usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Для ЗША і Захаду ўсе проста нейкі фільм. Паглядзелі і забыліся.

Читать полностью…

Usov Pavel

Велікабрытанія. Лейбарысты перамаглі. Будзе новы ўрад і новы прэм’ер Кір Стармер.

Читать полностью…

Usov Pavel

Геапалітычна, Беларусь стала часткай азіятскай прасторы і элементам антызаходняй, антыліберальнай прасторы (я нават бы сказаў глабальнай цывілізацыі, у якой дамінуючую ролю будзе гуляць Кітай, падпарадкоўваючы яе сваім інтарэсам.

Читать полностью…

Usov Pavel

Прыйшла інфармацыя, але яе вельмі цяжка праверыць. І падобна на інфармацыйныя гульні. Нібы будзе вызвалены і вывезены на мяжу, перададзены польскаму боку А.Пачобут.

Гэта "гандаль" і "плата" са спадзяваньнем, што Варшава адчыніць дадатковы пераход. А менавіта Брузгі.

Калі так здарыцца, гэта будзе азначаць "стварэньне" прагрэсіўнага вобразу Рыжанкова, і прасоўваньне "новага курсу", па якім Захад павінен прызнаць факт утрыманьня ўлады Лукашэнкам і мець зь йм дачыненьні.

Але няма ўпэненасьці, што Лукашэнка выйдзе з гібрыдных, міграцыйных атак.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка зрабіў некалькі крокаў і заяваў. Магчымы невялічкі паварот-дээскалацыя у адносінах з Захадам.

Лукашэнка заявіў пра магчымасьць вызваленьня хворых прадстаўнікоў апазіцыі зь вязьніцаў. Калі ён гэта зробіць, не выключаю, што Захад таксама (можа) зьмяніць свой падыход да рэжыму Лукашэнкі.
Канешне, гэты разварот не будзе маштабным, як пасьля 2014 году, зараз Лукашэнка ні ў той сітуацыі, перш за ўсё з прычыны дамінацыі Масквы, але любыя дыпламатычныя гульні на перспектыву могуць мецььпэўную карысьць для выжываньня рэжыму.

Па гэтай прычыне, думаю на пасаду кіраўніка МЗС быў прызначаны Рыжанкоў, які паспрабуе (не яўна), але аднавіць стратэгію Макея. І гандаль палітычнымі зьняволеннымі стане першай картай.

Не выключаю, што для аднаўленьня каналаў і скрытай палітыкі новай "продажы рэжыму" будуць выкарыстоўвацца стомленыя і расчараваныя выхадцы з сістэмы, асабліва з МЗС, якія перацшлі ў апазіцыю пасьля 2020 году. Камунікат будзе ясны, "даваце ратаваць краіну" і магчыма будзе шанс вярнуцца ў матрыцу.

У свой час Макей вельмі пасьпяхова выкарыстаў "незалежных аналітыкаў" і некаторых "апазіцыйных палітыкаў" на працягу 6 і нават болей, гадоў. Дарэчы ў перыяд, калі Макей узначальваў АП і круціў апазіцыяй, Н.Пяткевіч брала ў гэтым актыўны ўдзел. Зараз яна вярнулася з забыцьця. Не ведаю, але магчыма ў Беларусі створаць нейкі апазіцыйны сурагат пад 2025 год (пакуль мне падаецца такі сцэнар малаверагодны), але матэрыял есьць: Караткевіч, Канапацкая, Чэрачэнь выступяць палітычным фронтам падтрымкі для Лукашэнкі, будзе створана "грамадзянская рада", ці нешта ў гэтым родзе пры АП.
Праз гэта, улады паспрабуюць легітымізавацца на колькі гэта магчыма.

Сыходзячы з таго, што апазіцыйныя структуры ў крызісе і распадаюцца (перш за ўсе ОСТ-АПК-КР), страцілі мабілізацыйны патэнцыял і інфармацыйную пераввгу, і не маюць яснага плана дзеяньня, стратэгія Лукашэнкі можа спрацаваць.

Паглядзім як далёка ён зможа пайсьці і, што дазволіць яму зрабіць Масква.

Читать полностью…

Usov Pavel

5. У выніку скарачэньня ўласнай жыцьцевай прасторы, апазіцыйныя структуры пераўтварыліся ў зачыненыя групы, але новага фармату. Зачыненасьць узмоцніла як унутраную канфрантацыю, так і канкурэнцыю за доступ да заходніх партнераў, а гэта фактычна яшчэ мацней аслабляе і дэкансалідуе апазіцыю.

6. Скарачэньне інфармацыйна-палітычнага фронту апазіцыі пашырае магчымасьці палітычнага наступу сістэмы Лукашэнкі. Прыход новага міністра замежных справаў, на маю думку, сьведчаньне таго, што Лукашэнка паспрабуе рэанімаваць стратэгію Макея. Толькі зараз будзе прадавацца ідэя, "ну мы ж не ўступілі ў вайну". Пазіцыі Лукашэнкі ўзмоцняцца, калі ён будзе здольны правесьці свае перапрызначэньне ў стабільных умовах.

Для Захаду стабільнасьць сістэмы прадумова для "размоваў".

Думаю, што новы "міністр" будзе спрабаваць для гэтых мэтаў выкарыстоўваць "сыйшоўшых" з сістэмы людзей, гуляючы на крыўдах, разчараваньнях, праблемах. Тое, што рэжым пасьпяхова рабіў да 2020 году, выкарыстоўваючы апазіцыю. Зразумела, што гэта не азначае нейкі новы разварот Лукашэнкі, гэта ўжо не магчыма ў цяперашняй сітуацыі. Але сыходзячы з новага 5 гадовага тэрміна, унутранай стабільнасьці, дынастычнага падыходу, гульня можа быць на перспектыву. Тым больш, што яна можа яшчэ больш аслабіць і паралізаваць апазіцыю.

Высновы і прапановы:

1. Падзеі апошніх дзен (у перспектыве новыя сыходы і скандалы) паказваюць, што цэнтры, якія лічаць сябе прадстаўніцтвам "апазіцыйных сіл" не маюць бачаньня і паліьычнай волі ў вырашэньні крызіса, а таксама перабудовы апазіцыйных структур;

2. Ніводная "агульная" канфэрэнцыя не стала пачаткам ператрансфармацыі дзеяньня апазіцыі. Прыкладам была канфэрэнцыя "Шлях да Волі". Канфэрэнцыі выкарыстоўваюцца для ўласных, а не агульных інтарэсаў. Хаця канфэрэнцыя "Шлях" была больш дэмакратычнай і адчыненай для супрацы з усімі структурамі.
Канфэрэнцыя ў жніўні, якую рыхтуюць усе тыя ж людзі, што рыхтавалі папярэднія, як і "стратэгія" старога мысьленьня будзе мець выключна папулістычны характар і скончыцца традыцыйна - нічым. Калі валяцца структуры, самым разумным быдо б яе не праводзіць увогуле.

3. Я не ўпэўнены, што падыходы ОСТ да сітуацыі ў дэмсупольнасьці зьменяцца, бо гэтыя падыходы няма каму мяняць.

4. Як я бачу, неабходна поўнае перафарматаваньне ОСТ-АПК, сыходзячы з доўгатэрміновай перспектывы супрацьстаяньня з рэжымам. Ціханоўская прымае рашэньне па роспуску АПК і перадае паўнамоцтвы па яго фарміраваньню Каардынацыйнай Радзе, складае з сябе паўнамоцніцтвы "кіраўніка". АПК становіцца самастойным, шматпрадстаўнічым ворганам, як і было прапанавана ў 2022 годзе. Разам з гэтым, Ціханоўская распачынае рэформы свайго офісу і бярэ ў свае рукі кіраваньне йм;

КР прапануе часовы палітычны мараторы і распачынае падрыхтоўку (разам з прадстаўнікамі іншых структур) да агульнай прадстаўнічай канфэрэнцыі з ўдзелам максімальна шырокага прадстаўніцтва дэмсупольнасьці (восень 2024).

Галоўныя пункты:
- ацэнка сітуацыі, прычыны крызісу;
- стратэгія па зьмене сітуацыі ў апазіцыі, з мэтай захамаваньня раскладу апазіцыі;
- узмацненьне і стабілізацыя палітычных і вайсковых структур;
- пераход на агульную стратэгію дзеянья, прапанаваную Палком Каліноўскага на канф., Шлях да Волі.
- Заканчэньне фарміраваньня АПК. Дзеля нейтралізацыі супярэчнасьцяў у пытаньні кіраваньня, пасада кіраўніка можа мець перыядычна зьменных характар;
- Правядзеньне рэгулярных адкрытых паседжаньняў АПК;
- Вярнуцца да пытаньня стварэньня стратэгічнай рады.

Калі супярэчнасьці будзе немагчыма пераадоліць, як і правесьці грунтоўныя рэформы структур перспектывы перамен у Беларусі, нават на далекіх гарызонтах, будуць вельмі марнымі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Крызіс сістэмнай безсістэмнасьці

Ці ёсьць шанс неяк выправіць сітуацыю ў структурах ОСТ-АПК-КР?

Шансаў практычна ніякіх няма. С.Ціханоўская не цікавіцца тым, што адбываецца ў структурах, якія яна фармальна ўзначальвае.
На апазіцыйную дзейнасьць яна глядзіць праз шкло сваёй замежнай актыўнасьці. Калі і пакуль заходнікі яе запрашаюць, значыцца ўсе добра, ніякіх праблемаў няма.

Крызыс жа ў структурах ніжэй за яе ўзровень і вышэй за яе кампетэнтнасьць. Яна яго проста не заўважае. Таму крызіс не вырашальны. Гэта сістэмны крызыс безсістэмнасьці.

Калі ўзьнікаюць канфлікты, ці пракрызісная сітуацыя, удзельнікі канфлікту чакаюць, што "кіраўнік", "прэзідэнт-элект" скажа свае сдова, дапаможа вырашыць праблему, знойдзе кампраміс, але гэтага не адбываецца ў выніку праблема перарастае ў сур’езны збой і развал. Па такому сцэнару разьвіваўся і разьвіваецца крызіс ў КР, па такому сцэнару развіваўся крызіс у АПК.

Пры гэтым відавочна, ен ідзе па нарастаючай. Паспрабую.дапусьціць, што С.Ціханоўскай гэта ўсе проста не цікава.

Каб неяк пералаштаваць сітуацыю і цэлы ворах супярэчначьцяў парэбныя неардынарныя і валявыя людзі ў атачэньні Ціханоўскай, а йх няма.

З той невялічкай кучкі, што засталіся ў КР-АПК-ОСТ, захамаваць працэс раскладаньня на нейкі час, мог бы Латушка. Калі б стаў кіраўніком кабінету. Прынамсі, ён мог бы распачаць працэсс перафарматаваньня структуры кабінету, хаця зьмяніць ягоную якасьць было б вельмі цяжка. Ен хіба адзіны разумее сутнасьць дзейнасьці ўрадавых, бюракратычных структур. Хаця папярэдні не вельмі ўданы кэйс з НАУ, паказвае пэўныя праблемы ў кіраваньні і з яго боку.

З іншага боку, фактычна няма той прасторы для дзейнасьці, дзе АПК мог бы паказаць сваю значнасьць і эфектыўнасьць. (За 2 гады нават інтэрнэт старонкі не было створана, бо няма рэсурсаў). Гэтым накірункам магла бы стаць барацьба з дыскрымінацыяй Беларусаў. Бо іншыя, базавыя элементы дзейнасьці (сілавыя) АПК, цалкам параліжаваны, альбо зьнішчаны. А менавіта для разбудовы гэтых накірункаў ствараўся АПК. Без якаснага сілавога блоку існаваньне АПК даўно страціла сэнс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра неарасізм у Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=GBDb6ZAMqlg

Читать полностью…

Usov Pavel

Будзе незалежная Беларусь - будзе ўсе. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасьці - хутка не будзе ні чога.

100 гадоў з Дня народзінаў Васіля Быкава.

Читать полностью…

Usov Pavel

Гульня без правілаў. ЦІ безканстытуцыйная манархія.

Так па якой жа мадэлі функцыянуюць апазіцыйныя "інстытуты", ОСТ-АПК-КР?

Ніякіх агульных правілаў (унутранай канстытуцыі няма), таму ўзьнікаюць супярэчнасьці і ўнутраныя войны.

На дадзены момант відавочна мадэль супер-прэзідэнтская. Не гледзячы на тое, што ўсе мы змагаемся за зьнішчэньне адзінаўладдзя, мы атрымалі больш жорсткую вертыкаль і палітычную манаполію, якая знаходзіцца ў руках АПК-ОСТ.

Фармальна гэта Ціханоўская фарміруе АПК і з’яўляецца яго кіраўніком (Нават Лукашэнка не кіруе ўрадам, а прызначае прэм’ера, як і Пуцін, які зацьвярджаецца парламентам).

Апазіцыйная мадэль адпавядае таму, што есьць у ЗША.

Толькі Ціханоўская мае права зьняць ці прызначыць сябра АПК. КР у дадзеным выпадку абсалютна "імпатэнтны". Ён не мае аніякага ўплыву на склад і працу АПК.

(Дарэчы рэгламент дзейнасьці і фарміраваньня АПК прымаўся кулуарна і без шырокага грамадскага абмеркаваньня і па-сутнасьці з’яўляецца УВАГА - не ДЭМАКРАТЫЧНЫМ💥

І ў гэтым выпадку група Ягорава мае абсалютную рацыю, ні Латушка, ні Коўшык, ні Дабравольскі не могуць быць адначасова сябрамі КР і АПК. Як напрыклад у ЗША, ці Францыі. Бо гэта зліцьце "заканадаўчай" і "выканаўчаў" галінаў, што недапушчальна, калі мы кажам пра падзел "уладаў".
Так, у новым канфлікце група Ягорава намагаецца як захаваць свае ўплывы, так і не дапусьціць дамінацыі офіснай вертыкалі, захаваць баланс і дэмакратычны прынцып.

Прадстаўнікі "новай большасьці" прыкрываюцца механізмамі парламентска-прэзідэнтскіх рэспублік (прыклад Польшча), дзе сапраўды парламентская большасьць фарміруе урад 💢💢💢.
УВАГА: ПАРЛАМЕНТСКАЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ФАРМІРУЕ ЎРАД! У гэтым выпадку сябры кабінету адначасова застаюцца дэпутатамі парламенту.

Але💫 яшчэ раз падкрэсьлю, КР не мае ніякіх паўнамоцтваў ні ў фарміраваньні, ні па кантролю АПК, ГЭТЫЯ ПАЎНАМОЦТВЫ ЦАЛКАМ💯 у руках ЦІХАНОЎСКАЙ!!!

Калі б такія функцыі былі ў КР, то П.Латушка павінен быў стаць кіраўніком Кабінету і сфарміраваць кабінет, які б падпарадкоўваўся КР а не ОФІСУ!

Відавочна, што такіх магчымасьцяў ен мець не будзе і ніхто яму йх не дэлегуе.

Ці даб’ецца П.Латушка перагляду рэгламенту АПК? Сумняюся.

Таму на дадзены момант у нас функцыянуе БЕЗКАНСТЫТУЦЫЙНАЯ МАНАРХІЯ (улада аднаго, ці адной).

Што трэба зрабіць, каб пераадолець крызіс і войны:

1. Спыніць спрэчкі, бо дзеяньні большасьці абапіраюцца на памылковым разуменьні прынцыпаў дэмакратыі і функцыянаваньні дэмакратычных інстытутаў;

2. П.Латушка, А.Коўшык, ды іншыя асобы, якія маюць дачыненьні да працы ў АПК, ці ОСТ павінны адтуль сыйсьці. Другі варыянт, скласьці мандаты, да моманту фарміраваньня новага рэгламенту ўзаемвдзеяньня ОСТ-АПК-КР. Так будзе правільна і дэмакратычна;

3. Павінен быць прыняты ясны механізм фарміраваньня АПК. Ці гэтая функцыя застаецца за Ціханоўскай, ці за КР.

Калі за КР, то П.Латушка павінен стаць галавой АПК, калі за Ціханоўскай, то толькі сябрам КР - сьпікерам;

4. Спроба зьмяніць рэгламент КР, дзе прапісана што сябра КР не можа быць сябрам АПК (і дазволіць імі быць адначасова) фармальна неканстытуйыйна і недэмакратычна і можа лічыцца як узурпацыя.

Раю сябрам КР стварыць "камісію пра правілах палітычнай гульні" узважыць сітуацыю і прыняць ясныя нормы, інакш гэтыя баі канчаткова зьнішчаць апазіцыю.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сістэма зьмены маральнага коду

Ліцэю БДУ надалі назву ім. Дзержынскага. Гэта падвойнае прыніжэньне беларускага грамадства маральнае і палітычнае. Дзержынскі быў заснавальнікам антычалавечай арганізацыі ЧК-ВЧК-ГПУ-НКУС-КГБ, якая зьнішчыла міл’ёны людзей, у тым ліку беларускую інтэлігенцыю.

Зараз прозьвішчам савецкага Гімлера, названа адна з прыстыжных вучэбных устаноў у краіне.

З іншага боку, гэта маральны выклік тым, хто вучыцца і працуе ў гэтай установе. Дэманстрацыя таго, што каты, спадкаемцы Дзержынскага дамінуюць і ідэалагічна, якія сістэмна псіхалагічна падпарадкоўваюць сабе грамадства.

Бо за назвай пойдуць адпаведныя рытуалы: ганаровы пост каля бюсту "патрона", лекцыі памяці па дзейнасьці "вялікага дзеяча", свьяткаваньне дня народзінаў, прысягі на "вернасьць". Усе дзеля выхаваньня падданых і выканаўцаў сістэмы.

І тут перад бацькамі, вучнямі, настаўнікамі, вялізарны маральны выклік і выбар: пагадзіцца і прыстасавацца (ну а што рабіць, трэба жыць), ці сыйсьці і захаваць унутраную свабоду.

Гэта маленькі прыклад, таго экзыстэнцыйнага выбару, які прыходзілася рабіць беларусам ўсе гэтыя 30 год. Менавіта з такіх маленькіх маральных выбараў будавалася сістэма.

Чалавек (ягоны воблік і сутнасьць) гэта сума ягоных выбараў, якія ен зьдзейсьняў на працягу свайго жыцьця.

У 2020 годзе беларусы сутыкнуліся з вынікамі сваіх папярэдніх маральных выбараў, якія яны рабілі на працягу 30 год.

Фальсіфікавалі, бо трэба было выжываць, працавалі ў сістэме, "а што рабіць", ідэалагізавалі і прымушалі дзяцей уступаць у БРСМ, ці БРПО і гэтак далей. Кожны можа зараз паспрабаваць ацаніць той ці іншы свой выбар, які мог быць лёсавызначальны.

І на ўсе людўі шукалі для сябе апраўданьне, каб ўцячы ад правільнага выбару. Я гэта назваў casus amorali. Тым ня менш, ў 2020 годзе шмат, хто ўрэшце зрабіў правільны выбар.

Але цяжар папярэдніх разбуральных маральных выбараў пераважыў. Цяжка і амаль немагчыма імгненна стаць іншым чалавекам і іншым грамадствам.

Вось і зараз, новы "вобраз" БДУ ставіць перад выбарам: застацца, ці сыйсьці. Застацца, якія б не былі высокія матывы (галоўная адукацыя, прафесія, разбурыць сістэму знутры) азначае дазволіць амаральнай сістэме і ідэалогіі перамагчы. Бо як толькі, чалавек пачынае апраўдваць нейкае сваё неправільнае дзеяньне (разумеючы, што яно не правільнае, ён ужо пачынае разбураць сябе).

Сыйсьці - даканаць перамогі, маленькай, але важнай у змаганьні са злом, а перш за ўсё ацаліць сябе.

Бо першы, шлях прывядзе да таго, што ў падобных сітуацыях псіхалагічна, чалавек ўжо не будзе ў стане зрабіць іншага выбару (больш складанага і крытычнага, бо не хопіць духу),, а магчыма нават і не зразумее, што трэба будзе такі выбар рабіць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Страсьці па Каардынацыйнай Радзе
Штосьці не добрае адбываецца ў нашым дэмакратычным асяроддзі.

Ўнутрыпалітычная вайна за "уладу" ў КР разгарнулася па сапраўднаму.
Даходзіць да абвінавачваньняў у канстытуцыйным перавароце узурпацыі ўлады, дыктатуры большасьці.

Пры гэтым КР жа ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі не мае, ён нават на сітуацыю з беларусамі паза межамі краіны не мае, хаця б у пытаньні дыскрымінацыі.

Пра што ж там у вогуле вядзецца дыскусія? Выключна пра пэўны статус у вачах заходнікаў і доступ да грантавых пляцовак.

Ясна, што "сьпікер", "пад-пад-спікер" удзельнічае ў сустрэчах, запрашаецца на канфэрэнцыі, сустракаецца з Палітыкамі (Брусэль, Вашынгтон, Берлін). Гэта так добра, асабліва калі ты ў эміграцыі і больш не можаш разлічваць на нейкую іншую дзейнасьць.

І тут зусім не важна, хто ў дадзеным выпадку будзе сьпікерам - сітуацыя агульна не зьменіцца. Бо трэба ўлічваць, што перспектыва "барацьбы" зацягваецца, а рэсурсаў утрыманьня няма.

КР - гэта проста тавар.

Пакуль сфарміравана большасьць за барацьбу супраць Ягорава, якога абвінавачваюць ва ўзурпацыі кантроля на КР, персанальнай дамінацыі, стварэньні супярэчлівага (на думку некаторых) рэгламенту, які чамусьці ў "блоку Ягорава" назвалі Канстытуцыяй.

Але як толькі поўны "кантроль" перойдзе ў рукі "партыі Латушкі, там пачнецца такая ж самая вайна. Думаю, праз нейкі час ад КР нічога не застанецца.

І зусім ня важна, ці будзе КР "кантраляваць" АПК, ці наадваррт. Па сутнасьці ні КР, ні АПК і ОСТ нічога не кантралююць. Зараз мы маем дачыненьне проста з барацьбой за выжываньне.

Канешне, згодна з логікай "дэмакратыі" большасьць можа мяняць, што заўгодна і як заўгодна, бо ніякіх законаў і ніякіх "канстытуцый" у апазіцыі няма і не будзе.

Спачатку правілы, а потым гульня.

Адзіны плюс змаганьняў у КР - дэманстрацыя таго, што агульна адбывалася і адбываецца ў апазіцыі.

1. Вялікі ўзровень узаемнага эмацыйнага ўспрыняцьця - які немагчыма пераадолець;

2. Апазіцыю немагчыма аб’яднаць і кансалідаваць (гэта галоўны козыр Лукашэнкі і інструмент дычтруктыўнага уздзеяньня на грамадства);

3. Самае галоўнае, праблема рэальнай улады і рэальнага кіраваньня". Ясна, што расколы "палітычныя войны" есьць і будуць заўсёды і паўсюль, але ва ўмовах пераходнага перыяду такі хаос, які мы назіраем - будзе знішчальным для краіны.

4. Крызіс з КР па-сутнасьці змадэляваў сітуацыю якая можа ўзьнікнуць у беларускім парламэнце пасьля "першых" выбараў. Пыньне - як яго пазьбегнуць. Варта ўлічыць тое, што лукашэнкаўская наменклатура можа мець і будзе мець рэсурсную перавагу над апазіцыяй, нават калі выбары будуць па мажарытарнай сістэме. У сваю чаргу будуць розныя, супярэчліва-розныя апазіцыйныя палітычныя групы, нездольныя да аб’яднаньня і ўзаемадзеяньня;

5. Гэтыя змаганьні ніяк не фарміруюць палітычную культуру, наадварот узмацняе культуру недаверу і канфлікту" і не "вучыць" дэмакратыі. Вучыцца можна толькі на падставе добра функцыянуючых інстытутаў і механізмаў. Зараз можна вучыцца толькі інтрыгам, маніпуляцыям, антыпраўдзе, цынізму.

Читать полностью…

Usov Pavel

(Мовай выкладаньня і навукі быў Іўрыт!). На той момант там вучылася 680 студэнтаў.
Калі Ізраіль абвесьціў незалежнасьць Іўрыт быў стаў дзяржаўнай мовай, другой была арабскі; Мова была першай.

Што паказвае прыклад дзяржавагэнэзу:
1. Дзяржава ў галаве, а мова ў сэрцы - была моцным аб’яднаўчым рухавіком для супольнасьці якая была духоўна зінтыгравана. Гэта не ад’емня часткі.
2. Мова структурызавала, фарміравала палітычную супольнасьць і дзяржаву;
3. Мова і інстытуты могуць развівацца ва ўмовах адсутнасьці дзяржавы, калі ёсьць палітычная воля і разуменьне гістарычнай місіі.
4. Мова надае асабісты сэнс дзейнасьці і палітычным мэтам;

Варта дадаць, што тыя хто фарміраваў, распаўсюджваў Іўрыт і веды, будавалі краіну жылі ў вельмі цяжкіх матэрыяльных умовах (напэўна без лядовень, аўтаў, тэлявізараў, раскошных дамоў). Тыя з беларусаў, якія зараз сьцьвярджаюць, што напачатку нешта (дабрабыт і дэмакратыя) а потым мова, жывуць у сотні разоў лепей за габрэяў, будаваўшых сваю дзяржаву і мову. Што ж такога перашкаджае карыстацца мовай зараз, якія матэрыяльныя і палітычныя бар’еры.

НАША МОВА

Беларусы сёньня маюць:
1. Збудаваную дзяржаву з неабходнымі інстытутамі і структурамі;
2. Збудаваную і развітую мову, падручніі слоўнікі, літэратуру, паэзію - чытай зачытвайся;
3. Нават за мяжой ёсьць вялічэзны інстытуцыйны патэнцыял, беларускія СМІ, некія цэнтры, падтрымка - пра што габрэі маглі толькі марыць; Канешне ў йх быў барон Ротшыльд, які выдаў на набыцьце земляў ды іншыя праекты каля 50 млн., даляраў. Чаму? Бо было пачуцьцё місіі;
4. Сеньня ў эміграцыі знагодзіцца дзесяткі тысяч беларусаў, навкоўцы, творцы, сьпецыялісты, а пабудаваць эфэктыўнай нацыянальнай структуры для ўласнай карысьці і на ўласныя рэсурсы не ўстане. Адна з прычын, накіраванасьць перш зв ўсе на грошы, якія становяцца мэтай, а не сродкам, штоті прыводзіць да разбуральных крызісаў;
5. Урэшце рэшт, мы маем 9,5 міл’ёны народ, сканцэнтраваны на вялікай тэрыторыі, які жыве значна лепей, чым габрэйскія перасяленцы ў Палестыне ў 19 ст., якім прыходзілася сапраўды выжываць, карміць і вучыць дзяцей, працаваць, а яшчэ будаваць дзяржаву.
У матэрыяльным сэнсе беларусы цалкам забясьпечаны і нічога не перашкаджае йм чытаць кнігі і вучыцца беларушчыне, па аднаму новаму слову ў дзень;
6. У нас ужо ёсьць вялічэзнае варства людзей (тысячы, а не адзін) якія карыстаюцца роднай мовай, паказваючы, што яна жыве, што яна ўжо ёсьць, яе не трэба ствараць з 0, а толькі пашыраць і разьвіваць, ствараць новыя словы і паняцьці, умацоўваць культурную сістэму;

Досьвед габрэйскага народу паказвае, што для адбудаваньня мовы, дзяржавы, дэмакратыі патрэбна ўнутраная воля і дух, памкненьне да гістарычнага.

Читать полностью…

Usov Pavel

І гэта наш абавязак, як элітаў: вучыць народ пісаць, чытаць, размаўляць, думаць. Гэта наша цывілізацыйная місія, і гэтую цывілізацыйную місію элітам трэба асэнсаваць, калі яны хочуць быць беларускімі элітамі.

Асноўная праблема беларускага народу ў тым, што эліта, людзі якія маюць быць элітай, культурна і духоўна некансалідаваная. Не адзіныя ў сваім мысьленьні. Адна частка імкнецца даць народу максімальныя нацыянальныя веды, кажа пра тое, што мова, культура, адукацыя, памяць - вельмі важна, а іншая ў той жа самы час кажа - не! Гэта зусім не важна, ды і ўвогуле гэта не патрэбна, гэта нічога не дасьць, дастаткова чаркі і шкваркі.
Такі падыход - цывілізацыйная безадказнасьць, антыэліьарнасьць.

Ізноў, паралель з бацькамі. Як па вашаму, што абярэ дзіце кнігу, ці гульні на айфоне? Калі адзін з бацькоў будзе імкнуцца да таго, каб дзіцё чытала кнігі, а іншы будзе саваць яму айфон (каб той адчапіўся), то што па выніку будзе?

Таму для пераменаў і для адраджэньня, выхаваньня супольнасьці неабходна кансалідаваная, нацыянальна арыентаваная пазіцыя культурнай, палітычнай, творчай і навуковай элітаў. Мы есьць нацыя і мы бярэм адказнасьць за нашую нацыю. Беларуская нерэжымная эліта складае некалькі тысяч чалавек: палітыкі, журналісты, пісьменьнікі, праграмісты, навукоўцы, спартоўцы. Дастаткова зрабіць невялічкі высілак і зрабіць з сябе часткай нацыянальнай эліты, каб распачаць працэс народнага перараджэньня.

Наступным крокам ёсьць фарміраваньне ўзважанага падыходу і метадаў выхаваньня і адраджэньня агульнадзяржаўнага. Але гэта зрабіць будзе значна прасьцей, калі есьць нацыянальная, кансалідаваная эліта і калі эліта мае і ясна асэнсоўвае сваю гістарычную, цывілізацыйную місію.

Читать полностью…

Usov Pavel

Нацыянвльны дух і матэрыя

Дыскусія, датычная супярэчнасьці нацыянальнага духу і матэрыі працягвае быць актуальнай. Нават нацыянальна арыентаваныя чытачы ўпэўненыя ў тым, што тыя палітычныя сілы, якія ў Беларусі будуць ў першаю чаргу ставіць Адраджэньне, а потым матэрыяльны дабрабыт, то яны прайграюць.
Гэта складанае і супярэчлівае пытаньне. Хаця. Што такое нацыянальнае Адраджэньне?

У сукупнасьці яно азначае:
1. Вяртаньне поўніцы нацыянальнага суверэнітэту (выхаду з усіх дамоваў з Расеяй і аднаўленьне мяжы на Усходзе);
2. Дэсаветызацыю і дэрусіфікацыю;
3. Люстрацыю і пакараньне ўсіх тых, хто спрычыніўся да палітычнага гвалту з 1995 па 202...
4. Вяртаньне нацыянальных і дзяржаўных сымбаляў;
5. Вяртаньне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай мовы, што між іншым азначае (нават па лукашэнкаўскай) канстытуцыі адукацыю і справаводства на беларускай мове. Гэта азначае, што любы дзяржслужачы, настаўнік, палітык, дырэктар школы, ці шпіталю павінен валодаць беларускай мовай на такім самым узроўні, як расейскай. Нават дзяржаўнае двумоў’е, зафіксаванае ў "канстытуцыях" не вызваляе грамадзянаў Беларусі ад абавязку ВЕДАЦЬ беларускую мову і валодаць ею! На жаль, двумоў’е выкарыстоўваецца як права не ведаць роднай мовы.

З гэтага, ад чаго на этапе сістэмнага адраджэьня і дмакратызацыі мы павінны адмовіцца, каб насельніцтва Беларусі дэмакратызацыю падтрымала.
Закладаем, што рэформы (эканамічныя і палітычныя) могуць прывесьці да пагаршэньня сітуацыі (банкроцтваў прадпрыемстваў, безпрацоў’я, інфляцыі), паніжэньня ўзроўню дабрабыту. Асабліва, калі прыдзецца разарваць адносіны з Расеяй.
Што атрымоўваецца?

1. Нельга ставіць пытаньне разрыву з Расеяй? Захаваем зь ею эканамічны=стратэгічны саюз? Бо як жа мы рэфармуем гаспадарку без расейскіх крэдытаў;

2. Пачакаем з вяртаньнем нацыянальнай сымболікі? Бо гэта не будзе прыярытэтам, трэба спачатку стабілізаваць краіну;

3. Люстрацыя? Да вы што? У перыяд крызісу і нестабільнасьці? Патрэбны ж будуць сілавікі каб краіна не апынулася ў хаосе, калі пачнецца люстрацыя, то гэта выклічыць незадаволенасьць у сілавікоў, яны пачнуць сабатаваць загады сістэмы, асабліва калі яшчэ прымусіць іх хадзіць пад новымі сымбалямі. Варта пачакаць?

4. Канстытуцыя? Ну і куды ж там дэмакратычныя зьмены, новыя выбары? Небясьпечна. Асабліва, калі абмежаваць паўнамоцніцтвы прэзідэнта. Адкуль мы ведаем, што народ гатовы да дэмакратыі і свабоды. Дай яму гэта і мы апынемся ў 90-х? Так што моцная цэнтральная ўлада будзе патрэбна на пераходным этапе.

5. А пра мову? А пра мову я ўжо і не кажу.

І вось пытаньне, калі вымераць нацыянальны і палітычны дух матэрыяльнымі каштоўнасьцямі, то ўмоўна які павінен быць сярэдні заробак беларуса, (ці колькі лядовен і тэлевізараў) павінен мець беларус каб стаць дэмакратам і размаўляць па-беларуску?

А з іншага боку, калі гэты дабрабыт запэўнівае расейска-арыентаваны аўтарытарызм, то навошта насельніцтву ўвогуле нешта мяняць, дзеля таго каб на чарговых "дэмакратычных" выбарах выбраць новы расейска-арыентаваны аўтарытарызм?

Я думаю, што дух не магчыма вымерыць лядоўнямі, ці машынамі. Нацыянальны Дух, можа адрадзіцца толькі ў свабодзе, а свабода ў Нацыянальным Духу.

У сваю.чаргу, я мяркую, што сітуацыя ў перыяд постлукашызму будзе альбо значна горшай, чым ў 90-я, альбо значна лепш. Беларусь і беларусы больш за 30 год функцыянавалі ў сістэме кодаў дзяржаўнай незалежнасьці, але да канца не асэнсавалі яе каштоўнасьці. Пераход жа новага гістарычнага этапу можа адбывацца хутчэй і прасьцей. Тое, што варта рабіць зараз - гэта кансалідаваць, разьвіваць узбагачаць нацыянальнае мысьленьне.

Читать полностью…

Usov Pavel

У выніку сеньняшняга масавага расейскага ракетнага ўдару па Украіне загінула 36!!! чалавек 146 парнена (уступна). Сярод ахвяраў - дзеці, бо расейцы ўдарылі па дзіцячаму шпіталю, Охматдіту ў Кіеве. Знішчана 5 карпусоў.
З-пад завалаў дасталі забітую маці з дзьвума дзеткамі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ну што тут яшчэ сказаць.

Франческа Альбанезе, специальный докладчик ООН по правам человека на оккупированных палестинских территориях, известная своей антиизраильской позицией, оказалась в центре коррупционного скандала. Организация UN Watch обвинила Альбанезе в получении незаконных выплат от пропалестинских лоббистских групп и потребовала отстранения её от должности..

В ноябре 2023 года Альбанезе совершила поездки в Австралию и Новую Зеландию, оплаченные пропалестинскими организациями Australian Friends of Palestine Association (AFOPA) и Australia Palestine Advocacy Network (APAN). Эти поездки обошлись спонсорам более чем в $20,000.

Читать полностью…

Usov Pavel

4 ліпеня адбудуцца парламентскія выбары ў Велікабрытаніі, прагназуюць, што на гэты раз выйграюць лейбарысты і новым прэм’ерам будзе Кир Стармер. Магчыма, што UK знову папросіцца ў ЕЗ.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка выпусьціў Рыгора Костусева і яшчэ 4 чалавек. Гульня распачала.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ці можна давяраць апазіцыі?

Аляксандр Мілінкевіч, 2006 год: "Мы не перамаглі, бо не мелі большасці. Мы набралі, як паказалі экзітполы, 22-25%, плюс Казулін - да 30% дэмакратыя набірала. І перамагла ўсё ж прапанова Лукашэнкі, бо гэта быў год дасягненняў яго эканомікі за кошт энерганосьбітаў і крэдытаў з Расіі".

Такія заявы безадказны, і паказваюць усе немач часткі беларускай апазіцыі.
Калі вы ведалі, што не перамаглі, то з чкой прычыны цчгнулі людзей на пляц, пад дубінкі рабіць рэвалюцыю. Калі вы не перамаглі, то хто вам даввў права езьдзіць на Захад, казаць ад імя беларусаў, пазаваць сябе прэзідэнтам і патрабаваць санкцый.

Можа перш за ўсе варта выбачыцца перад Беларусамі, перад тымі, хто на заклікі пайшоў на Плошчу, зламаў свой лёс і жыцьце, каб праз 18 год даведацца, што аказваецца у 2006 "мы не перамаглі", перамог Лукашэнка.
Што ж вы за людзі такія!

Читать полностью…

Usov Pavel

Ацэнкі і стратэгіі

Базавай палітычнай стратэгіяй апазіцыі ва ўмовах доўгатэрміновага супрацьстаяньня с рэжымам і Расеяй з’яляецца захаваньне стабільнасьці апазіцыйных структур і йх аўтарытэту. Гэта таксама ўключае стварэньне шырокага палітычнага фронту (прасторы ўплыву), які б маральна, ідэалагічна і палітычна ўтрымліваў бы рэжым Лукашэнкі ў замкненай прасторы.

На дадзены момант па ўсім ключавым напрамкам апазіцыя церпіць паразу. Ёсьць некалькі прычын такога палажэньня:

1. Апазіцыйныя цэнтры якія утварыліся ў 2020 годзе не былі гатовыя і не гатовіліся да доўгатэрміновага супрацьстаяньня. Палітыка канцэнтравалася на падтрыманьні інфармацыйнага тонусу ўнутры Беларусі і на чаканьні хуткага абвалу рэжыму ў тым ліку з прычыны ціску Крамля. З гэтым была зьвязаная манапалізацыя ОСТ усёй палітычнай прасторы, падпарадкаваньн ОСТ іншых ініцыятыў і выцісканьне тых, хто не хацеў фармальна падпарадкоўвацца ОСТ;

2. Антысістэмныя структуры пачалі стварацца, як структуры, а не клюбы па інтарэсах, якім быў КР, з вялікім спазьненьнем. Фактычна пасьля 2-х гадоў пасьля выбараў (АПК) і 2,5 (перафарматаваньне КР, амаль 4 гады другое перафарматаваньне), калі прыйшло асэнсаваньне таго, што "барацьба" зацягнецца на доўгія гады;

3. Асэнсаваньне і структурызацыя пачала адбывацца ва ўмовах палітычнай стагнацыі апазіцыйнага грамадства і ідэалагічна-псіхалагачнага вычэрпваньня актыву. Гэта звузіла як падтрымку, так і прыход новых людзей у антысістэмныя структуры. Без новых людзей іх энэргіі апазіцыйныя структуры не змогуць захоўваць сваю стабільнасьць і будуць далей распадацца. Дэфіцыт кадраў адбіваецца і на інфляцыі ідэяў і актыўнасьці. Ідэі-праекты набываюць непрадуманы, эпізадычны і хутчэй інфармацыйны характар, з гадоўнай мэтай - знайсьці "інвестара", а не стабілізаваць структуры.

Без стабілізацыі, якая азначая і мабілізацацыю, доўгатэрміновыя адукацыйны, ці іншыя праекты проста немагчыма рэалізаваць. Гэта паказалі "выбары ў КР", праект пашпарта, парамілітарныя ініцыятывы і г.д. (Канешне нельга не браць пад увагу актыўнае суарацьздеянье ўладаў, што да апошняга часу ігнаравалася).

Як вынік, апазіцыя страціла фундамент уласнай службы бясьпекі, які павінен быў гарантаваць стабільнасьць структур, а стаў элементам йх дэстабілізацыі.

4. Я да канца не ўпэнены, што ў колах, якія прымвюць лёсавыя для апазіцыі рашэньні, зьмяніліся падыходы і ацэнкі ўзрозню стабільнасьці рэжыму. У мяне ўзьнікае ўражаньне, што палітычнае мысьленьне ўсьцяж застаецца скрайне павярхоўным і інфантыльным, на ўзроўні: Лукашэнка баіцца, рэжым слабы, хутка санкцыі дадуць плён і лукашэнкаўскія карнікі пачнуць есьць гумавыя дубінкі і вось тады народ паўстане. Таму нічога асаблівага не трэба рабіць, толькі чакаць, ну яшчэ падвесьці санкцыі.
Канешне, такое мысьленьне не дазволіць падыцсьці да сітуацыі фундаментальна, як і да працэсу структурнага фарміраваньня. Бо калі рэжым хутка падзе, то трэба проста заставацца на плаву і чакаць, пакуль нехта пазвоніць. Такі памылковы падыход таксама азначае, што нельга каб на полі з’явіліся іншыя палітычныя гульцы і канкурэнты, якія маглі б уплываць на сітуацыю.

Адсюль разнастайныя падыванікавыя гульні, маніпуляцыі, дэскрыдэтацыія і гэтак далей.

Але акрамя пашырэньня прасторы канфлікту ўнутры апазіцыі, нічога іншага гэта не дасьць.

Каб перамагчы ворага трэба правільна ацэньваць ягоны і ўласны патэнцыял. Лукашэнка моцны і безпрынцыпны вораг, які для ўтрыманьня ўлады выкарыстоўвае амаль усю краіну. Апазіцыя, на дадзены момант слабая і непрынцыповая ў сваіх дзеяньнях, не кансалідавана і не структуравана.

Адзіны патэнцыял, на які яна магла б зараз і на перспектыву разлічваць - гэта дыяспара. Несумнеўна - вялікі рэсурс, амаль 1.5 - 2 млн., але дыяспары таксама неабзодна бачаньне, кірунак развіцьця структур, стратэгія на бліжэйшыя 2-3 гады, з кепскімі і добрымі прагнозамі, са здольнасьцю структур прыцягваць новых людзей.
Выбары ў КР паказалі, што апазіцыя нават прайграла барацьбу за дыяспару, свой асноўны рэсурс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сыход Кавалеўскага - сьведчаньне глыбокага крызісу безсістэмнасьці і безлідэрства кабінету, і агульнага ідэалагічнага і структурнага банкроьства ОСТ-АПК.

Акрамя структурных праблем, дапускаю эмацыйныя і міжасабовыя канфлікты унутры Офіса і АПК. Для "дзеячоў" стала відавочна безперспектыўнасьць і безсэнсоўнасьць дзеяньня АПК, паглыбленьне ўнутранага крызісу.

Офіс з большага пераўтварыўся ў прастору для кармленьня АГП, якое здамінавала гэтую структуру і карыстаюцца Офісам-АПК як уласным рэсурсам.

Кавалеўскі - высокаамбіцыйная асоба, прыйшоў у ОСТ і АПК са спадзяваньнем, што хутка ўлада зьменіцца і яго чакаюць выдатныя перспектывы. Зараз, акрамя "паездак", "грантавай" актыўнасьці (камфортнай для большасьці Офіса-АПК), а таксама, маніпуляцый з "пашпартам", які ніколі не з’явіцца - ніякіх перпектыў, яшчэ на наступныя 5-7 год.

Быць жа на падхваце мін’енаў Ціханоўскай - Вячоркі і Кучынскага, ніжэй статусу і чаканьняў Кавалеўскага.

Можна прагназаваць, што наступны на "вылет" Сахашчых, які акрамя гучных скандальных заяваў, нічым не можа пахваліцца. (Лепей яму сыйсьці да справаздачнасьці).
Такім чынам кабінет набліжаецца да свайго канчатковага распаду. Так адбываецца, калі няма рэальнага кіраўніка кабінету і чалавека, які ведае, што рабіць.

У найбольш ввгаднай сітуацыі П.Латушка, які змог стварыць уласнае структурнае заплечча і ўласную каманду. І не зважаючы на лёсы кабінету можа праіснаваць самастойна.
Ен таксама змог замацаваць за сабой пазіцыі ў КР.

Читать полностью…

Usov Pavel

Думаю, што і страшыць ужо і не трэба. Тут ніякая агентура не патрэбна.

https://www.youtube.com/watch?v=otFY8EAdp4o

Читать полностью…

Usov Pavel

Праблема аб’яднаньня?

КР з’яўляецца прыкладам не толькі таго, з якімі палітычнымі праблемамі сутыкнецца Беларусь, але таксама з праблемай аб’яднаньня і кансалідацыі апазіцыі, як такой, зараз.

З большага КР гэта сукупнасьць неідэалагічных суб’ектаў. Ніводзен "блок" не будаваўся на ідэях, ці каштоўнасьцях.

Сярод гэтых аб’яднаньняў няма стрыкта нацыянальных структур, ліберальных, сацыял-дэмакратычных, ці касэрватыўных, няма і радыкальна антырасейскіх.

Усе яны будуюцца па прынцыпу "за ўсе добрае, супраць усяго кепскага". Фундаментальнай розьніцы ў каштоўнасьцях і ідэях паміж структурамі няма. Нават у межах кожнай з гэтай структуры ідэалагічныя прыярытэты не з’яўляюцца першаснымі.

Глабальнай розьніцы паміж Дабравольскім, Ягоравым, Коўшык, Мацкевіч няма. Як няма розьніцы па ідэях паміж Пракоп’евым, Туранбекавай, ці Кабанавым. Перастаўце блокі, структуры, людзей мейсцамі - нічога не зьменіцца.

Больш, што на дадзеным этапе нават не стаіць гаворка па рэалізацыі нейкіх рэформ у краіне, што магло б выклікаць супярэчнасьці.

Нават ніводная "большасьць" не будзе ў стане зрабіуь КР эфектыўнай, ці прыстыжнай структурай, як і выпрацаваць/рэалізаваць стратэгію перамен у Беларусі. У гэтым сэнсе ўсе яны аднолькава слабыя.

Зьмена рэгламенту не з’яўляецца прынцыповай рэччу, яна не зробіць КР лепшай і моцнай структурай. Гэта не палепшыць сітуацыю.беларусаў унутры краіны, ці за яе межамі;
Пазбаўленьне КР нават фармальных атрыбутаў незалежнасьці і падпарадкаваньне Офісу не ўзмоцніць апазіцыі.

Тады ўзьнікае пытаньне, чаму гэтыя блокі і людзі не могуць дзейнічаць у межах адной лініі, ці фронту і абвінавачваюць адзін аднога ў антыдэмакратызьме?

1. Эмацыйныя, а не ідэалагічныя супярэчнасьці;
2. Глыбокі недавер адзін да аднога, які сфарміраваў капітал антыдзеяньняў, а не ўзаемадзеяньняў;
3. Плюралізм амбіцый: галоўны, лепшы, важнейшы;
4. Барацьба за доступ да рэсурсаў - рэальных і прыдуманных.

Я ўжо пісаў, што чым далейшыя перспектывы перамен, тым больш супярэчнасьцяў. У выніку праз пару месяцаў распадзецца "кааліцыя большасьці", будуць усе тыя ж канфлікты і праблемы,.закіды, але ўжо ў бок Латушкі, ці новага сьпікеру. (Дарэчы, сталыя перасоўваньні і крызісы ў КР можа стаць сур’езнай праблемай для П. Латушкі. Бо зараз ва ўсіх бедах будуць абвінавачваць менавіта яго, а палепшыць атмасферу ў КР, ці зрабіць яго эфектыўным,ен проста не зможа).

Больш таго, людзі з адных блокаў будуць перабегаць у іншыя, бо палічаць, што гэта дасьць нейкія дадатковыя прэфэрэнцыі, ці доступ да рэсурсаў.

Такім чынам пойдзе ўжо 11 цыкл перафарматаваньня, перааб’яднаньня апазіцыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

100 гадоў памяці Васіля Быкава

23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00
📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa

23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння.

У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш.

Будзе паказаны спектакль — " Суд Сумлення", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц". Шчыра запрашаем!

Читать полностью…

Usov Pavel

Пішуць, што ісламскія тэрарысты захапілі СІЗО, у якім яны ўтрымоўваліся" ў Растове, захапілі закладнікаў з ліку супрацоўнікаў.. Зараз адбываецца аперацыя па "вызваленьню". Колькі забітых невядома.

Читать полностью…

Usov Pavel

Адзін з маіх прагнозаў з 2020 году і ацэнка сітуацыіі. Але самве цікавае - гэта дыскусія ў каменіарах. Цэлы этнапалітычны слой мысьленбня і разуменьня сітуацыі.

Бабарико продолжает упорно призывать идти на выборы и голосовать. Якобы, массовое участие граждан в голосовании и будет главным механизмом, который убережет от фальсификаций. Но каким образом? Кто-нибудь может объяснить как работает этот "механизм", особенно если цифры уже записаны в протоколы? Я так понимаю, что у тех, кто 20 лет фальсифицировал выборы, вдруг проснётся совесть, когда они увидят реальные результаты. Но почему она должна проснуться у них, если она не проснулась у журналистов и идеологов, милиции и сотрудников КГБ? Мне вообще интересно, СКОЛЬКО СОВЕСТЕЙ ПРОСНУЛОСЬ за последнее время у служителей системы? У тойже Канопацкой она заснула беспробудным сном.
Прежде чем куда-то призывать граждан, нужно обеспечить хотя бы частичную реализацию их прав, защитить их голос, сделать так, чтобы они не чувствовали себя обманутыми и разочарованными в очередной раз. Ведь задача власти как раз в том, чтобы продемонстрировать полную безнаказанность лжи, утвердить в гражданах тотальное чувство бессилия.
На данный момент мы имеем:
1. Аресты и задержание активистов;
2. Угрозы в адрес недовольных и протестующих подписчиков;
3. Рост силового и пропагандистского воздействия на общество;
4. Полный политический контроль правящей группы над избирательными комиссиями (над избирательным процессом).
И на этом фоне призыв просто пойти и проголосовать, без ясной стратегии противодействия фальсификациям (которых, по мнению этого же политика, нет) крайне безответственно. И самое главное, пока не ясно, что данный политик будет делать, если:
А) его не зарегестрируют;
Б) ему нарисуют 4-5‰.

https://www.facebook.com/share/p/mHLnPrX7y9qtPJrU/

Читать полностью…

Usov Pavel

Нацыянальны інтарэс.
Вайна моваў і пытаньне прыярытэтаў на прыкладзе габрэйскай дзяржавы

Пад адным з маіх пастоў, пра палітычныя прыярытэты, дзе я ставіў пытаньне беларушчыны менавіта, як палітычнага прыярытэту, адным з чытачоў было напісана, "калі б габрэі на першае мейсца ставілі мову, то ў іх не было б дзяржавы".

Адмыслова асьвяжыў для сябе гісторыю габрэйскага адраджэньня й прыярытэтаў. Гэта даволі цікавая і складанае пытаньне, але агульна магу сказаць, для габрэяў прыярытэтам было ўсе.

У сваёй палітычнай дзейнасьці і мэтах яны не ставілі такіх пытаньняў: спачатку дзяржава, а потым мова, хутчэй наадварот.
Кожны палітычны дзеяч рабіў усе ад яго залежнае, каб калісьці паўстала нацыянальная габрэйская дзяржава.
Яна.будавалася на памяці, рэлігіі, мове і сталым пераадольваньні выклікаў (барацьбе). Гэтая барацьба цягнулася тысячы год, вяртаньне народу і дзяржаўнасьці каля 60 у вельмі цяжкіх умовах.

Сучасная мова, Іўрыт, якая фактычна ўтваралася і распаўсюджвалася ў Асманскай Палестыне на прыканцы ХІХ ст, была адным з галоўных ядраў адраджэньня.

БЭН-ІЕГУДА

Напэўна, чытачы ведаюць, што "бацькам" адраджэньня Іўрыту, як мовы штодзёнасьці і габрэйскай дзяржавы быў Элізэр Бэн-Іегуда, які нарадзіўся на беларускай зямлі.

Ён пісаў: «Калі можна аднавіць мову, на якой перасталі размаўляць, і зрабіць яе размоўнай, якая выказвае ўсё, што хоча сказаць хаця б адзін чалавек, то несумненна такую ​​мову можна зрабіць размоўнай мовай і для ўсяго грамадства».

Канешне, аднаўленьне Іўрыту, як і дзяржавы, ставілася таксама як адна з асноўных з мэтаў сыянізму.

Цікавым ёсьць пытаньне, ў якім жа стане знаходзілася Габрэйская дзяржава, калі аднаўлялася мова? А яе, дзяржавы і не было.

У 1881 годзе Бэн-Іегуда з сям’ей перабіраецца ў Палестыну (так званая першая АЛІЯ пасьля пагромаў у Расейскай Імперыі). У той час у Палестыну перабралося 25 тыс., чалавек. Да пачатку ХХ стагодзя габрэйскае насельніцтва Палестыны пасьля першых перасяленьняў складае каля 50 тыс., чалавек!!!
Яшчэ раз нагадаю, што тэрыторыя Палестыны з’яўлялася часткай Асманскай Імперыі. Ніякіх аўтаноміяў, ніякіх тэрытарыяльных адзінак.
І вось ў гэтых умовах Бэн-Іегуда разам з паплечнікамі распачынае дзейнасьць па распаўсюджваньню мовы сярод невялічкай супольнасьці. Можна сказаць, што мова становіцца SACRUM.

ВАЙНА МОВАЎ

На пачатку ХХ стагоддзя ў асяроддзі габрэяў перасяленцаў распачынаецца "вайна моваў". Праблема ў тым, што моўнай уніфікацыі не было, кожны размаўляў на мовах свайго паходжаньня: ідыш, расейскі, нямецкі. Ды і быць гэтай уніфікацыі не магло, бо не было дзяржавы. Аднак, паступова актывістамі ствараюцца падручнікі на Іўрыце, ( у тым ліку па Матэматыцы), па якіх выкладаюць у школах.
"Вайна" была зьвязанае з працамі па заснаваньню першага габрэйскага тэхнічнага ўніверсітэту "Тэхніоне" у 1912 годзе. (Габрэйскай дзяржавы ЯШЧЭ не існуе, яна ўзьнікне толькі ў 1948).

Яшчэ раней, ў 1903 годзе ў Ірусаліме Барысам Шатцам была заснаваная Акадэмія Мастацтваў Бэцалель, дзе студэнтаў адмыслова вучылі Іўрыту.

Што тычыцца Тэхніёна, то значная колькасьць выкладчыкаў выхадцы з Нямеччыны, як і Рада выступаюць за тое, каб выкладаньне вялося на нямецкай мове, бо:

1. Нямецкая мова - мова сучаснай навукі;
2. Іўрыт - навукова бедны і тэрміналагічна абсалютна не разпрацаваны;
Такі падыход выклікаў моцны супраціў супольнасьці.
На што Бэн-Іегуда сказаў: "заяўляю: выкладаньне навуковых прадметаў на іўрыце магчыма! Калі тэрміналогія на іўрыце недастаткова яшчэ распрацавана, то гэта толькі пытанне часу, максімум год".

Пасьля заканьчэньня Першай Сусветнай вайны выкладаньне ў Тэхніоне, які быў адчынены ў 1925 годзе было цалкам на Іўрыце. Цалкам. (Дзяржавы Ізраіль не існавала).
Дарэчы, ў 30-я годы, калі склалася цяжкая сітуацыя з фінансаваньнем і падтрымкай універсітэту выкладчыкі працавалі без заробкаў, каб забясьпечыць безперапынную дзейнасьць установы. Да аднаўленьня незалежнасьці Ізраілю (40-я) Тэхніён заставвўся цэнтрам габрэйскай падпольнай дзейнасці і крыніцай распрацоўкі ваеннай тэхнікі і зброі, якія пасля дапамагла ў барацьбе за незалежнасць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Гістарычная місія і антыэлітарнасьць

Кожны народ і супольнасьць патрабуюць сваёй чаркі і шкваркі. Хлеба і відовішч. Нічога не зьмянілася з часоў Рыму, ці афінскай дэмакратыі. Заўседы і ўсюды былі эліты і масы. Багатая афінская культура не ўратавала Афіны ад заняпаду, як рымскай Рым.
Ці разумеючы гістарычны закон нараджэньня і ўпадку народаў мы павінны адмовіцца ад уласных высілкаў развіваць сваю цывілізацыю? Ці чалавек, які ведае што раней, ці пазьней памрэ павінен адмовіцца ад жыцьця, ад самаадукацыі, амбіцый, кватэры, дзяцей і г.д.
Не гледзячы на прадумоўлены фізычны канец, мы імкнемся да максімалізацыі жыцьця, да дасягненьня мэтаў. Ці не гэта павінна нас падштурхоўваць у пабудаваньні ўласнай беларускай цывілізацыі, беларускага духу?

Я думаю, што не правільна супрацьпастаўляць дух матэрыі і наадварот, ці казаць, што будзе мова, не будзе ежы. Калі б людзі засяроджваліся выключна на матэрыяльных аспектах жыцьця, яны б не выйшлі з пячор. Не будавалі б прыгожых храмаў і пірамід, бо гэта з пункту гледжаньня " чаркі і шкваркі абсалютна не мае сэнсу.

Давайце паглядзім на нашае грамадства, не гледзячы ні на што, тыя бацькі якія жывуць чаркай і шкваркай, тым няменш хочуць каб йх дзеці ўмелі чытаць і пісаць, былі адукаванымі і запатрабаванымі ў грамадстве. За пэўным выключэньнем. Больш таго, калі некаторым прадстаўнікам беларускага народу ўсе роўна, што і як, галоўнае каб была чарка і шкварка, то ці гэта не спрашчае задачу. Бо такім людзям усе роўна, ці гэта "чарка і шкварка", ці "стопка і сало"? Галоўнае, каб было, а калі так, то прымуць яны "чарку і шкварку"?
Ці ўсе ж "гэтае матэрыяльнае" мае нейкае іншае вымярэньне і некаторым беларусам патрэбна менавіта, "стопка і сало", а таксама прынцыпова важным будзе як чым накрыты стол, абрусам, ці скатертью"?

Калі мы кажам пра грамадства, то яно будзе жыць і развівацца, пакуль эліты ў стане прадукаваць цывілізацыйны кантэнт.
Праблема беларускага грамадства не ў тым, што яно хоча чаркі і шкваркі, а ў тым, што мысьленьне тых, хто лічыць сябе элітамі быў і часам застаецца на такім самым узроўні "чаркі і шкваркі". Беларускія эліты як ядро цывілізацыі да канца не сфарміраваліся, а калі пачалі нараджацца не хацелі прымаць на сябе цывілізацыйнай адказнасьці, місіі фарміраваць нацыянальную сьвядомасьць, нацыянальны кантэнт. Яны заставаліся і ўсьцяж застаюца на ўзроўні пэрэфэрыйнай, правінцыянальнай эліты з арыентацыяй на Расею, бо так было прасьцей. Не будаваць свой дом, а пачакаць, калі нехта прыйдзе і нешта дасьць у цывілізацыйным сэнсе.

Беларускі народ, як любы народ, мае ўнутраную сілу і патэнцыял. Усе мы з народу і вы і я. Усе мы народ, усе мы сфарміраваліся ў жыцьцёвай прасторы беларускага народу. Калі б у гэтай прасторы не было творчага нацыянальнага духу, то не было б Купалы, Караткевіча, Быкава. Я б не пісаў свае тэксты зараз па беларуску. Нашай мовай прамаўляе дух народу, ягоная памяць, праз нас ён жыве і абуджаецца.
Адначасова народ як дзіце. Ен у адным і тым жа моманьце ёе жыве, нараджаецца і перараджаецца, старэе і аднаўляецца. Народ гэта адначасова tabula rasa і пасівеўшы мудрэц. Ён ніколі не ёсьць адным і тым жа. І ен фарміруецца на падставе таго, што даюць яму эліты і як даюць. Ад элітаў залежыць, як скарыстаць з мудрасьці і досьведу народу і як перадаць гэтую мудрасьць і цывілізацыйнае багацьце нараджаючымуся народу.

Гэта як сям’я. Дзеці - народ, эліты бацькі.Будуць бацькі якія не любяць і не шануюць сваіх дзяцец, пояць півам, кормяць цукеркамі, вучаць дурасьці, то якімі будуць дзеці? Адказ хіба відавочны.

Калі эліты ўвесь час кажуць, што народ дурны, прамаскоўскі, нічога яму не патрэбна акрамя чаркі і шкваркі і акрамя Лукашэнкі з расейскай мовай, што народ не гатовы, не сасьпеў, то ен такі і будзе і наўрацьці зьменіцца.
Як у бацькоў, так і ў эліт есьць місія, даць ад сябе ўсе (веды, досьвед, думкі), зрабіць усе каб ганарыцца народам, каб яго ўзбагаціць, каб ён быў лепшы, каб меў, дзякуючы нашай дзейнасьці той капітал духу, які б мог выкарыстаць праз гады ў сваім новым гістарычным аднаўленьні, перараджэньні.

Читать полностью…

Usov Pavel

Цяжкое параненьне і сьмерць польскага вайскоўца ад рук "мігрантаў", якія атакуюць польскую мяжу зь Беларусі - абвастрыць сітуацыю і ўзмоцніць канфрантацыю.
Хаця Лукашэнка сам стаўся зброяй у руках Пуціна гэта не ратуе яго ад адказнасьці.
Расейская палітыка пашырэньня прасторы хаоса цалкам спрацавала. Зараз польскае грамадства будзе проста патрабаваць завастрэньня палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Не выключаю, што гэта можа адбіцца і на беларускай дыяспары ў Польшчы ў тым ліку на бытавым узроўні.

Лукашэнка яшчэ можа выправіць сітуацыю і нават палепшыць уласнае палажэньне, калі ўлады арыштуюць і выдадуць "эмігранта-забойцу", як гэтага патрабуе польскае МЗС.

Лукашэнка можа правесьці пільныя кансультацыі Менск-Варшава, па лініі МЗС і ўрэшце прыбраць "мігрантаў".

Але нешта мне падказвае, што нічога падобнага не здарыцца і эмігрант даўно зьнік.

РЭЖЫМ Лукашэнкі накіраваны на агрэсію. Масква наўпрост зацікаўлена ў тым, каб пасіўнае супрацьстаяньне перайшло ў актыўную фазу.

Калі так, то новы польскі ўрад будзе проста вымушаны прадэманстраваць сілу, бо інакш распішыцца ў сваей неэфектыўнасьці, што можа спрычыніцца да палітычнага крызісу. Што гэта азначае? Выкарыстаньне зброі, жорсткія адказы польскіх памежнікаў на правакацыі лукашэнкаўскіх. Што яшчэ больш павялічыць рызыкі праліцьця крыві.

Урэшце рэшт спыненьне памежнага руху, транзіту і татальная ізаляцыя Беларусі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel