охарактеризовать как хорошо спланированный военный переворот, о котором могли "догадываться" в ГРУ и ФСБ, и которому попустительствовали.

Цель этого переворота вероятно не сводилась к тому, чтобы убрать Герасимова и Шойгу, а создать новую структуру власти.

Если Пригожин сможет реализовать свои планы, то здесь сложно сказать. Войну продолжать новая власть будет не в силах. Первоочередной задачей будет окончить войну без позорного мира. Но, отсутствие центральной легитимной власти может запустить сепаратистские процессы в регионах, так как удерживать, к примеру, ту же Чечню будет нечем и некем.

Конечно, еще рано делать оптимистические прогнозы, но начавшиеся процессы кажутся необратимыми, если конечно "Вагнер" не уничтожат на подступах к Москве.

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі Кадыраў аб’яднаецца з Прыгожыным. Лёс Расеі будзе канчаткова вызначаны.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сітуацыя абвастраецца. Пуцін акрэсьліўся. Прыгожыну прыдзецца ісьці да канца

https://m.vk.com/video-24199209_456303024

Читать полностью…

Usov Pavel

Ростов-на-Дону взят Пригожиным.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паглыбляюцца цікавыя працэсы ў РФ, можа Прыгожын рыхтуецца здацца ў палон украінцам. Пасьля такіх заяваў за яго жыцьце не дадуць і ломанага гроша.
Таксама, гэта можа сьведчыць пра сур’ёзнае сутыкненьне ўнутры пуцінаўскага атачэньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вось як гэта назваць? Глупства? Шкодніцтва? Чарновы прыклад маніпуляцыі. І гэта ўжо не першы раз робяцца такія "ўкіды" тэхнічным персаналам Белсата. Не першы раз папярэджвалі і пісалі рэдактарам, пра такія правакацыйныя назвы.
Не раз дырэкцыя прасіла ў Зянона Станіслававіча прабачэньне за "вар’ята", і "агента Крамля" і знову тое самае.
Палітызацыя Белсату з канкрэтнымі прэферэнцыямі відавочны.
Такія рэчы могуць дазволіць сябе блогеры, а не сур’езнае тэлебачаньне, якое акрэсьлівае сябе як незалежнае¡ Ну не любіце вы Пазьняка, калі ласка, але тое што тут напісана - якасная пралукашэнкаўская прапаганда.
Напісана тут наступнае "пазьнякоўцы=лукашэнкаўцы"!
Гэта абраза ўсіх тых, хто выступаў і выступае за нацыянальную ідэю, усіх тых хто загінуў за гэтую ідэю.

Я, напрыклад, быў ў 1994 годзе прыхільнікам пазьняка і БНФ і ніколі за Лукашэнку не галасаваў.
У сур’ёзнай рэдакцыі тэхперсанал і рэдактар, адказныя за праграму былі б звольнены.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паразмаўляем. Глядзіце, слухайце зараз
https://www.youtube.com/watch?v=NheLMxrijE4

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка пра чарговыя ЧЭСНЫЯ выбары
Это конечно гениально.
Вось што адбываецца са сьвядомасьцю, калі асоба жыве ў стане бясконцай хлусьні.

Читать полностью…
Subscribe to a channel