usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Беларускія «новадэмакраты», Расея і «Вялікі разварот»

Прощай, немытая Россия,
Страна рабов, страна господ,
И вы, мундиры голубые,
И ты, им преданный народ.
(Лермонтов)

"Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою М-а-ска-ля ўжэ ня будзе!". (К. Каліноўскі)

Гісторыя ўжо не раз паказала, чым скончваюцца гульні з Расеяй і вера ў «добрыя», «роўныя» дачыненьні з ёю. На жаль «фантомная любоў» да імперыі захоўваецца ў сьвядомасьці пэўнай часткі беларусаў і новадэмакратычнай супольнасьці. З боку некаторых яе прадстаўнікоў можна пачуць такія словы: «без России мы никуда, без России Беларусь ждет коллапс, который может быть сравним с тем, что было в 90-ые годы. Что необходимо выстраивать добрые отношения с Москвой. Ну, а потом, когда Беларусь станет на ноги, то ТОГДА страну можно будет развернуть».
Перш за ўсе, трэба зазначыць, што гэта шкодныя ілюзіі, якія дэзарыентуюць грамадства і фактычна зліваюць усе высілкі нацыянальнай эліты ў пустэчу.
На жаль, у межах “новадэмакратычнага” сфарміравалася тры антынацыянальныя і антыдэмакратычныя наратывы, якія актыўна транслююца ў медыя-прастору:
1. Другаснасьць нацыянальнага пытаньня ў стасунку з дэмакратыяй. Спачатку трэба пабудаваць дэмакратыю, а потым вяртацца да пытаньня адраджэньня беларускай мовы, культуры, сьвядомасьці. То бок, прапануецца будаваць дэмакратыю на постсавецкай і расейскай культуры, мове і традыцыях.
2. Мы не можам зараз адмовіцца ад прэзідэнтскай улады, бо грамадства да дэмакратыі не гатовае, а ў пераходны перыяд (транзіт улады) неабходна моцная рука, якая недапусьціць сацыяльнага і эканамічнага хаосу ў Беларусі. Гэта фактычна базавы элемент існаваньня сёньняшняга аўтарытарнага рэжыму;
3. Немагчымасьць адарваньня, існаваньня і самаразвіцьця Беларусі без Расеі.
Усе гэта ў сукупнасьці рэпрадукуе лукашэнкаўскую сістэму. Сыходзячы з акрэсьленных вышэй “новадэмакратамі” тэзаў можна зрабіць выснову: беларусы не могуць і негатовы аднавіць нацыянальную дзяржаву, жыць пры палітычнай свабодзе і дэмакратыі (патрабуюць моцную руку і кіраваньне), і не ўстане адарвацца ад Расеі, бо яна гарант эканамічнай стабільнасьці. З іншага боку, згодна з такой логікай, калі зараз нацыянальнае зрабіць прыярытэтам, наўпрост заявіць пра палітыку дыстансаваньня ад Расеі, і вярнуць беларусам усе дэмакратычныя правы, то краіну чакае абвал, хаос і вяртаньне да аўтарытарызму.
Таму, (ідучы сьлядамі разважаньняў “новадэмакратаў”), каб гэтага недапусьціць неабходна захаваць мягкае аўтарытарнае кіраваньне з апорай на расейскую ментальнасьць і падтрымку з боку Расеі. Тады атрымоўваецца, што мэтай дзейнасьці “новадэмакратаў” з’яўляецца не грунтоўнае перабудаваньне грамадства і дзяржавы, апроста фасадная мадэрнізацыя лукашэнкаўскай Беларусі, якая будзе заставацца ў ценю Расеі.
Калі абапірацца на такія разважаньні, то атрымоўваецца, што:
- Прадстаўнікі “новадэмакратаў” ментальна жывуць у “расейскім сьвеце” і нават за гэтыя чатыры гады рэпрэсій і дзьвух гадоў вайны не зразумелі чым ёсьць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і да чаго прыводзіць любая арыентацыя на Расеію. Пераход на беларускасьць з’яўляецца выключна кан'юнктурнай практыкай, а не ментальнай;
- - У выпадку, калі "новадэмакраты" прыдуць да ўлады, яны будуць імкнуцца да захаваньня добрых адносінаў з Масквой;
- Беларускі народ не гатовы да нацыянальнага адраджэньня і да фукнцыянаваньня ва ўмовах дэмакратычнай сістэмы;
- Дзейнасьць усіх палітына-інфармацыйных і культурных ініцыятыў з’яўляецца безсэнсоўнай, бо не ўплывае на бачаньне і на сьвядомасьць большасьці беларусаў;
- Калі пераважная большасьць беларусаў думае ў адпаведнасьці з акрэсьленай логікай, то “новадэмакраты” павінны пасіўна падлаштоўвацца пад такое і бачаньне большасьці, а не зьмяняць яго і не прасоўваць нацыянальнае інтарэсы ў публічную сьвядомасць;
-
У сваю чаргу, калі пагадзіцца з тым, што сітуацыя ў беларускі грамадства выглядае менавіта так, як нам малюе логіка "новадэмакратаў", то можна сьцьвярджаць, што дэмакратычныя колы ніколі не прыдуць да ўлады ў Беларусі, і ў краіне ніколі не ўсталюецца дэмакратычны, а тым больш нацыянальна-дэмакратычны рэжым.

Читать полностью…

Usov Pavel

Zobacz ten film użytkownika @prokopiev_egorov na Instagramie https://www.instagram.com/reel/C6s2O2AoruN/?utm_source=ig_web_button_native_share

Читать полностью…

Usov Pavel

Раней у Расеі на 9 траўня разганялі хмуры і "рабілі добрае надвор’е". Зараз сьнег і дождж. Хіба скончыліся самалеты.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сыходзячы з "праграмаў" можна зрабіць выснову, што некаторыя группы-блёкі разлічваюць выключна на "свае зачыненыя" групкі прыхільнікаў з ТГ ці Ю-тюб каналаў. Толькі палова імкнецца выйсьці на больш шырокую аўдыторыю.

Адносіны да "працэсу" выбараў і так вельмі скептычныя, намаляваныя на каленцы дзіўныя тэксты толькі ўзмацняюць недавер і паніжаюць увагу да працэсу, як не сур'езнага.

Читать полностью…

Usov Pavel

Збегчы ў Беларусь

Канчаткова акрэсьлены падзел сьвету на два варожыя палітычныя лагеры таксама абвастрае пачуцьці крыўды, сацыяльныя канфлікты, разуменьне дэмакратыі ўнутры асобных супольнасьцяў.

Прынцып патрыятызму часткі людзей будуецца на пачуцьці камфорту, ubi bene ibi patria, забясьпячэньні і статусе. На гэтым прынцыпе будуецца і разумуньне дэмакратыі як такой. Ubi bene ibi res publika (demokratia). Часам такія ўяўленьні фарміруюцца неведаньнем сітуацыі і ізаляцыяй, як гэта было за часоў СССР і наіўнага "неведаньня" ў Беларусі да 2020 году.

Была ўпэўненасьць, што ў СССР і РБ была сапраўдная дэмакратыя, стабільнасьці і шчасьце: эскімо, Артэк, сгушчонка і Бураціна.

У Беларусі пэўны матэрыяльны дабрабыт і доступ да бонусаў ад сістэмы таксама стваралі пэўнае бачаньне дэмакратыі. Мне добра, значыць ёсьць свабода і дэмакратыя, а для небаракаў - не.

Але тут я хачу паразмаўляць пра тых, хто бяжыць у Беларусь з Захаду (нпр., Польшча). Ідэалагічнае абвастрэньне робіць палітычныя і эканамічныя крыўды таварам. Грамадзяне, уступіўшыя ў канфлікт са сваёй дзяржавай і сістэмай, упэўнены, што змогуць прадаць свае крыўды ідэалагічнаму ворагу, то бок Беларусі, альбо Расеі. І што рэжымы гэтых краін абавязкова павінны набыць гэтыя крыўды, крытыку ўласнай дзяржавы і абвінавачваньні ў антыдэмакратызьме. Галоўнае голасна крычэць. Чалавеу які ўцякае ў тую ж Беларусь Лукашэнкі, ці пуцінаўскую Расею ўпэўнены, што будзе абласканы і абсыпаны золатам і пашанамі, будзе жыць як "цар". Так думалі і тыя, хто зьбягаў у СССР за лепшым жыцьцём, той жа Освальд. Так некаторыя думаюць і зараз (былы польскі суддзя Шмыдт).

Але, з большага такія людзі (калі гэта не нейкія супер навукоўцы, ці тайныя агенты), ні ў Беларусі, ні ў Расеі не патрэбны. Канешне, йх праз пэўны час будуць выуарыстоўваць у якасьці прапаматэрыялу, можа як "экспертаў", якія будуць казацььпра польскіх фашыстаў.

Потым жа забудуць, пасадзіўшы на "заробак" у 500 еўра. Ні кватэры, ні белага Jeely, ні пуцёўкі ў Сочы. Нічога, нават магчымасьці нейкага ўласнага развіцьця. Поўнае забыцьцё.

(Хаця для пафасу могуць пачаць фарміраваць польскую партыю патрыётаў ў выгнаньні, як калісьці рабілі ў СССР).

Так, беларусам, якія ўцяклі за мяжу з краіны, таксама цяжка, золата і дармовага легкага жыцьця няма, але ёсьць магчымасьць для рэалізацыі і самаразьвіцьця. Ды і з Беларусі з большага з’яжджаюць лепшыя, у Беларусь жа, асабліва зараз - кепскія.

Читать полностью…

Usov Pavel

Умоўна, сярод жадаючых паўдзельнічаць ў "выбарах у КС" дзьве "русскіе партіі". "Страна для жизни" и "Хватит боятся". Гэта структуры, якія падалі свае сьпісы кандыдатаў на расейскай мове 👀.

Негалосна прынята, што мовай беларускай палітыкі павінна быць беларуская, асабліва сярод апазіцыі. Гэта той мінімум, які мы можам зрабіць, гуляючыся ў гульні за мяжоў - папулярызацыя беларускага Сьвету, а не русского.
Лічу, адзіная карысьць дадзенага працэсу далучацца да беларушчыны.

Раю журналістам, у перыяд "дэбатаў", ці размоў зьвяртаць на гэта ўвагу. Калі ты беларускі палітык - карыстайся беларускай мовай ў сваёй палітычнай дзейнасьці.

Читать полностью…

Usov Pavel

Фенаменальна, 40 тыс., даносаў. Вось вам яшчэ адзін прыкры прыклад савецка-рускага сьвету

Читать полностью…

Usov Pavel

Чарнобыль. Беларусь.
Можна сказаць, што ў нашай краіны своеасаблівы лёс. Сапраўды не толькі цывілізацыйеы ізлом, але нават нешта большае.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паміж кампрамісам і годнасьцю

Прачытаў вельмі дзіўны артыкул на НН Тры памылкі Зянона Пазьняка.
"Прыклад таго, як можна прайграць усе".

Адзін з тэзісаў аўтара артыкулу ў тым, што памылкай Пазьняка было тое, што ён не "прадаўся" камуністам! Не пайшоў на саюз
"Каб не дапусціць прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, Народнаму Фронту трэба было ісці на нераўнапраўны, а можа быць і прыніжальны саюз з посткамуністычнымі элітамі ды нават і з прагнымі абагачэння, апартуністычнымі нуварышамі — украінскія і малдаўскія контрэліты, наступіўшы на горла ўласнай песні, на такі саюз пайшлі. Але Пазняк хацеў быць «вышэйшым за гэта», лічыў сябе «вышэйшым за гэта».

1. На якія кампрамісы павінны быў яшчэ пайсьці Пазьняк і БНФ? На кампраміс і саюз з Масквой? Можа на кампраміс з сумленьнем і пачаць жыць на гранты, што рабіла і робіць частка апазіцыі. І кім быў бы Пазьняк, чым быў бы БНФ калі пайшоў бы на кампраміс з камуністамі?
Можа яшчэ трэба было вярнуць савецкую сымболіку. Менавіта гульня ў кампрамісы з боку Шушкевіча захавала камуністаў пры ўлаладзе і Вярхоўнай Радзе і акрэсьліла лёсы краіны.

Да чаго прыводзяць пошук кампрамісаў з палітычнымі і ідэалагічнымі ворагамі паказала дзейнасьць такой арганізацыі, як "Гавары праўду", той жа 2020 год і пошук кампрамісу з Масквой з боку ОСТ.
Прыклад той жа Нашай Нівы, якая ў пошуках "кампрамісу" цалкам згубіла разуменьне сваёй нацыянальнай і гістарычнай місіі, пераўтварылася ў пляцоўку для дзіўных інфармацыйных зліваў і публікацый.
Я ўжо не кажу пра "кампрамісы" украінцаў і малдавян, якія аўтар выстаўляе як пасьпяховы прыклад. Вынік гэтых кампрамісаў урэшце і прывёў да вайны ва Украіне, слабасьці і беднасьці Малдовы. І зараз, палітыкі падобныя на аўтара артыкулу і НН кажуць пра кампраміс з Масквой, каб спыніць вайну!

Урэшце рэшт, Лукашэнка і прыйшоў да ўлады і сфарміраваў такую сістэму менавіта таму, што вельмі шмат людзей шукалі ды ішлі на кампраміс з сумленьнем і годнасьцю;

2. Чаму вучыць гэты артыкул? Прынцыпы нічога не вартыя, ідэі нічога не вартыя, сумленьне і годнасьць нічога не вартыя. Прадавайцеся, прадавайце свае ідэі і прадавайце сябе і дзеля чаго? Ілюзіі, што вас падпусьцяць ці прывядуць да ўлады?
Продаж сумленьня і прынцыпаў не гарантуе прыходу да ўлады таго, хто прадаўся і ніколі не гарантаваў.
Дзіўна, што К.Каліноўскі не прадаўся маск..лям, па логіцы гэтага артыкулу, дурань, усе прайграў у 1863 і жыцьце сваё паклаў. А трэба было, як Аўгуст Панятоўскі.
Дзіўна, што амерыканскія каланісты не прадаліся Брытаніі, а польскія паўстанцы Сталіну ў 1944 годзе.
Чаго каштуе кампраміс з камуністамі паказаў лёс Аляхновіча і Тарашкевіча, Янкі Купалы. Як пра гэта можна забыцца?!

3. З іншага боку, калі чалавек-палітык прадаў свае прынцыпы, то кім жа ён будзе, калі прыйдзе да ўлады? Кім ён будзе, калі яго не стрымлівае сумленьне і ніякія каштоўнасьці і законы. Ен будзе Пуціным, Сталіным, Лукашэнкам. Ен будзе прадаваць і прадавацца., ен будзе рабаваць народ і прадаваць незалежнасьць, усе тое, што рабіў і робіць Лукашэнка. Ні краіна, ні народ, ні дэмакратыя нічога не будуць вартыя для такога чалавека, а толькі бязмерная, неабмежаваная ўлада.
Чаму некаторыя не могуць зразумець, што Пазьняк змагаўся не за ўладу, а за беларушчыну, за нацыянальны гонар і годнасьць, за нацыянальны дух. Чаму беларускія незалежныя "аналітыкі" і "журналісты" і "палітыкі" так грэбліва адносяцца да каштоўнасьцяў і іх значэньня ў палітыцы. Што ж йх тады робіць "незалежнымі і дэмакратычнымі"? Хіба толькі заробак? Тады навошта здзіўляцца, што лукашэнкаўская сістэма надаль існуе - людзі пагадзіліся, знайшлі кампраміс. Азаронак, Марзалюк, Васілевіч, Пратасевіч - усе гэта прадукты кампрамісу;

4. Уявім сабе, што БНФ і Пазьняк пайшлі б на СДЕЛКУ с камуністамі (асабліва пасьля выкрыцьця Курапат, Катыні, масавых забойстваў у часы тэррору, пакту Молатава-Рыбінтропа). БНФ імгненна б разваліўся, Пазьняк бы як палітык цалкам бы сябе дыскрэдытаваў і хутка б зьнік. І сеньня, калі б нехта і ўзгадваў Пазьняка, то як нейкага невядомага здрайцу.

Читать полностью…

Usov Pavel

Па Зянона Пазьняка, нацыянальны фундамент, нацыянальная інстытуты, значэньне Слова ў палітыцы і палітычны этас.
https://www.youtube.com/watch?v=q-6fnwcJRO8

Читать полностью…

Usov Pavel

Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў.

Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну.

Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, якія ён і зараз імкнецца сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру.

Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі.

Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.

Читать полностью…

Usov Pavel

5. Калі б у нашай культуры дзейнічаў бы палітычны кодэкс, ЭТАС, то такія людзі як Вячорка, Кавалеўскі, Сахашчык, Лябедзька, Дабравольскі ды іншыя, даўно б сышлі з палітыкі. Падмануў - зьнік, праваліў працу - зньнік, падставіў людзей - няма ў палітыцы, есьць падазрэньні ў карупцыі - адхілены. Толькі так можа сфарміравацца новы палітычны клас, і толькі так замацоўваецца палітычны і маральны кодэкс. (Але ж хто будзе адхіляць? Правілаў гульні няма, грамадскага ціску (праз журналітсаў) - няма, інстытутаў няма. Вось і будзем хадзіць па коле).

6. Калі ў апазіцыйнай супольнасьці не сфарміравалася дэмакратычная палітычная культура (і няма запыту на гэта), не сварміраваўся і не прыжыўся этычны кодэкс, калі безадказнасьць стала нормай (як у журналістаў, так і палітыкаў), калі нормай стаў цынізм і тэзіс - "палітыка брудная справа", то мае дарагія беларусы, не чакайце перамен. І нават тыя перамены якія наступяць не будуць адпавядаць вашым чаканьням. Шмат хто з беларусаў ужо бачыц, як крадуцца йх мары.

Легітымнасьць гэта перш за ўсе давер (не выбары, не формы), а давер. Давер будуецца на адказанасьці і дзейнасьці згодна з правіламі гульні (галоснымі і негалоснымі), якія ўсталеўвае дэмакратычная культура.
Агульных правіл гульні за 4 гады ў нашай супольнасьці не сфарміравалася (але настваралася процьма праўрадавых структур, якія працуюць на нікому невядомых правілах). ОСТ усталёўвае свае правілы (якія ніхто не ведае), асноўнае мэта гэтых "правілаў" - працягнуць сваё існаваньне любым коштам, нават коштам знішчэньня ўсяго таго, што беларусы здабылі ў 2020 годзе. Не сумняюся, што пасьля 2025 году з новай фармулёўкай, са старым фарматам дзейнасьці, усе гэтыя структуры застануцца.

Тое, што я раблю, спрабую зрабіць, гэта спрыяць фарміраваньню беларускага нацыянальнага палітычнага ЭТАСУ, палітычнага кодэксу, правілаў, згодна з якімі павінны дзейнічаць дэмакратычныя палітыкі. ЭТАС таксама закладае, што грамадства, дэмакратычная супольнасць будзе патрабаваць ад палітыкаў і актывістаў дзейнічаць паводле гэтага кодэксу.

Тое, што мы сёньня можам супрацьпаставіць АЎТАРЫТАРНАМУ РЭЖЫМУ (карупцыі, безадказнасьцьі, безпраў'ю), гэта дэмакратычны этас (сумленнасьць, адказанасьць, пасьлядоўнасьць). Калі не сфарміруецца новая культура, то аўтарытарызм у Беларусі будзе перамагаць. Мы, як грамадства будзем такія слабыя і бездапаможныя, што ўвесь час нам патрэбна будзе, каб нехта звонку стаяў і кантраляваў нашую сістэму і грамадства, як той жа ЕЗ, а як не будзе такой структуруы, то дзяржава будзе стала існаваць у шэрай зоне нестабільнасьці.

Читать полностью…

Usov Pavel

У выніку чарговага ўдару па Дняпры загінулі 8 чалавек, у тым 2 дзяцей..
У выніку папярэдняга ўдару па Чарнігаву загінула 10 чалавек.
І нехта ўсьцяж будзе казаць, што хаос ў Расеі гэта кепска? Татальнае разбурэньне Расеі - кепска? І у гэтым выпадку зусім не важна, ці гэтае разбурэньне будзе вынікам падзеньня метэарыту, ці Крокус Сіці.

Читать полностью…

Usov Pavel

Спроба ж трансфармаваць эмацыйную легітымнасьць у інстытуцыянальную, адбылася з цяжкасьцямі і вялікім спазьненьнем, ды і то, толькі з пачаткам вайны ва Украіне, калі эмоцыі беларусаў пераключыліся зусім на іншыя суб'екты ў тым ліку ПКК.
Але, для інстытуцыянальнай легітымнасьці не былі створаны базавыя інструменты: канстытуцыя, апазіцыйны маніфест, агульнагы структурны кансэнсус. Увесь працэс фарміраваньня таго ж АПК адбываўся кулуарна, карпаратыўна, таму не легітымна.

Читать полностью…

Usov Pavel

Так, чаму ж "Белсат", ды іншыя журналісты не падымаюць гэтых вострых пытаньняў у дачыненьні да ўсіх "праўрадавых, парадзяржаўных структур", дзеля аб'ектыўнасьці і празрыстасьці. Чаму б не зрабіць каротку прагаму "Народны палітык", дзе на працягу 15 хвілін кожны міністр, кожны кандыдат у прэзідэнты, кожны дарадца, кіраўнік дэмакратычных структур, фондаў распавядзе пра сваё матэрыяльнае становішча, з чаго жыве, як зарабляе.

Читать полностью…

Usov Pavel

(Каментар да відые вышэй)
Ну і вось, пачынаецца ўсе з самага пачатку. Без Расеі мы нікуды, без Расеі нас чакае калапс і катастрофа, вяртаньне аж у далекія 90 - я. Трэба намагацца сябраваць з Масквой без радыкалізму і г.д. І гэта ў той час калі ідзе вайна 😵
І які парадокс, загнаць краіну цалкам пад расейскі ўплыў, у тым ліку і санкцыямі, і потым казаць, што мы цалкам залежныя ад Масквы😱
Калі сітуацыя выглядае менавіта так, як апісвае выступоўца то Беларусь ніколі не выйдзе з Саюзнай дамовы, з АДКБ і з ЕАЭС. Ніколі не ўступіць у ЕЗ, а дэмакраты ніколі не прыйдуць да ўлады ў Беларусі, бо каб прыйсьці да ўлады трэба ізноў зрабіць так, каб падабацца Маскве, атрымаць ад яе падтрымку і быць сваім, правільным палітыкам.
Вось што мы назіраем зараз, ізноў фарміраваньне не нацыянальных прыярытэтаў, а правільных подходов. А з такімі падыходамі Беларусь асуджана на лукашызм.

Так ці інакш, моцны стрэл сабе ў нагу блоку Пракоп’еў-Ягораў.🤕

Читать полностью…

Usov Pavel

Калісьці займаўся пытаньнямі кепскіх і добрых знакаў, роля і мейсца іх у гісторыі, як пэўных прадказаньняў падзеяў. У старажытнай Грэцыі і Рыме былі цэлыя групы людзей, якія гэтым займаліся: ауспікі і гаруспікі. У Грэцыі - піфія, а ў Рыме пантыфік.
Вось і ў апошнія гады "знакі" сталі з’яўляца даволі часта: вянок, які ўпаў на Януковіча, воран і голуб у Ватыкане, мыш перад ЦВК пад час выбарчай кампаніі 2020 году, і вось моцны і ясны знак ў Маскве: сьнег, кепскае надвор’е і надпіс АД.

Читать полностью…

Usov Pavel

Размова на актуальныя тэмы
https://www.youtube.com/watch?v=2JYgDpQaaf8

Читать полностью…

Usov Pavel

"Галасаваньне" і "праграмЫ"

Прабегся я хуценька па "праграмах" удзельнікаў галасаваньня ў КР. І склалася ў мяне наступныя ўражаньні:

1. Назваць усе 12 праграм праграмамі немагчыма, некаторыя з йх гэта кароценькія і агульныя тэзісы памерам 1 старонка. У групы "Салідарнасьць" і Краіна для Жыцьця", нават 0,5 старонкі. Думаю, удзельнікі "працэсу" сыходзяць з таго, што чытаць гэтыя "дакументы" ніхто не будзе. (Магчыма яно так і ёсьць). Але гэта таксама паказвае стаўленьне ўдзельнікаў як да самога працэсу, так і да "выбаршчыкаў" = "пагардліва". Калі вырашылі пагуляцца ў дэмакратыю, дык хоць зрабіце выгляд сур'езных палітыкаў;

2. З большага ўсе тэксты па пасылах аднолькавыя: палітычныя зьняволенныя, падтрымка дабраахвотнікаў. Але вымалёўваецца "сілавы блёк" і "палітычны блёк". Сілавы блок складаецца з "Волі", "Закон і Правапарадак" - Азараў, "Незалежныя Беларусы" (грунтоўная праграма). Іншыя, можна аднесьці да "палітычнага блёку", з яўнай "праграмнай" перавагай трох"блокаў": Ягорава - Пракоп'ева, Наша Справа, Латушка-Губарэвіч, але яны цалкам пераклікаюцца ў сваіх заявах.

Асобна ідзе "Моладзевы наступ". Ён займае важную нішу, і мог бы прывабіць актыўную моладзь, калі б трошкі яшчэ папрацавалі над сваёй "праграмай". Але дзеля справедлівасьці трэба адзначыць, што праграма моладзі выглядае лепш, чым палова іншых і мае ПЕРАВАГУ над "праграмкай" у 1 старонку такога вялікага, па колькасьці людзей, блоку "Еўрапейскі выбар". (Апошнія неяк мала пастараліся). Тут вялікі плюс для "Моладзевага блёку".

Не вядома, на што прэтэндуе група, "Голас Дыяспар" - бо ўсе прадстаўленыя структуры і так ўжо палітычная эміграцыі і дыяспара і збольшага "змагаецца" за гласы эміграцыі-дыяспары і аднымі з ключовым мэтаў ставяць "паляпшэньне сітуацыі беларусаў за мяжой". Усе агулам "голас дыяспар".

Такім чынам, калі ацэньваць удзельнікаў па праграмах, толькі 6 (7 з Моладзевым наступам) можна лічыць адносна грунтоўнымі. То бок людзі вырашылі гуляць па сапраўднаму.

4. З 12 праграм, 4 напісаныя па расейску: "Краіна для Жыцьця", "Хопіць баяцца" (пасьля майго посту пра "русскую оріентацію" гэтыя структуры зьмянілі назвы з расейскай на беларускую мову), "Закон і Правапарадак" (сама праграма складаецца з 2 старонак і даволі слабая), "Незалежныя беларусы". Што ў сёньняшніх умовах з'яўляецца вялізарным мінусам. Пра, што я пісаў раней.

5. Галоўныя пасылы большасьці праграм:
- неэфектыўнасьць папярэдняга перыяду барацьбы;
- неабходнасьць выправіць дзейнасьць ўсіх інстытутаў, асабліва ўвага робіцца на дзейнасьці КР, быццам бы ўсе іншыя структуры працуюць эфектыўна;
- стварэнье ТАКОГА ціску на рэжым, каб былі вызваленыя ўсе палітычныя вязьні;
- аб'яднаць усе дэмакратычныя сілы;
- інтэнсіўнае развіцьце кантактаў з заходнімі партнерамі.

Досыць цікавы пункт знайшоў ў праграме блёку "Пракоп'еў-Ягораў": "Скасаванне лішніх палітычных сутнасцяў. Аптымізацыя структуры і аб'яднанне дублюючых арганізацый для паляпшэння каардынацыі i выкарыстання рэсурсаў". Мне цікава ведаць як гэта яны будуць рабіць? Забароняць сьпецыяльным дэкрэтам "КР", ці як? А як жа права грамадзяніна арганізоўвацца ў грамадскія суполкі? Не дэмакратычна гэта.

Ну і канешне, не абыйшлося без перлаў, напрыклад: "Страна для жізні": "В 2020 году под знаменами «Страна Для Жизни» объединилось множество людей, которые хотели изменить жизнь в Беларуси к лучшему".
Мне падавалася, што беларусы аб'ядналіся вакол нацыянальных сымбаляў, ці я памыляюся?

"Хватіт бояться": "Шаг первый – помощь исполнительной демократической власти (Кабинету) в решении
вопросов легализации беларусов". Не памятаю, калі АПК стаў дэмакртатычнай выканаўчай уладай? І ў якім дакумэнце прапісаны функцыі тых ці іншых структур, тым больш уладныя. АПК акрамя саміх сябе больш ні над чым не ўладае.

Так што прапаную "удзельнікам" яшчэ раз прачытаць свае тэкты, выправіць іх, зрабіць больш грунтоўнымі і заняцца палітычнай адукацыяй.

Читать полностью…

Usov Pavel

Шматпарламентарная рэспубліка

Яшчэ пра "выбары". Мы так спавадзіліся ствараць новыя структуры і запускаць працэсы, што забываем пра тое, што ўжо створана і запушчана.

Калі я не памыляюся зіма-вясна 2021 году адбыліся ан-лайн выбары ў апазіцыйны народны "Сход".
Тады прагаласавала каля 25 тысяч чалавек (у асноўным тыя, хто знаходзіўся ў Беларусі). Былі абраны "дэпутаты", былі нават анлайн паседжаньні, прымаліся нават нейкія палажэньні. (Не магу дакладна сказаць колькі ўсяго было абрана "дэлегатаў").

Тады, асабліва, ў гэтым працэсе ОСТ, КС ды іншыя структуры, удзелу не бралі - максімальна дыстансаваліся. ОСТ пазьней запусьціў "галасавалку" у сакавіку 2021.

Саму ідэю, як і платформу па галасаваньні прапанавала група беларускіх праграмістаў, яна спадабалася Паўлу Латушку (НАУ), я ў сваю чаргу прапаноўваў (на анове гэтай ідэі-базы) правесьці выбары ў больш шырокую прадстаўнічую структуру - Нацыянальны Кангрэс, як рэльную дэмакратычную альтэрнатыву лукашэнкаўскаму УНС і "парламенту", пасьля чаго ўпарадкаваць КР (кааптаваць яе ў НК).

Як вынік: далейшая дэлігітымізацыя сістэмы і ўтварэньне кансалідаваных альтэрнатыўных цэнтраў улады (антысістэмы), перакачка дзяржаўных і бюракратычных рэсурсаў, іх захаваньне, інтэнсіўнае будаваньне грамадскіх інстытутаў.

Пры яшчэ вялікім мабылізацыйным патэнцыяле і актыўнасьці грамадства, гэта мог бы быць даволі моцны палітычны штуршок. (Але...)

Тым ня менш, размовы пра стварэньне агульнага падыходу і дзеяньня па выбарах зайшлі ў тупік.

Без удзелу КР, НАУ, ОСТ працэс паралельна бы запушчаны і "Сход", як дадатковая парапарламентская структура быў сфарміраваны.
Пазьней, быў разьбіты ўладамі, нехта арыштаваны, нехта выехаў за мяжу.

Дык вось, фармальна ўжо існуе "выбраны" ворган, у нейкім сэньсе легітымізаваны. Нават калі ён зараз не функцыянуе (не ведаю, ці ён самараспусьціўся і дэпутаты склалі "мандаты"), але па факце такі інстытут, як фармальная з’ява існуе.

У сваіх "правах", на сёньняшні дзень, ён нават стаіць вышэй за КР, бо быў абраны ўмоўна-дэмакратычна яшчэ ў 2021 годзе пры ўдзеле 25 тыс., чалавек і без дадатковай агульнай мабілізацыі.

Але хто пра гэта ўжо памятае? І што рабіць з галасамі і даверам 25 000 беларусаў, хто і як іх зараз прадстаўляе і чаго вартыя галасы? А гэта ж вялізарная колькасьць людзей.
Як мінімум, калі недзе ёсьць прадстаўнікі Сходу, яны павінны быць кааптаваныя ў КР без удзелу ў новым "галасаваньні", калі канешне самі гэтага пажадаюць.
Магчыма яны створаць свой камітэт і будуць аспрэчваць легітымнасьць КР?

Такім чынам, Беларусь перафарматавалася ў шматпарламентскую рэспубліку:

1. Вярхоўная Рада XIII скліканьня, якая гістарычна і палітычна ёсьць канстытуцыйным прадстаўніцтвам РБ;
2. Лукашэнкаўскі двухпалатны Нацыянальны Сход - палітычна рэальны інстытут;
3. Лукашэнкаўскі УНС - фармальна-палітычны-(анты)канстытуцыйны ўладны ворган;
4. Апазіцыйны "Сход", "абраны" ў 2021 годзе праз анлайн галасаваньне (статус неясны);

5. КР - створанная ў 2020, перафарматаваная ў 2023 і ў працэсе "анлайн" прагаласоўваньня зараз.

Есьць яшчэ Рада БНР з выключным гістарычна-сымбалічным статусам, але з адпаведнымі легітымізуючымі функцыямі, што мае важнае палітычнае значэньне зараз і будзе мець ў будучым.
Напрыклад, толькі Рада БНР мае неабходны і несумнеўны статус наданьня вышэйшых узнагарод у межах прабеларускай дэмакратычнай супольнасьці.

Дарэчы, скандалы зьвязаныя з наяўнасьцю "данасіцеляў" у "выбарчых" сьпісах, ёсьць нагодай для пераносу галасаваньня ў КР, дзеля больш дакладнай праверкі "ўдзельнікаў" па пытаньнях "этасу", адказнасьці, працы на сістэму. Неабходны люстрацыйны працэс зараз.

Бо пазьнейшае выяўленьне лаяльных да рэжыму Лукашэнкі людзей, ужо ў КР, канчаткова падарве давер да гэтай структуры.

Читать полностью…

Usov Pavel

‼️СЛИВ ДОНОСОВ В КГБ: около 40 тыс. обращений на сайте КГБ за 9 лет

Если вы вдруг не заметили, то вместе с базой сайта КГБ мы выложили в сеть и доносы, которые отправляли чекистам через портал с сентября 2014 по август 2023 г.

Теперь жалобы "информаторов" КГБ в открытом доступе, а также предложения иностранных граждан пойти на сотрудничество. Самые интересные из них уже скоро на нашем канале — подписывайтесь на @cpartisans_by, чтобы не пропустить!

#взломали

Читать полностью…

Usov Pavel

"Яўка" - праблема масавага ўдзелу

Адзін вельмі важны момант адносна галасаваньня ў КР.

Я пакуль нідзе не знайшоў палажэньня адносна таго, пры якой колькасьці (мінімуме) прагаласаваўшых, "выбары" будуць лічыцца сапраўднымі, адбыўшыміся?

Пры якім мінімуме прагаласаваўшых КР будзе лічыцца рэпрэзэнтатыўным ворганам, нават для дэмакратычнай і грамадзянскай супольнасьці?

Увогуле, якая колькасьць беларускай дэмакратычнай супольнасьці (БДС)? Пры гэтым БДС нават не ўся беларуская эміграцыя, колькасьць якоц 1.5 млн., чалавек.

Напрыклад, калі прагаласуе 10 тыс., гэта будзе дастаткова, ці не для прызнаньня і легітымізацыі КР?
Я думаю зусім не. (І калі зараз гэтага не акрэсьліць, то пасьля галасаваньня спрэчкі і аспрэчваньне рэпрэзэнтатыўнасьці КР разгарнецца з новай сілай).

Няроўнасьць суб’ектаў

Нават структуры, якія заяўлены ў сьпісе для галасаваньня, за выключэньнем прадстаўнікоў ПКК у якім больш за 300 чалавек, прадстаўляюць толькі саміх сябе (толькі тую групку, якую яны здолелі сабраць для рэгістрацыі). Ніводная з гэтых структур не з’яўляецца масавай, ці нават "трошкі масавай" і рэпрэзэнтатыўнай сама ў сабе. Ягораў, Пракоп’еў, Сахашчык паспрабавалі зладзіць "рух", але не атрымалася.

Фактычна ўсе структуры будуць "змагацца" на вельмі вузенькім электаральным полі і толькі ў медыяпрасторы.

Адміністрацыйны рэсурс

Можа нехта будзе ладзіць сустрэчы з "выбарцамі" у Вільні, Варшаве, Празе, але не ўсе маюць для гэтага фінансавыя магчымасьці.

Напрыклад прадстаўнікі АПК і ОСТ, маючы большыя фінансавыя рэсурсы могуць сабе дазволіць на працягу месяцу паезьдзіць, пасустракацца з "выбарцамі" (Вільня, Варшава, Прага, Брусэль), чаго не змогуць зрабіць тыя ж каліноўцы, ці іншыя малыя ндашныя структуры.

Як у гэтым выпадку ЦВК зьбіраецца забясьпечыць умоўную роўнасьць усіх суб’ектаў, каб усі ўдзельнікі змаглі напрыклад мець магчымасьць сустрэцца з выбарцамі, ці мець аднолькавы эфірны час на Белсаце, Свабодзе, Еўрарадыё?
Ці ў гэтых абставінах выбары будуць "роўныя" і "справядлівыя"?

Гэты пытаньні стануць прадумовай для канфліктаў і скандалаў.

Яўка

Давайце ўявім, што ў галасаваньні прыняло ўдзел агулам 25 - 30 тыс., чалавек. (Фактычна паталок падпішчыкаў на ТГ каналах асобных структур). Гэта і так вельмі і вельмі мала.
З улікам такой вялікай канцэнтрацыі розных структур і арганізацый у працэсе - 13 сьпісаў, больш за 200 чалавек, малая мабілізацыя людзей у працэс галасаваньня пакажа, што БДС, дыяспара не давярае структурам і палітыкам ад апазіцыі. (Больш таго, некаторыя не перакрочаць 3% адсотак (ен дарэмна быў увогуле ўведзены, бо КР не будзе фарміраваць ураду, ці прымаць законы).
Гэта стане пакажчыкам слабасьці апазіцыі і фактарам дэлегітымізацыі структур і асобных палітыкаў.
Бо малая "яўка" (25 тыс., прагаласаваўшых) будзе азначаць, што персанальны палітычны капітал асобных дзеячоў і апазіцыі агулам, мінімальны.

Фактычна зараз галоўнай задачай гульцоў спрыяць максімальнаму забясьпячэньню "яўкі". У такой спрэчнай сітуацыі, сітуацыі крызісу структур і СМІ, неабходна забясьпечыць удзел прынамсі 100 тыс., чалавек. А гэта верагодна ўжо не магчыма. Бо амаль 3 месяцы вялася невядомая валтузьня вакол КР і галасаваньня, якая яшчэ больш збіла зацікаўленасьць да гэтых гульняў.

Думаю з гэтай прычыны, С.Ціханоўская дыстансавалася ад палітычнай падтрымкі "выбараў" і наўпрост ужо не заклікае да ўдзелу. Бо яе атачэньне разумее, што заклік на сітуацыю не паўплывае, як гэта было ў 2021 годзе, калі ў пустую, проста дзеля НЕЧАГА, прагаласавала 700 тыс , чалавек.

А малая яўка пры "закліку" "прызнанага лідэра", будзе таксама азначаць мінімалізацыю яе ўласнага даверу і ўплыву. Ніхто не паслухаў, нікому ўжо не цікава.
То ў гэтай сітуацыі лепш будзе маўчаць, а потым абвінаваціць КР ў дрэннай падрыхтоўцы.

Але так, ці інакш слабы вынік галасаваньня будзе ў пэўнай ступені "электаральным адкатам" і ідэалагічнай паразай для ўсіх структур і палітыкаў узьнікшых на сцэне пасьля 2020 году.

Читать полностью…

Usov Pavel

Канешне была верагоднасьць, што ён мог бы стаць дэпутатам ці міністрам у нейкі неакамуеістычным, альбо лукашэнкаўскім урадзе, сядзеў бы зараз у ВНС.
Нацыянальная ідэя такім чынам сябе б дыскрэдытавала, як і базавае паняцьце прынцыповасьці ў палітыцы.

У выніку не было б нічога: ні нацыянальнага духу, ні аўтарытэту, ні нацыянальнага і гістарычнага сымбалю БНФ, ні Пазьняка, ні Адраджэньня, ні дэмакратыі, а Лукашэнка і так бы прыйшоў да ўлады, бо нібыло б пасутнасьці ніякай розьніцы паміж гэтымі постацямі. Маладыя волкі, якія рваліся да ўлады з Лукашэнкам, пачалі б спекуляваць на тэме "нацыянал бальшывізму і нацыянал-сацыялізму", менавіта, тое што рабіў Ельцын у Расеі;

5. Нацыянальная гісторыя не вымяраецца гадамі, яна вымяраецца стагоддзямі. Яна будуецца на трагедыях і міфах. І гэтыя трагедыі і міфы фарміруюць нацыянальную сьвядомасьць. Прынцыповасьць палітыкаў БНФ ў 90-х, місія па збудаваньню нацыянальнага грамадства, беларускасьць стварылі аснову нацыянальнай палітыкі, фундамент нацыянальнага гонару, на прыкладзе якога будуць выхоўвацца наступныя пакаленьні беларусаў.

Калі б у аснове дзейнасьці палітыкаў з 2020 году быў бы не пошук кампрамісу, а каштоўнасьці, то стварылася б і існавала моцнае аб’яднаньне, ды і верагодна, што рэжым Лукашэнкі б не праіснаваў 30 год;
Рэферэндум 1995 - вынік кампрамісу;
Рэферэндум 1996 - вынік кампрамісу;
Фальсіфікацыі на выбарах - вынік кампрамісу;

Для тых, якія шукаюць кампрамісы няма аніякай розьніцы ў якой сістэме існаваць і якую ўладу абслугоўваць.

Читать полностью…

Usov Pavel

УНС. Асноўнае
1. Засьведчыць ідэалагічную перамогу ў Беларусі і кансалідауыю сістэмы;
2. Вырашыцца канчаткова, што Лукашенка застанецца на пасадзе Прэзідэнта пасьля 2025 году;
3. Распачаць падрыхтоўку да "выбараў 2025"; (У гэтых акалічнасьцях можа існаваць верагоднасьць датэрміновых выбараў".

Читать полностью…

Usov Pavel

https://youtu.be/lz8MpRpMV0Q?si=_YQWOoKjfNWye8Ms

Читать полностью…

Usov Pavel

Пачаўся новы этап палітычнага жыцьця - галасаваньне ў Каардынацыцную Раду. Прачытаў розныя інфармацыйныя ацэнкі, нават аналіз падліку галасоў.
Усе доба, працэс пайшоў.

Але ў навінах радые Свабоды маю увагу прыцягнуў наступны сказ-цытата:
«лідэрскі склад трох суб’ектаў» дэмакратычных сілаў (КР, Офіс, АПК) правеў «грунтоўныя перамовы», па выніках якіх «дасягнутыя пэўныя дамоўленасьці, рэалізацыя якіх павінна пазытыўна паўплываць на сытуацыю вакол выбараў у КР»

Прабачце, а што ніхто з удзельнікаў "працэсу" і журналістаў не хоча даведацца пра тое, ШТО ж гэта за дамоўленасьці? Чаго яны датычаць? На чым палягае йх выкананьне? Як гэта паўплывае на вынікі і на сам працэс, у тым ліку рэгістрацыю.

Як гэта паўплывае на статус КС пасьля выбараў. І ўвогуле, што гэта за кулуарнасьць такая?

Ці можа беларусы не дарасьлі да таго, каб ведаць хто і пра што дамаўляецца? Ярмошаўшчына нейкая.

Напэўна быў прапісаны нейкі дакумент, то варта было б яго агучыць.

А то атрымоўваецца, што вы там удзельнічайце, галасўйце, але ёсьць пэўныя дамоўленасьці, якія ўжо некім дасягнуты.

Можа ужо мейсца і мандаты размеркаваныя. Па-дэмакратычнаму.

Читать полностью…

Usov Pavel

Палітычны ЭТАС

Пасьля майго разгорнутага аналізу па сітуацыі ў апазіцыйных структурах з'явіўся шэраг кваз-іаналізаў майго тэксту з відавочнымі маніпулятыўнымі загалоўкамі і зьместам. Такі дзіўны тэкст з'явіўся ў НН, а другі з пэўнымі абаротамі, на жаль, на Свабодзе.

Тэкст на НН гэта ўвогуле прыклад таго, як можна прымітызаваць любую важную і сур'езную думку. Гэта таксама прыклад адсутнасьць журналістскага этасу і прафесіяналізму (пра што ніжэй).

Асноўны "тэзіс" публікацый у тым, што я нібы "патрабую" і "заклікаю" правесьці (пера)выбары Ціханоўскай.

У тэксце, які "цытуюць журналісты" ніякіх падобных "прапановаў" і тым больш ПАТРАБАВАНЬНЯЎ я не высоўваю. Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Але відавочна, што гэта "праблемная тэма", як для Офіса, так і для "журналістаў". А, што ж рабіць?

Самай галоўным пасылам майго тэксту, якую паспрабавалі сказіць - гэта тое, што трэба ГУЛЯЦЬ ПА ПРАВІЛАХ, калі яны ёсьць. Гэта датычыць як журналістаў, так і палітыкаў, усіх тых хто называе сябе дэмакратычны, незалежны, апазіцыйны. Гэтыя паняцьці базуюцца на пэўных каштоўнасьцях і прынцыпах, што і складае ЭТАС.

Калі "журналісты", "эксперты", "дарадцы" - высоўваюць нейкія патрабаваньні (гульні па правілах) да нейкай адной групы, у маім тэксьце гаворка вялася пра Каардынацыйную Раду, то такія ж самыя патрабаваньні павінны датычыць усіх гульцоў, у тым ліку Ціханоўскай і яе атачэньня.

Калі КС не легітымна, страціла свае правамоцныя функцыі па прычыне "сканчэньня тэрмінаў", калі ад йх журналіст патрабуе поўнай справаздачнасьці (што абсалютна слушна), то такое ж самае правіла датычыць і Ціханоўскай, кабінету, офісу, міністраў, дарадцаў і г.д. (Легітымнасьць гэта ўжо набор адпаведных правілаў, фармальных і нефармальных норм, якім інстытут, ці асоба павінна адпавядаць).

Але, наколькі я зразумеў і з каментароў і з "публікацый" у беларускай сітуацыі правілы аднолькавыя не для ўсіх, прынцыпы дэмакратыі датычны не ўсіх. За 4 гады сфарміравалася апазіцыйная "эліта эліт", якая нікому не пададказна, якая стаіць вышэй прынцыпаў і правілаў, хаваючыся пры гэтым за выбар беларусаў у 2020 годзе. Гэта распаўсюджаны механізм маніпуляцый.

Як прыклад, прывяду цудоўныя словы Кучынскага: "Святлана Цінахоўская абраны прэзідэнт, але яе мандат не змог поўнасьцю распачацца, таму ён не скончваецца ў 2025 годзе".

Што я магу па ўсім гэтым сказаць:
1. У нас (беларускай апазіцыі) няма ні фармальных правілаў, ні палітычнага этасу, згодна з якім дзейнічаюць палітыкі, арганізацыі і журналісты. Пры гэтым есьць пафасныя дэкларацыі пра дэмакратыю, незалежнасьць, аб'ектыўнасьць.
2. Калі няма этасу і правілаў, няма адказнасьці, няма асновы для палітычнага аб'яднаньня і кансалідацыі. Нават калі фарміруюцца кароткачасовыя кааліцыі, яны хутка распадаюцца, бо ў іх аснове няма этасу, правілаў і прынцыпаў;

3. Фармальна есьць нейкія дэкларатыўныя паняцьці, бо трэба ж нешта заяўляць, каб адрозьнівацца ад Лукашэнкі: свабода, дэмакратыя, прынцыповасьць, але гэта толькі дэкларацыі. На сам рэч, дух збольшага часткі людзей у апазіцыі застаецца аўтарытарны, гэтыя людзе не жылі і не будуць жыць з годна з тымі базавымі прынцыпамі, якія стаяць за дэкларацыямі.
Прырода часткі людзей у дэмсупольнасьці - аўтарытарная і гэта не зьменяецца на працягу гадоў. Напрыклад, адзін з першых "дакументаў" які увёў Офіс быў не ПАЛІТЫЧНЫ КОДЭКС, а дагавор пра неразгалошваньне. АЎТАРЫТАРНАЯ "КАНСТЫТУЦЫЯ ДЗЕЙНАСЬЦІ", дакумент, які забраў свабоды ў людзей, якія там працуюць. Што горш, большасьць з гэтай сітуацыяй пагадзілася ў тым журналістская супольнасць. Дакумент існуе і зараз.

4. У выніку, калі нехта парушае "дэкларатыўныя прынцыпы", як Лукашэнка канстытуцыю, гэтая асоба застаецца ў беларускай апазіцыйнай палітыцы, у публічнай прасторы.
Сапраўдны этас патрабуе санкцый за парушэньне маральнага і палітычнага кодэксу, але цяжка бараніць тое, чаго няма ні на паперы, ні ў душы;

Читать полностью…

Usov Pavel

Частка ІІІ: Прававы вакуум

Ну і падыходзім да апошняга, ключовага моманту ПРАВОЎ, да 2025 году. Калі мы разважаем пра правілы і правы, то з годна з электаральнымі ўмовамі нелегітымных выбараў 2025 году, электаральны давер нададзены С. Ціханоўскай скончваецца праз год.
На сеньняшні момант няма ніякіх іншых легітымных механізмаў, акрамя выбараў, якія б забясьпечылі С. Ціханоўскай яе фармальнае права на "тытул". І якім правам, яна будзе "захоўваць" сваю пасаду "прэзідэнта-электа" і "кіраўніка кабінету" невядома. Любы палітычны статус патрабуе легітымізаці: ідэалагічнай, эмацыйнай, структурна-інстытуцыянальнай (электаральнай), а да 2025 году нічога з гэтага існаваць не будзе.
Канешне ў нашай палітычнай рэчаіснасьці, можа з'явіцца "божае права і памазаньне С. Ціханоўскай на прэзідэнтства", але гэта ўжо будзе камедыя, як і спробы надаць ей легітымнасць, праз адсутнасьць выбараў у Беларусі. У такім выпадку мы будзем мець дачыненьне з "пажыцьцевым прэзідэнтам-электам", пакуль не будзе даказана адваротнае. Але якім ПРАВАМ, гэта ўжо не так важна.
Умоўную легітымнасьць будзе мець КР, калі адбудуцца выбары з удзелам вялікай колькасьці беларусаў у эміграцыі. Ну хаця б 200 тыс., (што вельмі сумнеўна). Тады ў 2025 годзе можна было б казаць пра фарміраваньне нейкай абмежаванай інстутуцыянальнай базы для С. Ціханоўскай. Магчыма будуць спробы склікаць кангрэс беларусаў сьвету, а таксама актыўныя спробы ОСТ перахапіць сімвалічнае і гістарычнае лідарства ад Рады БНР, прывабіць ПКК ды іншыя структуры.
Але, ізноў, калі гуляць па правілах, павінна быць нейкае фармальнае заплечча "легітымізацыі" - прававая, легальная аснова, то бок "канстытуцыя". Гэта азначае існаваньне агульнага, кампраміснага дакументу, дзе павінна быць прапісана, што "такія і такія" прадстаўнічыя інстытуты, «абапіраючыся і выражаючы волю беларускага народу» маюць легітымнае права зацьвярджаць мандат С. Ціханоўскай і яе паўнамоцніцтвы на наступны перыяд.
Самым неверагодным варыянтам можа быць абуджэнье ўласнай унуранай лідэрскай харызмы ў С.Ціханоўскай, асэнсаваньне сваёй гістарычнай місіі ў вынікі чаго, яна зможа пераканаць праціўнікаў і вагаючыхся, што ў стане быць лідэрам.

Такім чынам, усе апазіцыйныя структуры функцыянуюць у прававым вакууме і вакууме легітымнасьці. Фармальных, аб'ектыўных прававых асноў, на якіх гэтыя структуры маглі б абапірацца - не існуе. Як і няма ніякіх грамадскіх інструментаў адказанасьці і кантролю за дзейнасьцю гэтых інстытутаў і асобных функцыянераў. Таму кожная структура, ад Ціханоўскай, да КС можа на свае жаданьне і спасылаючыся на «абстрактную падтрымку» самапрызначацца, самапрызнавацца і самаабвяшчацца столькі, сколькі будзе патрэбна і ім неабходна, пераўтвараючыся ў закрытыя ізаляваныя суполкі.

Адзіным сацыяльным і палітычным фундаментам далейшай дзейнасьці КР, АПК, ОСТ можа быць толькі шырокі грамадскі (перш за ўсё эмігранцкі) кансэнсус, які фармалізуе далейшае ПРАВА на дзейнасьці і прадстаўнічасьць. Дасягнуць жа гэтага кансэнсусу, на сёньняшні дзень практычна немагчыма, што канфрантацыя вакол арганізацыі "выбараў" у КР. Асноўная прычына - адсутнасьць як раз агульных правілаў гульні (кадафікаванага кансэнсусу).

Я ўпэўнены, калі б незалежныя СМІ ставілі такія жорсткія пытаньні, як ПРАВА і КОШТ, ад самага пачатку фарміраваньня апазіцыйных структур і патрабавалі ясных адказаў, а не займаліся інфармацыйным абслугоўваньнем, то апазіцыя не апынулася б у такім фатальным стане, у якім яна знаходзіцца сёньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

Частка 2. Права і легітымнасьць

Калі КР ужо не мае права быць КР, а Ягораў "сьпікерам" КР, то ўзьнікае лагічнае пытаньне, якім правам С. Ціханоўская называе сябе прэзідэнтам-электам, і на аснове якога права, напрыклад "Белсат" выкарыстоўвае гэтую фармулёўку.
Па-першае, у "канстытуцыі" 1996-2004 гг., па якой адбываліся выбры 2020 году такой катэгорыі, як прэзідэнт-элект не існуе;
Па-другое, фармальнай прысягі і прыняцьця функцый прэзідэнта не адбылося, таксама варта прыняць да ўвагі, што выбары былі недэмакратычныя і нелегітымныя (сфальсіфікаваныя). Калі па правілах, то атрымоўваецца, што ёсьць не існуючы прэзідэнт-элект, абраны на нелегітымных, сфальсіфікаваных выбарах.
Па-трэцце, самавызначэньне адбылося, не ў 2020 годзе, калі быў на гэта вялізарны запыт (офіс, ды і сама Ціханоўская, і чуць не жадалі пра "прэзідэнтства"), а толькі ў 2022 годзе (!!!). То бок, два гады, С.Ціханоўская была проста былым кандыдатам у прэзідэнты, а ў 2022 годзе раптоўна зрабілася прэзідэнтам-электам. Якім правам?
Чацьвертае, якім правам і на аснове чаго быў сфарміраваны кабінет і пакліканы "міністры"? Узгадаю, гэта адбылося на нейкай канферэнцыі ў 2022 годзе, з удзелам 200 чалавек, якія не былі ні дэлегатамі, ні прадстаўнікамі шырокай беларускай грамадскасьці. Проста актывісты і ўдзельнікі імпрэзы. Ні дакументаў, ні фармальных працэдур, ні рэгламенту дзейнасьці і функцыянаваньня гэтага ворганаў не было і няма. Публічна С.Ціханоўская сфарміравала "Кабінет" і ўзначаліла яго. Але якім правам!? На аснове якога палажэньня? Можа "канстытуцыі 1996-2004", ці нейкага апазіцыйнага дакументу? Не. Але нават па лукашэнкаўскай канстытуцыі прэзідэнт не можа быць кіраўніком ураду (!!!). Фактычна апазіцыя настварала структур, якія не маюць ніякай, хаця б базавай легітымнасьці, якія не маюць права прадстаўляць беларусаў і казаць ад імя беларусаў. Тым няменш, для журналітсаў гэта не было праблемай, тады і не з'яўляецца зараз, за выключэньнем КР.

Дарэчы, няма аніякага дакументу, дзе б былі прапісаныя абавязкі і правы «прэзідэнта-электа», «кабінету», «дарадцаў», «міністраў». Няма дакументу, які акрэсьлівае правы і кампэтэнцыі той ці іншай асобы займаць «пасады» міністраў, дарадцаў і г.д.

КР, у сваю чаргу, як крызісны інстытут, маючы шырокае прадстаўніцтва і падтрымку ў 2020 годзе, хутка пераўтварылася ў карпаратыўную структуру, якую кантралявалі прадстаўнікі штабу Бабарыка і паплечніца С. Ціханоўскай Вольга Кавалькова. Да 2022 году КР мірна, але няўхільна паміраў, хаця яшчэ ў той час можна было яго абнавіць і ўзмацніць.
Рэформа КР у 2022 і яго перафарматаваньне адбывалася па ўсе тым жа карпаратыўным правілам. Гэта не былі выбары, гэта не было шырокае прадстаўніцтва, але сбор з большага поўананімных структур і персон. Гэта азначае, што ніякай базавай фармальнай, ці прадстаўнічай легітымнасьцю КР не была надзелена. Калі мы кажам пра нейкую электаральную легітымнасьць, то арганізацыі якія ўвайшлі, ці ўвойдуць у КР павінны мець ў сваім складзе не 10 чалавек, а 10 тыс., чальцоў, каб казаць пра сваю рэальную прадстаўнічаць і ўплывы. Такога не было ні ў 2022 годзе, і не будзе зараз. Таму такія паняцьці як легітымнасьць абсалютна недарэчныя ў дачыненьні да КР, як і ў дачыненьні да АПК і нават Ціханоўскай.
Усе гэтыя структуры і постаці аднолькава нелегітымныя. Што тычыцца С. Ціханоўскай, то яе легітымнасьць (не як "прэзідэнта-электа", а як палітычнай альтэрнатывы для Лукашэнкі) пакуль што з'яўляецца эмацыйнай, неінстытуцыянальнай. Эмацыйная легітымнасьць будуецца выключна на пазітыўных адносінах беларусаў да спадарыні Ціханоўскай. Пакуль яна камусьці падабаецца, яна "лідар і прэзідэнт", як толькі, яна перастане падабацца, яна ўжо не прэзідэнт і не лідар. Падтрымліваць эмацыйную легітымнасьць («яна наша») вельмі цяжка, а ў перспектыве часу практычна немагчыма (асабліва ў такіх умовах). І ў апошнія гады, як раз адбываецца распад эмацыйнай легітымнасьці, дэлегітымізуючых фактараў становіцца больш, чым легітымізуючых.

Читать полностью…

Usov Pavel

Барацьба за легітымнасьць. Якім правам і якім коштам?

Спадар С. Падсасонны (журналіст "Белсату") у даволі жорсткім інфармацыйным супрацьстаяньні з "кіраўніцтвам" Каардынацыйнай Рады задаў шэраг слушных, прынцыповых і фундаментальных пытаньняў, якія напэўна, хвалююць частку беларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Гэтыя пытаньні тычацца аспектаў фінансаваньня, коштаў існаваньня і функцыянаваньня КР, а таксама права, легітымнасьці ў дзейнасьць КР пасьля сканчэньня "тэрмінаў". Згодна з тэрмінамі КР II самапрызначэньня (!!!) дзейнічае 1 год і ўжо павінна была спыніць сваё існаваньне.

Частка 1: КОШТ

Гэта добрыя пытаньні, якія ў сваю чаргу павінны быць зададзеныя ўсім прадстаўнікам апазіцыйных структур, які выступаюць ад імя беларускага народу. (Для інфармацыі, заробак прэзідэнта Малдовы Майй Санду каля 1100 еўра ў месяц) 1. За які кошт і за кошт чаго існуюць такія структуры і асобы як ОСТ, С. Ціханоўская, Кабінет і яго "міністры". Коштам чаго ажыцяўляюцца такія дарагія пералеты (і колькі яны каштуюць) у ЗША, Канаду, Ісландыю, Грэцыю і т.д. У такія падарожжы лятаюць некалькі чалавек, пры гэтым вынік такіх падарожжаў з большага роўны 0. Такое "працоўнае падарожжа" можа каштаваць некалькі тысячаў даляраў на адну асобу, гэта сам пералет, кошты пражываньня у добрых гатэлях, харчаваньне плюс ахова, якая нон-стоп суправаджае Ціханоўскую (як мінімум 3 чалавекі). Сумняюся, што "дэлегацыя" жыве ў хостэлах па 50 еўра за ноч.
У мінулым годзе, згодна з дэкларацыямі прадстаўнікоў ОСТ Ціханоўская здзейсьніла каля 90 "візітаў" у розныя краіны, на розныя канфэрэнцыі сустрэчы і г.д. Давайце возьмем па груба па мінімуму, каля 1000 у.е. на адну асобу. За год толькі на падарожжы 1 асобы выходзіць прыкладна каля 90 тыс. Памножце гэта на дадатковыя 3-4 памочнікі і сакратара: Вячорка, Кавалеўскі, Кучынскі і г.д. То такі сума такіх візітаў прыблізна і груба, за год можа складаць да 300 тыс., ну і памножыць гэта на 5 год. Для параўнаньня, Майя Санду (прэзідэнт краіны!!!) у 2023 годзе здзейсьніла 21 працоўную паездку (!!!), агульны кошт больш за 26 тыс. еўра. Самай дарагой паездкай быў візіт у Давос (3400 еўра).
Зразумела, што ОСТ, АПК не ўтрымліваюцца за кошт уласнага бюджэту (якога няма), а візіты адбываюцца коштам запрашаючага боку (але ці заўседы так???). Тым не менш, факт застаецца фактам, як і тое, што збольшага гэтыя візіты пустыя і непатрэбныя, бо ніяк не ўплываюць на лёс беларусаў і Беларусі. Пра што сьведчаць праблемы беларусаў у Літве, дзе гэты самы офіс і знаходзіцца.
Кожная паездка апраўдваецца выключна дэкларатыўнымі мэтамі: "каб пра беларусаў не забываліся", "прыгадаць заходнім палітыкам пра Беларусь"? І ўсе. Ну часам яшчэ сказаць заходнім палітыкам, што яны не маюць яснай стратэгіі адносна Беларусі.
Што атрымоўваецца? У выніку "актыўнай працы" на працягу папярэдніх гадоў (у тым ліку папярэдніх 20 з нечым гадоў), пра Беларусь ужо забыліся, асабліва калі не ведалі? А як жа парламенскія группы "сябры Беларусі", як жа стратэгічны дыялог, як жа "народныя амбасады", СМІ?

Я ўпэўнены, што можна знайсьці шмат іншых спосабаў больш танных і эфектыўных, каб пра Беларусь не забываліся, калі Захаду гэта патрэбна.

Наступны ключовы момант: міністры, дарадцы, памочнікі Ціханоўскай збольшага нідзе не афіцыйна не працуюць (!!!). Я ведаю толькі аднаго "міністра" Сахашчыка, які мае сваю фірму, яшчэ была міністар эканомікі Зарэцкая. У сваю чаргу, кошты утрыманьня і жыцьця ў Літве ці Польшчы не малыя. Ізноў, чаму пытаньні заробкаў скіраваць не толькі да спадара Ягорава, але і да "прэзідэнта-электа", канкрэтных "міністраў". Чаму дадзены асьпект застаецца "табу". Мы ж гуляем дэмакратыю, кажам пра нейкія правілы, а па правілах гэтай гульні, такія рэчы патрабуюць яснасьці, гэта патрабаваньні да ўсіх палітыкаў у любой дэмакратычнай краіне, ці супольнасьці, асабліва калі гаворка вядзецца пра пасады міністраў і прэзідэнтаў!

Читать полностью…
Subscribe to a channel