Пока все внимание приковано к гибели Пригожина, наши соседи решили пойти походом на концепцию литвинизма и полным ходом используют для этого Тихановскую, превращая ее в орудие собственной исторической, и к сожалению, антибеларуской политики.
Вы посмотрите какие формулировки. Просто изумительно.
"В последнее время в публичном пространстве появилась обеспокоенность участившимися случаями проявления литвинизма – на это обратил внимание и член Комитета по национальной безопасности и обороне Раймундас Лопата. По его мнению, эскалация идеологии литвинизма и фальсификация истории Великого княжества Литовского (ВКЛ) связаны с кремлевским режимом.
Р. Лопата призывает учреждения страны разработать стратегию политики Литвы в отношении Беларуси: данная стратегия, по мнению политика, должна включать положения по борьбе с литвинизмом.
Светлана Тихановская говорит, что возобновившиеся в Литве споры по поводу участившихся случаев литвинизма.
"Я думаю, что эта проблема создана искусственно. Я абсолютно, на 99 процентов уверена, что белорусы не слышали о литвинизме.
(Так бывает, когда не занимался ни политикой, ни родной историей).
По ее словам, в Беларуси о литвинизме речи не идет.
Мы никогда не поставим под сомнение целостность Литвы. Вильнюс – литовский город". (Хочеться обратить внимание "национального лидера", что литвинизм ни как не оспаривает принадлежность Вильнюса (Вильно).
По ее мнению, дискуссии о литвинизме выгодны кремлевскому и минскому режимам.
Лиьвинизм как раз есть цивилизационная альтернатива "русскому миру".
Что можно сказать?
"O Litwo! Ojczyzna moja, ty jesteś jakzdrowie".
І вось што рабіць з табой, шаноўны спадар Міцкевіч?
Не меў спадарства я рацыі, ой нямеў.
Усе ж такі, "канфэрэнцыя" мела сэнс і вынік. Яна нарадзіла новы анегдот, які паказвае ўсе.
Пытаньне да Ярмошынай, дзе 50% галасоў выбаршчыкаў, якія галасавалі супраць Лукашэнкі, чаму яны зьніклі?
Адказ: Яны не зьніклі, яны зьмянілі рэдакцыю пасьля прыцы выбарчай камісіі".
Святлана Ціханоўская. "Я б хацела каб Аляксандр Азараў працягваў працу пры кабінэце па плану Перамога (калі пагодзіцца, а ён безумоўна пагодзіцца - П.У.) і каардынаваў супрацу з беларускі падпольлем".
То бок А.Азараў будзе займацца ўсім тым, чым займаўся, толькі не будзе называцца сябрам Кабінету.
І што на гэта КР?
Так што мае дарагія беларусы, show must go on.
Гэта не зьмяняемая і не выпраўляемая сістэма. Не чакайце перамен у бліжэйшыя гады, ні тут, ні ў Беларусі.
Пра А. Азарава
Спадара Азарава выкарысталі вельмі ўдана, як громаадвод, адцягнулі ўвагу ад з большага правальнай дзейнасьці кабінету.
Фактычна, так як робіць любы аўтарытарны ўрад.
Але Аляксандр Азараў не сыдзе з палітычнай сцэны, не ўпэўнены, што ў бліжэйшы час ён увогуле пакіне Кабінет.
Мне падаецца, што ён там застанецца (Вячорка скажа, давайце пачакаем пакуль скончыцца "аўдыт". Тым больш рашэньні КР ніяк не рэгламентаваныя і не з’яўляюцца абавязковымі для выкананьня ні для ОСТ, ні для АК). Ніякіх дакуметаў (унутранай канстытуцыі не існуе). Ціханоўская прызначае і адклікае сябраў Кабінету.
Дарэчы, не памятаю, ці быў рэгламент дзейнасьці Кабінету ўвогуле апублікаваны.
Дзейнасьць існуючых структур рэалізуецца выключна шляхам валюнтарызму з боку некалькіх асобаў унутры ОСТ.
Але нават калі станецца "цуд" і Аляксандр Азараў сыдзе з пасады, ягонае мейсца ў кабінэце зойме нехта з бліжэйшых паплечнікаў з ByPol, напрыклад Лупаносаў.
Азараў застанецца кіраўніком 2-х фондаў (маючы 3), у тым ліку і фонду аб’яднанага кабінету.
Ён застанецца кіраўніком Bypol, і такім вобразам, замарозіць падзел "сілавога блоку", ён будзе працягваць сваю дзейнасьць, бо зараз у гульню ўваходзіць ягонае выжываньне і выжываньне сям’і. Магчыма увойдзе ў ДНБ, створаны Сахашчыкам. Страціць ўсе ў другі раз для Азарава - недапушчальна.
То бок, крызіс не вырашаны і ўнутраная сітуацыя не палепшыцца, а наадварот абвастрыцца.
Годнасьць як утопія
Ужо атрымаў пэўную рэфлексію адносна майго тэксту "Не крадзі", "не падманвай".
Даволі цікава, хоць і вельмі сумна.
"Утопія", - кажуць адныя. "Глупствы", - кажуць другія. "Месіянства", - пазіцыя трэцьціх.
То бок, для немалай колькасьці прадстаўнікоў той супольнасьці, якая акрэсьлівае сябе дэмакратычнай, гэтыя базавыя каштоўнасьці, на якіх павінна будавацца апазіцыйная дзейнасьць, з’яўляюцца нечым недасяжным і непатрэбным?!
Калі так, сябры мае, то лукашызм і пуцінізм будзе жыць яшчэ вельмі доўга. Бо, атрымоўваецца, што для большасьці простыя, але грунтоўныя рэчы - утопія.
То бок, частка нашай супольнасьці ў прынцыпе не верыць, што іншыя людзі, якія йх атачаюць, могуць быць сумленнымі і што на гэтым павінна будавацца сістэма палітычных адносін.
Не разумею тады, якія могуць быць прэтэнсіі і патрабаваньні да настаўнікаў, каб яны не фальсіфікавалі выбары, і чаканьні ад суддзяў, што яны будуць выносіць справядлівыя прыгаворы - гэта ж утопія.
Не можа быць ніякага справядлівага закону, калі няма закону маралі ў сэрцы.
Есьць і тыя, якія кажуць, што толькі адпаведныя палітычныя інстытуты і механізмы могуць абараніць супольнасьць ад несумленных людзей.
Але, тыя хто крадзе і падманвае ніколі не будуць ствараць інстытуты і механізмы, якія пачнуць абмяжоўваць іх магчымасьці.
Калі б інстытуты і механізмы былі нейкай аб’ектыўнай, пазачалавечай з’явай, то Расея і Беларусь, Казахстан ды Азэрбайджан па ўзроўню дэмакратыі не адрозьніваліся б ад Швайцарыі.
Інстытуты будуюць людзі, потым інстытуты будуюць людзей.
МНР
Бяручы пад увагу тое, што ў дадзенай гістарычнай сітуацыі магчымы любы сцэнар (ад выкарыстаньня ЯО, да штурма Масквы), то прапаную разгледзіць наступны.
ПВК " Вагнер" у пэўны момант абвяшчае пра стварэньне Магілеўскай Народнай Рэспублікі.
Што мы маем на гэты момант:
1. Вялікая канцэнтрацыя ўзбройных баевікоў у Магілеўскай вобласьці;
2. Невядомыя матывы і амбіцыі Прыгожына і яго атачэньня. А яму б хацелася быць больш, чым нікім;
3. Накіраванасьць на разбурэньне і разбой, авантурызм гэтых людзей вельмі вялікі.
4. Кантроль за йх дзейнасьцю = 0;
5. Пуцін ўжо запусьціў механізм дэканструкцыі постсавецкіх дзяржаваў і Украіна таму прыклад;
6. У 2003 Пуцін казаў пра магчымасьць ўваходу Беларусі шасьцю губерніямі ў Расею;
7. Крэмль цалкам адкіную права на незалежнае існаваньне былых расейскіх калоній. Напэўна, могуць узгадаць пра тое, што Расея "падаравала" Магілеўскую вобласьць Беларусі ў 1924 годзе;
Паняцьці: выгадна - не выгадна, я не разглядаю. Бо мэта Расеі - разбурэньне.
А што б здарылася, калі б Каардынацыйная Рада не зацьвердзіла б хаця б аднаго "чальца кабінэту"? Ну, напрыклад Азарава, якога па ўсім параметрам дэмакратычных механізмаў неабходна адклікаць, каб прынамсі захаваць вобраз адказнасьці, празрыстасьці, сур’ёзнасьці.
Гэта калі людзі сапраўды гуляюць у дэмакратыю.
Згодна з логікай дэмакратыі, КР павінна была б стварыць "сьледчую" камісію па пытаньнях крызісу ў Байполе, ці нават Моладзевым Хабе.
Апошні скандал па ўзроўню абмеркаваньня сягае праблемы з Т.Зарэцкай.
Дарэчы, таксама КР не задае пытаньняў, хто і чаму прызначыў Зарэцкую, хто нясе адказнасьць за падобнае рашэньне, хто праверку праводзіў і г.д. Карацей "перагарнулі старонку" і добра. Старонкі перагортваюцуа, а сутнасьць людцкая застаецц.
Усе такія пытаньні і дзеяньні маглі быць, калі б КР нешта значыла ў палітычным сэнсе. А каб замацаваць сваю суб’ектнасьць як раз патрэбна менавіта цьвердыя пазіцыя.
Так, што б сталася? Правільна. Не стала б КР.
Любые яе рашэньні проста праігнаруюць "сур’ёзныя людзьмі", якія пляваць хацелі на КР ці кагосьці яшчэ. А такое адчыненае ігнараваньне КР з боку людзей Офіса пакажа фікцыйнасьць, безсэнсоўнасьць існаваньня КР. У нашай "палітыцы" на жаль дзейнічаюць іншыя правілы і прынцыпы (гэта прычына тупіковасьці, ў якой апазіцыя знайшлася). Ды і КР не стваралася як антыманапольны ворган унутры апазіцыйнай прасторы.
Таму "радныя" усе прымуць, усіх зацьвердзяць, заявяць пра пасьпяховасьць дзеяньняў, прарыў у працы на глебе перамен. Ну ўсе будзе як у "палатке". Ролі распісаны, як і вынікі.
Што можна сказаць, галоўны і сумны вынік трох год "барацьбы" у тым, што беларуская прагрэсіўная супольнасьць так і не змагла вырвацца з палону аўтарытарнай культуры, мысьленьня і дзеяньня.
Мы, на жаль, працягваем рэпрадукаваць лакальны аўтарытарызм у якім грамадскасьць ні на што не ўплывае. Лепей скрыць праблему, чым яе абмяркаваць, лепей кулуарна дамовіцца, падкупіць, чым дазволіць запрацаваць механізмам дэмакратыі, за якія ўсе так змагаюцца.
Таму барацьба з лукашызмам і аўтарытарызмам ў Беларусі будзе вельмі доўга. І, на ўзроўні палітычных каштоўнасьцяў і культуры лукашызм пакуль перамагае.
Шмат шуму з нічога
"Сустрэча" ужо амаль сталася сэнсацыяй, асабліва дзякуючы хуткай рэкламнай акцыі, якую зрабіў Вячорка ўчора. ПКК няма часу казаць пра сутснасьці і вынікі размоў, нешта абвяргаць, каментаваць, хлопцы і дзяўчыны ў вялікім смутку па загінулым. Палітычныя гульні зараз не ў прыарытэце. З таго, што я магу сказаць, пра "палітычную супрацу", ці пра "каардынацыю" і "ўзаемадзеяньне" ПКК і ОСТ-Кабінет, гаворка не вядзецца. Але, ОСТ-Кабінет выкарыстае "сустрэчу" напоўніцу ў рэкламных мэтах і ўзмацненьня сваіх пазіцый. Не важна, хто і як было, важна як гэта пададуць, якую карцінку створыць. А Вячорка і Ко., вельмі добрыя мастакі.
Аказваецца гэта Лукашэнка ратуе Польшчу і Захад ад "вагнераўцаў", каб яны не рынуліся на Варшаву. І Польшча павінна быць удзячна за гэта. Можа хутка прадстаўнікі рэжыму пакажуць Дудзе мапы, адкуль на йх рыхтавалася нападзеньне.
Вось як.
Пусть еще скажут (польские власти. - Прим. БЕЛТА) белорусам и мне спасибо за то, что мы пригласили к себе этих бойцов. А это не одна тысяча. Я даже не хочу называть. Всего сегодня у них под контролем больше 30 тысяч человек. Это ребята, заряженные на войну, обиженные. Много искалеченных, погибших. Они, что, простят? Не простят. Поэтому пусть молятся, что мы держим их, еще как-то обеспечиваем. В противном случае они без нас бы просочились туда и вломили бы так этому Жешуву и Варшаве, что мало бы не показалось. Поэтому меня упрекать не надо, а пусть скажут спасибо"
❗️СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА
Батальён "Літвін" і батальён "Волат" панеслі страты.
Загінула чацвёра нашых герояў.
Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў.
Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй.
Рана ці позна, імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі!
Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа.
УВАГА! Ніякую камунікацыю праз сетку " Viber " з роднымі і знаёмымі сваякоў мы НЕ ВЯДЗЕМ!
Жыве Беларусь!
Міністр оборони Італії заявив, що війна в Україні «зайшла в глухий кут» і «тому може бути політичне рішення, яке визначить закінчення конфлікту».
Вось і пачаўся знаёмы крамлёўскі сьпеў у выкананьні еўрапейскіх квазіпалітыкаў. Не харае відавочна йм абдымкаў з Пуціным.
Еўрапейская палітыка і палітыкі самае моцная зброя ў руках Масквы.
Працяг гісторыі з магілеўскім інтэрнатам алімпійскага рэзэрву. Спроба афіцыйнага абвяржэньня здымкаў і каментароў пра жудасны стан будынку і памяшканьняў для спартоўцаў.
Што вынікае з афіцыйнага відыё:
1. Крытыка гэта ўжо экстрымізм;
2. Паказалі калідоры і памяшканьні невядома якога будынку, сказалі, што гэта наша рэальнасьць, хто не верыць, той экстрыміст і вораг;
3. Разруха ў Польшчы, а ў Беларусі рай, хто не згодны, той экстрыміст.
Чакаем новых актуальных доказаў, што ж насамрэч адбываецца ў магілёўскім інтэрнаце алімпійскага рэзэрву. Становіцца цікава. Хто кажа праўду. Пішыце.
Можна дапусьціць, што хутка ўлады забароняць рабіць здымкі любых дзяржаўных аб’ектаў і ўваходзіць у школы, універсітэты, прадпрыемствы, інтэрнаты з тэлефонамі.
Сыходзячы з апошніх апытаньняў Chatham House, маладое пакаленьне застаецца ў палоне і пад абсалютным уплывам "расейскага сьвету". Фактычна, за 3 гады "электарат" застаўся рускаарыентаваным, з рускамірскімі палітычнымі прэфэрэнцыямі і запытамі. Палітыка рэжыму Лукашэнкі дасягнула гадоўнай мэты - маргіналізацыі беларускасьці і беларускага кантэнту ў сьвядомасьці пакаленьня "Лу".
Читать полностью…А гэта інтэрнат пры вучылішчы алімпійскага рэзэрву г. Брэст. Думаў варта распачаць нацыянальныя спаборніцтвы па узроўню разрухі ў спорце. Як там у іншых гарадах?
Цяжка паверыць, што людзі усьцяж жывуць у такіх умовах. І гэта сапраўдны твар дзяржавы. Можна сказаць, глыбінная дзяржава.
27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Гэта важная палітычная і гістарычная падзея для нашага народу і дзяржаўнасьці.
33 гады незалежнасьці. Цяжкі і яшчэ не скончаны шлях.
Са сьвятам!
Як лукашызм перамог "новую Беларусь" у 2023 годзе (па выніках канфэрэнцыі).
Як казаў І.В. Сталін, зусім ня важна, як і хто галасуе, важна хто і як лічыць галасы. Асабліва, калі гэта адбываецца на тайных паседжаньнях, на якіх прымаюцца нейкія "прынцыповыя і лесавызначальныя" дакументы. Асабліва калі няма ніякіх працэдур і інстытутаў кантролю.
Паяўляюцца ўсе новыя і новыя сьведчаньні нейкага палітычнага абсурду і ганьбы, які зладзілі людзі з ОФІСу. Тайная змова, махінацыі і маніпуляцыі з галасамі (менавіта таму сустрэча была тайнай).
З большага, павінна было б пачацца нейкае грамадскае сьледства па справах падлогу і маніпуляцый галасамі. Але ж адкуль. (Не садзіцеся гуляць з шулерам у карты у тайнай комнаце).
Карцінка зроблена, яна пайшла ў сьвет. Твар прысутных гэта як подпіс і падтрымка, што там было і як ужо ня мае значэньне. Важна тое, што "ОСТ-Кабінет аб’яднаў апазіцыю, яна лідэр", а вы лохі. Так было ў Беларусі гэтыя гады. Паглядзіце ўважліва на ўсе, што адбываецца і вы зразумееце прыроду лукашызму. Лукашызм, (яршмошыны, яны вось побач, і вы нічога з гэтым ня ўстане зрабіць, вас падманулі там, і абкрадаюць з вашай годнасьці тут).
Паглядзіце, людзі яшчэ вераць Слову (як верылі ў выбары), іх запрашаюць на размовы, і яны ідуць, бо вераць, што Слова яшчэ нешта азначае, а гэтую веру (апошняе, што ў іх засталося пасьля 2020 году) ў йх крадуць і прадаюць за танны піяр. І ніхто, паверце, ніхто не панясе ніякай адказнасьці. Кэйс Азарава ў дзейнасьці. Усе гэтыя фальсіфікатары і маніпулятары застануцца ў "палітыцы" і будуць трымацца пасінеўшымі пальцамі.
Такія людзі як Георгій Дзьмітрук (дзякуй яму за сьмеласьць і сумленнасьць), з аднаго боку зрабілі вельмі добрую справу, паказалі сутнасьць новага лукашызму, але і легітымізавалі яго, прыйшоўшы на "чужы пікнік", як і прадстаўнікі ПКК, дзе не яны фарміравалі правілы, не яны кантралявалі працэс, а былі толькі статыстамі.
Ваш голас, супраць голасу Вячоркі, і Ціханоўскай.
Вінаватых не будзе, бо няма доказаў, ды і "дакументаў" няма, але ёсьць фотка з дзесяткам розных апазіцыянераў, якую прададуць недзе там, за яшчэ адзін год падтрымкі для Офіса.
А на наступны год усе паўторыцца, толькі з новым бутафорскім атачэньнем.
Калі ёсьць годнасьць у іншых прысутных на "закрытым паседжаньні", то яны ароста абавязаны сабраць канфэрэнцыю і адчынена публічна ўсе гэта агучыць.
А калі ёсьць сумленные (а яны ёсьць) журналісты, то яны павінны проста закапаць тых, хто адказны за падман, толькі так можна наблізіць перамены ў грамадстве. Толькі так дэмакратыя можа пачаць перамагаць.
Можна па рознаму адносіцца да спадара Маслоўскага, але ніхто не мае права затыкаць яму рот пад час публічнага выступу, ды ў вогуле за выказваньне свайго меркаваньня. І гэты скандал з вырываньнем мікрафону, праява дамінацыі культуры лукашызму ў "новай апазіцыі".
Цяжка сказаць хто перамог у 2020, але ў 2023 напэўна перамог лукашызм.
Але вырашаць Вам, бо ад вашага імя ўсе гэта робіцца.
Калі ласка, прашу, кажыце за сябе, Сьвятлана.
Гэта для Вас і вашага атачэньня, толькі пасьля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны 2022 году стала відавочна, што Саюз з Расеяй гэта тупік.
Да 2022 году вы ў сваіх выступах і выказваньнях ляцелі ў гэты Саюз поўнай парай.
Да 2022 году вы не заўважалі агрэсіўнай палітыкі Пуціна, вайны 2014 году, анэксіі Крыму.
І ў сваёй дзейнасьці да 2022 году ваш штаб/офіс, рабіў усё, каб гэтага не заўважалі беларусы, каб яны чакалі прыходу выбаўленьня з Усходу.
Чаму вы не сказвлі, што "мне, Святлане Ціханоўскай, на жаль толькі ў 2022 годзе стала відавочна"? Навошта пустыя фразы.
Для тых, хто разумеў лёс сваёй краіны - гэта было відавочна заўседы.
Чаму вы не сказалі, што мелі рацыю тыя, хто папярэджваў пра сутнасьці палітыкі Расеі, хто папярэджваў пра небясьпеку.
Чаму, у вашым атачэньні ўсьцяж людзі, якія пісалі вам тэксты пра мудрага Пуціна, пра тое, што ад Расеі мы нікуды не дзенемся", зьмянялі цытаты Каліноўскага?
Ці на сам рэч, для Вас нешта стала відавочным?
ПІяр перад усім, ці маленькі падман не заўважны
Две заявы, пра закрытую канфэрэнцыю, знайдзіце розьніцу:
1. Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся Круглы стол палітычных лідэраў
Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызан і Палка Каліноўскага, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, “Наша партыя”, БХД, АГП, БСДП, “Народная грамада”, Руху за Свабоду, Рабочага руху, Рады, ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных пасольстваў і іншых
Заява 2 (адрэдагаваная)
Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся круглы стол палітычных лідараў
Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Кіберпартызан», «Партыі БНФ», штаба Віктара Бабарыкі, АГП, БСДП, БХД, руху «За Свабоду», «Рабочага руху», «Рады», «ByPOL», «BelPOL», «BYSOL», «Народных Амбасадаў Беларусі», «Сумленных людзей» і іншых.
Большую цікавасьць выклікае працэс стварэньня фантомных партый і структур. "Наша партыя", што гэта за з'ява?
Але такі працэс будзе толькі нарастаць - фантомізацыя апазіцыі і манетызацыя фантомаў.
Тры гады дзеяньня "новай хвалі" + 26 "старой". Той распад які адбыўся ў апазіцыі быў ад пачатку для мяне відавочны, бо прырода палітычнай дзейнасьці людзей засталася старой.
Карупцыя, падман, махінацыі, захопы, адхопы - традыцыйны камплекс хваробаў.
Я пісаў і раней, пра культуру, каштоўнасьці, адказнасьць.
Лічу і ўпэнены ў тым, што на дадзеным этапе беларускай грамадскасьці трэба разважаць не пра дэмакратыю і нават не пра нацыянальную ідэю, бо большасьць прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці проста да гэтага самі не дарасьлі.
Трэба сыйсьці да базавых каштоўнасьцяў і прынцыпаў: не крадзі, не падманвай. Будзь сумленным!
Статутная аснова дзейнасьці любога дэмакратычнага аб’яднаньня павінна пачынацца менавіта ад выкананьня такіх простых але фундаментальных, натуральных каштоўнасьцяў: праўды і сумленнасьці. Не падманвай, не крадзі.
Галоўная прычына развалу апазіцыйных структур, скандалаў як раз у тым, што за высокапарымі словамі пра выбары, дэмакратыю, незалежнасьць няма апоры на праўду і сумленьне людзей. Гэтыя прынцыпы нібы разумеецца ad hoc у чалавечых адносінах і грамадскіх адносінах, але йх няма. Падман, махінацыі, інтрыгі і г.д.
Без сумленьня, без ключовых: не падманвай і не крадзі, немагчыма пабудаваць ніякага эфэктыўнага, жыцьцёздольнага палітычнага арганізму. Раней, цітпазьней скончыцца на аферах і голасныя словы пра дэмакратыю, свабоду, незалежнасьць стануць нічым. Больш таго, у такой сітуацыі яны проста становяцца таварам для махінатараў і афэрыстаў.
Не падманвай, не крадзі.
Беларусам, каб развівацца, трэба вярнуцца к вытокам.
Не крадзі, не падманвай, толькі так можна будзе пераадоліць гэты крызіс, а таксама зьмяніць краіну.
Моц русіфікацыі
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны праходзіць прыёмная кампанія. Гэта адзіная ВНУ ў горадзе, дзе ёсць філалагічны факультэт. Аднак сёлета на філалагічных спецыяльнасцях, куды будзе адбывацца залічэнне студэнтаў, адсутнічае “Беларуская філалогія”.
З трох спецыяльнасцях філалагічнага факультэта дзве — звязаныя з рускай мовай. З іх — “Руская філалогія”, дзе запланавана 25 месцаў, і “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/ кітайская)”, куды плануецца набраць таксама 25 студэнтаў. Беларуская мова прадстаўленая толькі спецыяльнасцю “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, дзе прадугледжана ўсяго 13 месцаў. То бок ва ўніверсітэце на першым курсе толькі 13 студэнтаў будзе будзе вывучаць беларускую мову і літаратуру (з дадатковай англійскай). Рускую філалогію будзе вывучаць ажно 50 чалавек.
(Homeldays)
Хап the Hub
Нічога асабістага, толькі бізнэс, бізнэс на грамадскай актыўнасьці, даверлівасьці, ідэалізьме.
І колькі такіх бізнэсаў зроблена і робіцца. Нічога новага ў беларускай рэчаіснасьці, але чарговая маральная параза.
Хто правы, ці вінаваты - не істотна у справе Хабу (чытай ніжэй). Істотна, што ўмовы для палітычнага авантурызму застаюцца і авантурнікі нікуды не дзяюцца. З адной новай групы перакачоўваюць у іншую, як паразіты. З’ядуць, знішчаць і паўзуць далей, выкарыстоўваючы наіўнасьць, нясталасьць, а магчыма і сапсаванасьць характараў.
І што самае цікавае - праблема заўсёды ёсьць, а вінаватых ніколі няма. Ніхто, ніколі не нясе адказнасьці за авантуры і махінацыі. Ніводнага разу, за гэтыя гады.
Падобнае напаткала беларусаў і пасьля 2020 году. Іх сьветлае аблічча ахвярнасьці і надхнёнасьці ўжо зацягнуўся расчараваньнем і пагрызена палітычнымі махінацыямі, за якія людзі плоцяць сваімі жыцьцямі.
Публічнасьць нават да сёньняшняга дня не ведае, хто стаяў за абвяшчэньнем ультыматуму 2020 году, што ў выніку сталася з галасаваньнем 2021 году, страйкам 2021 году, што такое НДА ў грамадска-палітычнай структуры і сьпіс можна яшчэ прадоўжваць.
Выдатныя ініцыятывы былі з’едзеныя паразітамі па тых самых прычынах: Байсол (+), Байпол, ЧКБ, Офіс, Кабінет, КР. Фактычна ўсе структуры хварэюць на паразітызм, які значна горшы ад палітычных ворагаў.
Зараз апазіцыйны арганізм слабее з кожным днём, ін’екцый з людзей ініцыятыўных і маральна здаровых ужо не будзе. Таму арганізм будзе слабець і раз’ядацца новымі афэрамі, карупцыйнымі скандаламі, захопамі, перадзелам крыніц і прасторы дзейнасьці. Таму што няма моцнага палітычнага і маральнага стрыжня.
Бізнэс і нічога асабістага.
Цытата:
«Ініцыятыва „Беларускі моладзевы хаб“ утварылася ў 2020 годзе. Я (А. Лапко) Стася Гліньнік і Ганна Канеўская былі сузаснавальнікамі. У Андрэя Ракевіча ж было некалькі бізнэсаў у Польшчы, а таксама Асацыяцыя „Дом Эўропы і Азіі“, якую ён прапанаваў нам, каб не засноўваць новую арганізацыю і дзейнічаць адразу. Мы не хацелі губляць час і пагадзіліся на такую прапанову, каб не займацца бюракратыяй, потым мы зьмянілі назву. Мы са Стасяй увайшлі ў назіральную раду. Калі я стаў кіраўніком, то выйшаў з назіральнай рады, а новы ніхто не ўвайшоў, таму ў іх і атрымалася большасьць. Гэтыя людзі ня ўдзельнічалі ў жыцьці „Хабу“, а толькі прымалі справаздачы раз на год»
Жарты, якія кепска скончацца. Лукашенко, "Я пошутил, что "вагнеровцы" между собой шушукаются: на экскурсию в Жешув сходим".
Відавочна, Лукашэнка зразумеў, што сітуацыя вакол Беларусі і "Вагнерам" можа стаць для яго сур’ёзнай, сьмярцельнай праблемай.
Ён намагаецца на ўзройню рыторыкі, зьмягчыць сітуацыю."Беларуси тысячу лет не нужен этот Сувалкский коридор".
Але ці на доўга і ці ўжо не позна для яго?
Кразэтта Гвідо (Guido Crosetto) міністр абароны Італіі ва ўрадзе Джорджыі Мелоні. Пасьлядоўны прызільнік Сільвіё Берлусконі, быў актыўным дзеячом ў такіх партыях як Forza Italia і Il Popolo della Libertà (Народ Свабоды). З 2008 па 2011 працаваў у міністэрстве абароны ва Ўрадзе Берлусконі. Не вядома ці мве вышэйшую адукацыю. Вучыўся ў Турынскім універсітэце гаспадаркі і камерцыі, але яго не скончыў.
Сазаснавальнік партыі "Браты Італіі".
З 2014 грду быў абраны прэзідэнтам Federation of Italian Companies for Aerospace, Defence and Security (AIAD), а таксама дарадцам буйнейшай італьянскай ваенна-прамысловай кампаніі Leonardo S.p.A.
Апошняя актыўна супрацоўнічала з Расеяй пасьля 2014 году.
У 2015 годзе "российская и итальянская стороны подписали соглашение о совместном производстве вертолетов под маркой AgustaWestland AW189. 40% в СП принадлежит Leonardo - Finmeccanica, и по 30% - "Вертолетам России" и "Роснефти".
На вопрос о том, коснулись ли этого сотрудничества санкции, введенные ЕС в отношении РФ, представитель концерна отметил, что СП занимается сборкой машин, предназначенных для гражданского использования и поэтому не подпадает под санкционный режим, затрагивающий оборонную сферу.
Кроме того, Leonardo - Finmeccanica продолжает работать с "Гражданскими самолетами Сухого" по проекту Sukhoi SuperJet 100". (2016 год).
У 2022 і 2023 годзе пасьлядоўна выступаў за ліберальны падыход да расейцаў і Расеі і стрыманасьць у пастаўках узбраеньняў для Украіны.
Только на отвлекающие действия в Сувалкском регионе, поддерживающие удары, Россия вместе с Беларусью должна иметь военную группировку общей численностью около 200 тыс. человек.
https://belsat.eu/ru/news/27-06-2022-probit-suvalkskij-koridor-sposobna-li-na-eto-rossiya?fbclid=IwAR1SDPo2ofeP8pRhSs0heWeZzoam4GkRNFF3Cv-UXgnBCCX7ZJzv5S4kWSM
Премьер-министр Польши Моравецкий: "У нас есть информация, что более 100 наемников группы Вагнера двинулись в сторону Сувалкского коридора под Гродно в Беларуси".
Не выключаю, што адзін з прыярытэтаў "Вагнера" уцягнуць Беларусь у вайну, і ўжо не ў гібрыднай форме. Пакуль манёўры, правакацыі, перасоўваньні каля мяжы, да моманту калі зусім адвязныя найміты, з пячаткамі на ілбе "На Берлін", не пачнуць страляць ў польскіх, ці літоўскіх сілавікоў.
На пачатку, могуць арганізаваць вельмі таную, але вядомую правакацыю: абстраляць беларускую памежную заставу, забіць беларускага вайскоўца-памежніка, пасьля чаго арганізаваць "марш справядлівасьці" да бліжэйшага польскага, ці літоўскага хутару.
Запыт на вайну відавочны, Лукашэнка і ягоныя прапагандысты адчынена падштурхоўваюць да гэтага.
Так, новая форма псіхалагічнага ціску (калі не будзе саступак, вайна закране краіны ЕС).
Якія будуць наступствы? Удар па памежнай тэрыторыі Беларусі польскімі і літоўскімі ЎС (воскамі НАТА).
Але палітычныя наступствы для Беларусі будуць значна раней - абсалютная ізаляцыя і забарона на ўезд, спыненьне пасажырскіх перавозак. Літоўцы ўжо запусьцілі гэты працэс.
Не сумняюся ў тым, што прыгожынцы будуць нарошчваць сваю колькасьць і актыўнасьць на межах з ЕС (Польшча і Літва), падштурхоўваць да адкрытага канфлікту.
Вось шчыра кажу, па чалавечы, вельмі непрафесійна і абсурдна ставяцца пытаньні. Навука павінна быць аб’ектыўна, але не знаходзіцца ў палоне ідэалагем.
Звярніце ўвагу на першае пытаньне. "Вывести ВСЕ иностранные войска". Гэта ж якія иностранные войска, акрамя расейскіх, знаходзяцца ў Беларусі? На маю думку, гэта маніпуляцыя.
Гэта так, як бы украінскія навукоўцы пачалі казаць, "мір наступіць тады, калі на нашай тэрыторыі не будзе "иностранных войск".
Так якія ж войскі ў Беларусі?Натаўскія, ці Украінскія? Акрамя расейскіх войскаў у Беларусі іншых няма. Дык чаму ж так упрост гэтае пытаньне не паставіць, каб беларусы ведалі і здавалі сабе справу, што акрамя расейскіх войск, ніхто ў Беларусь з бруднымі ботамі не зьбіраўся заходзіць. А потым дзіву даемся моцы прамаскоўскіх наратываў.
Ну і атрымоўваецца, што 70% за тое, каб "иностранные войска" засталіся ў Беларусі.
Магчыма і вынікі апытаньня былі б іншымі, калі б рэспандэнты ведалі, якія ж іншаземныя войскі ў Беларусі.
Камбоджа (і Беларусь)
Краіна, якая перажыла жудасны тэрор кхмераў, зьнешнюю акупацыю. Аўтарытарная, канстытуцыйная манархія. Канстытуцыйная манархія таму, што галавой краіны з’яўляецца кароль Сіамоні. Аўтарытарная таму, што ўся улада сканцэнтраваная ў руках прэм’ер-міністра - Хун Сэна, які трымае ўладу на працягу 38 год ❗️, аж з 1985 году.
Хун Сэн былы камандзір Чырвоных Кхмераў, спрычыніўся да арганізацыі і нагляду за прымусовай працай варожых элемэнтаў.
У 2023 годзе 70 гадовы Хун Сэн вырашыў сыйсьці ў адпачынык, але арганізаваў перадачу ўлады свайму старэшаму сыну генералу Хун Манэту (дарэчы выпускнік Вэст-Поінт).
Да чаго я гжта пішу:
1. На жаль, для існаваньня дыктатуры ў Беларусі ёсьць шмат розных варыянтаў і самы верагодны - утрыманьне аўтарытарызму да сьмерці дыктатара. Перадаць уладу на дадзеный момант Лукашэнка ня можа нікому. Віктар не падыходзіць (толькі ў горшым выпадку), Нікалай - малы.
2. Пераходны перыяд зусім не азначае прыходу да ўлады дэмакратычных сіл, тым больш што "сіл" няма. Адзінага, кансалідаванага дэмакратычнага фронту не існуе і ў перспектыве існаваць не будзе. Уладу ў краіне хутчэй перахопіць наменклатурна-сілавы блок, (гэта калі краіна будзе мець нейкую самастойнасьць), які прапануе "дэмакратам" мейсца ў часовым урадзе (напрыклад па замежных справах) для ўласнай легітымізацыі і прызнаньня, але кантроль будуць трымаць у сваіх руках;
3. Пераходны перыяд будзе даволі цяжкі, з унутранай сацыяльнай турбулентнасьцю (нават без прысутнасьці Расеі), асабліва, калі вайна зацягнецца. Дэкансалідаваная апазіцыя будзе не ўстане кіраваць краінай у такіх умовах (нават калі нейкім цудам апынецца пры ўладзе, што малаверагодна): няма кадраў, рэсурсаў, ведаў, апірацца прыдзецца на лукашэнкаўкі апарат;
4. Суседзі Беларусі (без Расеі), Украіна, Польшча, Літва безумоўна будуць рэалізоўвываць свае эканамічныя і палітычныя інтарэсы (не веру ў палітычны альтруізм), падтрымліваць сваіх фаварытаў і лабістаў. Пры адсутнасьці моцнага, самастойнага нацыянальнага лідэра (альбо партыі-руху) рознаблокавая маніпуляцыя (рэпарацыі, прэфэрэнцыі у рэалізацыі бізнэс праектаў, прыватызацыя актываў, цяжкасьці гаспадаркі пасьля санкцыяў) створыць прадумовы для крызісу і палітычнай нестабільнасьці, а ў перспектыве - аўтарытарнаму алігархічнаму рэвашу.
Па просьбе неабыякавых чытачоў. Так выглядае " общежитие могилевского училища олимпийского резерва, более чем 300 мест. Як мы бачым згніламу Захаду да беларускіх стандартаў вельмі далека.
Як заўседы бывае, пакуль сістэма змагаецца з настаўнікамі, лекарамі ўсе ўнутры прыходзіць у заняпад.
Між іншым там нядаўна прайшла чыноўнічая праверка, заўваг ніякіх.