Мой каментар да папярэдняга посту (узяты з ФБ). Не хацеў публікаваць, але бачу, што неабходна.Хачу падкрэсьліць, што КР, АПК, ОСТ лічаць сябе фактычна адзіным прадстаўніцтвам беларусаў за мяжой, больш таго яны дэкларуюць свае прэтэнзіі на кіраваньне краінай!!! адпаведна гэтыя структуры павінны дэманстраваць высокі ўзровень дзяржаўнага мысьленьня, разуменьня нацыянальных інтарэсаў і адказнасьці. Але сыходзячы з таго, што і як публікуюць "афіцыйныя" "парапрэзідэнтскія" каналы, то наўрацьці яны былі б здольныя кіраваць фабрыкай.
Выбары ў КС, фарміраваньне гэтага воргану павінна было стаць фундаментальнай агульнай працай, а сталася прафанацыяй...
Навошта галасаваць
Шаноўнае спадарства, выбачаюся, але тое што пішуць прадстаўнікі Офіса і АПК адносна "выбараў" у КС - выглядае як барацьба са здаровым сэнсам.
Такое ўражаньне, што робіцца ўсе магчымае, каб стварыць з беларускай апазіцыі вобраз прымітыўнай і непісьменнай групы. Людзі кажуць і пішуць словы, не разумеючы пра што гаворка.
Якія "першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі за 30 год"!!! Гэта ўвогуле пра што? Якія дэмакратычныя выбары. Якія выбары?
Хто гэтую лухту піша? Тое, што будзе адбывацца з КС блізка НЕ выбары, нават па простых базавых стандартах, проста таму, што яны адбываюцца не ў Беларусі і грамадзяне краіны не маюць ніякай магчымасьці свабодна ўдзельнічаць ў выбарчым працэсе і выказаць сваё меркаваньне. Гэта анлайн галасаваньне(???), лічыце на прыватнай платформе, якая не кантралюецца грмадствам, ці дзяржавай. Гэтае галасаваньне ад сілы ў самым лепшым выпадку закране частку дэмсупольнасьці і дыяспары. Яны не могуць быць выбарамі і тым больш прадстаўнічымі. Гэта як анлайн петыцыя.
КС, АПК, ОСТ і блізка не з’яўляюцца канстытуцыйнымі структурамі йх дзейнасьць не акрэсьліваецца прававымі ды іншымі актамі. Іх рашэньні не маюць ніякай прававой легітымнай сілы ні для каго, нават для йх саміх.
Чытаем далей: абарона і лабаваньне інтарэсаў беларусаў і беларусак УНУТРЫ краіны і за межамі"!!!!!!
У мяне ўсе. Прабачце, гэта проста тэатар абсурду. Я не пытаюся пра тое, як КР збіраецца бараніць інтарэсы беларусаў унутры Беларусі, мне цікава як КР зьбіраецца гэта рабіць пр у Літве, ЗША ці Францыі?
Нездарма кажуць, хочаш зьнішчыць ідэю, давядзі яе да абсурду.
Адзіная выснова якую можна зрабіць, дэмсупольнасьць сама не разумее, што такое КР і навошта яна патрэбна
Як усе ж адбываецца маніпуляцыя падзеямі і фактамі:
ОСТ дэкларуе. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам.
Дамова падпісана сёння на Мальце кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам.
Па-першае, адкуль з’явіўся нейкі дэмакратычны рух, што гэта такое і хто яго ачольвае?
Па-другое, чытаем на старонцы EuP
European Parliament President Roberta Metsola and the Head of the United Transitional Cabinet of Belarus Sviatlana Tsikhanouskaya sign a Letter of Intent, in Valletta.
То бок не дакумент пра супрацу (!), а ліст пра намеры. То бок дэкларацыю, якая той ці іншы бок ні да чаго не абавязвае.
Не ўпершыню сутыкаюся з тым, што версія падзей на беларускай мове (пэўных структур) сур’ёзным чынам адрозьніваецца ад версіі арыгінала.
Мір з Пуціным пагражае вайной
Пуцін ставіць умовай "мірных перамоваў" захаваньня Расеяй кантролю ўсіх захопленных тэрыторый.
У геапалітычным сэньсе гэта перамога Расеі над Захадам. І, на маю думку, Захад з гэтым можа пагадзіцца.
Што па выніку
- Расея атрымае палітычную, вайсковую, маральную, ідэалагічную перавагу на Захадам. Грамадства і гаспадарка будзе працаваць на татальную вайну і дамінацыю. Бо, што атрымаецца, краіны з насельніцтвам у 1.5 міл’ярды чалавек, з гаспадаркай у трыл’ены даляраў былі не ўстане абараніць сваіх фундаментальных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, незалежнасьці, свабоды, правоў чалавека ў крытычнай сітуацыі супраць краіны агрэсара са слабой эканомікай, насельніцтвам ў 130 млн.
- Украіна застанецца шэрай зонай, з моцна вычарпанай гаспадаркай і грамадствам;
- Расея ўзмоцніць гібрыдныя ўплывы ва Украіне (палітычныя крызісы) і працягне дэстабілізаваць Украіну і рыхтаваць новы ўдар;
- Уплывы Масквы на постсавецкай прасторы будуць неабмежаванымі. Ніхто не зможа выказаць супраціў расейскім стратэгічным намерам. Грузія з’яўляецца добрым прыкладам;
- Беларусь цалкам застанецца пад кантролем Крамля, хутка завершыцца працэсс ваўсаюзваньня (валюта, войска, сістэма);
- Палітычная параза Захаду ў вайне ўзмоцніць дэкансалідацыю ў краінах НАТА і ЕС. Прарасейскія групы атрымаюць магчымасьць рэваншу. Дамінуючым будзе тэзіс: з Расеяй трэба.дамаўляцца, у нас няма сродкаў на вайну. Расея забірае "сваё". Санкцыі будуць зьнятыя і Расея палепшыць эканамічнае сваё становішча;
- Адбудзецца маральная і ідэалагічная дэмабілізацыя і дэмаралізацыя заходніх грамадстваў;
- Масква ўзмоцніць ціск і правакацыі на краіны Балтыі і Польшчу. Будзе патрабаваць дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі рэгіёну.
У сваю чаргу матывацыі ваяваць за літоўцаў, латышоў, эстонцаў у іншых вайскоўцаў НАТА будзе - 0;
- Павялічыцца інтэнсіўнасьць вайсковых канфліктаў на перыферыях, бо Расеі і асі: Масква-Тэгеран-Пекін трэба будзе скіроўваць некуды сваю агрэсію;
- Сур’езным эфектам будзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і наступленьне 4 хвалі аўтарытарызму. Па сутнасьці ўзьнікне новы неліберальны сусветны парадак, з дэмантажом ліберальнай дэмакратычнай ідэалогіі ў шмат якіх краінах сьвету. Не выключаю, што будзе падпісаныя нейкія дамоўленасьці, якія перафарматуюць мапу ўплываў і прысутнасьці ў сьвеце.
Магчыма, што знойдуць візытоўку Байдэна, ці Зяленскага:
ТАСС подтвердил информацию, которая начала циркулировать еще прошлым вечером: контрразведка ФСБ РФ задержала начальника Главного управления кадров Минобороны РФ генерал-лейтенанта Юрия Кузнецова. Из ключевого: ранее он тринадцать лет (!) возглавлял Восьмое управление Генерального штаба ВС РФ, которое отвечает за Службу защиты государственной тайны.
У Белгарадзе па ўсей верагоднасьці быў падарваны пад’езд жылой шматпавярхоўкі.
Думаю зараз варта чакаць новай хвалі гістэрыі ў Расеі і нейкіх новых абсурдных дзеяньняў
- Дзеля захаваньня эканамічнай стабільнасьці і бясьпекі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы павінны заставацца ў нацыянальнай уласнасьці, а расейскія інвестыцыі моцна абмежаваны;
- У ідэалагічным плане, дзеля перспектыў і будучыні нашай краіны ўжо зараз націск трэба рабіць на творчыя сілы беларускага народу, на разьвіцьце сучаснай тэхналагічнай гаспадаркі. Думаць пра тое, як разьвіваць эканоміку без Расеі!
- Трэба таксама адкрыта ставіць пытаньне пра тое, каб спагнаць з Расеі рэпарацыі за падтрыманьне рэжыму Лукашэнкі (асабліва ў 2020 годзе) і за ўцягненьне Беларусі ў вайну супраць Украіны.
Беларусь мае агромісты патэнцыял і ўстане (і будзе) развівацца свабодна без прывязкі да Расеі. Галоўнай праблемай нашага грмадства з’яўляецца менавіта каланіяльнае мысьленьне чаткі беларускага грамадства і “новаапазіцыі”, страхі спароджаныя расейскай міфалогіяй.
Улада будзе заставацца ў руках папулістаў і палітыкаў-рускамірцаў, бо ў беларусаў няма попыту на нацыянальная і на дэмакратычнае.
Тое, што мы можам зрабіць зараз - гэта асэнсаваньне фундаментальных, жыцьцёвых інтарэсаў Беларусі, без рэалізацыі якіх краіна ўвесь час будзе ў замкненым коле аўтарытарызму.
Чым жа з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і якімі яны павінны быць, калі мы кажам пра фармат адносінаў з Расеяй. Так, у сучасным сьвеце, дзе гаспадаркі моцна ўзаемазьвязаныя даволі цяжка (а нават немагчыма) цалкам адізалявацца ад суседзяў (асабліва вялікага суседа-ворага). Але для Беларусі і для беларусаў пытаньне адарваньня ад Расеі – пытаньне экзыстэнцыйнае. Без жорсткага, радыкальнага вырашэньня гэтага пытаньня Беларусь ніколі не стане дэмакратычнай, незалежнай, нацыянальнай дзяржавай. Яна заўседы будзе заставацца поўкалёніяй і перыферыяй расейскага сьвету.
Перш за ўсё павінна быць вырашына ментальная праблема залежнасьці грамадства ад расейскай міфалогіі і ідэалогіі. Расея была, есьць у будзе ворагам для Беларусі! У сёньняшні перыяд акупацыі і вайны вельмі важныя навукова-публіцыстычныя працы і канфэрэнцыі, якія б паказвалі палітыку этнакультурнага генацыду беларусаў за апошнія 300 год.
Па другое, трэба спыніць “міфатворчасьць” адносна хаосу, які прыдзе, калі мы адарвемся ад Расеі. Варта, урэшце зразумець, пакуль Беларусь прывязаная да Расеі, яна ніколі не будзе дэмакратычнай. Сама Расея як прастора з’яўляецца формай унутранай калёніі і прыгнёту і існаваць можа толькі як унутраная аўтарытарная імперыя, а ўнутраны імперыялізм раней ці пазьней становіцца зьнешнім.
Расея ўсе гэтыя гады “падтрымлівала” беларускую гаспадарку і рэжым (100 млрд. за 30 год), бо гэта гарантавала ёй геапалітычную лаяльнасьць і залежнасьць Беларусі. Калі не будзе геапалітынай лаяльнасьці і арыентацыі Беларусі на Расею, г.з., захаваньне расейскіх інтарэсаў у нашай краіне – не будзе ніякіх датацый і прэфэрэнцый. У сваю чаргу, захаваньне расейскіх інтарэсаў магчыма толькі пры наяўнасьці стрыкта прарасейскага палітычнага рэжыму ў самой Беларусі!
Прыгадаю, што расейскія прэфэрэнцыі, датацыі, адчынены рынак для беларускіх тавараў быў магчымы дзякуючы наступным геапалітычным праектам з непасрэдным удзелам Беларусі:
- Сяброўства ў СНД;
- Сяброўства ў АДКБ;
- Забясьпячэньне функцыянаваньня расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі (Вілейка, Баранавічы);
- Стварэньне і рэалізацыя праекту Саюзнай дзяржавы;
- Сяброўства Беларусі ў Мытным і Эканамічным Еўразійскім Саюзе;
- Адсутнасьць мяжы паміж Беларусі і Расейскай Федэрацыяй;
- Функцыянанаваньне супольных вайсковых аб’яднаньняў (Рэгіянальная групоўка войскаў, КСАР);
- Інтэграцыя часткі беларускай прамысловасьці ў расейскі ВПК;
(Каментар да відые вышэй)
Ну і вось, пачынаецца ўсе з самага пачатку. Без Расеі мы нікуды, без Расеі нас чакае калапс і катастрофа, вяртаньне аж у далекія 90 - я. Трэба намагацца сябраваць з Масквой без радыкалізму і г.д. І гэта ў той час калі ідзе вайна 😵
І які парадокс, загнаць краіну цалкам пад расейскі ўплыў, у тым ліку і санкцыямі, і потым казаць, што мы цалкам залежныя ад Масквы😱
Калі сітуацыя выглядае менавіта так, як апісвае выступоўца то Беларусь ніколі не выйдзе з Саюзнай дамовы, з АДКБ і з ЕАЭС. Ніколі не ўступіць у ЕЗ, а дэмакраты ніколі не прыйдуць да ўлады ў Беларусі, бо каб прыйсьці да ўлады трэба ізноў зрабіць так, каб падабацца Маскве, атрымаць ад яе падтрымку і быць сваім, правільным палітыкам.
Вось што мы назіраем зараз, ізноў фарміраваньне не нацыянальных прыярытэтаў, а правільных подходов. А з такімі падыходамі Беларусь асуджана на лукашызм.
Так ці інакш, моцны стрэл сабе ў нагу блоку Пракоп’еў-Ягораў.🤕
Калісьці займаўся пытаньнямі кепскіх і добрых знакаў, роля і мейсца іх у гісторыі, як пэўных прадказаньняў падзеяў. У старажытнай Грэцыі і Рыме былі цэлыя групы людзей, якія гэтым займаліся: ауспікі і гаруспікі. У Грэцыі - піфія, а ў Рыме пантыфік.
Вось і ў апошнія гады "знакі" сталі з’яўляца даволі часта: вянок, які ўпаў на Януковіча, воран і голуб у Ватыкане, мыш перад ЦВК пад час выбарчай кампаніі 2020 году, і вось моцны і ясны знак ў Маскве: сьнег, кепскае надвор’е і надпіс АД.
"Галасаваньне" і "праграмЫ"
Прабегся я хуценька па "праграмах" удзельнікаў галасаваньня ў КР. І склалася ў мяне наступныя ўражаньні:
1. Назваць усе 12 праграм праграмамі немагчыма, некаторыя з йх гэта кароценькія і агульныя тэзісы памерам 1 старонка. У групы "Салідарнасьць" і Краіна для Жыцьця", нават 0,5 старонкі. Думаю, удзельнікі "працэсу" сыходзяць з таго, што чытаць гэтыя "дакументы" ніхто не будзе. (Магчыма яно так і ёсьць). Але гэта таксама паказвае стаўленьне ўдзельнікаў як да самога працэсу, так і да "выбаршчыкаў" = "пагардліва". Калі вырашылі пагуляцца ў дэмакратыю, дык хоць зрабіце выгляд сур'езных палітыкаў;
2. З большага ўсе тэксты па пасылах аднолькавыя: палітычныя зьняволенныя, падтрымка дабраахвотнікаў. Але вымалёўваецца "сілавы блёк" і "палітычны блёк". Сілавы блок складаецца з "Волі", "Закон і Правапарадак" - Азараў, "Незалежныя Беларусы" (грунтоўная праграма). Іншыя, можна аднесьці да "палітычнага блёку", з яўнай "праграмнай" перавагай трох"блокаў": Ягорава - Пракоп'ева, Наша Справа, Латушка-Губарэвіч, але яны цалкам пераклікаюцца ў сваіх заявах.
Асобна ідзе "Моладзевы наступ". Ён займае важную нішу, і мог бы прывабіць актыўную моладзь, калі б трошкі яшчэ папрацавалі над сваёй "праграмай". Але дзеля справедлівасьці трэба адзначыць, што праграма моладзі выглядае лепш, чым палова іншых і мае ПЕРАВАГУ над "праграмкай" у 1 старонку такога вялікага, па колькасьці людзей, блоку "Еўрапейскі выбар". (Апошнія неяк мала пастараліся). Тут вялікі плюс для "Моладзевага блёку".
Не вядома, на што прэтэндуе група, "Голас Дыяспар" - бо ўсе прадстаўленыя структуры і так ўжо палітычная эміграцыі і дыяспара і збольшага "змагаецца" за гласы эміграцыі-дыяспары і аднымі з ключовым мэтаў ставяць "паляпшэньне сітуацыі беларусаў за мяжой". Усе агулам "голас дыяспар".
Такім чынам, калі ацэньваць удзельнікаў па праграмах, толькі 6 (7 з Моладзевым наступам) можна лічыць адносна грунтоўнымі. То бок людзі вырашылі гуляць па сапраўднаму.
4. З 12 праграм, 4 напісаныя па расейску: "Краіна для Жыцьця", "Хопіць баяцца" (пасьля майго посту пра "русскую оріентацію" гэтыя структуры зьмянілі назвы з расейскай на беларускую мову), "Закон і Правапарадак" (сама праграма складаецца з 2 старонак і даволі слабая), "Незалежныя беларусы". Што ў сёньняшніх умовах з'яўляецца вялізарным мінусам. Пра, што я пісаў раней.
5. Галоўныя пасылы большасьці праграм:
- неэфектыўнасьць папярэдняга перыяду барацьбы;
- неабходнасьць выправіць дзейнасьць ўсіх інстытутаў, асабліва ўвага робіцца на дзейнасьці КР, быццам бы ўсе іншыя структуры працуюць эфектыўна;
- стварэнье ТАКОГА ціску на рэжым, каб былі вызваленыя ўсе палітычныя вязьні;
- аб'яднаць усе дэмакратычныя сілы;
- інтэнсіўнае развіцьце кантактаў з заходнімі партнерамі.
Досыць цікавы пункт знайшоў ў праграме блёку "Пракоп'еў-Ягораў": "Скасаванне лішніх палітычных сутнасцяў. Аптымізацыя структуры і аб'яднанне дублюючых арганізацый для паляпшэння каардынацыі i выкарыстання рэсурсаў". Мне цікава ведаць як гэта яны будуць рабіць? Забароняць сьпецыяльным дэкрэтам "КР", ці як? А як жа права грамадзяніна арганізоўвацца ў грамадскія суполкі? Не дэмакратычна гэта.
Ну і канешне, не абыйшлося без перлаў, напрыклад: "Страна для жізні": "В 2020 году под знаменами «Страна Для Жизни» объединилось множество людей, которые хотели изменить жизнь в Беларуси к лучшему".
Мне падавалася, што беларусы аб'ядналіся вакол нацыянальных сымбаляў, ці я памыляюся?
"Хватіт бояться": "Шаг первый – помощь исполнительной демократической власти (Кабинету) в решении
вопросов легализации беларусов". Не памятаю, калі АПК стаў дэмакртатычнай выканаўчай уладай? І ў якім дакумэнце прапісаны функцыі тых ці іншых структур, тым больш уладныя. АПК акрамя саміх сябе больш ні над чым не ўладае.
Так што прапаную "удзельнікам" яшчэ раз прачытаць свае тэкты, выправіць іх, зрабіць больш грунтоўнымі і заняцца палітычнай адукацыяй.
Шматпарламентарная рэспубліка
Яшчэ пра "выбары". Мы так спавадзіліся ствараць новыя структуры і запускаць працэсы, што забываем пра тое, што ўжо створана і запушчана.
Калі я не памыляюся зіма-вясна 2021 году адбыліся ан-лайн выбары ў апазіцыйны народны "Сход".
Тады прагаласавала каля 25 тысяч чалавек (у асноўным тыя, хто знаходзіўся ў Беларусі). Былі абраны "дэпутаты", былі нават анлайн паседжаньні, прымаліся нават нейкія палажэньні. (Не магу дакладна сказаць колькі ўсяго было абрана "дэлегатаў").
Тады, асабліва, ў гэтым працэсе ОСТ, КС ды іншыя структуры, удзелу не бралі - максімальна дыстансаваліся. ОСТ пазьней запусьціў "галасавалку" у сакавіку 2021.
Саму ідэю, як і платформу па галасаваньні прапанавала група беларускіх праграмістаў, яна спадабалася Паўлу Латушку (НАУ), я ў сваю чаргу прапаноўваў (на анове гэтай ідэі-базы) правесьці выбары ў больш шырокую прадстаўнічую структуру - Нацыянальны Кангрэс, як рэльную дэмакратычную альтэрнатыву лукашэнкаўскаму УНС і "парламенту", пасьля чаго ўпарадкаваць КР (кааптаваць яе ў НК).
Як вынік: далейшая дэлігітымізацыя сістэмы і ўтварэньне кансалідаваных альтэрнатыўных цэнтраў улады (антысістэмы), перакачка дзяржаўных і бюракратычных рэсурсаў, іх захаваньне, інтэнсіўнае будаваньне грамадскіх інстытутаў.
Пры яшчэ вялікім мабылізацыйным патэнцыяле і актыўнасьці грамадства, гэта мог бы быць даволі моцны палітычны штуршок. (Але...)
Тым ня менш, размовы пра стварэньне агульнага падыходу і дзеяньня па выбарах зайшлі ў тупік.
Без удзелу КР, НАУ, ОСТ працэс паралельна бы запушчаны і "Сход", як дадатковая парапарламентская структура быў сфарміраваны.
Пазьней, быў разьбіты ўладамі, нехта арыштаваны, нехта выехаў за мяжу.
Дык вось, фармальна ўжо існуе "выбраны" ворган, у нейкім сэньсе легітымізаваны. Нават калі ён зараз не функцыянуе (не ведаю, ці ён самараспусьціўся і дэпутаты склалі "мандаты"), але па факце такі інстытут, як фармальная з’ява існуе.
У сваіх "правах", на сёньняшні дзень, ён нават стаіць вышэй за КР, бо быў абраны ўмоўна-дэмакратычна яшчэ ў 2021 годзе пры ўдзеле 25 тыс., чалавек і без дадатковай агульнай мабілізацыі.
Але хто пра гэта ўжо памятае? І што рабіць з галасамі і даверам 25 000 беларусаў, хто і як іх зараз прадстаўляе і чаго вартыя галасы? А гэта ж вялізарная колькасьць людзей.
Як мінімум, калі недзе ёсьць прадстаўнікі Сходу, яны павінны быць кааптаваныя ў КР без удзелу ў новым "галасаваньні", калі канешне самі гэтага пажадаюць.
Магчыма яны створаць свой камітэт і будуць аспрэчваць легітымнасьць КР?
Такім чынам, Беларусь перафарматавалася ў шматпарламентскую рэспубліку:
1. Вярхоўная Рада XIII скліканьня, якая гістарычна і палітычна ёсьць канстытуцыйным прадстаўніцтвам РБ;
2. Лукашэнкаўскі двухпалатны Нацыянальны Сход - палітычна рэальны інстытут;
3. Лукашэнкаўскі УНС - фармальна-палітычны-(анты)канстытуцыйны ўладны ворган;
4. Апазіцыйны "Сход", "абраны" ў 2021 годзе праз анлайн галасаваньне (статус неясны);
5. КР - створанная ў 2020, перафарматаваная ў 2023 і ў працэсе "анлайн" прагаласоўваньня зараз.
Есьць яшчэ Рада БНР з выключным гістарычна-сымбалічным статусам, але з адпаведнымі легітымізуючымі функцыямі, што мае важнае палітычнае значэньне зараз і будзе мець ў будучым.
Напрыклад, толькі Рада БНР мае неабходны і несумнеўны статус наданьня вышэйшых узнагарод у межах прабеларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Дарэчы, скандалы зьвязаныя з наяўнасьцю "данасіцеляў" у "выбарчых" сьпісах, ёсьць нагодай для пераносу галасаваньня ў КР, дзеля больш дакладнай праверкі "ўдзельнікаў" па пытаньнях "этасу", адказнасьці, працы на сістэму. Неабходны люстрацыйны працэс зараз.
Бо пазьнейшае выяўленьне лаяльных да рэжыму Лукашэнкі людзей, ужо ў КР, канчаткова падарве давер да гэтай структуры.
‼️СЛИВ ДОНОСОВ В КГБ: около 40 тыс. обращений на сайте КГБ за 9 лет
Если вы вдруг не заметили, то вместе с базой сайта КГБ мы выложили в сеть и доносы, которые отправляли чекистам через портал с сентября 2014 по август 2023 г.
Теперь жалобы "информаторов" КГБ в открытом доступе, а также предложения иностранных граждан пойти на сотрудничество. Самые интересные из них уже скоро на нашем канале — подписывайтесь на @cpartisans_by, чтобы не пропустить!
#взломали
"Яўка" - праблема масавага ўдзелу
Адзін вельмі важны момант адносна галасаваньня ў КР.
Я пакуль нідзе не знайшоў палажэньня адносна таго, пры якой колькасьці (мінімуме) прагаласаваўшых, "выбары" будуць лічыцца сапраўднымі, адбыўшыміся?
Пры якім мінімуме прагаласаваўшых КР будзе лічыцца рэпрэзэнтатыўным ворганам, нават для дэмакратычнай і грамадзянскай супольнасьці?
Увогуле, якая колькасьць беларускай дэмакратычнай супольнасьці (БДС)? Пры гэтым БДС нават не ўся беларуская эміграцыя, колькасьць якоц 1.5 млн., чалавек.
Напрыклад, калі прагаласуе 10 тыс., гэта будзе дастаткова, ці не для прызнаньня і легітымізацыі КР?
Я думаю зусім не. (І калі зараз гэтага не акрэсьліць, то пасьля галасаваньня спрэчкі і аспрэчваньне рэпрэзэнтатыўнасьці КР разгарнецца з новай сілай).
Няроўнасьць суб’ектаў
Нават структуры, якія заяўлены ў сьпісе для галасаваньня, за выключэньнем прадстаўнікоў ПКК у якім больш за 300 чалавек, прадстаўляюць толькі саміх сябе (толькі тую групку, якую яны здолелі сабраць для рэгістрацыі). Ніводная з гэтых структур не з’яўляецца масавай, ці нават "трошкі масавай" і рэпрэзэнтатыўнай сама ў сабе. Ягораў, Пракоп’еў, Сахашчык паспрабавалі зладзіць "рух", але не атрымалася.
Фактычна ўсе структуры будуць "змагацца" на вельмі вузенькім электаральным полі і толькі ў медыяпрасторы.
Адміністрацыйны рэсурс
Можа нехта будзе ладзіць сустрэчы з "выбарцамі" у Вільні, Варшаве, Празе, але не ўсе маюць для гэтага фінансавыя магчымасьці.
Напрыклад прадстаўнікі АПК і ОСТ, маючы большыя фінансавыя рэсурсы могуць сабе дазволіць на працягу месяцу паезьдзіць, пасустракацца з "выбарцамі" (Вільня, Варшава, Прага, Брусэль), чаго не змогуць зрабіць тыя ж каліноўцы, ці іншыя малыя ндашныя структуры.
Як у гэтым выпадку ЦВК зьбіраецца забясьпечыць умоўную роўнасьць усіх суб’ектаў, каб усі ўдзельнікі змаглі напрыклад мець магчымасьць сустрэцца з выбарцамі, ці мець аднолькавы эфірны час на Белсаце, Свабодзе, Еўрарадыё?
Ці ў гэтых абставінах выбары будуць "роўныя" і "справядлівыя"?
Гэты пытаньні стануць прадумовай для канфліктаў і скандалаў.
Яўка
Давайце ўявім, што ў галасаваньні прыняло ўдзел агулам 25 - 30 тыс., чалавек. (Фактычна паталок падпішчыкаў на ТГ каналах асобных структур). Гэта і так вельмі і вельмі мала.
З улікам такой вялікай канцэнтрацыі розных структур і арганізацый у працэсе - 13 сьпісаў, больш за 200 чалавек, малая мабілізацыя людзей у працэс галасаваньня пакажа, што БДС, дыяспара не давярае структурам і палітыкам ад апазіцыі. (Больш таго, некаторыя не перакрочаць 3% адсотак (ен дарэмна быў увогуле ўведзены, бо КР не будзе фарміраваць ураду, ці прымаць законы).
Гэта стане пакажчыкам слабасьці апазіцыі і фактарам дэлегітымізацыі структур і асобных палітыкаў.
Бо малая "яўка" (25 тыс., прагаласаваўшых) будзе азначаць, што персанальны палітычны капітал асобных дзеячоў і апазіцыі агулам, мінімальны.
Фактычна зараз галоўнай задачай гульцоў спрыяць максімальнаму забясьпячэньню "яўкі". У такой спрэчнай сітуацыі, сітуацыі крызісу структур і СМІ, неабходна забясьпечыць удзел прынамсі 100 тыс., чалавек. А гэта верагодна ўжо не магчыма. Бо амаль 3 месяцы вялася невядомая валтузьня вакол КР і галасаваньня, якая яшчэ больш збіла зацікаўленасьць да гэтых гульняў.
Думаю з гэтай прычыны, С.Ціханоўская дыстансавалася ад палітычнай падтрымкі "выбараў" і наўпрост ужо не заклікае да ўдзелу. Бо яе атачэньне разумее, што заклік на сітуацыю не паўплывае, як гэта было ў 2021 годзе, калі ў пустую, проста дзеля НЕЧАГА, прагаласавала 700 тыс , чалавек.
А малая яўка пры "закліку" "прызнанага лідэра", будзе таксама азначаць мінімалізацыю яе ўласнага даверу і ўплыву. Ніхто не паслухаў, нікому ўжо не цікава.
То ў гэтай сітуацыі лепш будзе маўчаць, а потым абвінаваціць КР ў дрэннай падрыхтоўцы.
Але так, ці інакш слабы вынік галасаваньня будзе ў пэўнай ступені "электаральным адкатам" і ідэалагічнай паразай для ўсіх структур і палітыкаў узьнікшых на сцэне пасьля 2020 году.
Канешне была верагоднасьць, што ён мог бы стаць дэпутатам ці міністрам у нейкі неакамуеістычным, альбо лукашэнкаўскім урадзе, сядзеў бы зараз у ВНС.
Нацыянальная ідэя такім чынам сябе б дыскрэдытавала, як і базавае паняцьце прынцыповасьці ў палітыцы.
У выніку не было б нічога: ні нацыянальнага духу, ні аўтарытэту, ні нацыянальнага і гістарычнага сымбалю БНФ, ні Пазьняка, ні Адраджэньня, ні дэмакратыі, а Лукашэнка і так бы прыйшоў да ўлады, бо нібыло б пасутнасьці ніякай розьніцы паміж гэтымі постацямі. Маладыя волкі, якія рваліся да ўлады з Лукашэнкам, пачалі б спекуляваць на тэме "нацыянал бальшывізму і нацыянал-сацыялізму", менавіта, тое што рабіў Ельцын у Расеі;
5. Нацыянальная гісторыя не вымяраецца гадамі, яна вымяраецца стагоддзямі. Яна будуецца на трагедыях і міфах. І гэтыя трагедыі і міфы фарміруюць нацыянальную сьвядомасьць. Прынцыповасьць палітыкаў БНФ ў 90-х, місія па збудаваньню нацыянальнага грамадства, беларускасьць стварылі аснову нацыянальнай палітыкі, фундамент нацыянальнага гонару, на прыкладзе якога будуць выхоўвацца наступныя пакаленьні беларусаў.
Калі б у аснове дзейнасьці палітыкаў з 2020 году быў бы не пошук кампрамісу, а каштоўнасьці, то стварылася б і існавала моцнае аб’яднаньне, ды і верагодна, што рэжым Лукашэнкі б не праіснаваў 30 год;
Рэферэндум 1995 - вынік кампрамісу;
Рэферэндум 1996 - вынік кампрамісу;
Фальсіфікацыі на выбарах - вынік кампрамісу;
Для тых, якія шукаюць кампрамісы няма аніякай розьніцы ў якой сістэме існаваць і якую ўладу абслугоўваць.
Папракаюць мяне некаторыя за то, што я чытаю, што пішуць афіцыйныя каналы ОСТ і АПК. Напрыклад, навошта галасаваць? Але сыходзячы з таго, што гэтыя каналы пішуць (а значыць, што думаюць людзі), у мяне фарміруецца ўражаньне татальнага абсурду. Пры чым, гэта фактычна адно да аднаго, што пісалі калісьці пра "стратэгію". Нічога не мяняецца ні ў галавах, ні ў арганізацыі.
Читать полностью…"Выборы", ці "пахаваньне" несколько слов.
Па-першае, той працэс, які ідзе вакол КР ніяк нельга назваць "выбарымі", ні па арганізацыі, ні па сутнасьці, ні па статуснасьці "працэсу галасаваньня" і самога КР;
Па-другое, "блокі", "арганізацыі", "кааліцыі" не з’яўляюцца самадастатковымі, дзейнснымі структурамі, партыямі, ці арганізацыямі. Гэта выпадковы збор абсалютна выпадковых людзей. Групы-аднаднеўкі, якія не аб’яднаныя ні палітычнай ідэалогіяй, ні агульнай палітычнай канцэпцыяй, ні адказнасьцю.
Выпадковасьць прыводзіць да з’яўленьня ў прасторы даволі неадназначных па біяграфіі, асоб.
На прыклад, одни из представителей политического блока
Былы хакер» из Борисова Дмитрий Насковец, его арестовали в Праге в 2010 году и экстрадировали в США. Вместе с напарником он организовал транснациональную аферу — создал веб-ресурс для кардеров, помогавший им обходить системы безопасности американских банков. Ему грозило 40 лет тюрьмы, отсидел 4 года. Ему грозила экстрадиция в Беларусь, но...
Зараз ідзе ў " дэмакратычны ворган" апазіцыі.
Я безумоўна дапускаю, што людзі могуць зьмяняцца і зьмяняцца да лепшага. Але ёсьць негалоснае правіла, былыя злачынцы-крымінальнікі (навата калі зараз яны самыя самыя) не могуць займаць дзяржаўныя і публічныя пазіцыі, асабліва калі гаворка вядзецца пра апазіцыю і тую крызісную сітуацыю ў якой яна знаходзіцца.
Але крызіс зараз настолькі глыбокі, што на такія дробязі ніхто не зьвяртае ўвагу.
Вось гэта цікавы паварот.
Патрушава прыбралі, цень Пуціна, на яго мейсца паставілі Шойгу. А міністрам абароны прызначылі эканаміста А.Белавусава.
Верагодна, што такія перастаноўкі вынік унутранай вайны сілавікоў: Патрушаў vs. Шойгу. Чым і быў выкліканы тэрракт ў Крокус-сіці, а таксама бунт Прыгожына. Пазлы, як кажуць складаюцца.
Пуцін вырашыў прыгасіць напружаннасьць у сістэме такім чынам, прыбраўшы две ключовыя фігуры ў сваім атачэньні. (Магчыма гэта ввнік другога ўзроўню гульні і супрацьстаяньня). Відавочна, таксама, што Белавусаў тэхнічная фігура, ніяк не ваенны міністр.
Разам з гэтым, такія перастаноўкі на карысьць разгойдваньня сістэмы. Вось ен ўнутраны крызіс, які будзе падрываць Расею.
Канешне, гэта можа быць і палітычны трук для Захаду, галоўнае, каб тыя паверылі у"добрыя" зьмены і пайшлі на перамовы.
Расея, на.жаль, мае вялізарны чалавечы рэсурс, а яшчэ псіхалагічны рэсурс успрыняцьця жыцьця свайго насельніцтва як сьмецця. Культ сьмерці ўгэтай краіне ўжо ўзведзены на ўзровень палітычнай ідэалогіі, у нечым Танатафілія. Усе дзеля нічога.
І зараз, сканцэнтраваўшы свае сілы Расея спрабуе дасягнуць тактычнага і стратэгічнага посьпеху на Харкаўскім напрамку.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што яны маюць рэсурсы, каб ажыцяўляць ціск на некалькіх напрамках: Харкаўская вобласьць, Данецк-Луганск, Херсон-Запарожжа.
Такім чынам расьцягваючы рэсурсы ВСУ і шукаючы слабыя мейсцы для прарыву. У такіх умовам пашырэньне напружаннасьці на поўначы (Беларусь) мае вялікае значэньне для Масквы.
Стратэгічнай задачай з’яўляецца акупацыя Харкава, ці яго зьнішчэньне, што дасьць магчымасьць Маскве навязаць Захаду сваю "формулу міру".
У сваю, чаргу параза акупантаў на харкаўшчыне для Украіны будзе азначаць моцны, як маральны і палітстратэгічны пазітыўны штуршок, таксама ў размовах са "стомленнымі" захаднікамі.
Частка 2. Вялікі разварот
Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.
Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.
Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.
Частка 2. Вялікі разварот
Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.
Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.
Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.
У сваю чаргу нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны: а) акрэсьліць; б) ідэалагічна, палітычна і эканамічна рэалізаваць палітыку “Вялікага развароту”:
- Дзеля таго, каб разьвіваць эканамічныя і палітычныя адносіны з ЕЗ і НАТА, неабходна максімальна дыстансавацца ад Расеі: выхад з усіх эканамічных і геапалітычных саюзаў, аднаўленьне ўсходняй мяжы;
- Дзеля таго, каб стварыць і рэалізаваць рэгіянальны праект (Балта-чарнаморскі саюз): Украіна, Беларусь, Малдова, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – Беларусі жыцьцева неабходна дыстансавацца ад Расеі. Ад рэгіянальных і агульнаеўрапейскіх праектаў Беларусь і беларусы атрымаюць значна больш, чым ад любых саюзаў з РФ. Узгаданы рэгіянальны (гістарычны) блок толькі па колькасьці насельніцтва роўны РФ, не кажу пра магчымы эканамічны патэнцыял;
- Дзеля таго, каб забясьпечыць Беларусь ад новага імперскага рэваншызму, краінам рэгіёну неабходна ствараць “рэгіянальную сістэму” абароны з апорай на НАТА;
- Дзеля ўзмацненьня бясьпекі і ўплываў з аднаго боку, і аслабленьня Расеі з іншага, беларускай дэмакратычнай супольнасьці неабходна падтрымліваць незалежніцкія рухі нацыянальных суб’ектаў Расейскай Федэрацыі: Каралевец, Ноўгарад, Пскоў, Смаленск (стварэньне як мінімум буфернай зоны, альбо канфэдэрацыі свабодных рэспублік);
Беларускія «новадэмакраты», Расея і «Вялікі разварот»
Прощай, немытая Россия,
Страна рабов, страна господ,
И вы, мундиры голубые,
И ты, им преданный народ.
(Лермонтов)
"Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою М-а-ска-ля ўжэ ня будзе!". (К. Каліноўскі)
Гісторыя ўжо не раз паказала, чым скончваюцца гульні з Расеяй і вера ў «добрыя», «роўныя» дачыненьні з ёю. На жаль «фантомная любоў» да імперыі захоўваецца ў сьвядомасьці пэўнай часткі беларусаў і новадэмакратычнай супольнасьці. З боку некаторых яе прадстаўнікоў можна пачуць такія словы: «без России мы никуда, без России Беларусь ждет коллапс, который может быть сравним с тем, что было в 90-ые годы. Что необходимо выстраивать добрые отношения с Москвой. Ну, а потом, когда Беларусь станет на ноги, то ТОГДА страну можно будет развернуть».
Перш за ўсе, трэба зазначыць, што гэта шкодныя ілюзіі, якія дэзарыентуюць грамадства і фактычна зліваюць усе высілкі нацыянальнай эліты ў пустэчу.
На жаль, у межах “новадэмакратычнага” сфарміравалася тры антынацыянальныя і антыдэмакратычныя наратывы, якія актыўна транслююца ў медыя-прастору:
1. Другаснасьць нацыянальнага пытаньня ў стасунку з дэмакратыяй. Спачатку трэба пабудаваць дэмакратыю, а потым вяртацца да пытаньня адраджэньня беларускай мовы, культуры, сьвядомасьці. То бок, прапануецца будаваць дэмакратыю на постсавецкай і расейскай культуры, мове і традыцыях.
2. Мы не можам зараз адмовіцца ад прэзідэнтскай улады, бо грамадства да дэмакратыі не гатовае, а ў пераходны перыяд (транзіт улады) неабходна моцная рука, якая недапусьціць сацыяльнага і эканамічнага хаосу ў Беларусі. Гэта фактычна базавы элемент існаваньня сёньняшняга аўтарытарнага рэжыму;
3. Немагчымасьць адарваньня, існаваньня і самаразвіцьця Беларусі без Расеі.
Усе гэта ў сукупнасьці рэпрадукуе лукашэнкаўскую сістэму. Сыходзячы з акрэсьленных вышэй “новадэмакратамі” тэзаў можна зрабіць выснову: беларусы не могуць і негатовы аднавіць нацыянальную дзяржаву, жыць пры палітычнай свабодзе і дэмакратыі (патрабуюць моцную руку і кіраваньне), і не ўстане адарвацца ад Расеі, бо яна гарант эканамічнай стабільнасьці. З іншага боку, згодна з такой логікай, калі зараз нацыянальнае зрабіць прыярытэтам, наўпрост заявіць пра палітыку дыстансаваньня ад Расеі, і вярнуць беларусам усе дэмакратычныя правы, то краіну чакае абвал, хаос і вяртаньне да аўтарытарызму.
Таму, (ідучы сьлядамі разважаньняў “новадэмакратаў”), каб гэтага недапусьціць неабходна захаваць мягкае аўтарытарнае кіраваньне з апорай на расейскую ментальнасьць і падтрымку з боку Расеі. Тады атрымоўваецца, што мэтай дзейнасьці “новадэмакратаў” з’яўляецца не грунтоўнае перабудаваньне грамадства і дзяржавы, апроста фасадная мадэрнізацыя лукашэнкаўскай Беларусі, якая будзе заставацца ў ценю Расеі.
Калі абапірацца на такія разважаньні, то атрымоўваецца, што:
- Прадстаўнікі “новадэмакратаў” ментальна жывуць у “расейскім сьвеце” і нават за гэтыя чатыры гады рэпрэсій і дзьвух гадоў вайны не зразумелі чым ёсьць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і да чаго прыводзіць любая арыентацыя на Расеію. Пераход на беларускасьць з’яўляецца выключна кан'юнктурнай практыкай, а не ментальнай;
- - У выпадку, калі "новадэмакраты" прыдуць да ўлады, яны будуць імкнуцца да захаваньня добрых адносінаў з Масквой;
- Беларускі народ не гатовы да нацыянальнага адраджэньня і да фукнцыянаваньня ва ўмовах дэмакратычнай сістэмы;
- Дзейнасьць усіх палітына-інфармацыйных і культурных ініцыятыў з’яўляецца безсэнсоўнай, бо не ўплывае на бачаньне і на сьвядомасьць большасьці беларусаў;
- Калі пераважная большасьць беларусаў думае ў адпаведнасьці з акрэсьленай логікай, то “новадэмакраты” павінны пасіўна падлаштоўвацца пад такое і бачаньне большасьці, а не зьмяняць яго і не прасоўваць нацыянальнае інтарэсы ў публічную сьвядомасць;
-
У сваю чаргу, калі пагадзіцца з тым, што сітуацыя ў беларускі грамадства выглядае менавіта так, як нам малюе логіка "новадэмакратаў", то можна сьцьвярджаць, што дэмакратычныя колы ніколі не прыдуць да ўлады ў Беларусі, і ў краіне ніколі не ўсталюецца дэмакратычны, а тым больш нацыянальна-дэмакратычны рэжым.
Zobacz ten film użytkownika @prokopiev_egorov na Instagramie https://www.instagram.com/reel/C6s2O2AoruN/?utm_source=ig_web_button_native_share
Читать полностью…Раней у Расеі на 9 траўня разганялі хмуры і "рабілі добрае надвор’е". Зараз сьнег і дождж. Хіба скончыліся самалеты.
Читать полностью…Сыходзячы з "праграмаў" можна зрабіць выснову, што некаторыя группы-блёкі разлічваюць выключна на "свае зачыненыя" групкі прыхільнікаў з ТГ ці Ю-тюб каналаў. Толькі палова імкнецца выйсьці на больш шырокую аўдыторыю.
Адносіны да "працэсу" выбараў і так вельмі скептычныя, намаляваныя на каленцы дзіўныя тэксты толькі ўзмацняюць недавер і паніжаюць увагу да працэсу, як не сур'езнага.
Збегчы ў Беларусь
Канчаткова акрэсьлены падзел сьвету на два варожыя палітычныя лагеры таксама абвастрае пачуцьці крыўды, сацыяльныя канфлікты, разуменьне дэмакратыі ўнутры асобных супольнасьцяў.
Прынцып патрыятызму часткі людзей будуецца на пачуцьці камфорту, ubi bene ibi patria, забясьпячэньні і статусе. На гэтым прынцыпе будуецца і разумуньне дэмакратыі як такой. Ubi bene ibi res publika (demokratia). Часам такія ўяўленьні фарміруюцца неведаньнем сітуацыі і ізаляцыяй, як гэта было за часоў СССР і наіўнага "неведаньня" ў Беларусі да 2020 году.
Была ўпэўненасьць, што ў СССР і РБ была сапраўдная дэмакратыя, стабільнасьці і шчасьце: эскімо, Артэк, сгушчонка і Бураціна.
У Беларусі пэўны матэрыяльны дабрабыт і доступ да бонусаў ад сістэмы таксама стваралі пэўнае бачаньне дэмакратыі. Мне добра, значыць ёсьць свабода і дэмакратыя, а для небаракаў - не.
Але тут я хачу паразмаўляць пра тых, хто бяжыць у Беларусь з Захаду (нпр., Польшча). Ідэалагічнае абвастрэньне робіць палітычныя і эканамічныя крыўды таварам. Грамадзяне, уступіўшыя ў канфлікт са сваёй дзяржавай і сістэмай, упэўнены, што змогуць прадаць свае крыўды ідэалагічнаму ворагу, то бок Беларусі, альбо Расеі. І што рэжымы гэтых краін абавязкова павінны набыць гэтыя крыўды, крытыку ўласнай дзяржавы і абвінавачваньні ў антыдэмакратызьме. Галоўнае голасна крычэць. Чалавеу які ўцякае ў тую ж Беларусь Лукашэнкі, ці пуцінаўскую Расею ўпэўнены, што будзе абласканы і абсыпаны золатам і пашанамі, будзе жыць як "цар". Так думалі і тыя, хто зьбягаў у СССР за лепшым жыцьцём, той жа Освальд. Так некаторыя думаюць і зараз (былы польскі суддзя Шмыдт).
Але, з большага такія людзі (калі гэта не нейкія супер навукоўцы, ці тайныя агенты), ні ў Беларусі, ні ў Расеі не патрэбны. Канешне, йх праз пэўны час будуць выуарыстоўваць у якасьці прапаматэрыялу, можа як "экспертаў", якія будуць казацььпра польскіх фашыстаў.
Потым жа забудуць, пасадзіўшы на "заробак" у 500 еўра. Ні кватэры, ні белага Jeely, ні пуцёўкі ў Сочы. Нічога, нават магчымасьці нейкага ўласнага развіцьця. Поўнае забыцьцё.
(Хаця для пафасу могуць пачаць фарміраваць польскую партыю патрыётаў ў выгнаньні, як калісьці рабілі ў СССР).
Так, беларусам, якія ўцяклі за мяжу з краіны, таксама цяжка, золата і дармовага легкага жыцьця няма, але ёсьць магчымасьць для рэалізацыі і самаразьвіцьця. Ды і з Беларусі з большага з’яжджаюць лепшыя, у Беларусь жа, асабліва зараз - кепскія.
Умоўна, сярод жадаючых паўдзельнічаць ў "выбарах у КС" дзьве "русскіе партіі". "Страна для жизни" и "Хватит боятся". Гэта структуры, якія падалі свае сьпісы кандыдатаў на расейскай мове 👀.
Негалосна прынята, што мовай беларускай палітыкі павінна быць беларуская, асабліва сярод апазіцыі. Гэта той мінімум, які мы можам зрабіць, гуляючыся ў гульні за мяжоў - папулярызацыя беларускага Сьвету, а не русского.
Лічу, адзіная карысьць дадзенага працэсу далучацца да беларушчыны.
Раю журналістам, у перыяд "дэбатаў", ці размоў зьвяртаць на гэта ўвагу. Калі ты беларускі палітык - карыстайся беларускай мовай ў сваёй палітычнай дзейнасьці.
Фенаменальна, 40 тыс., даносаў. Вось вам яшчэ адзін прыкры прыклад савецка-рускага сьвету
Читать полностью…Чарнобыль. Беларусь.
Можна сказаць, што ў нашай краіны своеасаблівы лёс. Сапраўды не толькі цывілізацыйеы ізлом, але нават нешта большае.
Паміж кампрамісам і годнасьцю
Прачытаў вельмі дзіўны артыкул на НН Тры памылкі Зянона Пазьняка.
"Прыклад таго, як можна прайграць усе".
Адзін з тэзісаў аўтара артыкулу ў тым, што памылкай Пазьняка было тое, што ён не "прадаўся" камуністам! Не пайшоў на саюз
"Каб не дапусціць прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, Народнаму Фронту трэба было ісці на нераўнапраўны, а можа быць і прыніжальны саюз з посткамуністычнымі элітамі ды нават і з прагнымі абагачэння, апартуністычнымі нуварышамі — украінскія і малдаўскія контрэліты, наступіўшы на горла ўласнай песні, на такі саюз пайшлі. Але Пазняк хацеў быць «вышэйшым за гэта», лічыў сябе «вышэйшым за гэта».
1. На якія кампрамісы павінны быў яшчэ пайсьці Пазьняк і БНФ? На кампраміс і саюз з Масквой? Можа на кампраміс з сумленьнем і пачаць жыць на гранты, што рабіла і робіць частка апазіцыі. І кім быў бы Пазьняк, чым быў бы БНФ калі пайшоў бы на кампраміс з камуністамі?
Можа яшчэ трэба было вярнуць савецкую сымболіку. Менавіта гульня ў кампрамісы з боку Шушкевіча захавала камуністаў пры ўлаладзе і Вярхоўнай Радзе і акрэсьліла лёсы краіны.
Да чаго прыводзяць пошук кампрамісаў з палітычнымі і ідэалагічнымі ворагамі паказала дзейнасьць такой арганізацыі, як "Гавары праўду", той жа 2020 год і пошук кампрамісу з Масквой з боку ОСТ.
Прыклад той жа Нашай Нівы, якая ў пошуках "кампрамісу" цалкам згубіла разуменьне сваёй нацыянальнай і гістарычнай місіі, пераўтварылася ў пляцоўку для дзіўных інфармацыйных зліваў і публікацый.
Я ўжо не кажу пра "кампрамісы" украінцаў і малдавян, якія аўтар выстаўляе як пасьпяховы прыклад. Вынік гэтых кампрамісаў урэшце і прывёў да вайны ва Украіне, слабасьці і беднасьці Малдовы. І зараз, палітыкі падобныя на аўтара артыкулу і НН кажуць пра кампраміс з Масквой, каб спыніць вайну!
Урэшце рэшт, Лукашэнка і прыйшоў да ўлады і сфарміраваў такую сістэму менавіта таму, што вельмі шмат людзей шукалі ды ішлі на кампраміс з сумленьнем і годнасьцю;
2. Чаму вучыць гэты артыкул? Прынцыпы нічога не вартыя, ідэі нічога не вартыя, сумленьне і годнасьць нічога не вартыя. Прадавайцеся, прадавайце свае ідэі і прадавайце сябе і дзеля чаго? Ілюзіі, што вас падпусьцяць ці прывядуць да ўлады?
Продаж сумленьня і прынцыпаў не гарантуе прыходу да ўлады таго, хто прадаўся і ніколі не гарантаваў.
Дзіўна, што К.Каліноўскі не прадаўся маск..лям, па логіцы гэтага артыкулу, дурань, усе прайграў у 1863 і жыцьце сваё паклаў. А трэба было, як Аўгуст Панятоўскі.
Дзіўна, што амерыканскія каланісты не прадаліся Брытаніі, а польскія паўстанцы Сталіну ў 1944 годзе.
Чаго каштуе кампраміс з камуністамі паказаў лёс Аляхновіча і Тарашкевіча, Янкі Купалы. Як пра гэта можна забыцца?!
3. З іншага боку, калі чалавек-палітык прадаў свае прынцыпы, то кім жа ён будзе, калі прыйдзе да ўлады? Кім ён будзе, калі яго не стрымлівае сумленьне і ніякія каштоўнасьці і законы. Ен будзе Пуціным, Сталіным, Лукашэнкам. Ен будзе прадаваць і прадавацца., ен будзе рабаваць народ і прадаваць незалежнасьць, усе тое, што рабіў і робіць Лукашэнка. Ні краіна, ні народ, ні дэмакратыя нічога не будуць вартыя для такога чалавека, а толькі бязмерная, неабмежаваная ўлада.
Чаму некаторыя не могуць зразумець, што Пазьняк змагаўся не за ўладу, а за беларушчыну, за нацыянальны гонар і годнасьць, за нацыянальны дух. Чаму беларускія незалежныя "аналітыкі" і "журналісты" і "палітыкі" так грэбліва адносяцца да каштоўнасьцяў і іх значэньня ў палітыцы. Што ж йх тады робіць "незалежнымі і дэмакратычнымі"? Хіба толькі заробак? Тады навошта здзіўляцца, што лукашэнкаўская сістэма надаль існуе - людзі пагадзіліся, знайшлі кампраміс. Азаронак, Марзалюк, Васілевіч, Пратасевіч - усе гэта прадукты кампрамісу;
4. Уявім сабе, што БНФ і Пазьняк пайшлі б на СДЕЛКУ с камуністамі (асабліва пасьля выкрыцьця Курапат, Катыні, масавых забойстваў у часы тэррору, пакту Молатава-Рыбінтропа). БНФ імгненна б разваліўся, Пазьняк бы як палітык цалкам бы сябе дыскрэдытаваў і хутка б зьнік. І сеньня, калі б нехта і ўзгадваў Пазьняка, то як нейкага невядомага здрайцу.