"Выбары"?
Зараз шмат гаворыцца пра "выбары" ў беларускі парапарламент за мяжой. На дадзены момант гэта выглядае з большага як чарговая палітычная авантура.
Хаця стварэньне такога воргану, як і іншых, само па сабе, было патрэбнай рэччу яшчэ 2 гады таму. Ідэі таксама маюць свой тэрмін сьвежасьці. Пратэрмінаваныя ідэі наносяць больш шкоды, а не добрага.
1. Каб выбары нейкім чынам выглядалі як выбары (за мяжой зрабіць гэта вельмі цяжка, асабліва зараз), як мінімум патрэбна, для пачатку, ўласная незалежная і аўтарытэтная выбарчая камісія. Не будзе такой камісіі, не будзе ніякіх выбараў.
- Гэтая камісія магла б распрацаваць рэгламент выбарчага працэсу;
- Падлічыць умоўную колькасьць людзей, якія б маглі прыняць удзел у выбарах (каб модна было казаць пра рэпрэзэнтатыўнасьць);
- Прадумаць механізм афлайн выбараў, (а не выключна праз інтэрнэт), а для гэтага патрэбны палявыя выбарчыя камісіі.
Дзейнасьць камісіі паказала б хаця б нейкае падабенства дэмакратычнасьці, празрыстасьці, адказнасьці.
Выбары - вялізарны маштаб працы (які павінен арганізаваць ні Офіс, ні кабінет, ні КС, а ўмоўна незалежная аўтарытэтная выбарчая камісія ❗️). Канешне ж устане пытаньне, а хто і як будзе прызначаць ВК? Зноў нехта на каленцы напіша "сакрэтны дакумент"? Магчыма, больш менш прымальны варыянт - незалежныя грамадскія дзеячы якія не ўваходзяць ні ў КС, ні ОСТ, ні Кабінет, хаця прадстаўнік можа быць. Напрыклад, старшынёй ВК мог бы быць А.Талерчык, альбо Н.Пінчук (+ 10 сябраў).
Без усіх гэтых базавых дэмакратычных механізмаў "выбары" пераўтворацца ў пахавальны звон для усёй беларускай апазіцыі за мяжой.
Я ўжо не кажу пра зацікаўленасьць і мабілізацыю людзей (якія не будуць разумець навошта ўсе гэта), рэсурсы, якія трэба накіраваць на арганізацыю гэтага працэсу, каб ён прыгадваў хаця б здаля выбары, ну і самае галоўнае - унутраную канстытуцыю для апазіцыйных структур: хто за што адказвае, каго кантралюе і г.д., іх механізмы ўзаемадзеяньня. Дзейнасьць "КС" збольшага паказала, што гэта кішэнная структура, якая ні на што не ўплывае і нікому не патрэбна.
‼️Самае галоўнае, як дэкларуецца, выбары апазіцыі павінны стаць ідэалагічнай і інстытуцыянальнай альтэрнатывай для рэжымных выбараў. То бок прыкладам чыстай дэмакратыі і выражэньнем волі народа, а не ўнутранай кулуарнай валтузьнёй. Гэта важная місія і палітычная мэта, на кон ставіцца здольнасьць апазіцыйных структур не толькі арганізаваць і стварыць нешта сэнсоўнае, але і мабілізаваць на гэтую актыўнасьць (удзел) прынамсі каля 1 млн., грамадзянаў. Каб можна было б прэтэндаваць на статус дэмакратычнага, рэпрэзэнтатыўнага і легітымнага парапарламенту.
2. Есьць і другі варыянт - непрамыя выбары. Калі зьбіраецца ўсебеларускі нацыянальны ўстаноўчы сход (кангрэс, з’езд) з 1000 дэлегатаў, які і выбірае са свайго складу Раду Прадстаўнікоў (парапарламент), які ў сваю чаргу фарміруе Выканачую Раду (Кабінет).
Але арганізацыя працэсу таксама будзе патрабаваць аўтарытэтнай камісіі, распрацаваных працэдур. У сукупнасьці людзей, часу (6 месяцаў ад зараз) і фінансаў.
Рэалізацыя першага, ці другога варыянту хоць у нейкай ступені дазволіць быць блізкімі да дэмакратычнасьці і сур’езнасьці, а ў перспектыве прэтэндаваць на ўладу ў пераходны перыяд у Беларусі.
3. Той факт, што ОСТ актыўна ўзяўся за прасоўваньне "выбараў", азначае, што менавіта новая форма КС, "парапарламент" будзе намашчаць Ціханоўскую ў 2025 годзе на палітычнае лідарства. Справа ў тым, што С.Ціханоўская фармальна толькі электаральны лідар, не рэвалюцыйны, не ідэалагічны, не харызматычны, а выключна электаральны. І прыдуманае саманазваньне "прэзідэнт-элект" мае часовыя абмежаваньні да 2025 году. Без іншых формаў і механізмаў легітымізацыі Ціханоўскай "прэзідэнт-элект" пераўтворыцца ў прэзідэнта-узурпатара.
Канешне, нейкім цудам можа з’явіцца ўсеагульная любоў, якая абдорыць Сьвятлану Ціханоўскую статусам пажыцьцёвага лідарства. Але і гэтую любоў трэба нейкім чынам прадэманстраваць праз інстытуты.
Як сказав один мій знайомий, Ізраїль-- це «яйця США», натиснеш – у Вашингтоні почуєш лемент. Кому і для чого вигідна повноцінна війна палестинських арабів та Ізраїлю , що аж на день народження Путіну принесли такий подарунок – питання риторичне. Всі одразу скажуть: Росії, Ірану, частково Палестині, але не одразу скажуть що Китаю. Але насправді, Китай – ця супердержава- ляльковод, розпочала раунд підготовки до переговорів зі США на своїх умовах
Третій крок Китаю проти гегемонії США зроблено з Гази
Тайная змова літвіністаў contra цывілізацыя Літва
Уся гэта гісторыя з "літвінізмам" у кантэксьце ўнутранай палітыкі Літвы пачынае моцна прыгадваць паляваньне на ведзьмакоў, "укрыжаванага хлопчыка", выкрыцьцё антысавецкіх змоваў. У гэтую міфатворчасьць і барацьбу з ёй вельмі актыўна ўцягввецца беларуская палітычная дыаспара.
С. Ціханоўская: «Заявления провокаторов (литвинистов - П.У.) абсурдны и возмутительны, они противоречат базовым принципам демократии и национальным интересам Беларуси. Я хотела бы подчеркнуть общую позицию — у нас нет и никогда не будет никаких территориальных претензий к Литве.
Справа ў тым, што ніхто не ведае, хто ж гэта за тайная такая група "літвіністаў", ніхто йх ніколі жыўцом не бачыў, чаго гэтыя літвіністы хочуць, таксама не вядома.
Нібы нехта, на нейкіх інтэрнэт форумах (якіх???), ад імя невядома каго выказваў нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Літвы і прыніжаў літоўцаў.
Паляваньне на літвінізм і вяўленьнем тайных прыхільнікаў гэтай групы займаюцца цэлыя дзяржаўныя структуры бясьпекі Літвы, палітыкі і дэпутаты рэспублікі. Напэўна выдзеляюцца рэсурсы на тое каб абараніць нацыянальныя інтарэсы ад тайнай змовы невядомых літвіністаў. Не гледзячы на гэта, рэальнага, арганізаванага цэнтру літвіністаў так і не знайшлі, праўда (на колькі я ведаю) намагаліся Сп. Пазьняку прыпісаць нейкую крамолу адносна Вільні, але не атрымалася.
Тым ня менш, прыцягнулі сюды сп. Ціханоўскую, якая горача і ад імя ўсяго беларускага народу асуджае гэтых невядомых літвіністаў. Дзеля чаго? Каб прыдаць праблеме нейкую дадатковую вагу.
Яшчэ раз падкрэсьлю, калі палітыка ўваходзіць у гісторыю гэта заўсёды кепска скончваецца.
Таму, адзінае пагроза для беларуска-літоўскіх адносінаў гэта як раз мэтанакіраванае палітычнае раздзьмухіваньне справы змовы невядомых "літвіністаў". (Сапраўды гучыць ужо як экстрымісты).
Іншым наступствам гэтай "міфічнай" пагрозы можа з’яўляцца жаданьне літоўскіх палітыкаў да ўсталяваньня манаполіі адной краіны на гісторыю ВКЛ.
Што для беларусаў Літва?
Скажу словамі Багдановіча
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць
Для Беларусаў Літва (адсюль літвінства) гэта ўніверсальная палітыка-дзяржаўная і гістарычная катэгорыя, з’ява. Не этнічная, а менавіта палітычная, зьвязаная з пабудаваньнем антымаскоўскага (антыардынскага) дзяржаўнага праекту, ідэнтычнасьці.
Літва ў гэтым кантэксьце гэта не этнас, не асобная нацыя, а самадастатковая цывілізацыя, палітычная супольнасьць, якая ўключала розныя народы, якія былі аб’яднаныя асобным палітычным і ідэалагічным канструктам.
На аснове гэтай цывілізацыі, а хутчэй у выніку яе разбурэньня ўзьніклі асобныя нацыянальныя дзяржавы: Беларусь, Літва, Украіна.
Пагаджуся з тым, што сярод беларусаў есьць тыя, хто атаясамліваюць сябе з дзяржаўнасьцю ВКЛ і называюць сябе літвінамі, менавіта ў палітыка-ідэалагічным, цывілізацыйным кантэксьце.
Гэтую з’яву можна назваць модным словам транснацыяналізм, ці трансгістарызм, прыналежнасьць да сучаснай беларускасьці і да гістарычнай Літвы. Але такія ўяўленьні ніякай пагрозы для дзяржаўнасьці Літвы ніколі не несьлі. Тут нават нічога не трэба даказываць.
Для іх (транснацыяналістаў) Вільня, як для католікаў Рым. Гэта культурная і духоўная універсальная сталіца старажытнай цывілізацыі, а значыцца транснацыянальны горад, прызнаная сучасная сталіца рэспублікі Літва.
І ніякай праблемы, ніякіх супярэчнасьцяў я не бачу, акрамя багацьця нашай супольнай гісторыі і палітычнай традыцыі, з ключовым антымаскоўскім гепалітычным аспектам. Давайце гэтага і трымацца.
У размове спадара Панкаўца са спадарыняй Красулінай (прэс-сакратаром С.Ціханоўскай) есьць шмат цікавых момантаў, якія раскрываюць псіхалогію, культуру паводзінаў людзей, увайшоўшых у палітыку ў 2020, якія вырашылі кінуць выклік Лукашэнцы і якія заклалі прадумовы для паражэньня. Канешне не сьцьвярджаю, што яны былі фундаментальнымі, але ўсе ж такі важнымі. Бо ад паводзін, мысьленьня людзей, што аказаліся на вострышчы палітычных працэсаў залежыць йх вынік. Асабліва ўражвае тое, як людзі ўспрымалі рэальнасьць і гуляліся з Монстрам, бачучы ў ім пудзеля.
Але хачу зьвярнуць увагу на самы цікавы момант, 42 хвіліна, сп., Красуліна распавядае сваю версію падзей зьвязаных з "паходам" Ціханоўскай у ЦВК. Паводле яе словаў, аўтарам і рэалізатарам гэтай авантуры была Вольга Кавалькова (!!!). Аказваецца Кавалькова, насуперак папярэднім дамоўленасьцям, не паставіўшы (па словах Красулінай) нікога ў веданьне, зацягнула Ціханоўскую да ЦВК. Пасьля чаго там з’явіліся Знак і Калесьнікава (іншыя прадстаўнікі штабу Бабарыкі). Вынік мы ўсе ведаем.
Гісторыя з ЦВК усьцяж пакрыта мрокам і застаецца незразумелай, як і роля В. Кавальковай (спадзяюся пачуць яе версію). Ці гэта была яе ўласная ідэя, ці нехта падказаў?
Ясна адно, што Ціханоўскай маніпулявалі хто, як хацеў. Але дзеяньні Кавальковай (і невядомых) - гэта, альбо глупствы, альбо сьвядомы акт сабатажу, мэта якога было цалкам выключыць Ціханоўскую з гульні.
Што ў выніку і было зроблена. Хто ведае, як бы разгортваліся падзеі, калі б яе не вывезьлі ў Літву.
Разам з гэтым, не гледзячы на яўна разбуральныя дзеяньні Кавальковай у гэтай крытычнай сітуацыі, Ціханоўская даручае ёй стварэньне Каардынацыйнай Рады, дзе яна гуляла адну з ключовых роляў амаль 3 гады, ды і зараз застаецца на версе, не гледзячы на крытыку і кампрамітацыю, з маўклівай згоды КС.
Прыхоўваньне фактаў, фактычна трыманьне людзей у няведаньні пра тое, што і як адбывалася ў 2020-2021 у апазіцыйных колах, хто і якія прымаў рашэньні, гэта на маю думку злачынства перад беларусамі, якія заплацілі крывёй, свабодай за палітычны авантурызм, шкодніцтва і безадказнасьць.
Калі людзі, якія зрабілі сур’ёзныя памылкі будуць працягваць прэтэндаваць на ролю прадстаўнікоў беларусаў, прэтэндаваць на ролю палітыкаў перамен, то ніякіх перамен не будзе!
Уявіце, што безадказнае захаваньне некаторых "актывістаў" у крытычныя моманты з’яўляецца праяўленьнем чужой волі і гэтаму ніхто не будзе перашкаджаць, ці супрацьдзейнічаць, тады на наступным крызісным этапе сітуацыя паўторыцца.
На жаль, бачу і тое, што журналісты не імкнуцца расьледваць гэтыя тэмы. Адна з прычын, каб не нашкодзіць усяму дэмакратычнаму руху. Так такое стаўленьне і маўчаньне, працяг дзейнасьці "авантурыстаў" і зьнішчае дэмакратычны рух. Дэмакратыя і свабода будуецца на адказнасьці. Іншага шляху не існуе.
https://m.youtube.com/watch?v=uLgSa_1TmcM
Вось не ведаю смяяцца тут, ці вельмі сьмяяцца. Русскія прапаганДзівы прапанууюць вярнуцца да ядзернага шантажу і падарваць тэрмаядзерную бомбу недзе над Сібір’ю (чаму не над Масквой), каб вярнуць сьвет ў далічбавую эпоху. (Таксама пакажчык узроўня іх ведаў).
Яна б ужо з радасьцю карысталася аналагавымі тэлефонамі па 2 капейкі з часоў СССР і можа туалетамі на вуліцах.
Але у гэтым пасляньні гучаць новыя інтанацыі - прызыў да самазьнішчэньня. Прызнаньне таго, што вайну яны прайгралі, калапс непазьбежны, таму і гучыць традыцыйна маскоўскае: паміраць дык з музыкай.
ФБ прыгадаў мне пра тэкст, які я напісаў у 2016 годзе, датычна стану палітычнай культуры ў беларускац апазіцыі. Ці нешта зьмянілася зараз? Ці ў нашу рэчаіснасьць прыйшлі новыя людзі, з новымі палітычнымі стандартамі і культурай? Як думаеце?
Чем будет Беларусь и белорусское общество в будущем, если в нем нет честных и принципиальных политиков? Тем, чем Беларусь есть сегодня.
Если политик готов поступиться собственными принцпами и убеждениями (если они у него есть), будьте уверены в том, что он спокойно продаст и вас и страну.
Почему умные люди, которые являются свидетелями повседневной лжи действующей власти и говорят, что это плохо, в тоже время, с таким усердием пытаются доказать, что для политики: беспринципность, ложь и безответственность - это нормально и, что не страшно, если оппозиционный политик в этом запачкан (компромисс важное дело).
Тогда я не понимаю, зачем вы, отрицающие мораль в политике, боретесь против нынешнего режима, который давно сделал политику аморальной? Почему бы взять и не оправдать Лукашенко за все его злодеяния?
Если вы не стремитесь сделать белорусскую политику лучше, чище и моральнее, то каково ваше стремление? Стать частью этой большой ЛЖИ? Но получается, что вы уже ее часть. А если так, то действующая власть отобрала не только свободу, но и завоевала ваши души и ваши умы, заставляя вас поверить в то, что политика - это исключительно грязное дело, для лживых и изворотливых людей.
Новые паўлікі марозавы, якія ганарацца тым, што яны вата (!)
Тут насамрэч трэба казаць не пра рашызм, ці пуцінізм, а ВАТНІЦТВА, як базавую ідэалогію Расеі.
Пачаўся новы адкрыты этап вайны паміж Азэрбайджанам і Арменіяй. Вынікам яго будзе аднаўленьне кантролю над Нагорным Карабахам, капітуляцыя Арменіі і імаверна крах ўлады Пашыняна.
Як мне падаецца Баку зможа хутка расправіцца з узбройнымі сіламі Арменіі і НГ.
Тым ня менш, гэтая вайна будзе таксама выгадна Расеі, асабліва краварпалітная.
Беларуская Акадэмія і школа ў Коніне
Паспрабавалі разабрацца адносна сітуацыі з Вышэйшай школай у Коніне. Атрымаў абшэрны каментар ад прадстаўніка Беларускай Акадэміі на мае заўвагі
1. Адміністрацыю (курс) на БЕЛАРУСКАЙ мове - адзіную ў еўрапейскіх ВНУ, адкрыла Беларуская Акадэмія ў Вышэйшай школе кадраў менеджмента ў Коніне. Гэтая школа - лепшая ў ваяводстве, у мінулым годзе атрымала Ордэн Белага Арла за сваю дзейнасць.
‼️ Канешне добрая справа. Паспрабаваў высьветліць, магчыма чагосьці не заўважыў. Той факт, што Школа займае ў нацыянальным рэйтынгу ВНУ Польшчы 306 месца можа не мець нейкага значэньня, калі робіцца справа. Але я думаю, што беларусы, якія б жадалі вучыцца мусяць ведаць усе дэталі і інфармацыю пра ВНУ.
Дапускаю, што з усіх ВНУ толькі школа ў Коніне дала пляцоўку для навучаньня на беларускай мове. Гэта безумоўна вялікі (+).
Але, паспрабаваў знайсьці інфармацыю пра Акадэмію і адукацыю на беларускай мове на старонцы Школы, таксама як і пра супольны праект, яе там няма, як і пра адмысловы набор для беларусаў. А гэта вялікі (-). Хаця там ёсьць інфармацыя пра курсы для дырыжораў аркестраў.
Мне падаецца, што абвесткі, дадатковыя дэталі пра праграму, яе зьмест, асабліва калі гэта эксклюзіў, проста неабходна на афіцыйным сайце ВНУ. Яна для пэўнасьці неабходна і для абітурыентаў.
2. На спецыяльнасці выкладаюць БЕЛАРУСКІЯ прафесары і дацэнты, якія прынятыя туды на працу. Большасць з іх - рэпрэсаваныя. прафесароў на сёння 13, а ўсіх выкладчыкаў, якіх прыняў Конін, больш за 50. Сацыялогію, напрыклад, выкладае былы дырэктар інстытута сацыялогіі, інфарматыку - былы загадчык аддзела кібернэтыкі і г.д. Усе выкладчыкі з еўрапейскімі імёнамі і маюць досвед працы за мяжой.
‼️ Iзноў, калі гэта так - выдатная праца (+).. Але, заходзім на старонку Школы, дзе як сказана працуюць (!) беларускія навукоўцы з еўрапейскімі іменамі, і не знаходзім пра йх нічога ні ў сьпісе сталых працаўнікоў, ні супрацоўнікаў. Таксама не знаходзім ніякай праграмы па курсах Адміністрацыя. А сэмэстр пачынаецца 1 кастрычніка. Мне падаецца ўсе гэта важна, як для самой Школы, для Акадэміі і для студэнтаў-беларусаў.
Адсутнасьць інфармацыі пра прадукт, які каштуе нямала 1000 (год) бакалаўрыят, 1285 (магістрат) выклікае сумневы.. Мне б як студэнту, які хоча нечага даведацца і атрымаць здольнасьці кіраваньня было б важна ведаць, хто і што і як мне будзе гэта выкладаць.
Яшчэ раз падкрэсьлю Інфармацыі пра беларускіх выкладчыкаў іх кампетэнтнасьцях, я не знайшоў старонцы Школы, ні на старонках Акадэміі і Кадравага рэзэрву. Вялікі (-). Калі гэта сур’ёзны адукацыйны праект, то сутнасьць яго павінна быць распісана ў дробезях, асабліва, калі гэта платнае навучаньне (!!!).
3. Аплата іх працы (выкладчыкаў) - гэта менавіта кошт навучання. Нічога не ідзе ні Кабінету, ні Беларускай Акадэміі. Цяпер наступнае. Спецыяльнасці на замежнай мове каштуюць мінімум у два разы вышэй, чым на польскай. Тут кошт- дэмпінгавы, таму што выкладчыкі бяруць па мінімуму, так пагадзіліся дзеля беларускай справы. Беларуская Акадэмія працуе з 2020 года, зрабіла ўжо тры наборы, зараз ідзе чацьвёрты.
‼️ Па-першае, важна разумець каму і за што я плачу. Па-другое, не ведаю, ці гаворка ідзе (тры наборы) пра ВНУ, ці пра дзейнасьць Акадэміі. Калі пра ВНУ ў Коніне, то пакуль не сустракаў інфармацыі пра беларусаў магістраў выпускнікоў, у тым ліку і на афіцыйных старонках. А гэта ж паказчык эфектыўнасьці.
Цяпер, што тычыцца коштаў. (1000 і 1285 еўра). Магчыма я памыляюся, але ОСТ-Кабінет займаўся пытаньнямі фінансавай дапамогі для выкладчыкаў і студэнтаў, у тым ліку стыпендыі. Есьць жа цэлы дарадца па адукацыі, чаму раптоўна за навучаньне беларусы павінны плаціць зараз?
Фактычна, маючы вялізарную падтрымку і ЕЗ і ЗША цэлы кабінет (урад) так і не здолеў вырашыць пытаньня сістэмнай фінансавай падтрымкі для рэалізацыі адукацыйных праграм (стыпендыі і заробкі)? Падкрэсьлю, тых праграм ад якіх залежыць якасная рэалізацыя рэформаў у Беларусі. Фактычна будучыня краіны?
Ці ўсе гэта не мае дачыненьне адно да аднога? Розныя праекты - рэчы.ў сабе.
Цікава. Хочаш быць ў кадравым рэзэрве Кабінету, заплаці 1000 еўра і будзь у йм. Такі кошта "навучаньня".
Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Юрый Губарэвіч распавёў аб новых навучальных магчымасцях у межах кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі»
Адукацыю.будзе ажыцяўляць Вышэйшая школа кадраў менеджменту.
Падаць дакументы на праграму можна да 30 верасня. Навучанне пачнецца неўзабаве – 18 кастрычніка. Форма – завочная, дыстанцыйная. Заняткі на беларускай і рускай мовах будуць праводзіцца штотыднёва з пятніцы па нядзелю на працягу двух гадоў. Кошт навучання – 1285 еўра за год (аплата па семестрах).
Па-першае, за такі кошт беларусы могуць атрымаць добрую адукацыю ў любым польскім ВНУ;
Па-другое, я так разумею што зь Беларусі выехалі неадукаваныя міл’янеры, якія могуць дазволіць сабе плаціць невядома на што больш за 1000 еўра; Сітуацыя такая, што гэта беларусы патрабуюць стыпендый і падтрымкі, а не плаціць за навучаньне якое шмат якія беларускія платформы прапануюць бясплатна.
Па-трэцьце, задача кабінету было наладзіць сістэмную, безкаштоўную працу па навучэньні беларусаў у галіне адміністраваньня і кіраваньня на перспектыву. Але нешта пайшло ня так.
Чацьвертае, калі навучэньне будзе ажыцяўляць польская навучальная ўстанова, то нашто пісаць кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі».
Чарговы тупік.
Нас хотели наклонить, но ничего у них не получилось, мы выстоили и даже мобилизовались, хотя и победнее живем, но вот в следующем году точно выйдем на досанкционный период (Лукашенко)
А уже через год мы перегоним загнивающий Запад, он точно должен загнуться от санкций, от голода и холода (ПУ).
У прамове нацыянальная лідарка закліча дэмакратычныя краіны выступіць з агульнай стратэгіяй па падтрымцы барацьбы беларускага народа супраць рэжыму Лукашэнкі.
А мне вoсь цікава даведацца, якая ж стратэгія барацьбы супраць рэжыму ў каманды Ціханоўскай (ОСТ, Кабінет, КС). Яна ўвогуле ёсьць? Рэтарычнае пытаньне.
Канешне няма, за 3 гады не было выпрацавана ні стратэгіі, ні бачаньня, ні прадбачаньня.
Можа я памыляюся, можа яна ўсе ж такі ёсьць, тады дзе яе можна пачытаць? Ці яна сакрэтная?
Уявіце сабе, за 3 гады, пры наяўнасьці вялізарнай колькасьці людскіх рэсурсаў і даверу, стратэгіі як не было, так і няма і не будзе.
А зараз, аказваецца дэмакратычныя краіны павінны выпрацаваць нейкую агульную стратэгію па падтрымцы беларускага народу. Што гэта? Проста нейкі сорам. Пустэча.
Еўрапейцы даюць немалыя грошы на падтрымку розных беларускіх ініцыятыў, на студэнтаў, рэпрэсіраваных, СМІ. А зараз яшчэ павінны і стратэгію выпрацаваць.
Навошта казаць і пісаць пустыя безсэнсоўныя фразы?
Канал пакуль функцыянуе. Тэхслужба нешта там разбіраецца. Галоўная прэтэнзія - распаўсюджваньне забароненага кантэнту і нейкія скаргі.
Але, атака і пагроза таго, што ён будзе зачынены саслужыла добрую службу. Увесь дзень разьбіраўся з запісамі, тое, што хацеў зрабіць даўно.
За тры гады працы каналу, я напісаў больш за сотню публіцыстычных, філасофска-паліталагічных тэкстаў (эсэ) і прагнозаў па Беларусі, па рэвалюцыі і эвалюцыі сістэмы, грамадства, апазіцыі і па стане і перспектывах беларускай нацыянальнай ідэі. (Некалькі тэкстаў з папярэдняга перыяду пераапублікаваў).
На некаторыя тэксты натхнялі дыскусіі з чытачымі, іх каментары, заўвагі, назіраньні. За што ўсім дзякую.
Шмат з напісанага не страціла актуальнасьці і зараз.
Агулам, як аказалася, трохгадовая праца складае каля 400 старонак.
І гэта не ўлічваючы асобных артыкулаў, і інтэрв’ю. Цяжка ўявіць, колькі тэкстаў было выстаўлена на ФБ за апошнія 10 год.
Зараз пытаньне, што з напрацоўкамі рабіць.
Ці варта афармляць гэтыя думкі ў нейкі збонік?
Еще раз о Путине, Лукашенко и беларусском народе
Возможно для Кремля Лукашенко неудобен, возможно Путин и хотел бы его сменить. Но для Москвы удобна и необходима для сохранения - диктатура. И совершенно не важно в какой форме: персоналистской или коллективной. И только тогда Москва пойдет на смещение Лукашенко, когда будет уверена в том, что авторитарная система останется неизменной.
Поэтому все эти игры "в конституцию" нужны лишь для стабилизации диктатуры. Другими словами, должны быть созданы (при помощи людей Кремля) такие механизмы и институты, которые обеспечить сохранение авторитарной модели управления после транзита власти.
Россия всегда будет выбирать и поддерживать диктатуру, и ей не нужен в нашей стране такой народ, который хочет демократии и свободы, и такие политики, которые будут строить демократическое государство.
В свою очередь, попытка построить демократию в Беларуси с опорой на Россию приведет к установлению наихудшей формы автократии.
Уже закладываются надежды на перемены на 2025 год. Опять на выборы или на то, что Лукашенко уйдет. Это тот идеологический посыл, который нужен сегодня. Это как вера в то, что Лукашенко смертельно болен и через 2, максимум 3 год умрет.
Такие психологические установки являются завершающей фазой протеста. Когда остается верить в высшие силы, а не в силу и энергию общества. Но если бы высшие силы хотели разобраться с Лукашенко, они бы это сделали через народ. VOX POPULI VOX DEI. Но не сделали.
Лукашенко не собирается уходить. Зачем и куда ему уходить. Он пролил столько крови, задавил, замучил столько людей не для того, чтобы уходить. Тем более, что десятки тысяч чиновников, боевиков, "судей", "учителей", замаранных в различных преступлениях, с искаженным восприятием мира, добра и зла, не видят себя вне пространства, созданного Лукашенко.
Он будет править до самой смерти, либо до того момента пока ему позволят править. Он будет не только править, но сделает все, чтобы власть осталась в руках его семьи. Такова логика жизни и смерти диктаторских режимов.
Выборы? Какие выборы? Для чего, с какой целью? Легитимизировать Лукашенко, укрепить власть, которая будет держаться на терроре и изгнании всех несогласных? Зачем? Кому это нужно? В ближайшее время мы будем наблюдать демонтаж "фасадной демократии", которая перестала играть роль стабилизатора и легитимизатора системы. Вряд ли Лукашенко уже будет избираться на выборах. Ну будет он в 2025 году трижды нелегитимным президентом, может быть четырежды. Хоть по факту он не легитимен с 1996 года. Это уже не будет иметь никакого значения. Конечно по факту углубления масштабов террора и зачисток система может посчитать, что все угрозы уничтожены и провести какую-нибудь фиктивную электоральную кампанию. Думаю, новые подходы будут апробированы на местных и парламентских выборах.
Возможно, что и нынешнее Собрание даст установку на демонтаж отдельных элементов "избирательной" системы, назвав их оружием в гибридной войне, направленной на уничтожение "стабильности" в Беларуси. Вне всякого сомнения будут умники (терешковы), которые призовут Лукашенко править пожизненно в это тяжелое, кризисное время, когда весь мир в хаосе, а на Западе стоят в очередях за хлебом.
Все будет делаться для того, чтобы избавить Лукашенко от "тяжести" избирательных кампаний. Это же касается и изменений в конституции.
Лукашенко и его окружение запустили машину невиданного террора, поэтому реализация манипуляций с конституцией и выборами не станет большой проблемой. Главное, чтобы это было всенародным, всеблагостным. И оно таким будет. Если, условно говоря, "3%" удержали власть в тяжелейшем кризисе, то обеспечить 90% поддержку "великому правлению Лукашенко" будет не так сложно. К тому же, правящий и пропагандистско-идеологический аппарат постоянно вещает о войне. А о каких выборах, можно говорить во время войны.
Конечно, можно еще надеяться на разложение экономики и правящего аппарата. И этот процесс безусловно будет иметь место, но политический эффект от него крайне неопределенный и долгосрочный.
Маскоўскія прапагандысты, а гэта значыць і ўся вайскова-палітычная хеўра, актыўна перанімаюць рыторыку Ізраілю.
По словам Элиава Беньямина, ХАМАС «выбрало эту битву», а безопасность мирных жителей в секторе Газа «зависит от руководства ХАМАС»
А что, так можно было? (Военный осведомитель).
Гэта азначае, што ў бліжэйшыя часы яны ўжо нават апраўдвацца не будуць за свае злачынствы ў дачыненьні да Украіны. Пачнуць спасылацца на досьвед Ізраіля.
В. Кавалькова. "Мы можам пабудаваць сістэму лепшую за дэмакратыю. На мой погляд, дэмакратыя таксама мае свае хібы".
Гэты перл увойдзе ў анналы беларускай палітычнай антыдумкі.
Не разумею, чым Кавальковай не падабаецца сістэма створаная Лукашэнкам. Падобныя яму, заўседы казалі, што пабудавалі такі лад, які лепшы за дэмакратыю. Камунізм быў лепшы за дэмакратыю, фашызм таксама.
Думаю, Эйсмант, якая прапанавала з беларускай дыктатуры зрабіць еўрапейскі брэнд, час пайсьці на пенсію. З’явіліся новыя, больш прагрэсіўныя "мысьляры".
Насамрэч, гэта нейкі праклен для Беларусі. А можа так і трэба?
А тут новая карціна сьвету ў расейскіх падручніках. Уяўляю, што напісана пра незаконнае абвяшчэньне незалежнасьці, "як нацыянальны сэпаратызм былых савецкіх рэспублік".
Читать полностью…Усе часьцей і часьцей мне прыходзіць інфармацыя пра новы элемент у рэпрэсіях.
Карнікі наўпрост фабрыкуюць справы пра данаты, пра "падпіскі" на экстрымісцкія каналы. Калі чалавек патрапіў пад падазрэньне, але доказаў няма, то яму на "размовах", пад час праверак адмыслова ўсталеўваюць на тэлефон тыя, ці іншыя "праграмы", "доказы" злачынства.
Пасьля чаго пачынаюць тэрарызаваць, узбуджаюць крымінальныя справы, у лепшым выпадку патрабуюць зрабіць "дабравольныя" ахвяраваньні на дзяржаўныя патрэбы.
Тэрор перайшоў у глыбінную псіхалагічную фазу. У сутнасьці насельніцтва краіны перафарматуецца у дзьве катэгорыі:
1. Тыя хто ажыцьцяўляе і абслугоўвае сістэму тэрору;
2. Тыя хто стане ахвярамі тэрору;
Трэцьцяга варыянту ужо не будзе.
Думаю, што кожнаму, хто застанецца ў Беларусі прыдзецца зрабіць такі жыцьцевы выбар.
Дарэчы, нешта мне падказвае, што "выбары" ў 2024 годзе могуць набыць форму абавязку і "выбаршчык" павінен будзе прадэманстраваць свой зазначаны бюлецень камісіі.
Гэта дадатковы механізм выдаўленьня ўнутранай свабоды чалавека. Рытуал па маральнаму падпарадкаваньню асобы рэжыму. Што будзе азначаць канчатковае афармленьне таталітарнага панаваньня.
Ва ўмовах асаджанай крэпасьці нават фармальная нелаяльнасьць павінна быць знішчана. Толькі так Лукашэнка зможа дасягнуць поўнага аднадушша ў грамадстве.
У сакавіку 2009 года ў КНР выйшла кніга калектыва аўтараў «Кітай незадаволены» («Чжунго бу гаасін«), выдадзеная вельмі важкiм нават па кітайскіх мерках тыражом – больш за чвэрць мільёна (270 тыс.) экзэмпляраў (на фота вышэй). Яе назва пераклікалася з назвай другой кнігі на гэту тэму, якая выйшла ў 1996 годзе – «Кітай здольны сказаць «не»» (больш таго ў гэтых прац былі i агульныя аўтары, напрыклад, Сун Цян), i ужо тады ўключыла заяву: «…калі б Хайшэньвей (Уладзівасток. — заўв.) па-ранейшаму знаходзіўся ў нашых руках, тады мы валодалі б нашай самай паўночнай цудоўнай гаванню… а гэта ў велічэзнай ступені спрыяла б росквіту нашага Паўночна-Усходняга Кітая… тады сумленнае і працавітае насельніцтва Кітая распаўсюдзілася б на самыя шырокія і на больш за ўсё годныя засваенні раёны Паўночна-Усходняй Азіі; росквіт жа гэтай часткі СВА з’явілася б радаснай весткай і для народа Расіі».
https://ceapp.info/2023/09/kitaj-pacha%d1%9e-abya%d1%9elyac-chastki-rasii-svayoj-terytoryyaj/?fbclid=IwAR0GrTfy4bMfbdD8fWFeXVM3uPn8SR0SgHkJvZNnyQaUJw3IfBNUWpqLUgg
Дапускаю, што навучаньне (з большага дыстанцыйнае) скіравана з на беларусаў у самой Беларусі. Тады гэта іншая размова, але анлайн навучаньне, тым больш у малавядомым ВНУ і за такія грошы, так сабе адукацыя. (Канешне кожнаму сваё). Адзінае - атрымаць еўрапейскі дыплом. Калі так пытаньняў няма, як і не будзе кадравага рэзэрву.
Такім чынам, спатрэбілася амаль 2 дні, цэлая дыскусія, каб зразумець сітуацыю, пасьля чаго пытаньняў узьнікла яшчэ больш.
Ключовая праблемы: адсутнасьць дэтальнай інфармацыі, а значыць і адказнасьці. Адсутнасьць сітэмы і ўзаемадзеяньня ў базавых пытаньнях, якія датычаць кадравага патэнцыялу, адукацыі; ну і канешне аплата за тое, што як падавалася, павінна быць бесплатным.
Да маёй публікацыі вышэй.
Праграма "Кадрававага рэзэрву" прапануе атрымаць далейшую адукацыю (дыплом магістра) для беларусаў ў прыватнай вучэльні Вышэйшая школа кадраў кіраваньня ў Коніне. Wyższa szkoła kadr menedżerskich w Koninie. 250 км., ад Варшавы.
Аплата каля 1285 еўра ў год. (Пра што я пісаў. Два гады 3000 еўра). З большага так разумею курсы дыстанцыйныя, бо хто б хацеў паехаць вучыцца ў Конін.
Для цікавасьці спраўдзіў, што ж гэта за школа, якое мейсца яна займае ў рэйтынгу вышэйшых прыватных і дзяржаўных устаноў, што Кабінет прапануе беларусам там атрымоўваць адукацыю, і... не знайшоў
https://2023.ranking.perspektywy.pl/ranking/ranking-uczelni-akademickich
Сярэдняя ацэнка на форумах 5.1 з 10
То бок, Кабінет рэкламуе беларусам вельмі дарагія курсы польскай вучэбнай установы, дыплом якой нічога не варты. Навошта?
Гэта не Варшаўскі Ўніверсітэт, дзе вельмі добры факультэт Адміністрацыі і Кіраваньня, гэта не Szkola Łazarskiego, гэта не Вышэйшая Эканамічная Школа. Якія безумоўна вядомыя, прэстыжныя, з якаснай адукацыяй, за якую пры жаданьні можна заплаціць 1200 еўра.
Але, што дасьць беларусам нейкая невядомая прыватная інстытуцыя ды за такія грошы?
У Польшчы шмат розных вышэйшых прыватных устаноў, якія шукаюць студэнтаў, дзе можна безумоўна атрымаць дыплом, але не веды. Таксама, дзякуючы "навучаньню" у такіх школах студэнты з усходу (раней) маглі атрымаць легальную падставу застацца ў ЕЗ.
Двухбаковая выгада. Безумоўна гэтым установам залежыць на студэнтах і рэкламе.
Сэнс адукацыі і кадравага рэзэрву быў як раз у тым, каб беларусы маглі атрымаць веды, якія будуць патрэбны для рэформ, для развіцця краіны. Няўжо беларусы не заслугоўваюць нечага лепшага?
ГУР паведамляе, што Кадыраў у коме. Тут канешне пытаньне веры. Але, прыгожынскі бунт напэўна напалохаў Крэмль, які ў тым ці іншым выпадку будзе прыбіраць верагодныя дэстабілізатары. Клан Кадырава і ягоная пазіцыя (не гледзячы на паказовую лаяльнасьць) вельмі небясьпечна, асабліва, калі скончыцца вайна. Гэта таксама азначае, што Крэмль будзе максімальна утылізаваць чачэнцаў (кадыраўцаў) ва Украіне.
Читать полностью…На Кубе арестовали 17 человек, причастных к сети, которая вербовала молодых мужчин воевать в российской армии против Украины. Об этом сообщило Reuters в пятницу, 8 сентября.
Задержанным грозит до 30 лет тюрьмы, пожизненное заключение или смертная казнь, отметили в местной прокуратуре.
Координационный совет следует реструктуризировать, сделать его более представительным. Фактически сформировать Учредительное Собрание. Пока КС скорее символический, а не политический субъект. Также необходимо переформировать президиум, расширить его состав и на его основе создать техническое правительство, и желательно за границей. Чтобы не возникало вопросов: что такое КС, кто его представляет и чем он занимается.
Другими словами, пришло время для формирования параллельных государственных институтов. Проивостояние в стране может быть долгим, а падение режима быстрым и неожиданным, и к этому необходимо готовиться.
Несостоявшаяся завтра национальная забастовка (хотя бы всего города Минска) будет означать:
1. Беларусы в своем большинстве молчаливо соглашаются с силовым управлением в стране и будут готовы подчиняться нынешнему государственному аппарату;
2. Лукашенко будет чувствовать себя победителем и попытается перейти в активное наступление на пространство протеста;
3. Произойдет внутренняя консолидация системы, так как большинство, которое было против Лукашенко, превратится в неопределенное и неизвестное большинство, которое готово еще подождать;
4. Альтернатива потеряет возможность апеллировать к народу, так как народ "промолчал";
5. Режим получит возможность расширить террор, так как исчезнет угроза масштабного кризиса, через остановку экономики;
6. Изменится подход к заключенным, скорее всего усилиться давление на них, и начнется подготовка к "политическим процессам".
7. Реализация даже условной "конституционной реформы" может затянуться, так как надобность манипулировать общественными ожиданиями и настроениями отпадет.
8. Страну ожидает затяжное противостояние, но слабым пунктом может оказаться неконсолидированность альтернативного политического центра, разность интересов и стратегий. Альтернативу, в долгосрочной перспективе, может постичь участь традиционной оппозиции.
Выбачаюся, што завальваю тэкстамі ленту. Канал хутчэй за ўсе будзе ліквідаваны, таму публікую свае самыя трапныя прагнозы.
Ніжэй люты 2021