Хап the Hub
Нічога асабістага, толькі бізнэс, бізнэс на грамадскай актыўнасьці, даверлівасьці, ідэалізьме.
І колькі такіх бізнэсаў зроблена і робіцца. Нічога новага ў беларускай рэчаіснасьці, але чарговая маральная параза.
Хто правы, ці вінаваты - не істотна у справе Хабу (чытай ніжэй). Істотна, што ўмовы для палітычнага авантурызму застаюцца і авантурнікі нікуды не дзяюцца. З адной новай групы перакачоўваюць у іншую, як паразіты. З’ядуць, знішчаць і паўзуць далей, выкарыстоўваючы наіўнасьць, нясталасьць, а магчыма і сапсаванасьць характараў.
І што самае цікавае - праблема заўсёды ёсьць, а вінаватых ніколі няма. Ніхто, ніколі не нясе адказнасьці за авантуры і махінацыі. Ніводнага разу, за гэтыя гады.
Падобнае напаткала беларусаў і пасьля 2020 году. Іх сьветлае аблічча ахвярнасьці і надхнёнасьці ўжо зацягнуўся расчараваньнем і пагрызена палітычнымі махінацыямі, за якія людзі плоцяць сваімі жыцьцямі.
Публічнасьць нават да сёньняшняга дня не ведае, хто стаяў за абвяшчэньнем ультыматуму 2020 году, што ў выніку сталася з галасаваньнем 2021 году, страйкам 2021 году, што такое НДА ў грамадска-палітычнай структуры і сьпіс можна яшчэ прадоўжваць.
Выдатныя ініцыятывы былі з’едзеныя паразітамі па тых самых прычынах: Байсол (+), Байпол, ЧКБ, Офіс, Кабінет, КР. Фактычна ўсе структуры хварэюць на паразітызм, які значна горшы ад палітычных ворагаў.
Зараз апазіцыйны арганізм слабее з кожным днём, ін’екцый з людзей ініцыятыўных і маральна здаровых ужо не будзе. Таму арганізм будзе слабець і раз’ядацца новымі афэрамі, карупцыйнымі скандаламі, захопамі, перадзелам крыніц і прасторы дзейнасьці. Таму што няма моцнага палітычнага і маральнага стрыжня.
Бізнэс і нічога асабістага.
Цытата:
«Ініцыятыва „Беларускі моладзевы хаб“ утварылася ў 2020 годзе. Я (А. Лапко) Стася Гліньнік і Ганна Канеўская былі сузаснавальнікамі. У Андрэя Ракевіча ж было некалькі бізнэсаў у Польшчы, а таксама Асацыяцыя „Дом Эўропы і Азіі“, якую ён прапанаваў нам, каб не засноўваць новую арганізацыю і дзейнічаць адразу. Мы не хацелі губляць час і пагадзіліся на такую прапанову, каб не займацца бюракратыяй, потым мы зьмянілі назву. Мы са Стасяй увайшлі ў назіральную раду. Калі я стаў кіраўніком, то выйшаў з назіральнай рады, а новы ніхто не ўвайшоў, таму ў іх і атрымалася большасьць. Гэтыя людзі ня ўдзельнічалі ў жыцьці „Хабу“, а толькі прымалі справаздачы раз на год»
Жарты, якія кепска скончацца. Лукашенко, "Я пошутил, что "вагнеровцы" между собой шушукаются: на экскурсию в Жешув сходим".
Відавочна, Лукашэнка зразумеў, што сітуацыя вакол Беларусі і "Вагнерам" можа стаць для яго сур’ёзнай, сьмярцельнай праблемай.
Ён намагаецца на ўзройню рыторыкі, зьмягчыць сітуацыю."Беларуси тысячу лет не нужен этот Сувалкский коридор".
Але ці на доўга і ці ўжо не позна для яго?
Кразэтта Гвідо (Guido Crosetto) міністр абароны Італіі ва ўрадзе Джорджыі Мелоні. Пасьлядоўны прызільнік Сільвіё Берлусконі, быў актыўным дзеячом ў такіх партыях як Forza Italia і Il Popolo della Libertà (Народ Свабоды). З 2008 па 2011 працаваў у міністэрстве абароны ва Ўрадзе Берлусконі. Не вядома ці мве вышэйшую адукацыю. Вучыўся ў Турынскім універсітэце гаспадаркі і камерцыі, але яго не скончыў.
Сазаснавальнік партыі "Браты Італіі".
З 2014 грду быў абраны прэзідэнтам Federation of Italian Companies for Aerospace, Defence and Security (AIAD), а таксама дарадцам буйнейшай італьянскай ваенна-прамысловай кампаніі Leonardo S.p.A.
Апошняя актыўна супрацоўнічала з Расеяй пасьля 2014 году.
У 2015 годзе "российская и итальянская стороны подписали соглашение о совместном производстве вертолетов под маркой AgustaWestland AW189. 40% в СП принадлежит Leonardo - Finmeccanica, и по 30% - "Вертолетам России" и "Роснефти".
На вопрос о том, коснулись ли этого сотрудничества санкции, введенные ЕС в отношении РФ, представитель концерна отметил, что СП занимается сборкой машин, предназначенных для гражданского использования и поэтому не подпадает под санкционный режим, затрагивающий оборонную сферу.
Кроме того, Leonardo - Finmeccanica продолжает работать с "Гражданскими самолетами Сухого" по проекту Sukhoi SuperJet 100". (2016 год).
У 2022 і 2023 годзе пасьлядоўна выступаў за ліберальны падыход да расейцаў і Расеі і стрыманасьць у пастаўках узбраеньняў для Украіны.
Только на отвлекающие действия в Сувалкском регионе, поддерживающие удары, Россия вместе с Беларусью должна иметь военную группировку общей численностью около 200 тыс. человек.
https://belsat.eu/ru/news/27-06-2022-probit-suvalkskij-koridor-sposobna-li-na-eto-rossiya?fbclid=IwAR1SDPo2ofeP8pRhSs0heWeZzoam4GkRNFF3Cv-UXgnBCCX7ZJzv5S4kWSM
Премьер-министр Польши Моравецкий: "У нас есть информация, что более 100 наемников группы Вагнера двинулись в сторону Сувалкского коридора под Гродно в Беларуси".
Не выключаю, што адзін з прыярытэтаў "Вагнера" уцягнуць Беларусь у вайну, і ўжо не ў гібрыднай форме. Пакуль манёўры, правакацыі, перасоўваньні каля мяжы, да моманту калі зусім адвязныя найміты, з пячаткамі на ілбе "На Берлін", не пачнуць страляць ў польскіх, ці літоўскіх сілавікоў.
На пачатку, могуць арганізаваць вельмі таную, але вядомую правакацыю: абстраляць беларускую памежную заставу, забіць беларускага вайскоўца-памежніка, пасьля чаго арганізаваць "марш справядлівасьці" да бліжэйшага польскага, ці літоўскага хутару.
Запыт на вайну відавочны, Лукашэнка і ягоныя прапагандысты адчынена падштурхоўваюць да гэтага.
Так, новая форма псіхалагічнага ціску (калі не будзе саступак, вайна закране краіны ЕС).
Якія будуць наступствы? Удар па памежнай тэрыторыі Беларусі польскімі і літоўскімі ЎС (воскамі НАТА).
Але палітычныя наступствы для Беларусі будуць значна раней - абсалютная ізаляцыя і забарона на ўезд, спыненьне пасажырскіх перавозак. Літоўцы ўжо запусьцілі гэты працэс.
Не сумняюся ў тым, што прыгожынцы будуць нарошчваць сваю колькасьць і актыўнасьць на межах з ЕС (Польшча і Літва), падштурхоўваць да адкрытага канфлікту.
Вось шчыра кажу, па чалавечы, вельмі непрафесійна і абсурдна ставяцца пытаньні. Навука павінна быць аб’ектыўна, але не знаходзіцца ў палоне ідэалагем.
Звярніце ўвагу на першае пытаньне. "Вывести ВСЕ иностранные войска". Гэта ж якія иностранные войска, акрамя расейскіх, знаходзяцца ў Беларусі? На маю думку, гэта маніпуляцыя.
Гэта так, як бы украінскія навукоўцы пачалі казаць, "мір наступіць тады, калі на нашай тэрыторыі не будзе "иностранных войск".
Так якія ж войскі ў Беларусі?Натаўскія, ці Украінскія? Акрамя расейскіх войскаў у Беларусі іншых няма. Дык чаму ж так упрост гэтае пытаньне не паставіць, каб беларусы ведалі і здавалі сабе справу, што акрамя расейскіх войск, ніхто ў Беларусь з бруднымі ботамі не зьбіраўся заходзіць. А потым дзіву даемся моцы прамаскоўскіх наратываў.
Ну і атрымоўваецца, што 70% за тое, каб "иностранные войска" засталіся ў Беларусі.
Магчыма і вынікі апытаньня былі б іншымі, калі б рэспандэнты ведалі, якія ж іншаземныя войскі ў Беларусі.
Камбоджа (і Беларусь)
Краіна, якая перажыла жудасны тэрор кхмераў, зьнешнюю акупацыю. Аўтарытарная, канстытуцыйная манархія. Канстытуцыйная манархія таму, што галавой краіны з’яўляецца кароль Сіамоні. Аўтарытарная таму, што ўся улада сканцэнтраваная ў руках прэм’ер-міністра - Хун Сэна, які трымае ўладу на працягу 38 год ❗️, аж з 1985 году.
Хун Сэн былы камандзір Чырвоных Кхмераў, спрычыніўся да арганізацыі і нагляду за прымусовай працай варожых элемэнтаў.
У 2023 годзе 70 гадовы Хун Сэн вырашыў сыйсьці ў адпачынык, але арганізаваў перадачу ўлады свайму старэшаму сыну генералу Хун Манэту (дарэчы выпускнік Вэст-Поінт).
Да чаго я гжта пішу:
1. На жаль, для існаваньня дыктатуры ў Беларусі ёсьць шмат розных варыянтаў і самы верагодны - утрыманьне аўтарытарызму да сьмерці дыктатара. Перадаць уладу на дадзеный момант Лукашэнка ня можа нікому. Віктар не падыходзіць (толькі ў горшым выпадку), Нікалай - малы.
2. Пераходны перыяд зусім не азначае прыходу да ўлады дэмакратычных сіл, тым больш што "сіл" няма. Адзінага, кансалідаванага дэмакратычнага фронту не існуе і ў перспектыве існаваць не будзе. Уладу ў краіне хутчэй перахопіць наменклатурна-сілавы блок, (гэта калі краіна будзе мець нейкую самастойнасьць), які прапануе "дэмакратам" мейсца ў часовым урадзе (напрыклад па замежных справах) для ўласнай легітымізацыі і прызнаньня, але кантроль будуць трымаць у сваіх руках;
3. Пераходны перыяд будзе даволі цяжкі, з унутранай сацыяльнай турбулентнасьцю (нават без прысутнасьці Расеі), асабліва, калі вайна зацягнецца. Дэкансалідаваная апазіцыя будзе не ўстане кіраваць краінай у такіх умовах (нават калі нейкім цудам апынецца пры ўладзе, што малаверагодна): няма кадраў, рэсурсаў, ведаў, апірацца прыдзецца на лукашэнкаўкі апарат;
4. Суседзі Беларусі (без Расеі), Украіна, Польшча, Літва безумоўна будуць рэалізоўвываць свае эканамічныя і палітычныя інтарэсы (не веру ў палітычны альтруізм), падтрымліваць сваіх фаварытаў і лабістаў. Пры адсутнасьці моцнага, самастойнага нацыянальнага лідэра (альбо партыі-руху) рознаблокавая маніпуляцыя (рэпарацыі, прэфэрэнцыі у рэалізацыі бізнэс праектаў, прыватызацыя актываў, цяжкасьці гаспадаркі пасьля санкцыяў) створыць прадумовы для крызісу і палітычнай нестабільнасьці, а ў перспектыве - аўтарытарнаму алігархічнаму рэвашу.
Па просьбе неабыякавых чытачоў. Так выглядае " общежитие могилевского училища олимпийского резерва, более чем 300 мест. Як мы бачым згніламу Захаду да беларускіх стандартаў вельмі далека.
Як заўседы бывае, пакуль сістэма змагаецца з настаўнікамі, лекарамі ўсе ўнутры прыходзіць у заняпад.
Між іншым там нядаўна прайшла чыноўнічая праверка, заўваг ніякіх.
Путин, в озвучке Лукашенко, пытается сделать из "Вагнера" неуправляемую военизированную группировку, которая действует по своему усмотрению. И таки образом напрягать Запад, но эти игры только усилят военное присутствие НАТО у границ с Беларусью, тогда придется усиливать собственную военную группировку, доводить ее тысяч до 100. И так до момента столкновения, а оно в этих обстоятельствах неизбежно.
Лукашенко же, своими пафосными и абсурдными заявлениями о прогулках по Варшаве и Жешуве, как бы показывает, что вагнер практически самостоятелен и автономен в Беларуси. Он, т.о., укрепляет их политическую субъектность в стране, делает наемников новым центром притяжения. А со значительным внешним финансированием этот процесс пойдет быстрее.
Если "вагнеру" удастся в течение ближайшего времени нарастить численность, вобрать в себя русскомрских местных бойцов ну скажем до 20 ты.,, то Лукашенко и его службы действительно уже не смогут с ними ничего сделать.
Наверное все помнят восторги Лукашенко и Макея по поводу приезда Бабича в Беларусь в 2018?
Лукашенко думал, что получил ключи к кабинету Путина и только с большим опозданием осознал, что Бабич это политическая кувалда, которой вскрыли систему и подготовили 2020 год.
Пригожин с наемниками, по сравнению с Бабичем, это атомная бомба. И по всей видимости до Лукашенко это не доходит.
Видимо, ему уже по ходу все равно. Получив ярлык на пожизненное правление взамен за вассализацию страны, ему совершенно безразлично, что ее ждет в перспективе.
Понятно, что ни до Жешува, ни до Варшавы горе вояки близко не дойдут, но вот какие-нибудь Осиповичи, Быхов или Могилев прибрать к рукам смогут очень быстро.
Збожжавая адмова
Чарговая дэманстрацыя бясьсільля Захаду. Расея "гучна" выйшла з "дамовы",, хутчэй каб выправіць Пуціну імідж пасьля прыгожынскага маршу, ну і паспрабаваць спыніць вайсковую падтрымку для Украіны, каб давесьці вайну да замарозкі і такім чынам перамагчы.
Пасьля выхаду рускія пачалі інтэнсіўна бамбіць Адэсу і марскія парты, каб зрабіць вываз зерня ўвогуле немагчымым, а таксама дадаткова мінірваць акваторыю.
Захад у чарговы раз абурана лямэнтуе, ад ЗША да ААН кажуць, што блакада Украіны прывядзе да голаду ў трэцьціх краінах, перш за ўсё Афрыцы. Што гэта новы доказ нецывілізаванасьць Расеі (новы!). Старых не дастаткова.
У сваю чаргу, блакада спрычыніцца да вялікай гуманітарнай катастрофы і новай хвалі эміграцыі, якая захлыне Еўропу.
Але раней ці пазьней гэта павінна было стацца.
Па-першае, быў цэлы год каб Захад і такія структуркі як ААН маглі неяк падрыхтавацца да такой сітуацыі. Зрабіць адпаведныя запасы, каналы дастаўкі і транспартыроўкі. Але ж яны спадзяваліся на "добрую волю Масквы", again.
2. У НАТА (толькі ў Турцыі) вялічэзны ваенна-марскі патэнцыял у Чорным моры, дзеля таго каб рэалізаваць гуманітарную місію і дэблакіраваць Украіну (як мінімум), бо як жа ж па іншаму, тут гаворка ўжо вядзецца не пра бедную Украіну, якую штодня рускія закідваюць ракетамі, але пра сотні міл’енаў людзей якія будуць галадаць і паміраць з голаду. А таксама ўласную бясьпеку. Наўрацьці Масква захоча ўступаць наўпрост у ваенную канфрантацыю з НАТА.
Але ж не, Захад усьцяж баіцца раздражняць Расею. Турцыя ж у сваю чаргу будзе надалей рабіць грошы на рускіх турыстах і прапускаць рускія караблі праз Басфор. (Агульны тавараабарот расейскіх партоў каля 200 млн., тон у год).
Адсутнасьць радыкальных мер уздзеяньня і прымусу ў дачыненьні да Масквы, на жаль будзе спрыяць:
1. Зацягваньню вайны.
2. Пошукам з боку Захаду новых кампрамісаў з Масквой, асабліва, калі сапраўды пачнецца новы гуманітарны крызіс у Афрыцы.
"Піянерскі лагер" - пуцінізацыя Беларусі
Чарговае выражэньне прымітыўнасьці і апантанасьці рускім мірам. Самі па сабе гэтыя дамы ня.блішчуць розумам, але іх роля зрабіць іншых больш прымітыўнымі, чым яны самі. Ты той каго слухаеш.
Гэтае ідэалагічнае і палітычнае сьмецьце інтэнсіўна ўкладаецца ў голавы дзяцей. І гледзячы па рэакцыях усё гэта ужо сядзіць там даволі моцна. Прыгадаўся канцэрт Газманава ў Гародні.
Канешне можна дапусьціць, што гэта дзеці чыноўнікаў і карнікаў з сістэмна прамытымі мазгамі, але гэта не змяняе сутнасьці сітуацыі - мэтанакіраванае духоўнае раскладаньне нацыі і яе пуцінізацыя.
Каланізацыя
Што будзе паступова адбывацца з Беларусьсю ў бліжэйшыя гады. Тое, што заўжды адбывалася з акупаванымі тэрыторыямі. Беларусь стала "libensraum" Расеі, хутчэй "geopolitik raum".
Прастора для жыцьця і развіцьця для Расеі не патрэбна. Ей патрэбна прастора каб падавацца моцнай. Ня быць, а падавацца, для вонкавага сьвету.
Каб быць моцнай дастаткова было б разьвіваць самую сябе: гаспадарку, грамадства, тэхналёгіі. На гэта ніколі ў Расеі не было ні ўнутранай волі, ні мазгоў. А вось захопліваць новыя тэрыторыя - была заўседы нейкая ненасытнае прагненьне.
Дык вось Беларусь (як і Украіна) пераўтвараецца ў гэтую прастору расейскага быцьця. Захопліваю пакуль існую, існую - пакуль захопліваю. А чакае Беларусь інтэнсіўная дэбеларусізацыя інтэлектуальная і этнічная.
Сістэмная, па сутнасьці прымусовая эміграцыя этнічных беларусаў, пазбаўленьне грамадзянства (якое таксама неўзабаве можа стаць масавым) прывядзе да далейшай рассіянізацыі краіны. На сеньняшні момант, з 9,2 млн., насельніцтва краіны каля 1 + млн, гэта расейцы. Частка зь йх беларусізавалася, але частка (як Караеў, Вальфовіч, Касыгін, Белаконеў і т.д.), стаяць на варце інтарэсаў імперыі, разам з русіфікаванымі, пазбаўленымі ўласнай нацыянальнай годнасьці жыхарамі Беларусі. Такіх, на жаль даволі шмат.
Але зараз выцісканьне беларускасьці ўзмоцніцца, так было пасьля паўстаньня 1831 і 1863, так было пасьля 1939 і 1945. Новая хваля этнічнай дэканструкцы нацыі.
- Узмоцненая інтэрвенцыя расейскага бізнэсу;
- Набыцьце маёмасьць, якая за гэтыя гады для выхадцаў з Расеі фактычна каштуе дробезь;
- Звалка сацыяльных адходаў. Вагнераўцы толькі пачатак, потым можа яшчэ з’явіцца "Ахмат", "Факел" і г.д. Фактычна ўсіх нелаяльных Пуціну можна ссылаць у Беларусь, на службу, ці пенсію. Суравікіна можна прызначыць у ГШ ВС РБ;
- Расейцы пачнуць занімаць ключовыя пасады ў сістэме адукацыі, адміністрацыі, аховы здароў’я і г.д.,
- Мэтанакіраванае залюдненьне тэрыторыі краіны насельніцтвам з дэградавыных абшараў РФ: Заўральля, Далёкага Ўсходу, Каўказу;
Хутчэй за ўсе гэтым "пасяленцам" будуць аддаваць маёмасьць "неграмадзян", яны стануць новай сацыяльнай базай новага рэжыму.
Як хутка гэты працэс стане масавым, пакуль не бяруся сказаць, але фактам ёсьць тое, што ён пачаўся - новы этап расейскай каланізацыі
Дзяржава-бандыт
Фактычна так можна ахарактарызаваць сістэму, якую стварыў Лукашэнка і ягонае атачэньне. Фактычна такім па сутнасьці з'яўляецца любая аўтарытарная і таталітарная дзяржава.
Дзяржава-бандыт функцыянуе па-за межамі маралі і права, элементарных чалавечых нормаў і прынцыпаў, асабліва калі гэта тычыцца палітычных справаў. Але любы чалавек ў адносінах з дзяржавай-бандытам безабаронны. Раньніцай дзяржава-бандыт можа раздаваць "эскімо", цукеркі, паказваць кіно і нават казаць пра бясплатную адукацыю і медыцыну, а ў ночы, будзе рабаваць, забіваць людзей, пазбаўляць йх элементарнай дапамогі.
Адам Сьміт калісьці казаў пра дзяржаву як начнога ахоўніка, ствараючы ментальныя канструкцыі дэмакратыі. Мы ж у дачыненьі да Беларусі можам казаць пра дзяржаву злодзея і бандыта, які крадзе свабоду, правы, маёмасьць і жыцьцё.
Але дзяржава-бандыт гэта не абстракцыя, не нейкая бяздушная сістэма. Яна жыве коштам людзей якія яе ствараюць і абслугоўваюць, калектыўнага бандытызму, які адкідвае нават уласныя нормы і "законы". Гэты калектыўны бандытызм, накіраваны на барацьбу супраць усяго, нават уласнай сацыяльнай абслугі, якая разглядаецца як бяспраўная працоўная маса.
Непадпарадкаваньне прыводзіць да імгненнага зьнішчэньня асобных адзінак, якія хутка замяняюцца. Як кажуць няма такіх, каго немагчыма было замяніць: прафесара гісторыі аграномам, інжынера слесарам, міністра - кіраўніком мясцовай ЖКХ.
Маса павінна паслухмяна працаваць і мець нешта паесьці, узровень і якасьць жыцьця - гэта не для йх.
У сваю чаргу, быць чалавекам і падпарадкоўвацца дзяржаве-бандыту немагчыма.
Таму каб функцыянаваць у такой сістэме трэба адмовіцца ад базавых чалавечых норм: гуманізму, эмпатыі, справядлівасьці, навучыцца не разумець і не бачыць Благое. Усе чалавечае з'яўляецца слабасьцю і недапускаецца ў дзяржаве-бандыце.
Эталонам паводзінаў і вобразам ментальнага захаваньня з'яўляецца Азаронак, Гайдукевіч, Мукавозчык, Карпянкоў шмат іншых.
У іх вынішчана ўсе, што дазваляе казаць пра тое, што гэта Чалавек. Гэта людзі якія жывуць чыстай ненавісьцю, злосьцю/благасьцю, адкідваньнем гуманізму і маралі як такой. Для йх магчымасьць забіваць, знішчаць, дэманстратыўна выліваць сваю прагніўшую прыроду праз ненарматыўную лексіку і вульгарныя паводзіны - адзіная мадэль жыцьця.
І па гэтай мадэлі існуе дзяржава-бандыт: школы, універсітэты, сем’і, мейсца працы займаюцца замацаваньнем такіх паводзінаў.
Дзяржава-бандыт разбурае чалавечасьць, бо толькі ў антычалавечых умовах яноа можа існаваць, толькі праз прыняжэньне чалавечасьці: хлусьню, падман, гвалт, фізычнае і псіхалагічнае разбурэньне Асобы, можа дасягнуць унутранай стабільнасьці.
Таму, аснова ўнутранай палітыкі дзяржавы-бандыта -- татальная дэгуманізацыя грамадства. Толькі ў такіх умовах можна працягваць: лёгка хлусіць і забіваць. Жыцьце па-Чалавечы у дзяржаве-бандыце гэта ўжо палітыка, гэта ўжо вялізарны подзьвіг і выклік сістэме.
Разам з гэтым, Моцна дэгуманізаванаму грамадству будзе цяжка перабудаваць сістэму, калі хлусьня і падман становяцца нормай жыцьця.
Пакуль расейскія прапагандысты некалькі месяцаў хавалі Буданава і Залужнага, ЗСУ ліквідаыалі чарговага расейскага генерала.
В результате удара британскими крылатыми ракетами Storm Shadow по ЗКП 58-й армии в районе Бердянска погиб заместитель командующего ЮВО генерал-лейтенант Олег Цоков.
Шмат шуму з нічога
"Сустрэча" ужо амаль сталася сэнсацыяй, асабліва дзякуючы хуткай рэкламнай акцыі, якую зрабіў Вячорка ўчора. ПКК няма часу казаць пра сутснасьці і вынікі размоў, нешта абвяргаць, каментаваць, хлопцы і дзяўчыны ў вялікім смутку па загінулым. Палітычныя гульні зараз не ў прыарытэце. З таго, што я магу сказаць, пра "палітычную супрацу", ці пра "каардынацыю" і "ўзаемадзеяньне" ПКК і ОСТ-Кабінет, гаворка не вядзецца. Але, ОСТ-Кабінет выкарыстае "сустрэчу" напоўніцу ў рэкламных мэтах і ўзмацненьня сваіх пазіцый. Не важна, хто і як было, важна як гэта пададуць, якую карцінку створыць. А Вячорка і Ко., вельмі добрыя мастакі.
Аказваецца гэта Лукашэнка ратуе Польшчу і Захад ад "вагнераўцаў", каб яны не рынуліся на Варшаву. І Польшча павінна быць удзячна за гэта. Можа хутка прадстаўнікі рэжыму пакажуць Дудзе мапы, адкуль на йх рыхтавалася нападзеньне.
Вось як.
Пусть еще скажут (польские власти. - Прим. БЕЛТА) белорусам и мне спасибо за то, что мы пригласили к себе этих бойцов. А это не одна тысяча. Я даже не хочу называть. Всего сегодня у них под контролем больше 30 тысяч человек. Это ребята, заряженные на войну, обиженные. Много искалеченных, погибших. Они, что, простят? Не простят. Поэтому пусть молятся, что мы держим их, еще как-то обеспечиваем. В противном случае они без нас бы просочились туда и вломили бы так этому Жешуву и Варшаве, что мало бы не показалось. Поэтому меня упрекать не надо, а пусть скажут спасибо"
❗️СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА
Батальён "Літвін" і батальён "Волат" панеслі страты.
Загінула чацвёра нашых герояў.
Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў.
Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй.
Рана ці позна, імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!
Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа.
УВАГА! Ніякую камунікацыю праз сетку " Viber " з роднымі і знаёмымі сваякоў мы НЕ ВЯДЗЕМ!
Жыве Беларусь!
Міністр оборони Італії заявив, що війна в Україні «зайшла в глухий кут» і «тому може бути політичне рішення, яке визначить закінчення конфлікту».
Вось і пачаўся знаёмы крамлёўскі сьпеў у выкананьні еўрапейскіх квазіпалітыкаў. Не харае відавочна йм абдымкаў з Пуціным.
Еўрапейская палітыка і палітыкі самае моцная зброя ў руках Масквы.
Працяг гісторыі з магілеўскім інтэрнатам алімпійскага рэзэрву. Спроба афіцыйнага абвяржэньня здымкаў і каментароў пра жудасны стан будынку і памяшканьняў для спартоўцаў.
Што вынікае з афіцыйнага відыё:
1. Крытыка гэта ўжо экстрымізм;
2. Паказалі калідоры і памяшканьні невядома якога будынку, сказалі, што гэта наша рэальнасьць, хто не верыць, той экстрыміст і вораг;
3. Разруха ў Польшчы, а ў Беларусі рай, хто не згодны, той экстрыміст.
Чакаем новых актуальных доказаў, што ж насамрэч адбываецца ў магілёўскім інтэрнаце алімпійскага рэзэрву. Становіцца цікава. Хто кажа праўду. Пішыце.
Можна дапусьціць, што хутка ўлады забароняць рабіць здымкі любых дзяржаўных аб’ектаў і ўваходзіць у школы, універсітэты, прадпрыемствы, інтэрнаты з тэлефонамі.
Сыходзячы з апошніх апытаньняў Chatham House, маладое пакаленьне застаецца ў палоне і пад абсалютным уплывам "расейскага сьвету". Фактычна, за 3 гады "электарат" застаўся рускаарыентаваным, з рускамірскімі палітычнымі прэфэрэнцыямі і запытамі. Палітыка рэжыму Лукашэнкі дасягнула гадоўнай мэты - маргіналізацыі беларускасьці і беларускага кантэнту ў сьвядомасьці пакаленьня "Лу".
Читать полностью…А гэта інтэрнат пры вучылішчы алімпійскага рэзэрву г. Брэст. Думаў варта распачаць нацыянальныя спаборніцтвы па узроўню разрухі ў спорце. Як там у іншых гарадах?
Цяжка паверыць, што людзі усьцяж жывуць у такіх умовах. І гэта сапраўдны твар дзяржавы. Можна сказаць, глыбінная дзяржава.
27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Гэта важная палітычная і гістарычная падзея для нашага народу і дзяржаўнасьці.
33 гады незалежнасьці. Цяжкі і яшчэ не скончаны шлях.
Са сьвятам!
Можна доўга спрачацца варта ці не варта публікаваць кнігі са здымкамі, ці фільмы пра падзеі ў Беларусі з 2020. Краіна знаходзіцца ў атмасферы фактычна татальнага тэрору і вайны, і мы (аўтары) не можам быць упэўнены у тым, што нейкая публікацыя здымкаў, кадры з фільмаў камусьці не нашкодзяць. Такой упэўненасьці не можа быць пакуль краіна пад акупацыяй. Так, усе гэта прыгожа і патрэбна, але не коштам жыцьця і вольнасьці.
І прынцып, "нічога новага" КГБ-ГУБаЗ і так усе гэта ведае, не працуе. Зараз на першым мейсцу павінен быць падыход - ненашкодзіць.
А гэтыя паскуднікі могуць пасьля фільму (актуалізацыя тэмы) адмыслова пачаць знову цягаць людзей "па новых абставінах і матэрыялах" экстрэмістскай накіраванасьці.
Затрыманы Гіркін-Стралкоў, па абвінавачваньню ў экстрымізьме. Сьведчаньне таго, што ў Расеі, як і ў Беларусі, экстрэмізм, тэррор, прапаганда можа быць толькі дзяржаўнай, прадзяржаўнай і кансалідуючай. Стралкоў і Ко, пачалі кідацца на "цара", а ў вобразе Пуціна ўжо столькі дзірак, што вельмі небясьпечна, асабліва напярэдадні выбараў.
Читать полностью…Чужая ядзерная зброя, чужая армія, чужыя наёмнікі, чужая ідэалогія і чужы прэзідэнт .у рэшце рэшт чужая вайна. Прававы калапс і дзяржаўны бандытызм. Тут ўжо нават не пра страту суб’ектнасьці казаць можна, а пра афрыканізацыю Беларусі.
Читать полностью…Для наёмнікаў любая тэрыторыя гэта прастора для разбою і грабяжоў. Нават у РФ былыя крымінальнікі-вагнераўцы забівалі і гвалцілі.
У Сірыі, Афрыцы, Украіне здзейсьнялі крывавыя злачынствы.
Беларусь для вагнераўцаў будзе чарговай калоніяй. Крымінальнікі ды яшчэ з ПТС, пакрыўджаныя і незадаволеныя ўсімі і ўсім.
Не.ведаю, як і ў якой форме пачнуцца праявы хаосу, але напэўна пачнуцца. Тым больш, што напэўна прыехалі са сваёй зброяй. Сядзець ў сваіх наметах без "працы" і "справы" доўга проста не змогуць.
Будуць вывешваць свае анучы на будынках, патрабаваць дармовае пойла, ежу, ці іншыя паслугі. Бо яны Кіеў за 3 дні "браў", Бахмут "браў", Маскву за дзьве гадзіны "браў". Пачнуць прашчупваць "мясцовых" сілавікоў з пантамі: "ты чаму не ваяваў", мы там за вас "кроў пралявалі". Ну і ўсе ў такім духу.
Сообщают, что это колонна автомобильной техники ЧВК «Вагнер» в ходе передислокации в Республику Беларус
Читать полностью…Рэжым працягвае забіваць беларускіх патрыетаў. У лукашэнкаўскай вязьніцы быў забіты беларускі мастак і культурны дзеяч Алесь Пушкін.
11 ліпеня ён памер пры "неясных абставінах".
Вось і Швецыя ўрэшце на фінішнай простай да ўступленьня ў НАТА. Турцыя ня будзе блакаваць працэс далучэньня.
Гэта чарговы геапалітычны посьпех Заходняй цывілізацыі ў супрацьстаяньні з Расеяй. Вайсковая і палітычная кансалідацыя будзе паступова заціскаць Масковію, да канчатковай яе перыфірызыцыі. Толькі і так асноўны цяжар на сябе нясуць украінцы.