usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Бязвіз у Беларусь для 35 краінаў уведзены Менскам, сьведчаньне таго, пра што я пісаў раней.

Гэта спроба вярнуцца да практыкі Макея. Канешне ў поўнай меры зрабіць гэта не магчыма, але прамацаць прастору і межы - так.

Думаю паступова будуць зроблены і іншыя крокі ў кірунку дэізаляцыі. Не адразу каб не раздражняць і не напружваць Маскву, але кропкавыя.

Читать полностью…

Usov Pavel

Адмыслова пачытаў сьпіс тавараў, якія нельга ўвозіць ў Беларусь.
Агулам 265 старонак. Старонка 196.

"Сьпіс тавараў і тэхналогій, якія маглі б спрычыніцца да павялічэньня прамысловага патэнцыялу Беларусі".

1. Родадэндрон і азалія;
2.. Ружы, лісьця, галінкі, мох(!!!);
3. Будашляныя каменьні;
4. Вугаль і крэда;
5. Вазелін;
6. Фотастужкі і фатаграфічная папера;
7. Смала і фарба;
8. Прэпараты і складнікі да вогнегасіцеляў; (Гары яно гарам)
9. Гідраўлічныя вадкасьці для хамульцаў і антыфрызы для аўтаў (я не ўзгадваю вялізарныя абмежаваньні па іншых аспектах зьвязаных з машынамі; (Бясьпека на дарогах);
Зараз зразумела, чаму беларускія аўта не будуць пускаць у Еўропу, санкцыя ж панізяць спраўнасьць аўтаў;
10. Бідэ, ды іншая сантэхніка;
11. Картон і папера да пісаньня ды іншя (з дзесятак найменаваньняў). У тым ліку туалетны. Хустэчкі для носа;
12. Хіба усе віды тканін у тым ліку і санітарных;
13. Вопратка, у тым ліку ужываная, абутак;
14. Мабільнікі і амаль уся электроніка;
15.Гузікі!!!
16. Супы, тытуневыя вырабы;
17. Дываны ўсіх відаў (прадукты раскошы);
18. Усе віды ракаабразных;

Усяго каля 10 тыс., пазіцый, кожная зь якіх мае ад 2 -х, да 20 пералікаў розных тавараў. Фактычна пералічана каля 200 тыс (!!!)., прадуктаў ад падвойнага прызначэньня да гузікаў і крыветак, якія забаронена ўвозіць у Беларусь.

Фактычна забарона на вываз усяго.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вітайце. Слухайце.
https://www.youtube.com/watch?v=4gI3pfTje1E

Читать полностью…

Usov Pavel

Дыванікавыя санкцыі

Паслухаў я адно з тлумачэньняў (у тым ліку з боку апазіцыйных палітыкаў), чаму латвійцы забаранілі ўезд аўто на беларускіх рэгістрацыйных намерах.

Яно гучыць так: грамадзяне Расеі перарэгіструюць свае машыны ў Беларусі, альбо купляюць, альбо бяруць на пракат у Беларусі і едуць у Латвію і гэта стварае небясьпеку для дзяржавы.

Нават не бяруся ацэньваць колькі часу патрэбна для рэалізацыі такой схемы, каб яна набыла масавы характар і стварыла небясьпеку для Латвіі.

Маю толькі адно пытаньне: людзей, якія кіруюць аўтам і перасякаюць мяжу памежнікі прапускаюць у Латвію па нумарах машын, ці па пашпартах? Калі расейцаў не пускаюць ў Латвію, то якім чынам ім дапаможа аўто з беларускімі нумарамі?

Ці можа расейцы сталі масава атрымоўваць беларускае грамадзянства? Магу дапусьціць, што ў хуткім часе мы пачуем менавіта такое абсурднае тлумачэньне новых "санкцыяў" па выніку якіх беларусам увогуле забароняць уезд ў краіны ЕЗ па дзяржаўных пашпартах.

У гэтым выпадку я таксама прапаную Літве, Латвіі, Польшчы увесьці абавязковы кантроль дакумэнтаў пры закупах тавараў у крамах, і забараніць продаж людзям з беларускімі пашпартамі. Захацеў чалавек кавы папіць, ці ў Ашане мяса купіць - пакажы пашпарт. Беларус? Не положено!

Упэўнены, уводзячы ТАКІЯ САНКЦЫІ Літва, Латвія, Польшча ды ЕЗ забясьпечыць сябе ад пагроз і зрынуць рэжым Лукашэнкі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Зараз перамога Трампа фактычна несумнеўна

Читать полностью…

Usov Pavel

Спадзяюся, што гэта не проста словы, і Захад выйдзе на новы ўзровень супрацьстаяньня з Расеяй.
Новы прэм’ер Велікабрытаніі заявіў, што Украіна зможа выкарыстоваць ракеты Storm Shadow для удараў па вайсковых цэлях ў глыбі тэрыторыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Як я пісаў яшчэ два гады таму, Расея будзе весьці татальную вайну на вынішчэньне Украіны і украінскага народу. Іншых мэтаў гэтай вайны няма і не было.

Яны разлічвалі зрабіць гэта хутка, пакуль Захад бы знаходзіўся ў шоку, за "3 дні". Пасьля захопу значных тэрыторыяў Украіны, Масква б правяла чысткі і этнічную тэрафармацыю (ЭТНАФАРМАЦЫЮ), як рабілі гэта ўвесь час. Крым, Данбас. Адзінай рэакцыяй Захаду былі б голасныя ўсклікі пра "правы чалавека", міжнародныя канвенцыі, канфэрэнцыі, спачуваньні і г.д.

Зараз, калі не атрымалася хутка, Масква рэалізуе палітыку вынішчэньня дэманстратыўна паказова, пад "стомленыя ўздыхі Захаду", і думкі пра "мір" з Масквой, баючыся пераносу вайны ўглыбь Еўропы.

У дачыненьні да Беларусі Масква таксама праводзіць палітыку вынішчэньня, але іншымі стродкамі. Этнічная і палітычная тэрафармацыя ідзе поўным ходам, краіну і народ не толькі вынішчаюць, але робяць з яго патвора, агрэсара.

Так, адной з мэтаў ЭТНАФАРМАЦЫІ, зрабіць беларусаў таксама агрэсіўнымі, як расейцы. Часткова гэта ўдаецца зрабіць і асноўны ўдар накіраввны на дзяцей, праз школы і ідэалагічныя інстытуты.

Масква нават ўжо не хаваецца за міфамі пра трохадзінства славянскіх народаў, за палітыкай захаваньня "самабытнасьці", яна скіраваная на вынішчэньне і зліцьце беларусаў і ўкраінцаў у сваю рускасьць.

Тыя ж, хто не жадае маскавізавацца павінны быць вынішчаны.

Читать полностью…

Usov Pavel

У выніку сеньняшняга масавага расейскага ракетнага ўдару па Украіне загінула 36!!! чалавек 146 парнена (уступна). Сярод ахвяраў - дзеці, бо расейцы ўдарылі па дзіцячаму шпіталю, Охматдіту ў Кіеве. Знішчана 5 карпусоў.
З-пад завалаў дасталі забітую маці з дзьвума дзеткамі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ну што тут яшчэ сказаць.

Франческа Альбанезе, специальный докладчик ООН по правам человека на оккупированных палестинских территориях, известная своей антиизраильской позицией, оказалась в центре коррупционного скандала. Организация UN Watch обвинила Альбанезе в получении незаконных выплат от пропалестинских лоббистских групп и потребовала отстранения её от должности..

В ноябре 2023 года Альбанезе совершила поездки в Австралию и Новую Зеландию, оплаченные пропалестинскими организациями Australian Friends of Palestine Association (AFOPA) и Australia Palestine Advocacy Network (APAN). Эти поездки обошлись спонсорам более чем в $20,000.

Читать полностью…

Usov Pavel

4 ліпеня адбудуцца парламентскія выбары ў Велікабрытаніі, прагназуюць, што на гэты раз выйграюць лейбарысты і новым прэм’ерам будзе Кир Стармер. Магчыма, што UK знову папросіцца ў ЕЗ.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка выпусьціў Рыгора Костусева і яшчэ 4 чалавек. Гульня распачала.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ці можна давяраць апазіцыі?

Аляксандр Мілінкевіч, 2006 год: "Мы не перамаглі, бо не мелі большасці. Мы набралі, як паказалі экзітполы, 22-25%, плюс Казулін - да 30% дэмакратыя набірала. І перамагла ўсё ж прапанова Лукашэнкі, бо гэта быў год дасягненняў яго эканомікі за кошт энерганосьбітаў і крэдытаў з Расіі".

Такія заявы безадказны, і паказваюць усе немач часткі беларускай апазіцыі.
Калі вы ведалі, што не перамаглі, то з чкой прычыны цчгнулі людзей на пляц, пад дубінкі рабіць рэвалюцыю. Калі вы не перамаглі, то хто вам даввў права езьдзіць на Захад, казаць ад імя беларусаў, пазаваць сябе прэзідэнтам і патрабаваць санкцый.

Можа перш за ўсе варта выбачыцца перад Беларусамі, перад тымі, хто на заклікі пайшоў на Плошчу, зламаў свой лёс і жыцьце, каб праз 18 год даведацца, што аказваецца у 2006 "мы не перамаглі", перамог Лукашэнка.
Што ж вы за людзі такія!

Читать полностью…

Usov Pavel

Ацэнкі і стратэгіі

Базавай палітычнай стратэгіяй апазіцыі ва ўмовах доўгатэрміновага супрацьстаяньня с рэжымам і Расеяй з’яляецца захаваньне стабільнасьці апазіцыйных структур і йх аўтарытэту. Гэта таксама ўключае стварэньне шырокага палітычнага фронту (прасторы ўплыву), які б маральна, ідэалагічна і палітычна ўтрымліваў бы рэжым Лукашэнкі ў замкненай прасторы.

На дадзены момант па ўсім ключавым напрамкам апазіцыя церпіць паразу. Ёсьць некалькі прычын такога палажэньня:

1. Апазіцыйныя цэнтры якія утварыліся ў 2020 годзе не былі гатовыя і не гатовіліся да доўгатэрміновага супрацьстаяньня. Палітыка канцэнтравалася на падтрыманьні інфармацыйнага тонусу ўнутры Беларусі і на чаканьні хуткага абвалу рэжыму ў тым ліку з прычыны ціску Крамля. З гэтым была зьвязаная манапалізацыя ОСТ усёй палітычнай прасторы, падпарадкаваньн ОСТ іншых ініцыятыў і выцісканьне тых, хто не хацеў фармальна падпарадкоўвацца ОСТ;

2. Антысістэмныя структуры пачалі стварацца, як структуры, а не клюбы па інтарэсах, якім быў КР, з вялікім спазьненьнем. Фактычна пасьля 2-х гадоў пасьля выбараў (АПК) і 2,5 (перафарматаваньне КР, амаль 4 гады другое перафарматаваньне), калі прыйшло асэнсаваньне таго, што "барацьба" зацягнецца на доўгія гады;

3. Асэнсаваньне і структурызацыя пачала адбывацца ва ўмовах палітычнай стагнацыі апазіцыйнага грамадства і ідэалагічна-псіхалагачнага вычэрпваньня актыву. Гэта звузіла як падтрымку, так і прыход новых людзей у антысістэмныя структуры. Без новых людзей іх энэргіі апазіцыйныя структуры не змогуць захоўваць сваю стабільнасьць і будуць далей распадацца. Дэфіцыт кадраў адбіваецца і на інфляцыі ідэяў і актыўнасьці. Ідэі-праекты набываюць непрадуманы, эпізадычны і хутчэй інфармацыйны характар, з гадоўнай мэтай - знайсьці "інвестара", а не стабілізаваць структуры.

Без стабілізацыі, якая азначая і мабілізацацыю, доўгатэрміновыя адукацыйны, ці іншыя праекты проста немагчыма рэалізаваць. Гэта паказалі "выбары ў КР", праект пашпарта, парамілітарныя ініцыятывы і г.д. (Канешне нельга не браць пад увагу актыўнае суарацьздеянье ўладаў, што да апошняга часу ігнаравалася).

Як вынік, апазіцыя страціла фундамент уласнай службы бясьпекі, які павінен быў гарантаваць стабільнасьць структур, а стаў элементам йх дэстабілізацыі.

4. Я да канца не ўпэнены, што ў колах, якія прымвюць лёсавыя для апазіцыі рашэньні, зьмяніліся падыходы і ацэнкі ўзрозню стабільнасьці рэжыму. У мяне ўзьнікае ўражаньне, што палітычнае мысьленьне ўсьцяж застаецца скрайне павярхоўным і інфантыльным, на ўзроўні: Лукашэнка баіцца, рэжым слабы, хутка санкцыі дадуць плён і лукашэнкаўскія карнікі пачнуць есьць гумавыя дубінкі і вось тады народ паўстане. Таму нічога асаблівага не трэба рабіць, толькі чакаць, ну яшчэ падвесьці санкцыі.
Канешне, такое мысьленьне не дазволіць падыцсьці да сітуацыі фундаментальна, як і да працэсу структурнага фарміраваньня. Бо калі рэжым хутка падзе, то трэба проста заставацца на плаву і чакаць, пакуль нехта пазвоніць. Такі памылковы падыход таксама азначае, што нельга каб на полі з’явіліся іншыя палітычныя гульцы і канкурэнты, якія маглі б уплываць на сітуацыю.

Адсюль разнастайныя падыванікавыя гульні, маніпуляцыі, дэскрыдэтацыія і гэтак далей.

Але акрамя пашырэньня прасторы канфлікту ўнутры апазіцыі, нічога іншага гэта не дасьць.

Каб перамагчы ворага трэба правільна ацэньваць ягоны і ўласны патэнцыял. Лукашэнка моцны і безпрынцыпны вораг, які для ўтрыманьня ўлады выкарыстоўвае амаль усю краіну. Апазіцыя, на дадзены момант слабая і непрынцыповая ў сваіх дзеяньнях, не кансалідавана і не структуравана.

Адзіны патэнцыял, на які яна магла б зараз і на перспектыву разлічваць - гэта дыяспара. Несумнеўна - вялікі рэсурс, амаль 1.5 - 2 млн., але дыяспары таксама неабзодна бачаньне, кірунак развіцьця структур, стратэгія на бліжэйшыя 2-3 гады, з кепскімі і добрымі прагнозамі, са здольнасьцю структур прыцягваць новых людзей.
Выбары ў КР паказалі, што апазіцыя нават прайграла барацьбу за дыяспару, свой асноўны рэсурс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сыход Кавалеўскага - сьведчаньне глыбокага крызісу безсістэмнасьці і безлідэрства кабінету, і агульнага ідэалагічнага і структурнага банкроьства ОСТ-АПК.

Акрамя структурных праблем, дапускаю эмацыйныя і міжасабовыя канфлікты унутры Офіса і АПК. Для "дзеячоў" стала відавочна безперспектыўнасьць і безсэнсоўнасьць дзеяньня АПК, паглыбленьне ўнутранага крызісу.

Офіс з большага пераўтварыўся ў прастору для кармленьня АГП, якое здамінавала гэтую структуру і карыстаюцца Офісам-АПК як уласным рэсурсам.

Кавалеўскі - высокаамбіцыйная асоба, прыйшоў у ОСТ і АПК са спадзяваньнем, што хутка ўлада зьменіцца і яго чакаюць выдатныя перспектывы. Зараз, акрамя "паездак", "грантавай" актыўнасьці (камфортнай для большасьці Офіса-АПК), а таксама, маніпуляцый з "пашпартам", які ніколі не з’явіцца - ніякіх перпектыў, яшчэ на наступныя 5-7 год.

Быць жа на падхваце мін’енаў Ціханоўскай - Вячоркі і Кучынскага, ніжэй статусу і чаканьняў Кавалеўскага.

Можна прагназаваць, што наступны на "вылет" Сахашчых, які акрамя гучных скандальных заяваў, нічым не можа пахваліцца. (Лепей яму сыйсьці да справаздачнасьці).
Такім чынам кабінет набліжаецца да свайго канчатковага распаду. Так адбываецца, калі няма рэальнага кіраўніка кабінету і чалавека, які ведае, што рабіць.

У найбольш ввгаднай сітуацыі П.Латушка, які змог стварыць уласнае структурнае заплечча і ўласную каманду. І не зважаючы на лёсы кабінету можа праіснаваць самастойна.
Ен таксама змог замацаваць за сабой пазіцыі ў КР.

Читать полностью…

Usov Pavel

Думаю, што і страшыць ужо і не трэба. Тут ніякая агентура не патрэбна.

https://www.youtube.com/watch?v=otFY8EAdp4o

Читать полностью…

Usov Pavel

На фоне маштабных санкцый і абмяжаваньняў (ужо эстонцы далучыліся) для беларусаў опусы, якія з’яўляюцца на розных старонках Ціханоўскай і Ко, гучаць як зьдзек.

"«Гэта запрашэнне ( на чарговую канфэрэнцыю-пасідзелкі ў Лондын) – знак салідарнасці з беларускім народам, з нашымі палітвязнямі, гэта знак падтрымкі беларусам, якія бачаць краіну свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржавай»

Читать полностью…

Usov Pavel

Санкцыі і апазіцыя

І вось што цікава, як жа зараз "дэмакратычнае апазіцыйнае прадстаўніцтва" будзе сябе паводзіць? Думаю, як і раней, езьдзіць па "сустрэчах" і "канфэрэнцыях" і дзякаваць заходнім палітыкам за "салідарнасьць" і "падтрымку для беларусаў". Вось якая яна салідарнасьць і падтрымка.

Яшчэ хацелася б запытацца, а як там "парламентскія групы", "сябры Беларусі". Гэта што, такія сябры?

Нядаўна, офіс з Лябедзькам горача асуждалі "літвінізм" у літоўскім сейме, а як на конт асуджэньня абсурдных, знішчаючых Беларусь санкцый?

А яшчэ хацеў запытацца пра "стратэгічны дыялог ЗША і апазіцыі" - гэта вы там так настратэгіравалі? Гэта вынікі вашай працы?

А як там новы склад КР і Кабінет, можа ўжо выступілі з нотай пратэсту і горача запатрабавалі адмены дыскрымінуючых і прыніжаючых беларусаў санкцый, так жа горача, як і йх увядзеньня?

Але ж вядома, ні ОСТ, ні КР, ні Кабінет уплыву на санкцыйную палітыку "сябраў Беларусі" не маюць. Тады які ж сэнс ўсіх гэтых структур "прызнаных зазадам, як дэмпрадстаўніцтва Беларусі", якія не ўстане прадстаўляць і бараніць нацыянальныя інтарэсы?

Читать полностью…

Usov Pavel

Так, для інфармацыі:

В первом квартале 2024 года из России в Латвию было импортировано 158 325 тонн зерна, что на 39,8% больше, чем в первом квартале 2023 года (113 234 тонны), сообщает агентство LETA с ссылкой на Службу государственных доходов (СГД).

В СГД пояснили, что товары, прошедшие процедуру импорта и выпущенные в свободное обращение, приобретают статус товаров Европейского союза (ЕС) и могут свободно перемещаться по территории ЕС. Они могут быть потреблены в Латвии или вывезены в другие страны ЕС без прохождения таможенных процедур. В то же время латвийская таможня не располагает информацией о том, сколько российского зерна было фактически потреблено в Латвии, а сколько вывезено в другие страны ЕС".

Транзитом в первом квартале из России через Латвию было перевезено 596 807 тонн зерна, что на 78,9% больше, чем в первом квартале 2023 года (333 623 тонны).

А вінаватыя Беларусы са сваімі машынамі, бо ствараюць пагрозу нацбясьпецы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расея, як інструмент гібрыднай вайны і экспансіі Кітая.


Кітай імкнецца перш за ўсе да рэгіянальнай дамінацыі ў Азіі, і фактычна рэалізоўвае палітыку вычэрпаньня двух суб’ектаў, Захаду (ЗША і ЕЗ) і Расеі, праз вайну ва Ўкраіне і аслабленьня йх абодзьвух. І менавіта Кітай будзе зацікаўлены ў тым, каб гэтая вайна цягнулася доўга. Як у 2001 годзе пісаў адзін з выбітных амерыканскіх палітолагаў Дж. Мірхаймер пра перспектывы сутыкненьня Вашангтону і Пекіну: З упэўненасьцю дойдзе да спробаў уцягненьня праціўніка да вычэрпальных канфліктаў на іншых, другасных тэатрах, дзеля абезкроўліваньня праціўніка. Калі б дайшло да ўцягваньня канкурэнта да такога канфлікту, праціўнік зрабіў бы ўсе магчымае, каб ён доўжыўся як мага больш".

Важнай мэтай Кітаю ёсьць давядзеньне Захаду, перад усім ЗША, да псіхалагічнай стомленасьці вайной як такой. Пасьля чаго для Пекіну не будзе існаваць перашкодаў для апанаваньня Паўднёвай Азіі і выдаўліваньня адтуль ЗША. Асабліва, калі Захад прайграе ў гэтым супрацьстаяньні з Расеяй.
Сілы і матывацыі бараніць інтарэсы ў Азіі не будзе, асабліва ўлічваючы поўнае маральнае паражэньне.

Але Кітай таксама не будзе зацікаўлены ў маральнай і стратэгічнай перамозе Расеі, каб яна не спрыяла ўмацаваньню статусу Масквы і не ўзмоцніла яе геапалітычныя ўплывы ў Азіяцкім рэгіёне. Таму Пекін будзе імкнуцца:
1. Каб вайна максімальна эканамічна і стратэгічна аслабіла Расею;
2. Умацаваць залежнасьць Масквы ў пэўных,.перш за ўсе эканамічных сьферах;
3. Стаць галоўным атрымальнікам расейскіх рэсурсаў;
4. Вывесьці з-пад уплываў Масквы іншыя краіны азіяцкага рэгіёну;
5. Стварыць вобраз Масквы, ды іншых дзяржаваў (Беларусь у тым ліку), як кліентаў Пекіну.

У гэтай сітуацыі для Захаду ёсьць толькі адзіны выхад - перамога Украіны ў вайне з Расеяй (якая з’яўляецца зброяй Кітаю), толькі так Захаду (ЗША) будзе магчымым не дапусьціць дамінацыі Кітаю і новых экспасіялістскіх і каланіяльных войнаў гэтай краіны ў Азіі, ды іншых рэгіёнаў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Такі вось мой пост 8 гадовай даўніны. 2016 год, падрыхтоўка да "парламентскіх выбараў".
І гледзячы на тое, што адбываецца ў "новай апазіцыі", можна сказаць, што нічога не памянялася. Магчыма толькі, тое, што няма "Гавары праўду".

"В вопросе бойкота конечно не будет единой позиции, ее и не может быть в белорусской оппозиции, как и единой оппозиции.

Еще раз повторюсь, все, что я пишу - это исключительно моя гражданская позиция и призыв к согражданам игнорировать "избирательную деятельность" оппозиции как бесмыссленную и вредную для общества, но выгодную для правящей верхушки.

А что касается таких организаций, как "Говори Правду", то такие организации при действующем режиме будут существовать всегда, под разными названиями, с другими лицами. Это один из инструментов политического контроля. Ибо всегда найдуться те, кто будет готов продаться властителям либо из-за страха, либо купившись на посулы, либо желая сохранить свое комфортное существование. Это паразиты (сотрапезники власти), избавиться от таких организаций можно только в случае единомыслия оппозиции и граждан.

Но если оппозиция и все мы с Вами не в состоянии выдавить из политического пространства явных проводников воли нынешней администрации, то как мы собираемся свергнуть Лукашенко, изменить власть или управлять страной. Для начала нужно вычистить свой дом от мусора.

P.S. Дарэчы, тады мне таксама казалі, "дык "гавары праўду" хоць нешта робіць"...

Читать полностью…

Usov Pavel

30 год таму. Вынік галасаваньня быў чаканы. Галасаваць за Кебіча людзі неяк не жадалі, у тралейбесах і аўтобусах, асабліва грамадзяне сталага веку казалі, "хто заўгодна, толькі не Кебіч", ен жа паляк, яны ж там навараваліся, а "этот наш, простой, порядок наведет".

Для мяне гэта было як прыгавор. Ужо вынік першага туру. Неяк інтуітыўна разумеў, што перамога Лукашэнкі абернецца катастрофай для краіны. Былі мрочныя прадчуваньні.

Перад першым турам выбараў намагаўся пераканаць сваіх аднакурснікаў/ніц ісьці галасаваць супраць Лукашэнкі і Кебіча, але калегі з усьмешкамі адмахваліся.

Якія выбары, што гэта. Якая Беларусь з яе мовай. Тады нам, студэнтам гістфака было па 18-19 год, і абсалютнай большасьці было напляваць на лёс краіны, яны ўсьцяж жылі ў ценю імперыі, калі нехта ужо зьверху даўно вырашыў што і як.

Так маладыя людзі рабілі ўласную гісторыю і зрабілі яе на доўгія 30 год. 1994 год, гэта былі мой першы і апошні ўдзел у выбарах.

Читать полностью…

Usov Pavel

Для ЗША і Захаду ўсе проста нейкі фільм. Паглядзелі і забыліся.

Читать полностью…

Usov Pavel

Велікабрытанія. Лейбарысты перамаглі. Будзе новы ўрад і новы прэм’ер Кір Стармер.

Читать полностью…

Usov Pavel

Геапалітычна, Беларусь стала часткай азіятскай прасторы і элементам антызаходняй, антыліберальнай прасторы (я нават бы сказаў глабальнай цывілізацыі, у якой дамінуючую ролю будзе гуляць Кітай, падпарадкоўваючы яе сваім інтарэсам.

Читать полностью…

Usov Pavel

Прыйшла інфармацыя, але яе вельмі цяжка праверыць. І падобна на інфармацыйныя гульні. Нібы будзе вызвалены і вывезены на мяжу, перададзены польскаму боку А.Пачобут.

Гэта "гандаль" і "плата" са спадзяваньнем, што Варшава адчыніць дадатковы пераход. А менавіта Брузгі.

Калі так здарыцца, гэта будзе азначаць "стварэньне" прагрэсіўнага вобразу Рыжанкова, і прасоўваньне "новага курсу", па якім Захад павінен прызнаць факт утрыманьня ўлады Лукашэнкам і мець зь йм дачыненьні.

Але няма ўпэненасьці, што Лукашэнка выйдзе з гібрыдных, міграцыйных атак.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка зрабіў некалькі крокаў і заяваў. Магчымы невялічкі паварот-дээскалацыя у адносінах з Захадам.

Лукашэнка заявіў пра магчымасьць вызваленьня хворых прадстаўнікоў апазіцыі зь вязьніцаў. Калі ён гэта зробіць, не выключаю, што Захад таксама (можа) зьмяніць свой падыход да рэжыму Лукашэнкі.
Канешне, гэты разварот не будзе маштабным, як пасьля 2014 году, зараз Лукашэнка ні ў той сітуацыі, перш за ўсё з прычыны дамінацыі Масквы, але любыя дыпламатычныя гульні на перспектыву могуць мецььпэўную карысьць для выжываньня рэжыму.

Па гэтай прычыне, думаю на пасаду кіраўніка МЗС быў прызначаны Рыжанкоў, які паспрабуе (не яўна), але аднавіць стратэгію Макея. І гандаль палітычнымі зьняволеннымі стане першай картай.

Не выключаю, што для аднаўленьня каналаў і скрытай палітыкі новай "продажы рэжыму" будуць выкарыстоўвацца стомленыя і расчараваныя выхадцы з сістэмы, асабліва з МЗС, якія перацшлі ў апазіцыю пасьля 2020 году. Камунікат будзе ясны, "даваце ратаваць краіну" і магчыма будзе шанс вярнуцца ў матрыцу.

У свой час Макей вельмі пасьпяхова выкарыстаў "незалежных аналітыкаў" і некаторых "апазіцыйных палітыкаў" на працягу 6 і нават болей, гадоў. Дарэчы ў перыяд, калі Макей узначальваў АП і круціў апазіцыяй, Н.Пяткевіч брала ў гэтым актыўны ўдзел. Зараз яна вярнулася з забыцьця. Не ведаю, але магчыма ў Беларусі створаць нейкі апазіцыйны сурагат пад 2025 год (пакуль мне падаецца такі сцэнар малаверагодны), але матэрыял есьць: Караткевіч, Канапацкая, Чэрачэнь выступяць палітычным фронтам падтрымкі для Лукашэнкі, будзе створана "грамадзянская рада", ці нешта ў гэтым родзе пры АП.
Праз гэта, улады паспрабуюць легітымізавацца на колькі гэта магчыма.

Сыходзячы з таго, што апазіцыйныя структуры ў крызісе і распадаюцца (перш за ўсе ОСТ-АПК-КР), страцілі мабілізацыйны патэнцыял і інфармацыйную пераввгу, і не маюць яснага плана дзеяньня, стратэгія Лукашэнкі можа спрацаваць.

Паглядзім як далёка ён зможа пайсьці і, што дазволіць яму зрабіць Масква.

Читать полностью…

Usov Pavel

5. У выніку скарачэньня ўласнай жыцьцевай прасторы, апазіцыйныя структуры пераўтварыліся ў зачыненыя групы, але новага фармату. Зачыненасьць узмоцніла як унутраную канфрантацыю, так і канкурэнцыю за доступ да заходніх партнераў, а гэта фактычна яшчэ мацней аслабляе і дэкансалідуе апазіцыю.

6. Скарачэньне інфармацыйна-палітычнага фронту апазіцыі пашырае магчымасьці палітычнага наступу сістэмы Лукашэнкі. Прыход новага міністра замежных справаў, на маю думку, сьведчаньне таго, што Лукашэнка паспрабуе рэанімаваць стратэгію Макея. Толькі зараз будзе прадавацца ідэя, "ну мы ж не ўступілі ў вайну". Пазіцыі Лукашэнкі ўзмоцняцца, калі ён будзе здольны правесьці свае перапрызначэньне ў стабільных умовах.

Для Захаду стабільнасьць сістэмы прадумова для "размоваў".

Думаю, што новы "міністр" будзе спрабаваць для гэтых мэтаў выкарыстоўваць "сыйшоўшых" з сістэмы людзей, гуляючы на крыўдах, разчараваньнях, праблемах. Тое, што рэжым пасьпяхова рабіў да 2020 году, выкарыстоўваючы апазіцыю. Зразумела, што гэта не азначае нейкі новы разварот Лукашэнкі, гэта ўжо не магчыма ў цяперашняй сітуацыі. Але сыходзячы з новага 5 гадовага тэрміна, унутранай стабільнасьці, дынастычнага падыходу, гульня можа быць на перспектыву. Тым больш, што яна можа яшчэ больш аслабіць і паралізаваць апазіцыю.

Высновы і прапановы:

1. Падзеі апошніх дзен (у перспектыве новыя сыходы і скандалы) паказваюць, што цэнтры, якія лічаць сябе прадстаўніцтвам "апазіцыйных сіл" не маюць бачаньня і паліьычнай волі ў вырашэньні крызіса, а таксама перабудовы апазіцыйных структур;

2. Ніводная "агульная" канфэрэнцыя не стала пачаткам ператрансфармацыі дзеяньня апазіцыі. Прыкладам была канфэрэнцыя "Шлях да Волі". Канфэрэнцыі выкарыстоўваюцца для ўласных, а не агульных інтарэсаў. Хаця канфэрэнцыя "Шлях" была больш дэмакратычнай і адчыненай для супрацы з усімі структурамі.
Канфэрэнцыя ў жніўні, якую рыхтуюць усе тыя ж людзі, што рыхтавалі папярэднія, як і "стратэгія" старога мысьленьня будзе мець выключна папулістычны характар і скончыцца традыцыйна - нічым. Калі валяцца структуры, самым разумным быдо б яе не праводзіць увогуле.

3. Я не ўпэўнены, што падыходы ОСТ да сітуацыі ў дэмсупольнасьці зьменяцца, бо гэтыя падыходы няма каму мяняць.

4. Як я бачу, неабходна поўнае перафарматаваньне ОСТ-АПК, сыходзячы з доўгатэрміновай перспектывы супрацьстаяньня з рэжымам. Ціханоўская прымае рашэньне па роспуску АПК і перадае паўнамоцтвы па яго фарміраваньню Каардынацыйнай Радзе, складае з сябе паўнамоцніцтвы "кіраўніка". АПК становіцца самастойным, шматпрадстаўнічым ворганам, як і было прапанавана ў 2022 годзе. Разам з гэтым, Ціханоўская распачынае рэформы свайго офісу і бярэ ў свае рукі кіраваньне йм;

КР прапануе часовы палітычны мараторы і распачынае падрыхтоўку (разам з прадстаўнікамі іншых структур) да агульнай прадстаўнічай канфэрэнцыі з ўдзелам максімальна шырокага прадстаўніцтва дэмсупольнасьці (восень 2024).

Галоўныя пункты:
- ацэнка сітуацыі, прычыны крызісу;
- стратэгія па зьмене сітуацыі ў апазіцыі, з мэтай захамаваньня раскладу апазіцыі;
- узмацненьне і стабілізацыя палітычных і вайсковых структур;
- пераход на агульную стратэгію дзеянья, прапанаваную Палком Каліноўскага на канф., Шлях да Волі.
- Заканчэньне фарміраваньня АПК. Дзеля нейтралізацыі супярэчнасьцяў у пытаньні кіраваньня, пасада кіраўніка можа мець перыядычна зьменных характар;
- Правядзеньне рэгулярных адкрытых паседжаньняў АПК;
- Вярнуцца да пытаньня стварэньня стратэгічнай рады.

Калі супярэчнасьці будзе немагчыма пераадоліць, як і правесьці грунтоўныя рэформы структур перспектывы перамен у Беларусі, нават на далекіх гарызонтах, будуць вельмі марнымі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Крызіс сістэмнай безсістэмнасьці

Ці ёсьць шанс неяк выправіць сітуацыю ў структурах ОСТ-АПК-КР?

Шансаў практычна ніякіх няма. С.Ціханоўская не цікавіцца тым, што адбываецца ў структурах, якія яна фармальна ўзначальвае.
На апазіцыйную дзейнасьць яна глядзіць праз шкло сваёй замежнай актыўнасьці. Калі і пакуль заходнікі яе запрашаюць, значыцца ўсе добра, ніякіх праблемаў няма.

Крызыс жа ў структурах ніжэй за яе ўзровень і вышэй за яе кампетэнтнасьць. Яна яго проста не заўважае. Таму крызіс не вырашальны. Гэта сістэмны крызыс безсістэмнасьці.

Калі ўзьнікаюць канфлікты, ці пракрызісная сітуацыя, удзельнікі канфлікту чакаюць, што "кіраўнік", "прэзідэнт-элект" скажа свае сдова, дапаможа вырашыць праблему, знойдзе кампраміс, але гэтага не адбываецца ў выніку праблема перарастае ў сур’езны збой і развал. Па такому сцэнару разьвіваўся і разьвіваецца крызіс ў КР, па такому сцэнару развіваўся крызіс у АПК.

Пры гэтым відавочна, ен ідзе па нарастаючай. Паспрабую.дапусьціць, што С.Ціханоўскай гэта ўсе проста не цікава.

Каб неяк пералаштаваць сітуацыю і цэлы ворах супярэчначьцяў парэбныя неардынарныя і валявыя людзі ў атачэньні Ціханоўскай, а йх няма.

З той невялічкай кучкі, што засталіся ў КР-АПК-ОСТ, захамаваць працэс раскладаньня на нейкі час, мог бы Латушка. Калі б стаў кіраўніком кабінету. Прынамсі, ён мог бы распачаць працэсс перафарматаваньня структуры кабінету, хаця зьмяніць ягоную якасьць было б вельмі цяжка. Ен хіба адзіны разумее сутнасьць дзейнасьці ўрадавых, бюракратычных структур. Хаця папярэдні не вельмі ўданы кэйс з НАУ, паказвае пэўныя праблемы ў кіраваньні і з яго боку.

З іншага боку, фактычна няма той прасторы для дзейнасьці, дзе АПК мог бы паказаць сваю значнасьць і эфектыўнасьць. (За 2 гады нават інтэрнэт старонкі не было створана, бо няма рэсурсаў). Гэтым накірункам магла бы стаць барацьба з дыскрымінацыяй Беларусаў. Бо іншыя, базавыя элементы дзейнасьці (сілавыя) АПК, цалкам параліжаваны, альбо зьнішчаны. А менавіта для разбудовы гэтых накірункаў ствараўся АПК. Без якаснага сілавога блоку існаваньне АПК даўно страціла сэнс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра неарасізм у Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=GBDb6ZAMqlg

Читать полностью…

Usov Pavel

Будзе незалежная Беларусь - будзе ўсе. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасьці - хутка не будзе ні чога.

100 гадоў з Дня народзінаў Васіля Быкава.

Читать полностью…
Subscribe to a channel