Колькі разоў чуў, у кантэксьце буларускай праблемы, што нацыянальная мова ге павінна быць прыярытэтам, што напачатку трэба забясьпечыць матэрыяльны дабрабыт і дэмакратыю, а потым зоймемся мовай.
Па-першае, чамусьці калі некаторыя кажуць пра культурна-нацыянальныя прыярытэты і адсоўваньне важнасьці беларускасьці, то гэта робіцца на расейскай мове. То бок на першае мейсца ўсе роўна ставіцца цывілізацыйнае пытаньне, толькі прыярытэт аддаецца расейскасьці і нашую цывілізацыю падлаштоўваюць пад расейскую і ледзь не робяць з яе універсальную каштоўнасьць, спіхваючы нацыянальнае беларускае на перыферыю, а нацыянальна-расейскае тавяць у цэнтр і гэтаму цэнтру намагаюцца падпарадкавацца ў культурным і палітычным сэнсах;
Па-другое, што такое дабрабыт і яго ўзровень? Калі форміравалася нацыянальная культура, мова сьветапогляд, калі пісаўся статут ВКЛ, разьвівалася нацыянальная думка беларуска-літоўскай цывілізацыі ў 19 ды 20 стагодддзі, то людзі, якія гжта рабілі жылі ў значна больш кепскіх умовах (сацыяльна-бытавых), чым сеньняшні сярэдне статыстычны беларус. Якога ўзроўню павінен дасягнуць дабрабыт, каб чалавек пачаў гаварыць па беларуску? Мабільнікі, кватэры, машыны, дачы, шашлыкі, Турцыя, Егіпет. Усе гэта пакет матэрыяльнага забясьпячэньня немалай часткі беларусаў. Пра такія рэчы не тое што просты селянін-тутэшы марыць не мог, але і беларускі шляхціч, а нават і князь літоўскі.
І як гэта паўплывала на сьвядомасьць? Ці (умоўна заможныя) беларусы пачалі размаўляць па-беларуску? Ці можа йх дабрабыту недастаткова, патрэбна кожнаму па міл’ёну? Не, як мы бачым быцьце не заўседы акрэсьлівае сьвядомасьць. Беларускае грамадства было і да 2020 года больш заможным, чым малдоўскае, армянскае, кыргізскае, ці казахскае, але гэта не матывавала яго расчыняць сьвядомасьць на нацыянальнае. Навошта, бо ж і так добра.
Асабліва тыя палітыкі, хто ставяць на першае мейсца "дабрабыт", а потым нацыянальнае не зьбяднелыя людзі, даволі пасьпяховыя і заможныя, але ж яны ўпарта выракаюцца свайго нацыянальнага і трымаюцца чужога нацыяналізму - расейскага.
Па-трэцьце, у кантэксьце беларускага пытаньня трансфармацыя самасьвядомасьці з’яўляецца базавай велічынёй. Бо гэта ўплывае не толькі на разуменьне велічы ўласнай цывілізацыі, але і палітычную сьвядомасьць. Бо мова ўжо закладае палітычныя коды, велікая Россія, велікая русская література, культурная сіла і власть, господа.
Фактычна адбудаваньне дэмакратыі ў краіне патрабуе столькі ж высілкаў, моцы, колькі і адбудаваньне нацыянальнага. Расейская мова падсьвядома, заўседы будзе цягнуць да імперыі і аўтарытарызму. Бо як і мова, дэмакратыя патрабуе перш за ўсе зьмены ўласнага мысьленьня.
Сем месяцаў таму зрабіў прагноз, аналіз-прапанову па "выбарах". Выказаў свае перасьцярогі
Каму цікава:
https://youtu.be/Y5cBiHR_1V0?si=qgWtkkcgpz5tqFKh
10. Моцны разрыў паміж апазіцыйным пралетарыятам і арыстакратыяй. Фактычна, гэты падзел замацаваўся праз галасаванье. Арыстакратыя так і не змагла патлумачыць простым актыўным беларусам, у чым роля КР і навошта галасаваньне.
11. Шэраг папярэдніх непрадуманных дзеяньняў і ініцыятыў апазіцыйных структур (такім як расылка Байпол) стала прычынай паніжэньня, ды й фактычна знішчэньня мабілізацыйнага патэнцыялу і прываблівасьці абазіцыі ў цэлым.
На жаль, парадыгма дзеяньня, "есьць як ёсьць" будзе заставацца не зьменнай, што паскорыць ўнутраны распад апазіцыі.
Дэмакратычная супольнасьць знаходзіцца ў маштабным сістэмным крызісе, які прывёў да дэвальвацыі аўтарытэту структур і лідэраў, і выправіць на сёньняшні дзень, такую сітуацыю практычна немагчыма.
Расейскія тэрарысты нанесьлі ўдар па гандлеваму цэнтры ў Харкаве. Колькасьць загінулых пакуль невядома.
Читать полностью…Я нават баюся ўявіць, ва што пераўтворацца КР, больш таго, што будзе з краінай у будучым.
Ідзе вайна, Беларусь акупавана, рэпрэсіі, тысячы зьнчволенных, апазіцыя ў поўным развале, а тут квоты! Такое ўражаньне, што людзі з’ехалі з глузду.
Учора Азараў "запусьціў" план Перамога з заклікам на выбары;
Па "апытанках" Латушка нябірае 85%;
Сеньня "парушэньне гендарных квот".
Ну ўсе зрабілі, проста ўсе, каб апазіцыя выглядала як нейкі "карабель дуракоў" Бранта.
Радые Свабода: "Паліталягіня Роза Турарбекава мусіць выключыць са сьпісу кандыдатаў на выбары ў Каардынацыйную Раду 2 мужчын. Справа ў гендарных квотах.
У адваротным выпадку яе сьпіс аб’яднаньня «Наша справа» могуць выключыць з выбараў у Каардынацыйную Раду".
Пуцін засабіраўся ў Менск?
Першы візіт пасьля выбараў быў у Пекін, другі ў Менск. Відавочны прыярытэты. Пекін як заплечча ў канфрантацыі з Захадам. Беларусь, як прастора для засваеньня.
Верагодна Пуцін паедзе як гаспадар; Хаця апошні візіт быў у 2023 і ніякай сэнсацыі не адбылося.
Але зараз "візіт" адбываецца на фоне рушаньня расейскіх войскаў: Харкаўшчына і Сумы, што павышае напружаннасьць сітуацыі.
Спектар магчымых пытаньняў:
1. Далейшае стварэньне адзінай стратэгічнай і эканамічнай прасторы (фінансы і войска);
2. Фармат удзелу ў вайне з Украінай, і павялічэньня градусу напружаннасьці з Захадам.
Асабіста ў мяне пытаньняў няма, але паразмаўляць можам
https://www.youtube.com/watch?v=FTisQMqZcXA
Нацыянальны інтарэс
Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ.
Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў.
Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу).
Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці.
Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў.
Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў.
Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых.
Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі.
Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі.
Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць.
Папракаюць мяне некаторыя за то, што я чытаю, што пішуць афіцыйныя каналы ОСТ і АПК. Напрыклад, навошта галасаваць? Але сыходзячы з таго, што гэтыя каналы пішуць (а значыць, што думаюць людзі), у мяне фарміруецца ўражаньне татальнага абсурду. Пры чым, гэта фактычна адно да аднаго, што пісалі калісьці пра "стратэгію". Нічога не мяняецца ні ў галавах, ні ў арганізацыі.
Читать полностью…"Выборы", ці "пахаваньне" несколько слов.
Па-першае, той працэс, які ідзе вакол КР ніяк нельга назваць "выбарымі", ні па арганізацыі, ні па сутнасьці, ні па статуснасьці "працэсу галасаваньня" і самога КР;
Па-другое, "блокі", "арганізацыі", "кааліцыі" не з’яўляюцца самадастатковымі, дзейнснымі структурамі, партыямі, ці арганізацыямі. Гэта выпадковы збор абсалютна выпадковых людзей. Групы-аднаднеўкі, якія не аб’яднаныя ні палітычнай ідэалогіяй, ні агульнай палітычнай канцэпцыяй, ні адказнасьцю.
Выпадковасьць прыводзіць да з’яўленьня ў прасторы даволі неадназначных па біяграфіі, асоб.
На прыклад, одни из представителей политического блока
Былы хакер» из Борисова Дмитрий Насковец, его арестовали в Праге в 2010 году и экстрадировали в США. Вместе с напарником он организовал транснациональную аферу — создал веб-ресурс для кардеров, помогавший им обходить системы безопасности американских банков. Ему грозило 40 лет тюрьмы, отсидел 4 года. Ему грозила экстрадиция в Беларусь, но...
Зараз ідзе ў " дэмакратычны ворган" апазіцыі.
Я безумоўна дапускаю, што людзі могуць зьмяняцца і зьмяняцца да лепшага. Але ёсьць негалоснае правіла, былыя злачынцы-крымінальнікі (навата калі зараз яны самыя самыя) не могуць займаць дзяржаўныя і публічныя пазіцыі, асабліва калі гаворка вядзецца пра апазіцыю і тую крызісную сітуацыю ў якой яна знаходзіцца.
Але крызіс зараз настолькі глыбокі, што на такія дробязі ніхто не зьвяртае ўвагу.
Вось гэта цікавы паварот.
Патрушава прыбралі, цень Пуціна, на яго мейсца паставілі Шойгу. А міністрам абароны прызначылі эканаміста А.Белавусава.
Верагодна, што такія перастаноўкі вынік унутранай вайны сілавікоў: Патрушаў vs. Шойгу. Чым і быў выкліканы тэрракт ў Крокус-сіці, а таксама бунт Прыгожына. Пазлы, як кажуць складаюцца.
Пуцін вырашыў прыгасіць напружаннасьць у сістэме такім чынам, прыбраўшы две ключовыя фігуры ў сваім атачэньні. (Магчыма гэта ввнік другога ўзроўню гульні і супрацьстаяньня). Відавочна, таксама, што Белавусаў тэхнічная фігура, ніяк не ваенны міністр.
Разам з гэтым, такія перастаноўкі на карысьць разгойдваньня сістэмы. Вось ен ўнутраны крызіс, які будзе падрываць Расею.
Канешне, гэта можа быць і палітычны трук для Захаду, галоўнае, каб тыя паверылі у"добрыя" зьмены і пайшлі на перамовы.
Расея, на.жаль, мае вялізарны чалавечы рэсурс, а яшчэ псіхалагічны рэсурс успрыняцьця жыцьця свайго насельніцтва як сьмецця. Культ сьмерці ўгэтай краіне ўжо ўзведзены на ўзровень палітычнай ідэалогіі, у нечым Танатафілія. Усе дзеля нічога.
І зараз, сканцэнтраваўшы свае сілы Расея спрабуе дасягнуць тактычнага і стратэгічнага посьпеху на Харкаўскім напрамку.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што яны маюць рэсурсы, каб ажыцяўляць ціск на некалькіх напрамках: Харкаўская вобласьць, Данецк-Луганск, Херсон-Запарожжа.
Такім чынам расьцягваючы рэсурсы ВСУ і шукаючы слабыя мейсцы для прарыву. У такіх умовам пашырэньне напружаннасьці на поўначы (Беларусь) мае вялікае значэньне для Масквы.
Стратэгічнай задачай з’яўляецца акупацыя Харкава, ці яго зьнішчэньне, што дасьць магчымасьць Маскве навязаць Захаду сваю "формулу міру".
У сваю, чаргу параза акупантаў на харкаўшчыне для Украіны будзе азначаць моцны, як маральны і палітстратэгічны пазітыўны штуршок, таксама ў размовах са "стомленнымі" захаднікамі.
Частка 2. Вялікі разварот
Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.
Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.
Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.
Частка 2. Вялікі разварот
Выхад з любой геастратэгічнай дамоўленасьці з Расеяй будзе азначаць імгненнае скасаваньне эканамічных прэфэрэнцый, датацый, увядзеньне гандлёвых тарыфаў і г.д. А ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, у інтарэсах яе нацыянальнага і палітычнага адраджэньня з’яўляецца выхад з вышэйзгаданых імперскіх праектаў і ўсталяваньне мяжы. Тым больш, што разварот магчымы толькі пры палітычным і геапалітычным аслабленьні Расеі і не скарыстацца з гэтага азначае злачынна змарнаваць чарговы гістарычны шанец.
Ці можа “новадэмакраты” за тое, каб паміж РБ і РФ мяжа заставалася адкрытай, каб Беларусь заставалася ў вайскова-палітычных альянсах з Расеяй? Бо толькі так можна разлічваць на ільготныя эканамічныя стасункі з РФ. Тады, па сутнасьці для Беларусі нічтога і ніколі не зьменіцца. Больш таго, дарога на Захад будзе таксама закрытай.
Больш таго, каб захаваць “добрыя адносіны” з Расеяй, новай уладзе трэба будзе абмяжоўваць унутраную нацыянальную палітыку, рэалізоўваць прапаганду накіраваную на стварэньне “добрага вобразу Расеі”, маргіналізаваць нацыянальныя рухі (сучасны прыклад Грузіі). Бо толькі так да ўлады не будуць дапушчаны нацыянальна-патрыятычныя сілы і толькі так будзе забясьпечана прывязка да Расеі. Ужо не кажу пра карупцыю і хуткую прыватызацыю расейцамі беларускай дзяржаўнай маёмасьці.
У сваю чаргу нацыянальна-дэмакратычныя сілы павінны: а) акрэсьліць; б) ідэалагічна, палітычна і эканамічна рэалізаваць палітыку “Вялікага развароту”:
- Дзеля таго, каб разьвіваць эканамічныя і палітычныя адносіны з ЕЗ і НАТА, неабходна максімальна дыстансавацца ад Расеі: выхад з усіх эканамічных і геапалітычных саюзаў, аднаўленьне ўсходняй мяжы;
- Дзеля таго, каб стварыць і рэалізаваць рэгіянальны праект (Балта-чарнаморскі саюз): Украіна, Беларусь, Малдова, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – Беларусі жыцьцева неабходна дыстансавацца ад Расеі. Ад рэгіянальных і агульнаеўрапейскіх праектаў Беларусь і беларусы атрымаюць значна больш, чым ад любых саюзаў з РФ. Узгаданы рэгіянальны (гістарычны) блок толькі па колькасьці насельніцтва роўны РФ, не кажу пра магчымы эканамічны патэнцыял;
- Дзеля таго, каб забясьпечыць Беларусь ад новага імперскага рэваншызму, краінам рэгіёну неабходна ствараць “рэгіянальную сістэму” абароны з апорай на НАТА;
- Дзеля ўзмацненьня бясьпекі і ўплываў з аднаго боку, і аслабленьня Расеі з іншага, беларускай дэмакратычнай супольнасьці неабходна падтрымліваць незалежніцкія рухі нацыянальных суб’ектаў Расейскай Федэрацыі: Каралевец, Ноўгарад, Пскоў, Смаленск (стварэньне як мінімум буфернай зоны, альбо канфэдэрацыі свабодных рэспублік);
Інтрыга
Што народныя абранцы ў КР будуць рабіць далей?
Наколькі я ўразумеў, зараз павінны абраць кіраўніцтва КР і сьпікера. А вы думалі, што ўжо усе? Не. І тут можа пачацца самае цікавае.
Спікер і віцэ-сьпікер гэта статусныя персоны (арыстакратыя арыстакратыі), міжнародныя паездкі, сувязі з партнерамі, фарміраваньне павесткі.
З таго, што я ўразумеў (хіба па рэгламеньце) для гэтага трэба простая большасьць галасоў 50%+1.
У КР выбрана 80 чалавек, то бок трэба 41 голас. Большасьці ў нікога няма. Блоку Латушкі, які атрымаў 28 мандатаў, патрэбна яшчэ 13 галасоў.
З кім жа будзе гэтая кааліцыя, улічваючы даволі напружанныя міжасабовыя адносіны паміж пэўнымі гульцамі?
Моцная канкурэнцыя і крыўды былі па лініі Латушка vs Ягораў/Пракоп’еў/Кныровіч і Латушка vs Еўрапейскі выбар (фармальна блок ОСТ). Калі і будзе "кааліцыя" між ймі, яна будзе нестабільнай і адмоўнай.
Мне падаецца, што простым для блоку Паўла Латушкі будзе стварыць кааліцыю з "малымі структурамі": Наша справа, ці Моладзевы Блок і Воля, але пытаньне стабільнасьці будзе заставацца.
А вось уявім, што большасьці стварыць не ўдалося, будуць новыя выбары?
А на перадзе яшчэ:
1. Новы рэгламент і перабудова ўнутранных зносін у КР;
2. Справаздача і аудыт;
3. Выбудаваньня механізму ўзаемаадносін (падзел паўнамоцтваў) з АПК і ОСТ, бо без гэтага сэнсу існаваньня КР няма;
4. Прыняцьце стратэгіі дзейнасьці КР;
Тут мы маем два крытычных падыходы:
- КР як выключна дарадчы ворган пры ОСТ і АПК (тое самае, што нічога);
- КР як сістэматворчы ворган, то бок фарміруе АПК (як мінімум) - прастора для дзеяньня групы Латушкі (калі ен не пагодзіцца з другаснай рольлю спікера, а захоча ў кіраўнікі АПК). Гэта прывядзе да моцнага супраціву з боку крыла ОСТ і некаторых прадстаўнікоў АПК.
І тут, увага, інтрыга. Ціханоўская так ці інакш мусіць прызнаць, ці аспрэчыць "легітымнасть" КР, як абранага "народам" інстытуту.
І вось, што рабіць Офісу? Адмаўчацца не атрымаецца. Аспрэчыць, азначае ўзмоцніць канфлікт і разлом. Прызнаць - даць магчымасьць уплываць на структуру і дзейнасьць АПК.
Хутчэй за ўсе, будзе дасягнута кулуарная дамоўленасьць, каб захаваць status quo. То бок па факту, нічога не мяняць. Для спакойнага існаваньня ОСТ-КР-АПК гэта найлепшы варыянт. Пытаньне, ці пагодзяцца простыя дэпутаты з такім палажэньнем.
Пачнецца унутранная спрэчка, абвінавачваньні, выхады. Усе як заўседы. Дарэчы, сам блок Латушкі не вельмі стабільны, улічваючы палітычную біяграфію "Руху за Свабоду".
Такім чынам, будзем мець месяцы два ператасовак, а потым усе забудуцца пра КР. Дарэчы ОФІСУ і АПК важна каб, да жніўня 2024 (Канферэнцыі Ціханоўскай) Рада падвісла.
Што рабіць з "азаронкаўшчынай" у апазіцыі?
Напэўна ў кожным грамадстве ёсьць свае палітычныя юродзівыя. Ёсьць яны і ў беларускім, напрыклад Азаронак. У дэмакратычнай супольнасьці такую ролю на сабе ўзяла Т. Мартынава.
Амаль ўсе яе выступы будуюцца на абразах скіраваных на пэўных людзей з беларускага палітыкума. Каля 30 і болей % яе "размоваў" займве гэты агрэсіўны маніпулятыўны кантэнт. Пазасталы час гэта самалюбаваньне і інфармацыйны хаос.
Перыядычна у яе "гадзінных выступах" узгадваюся і я.
Асабліва ніколі не зьвяртаў увагу на яе эпатажныя і дзікія выбрыкі ў мой адрас, але апошні перайшоў усе межы. У сваім учорашнім відые дадзеная асоба дазволіла сабе ствердзіць, што я назваў Беларускі Народ сьмецьцем!!! Мусором!
Канешне, Вы нідзе і ніколі не знойдзе словаў, якія яна прыпісвае мне, бо йх няма нават у ментальнай прыродзе. Але яна адносіцца як раз да такой катэгорыі квазі-публічных асоб, якія прадукуюць інфармацыйны трэш.
Што азначаюць яе "выказваньні"? Перш за ўсе тое, што менавіта яна публічна абразіла беларускі народ, назваўшы яго сьмецьцем. Бо калі яна агучыла словы, якія не належаць іншаму (то бок мне), яна не толькі схлусіла, то наўмысна ўжыла гэтых словаў у дачыненьні да Беларусаў, хаваючыся за вобраз іншага чалавека".
Яна выказала зьневагу і абразу да беларускага народу!
Я зусім не здзіўлены таму, што ў яе вачах беларускі народ менавіта так і выглядае.
Трэба адзначыць, што Мартынава, як і большасьць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў выкарыстоўвае беларускія словы толькі ў зьневажлівым і грэблівым кантэксьце
На жаль, гэты трэш спажывае, як я паглядзеў, даволі шмат гледачоў, адзінае надзея, што гэта не беларусы.
Больш таго, Мартынава пазіцыянуе сябе як блізкі да ОСТ і С.Ціханоўскай - асоба, уваходзіць у нейкія ініцыятывы беларусаў ва Украіне.
Ну прабачце, спадарства, трэба ж мець нейкую павагу да сабе.
Мартынавай таксама ўдалося прасьлізнуцца ў КС, набраўшы 3 + %. І знайшліся людзі людзі, якія з тых 6 тыс., падтрымалі публічнае юродства.
Канешне, КР ужо максімальна сябе дыскрэдытавала, але наяўнасьць у КР Мартынавай, яе неадэкватнасьць у паводзінах і выказваньнях на трыбуне КР яшчэ больш прынізіць вобраз дэмакратычнай супольнасьці.
Не маю.сумневаў, што КР будзе функцыянаваць у такім складзе, упэўнены, што нават у такім складзе не знойдзецца людзей, якія будуць устане асадзіць "квазіпалітыкаў", якія парушаюць базавыя правілы "палітычнай этыкі".
Але спадзяюся, што КР хопіць мужнасьці не выступаць ад імя беларускага народу, не прыкрывацца інтарэсамі беларускага народу. Бо КР сам выбраў мадэль уласнай легітымізацыі праз выбары, а "выбары" паказалі, што беларуская супольнасьць (нават дэмакратычнае), такога мандату не давала і выказала недавер.
Любыя спробы казаць і дзейнічаць ад імя беларускага народу (ды маючы яшчэ на шыі Мартынаву і Ко), будзе непраўдай.
Танцы на паперці.
Працэс вакол анлайн галасаваньня падыходзіць да свайго лагічнага завяршэньня. Цуду, ўздыму цікаўнасьці, не адбылося і мала хто на яго разлічваў. 8-10 тыс., прагаласаваўшых гэта канешне праблема, але гэта і рэальнасьць, у якой апынулася дэмсупольнасьць і з якой сутыкнулася апазіцыя, верыўшы, што сітуацыя іншая.
Па-першае, мы маем каля 1 млн., эмігрантаў;
Па-другое, на працягу 4 год па розных зьвестках з краіны выехала да 100 тыс., чалавек.
Атрымоўваецца, што нават з самага актыўнага актыву ў галасаваньні прыеяло ўдзел каля 10%, а то й меньш. Таму згодна з логікай "выбарчага працэсу" КР не можа быць прадстаўнічым ворганам нават дэмакратычнай супольнасьці і дыяспары.
Прыгадаю, што ад пачатку было заяўлена, што гэта - "першыя дэмакратычныя выбары, дзе будзе палічаны кожны голас". Але вынікі паказваюць, што "выбары не адбыліся", а таксама, што КР на жаль, з пункту гледжаньня заяўленных дэмакратычных працэдур не будзе з’яўляцца легітымным і дэмакратычным ворганам.
Выбары патрабуюць яўкі і мандаду прадстаўнічай часткі грамадзян, які акрэсьліваецца ўдзелам.
Спробы абапірацца ў сваёй.дзейнасьці на 10% прагаласаввўшых з боку КР будуць антыдэмакратычнымі і безпадстаўнымі. Гэта спародзіць яшчэ больш крытыкі і паглыбіць крызіс.
Канешне, зараз, тыя хто патрапяць ў КР першыя месяцы будуць старацца пераконваць беларусаў і Захад у сваёй легітымнасьці і правамоцнасьці, што яшчэ больш будзе выглядаць абсурдным і недарэчным. (Асабліва калі усе размяркуецца па адсотках, то група структур увайшоўшых у КР будзе мець за сабой каля 5 тыс., прагаласаваўшых.
Таму, мая прапанова застаецца ўсьцяж актуальнай - увесьці ў КР па 5 прадстаўнікоў ад кожнага сьпісу (за пэўным выключэньнем) і падрыхтаваць Кангрэс. Хаця не ўпэўнены, што гэта зараз будзе прываблівай ідэяй.
💥Таксама, варта даць кароткую ацэнку таго, чаму так адбылося. На маю думку:
1. Не было зроблена грунтоўнага аналізу агульнага стану грамадства+дэаспары, стану апазіцыі і яе здольнасьцяў, у т.л. мабілізацыйных.
Парадаксальна, што пры наяўнасьці даволі вялікай колькасьці добрых беларускіх экспертаў, няма сістэмнага аналізу папярэдняй і бягучай дзейнасьці (правалаў, хібаў, посьпехаў) і прагнозаў. Калі ж яны ёсьць іх проста ігнаруюць як не мэтазгодныя. (Можа ў такой сітуацыі варта стварыць нефармальны савет экспертаў). Бо, мы як супольнасьць наварочваем чарговае кола. Як танцы на паперці.
2. Адсутнасьць сістэмнага аналізу сітуацыі прывяла да выпрацоўкі не зусім адэкватных форм і мадэлі арганізацыі працэсу (выбараў). Увядзеньне прапарцыйнага галасаваньня (3 голаса), гендэрныя квоты, што выклікала ўжо на першым этапе ўнутраную напружаннасьць іізабрала шмат часу на пераасэнсаваньне;
3. Як заўсёды працэс падрыхтоўкі і "абвяшчэньня" пачаўся з вялікім спазьненьнем, што не магло не адбіцца на выніках і на адносінах;
4. К 2024 году дэмакратычная супольнасьць падыйшла з вялікай колькасьцю невырашанных унутранных супярэчнасьцяў і напружаннасьці, узаемнай крытыкі і расколаў. Важна зазначыць, што гэтая напружаннасьць існавала і па лініі КР-АПК-ОСТ. Агульная атмасфера ў апазіцыі стала нездаровай;
5. З пачатку рэалізацыі канцэпцыі "выбараў" пачалася інтэнсіўная барацьба паміж часткай КР-АПК-ОСТ за перспектывы кантроля і кіраваньня КРадай. Што спрычынілася да гучных скандалаў, канфліктаў, абвінавачваньняў і сыходаў. Фактычна КР была на мяжы агульнага палітычнага банкротства;
6. У пэўны момант працэс з публічнай фазы абмеркаваньня працэдур перайшоў у кулуарны;
7. КР да моманту "галасаваньня" як інстытут меў сур’ёзныя іміджывыя праблемы: незразумелая дзейнасьць з 2020 да 2022, незразумелая "рэформа КР" 2023, скандалы на працягу 2023, немагчымасьць пазбавіцца ад таксічных палітыкаў;
8. Дэкларатыўнасьць у функцыянаваньні гэтага ды іншых "інстытутаў", і адсутнасьць ясных правілаў гульні, як і адсутнасьць бачаньня і разуменьня таго, што рабіць далей, які план дзеяньня;
9. Безадказны падыход часткі блокаў, слабыя фармальныя праграмы (і так пойдзе, навошта старацца, гэта ўсет не ўзапраўду), часам ўсе гэта пераўтваралася ў клаўнаду;
Вот даже как. Даже хорошо, что рассылка был.
Логика проста и намек тоже. Тут иипропаганда не нужна никакая. Отписаться от оппозиции, а то мало ли что.
На жаль, людзі не разумеюць не толькі, што яны робяць, але і што кажуць.
І пытаньне, што з гэтым усім рабіць?
- Яна Сазановіч, зьвяртаецца да Азарава і Вячоркі адносна агента Гайко ў ЧКБ ў 2021. Поўны ігнор. Яну прыбіраюць;
- 2023 прыбіраюць Талерчыка;
- 2023 раскол ў Байпол, пад моцным ціскам Азарава выдаляюць з АПК, тым ня менш, Вячорка і Ціханоўская яго патрымліваюць.
Чамусьці я ўпэўнены, што ў хуткім часе Азараў стане дарадцам ОСТ па пытаньнях бясьпекі. :) Там зьбярэцца добрая кампанія: Вячорка, Лябедзька, Дабравольскі і Азараў.
Не ведаю нават, як гэта і прааналізаваць. Легкі тролінг ўсяго таго, што завецца "выбарамі".
Читать полностью…Дэкарацыі дэмакратыі
Самыя песімістычныя прагнозы адносна "першых дэмакратычных выбараў у Беларусі" і, відавочна, апошніх - рэалізаваліся. Калі гэтыя "выбары" ўвогуле адбудуцца.
Пры такой колькасьці правалаў, крытыкі, агульнай непадрыхтаванасьці працэсу далейшы ўдзел выглядае як палет камікадзэ.
Невядома, што і дзе яшчэ рване, але выглядае, што ўдзел у галасаваньні будзе "мінімалізаваны" і казаць пра нейкую прадстаўнічасьць не КР выпадае.
Але, нават я не спадзяваўся, што можа дайсьці да такога абсурду, калі "рэвалюцыйны плян", над якім шмат якія людзі працавалі не адзін год, а шмат хто паплаціўся свабодай і здароў’ем, выкарыстоўваецца дзеля прасоўваньня пустой кампаніі і прыватных інтарэсаў нейкіх асоб, якія цалкам абанкроціліся і сваімі дзеяньнямі банкроцяць рэшткі апазіцыі і структур у вачах беларусаў. Як кажуць поўная адарванасьць ад рэчаіснасьці.
Прапаганда ўжо ўзяла гэты "выбрык" у абарот і выкарыстае напоўніцу. А апазіцыя? Прамаўчыць?
Зараз галоўнае пытаньне ў тым, якія матывы стаялі за дзеяньнямі групы "В":
- асабістая недаёкасьць (трапіць у КР любым коштам);
- асабістая крыўда на апазіцыю, " гары яно ўсе гарам", "я зыходжу і знішчу ўсе";
- мэтанакіраванае дзеяньне па разбурэньню структур і вобразу апазіцыі.
Пры гэтым жа самадыскрэдытацыя групы "В" і яе кіраўніцтва мела мейсца ўжо даўно, як і спробы адхіліць "горадзеячоў" ад "кіраваньня", але як мы памятаем пэўныя асобы з ОСТ вырашылі прыхаваць "актыў" для ўласнай карысьці, і вуаля.
Што не знішчылі рэпрэсіі, знішчы агенДура.
Што яшчэ можна прапанаваць арганізатарам кампаніі:
Сыходзячы з надзвычайнай сітуацыі, мэтанакіраванага сабатажу працэсу адкласьці галасаваньне, каб не сталася яшчэ горай,.асабліва, калі гаворка вядзецца пра бясьпеку людзей.
1. З "выбарчых лістаў" прыбраць шкодныя і дыскрэдытаваўшыя сябе групы і палітыкаў: "Закон і правапарадак", "Хопіць баяцца", "Краіна для жыцця".
2. Скіраваць у Раду па 5-6 чалавек з застаўшыхся 10 сьпісаў, якія сфарміруюць тэхнічны склад КР на наступныя 6 месяцаў.
3. З прадстаўнікой кожнай групы сфарміраваць прызідыюм КР;
4. За гэтыя 6 месяцаў падрыхтаваць Кангэс Беларусаў Сьвету, з удзелам ключовых апазіцыйных прадстаўніцтваў і дзеячоў;
5. Абраць на Кангрэсе новы склад КР.
Працяг жа дзейнасьці ў такім духу і вынікі "галасаваньня", а асабліва разбокі ў перспектыве паглыбяць агульны крызіс і недавер да апазіцыі і ўнутры апазіцыі да безвыйсьцёвай сітуацыі.
Іран, гэта прыклад як раз такой краіны, дзе сьмерць (раптоўная і гвалтоўная) "прэзідэнта" нічога не зьмяняе.
Акрамя нейкай эмацыйнай асалоды для праціўнікаў рэжыму Аяталаў, сітуацыя для грамадства не палепшыцца, і тым больш гэта не прывядзе да дэмакратызацыі.
Тэакратычны, рэпрэсіўны рэжым існуе там 35 год: тысячы забітых і зьняволенных, тысячы пакінуўшых краіну, міл’ены адуранных прапагандай і рэлігійным фанатызмам.
У некаторай ступені такая сітуацыя можа паўтарыцца ў Расеі (калі не будзе ваеннай паразы) і ў Беларусі, калі не будзе разбурэньня Расеі.
Мой каментар да папярэдняга посту (узяты з ФБ). Не хацеў публікаваць, але бачу, што неабходна.Хачу падкрэсьліць, што КР, АПК, ОСТ лічаць сябе фактычна адзіным прадстаўніцтвам беларусаў за мяжой, больш таго яны дэкларуюць свае прэтэнзіі на кіраваньне краінай!!! адпаведна гэтыя структуры павінны дэманстраваць высокі ўзровень дзяржаўнага мысьленьня, разуменьня нацыянальных інтарэсаў і адказнасьці. Але сыходзячы з таго, што і як публікуюць "афіцыйныя" "парапрэзідэнтскія" каналы, то наўрацьці яны былі б здольныя кіраваць фабрыкай.
Выбары ў КС, фарміраваньне гэтага воргану павінна было стаць фундаментальнай агульнай працай, а сталася прафанацыяй...
Навошта галасаваць
Шаноўнае спадарства, выбачаюся, але тое што пішуць прадстаўнікі Офіса і АПК адносна "выбараў" у КС - выглядае як барацьба са здаровым сэнсам.
Такое ўражаньне, што робіцца ўсе магчымае, каб стварыць з беларускай апазіцыі вобраз прымітыўнай і непісьменнай групы. Людзі кажуць і пішуць словы, не разумеючы пра што гаворка.
Якія "першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі за 30 год"!!! Гэта ўвогуле пра што? Якія дэмакратычныя выбары. Якія выбары?
Хто гэтую лухту піша? Тое, што будзе адбывацца з КС блізка НЕ выбары, нават па простых базавых стандартах, проста таму, што яны адбываюцца не ў Беларусі і грамадзяне краіны не маюць ніякай магчымасьці свабодна ўдзельнічаць ў выбарчым працэсе і выказаць сваё меркаваньне. Гэта анлайн галасаваньне(???), лічыце на прыватнай платформе, якая не кантралюецца грмадствам, ці дзяржавай. Гэтае галасаваньне ад сілы ў самым лепшым выпадку закране частку дэмсупольнасьці і дыяспары. Яны не могуць быць выбарамі і тым больш прадстаўнічымі. Гэта як анлайн петыцыя.
КС, АПК, ОСТ і блізка не з’яўляюцца канстытуцыйнымі структурамі йх дзейнасьць не акрэсьліваецца прававымі ды іншымі актамі. Іх рашэньні не маюць ніякай прававой легітымнай сілы ні для каго, нават для йх саміх.
Чытаем далей: абарона і лабаваньне інтарэсаў беларусаў і беларусак УНУТРЫ краіны і за межамі"!!!!!!
У мяне ўсе. Прабачце, гэта проста тэатар абсурду. Я не пытаюся пра тое, як КР збіраецца бараніць інтарэсы беларусаў унутры Беларусі, мне цікава як КР зьбіраецца гэта рабіць пр у Літве, ЗША ці Францыі?
Нездарма кажуць, хочаш зьнішчыць ідэю, давядзі яе да абсурду.
Адзіная выснова якую можна зрабіць, дэмсупольнасьць сама не разумее, што такое КР і навошта яна патрэбна
Як усе ж адбываецца маніпуляцыя падзеямі і фактамі:
ОСТ дэкларуе. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам.
Дамова падпісана сёння на Мальце кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам.
Па-першае, адкуль з’явіўся нейкі дэмакратычны рух, што гэта такое і хто яго ачольвае?
Па-другое, чытаем на старонцы EuP
European Parliament President Roberta Metsola and the Head of the United Transitional Cabinet of Belarus Sviatlana Tsikhanouskaya sign a Letter of Intent, in Valletta.
То бок не дакумент пра супрацу (!), а ліст пра намеры. То бок дэкларацыю, якая той ці іншы бок ні да чаго не абавязвае.
Не ўпершыню сутыкаюся з тым, што версія падзей на беларускай мове (пэўных структур) сур’ёзным чынам адрозьніваецца ад версіі арыгінала.
Мір з Пуціным пагражае вайной
Пуцін ставіць умовай "мірных перамоваў" захаваньня Расеяй кантролю ўсіх захопленных тэрыторый.
У геапалітычным сэньсе гэта перамога Расеі над Захадам. І, на маю думку, Захад з гэтым можа пагадзіцца.
Што па выніку
- Расея атрымае палітычную, вайсковую, маральную, ідэалагічную перавагу на Захадам. Грамадства і гаспадарка будзе працаваць на татальную вайну і дамінацыю. Бо, што атрымаецца, краіны з насельніцтвам у 1.5 міл’ярды чалавек, з гаспадаркай у трыл’ены даляраў былі не ўстане абараніць сваіх фундаментальных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, незалежнасьці, свабоды, правоў чалавека ў крытычнай сітуацыі супраць краіны агрэсара са слабой эканомікай, насельніцтвам ў 130 млн.
- Украіна застанецца шэрай зонай, з моцна вычарпанай гаспадаркай і грамадствам;
- Расея ўзмоцніць гібрыдныя ўплывы ва Украіне (палітычныя крызісы) і працягне дэстабілізаваць Украіну і рыхтаваць новы ўдар;
- Уплывы Масквы на постсавецкай прасторы будуць неабмежаванымі. Ніхто не зможа выказаць супраціў расейскім стратэгічным намерам. Грузія з’яўляецца добрым прыкладам;
- Беларусь цалкам застанецца пад кантролем Крамля, хутка завершыцца працэсс ваўсаюзваньня (валюта, войска, сістэма);
- Палітычная параза Захаду ў вайне ўзмоцніць дэкансалідацыю ў краінах НАТА і ЕС. Прарасейскія групы атрымаюць магчымасьць рэваншу. Дамінуючым будзе тэзіс: з Расеяй трэба.дамаўляцца, у нас няма сродкаў на вайну. Расея забірае "сваё". Санкцыі будуць зьнятыя і Расея палепшыць эканамічнае сваё становішча;
- Адбудзецца маральная і ідэалагічная дэмабілізацыя і дэмаралізацыя заходніх грамадстваў;
- Масква ўзмоцніць ціск і правакацыі на краіны Балтыі і Польшчу. Будзе патрабаваць дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі рэгіёну.
У сваю чаргу матывацыі ваяваць за літоўцаў, латышоў, эстонцаў у іншых вайскоўцаў НАТА будзе - 0;
- Павялічыцца інтэнсіўнасьць вайсковых канфліктаў на перыферыях, бо Расеі і асі: Масква-Тэгеран-Пекін трэба будзе скіроўваць некуды сваю агрэсію;
- Сур’езным эфектам будзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і наступленьне 4 хвалі аўтарытарызму. Па сутнасьці ўзьнікне новы неліберальны сусветны парадак, з дэмантажом ліберальнай дэмакратычнай ідэалогіі ў шмат якіх краінах сьвету. Не выключаю, што будзе падпісаныя нейкія дамоўленасьці, якія перафарматуюць мапу ўплываў і прысутнасьці ў сьвеце.
Магчыма, што знойдуць візытоўку Байдэна, ці Зяленскага:
ТАСС подтвердил информацию, которая начала циркулировать еще прошлым вечером: контрразведка ФСБ РФ задержала начальника Главного управления кадров Минобороны РФ генерал-лейтенанта Юрия Кузнецова. Из ключевого: ранее он тринадцать лет (!) возглавлял Восьмое управление Генерального штаба ВС РФ, которое отвечает за Службу защиты государственной тайны.
У Белгарадзе па ўсей верагоднасьці быў падарваны пад’езд жылой шматпавярхоўкі.
Думаю зараз варта чакаць новай хвалі гістэрыі ў Расеі і нейкіх новых абсурдных дзеяньняў
- Дзеля захаваньня эканамічнай стабільнасьці і бясьпекі буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы павінны заставацца ў нацыянальнай уласнасьці, а расейскія інвестыцыі моцна абмежаваны;
- У ідэалагічным плане, дзеля перспектыў і будучыні нашай краіны ўжо зараз націск трэба рабіць на творчыя сілы беларускага народу, на разьвіцьце сучаснай тэхналагічнай гаспадаркі. Думаць пра тое, як разьвіваць эканоміку без Расеі!
- Трэба таксама адкрыта ставіць пытаньне пра тое, каб спагнаць з Расеі рэпарацыі за падтрыманьне рэжыму Лукашэнкі (асабліва ў 2020 годзе) і за ўцягненьне Беларусі ў вайну супраць Украіны.
Беларусь мае агромісты патэнцыял і ўстане (і будзе) развівацца свабодна без прывязкі да Расеі. Галоўнай праблемай нашага грмадства з’яўляецца менавіта каланіяльнае мысьленьне чаткі беларускага грамадства і “новаапазіцыі”, страхі спароджаныя расейскай міфалогіяй.
Улада будзе заставацца ў руках папулістаў і палітыкаў-рускамірцаў, бо ў беларусаў няма попыту на нацыянальная і на дэмакратычнае.
Тое, што мы можам зрабіць зараз - гэта асэнсаваньне фундаментальных, жыцьцёвых інтарэсаў Беларусі, без рэалізацыі якіх краіна ўвесь час будзе ў замкненым коле аўтарытарызму.
Чым жа з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і якімі яны павінны быць, калі мы кажам пра фармат адносінаў з Расеяй. Так, у сучасным сьвеце, дзе гаспадаркі моцна ўзаемазьвязаныя даволі цяжка (а нават немагчыма) цалкам адізалявацца ад суседзяў (асабліва вялікага суседа-ворага). Але для Беларусі і для беларусаў пытаньне адарваньня ад Расеі – пытаньне экзыстэнцыйнае. Без жорсткага, радыкальнага вырашэньня гэтага пытаньня Беларусь ніколі не стане дэмакратычнай, незалежнай, нацыянальнай дзяржавай. Яна заўседы будзе заставацца поўкалёніяй і перыферыяй расейскага сьвету.
Перш за ўсё павінна быць вырашына ментальная праблема залежнасьці грамадства ад расейскай міфалогіі і ідэалогіі. Расея была, есьць у будзе ворагам для Беларусі! У сёньняшні перыяд акупацыі і вайны вельмі важныя навукова-публіцыстычныя працы і канфэрэнцыі, якія б паказвалі палітыку этнакультурнага генацыду беларусаў за апошнія 300 год.
Па другое, трэба спыніць “міфатворчасьць” адносна хаосу, які прыдзе, калі мы адарвемся ад Расеі. Варта, урэшце зразумець, пакуль Беларусь прывязаная да Расеі, яна ніколі не будзе дэмакратычнай. Сама Расея як прастора з’яўляецца формай унутранай калёніі і прыгнёту і існаваць можа толькі як унутраная аўтарытарная імперыя, а ўнутраны імперыялізм раней ці пазьней становіцца зьнешнім.
Расея ўсе гэтыя гады “падтрымлівала” беларускую гаспадарку і рэжым (100 млрд. за 30 год), бо гэта гарантавала ёй геапалітычную лаяльнасьць і залежнасьць Беларусі. Калі не будзе геапалітынай лаяльнасьці і арыентацыі Беларусі на Расею, г.з., захаваньне расейскіх інтарэсаў у нашай краіне – не будзе ніякіх датацый і прэфэрэнцый. У сваю чаргу, захаваньне расейскіх інтарэсаў магчыма толькі пры наяўнасьці стрыкта прарасейскага палітычнага рэжыму ў самой Беларусі!
Прыгадаю, што расейскія прэфэрэнцыі, датацыі, адчынены рынак для беларускіх тавараў быў магчымы дзякуючы наступным геапалітычным праектам з непасрэдным удзелам Беларусі:
- Сяброўства ў СНД;
- Сяброўства ў АДКБ;
- Забясьпячэньне функцыянаваньня расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі (Вілейка, Баранавічы);
- Стварэньне і рэалізацыя праекту Саюзнай дзяржавы;
- Сяброўства Беларусі ў Мытным і Эканамічным Еўразійскім Саюзе;
- Адсутнасьць мяжы паміж Беларусі і Расейскай Федэрацыяй;
- Функцыянанаваньне супольных вайсковых аб’яднаньняў (Рэгіянальная групоўка войскаў, КСАР);
- Інтэграцыя часткі беларускай прамысловасьці ў расейскі ВПК;