Калісьці, ў далекім 2015 годзе напісаў кароткія развагі па агцльнай сітуацыі але датычыла яна перш за ўсе Беларусі. Лічыце, што гэта адзін з гістарычных законаў, які дзейнічае бездакорна.
Нашае грамадства,ў тым ліку, не заўважала зла, не бачаць некаторыя яго і цяпер. Больш таго, некаторыя не саромяцца яго ўмацоўваць, хаваючыся ад разуменьня сваіх учынкаў. Урэшце, выдавалася б маленькае зло стала монстрам, які пажырае ўсе навокал у тым ліку і тых, хто яго не бачыў і зь йм суіснаваў.
Между меньшим и большим злом... Любое большое зло порождается маленьким, незаметным злом. Хотя, скорее оно порождается тем, что мы поздно реагируем на маленькое зло, а кто-то вообще его не замечает. Я совершенно не согласен с утверждением, что Лукашенко по сравнению с тем, что сейчас происходит в Украине - это меньшее зло. Точно также можно сказать, что правление Януковича по стравнению с тем, что происходит сейчас в стране - это меншее зло. Значит ли это, что Майдан был ошибкой?! Но ведь именно его, Януковича, правление, являясь "злом меньшим" и стало причиной кровопролития и частичного расспада страны. И если бы не было Майдана, то Янукович и его свита продолжали бы и сейчас грабить страну ведя ее в экономическую и политическую пропасть.
Говоря о Беларуси, можно только гадать, куда ведет ее Лукашенко, но ясно одно, что выход из "того места" может быть не менее драматичен, чем события в Украине.
К сожалению, история человеческого развития неразрывно связана со смертью и кровопролитием. Человек с каменным топором в руках совершенно незаметное зло на фоне человека с рукой на красной кнопкой. Это означает, что человечеству не следовало бы выходить из пещер, тогда зла было бы значительно меньше. Но он вышел, по неизвестной причине и сейчас его далекие потомки рассуждают о том, было ли это его роковой ошибкой.
Верш Янкі Купалы прызнаны экстрэмістскім.
Паступова ўся беларуская нацыянальная культура, гістарычная традыцыя, мова будзе лічыцца экстрэмістскай. І гэта не дзіўна, бо заклікае да волі і незалежнасьці.
Але гэта, як раз той момант калі мы павінны прыкладаць яшчэ больш высілкаў каб памятаць, вучыцца, размаўляць.
У гэтай сітуацыі, прынцыпова (!) Беларуская мова павінна цалкам (без выключэньняў) стаць мовай палітыкі для ўсей дэмакратычнай супольнасьці. Не можаш размаўляць у справах палітычных, агульных па-беларуску, не можаш займацца беларускай палітыкай.
Бо зараз, палітыка - гэта ВАЙНА, якая рэалізуецца іншымі метадамі, у тым ліку мовай і культурай.
Менавіта дзеля афармленьня суб’ектнасьці мелі мейсца спробы па стварэньню Рады Бясьпекі з удзелам Вольнай Беларусі ды іншых структур у 2023 годзе. Пра значнасьць такога суб’екту ВБ кажа і сеньня.
Суб’ектнасьць дазваляе быць у паліьтычным авангардзе, уплываць на працэс, а не плесьціся ззаду.
Пазьней ПКК меў амбітны план па стварэньню іншага суб’екту, праз канфэрэнцыю "Шлях да волі" - скончылася гэта нічым. Хаця нават зараз гэта добрая палітычная аснова.
Прычына фіяска згаданых праектаў не толькі ўнутраны сабатаж, але і адсутнасьць менавіта палітычнай волі, палітычнага разуменьня неабходнасьці беларусам (ППК) мець такі суб’ект.
Вадзім Кабанчук, які мог бы ўзначаліць Раду Бясьпекі, у якую напэўна увайшлі б выбітныя людзі беларускай апазіцыі, сыйшоў у крытычны момант у Кабінет на другасныя ролі.
Адразу адзначу, як паказалі гэтыя 4 гады, у межах ОСТ і АПК, КС стварыць нейкія эфектыўныя структуры такога кшталту проста немагчыма.
Зараз склалася вельмі добрая сітуацыя, каб вярнуцца да ідэі стварэньня Рады Бясьпекі (ці іншага вайсковага-палітычнага воргану) пад непасрэдным кіраўніцтвам палкавых.
Думаю, што да фарміраваньня суб’екту маглі б далучыцца "Кіберы", БВА, Бепол, рэшткі актывістаў з Паспалітага рушаньня і Харугваў, ды іншых ініцыятыў.
Нават, калі апісаны сцэнар не рэалізуецца зараз, але як паказала вайна, можа здарыцца ўсе што заўгодна: ад вайсковай аперацыі, да раптоўнай сьмерці Лукашэнкі і абвалу сістэмы - то да такіх падзеяў, трэба быць гатовымі і палітычна, а галоўнае - псіхалагічна. Трэба мець план дзеяньняў, рэсурсы і рэзэрвы, трэба мець апору і рыхтаваць яе ў самой Беларусі.
Калі прапісаны сцэнар палохае апазіцыю і дэмакратычную супольнасьць, то не зусім зразумела, як яна зьбіраецца зрынаць рэжым Лукашэнкі? Можа тады надыйшоў час, каб перагарнуць старонку і пачакаць наступныя год 10.
Аналіз бягучай сітуацыі
https://www.youtube.com/live/7ZsfXa442Wc?si=GOuxMvmNNJPqke9V
Ісламістскія зьняволенные пры дапамозе нажоў захапілі наступную калонію ў Валгаградзе. Было забіта некалькі ахоўнікаў.
Вядома чым скончыцца гэты захоп, але гэта яшчэ адзін прыклад таго, як можа выглядаць развал Расеі.
Відавочна, што Масква не ўстане рэагаваць на ўсе унутраныя пагрозы і асабліва ўтрымаць разгойдваньне сістэмы знутры.
Унутраны тэрарызм, карупуцыя, сепаратызм, вайна, эканамічная нестабільнасьць і есьць комплекс антысістэмных фактараў, якія могуць пахаваць імперыю.
Падтрымаць Белсат
8-га жніўня (чацьвер) адбудзецца мітынг-пікет ў падтрымку тэлевізійнага канала "БЕЛСАТ",
Мітынг-пікет адбудзецца перад будынкам канцылярыі Прэм'ера Рады Міністраў ў Варшаве
па адрасу: Al. Ujazdowskie 1/3. Пачатак у 18.30.
Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь" і маладзёвая патрыятычная арганізацыя "РУХ".
Падтрымайма незалежны канал "БЕЛСАТ"!
Ва ўмовах гібрыднай вайны і разбурэньня незалежнасьці Беларусі, Белсат быў адзіным тэлебачаньнем інструментам інфармацыйнага супрацьстаяньня.
Рэструктурызацыя Белсату па новай формуле: дзьве рэдакцыі - руская і беларуская, па сутнасьці гэта дэмантаж тэлебачаньня.
Зразумела, што Польская Дзяржава з’яўляецца галоўным стваральнікам беларускага тэлебачаньня, і ад яе добрай волі залежыць існаваньня каналу.
Рэструктурызацыя Белсату зьнішчае яго статуснасьці і значнасьці і таксама можа супярэчыць нацыянальным інтарэсам Польшчы, бо беларуская інфармацыйная прастора цалкам становіцца расейскай.
Прыход В.Кабанчука ў АПК нічым добрым ні для Кабанчука, ні для Палку ім. Каліноўскага не скончыцца
1. АПК і ОФІС не змаглі мабілізаваць рэсурсы на барацьбу і ўмацаваньне структур за 4 гады. Наадварот, яны гэтыя рэсурсы пасьпяхова расцярушвалі і змарнавалі.
Таму, наіўна разлічваць на тое, што Полк нешта рэальна атрымае ад гэтых структур, нават у сэньсе палітычным;
2. Рашэньне па ўваходзе ў АПК ускладніць і без таго цяжкую сітуацыю і атмасферу ў Палку, асабліва маральны і ідэалагічны аспект. Улічваючы прарасейскую пазіцыю офіса да 2022 году і скептычнае да яе стаўленьне ў самім Палку.
3. Ад гэтай гульні выйграе толькі Офіс. Ен на поўніцу выкарыстае уваход Кабанчука ў Кабінет, на кожным куце яны будуць казаць, што аб’ядналіся з Каліноўцамі, і што Ціханоўская ўзначальвае барацьбу беларусаў на фронце. Магчыма дзеля ўзмацненьня эфекту на пару візітаў возьмуць Кабанчука, але дзеля гэтага трэба быць як мінімум у Варшаве.
Ніхто ў кулуарах не будзе аспрэчваць сьпекуляцый на тэму таго, што Ціханоўская ўжо вайскова-палітычны правадыр, яна ж АПК узначальвае, а значыць ей падпарадкоўваецца Кабанчук, і Полк. Як сітуацыя будзе выглядаць на самой справе ніхто разбірацца не будзе. Ці служыць Кабанчук у Палку, ці не.
Гэта на нейкі час можа нават палепшыць вобраз Ціханоўскай, якая апынулася на мяжы палітычнага банкроцтва. Асабліва перад 2025 годам і пасьля заяваў пра "мудрага Пуціна".
Офісу важна нейкім чынам захаваць легітымнасьць Ціханоўскай пасьля 2025 году, хаця б шляхам такіх маніпуляцый " аб’яднаньня". Потым, у 2025 годзе будуць "звароты" ад важных асобаў з заклікамі да Ціханоўскай застацца "прэзідэнтам".
4. Полк страціў магчымасьць захаваць уласную маральна-палітычную перавагу і ўплыў, што вельмі важна ў перспектыве. Асабліва калі мы кажам пра НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ рух. Гэты дух і легітымнасьць запрацаваную крывей і ахвярамі зараз будзе карыстаць Вячорка і Ціханоўская.
Чым гэта скончыцца? Тым, чым скончылася справа пашпарту, вызваленьня палітвязьняў, стварэньне войска.
Але зараз, на працягу некалькіх месяцаў можна будзе пасьпекуляваць на тэме Каліноўцаў.
5. Нават калі ў Кабанчука былі добрыя намеры (не сумняюся) ен ў абсалютнай меншасьці, будзе не ў стане праціснуць сваю пазіцыю, прадставіць інтарэсы Палку. Ен не палітык і не інтрыган. З Кабінетам і Офісам, калі і можна пра штосьці размаўляць, то толькі з пазіцыі прынцыпаў і сілы.
На жаль, Кабанчук сеў у цягнік, які ідзе пад адкос. Сам характар функцыянаваньня кабінету ўнутраныя механізму (падпарадкаваньне Офісу = АГП) скіраваны на тое, каб нічога не было.
Шкада, што за 4 гады не ўсе гэта зразумелі.
Вайна і яе наступствы для Беларусі. Сцэнар 01
Трэба таксама прынімаць у разлік, што і пасьля паразы Расеі ў вайне, Беларусь можа апынуцца ў цяжкой сітуацыі. (Перамога Расеі ў вайне азначае поўны дэмантаж дзяржаўнасьці краіны і доўгатэрміновую яе акупацыю).
Але, чаму параза Расеі раптоўна можа стаць праблемай для Беларусі?
Справа ў тым, што Беларусь, якая не ваюе ўсе роўна ўспрымаецца як агрэсар, а негатыўныя адносіны да краіны і народу з боку суседзяў узрастаюць.
Яна, Беларусь, ужо ўспрымаецца некаторымі краінамі як суб’ект-рэгіён, прыдатак Расеі, без уласных палітычных інтарэсаў. А гэта азначае, што стаўленьне да Беларусі, пасьля вайны, можа быць, як да рэгіёна Расеі, варожай тэрыторыі, дзе дзяржавы пераможцы могуць рэалізоўваць сваю волю і амбіцыі;
Гаспадарка краіны, якая зараз амаль цалкам арыентаваная на Расею, на яе рынкі, будзе цалкам аслаблена, да гэтага спрычыніцца вымываньне людскіх рэсурсаў, працоўных і інтэлектуальных сіл. Упадак Масквы таксама прывядзе да крызісных эканамічных з’яваў у Беларусі.
Адразу пераарыентаваць гаспадарку на Захад, як і атрымаць інвестыцыі, ці эканамічную падтрымку ад суседзяў будзе немагчыма, асабліва, калі яны пачнуць рэалізоўваць сваю волю.
Унутраная палітыка рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі прывяла да зьнішчэньня незалежных протадэмакратычных сіл і інстытутаў у краіне. Таму пасьля ўпадку рэжвму Лукашэнкі, прывязанага да Масквы - можа спрычыніцца да ўтварэньня палітычнага вакуму.
Апазіцыйныя структуры за мяжой распадаюцца і к моманту паразы Расеі, напр., праз 2-3 гады страцяць свой аўтарытэт і ўплыў. І нават ужо зараз можна сказаць, што не маюць здольнасьцяў кіраваць краінай, нават калі б апынуліся пры ўладзе.
А што мажна сказаць, калі ўлічваць сур’езнае крытычнае эканамічнае і геапалітычнае становішча ў якім, апынулася Беларусь.
У доўгатэрміновай перспектыве, вакум улады, крызіс кіраваньня, эканамічная ізаляцыя, адсутнасьць устойлівых дэмакратычных структур, моцны ціск з боку суседзяў, абумоўлены негатыўным стаўленьнем да Беларусі і Беларусаў, можа стаць прычынай крызісу дзяржаўнасьці, гуманітарнай катастрофы і ўсталяваньня вонкавага кіраваньня, якое не будзе адпавядаць беларускім нацыянальным інтарэсам.
Пры гэтым, параўнаньні з 90 мі гадамі абсалютна некарэктныя.
У 90-х гадах да Беларусі, як новай краіны, якая адраджаецца не было негатыўнага стаўленьня, наадварот, Заходні сьвет успрымаю яе, як дзяржаву якая змагаецца за сваю незалежнасьць, пацярпелую ад імерскай палітыкі.
Зараз, калі яна ўспрымаецца як незалежная, як суб’ект міжнароднай палітыкі з суверэннай уладай, стаўленьне да яе адмоўнае, як да дзяржавы саагрэсара, сатэліту Масквы, адсюль і ацэнкі беларускага народу - саюзьніка Расеі, які павінен адказваць за агрэсію Расеі.
Падкрэсьлю, зараз Беларусь не ўспрымаецца, як краіна, акупаваная Расеяй, але як дзяржава, якая зрабіла свой сьвядомы выбар - падтрымала агрэсара.
Гэта азначае, што пасьля паразы Расеі, стаўленьне да Беларусі будзе такое ж, як і да агрэсара.
Пры гэтым, часам самі беларускія супольнасьці сваімі дзеяньнямі і выказваньнямі ўзмацняюць вобраз Беларусі як краіны агрэсара.
Чым даўжэй будзе цягнуцца вайна, тым больш праблемнымі для Беларусі будуць яе вынікі.
Шмат разоў чуў, што палітычнае прызнаньне Беларусі акупаванай дзяржавай дасьць магчымасьць Лукашэнку пазьбегнуць адказнасьці. Я не ўпэўнены, што гэта нейкім чынам дапаможа Лукашэнку, але ўпэнены, што ў перспектыве можа абараніць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, і атрымаць хоць некія палітычныя гарантыі ва ўмовах унутранага крызісу кіраваньня.
Вымалеўваецца тупіковая сітуацыя, пры якой:
- Працяг вайны і палітыка Лукашэнкі аслабляе дзяржаўнасьць і стабільнасьць краіны ў далекай перспектыве. У сьвядомасьці суседзяў і Захаду сфарміруецца варожы вобраз Беларусі і народу, з адраведнай палітыкай у бліжэйшыя часы і ў доўгатырэміновым фокусе;
- Перамір’е, якое будзе на карысьць Маскве ўзмоцеіць яе ўплывы і каланізацыю дзяржавы, яе культурны і палітычны дэмантаж;
Вось такая цікавая логіка: Ф. Вячорка "Уведзеныя абмежаванні б’юць па рэжыму ў першую чаргу: яны закрываюць вялікую колькасць шчылінаў, якія выкарыстоўваў рэжым".
Значыць беларусаў гэта незакранае?
Ф. Вячорка: Тым беларусам, што ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза мы рэкамендуем перарэгістраваць аўто на еўрапейскія нумары.
Калі вы гэтага не зробіце, праз некаторы час могуць паўстаць праблемы – у тым ліку можа быць накладзены штраф. Каб гэтага пазбегнуць, лепш паклапаціцца загадзя."!!!
Так я не разумею, каго абклалі санкцыямі? Лукашэнку, ці беларусаў, якія ў бліжэйгы час будуць плаціць штрафы за белнумары?
Politico: Байден отказался от участия в выборах под давлением двух ближайших советников.
Майк Донилон и Стив Риккерти смогли донести до действующего главы США, что он не сможет переизбраться на второй срок.
Байден встретился в своей резиденции в Рехобот-Бич, штат Делавэр, с двумя своими «самыми близкими советниками» — Майком Донилоном и Стивом Рикетти.
Они выразили опасения однопартийцев по поводу его способности добиться переизбрания, сообщили о сокращении пожертвований на избирательную кампанию и представили результаты опросов общественного мнения, показывающие, что у него не осталось шансов на победу в ноябре. По мнению источников издания, именно эта встреча приблизила конец политической карьеры Байдена
Зварот руху "Вольная Беларусь" да краінаў Эўразьвязу аб дапамозе беларускаму народу ў выжываньні пад акупацыяй, у змаганьні за волю і дэмакратыю
https://warta.media/2230
Фактычна, апошні пакет санкцый ЕЗ - гэта гандлевае эмбарга ў дачыненьні да Беларусі і з большага ў дачыненьні да сярэднестатыстычнага беларуса.
Бо забарона на ўвоз гузікаў і туалетнага паперу наўрацьці паўплывае на стабільнасьць рэжыму Лукашэнкі.
Наступны крок гэта фактычна ўсебаковая ізаляцыя Беларусі, бо іншых інструментаў узьдзеяньня ужо няма.
Пры гэтым некаторыя прадстаўнікі новай апазіцыі сьцьвярджаюць, што дзякуючы гэтаму пакету санцый Лукашэнка выпусьціў пэўных палітзьняволенных.
То бок, вынікам татальнай забароны на ўвоз у Беларусь амаль усіх тавараў, забарона на ўезд беларускіх аўто - было вызваленьне каля 20 чалавек, інфармацыю пра большасьць з каторых мы не ведаем. Сярод вядомых людзей толькі моцна хворы Рыгор Коастусеў.
У сьпісе вызваленых няма Бяляцкага, Анрэевай, Касьцюговай, Кузінай, Шарэнды-Панасюк, Пачобута, Севярынца, Дашкевіча ды соцен іншых вядомых і невядомых чалавек, а новаапазіцыянеры сьцьвярджаюць, што гэта посьпех санкцыйннай палітыкі і асабіста йх дзеяньняў.
Атрымоўваецца што актыўнасьць новаапазіцыянераў прывяла да таго, што Беларусь прыроўнена да Расеі, беларусы да рускіх забойцаў, краіны ізалявана, і для йх гэта посьпех? І пасьля гэтага яны працягваюць сьцьвярджаць, што прадстаўляюць інтарэсы беларусаў?
Гэта як і ў чым?
Інтарэсы якіх беларусаў вы прадстаўляеце? Тых зтотпрыроўнены да рускіх?
Далей, трэба быць вельмі наіўным і не разумець сутнасьці рэжыму Лукашэнкі, каб сьцьвярджаць, што выпусьціць 20 чалавек яго прымусілі санцыі.
Лукашэнка не саступіць Захаду нават, калі ад санкцый пачнуць паміраць беларусы.
Ці гэтыя 4 гады не навучылі нічому? Лукашэнка забівае дзеля ўлады і дэманстрацыі моцы, рэжым ужо забіў некалькі дзесяткаў чалавек і працягвве дэманстраваць сілу.
Тым больш, што рэпрэсіі не сьціхаюць, а тысячы ўсьцяж знаходзяцца за кратамі. І калі дзяеуючы дыванным санкцыям, вызвалілі толькі 20 чалавек а не 2000, то сьмеху вартыя гэтыя санцыі.
Але, насам рэч, словамі пра "посьпех санкцый" новаапазіцыянеры намагаюцца ўсемі сіламі толькі апраўдаць сябе і абсурдную палітыку санкцый, прыпісваючы йм сумнеўны посьпех. Бо ў рэчаіснасьці сэнс йх дзейнасьці прыблізіўся да 0. За гэтую палітыку і інфантыльныя гульні простым беларусам і палітзьняволенным прыдзецца шмат чым расплочвацца. А самападман і прыпісваньне санкцыям эфекту, які яны ў рэчаіснасьці не мелі, прывядзе да далейшых абсурдных і памылковых рашэньняў.
Лукашэнка прызначыў новых "упаўнаважаных" па Менску і вабласьцях. Як я разумею, цалкам з поля прыбраў "сілавікоў"- бетон, на які абапіраўся ў 2020 году, Барсукова, Караева, Вакульчыка.
Са старой "каманды" пакуль застаўся Вальфовіч. Ды пазіцыі Кубракова (якога лічылі часовым міністрам) таксама застаюцца стабільнымі.
Ці азначае гэта магчымую зьмену ва ўнутранай палітыцы? Не. Хутчэй адміністратыўную падрыхтоўку да "выбараў" 2025. Максімалізацыя ручнога кіраваньня, у тым ліку за чыноўнікамі мясцовага узроўню, каб яны не завалілі "працу", як гэта было ў 2020 годзе.
Цікава, што ўведзены прынцып "мясцовага дуумвірату". Двое на адну вобласьць, магчыма каб пазьбегнуць канцэнтрацыі сілы і ўплываў у адных руках і таксама забяспечыць кантроль над уласным атачэньнем.
Так, ці інакш, сістэма актыўна мабілізуеца перад 2025 годам.
Як стваралася незалежнасьць. Тое, што мы павінны памятаць і ведаць.
https://youtu.be/iJhxL5Tx1PQ?si=Kv0HAEDymhtT9EVI
Прааналізуем розныя сцэнары. Глядзіце зараз
https://www.youtube.com/watch?v=rz712a0_MT4
Сцэнар "Вызваленьне"
Давайце гіпатэтычна ўявім такую сітуацыю, што Кіеў распачне ў Беларусі нешта накшталт Курскай аперацыі.
Нанясе ўдары па вайсковых аб’ектах, перш за ўсе расейскіх, на тэрыторыі Беларусі і створыць дэмілітарызаваную зону да 10 км., у глыбь, на тэрыторыі Беларусі з цэнтрам кіраваньня нпр., у Лоеве. (Не абавязкова, што такая сітуацыя можа здарыцца, але вайна справа непрадказальная).
Які сьцяг будзе разьвівацца ў тым жа Лоеве, ці Брагіне? Думаю, што украінскі, а не нацыянальны беларускі, як і вайсковая адміністрацыя будзе складацца з украінскіх вайскоўцаў.
Чаму?
Таму, што апазіцыя так і не стварыла уплывовага вайскова-палітычнага суб’екту, з якім Кіеў мог бы лічыцца хаця бы ў палітычным плане. Я ўжо не кажу пра сталы кантакт з апазіцыйным прадстаўніцтвам і яго ўдзел у распрацоўцы стратэгічнага плану імавернай аперацыі па вызваленьню Беларусі.
Ні "кабінет", ні "кс", ні "офіс" не могуць быць нават умоўным "партнэрам", які мог бы аказваць палітычную, ці ідэалагічную падтрымку для такіх дзеяньняў і сцэнароў, быць, як кажуць у кантакце і каардынацыі. За 2 гады такая магчымасьць была цалкам страчана.
Не гатовыя гэтыя структуры і да таго, каб стварыць аб’яднаную вайскова-палітычную адміністрацыю, з перспектывай далейшага вызваленьня Беларусі менавіта пад беларускім сьцягам у мястэчку Лоева.
Такі нацыянальны рэалізм мог бы стаць штуршком для далейшых крокаў.
І нават, калі такі сцэнар быў бы толькі тэорыяй, такога ўзроўню супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне магла б быць карысным элементам ІПСА супраць рэжыму Лукашэнкі.
У Кіева таксама было б разуменьне на каго абаперціся і з кім працаваць, у выпадку крызісных падзей у Беларусі.
Апазіцыйнае прадстаўніцтва павінна было таксама кансультаваць такі сцэнар з Заходнімі партнэрамі, каб тыя проста хаця б не перашкаджалі.
Так ці інакш, апазіцыя павінна мець суб’ект-людзей, план-стратэгію, каналы сталай камунікацыі на выпадак такіх падзей. Але нічога такога нават блізка няма.
Далей. Суб’ектнасьць азначае наяўнасьць людзей (лічыце палявы ўрад), якія паедуць у Кіеў, а потым у Лоеў пад час абвастрэньня. І гэты ўрад павінен мець ясную павестку таго, што трэба рабіць далей у тым ліку план для беларускага грамадства, знаходзячыся ужо фізычна на кавалаку вызваленай зямлі ў Беларусі.
Вось тут і павінны былі запрацаваць розныя планы-стратэгіі, кшталту :"Перамога", "Нацыянальны страйк", "Сабатаж", "Беларускае падпольле", "Вайсковы бунт", пашыраная актыўнасьць Кібераў і Be/ypola. Такім чынам была б створана максімальна крытычная для Лукашэнкі сітуацыя.
Больш таго, беларускае грамадства павінна быць загадзя інфармацыйна падрыхтаваным (праз медыя рэсурсы) да такой магчымасьці, хаця б прыблізна арыентавацца ў сцэнары падзей.
Я ўжо не кажу пра рэальнага (а не папяровы) лідэра (калектыўнага лідэрства), які возьме на сябе адказнасьць у межах гэтага сцэнару.
Але дзе ўсе гэтыя рэсурсы і актывы? Дзе інструменты і каардынацыя? Збольшага ўсе зьнішчана і паралізавана, я ўжо не кажу пра давер і эфектыўную каардынацыю.
Наяўнасьць і дзейнасьць вайскова-палітычнага суб’екту, як і планы, кансультацыі з украінцамі, стратэгічнвя гульні, такім чынам, паказалі б рэальную волю па вызваленьню Беларусі, рэальную арыентацыю на барацьбу.
Зараз зусім нябачна людзей ні ў офісе, ні ў кабінеце, ні ў кс, якія б маглі заняцца дадзенай справай. Іх проста няма.
Сахашчык і Ко, пад час сваей дзейнасьці адкрыта выступалі супраць сілавога сцэнару па скіданьню дыктатуры. Тармазіліся важныя працэсы па стварэньню палітычнага- вайсковага заплечча і мабілізацыі. У выніку, АПК прыйшоў да банкруцтва.
ППК - Рада Бясьпекі
Адзіным суб’ектам на які можна было абаперціся ў такой аперацыі мог быць Полк імя К. Каліноўскага, але да сеньняшняга дня, на жаль, так і не ўтварыўся вайскова-палітычны суб’ект, які мог бы заявіць пра гатовасьць узяць на сябе адказнасьць на выпадак рэалізацыі такога сцэнару.
Хаця дэкларацыі пра ўласную палітычную ролю і мейсца ў беларускай апазіцыі рабіліся неаднакротна.
25 жніўня 1991 году Рэспубліка Беларусь набыла сваю Незалежнасьць.
Высілкамі, працай і ахвярамі тысячаў нашых суайчыньнікаў Беларусь аднавілася і адрадзілася як Дзяржава.
Зараз ўсе больш і больш грамадзянаў, прайшоўшы праз праз палітычныя выклікі і трагедыі, пачалі разумець каштоўнасьць Незалежнасьці, і ізноў ужо перад намі стаіць гістарычная задача вярнуць Беларусі поўніцу свабоды і дэмакратыі, захаваць нашай Краіны і нашага Народу суверэнітэт і самастойнасьць.
Вітаю шаноўнае спадарства. Вяртаюся ў эфір і інфармацыйна-палітычнай актыўнасьці
https://www.youtube.com/watch?v=I2Nygga3iSk
Вось гэта шэдэўр, які сапраўды будзе запісан ў аналы гісторыі "барацьбы".
Няўжо гэтыя людзі не разумеюць сэнсу тэкстаў якія пішуць і для каго яны пішуць?
Галоўны вынік.
Неканстытуцыины захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу у выбарах 2025 года. У заяве Дэмакратычныя сілы падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка не павінен быць дапушчаны да гэтых прэзідэнцкіх выбараў.
То бок, "Дэмакратычныя сілы" не дапускаюць Лукашэнку да выбараў. І усе тут. Няхай робіць што хоча, а на выбары ен не дапушчаны. Вось так.
Аб’яднаны пераходны кабінет можна лічыць зачыненым. Праект, які павінен быў палепшыць якасць дзеянняў апазіцыі, на жаль, стаўся прыкладам яе няздатнасці. Як я і прагназаваў, Сахашчык выйшаў з Кабінету, чым цалкам перакрэсліў сэнс існавання АПК. Прыгадаю, што Кабінет ствараўся як вайскова-палітычны, вайсковы элемент меў ключаваю ролю. На сенняшні дзень ад вайсковага элементу нічога не засталося і наўрад ці сітуацыя зменіцца. Любы аўтарытэтны чалавек устрымаецца ад уваходжання ў гэтую структуру, бо рызыкі для ўласнага іміджу пераважаюць над імавернымі дасягненнямі. Асноўнай прычынай развалу Кабінета з’яўляецца некампетэнтнасць у яго кіраванні, кулуарнасць і інтрыгі, якія ад самага пачатку не дазволілі сфармаваць прафесійную і эфектыўную каманду.
P.S. Апошнімі днямі з’яўляецца інфармацыя, што нехта з былых каліноўцаў можа ўвайсці ў Кабінет, але гэта радыкальна еічога не зменіць і хутчэй стане мінусам для таго, хто туды ўвойдзе. Пакуль Кабінет не стане незалежнай ад Офіса структурай яго дэградацыя будзе непазбежная.
- На фоне гэтага будзе нарастаць крызіс суб’ектнасьці беларускай апазіцыі, якая не зможа бараніць нацыянальныя інтарэсы і якую магчыма будуць слухаць, але не будуць лічыцца, асабліва калі гаворка пойдзе пра ўласныя дзяржаўныя інтарэсы іншых краінаў (што відавочна ўжо зараз);
Читать полностью…Добры і ўзважаны аналіз.
Варта дадаць, што на некаторыя рэчы аўтар глядзіць з гумарам:
Агулам да пачатку чарговай Канфэрэнцыі Новая Беларусь арганізатары, а гэта структуры Сьвятланы Ціханоўскай, прыходзяць не з самымі яскравымі вынікамі. У протаўрадзе з 7 протаміністраў няма 3. Апроч Азарава і Кавалеўскага, вось ужо амаль 2 гады шукаюць міністра замест Тацьцяны Зарэцкай.
А на саму Канфэрэнцыю будзе ня проста трапіць шэраговым беларусам з Беларусі на сваіх аўто і са сваёй ежай. Апошнія захады суседніх краінаў вымагаюць не тое што ўзгадкі пытаньня, але гучнага крыку беларускага народу.
https://novychas.online/palityka/post-novaja-belarus-szto-abjacali-i-szto-ne-vyk
У выніку 93 візітаў С.Ціханоўскай па еўрапейскіх краінах, удзелу ў meetings Great 7, Davos Forum, NATO summit, strategic dialogue with USA, дзе яна з паплечнікамі актыўна прыгадвала "не абы каму" пра Беларусь - раптоўна беларусаў фактычна цалкам прыроўніваюць да расейцаў, фактычна ствараюць з нашых суграмадўянаў - ворагаў для бясьпекі суседнім краінам", абкладаюць санцыямі і хутчай за ўсё у перспектыве абмяжуюць уезд ў ЕЗ.
Вось і ўвесь вынік 4-х гадовай працы, мары пра "пашпарты" і "міл’ен візаў для беларусаў". На фоне гэтага ўзьнікаюць праблемы у Белсата, узмацняецца дыскрымінацыя.
Мы, ад імя Вольнай Беларусі напісвоі адкрыты ліст, скіравалі заявы да шэрагу еўрапейскіх палітычных інстытутаў. Але на жаль, відавочна, што ЕЗ акрэсьліўся з палітыкай у дачыненьні да Беларусі, пры пасіўнай пазіцыі іншых апазіцыйных структур.
Можа замест абсалютна пустой "канфэрэнцыі", дзе будуць расказваць пра гераічныя посьпехі ОСТ-АПК-КР ў барацьбе з рэжымам варта гэтым структурампадумаць пра мітынг супраць дыскрымінацыі і абмежаваньняў супраць беларусаў, пакуль яшчэ не позна.
Вы не думайце, татальные санкцыі супраць Беларусі, гэта санкцыі толькі супраць Лукашэнкі, а не беларусаў. Беларусы ад йх не церпяць, а толькі Лукашэнка.
Калі ж ад санкцыяй церпяць простыя беларусы, то йм гэта толькі падаецца.
Аказваецца, забарона ўезду на беларускіх аўта ў Латвію, Літву, Эстонію - гэта забарона толькі для Лукашэнкі і расейцаў.
Забарона ўвозу і вывазу тавараў, таксама толькі супраць Лукашэнкі і Расеі, а не супраць беларусаў.
Такое тлумачэньне даюць "вядомыя новаапазіцыянеры".
Вось так, незаўважна беларусы пераўтварыліся ў Лукашэнку.
І зараз новаапазіцыянеры (ОСТ, КР, АПК) не стаяць на службе і ў абароне інтарэсаў свайго народу, а служаць механізмам апраўданьня палітыкі санкцый.
Яны шчыра тлумачаць, чаму беларусы павінны зьмірыцца з абмежаваньнямі і ціскам. І шчыра ўпэўніваюць, што так трэба.
Байдэн сыходзіць з прэзідэнтскай кампаніі. Гэта і добрая і кепская навіна. Добрая ў тым, што далейшы ўдзел Байдэна ў выбарчай гонцы яшчэ б больш дыскрэдытавала дэмакратаў і асуджала йх на паразу. Кепская - адсутнасьць адэкватнай ацэнкі сітуацыі, як і адсутнасьць маладых і яскравых палітыкаў, як такіх, асабліва ў перыяд вострага глабальнага крызісу. Сумняюся, што Камала Харыс, якая зьмяніла Байдэна радыкальна пераломіць сітуацыю ў лепшы бок. Хаця адрыў Трампа толькі 2%, але яе прэзідэнтства нашрацьці ўзмоцніць пазіцыю ЗША ў сьвеце. Праціўнікі: Расея і Кітай успрымуць гэта як чарговую слабасьць і ўзмоцняць агрэсіўныя дзеяньні.
Читать полностью…Нядаўна паказвалі фільм пра пенетэнцыярную сістэму ў Беларусі, дзе між іншым было сказана пра тое, што вяўьні выкарыстоўваюцца ў якасьці танай працоўнай сілы.
На жаль гэта факт, як і факт, што Беларусь не выключэньне.
Возьмем напрыклад ЗША:
Тюремная индустрия США на 2012 год производила 100 % военных касок, форменных ремней и портупей, бронежилетов, идентификационных карт, рубашек, брюк, палаток, рюкзаков и фляжек. Помимо военного снаряжения и обмундирования, здесь изготавливали 98 % монтажных инструментов, 46 % пуленепробиваемых жилетов, 36 % бытовой техники, 30 % наушников, микрофонов, мегафонов и 21 % офисной мебели, а также авиационное и медицинское оборудование и многое другое".
Вось так. Дарэчы, рэформа пенетэнцыярнай сістэмы будзе адной з важных у Беларусі.
Што Ты зрабіў для дзяржавы
Знову людзі вінаватыя.
Лукашэнка ўжо забыўся пра 2020 год і урокі Кавіду, калі ён за ўсе беды, хваробы і сьмерці абвінавачваў людзей. Калі дзяржава фактычна дыстансавалася ад праблем простага чалавека. У 2020 Лукашэнка гнаў людзей на працу, у школы і ўніверсітэты, заяўляў пра тое, што ніякай падтрымкі для пацярпелых не будзе. Кажны сам па сабе, лякуйцеся водкай і трактарам.
У рэшце гэта абрынула ягоны сацыяльны і палітычны кантракт з электаратам, "дзяржава як апякун і гарант бясьпекі народу".
Гэта ключавы прынцып патрыярхальнай сістэмы, якую сам жа Лукашэнка гэтыя 30 год і ствараў, а потым жа сам у 2020 і прадэманстраваў, што не зьбіраецца прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, ігнаруючы рэалізацыў дзяржаўнай апекі і падтрымкі для пацярпелага насельніцтва.
Па выніку, для грамадзян пад час кавіду дзяржава паказала, што з’яўляецца чужой, для яе грамадзянін не мае значэньня. Гэта спрычынілася да электаральнага абвалу і крызісу 2020. Толькі потым, з вялікі спазьненьнем Лукашэнка пачаў тэатральна бегаць па шпіталях і лекаваць сваёй "аўрай". Але было ўжо позна.
Вось і зараз, па выніках прыроднага катаклізму, Лукашэнка не выказвае спачуваньні, не гаворыць мовай "дзяржаўнага апякуна" а выстаўляе тыя ж самыя прэтэнзіі для людзей: "сядзяць і чакаюць, што дзяржава зробіць, не хочуць самі паварушыцца".
Такім чына ізноў дыктатар рубіць свой электарат, паказваючы, што "дзяржава не для народу, а народ павінен абслугоўваць дзяржаву".
Сказаў бы, "усім дапаможам, дадзім грашэй, адбудуем, кампенсуем". Просты чалавек быў бы задаволены і сацыяльны кантракт адноўлены.
Я шчыра хацеў бы ведаць, а што такое фальсіфікацыя гісторыі ВКЛ?
І да чаго імкнецца Літоўскі бок, які ўвесь час намагаецца спекуляваць на гэтай тэматыцы, выкарыстоўваючы безаабароннасьць беларусаў? Навошта?
"В последнее время в публичном пространстве появилась обеспокоенность по поводу участившихся проявлений литвинизма – на это обратил внимание и член парламентского Комитета по национальной безопасности и обороне Раймундас Лопата.
По его мнению, эскалация идеологии литвинизма и фальсификация истории Великого княжества Литовского (ВКЛ) связаны с кремлевским режимом.
Якія словы! Эскалацыя.
І атрымоўваецца, што нейкія "беларускія арганізацыі" адмовіліся ад сваёй гісторыі?
Белорусские общественные организации подписали декларацию, в которой отмежевываются от идеологии литвинизма.
А што такое ідэалогія літвінізма ў сучаснай трактоўцы офіцыйнага Вільнюса? Яна сіало ўжо больш абшэрнай і сягае ўсей нашай гісторыі.
Литвинизм — теория, придерживающиеся которой считают, что создателями ВКЛ являются белорусы. Согласно этой теории, средневековые литовцы на самом деле были белорусами.
У сваю.чаргу "нейкія беларускія" арганізацыі з удзелам як я разумею Лябедзькі адмаўляюць той факт, што беларусы ўдзельнічалі ў стварэньні, фарміраваньні і існаваньні Вялікага Княства Літоўскага.
Людзі якія не хочуць ведаць і не ведаюць сваей гісторыі сталі інстрементам палітычных гульняў і спробы перагляду нашай гісторыі, у якой як раз заўседы быў зацікаўлены Крэмль. Сказаць "ганьба" нічога не сказаць.
Нейкі эксперт па лічбавай бясьпецы, не гісторык, не грамадскі дзеяч Н. Кванталиани, дазваляе сабе казаць: што рыторыка датычная мейсца і ролі беларусаў у стварэньні ВКЛ = литвинизм создан искусственно, „выращен в пробирке ФСБ и КГБ“.
Уяўляеце сабе, беларусы! аказваецца нашае гістарычнае права да Вялікага Княства Літоўскага, да вялікай культурнай і гістарычнай спадчыны - гэта "ФСБ-КГБ".
Атрымоўваецца, што калі беларус скажа, што ВКЛ мая дзяржава ен Літвініст=КГБ-ФСБ.